Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 386

Аб назначэнні Ю.В. Жадобіна Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь

Назначыць генерал-маёра Жадобіна Юрыя Віктаравіча Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

15 ліпеня 2008 г., г. Мінск.

Жадобін Юрый Віктаравіч

Юрый Віктаравіч Жадобін нарадзіўся ў 1954 годзе ў г. Днепрапятроўск (Украіна). Ва Узброеных Сілах з 1972 года. У 1976 годзе скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1985 — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў у Маскве. Генерал-маёр.

З 1976 па 1990 год прайшоў усе службовыя ступені ад камандзіра ўзвода да камандзіра палка. З 1990 па 1999 год Юрый Жадобін служыў на камандных пасадах у сістэме Грамадзянскай абароны Беларусі, унутраных войсках МУС рэспублікі.

З 1999 года займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі. З верасня 2003 года займаў пасаду начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У ліпені 2007 года быў назначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі.