Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 387

Аб назначэнні В.Ю. Зайцава Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Назначыць генерал-маёра Зайцава Вадзіма Юр'евіча Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

15 ліпеня 2008 г., г. Мінск.

Зайцаў Вадзім Юр'евіч

Зайцаў Вадзім Юр'евіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Жытомірскай вобласці (Украіна).

У 1986 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча, у 1997 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, у 2004 — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Ўзброеных Сілаў Расійскай Федэрацыі. Генерал-маёр.

Да 1994 года праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка, начальніка пагранічнай заставы. У 1997—1998 гадах працаваў ва ўпраўленні аховы дзяржаўнай граніцы штаба Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Беларусі.

З 1998 па 2002 год з'яўляўся намеснікам начальніка атрада — начальнікам штаба, а пасля начальнікам Пінскага пагранічнага атрада.

З 2004 года займаў кіруючыя пасады ў Дзяржаўным камітэце пагранічных войскаў Беларусі.

Да назначэння старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі быў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення.