Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
30 чэрвеня 2008 г. № Р-205/2008
Аб дапаўненні Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., намесніка Старшыні Марыскіна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П., Шукліна В.З. у мэтах рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 “Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь” 

ВЫРАШЫЎ: 

1. Дапоўніць Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, прыняты рашэннем Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 1997 г. № Р-58/97, артыкулам 432 наступнага зместу: 

“Артыкул 432. Асаблівасці разгляду пытанняў аб праверцы канстытуцыйнасці законаў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю 

Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці ўсіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ці прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парадку, прадугледжаным часткай пятай артыкула 100 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, – да падпісання дадзеных законаў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 

Прыняцце да вядзення закона для ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю яго канстытуцыйнасці афармляецца вызначэннем Старшыні Канстытуцыйнага Суда. У вызначэнні ўказваецца суддзя-дакладчык, а таксама вырашаюцца іншыя пытанні. 

Разгляд справы аб праверцы канстытуцыйнасці закона ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю ажыццяўляецца ў пісьмовай форме ў адпаведнасці з пунктам 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 “Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь” без запрашэння ў судовае пасяджэнне прадстаўнікоў палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

Па выніках праверкі канстытуцыйнасці закона ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю Канстытуцыйны Суд прымае рашэнне, якое афармляецца ў выглядзе асобнага дакумента.”. 

2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця. 

3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам. 

Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь                                                                                                        П.П.Міклашэвіч