Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 385

Аб назначэнні У.У. Макея Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Назначыць Макея Уладзіміра Уладзіміравіча Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прысвоіць У.У. Макею вышэйшы клас дзяржаўнага служачага.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

15 ліпеня 2008 г., г. Мінск.

15 ліпеня 2008 г., г. Мінск.
Макей Уладзімір Уладзіміравіч

Макей Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся 5 жніўня 1958 года ў Гродзенскай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. У 1992—1993 гадах праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі. Валодае нямецкай і англійскай мовамі.

З 1980 па 1992 гады знаходзіўся на службе ва Узброеных Сілах СССР. Палкоўнік запасу.

У 1993—1995 гадах быў трэцім сакратаром упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другім сакратаром аддзела аналізу і прагназавання, другім сакратаром сакратарыята Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У 1995—1996 гадах працаваў намеснікам начальніка Службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў.

З 1996 па 1999 гады — прадстаўнік Беларусі пры Савеце Еўропы, Саветнік Пасольства Беларусі ў Французскай Рэспубліцы, з 1999 па 2000 — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў.

Да назначэння кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта з сакавіка 2000 года займаў пасаду памочніка прэзідэнта Беларусі.