Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 292

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565

1. Унесці ва Ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносінаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 190, 1/6977; 2007 г., № 70, 1/8420; № 235, 1/8920) наступныя змяненні і дапаўненні:

1.1. у пункце 1:

1.1.1. у падпункце 1.2:

у частцы першай словы "фондаў (далей — дзяржаўны ўлік)" замяніць словамі "фондаў, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь (далей — дзяржаўны ўлік),";

пасля часткі першай дапоўніць падпункт часткай наступнага зместу:

"Дзяржаўны ўлік жыллёвых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія размешчаны на тэрыторыі замежных дзяржаў і прызначаны для пражывання работнікаў:

дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь за мяжой, ажыццяўляецца Міністэрствам замежных спраў у адпаведнасці з заканадаўствам;

арганізацый, якія падпарадкаваны Кіраўніцтву спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца Кіраўніцтвам спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам.";

часткі другую і трэцюю лічыць адпаведна часткамі трэцяй і чацвёртай;

1.1.2. у падпункце 1.3:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"аб'ектамі дзяржаўнага ўліку з'яўляюцца жылыя дамы, ізаляваныя жылыя памяшканні* (далей — жылыя памяшканні, калі іншае не прадугледжана гэтым Указам) дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў.";

частку першую дапоўніць падрадковай заўвагай наступнага зместу:

"————————

* Для мэтаў гэтага Ўказа пад ізаляваным жылым памяшканнем разумеецца жылое памяшканне, якое размешчана ўнутры жылога дома, іншага капітальнага будынка (будынка, збудавання), адасоблена ад іншых памяшканняў дома (збудавання) перакрыццямі, сценамі, перагародкамі, мае самастойны ўваход з дапаможнага або падсобнага памяшкання (вестыбюля, калідора, прыхожай, галерэі, лесвічнага марша або пляцоўкі, ліфтавага хола і г.д.) альбо з прыдамавой тэрыторыі непасрэдна або праз іншыя памяшканні.";

у частцы другой словы "спецыяльныя жылыя памяшканні*, інтэрнаты" замяніць словамі "спецыяльныя жылыя памяшканні, жылыя памяшканні ў інтэрнатах";

падрадковую заўвагу да часткі другой выключыць;

1.1.3. у падпункце 1.4 словы "службовае, спецыяльнае жыллё, інтэрнат" замяніць словамі "службовыя, спецыяльныя";

1.1.4. падпункты 1.5 і 1.6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.5. дзяржаўны ўлік звестак, указаных у падпункце 1.4 гэтага пункта, ажыццяўляецца ў адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, вядзенне якога ажыццяўляецца рэспубліканскай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю;

1.6. тэхнічны ўлік усіх відаў жылых памяшканняў дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, якія ва ўстаноўленыя тэрміны прадстаўляюць звесткі аб названых зарэгістраваных жылых памяшканнях, указаныя ў падпункце 1.4 гэтага пункта, у рэспубліканскую арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю для ўключэння ў адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, а таксама ў тэрытарыяльныя органы дзяржаўнай статыстыкі;";

1.1.5. дапоўніць пункт падпунктам 1.71 наступнага зместу:

"1.71. дзяржаўная рэгістрацыя і тэхнічная інвентарызацыя жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ажыццяўляюцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, дзяржаўных арганізацый, у гаспадарчым распараджэнні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца дадзеныя жылыя памяшканні, а жылых памяшканняў прыватнага жыллёвага фонду — за кошт сродкаў арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці або грамадзян, ва ўласнасці якіх знаходзяцца гэтыя жылыя памяшканні;";

1.1.6. у падпункце 1.9 словы "(акрамя ўласніка, яго няпоўнагадовых і поўнагадовых непрацаздольных дзяцей, непрацаздольных бацькоў, жонкі (мужа), а таксама няпоўнагадовых і поўнагадовых непрацаздольных дзяцей членаў сям'і ўласніка)" замяніць словамі "(акрамя ўласніка, а таксама заселеных ва ўстаноўленым парадку і пражываючых у гэтым жылым памяшканні мужа і жонкі, няпоўнагадовых і поўнагадовых непрацаздольных дзяцей, непрацаздольных бацькоў як уласніка, так і членаў яго сям'і)";

1.2. пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, у гаспадарчым распараджэнні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, забяспечваюць засяленне свабодных (вызваленых) жылых памяшканняў у месячны тэрмін пасля дзяржаўнай рэгістрацыі права на зямельны ўчастак і жылы дом, які размешчаны на дадзеным участку, альбо іх вызвалення (за выключэннем жылых памяшканняў спецыяльнага службовага жыллёвага фонду, службовых жылых памяшканняў, спецыяльных жылых памяшканняў).";

1.3. у пункце 4:

у частцы першай словы "жыллёвага фонду" замяніць словамі "і прыватнага жыллёвых фондаў";

дапоўніць пункт часткай трэцяй наступнага зместу:

"Тыпавыя дагаворы найму жылых памяшканняў дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.";

1.4. пункты 6—8 выключыць;

1.5. у Палажэнні аб парадку ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджаным гэтым Указам:

1.5.1. у пункце 3:

падпункт 3.1.1. выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.1.1. якія не маюць жылых памяшканняў ва ўласнасці і (або) у карыстанні* ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (па пастаянным месцы жыхарства альбо па месцы працы (службы) (далей — у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік);";

дапоўніць падпункт падрадковай заўвагай наступнага зместу:

"————————

* Для мэтаў гэтага Палажэння пад адсутнасцю ў грамадзян у карыстанні жылых памяшканняў разумеецца адсутнасць жылых памяшканняў, якія прадастаўлены для пражывання грамадзяніну і (або) членам яго сям'і па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду.";

1.5.2. у падпункце 3.1.2:

у частцы першай:

словы "у дадзеным населеным пункце" выключыць;

дапоўніць частку словамі ", у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік";

частку другую пасля слова "уласнасці" дапоўніць словамі "у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік";

1.5.3. падпункт 3.1.6. выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.1.6. якія пражываюць у службовых жылых памяшканнях або ў жылых памяшканнях сацыяльнага карыстання і не маюць ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік агульнай плошчай 15 кв. метраў і больш на аднаго чалавека, якое адпавядае ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням;";

1.5.4. падпункт 3.1.8 пасля слова "парадку" дапоўніць словамі "(ажыццёўлены падзел жылога памяшкання з утварэннем двух і больш асобных жылых памяшканняў або з выдзяленнем у карыстанне ізаляваных жылых пакояў)";

1.5.5. падпункты 3.1.11 і 3.1.12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.1.11. якія ўпершыню ўступілі ў шлюб (муж і жонка), калі ні адзін з іх не мае ва ўласнасці асобнай кватэры альбо асобнага аднакватэрнага жылога дома і (або) не з'яўляецца наймальнікам асобнай кватэры альбо асобнага аднакватэрнага жылога дома па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік;

3.1.12. якія нарадзілі (усынавілі) і выхоўваюць дзяцей без уступлення ў шлюб, пасля скасавання шлюбу або якія аўдавелі (і не ўступілі ў новы шлюб) і не маюць ва ўласнасці асобнай кватэры альбо асобнага аднакватэрнага жылога дома і (або) не з'яўляюцца наймальнікамі асобнай кватэры альбо асобнага аднакватэрнага жылога дома па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік;";

1.5.6. пункт 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"6. Не прымаюцца на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзяне:

у выпадку непрадстаўлення дакументаў, указаных у падпунктах 12.1, 12.7 і 12.8 часткі чацвёртай пункта 12 гэтага Палажэння;

у выпадку пагаршэння імі сваіх жыллёвых умоў шляхам знішчэння, пашкоджання, адчужэння жылога памяшкання альбо яго часткі, абмену, падзелу або змянення парадку карыстання жылым памяшканнем, у якім забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання перавышала 15 кв. метраў на аднаго чалавека, альбо ўсялення ў яго іншых грамадзян (акрамя ўселеных ва ўстаноўленым парадку і пражываючых у гэтым жылым памяшканні мужа і жонкі, няпоўнагадовых і поўнагадовых непрацаздольных дзяцей, непрацаздольных бацькоў як наймальніка, уласніка, члена арганізацыі забудоўшчыкаў, так і членаў іх сем'яў), усялення ў інтэрнат, заключэння дагавора найму жылога памяшкання ў дамах прыватнага жыллёвага фонду або дагавора паднайму жылога памяшкання ў дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду, калі грамадзяне раней былі забяспечаны жылым памяшканнем агульнай плошчай больш за 15 кв. метраў на аднаго чалавека, што адпавядае ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням у дадзеным населеным пункце. Пры гэтым грамадзяне, якія пагоршылі свае жыллёвыя ўмовы, не прымаюцца на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на працягу 5 гадоў з дня пагаршэння іх жыллёвых умоў;

якія прыбылі ў г. Мінск з іншых населеных пунктаў, на працягу 5 гадоў з дня рэгістрацыі іх па месцы жыхарства ў г. Мінску (за выключэннем уселеных ва ўстаноўленым парадку і пражываючых у гэтым жылым памяшканні мужа і жонкі, няпоўнагадовых і поўнагадовых непрацаздольных дзяцей, непрацаздольных бацькоў як наймальніка, уласніка, члена арганізацыі забудоўшчыкаў, так і членаў іх сем'яў, якія прымаюцца на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у якасці члена сям'і грамадзяніна, які мае пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінску, а таксама дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, маладых спецыялістаў, якія атрымалі адукацыю за кошт рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў і накіраваны на працу па размеркаванні ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, грамадзян, якія запрошаны (прызначаны на пасаду), у тым ліку ў парадку пераводу ў г. Мінск, на працу (службу) у іншы дзяржаўны орган, іншую арганізацыю з іншых населеных пунктаў, а таксама звольненых з ваеннай службы па ўзросце, стане здароўя, скарачэнні штатаў і якія пражывалі ў г. Мінску да прызыву (паступлення) на ваенную службу альбо ў выпадку пражывання ў г. Мінску іх блізкіх родных (бацькі, маці, мужа (жонкі), дзяцей, уключаючы ўсыноўленых (удачароных), родных братоў, сясцёр, дзеда, бабкі і ўнукаў);

па месцы працы (службы), якія прыбылі ў г. Мінск з іншых населеных пунктаў, на працягу 5 гадоў з дня пачатку працы (службы) у арганізацыях, размешчаных у г. Мінску (за выключэннем указаных у абзацы чацвёртым гэтага пункта дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, маладых спецыялістаў, а таксама грамадзян, якія запрошаны (прызначаны на пасады) на працу ў дзяржаўны орган альбо іншую арганізацыю).";

1.5.7. дапоўніць Палажэнне пунктамі 91 і 92 наступнага зместу:

"91. Работнікі арганізацый сацыяльна-культурнай сферы, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, якія абслугоўваюць работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый, што маюць жыллёвы фонд і (або) ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых дамоў (кватэр), рэканструкцыю аб'ектаў пад жылыя памяшканні, маюць права на прыняцце на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у гэтых сельскагаспадарчых арганізацыях.

92. Грамадзяне, звольненыя з ваеннай службы па ўзросце, стане здароўя, скарачэнні штатаў, маюць права стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у любым населеным пункце Рэспублікі Беларусь (за выключэннем
г. Мінска) на працягу шасці месяцаў з дня звальнення.

Абмежаванні ў пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у г. Мінску не распаўсюджваюцца на грамадзян, звольненых з ваеннай службы, якія пражывалі ў г. Мінску да прызыву (паступлення) на ваенную службу, альбо ў выпадку пражывання ў г. Мінску іх блізкіх родных (бацькі, маці, мужа (жонкі), дзяцей, уключаючы ўсыноўленых (удачароных), родных братоў, сясцёр, дзеда, бабкі і ўнукаў).";

1.5.8. пункт 10 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:

"Работнікі арганізацый сацыяльна-культурнай сферы, якія абслугоўваюць работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый, прымаюцца на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у адпаведнай сельскагаспадарчай арганізацыі па сумесным рашэнні адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта гэтай арганізацыі, на падставе хадайніцтва арганізацыі сацыяльна-культурнай сферы.";

1.5.9. частку чацвёртую пункта 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У парадку, устаноўленым у пункце 14 гэтага Палажэння, запытваюцца і прадстаўляюцца пры падачы грамадзянамі заявы аб прыняцці на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў:

12.1. пашпарты альбо іншыя дакументы, якія сведчаць асобу поўнагадовых грамадзян, пасведчанні аб нараджэнні няпоўнагадовых дзяцей, якія прымаюцца на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;

12.2. даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і, што выдаецца арганізацыяй, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або арганізацыяй, якая прадаставіла жылое памяшканне;

12.3. даведкі аб існуючых ва ўласнасці грамадзяніна і членаў яго сям'і жылых памяшканнях у населеным пункце па месцы падачы заявы аб прыняцці на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якія выдаюцца тэрытарыяльнай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю;

12.4. рашэнне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб прызнанні займаемага жылога памяшкання не адпавядаючым санітарным і тэхнічным патрабаванням, што прад'яўляюцца да жылых памяшканняў, — пры прыняцці грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па падставе, прадугледжанай у падпункце 3.1.3 пункта 3 гэтага Палажэння;

12.5. медыцынскае заключэнне, выдадзенае дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя, аб наяўнасці ў грамадзяніна захворвання, указанага ў пераліку, што вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя, пры наяўнасці якога прызнаецца немагчымым сумеснае пражыванне з ім іншых асобаў у адным пакоі (кватэры), — пры прыняцці грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па падставе, прадугледжанай у падпункце 3.1.7 пункта 3 гэтага Палажэння;

12.6. копіі дыплома аб адукацыі і працоўнага дагавора (кантракта) з арганізацыяй, якая працаўладкавала, — пры прыняцці грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па падставе, прадугледжанай у падпункце 3.2 пункта 3 гэтага Палажэння;

12.7. дакументы, якія пацвярджаюць права на пазачарговае або першачарговае прадастаўленне жылога памяшкання, — пры наяўнасці такога права;

12.8. звесткі аб даходзе і маёмасці, якія прыпадаюць на кожнага члена сям'і, — пры прыняцці на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзян, якія маюць у адпаведнасці з падпунктам 62.9 пункта 62 гэтага Палажэння права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання;

12.9. даведка дзяржаўнай установы адукацыі, якая пацвярджае, што на дзень уступлення ў сілу гэтага Палажэння грамадзянін навучаўся ў дзяржаўнай установе, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі, і страціў статус асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у сувязі з дасягненнем узросту 23 гадоў, — пры прыняцці грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па падставе, прадугледжанай у падпункце 3.4 пункта 3 гэтага Палажэння.";

1.5.10. у пункце 14:

у частцы першай лічбы "12.1—12.4, 12.7" замяніць лічбамі "12.2—12.6, 12.9";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У выпадку, калі заканадаўствам прадугледжана плата за выдачу дакументаў, неабходных для пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, гэтыя дакументы запытваюцца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым дзяржаўным органам, іншай арганізацыяй, якія прымаюць на такі ўлік, пасля прадастаўлення грамадзянінам, які звярнуўся з заявай аб прыняцці на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, дакумента, што пацвярджае ўнясенне платы за іх выдачу. Указаны дакумент накіроўваецца ў адпаведныя арганізацыі адначасова з запытам аб прадстаўленні неабходных дакументаў.";

у частцы чацвёртай словы "12.5 і 12.6" замяніць словамі "12.1, 12.7 і 12.8";

у частцы пятай лічбы "12.1—12.4, 12.7" замяніць лічбамі "12.2.—12.6, 12.9";

1.5.11. у частцы першай пункта 15 лічбы "12.7" замяніць лічбамі "12.9";

1.5.12. частку другую пункта 17 пасля слова "пазачарговае" дапоўніць словамі "або першачарговае";

1.5.13. у частцы першай пункта 19 лічбы "12.1—12.7" замяніць лічбамі "12.2—12.9";

1.5.14. пункт 21 пасля слова "карыстання" дапоўніць словамі "альбо на пазачарговае ці першачарговае прадастаўленне ім жылых памяшканняў";

1.5.15. пункты 23—25 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"23. Поўнагадовы член сям'і грамадзяніна, які знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе, мае права быць прынятым на такі ўлік асобна па пісьмовай заяве з часу прыняцця яго на ўлік у складзе сям'і грамадзяніна, які знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, незалежна ад яго ўзросту на дату пастаноўкі на ўлік у складзе сям'і названага грамадзяніна, але не раней за дату нараджэння, калі ў яго маюцца падставы знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з прадстаўленнем дакументаў, названых у падпункце 12.1 часткі чацвёртай пункта 12 гэтага Палажэння. Дакументы, указаныя ў падпунктах 12.7 і 12.8 часткі чацвёртай пункта 12 гэтага Палажэння, дадаюцца да заявы ў залежнасці ад падстаў прыняцця на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

24. Па пісьмовай заяве грамадзяніна, які знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе, дзяржаўным органе, іншай арганізацыі па месцы працы (службы), ажыццяўляецца пераафармленне чаргі на поўнагадовага члена яго сям'і з яго згоды з прадстаўленнем дакументаў, названых у падпункце 12.1 часткі чацвёртай пункта 12 гэтага Палажэння. Дакументы, указаныя ў падпунктах 12.7 і 12.8 часткі чацвёртай пункта 12 гэтага Палажэння, дадаюцца да заявы ў залежнасці ад падстаў прыняцця на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Такое пераафармленне ажыццяўляецца ў выпадку працаўладкавання (паступлення на службу) члена сям'і ў дадзены дзяржаўны орган, іншую арганізацыю.

25. Па пісьмовай заяве грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе, дзяржаўным органе, іншай арганізацыі па месцы працы (службы), ажыццяўляецца:

аб'яднанне чаргі членаў сям'і, якія стаяць асобна на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па больш ранняй даце прыняцця на ўлік аднаго з іх;

падзел чаргі членаў сям'і (былых членаў сям'і).

Грамадзянін пры падачы заявы аб аб'яднанні або падзеле чаргі павінен прадставіць дакументы, названыя ў падпункце 12.1 часткі чацвёртай пункта 12 гэтага Палажэння. Дакументы, указаныя ў падпунктах 12.7 і 12.8 часткі чацвёртай пункта 12 гэтага Палажэння, дадаюцца да заявы ў залежнасці ад падстаў прыняцця на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Кожны з членаў сям'і (былых членаў сям'і) мае права знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з часу прыняцця яго на такі ўлік у складзе сям'і грамадзяніна, які знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, незалежна ад яго ўзросту на дату пастаноўкі на ўлік у складзе сям'і названага грамадзяніна, але не раней за дату нараджэння, калі ў яго маюцца падставы знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пры гэтым член сям'і (былы член сям'і) грамадзяніна, які знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у дзяржаўным органе, іншай арганізацыі па месцы працы (службы), мае права на падзел чаргі ў выпадку, калі ён працуе (праходзіць службу) у дадзеным дзяржаўным органе, іншай арганізацыі.";

1.5.16. пункт 30 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"30. Удакладненне даных, якія пацвярджаюць права грамадзян знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ажыццяўляецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, якія вядуць такі ўлік, перад прыняццем рашэння аб прадастаўленні жылога памяшкання альбо аб уключэнні ў склад арганізацыі забудоўшчыкаў, члены якой ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай, што ствараецца па ініцыятыве мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, альбо перад заключэннем дагавора аб стварэнні аб'екта долевага будаўніцтва грамадзянінам, які будзе ажыццяўляць будаўніцтва жылога памяшкання з дзяржаўнай падтрымкай, у парадку, прадугледжаным для атрымання дакументаў пры пастаноўцы грамадзян на гэты ўлік.";

1.5.17. у пункце 31:

падпункт 31.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"31.1. паляпшэння жыллёвых умоў, у тым ліку па месцы працы (службы) у дзяржаўным органе, іншай арганізацыі, шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі не па месцы знаходжання дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі, у якіх грамадзяне знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, калі ў выніку гэтага адпалі падставы для прызнання іх маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;";

дапоўніць пункт падпунктамі 31.7 і 31.8 наступнага зместу:

"31.7. добраахвотнага волевыяўлення грамадзян і членаў іх сем'яў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў агульнай плошчай менш як 15 кв. метраў на аднаго чалавека з выкарыстаннем ільготнага крэдыту. Пры гэтым зняцце з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў праводзіцца пасля дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на жылое памяшканне;

31.8. атрымання жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.";

1.5.18. дапоўніць Палажэнне пунктам 311 наступнага зместу:

"311. Пры зняцці грамадзян з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на падставе падпунктаў 31.7 і 31.8 пункта 31 дадзенага Палажэння гэтыя грамадзяне, калі яны з'яўляюцца маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, маюць права ва ўстаноўленым парадку быць прынятымі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў для ажыццяўлення будаўніцтва (набыцця) жылога памяшкання з даты падачы заявы аб прыняцці на такі ўлік і прадстаўлення дакументаў, названых у пунктах 12 і 13 гэтага Палажэння.";

1.5.19. пункт 40 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:

"Дзяржаўныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія маюць на праве гаспадарчага вядзення або аператыўнага кіравання жылыя памяшканні і (або) ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў, рэканструкцыю аб'ектаў пад жылыя памяшканні для работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый і арганізацый сацыяльна-культурнай сферы, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці і знаходзяцца ў адпаведнай (сельскагаспадарчай) арганізацыі на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадастаўляюць гэтым работнікам жылыя памяшканні ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем, калектыўнымі дагаворамі і іншымі заканадаўчымі актамі.";

1.5.20. пункт 44 пасля слоў "за выключэннем" і "актамі" дапоўніць адпаведна словамі "службовых жылых памяшканняў," і ", а таксама пры высяленні грамадзян у выпадках, прадугледжаных пунктам 52 гэтага Палажэння";

1.5.21. пункт 53 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"53. Калі жылы дом, у якім знаходзіцца жылое памяшканне дзяржаўнага жыллёвага фонду, падлягае зносу ў сувязі з адабраннем зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб або жылое памяшканне дзяржаўнага жыллёвага фонду прызнана ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку не адпаведным санітарным і тэхнічным патрабаванням, што прад'яўляюцца да жылых памяшканняў, і падлягае пераводу ў нежылое, дзяржаўная арганізацыя, якой прадастаўляецца гэты зямельны ўчастак або прызначаецца памяшканне, што падлягае пераводу ў нежылое, прадастаўляе грамадзянам, якіх высяляюць, жылое памяшканне тыпавых спажывецкіх якасцяў, адпаведнае патрабаванням пунктаў 44—46 гэтага Палажэння, на ўмовах раней заключанага дагавора найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Калі жылы дом, у якім знаходзіцца жылое памяшканне дзяржаўнага жыллёвага фонду, падлягае зносу ў сувязі з адабраннем зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб у выпадку, калі гэты ўчастак прадастаўляецца арганізацыі недзяржаўнай формы ўласнасці або ёй прызначаецца жылое памяшканне, што падлягае пераводу ў нежылое, то грамадзянам, якіх высяляюць, прадастаўляецца жылое памяшканне тыпавых спажывецкіх якасцяў, адпаведнае патрабаванням пунктаў 44—46 гэтага Палажэння, на ўмовах раней заключанага дагавора найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, у гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца жылое памяшканне, якое падлягае зносу (пераводу ў нежылое), за кошт сродкаў названай арганізацыі недзяржаўнай формы ўласнасці, што пералічаюцца на гэтыя мэты або шляхам бязвыплатнай перадачы жылога памяшкання, якое знаходзіцца ў яе ва ўласнасці, у рэспубліканскую або камунальную ўласнасць.

Пры гэтым пры вызначэнні памеру агульнай плошчы жылога памяшкання, якое прадастаўляецца, не ўлічваюцца паднаймальнікі, часовыя жыльцы, а таксама грамадзяне, што ўсяліліся ў жылое памяшканне дзяржаўнага жыллёвага фонду пасля прыняцця рашэння аб зносе жылога дома, у якім яно знаходзіцца, або аб прызнанні жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду не адпаведным санітарным і тэхнічным патрабаванням, што прад'яўляюцца да жылых памяшканняў (акрамя ўселеных ва ўстаноўленым парадку і пражываючых у гэтым жылым памяшканні мужа і жонкі, няпоўнагадовых і поўнагадовых непрацаздольных дзяцей, непрацаздольных бацькоў як наймальніка, уласніка, члена арганізацыі забудоўшчыкаў, так і членаў іх сем'яў).";

1.5.22. у пункце 55:

у частцы трэцяй словы "які не знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па яго пісьмовай заяве" замяніць словамі "не маючаму патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па яго пісьмовай заяве з улікам даты падачы такой заявы";

частку чацвёртую дапоўніць словамі "з улікам даты падачы такой заявы";

1.5.23. у пункце 62:

падпункт 62.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"62.2. грамадзяне, якія маюць захворванні, і грамадзяне, у складзе сем'яў якіх ёсць дзеці, што маюць захворванні, названыя ў пераліку, які вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя, пры наяўнасці якіх прызнаецца немагчымым сумеснае пражыванне з імі іншых асобаў у адным пакоі (аднапакаёвай кватэры);";

дапоўніць пункт падпунктам 62.81., падрадковай заўвагай да яго і падпунктам 62.82 наступнага зместу:

"62.81 непрацуючыя адзінокія* інваліды I і II групы, акрамя названых у падпунктах 62.8 і 62.9.1 гэтага пункта;

________________

* Для мэтаў гэтага Палажэння пад непрацуючымі адзінокімі разумеюцца грамадзяне, якія не ажыццяўляюць працоўную дзейнасць на падставе працоўных дагавораў, грамадзянска-прававых дагавораў, прадметам якіх з'яўляюцца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, і прадпрымальніцкую дзейнасць, якія не маюць працаздольных членаў сем'яў, што абавязаны па закону іх утрымліваць і пражываюць сумесна або ў адным населеным пункце.";

"62.82 непрацуючыя адзінокія пенсіянеры, асобы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (жанчыны — 55 гадоў, мужчыны — 60 гадоў);";

падпункт 62.9.1 дапоўніць словамі ", за выключэннем інвалідаў, названых у падпунктах 62.8 і 62.81 гэтага пункта";

падпункт 62.9.3 дапоўніць словамі ", за выключэннем пенсіянераў, названых у падпункце 62.82 гэтага пункта";

1.5.24. у пункце 63 лічбы "12.3" замяніць лічбамі "12.5";

1.5.25. пункт 67 дапоўніць часткай сёмай наступнага зместу:

"У выпадку смерці наймальніка жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду дзеянне частак трэцяй—пятай гэтага пункта не распаўсюджваецца на працаздольных поўнагадовых членаў яго сям'і, якія ўсяліліся ў жылое памяшканне сацыяльнага карыстання разам з наймальнікам, якому гэта жылое памяшканне было прадастаўлена да ўступлення ў сілу Ўказа, што зацвярджае гэта Палажэнне, і пры атрыманні якога ён здаў мясцовым выканаўчым і распарадчым органам або іншым дзяржаўным арганізацыям памяшканне, якое займаў раней. Пры гэтым з адным з членаў сям'і памерлага наймальніка заключаецца дагавор найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.";

1.5.26. у пункце 73:

частку трэцюю пасля слова "рэспубліканскага" дапоўніць словамі "(акрамя названых у частцы чацвёртай гэтага пункта)";

дапоўніць пункт часткай чацвёртай наступнага зместу:

"Незаселеныя жылыя памяшканні рэспубліканскага жыллёвага фонду, якія знаходзяцца на праве гаспадарчага вядзення або аператыўнага кіравання дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, размешчаныя ў сельскіх населеных пунктах, уключаюцца ў склад і выключаюцца са складу службовых жылых памяшканняў па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа на падставе хадайніцтва дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, у гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца жылыя памяшканні рэспубліканскага жыллёвага фонду.";

1.5.27. пункт 74 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"74. Заселеныя службовыя жылыя памяшканні не падлягаюць выключэнню са складу службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных абзацам пятым падпункта 1.1 пункта 1 Указа, які зацвярджае гэта Палажэнне, часткай другой гэтага пункта і іншымі заканадаўчымі актамі.

Заселеныя службовыя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, пабудаваныя сельскагаспадарчымі арганізацыямі дзяржаўнай формы ўласнасці за кошт ільготных крэдытаў, у выпадку пераводу ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі доўгу па такіх крэдытах на грамадзян, якім прадастаўлены гэтыя службовыя жылыя памяшканні, падлягаюць выключэнню са складу службовых жылых памяшканняў па рашэнні адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа да заключэння дагавора пераводу доўгу.";

1.5.28. пункт 75 дапоўніць словамі ", калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь";

1.5.29. дапоўніць Палажэнне пунктам 761 наступнага зместу:

"761. Калі ў службовым жылым памяшканні ў выглядзе кватэры, заселеным двума і больш наймальнікамі па дагавору найму службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, вызваліўся жылы пакой, які займаў адзін з наймальнікаў, гэты жылы пакой можа быць прадастаўлены ва ўстаноўленым парадку наймальніку іншага жылога пакоя (пакояў) па яго заяве (аднаму з наймальнікаў з улікам даты падачы імі заяў) у карыстанне.";

1.5.30. у пункце 77:

у частцы другой словы "іншага жылога памяшкання" замяніць словамі "жылога памяшкання агульнай плошчай больш як 15 кв. метраў на аднаго чалавека, якое адпавядае ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням,";

частку шостую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пры пераводзе наймальніка жылога памяшкання па дагавору найму службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду на работу ў іншую мясцовасць (пры выбранні на выбарную пасаду ў дзяржаўны орган) з прадастаўленнем яму службовага жылога памяшкання службовае жылое памяшканне па пастаянным месцы пражывання можа быць захавана за ім па заяве наймальніка на тэрмін не больш як 3 гады (у выпадку выезду наймальніка службовага жылога памяшкання на часовае пражыванне ў іншы населены пункт у сувязі з выбраннем на выбарную пасаду ў дзяржаўны орган — на тэрмін не больш як 4 гады). Пры гэтым наймальнік службовага жылога памяшкання, якое за ім захавана і ў якім не засталіся пражываць члены яго сям'і, праводзіць плату за карыстанне жылым памяшканнем, яго тэхнічнае абслугоўванне, цеплавую энергію і адлічэнні на капітальны рамонт па ўстаноўленых заканадаўствам стаўках (тарыфах).";

1.5.31. главу 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"ГЛАВА 6

ПРАДАСТАЎЛЕННЕ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ЖЫЛЫХ ПАМЯШКАННЯЎ

85. Спецыяльныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду прызначаюцца для пастаяннага або часовага пражывання асобных катэгорый грамадзян пры наяўнасці ў іх падстаў для пражывання ў спецыяльным жылым памяшканні.

86. Да спецыяльных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду адносяцца жылыя памяшканні:

у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання (дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў, спецыяльных дамах для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў);

у дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках);

у дзіцячых інтэрнатных установах (дамах дзіцяці, дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, спецыяльных навучальна-выхаваўчых установах, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах і іншых установах, якія забяспечваюць утрыманне і выхаванне дзяцей (далей — дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы);

манеўранага фонду;

прызначаныя для часовага адсялення грамадзян у бяспечныя раёны ў сувязі з увядзеннем ваеннага або надзвычайнага становішча;

прызначаныя для часовага пражывання бежанцаў;

размешчаныя на закрытых тэрыторыях;

прызначаныя для пражывання ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы, якія праходзяць ваенную службу ў падраздзяленнях, што непасрэдна ахоўваюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, размешчаных па-за закрытымі тэрыторыямі (пагранічнымі камендатурамі, заставамі, пастамі, аддзяленнямі пагранічнага кантролю);

размешчаныя на тэрыторыі замежных дзяржаў і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і прызначаныя для пражывання работнікаў арганізацый, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

размешчаныя на тэрыторыі замежных дзяржаў і прызначаныя для пражывання работнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь;

прызначаныя для пражывання супрацоўнікаў дыпламатычных, прыраўнаваных да іх прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый і консульскіх устаноў замежных дзяржаў.

Да катэгорыі спецыяльных жылых памяшканняў заканадаўчымі актамі могуць быць аднесены і іншыя жылыя памяшканні.

87. Спецыяльныя жылыя памяшканні прадастаўляюцца грамадзянам па дагавору найму спецыяльнага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду (за выключэннем спецыяльных жылых памяшканняў у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, у тым ліку псіханеўралагічных, дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў, а таксама названых у абзацах трэцім і чацвёртым пункта 86 гэтага Палажэння).

У дагаворы найму спецыяльнага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду вызначаюцца прадмет дагавора, правы і абавязкі бакоў па карыстанні спецыяльным жылым памяшканнем.

Дагавор найму спецыяльнага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду з'яўляецца тэрміновым і падлягае спыненню (скасаванню) у сувязі са стратай падстаў для пражывання ў спецыяльным жылым памяшканні.

88. Права карыстання спецыяльным жылым памяшканнем узнікае ў грамадзяніна на падставе дагавора найму спецыяльнага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду (за выключэннем спецыяльных жылых памяшканняў у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, у тым ліку псіханеўралагічных, дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў, а таксама названых у абзацах трэцім і чацвёртым пункта 86 гэтага Палажэння).

89. Незаселеныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду ўключаюцца ў склад і выключаюцца са складу спецыяльных жылых памяшканняў па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа на падставе хадайніцтва дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, у гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца жылыя памяшканні.

90. Спецыяльныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду не падлягаюць прыватызацыі, абмену, падзелу і здачы па дагавору паднайму.

91. Спецыяльныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду (за выключэннем жылых памяшканняў у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання (дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, у тым ліку псіханеўралагічных, дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў, спецыяльных дамах для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках), дзіцячых інтэрнатных установах), а таксама названых у пунктах 94—97 гэтага Палажэння) прадастаўляюцца па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое прымаецца пры ўдзеле грамадскай камісіі па жыллёвых пытаннях, у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

92. Спецыяльныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду ў дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў, спецыяльных дамах для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў прадастаўляюцца грамадзянам органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

93. Спецыяльныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках), дзіцячых інтэрнатных установах прадастаўляюцца грамадзянам упраўленнямі (аддзеламі) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

94. Спецыяльныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, размешчаныя на закрытых тэрыторыях, прадастаўляюцца грамадзянам дзяржаўнымі органамі або дзяржаўнымі арганізацыямі, у распараджэнні якіх знаходзяцца закрытыя тэрыторыі, у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

95. Спецыяльныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, размешчаныя на тэрыторыі замежных дзяржаў і прызначаныя для пражывання работнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, прадастаўляюцца названым работнікам Міністэрствам замежных спраў у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

96. Спецыяльныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, прызначаныя для пражывання ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы, якія праходзяць ваенную службу ў падраздзяленнях, што непасрэдна ахоўваюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, размешчаных па-за закрытымі тэрыторыямі (пагранічнымі камендатурамі, заставамі, пастамі, аддзяленнямі пагранічнага кантролю), прадастаўляюцца гэтым ваеннаслужачым Дзяржаўным пагранічным камітэтам у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

97. Спецыяльныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, прызначаныя для пражывання работнікаў арганізацый, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прадастаўляюцца названым работнікам Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

98. Парадак аднясення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду да спецыяльных жылых памяшканняў, асаблівасці і падставы прадастаўлення спецыяльных жылых памяшканняў, аднесеных да пэўнай катэгорыі спецыяльных жылых памяшканняў, валодання і карыстання імі, асноўныя правы і абавязкі бакоў па дагавору найму спецыяльнага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

99. Высяленне са спецыяльных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду грамадзян праводзіцца ў сувязі са спыненнем падстаў, па якіх ім былі прадастаўлены спецыяльныя жылыя памяшканні, а таксама ў выпадку сістэматычнага (тры і больш разоў на працягу каляндарнага года) разбурэння або пашкоджання спецыяльнага жылога памяшкання, або выкарыстання яго не па прызначэнні, або сістэматычнага парушэння правілаў карыстання спецыяльным жылым памяшканнем, што робіць немагчымым для іншых пражыванне з імі ў адным жылым памяшканні, калі меры ўздзеяння да іх былі безвыніковымі, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.".

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

пункт 8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 1996 г. № 358 "Аб мерах па паляпшэнні жыллёвых умоў моладзі" (Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1996 г., № 26, арт. 672);

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 1996 г. № 428 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 1996 г. № 358" (Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1996 г., № 29, арт. 768).

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у чатырохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

4. Гэты Ўказ уступае ў сілу праз чатыры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 3 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Ўказа.

Гэты Ўказ прымяняецца да адносінаў, якія ўзніклі пасля ўступлення яго ў сілу, а да адносінаў, што ўзніклі да ўступлення яго ў сілу, — да тых правоў і абавязкаў, якія ўзнікнуць пасля ўступлення ў сілу гэтага Ўказа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

3 чэрвеня 2008 г., г. Мінск.