Закон Рэспублікі Беларусь

Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
 
Глава 1
Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь — Урад Рэспублікі Беларусь — цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь — Урад Рэспублікі Беларусь з'яўляецца калегіяльным цэнтральным органам дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь і кіраўніцтва сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Артыкул 2. Падсправаздачнасць Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь па меры неабходнасці, але не радзей чым адзін раз у квартал прадстаўляе Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь справаздачу аб сваёй дзейнасці.

Артыкул 3. Дзейнасць Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні выканання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у межах сваёй кампетэнцыі забяспечвае выкананне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем падпарадкаванымі яму рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, а таксама мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, фізічнымі асобамі і арганізацыямі.

Глава 2
Склад і парадак фарміравання Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Артыкул 4. Склад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

У склад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь уваходзяць Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, намеснікі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, міністры, старшыні дзяржаўных камітэтаў, Кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Старшыня Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў і іншыя службовыя асобы па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 5. Парадак фарміравання Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Намеснікі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, міністры, старшыні дзяржаўных камітэтаў назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 6. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

ажыццяўляе непасрэднае кіраванне дзейнасцю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і нясе персанальную адказнасць за яго работу;

арганізуе работу Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, кіруе яго пасяджэннямі;

падпісвае пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

выдае распараджэнні;

у двухмесячны тэрмін пасля свайго назначэння прадстаўляе Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праграму дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а ў выпадку яе адхілення прадстаўляе паўторную праграму дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на працягу двух месяцаў;

інфармуе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб асноўных накірунках дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і аб усіх важнейшых яго рашэннях;

размяркоўвае абавязкі паміж намеснікамі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, каардынуе іх дзейнасць;

прадстаўляе без дадатковых паўнамоцтваў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у міжнародных адносінах, ва ўстаноўленым парадку праводзіць перагаворы і падпісвае міжнародныя дагаворы;

ажыццяўляе паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па прычынах, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, да прынясення Прысягі зноў выбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

выконвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй і дзейнасцю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Гарантыі прававой і сацыяльнай абароны Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 7. Намеснікі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Намеснікі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з размеркаваннем абавязкаў:

ажыццяўляюць каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, кантроль за іх работай і даюць ім указанні па забеспячэнні выканання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь і па іншых пытаннях іх дзейнасці;

папярэдне разглядаюць прапановы і праекты дакументаў, унесеныя ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;

нясуць адказнасць за стан спраў у галінах эканомікі і сферах дзейнасці;

выконваюць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Выкананне абавязкаў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у выпадку яго адсутнасці ажыццяўляецца Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, а ў выпадку адсутнасці Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь і Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь — Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, у распараджэнні якога знаходзяцца пытанні эканомікі.

Гарантыі прававой і сацыяльнай абароны намеснікаў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 8. Iншыя члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Iншыя члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

нясуць адказнасць за стан спраў у даручанай ім сферы дзейнасці;

прымаюць удзел у разглядзе пытанняў на пасяджэннях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

маюць права ўносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб разглядзе пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю;

ініцыююць распрацоўку праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Гарантыі прававой і сацыяльнай абароны іншых членаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Прававы статус міністраў і старшыняў дзяржаўных камітэтаў вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 9. Тэрмін паўнамоцтваў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года

 

(Працяг. Пачатак

у нумары за 2 жніўня.)

Артыкул 9. Тэрмін паўнамоцтваў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года

 

(Працяг. Пачатак

у нумары за 2 жніўня.)

Артыкул 9. Тэрмін паўнамоцтваў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь дзейнічае на працягу тэрміну паўнамоцтваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і складае свае паўнамоцтвы перад зноў выбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, калі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках і парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, не прынята рашэнне аб адстаўцы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прымае пастанову аб складанні паўнамоцтваў.

У выпадку складання паўнамоцтваў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягвае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 10. Адстаўка Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у поўным складзе, Прэм'ер-міністр, кожны член Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь асобна маюць права заявіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь аб сваёй адстаўцы, калі палічаць немагчымым выконваць ускладзеныя на іх абавязкі. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь заяўляе Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь аб сваёй адстаўцы і прымае пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб адстаўцы.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь заяўляе Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь аб сваёй адстаўцы і ў выпадку выказвання Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вотуму недаверу Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь мае права па ўласнай ініцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і вызваліць ад пасады любога члена Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Адстаўка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь не цягне за сабой складання паўнамоцтваў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у поўным складзе.

У выпадку адстаўкі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягвае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Глава 3

Кампетэнцыя
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь

Артыкул 11. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у эканамічнай сферы

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у эканамічнай сферы:

забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай палітыкі;

рэгулюе дзейнасць усіх галінаў эканомікі Рэспублікі Беларусь і прымае меры па іх развіцці;

ажыццяўляе інвестыцыйную дзейнасць з улікам прыярытэтных накірункаў сацыяльнага і эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;

забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі, у тым ліку ў галіне выкарыстання і эканоміі энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;

прымае меры па забеспячэнні Рэспублікі Беларусь энергетычнымі і матэрыяльнымі рэсурсамі;

устанаўлівае меры дзяржаўнага рэгулявання асобных відаў эканамічнай дзейнасці;

забяспечвае распрацоўку і рэалізацыю дзяржаўнага прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных праграм;

удасканальвае эканамічны механізм садзейнічання паскарэнню навукова-тэхнічнага прагрэсу, павышэння тэхнічнага ўзроўню і якасці прадукцыі, стварэння высокаэфектыўных, экалагічна бяспечных тэхналогій;

выступае ад імя ўласніка ў дачыненні да маёмасці, якая заходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраванне дзяржаўнай уласнасцю;

мае права ствараць, рэарганізоўваць і ліквідаваць рэспубліканскія юрыдычныя асобы;

садзейнічае інтэграцыі эканомікі Рэспублікі Беларусь і эканомікі іншых дзяржаў з улікам інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, уносіць адпаведныя прапановы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне знешнегандлёвай дзейнасці, распрацоўку праграм развіцця знешнегандлёвай дзейнасці;

забяспечвае процідзеянне манапалістычнай дзейнасці і развіццё добрасумленнай канкурэнцыі;

праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне абароны правоў спажыўцоў;

забяспечвае эканамічную самастойнасць Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у эканамічнай сферы акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 12. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у фінансавай сферы

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у фінансавай сферы:

забяспечвае правядзенне адзінай фінансавай палітыкі;

штогод распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для ўнясення ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь праект бюджэту Рэспублікі Беларусь на чарговы фінансавы год і справаздачу аб яго выкананні;

ажыццяўляе рэгуляванне ўнутранага і знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь;

забяспечвае прыцягненне, выкарыстанне і пагашэнне знешніх дзяржаўных пазык (крэдытаў), якія фарміруюць знешні дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь;

выступае ад імя Рэспублікі Беларусь пры прадастаўленні дзяржаўных гарантый Рэспублікі Беларусь;

вызначае меры па забеспячэнні збалансаванасці грашовых даходаў і расходаў насельніцтва, паляпшэнні фінансавага стану галінаў эканомікі і выкарыстанні крэдытных рэсурсаў.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у фінансавай сферы акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 13. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне навукі, адукацыі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне навукі, адукацыі:

забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі;

удзельнічае ў фарміраванні і забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі;

прымае меры па развіцці навуковага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, павышэнні эфектыўнасці яго выкарыстання, больш шырокім прымяненні на практыцы вынікаў навуковых даследаванняў, вынаходніцтва і рацыяналізатарства;

ажыццяўляе меры па развіцці навуковых арганізацый, падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;

ажыццяўляе агульнае кіраванне сістэмай адукацыі;

прымае меры па развіцці і ўмацаванні сеткі дзяржаўных устаноў адукацыі;

забяспечвае рэалізацыю дзяржаўных праграм развіцця адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь;

прымае меры па ўдасканаленні сістэмы прафесійнай арыентацыі, стварае ўмовы для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі, навучання новым спецыяльнасцям, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі з улікам грамадскіх і вытворчых патрэбнасцяў;

ажыццяўляе меры па фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;

забяспечвае меры па дзяржаўнай сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне навукі, адукацыі акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 14. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне культуры, у сферы архіўнай справы

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры, у сферы архіўнай справы:

забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры;

праводзіць дзяржаўную палітыку, накіраваную на захаванне і развіццё беларускай і рускай моў, стварэнне належных умоў для развіцця моў іншых нацыянальных супольнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляе меры па развіцці і паляпшэнні работы арганізацый культуры, дзяржаўных архіўных органаў і ўстаноў, забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, памнажэнне і шырокае выкарыстанне культурных каштоўнасцяў, у тым ліку народнай творчасці, для духоўнага і эстэтычнага выхавання грамадзян, павышэння іх культурнага ўзроўню, а таксама садзейнічае развіццю прафесійнага мастацтва, літаратуры, нацыянальнага кнігавыдання і перыядычнага друку;

стварае ўмовы для свабоднага развіцця культуры ўсіх нацыянальных супольнасцяў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;

прымае меры па забеспячэнні правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь на свабоду веравызнання.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне культуры, у сферы архіўнай справы акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 15. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне аховы здароўя

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне аховы здароўя:

забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі;

забяспечвае распрацоўку і рэалізацыю дзяржаўных праграм.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне аховы здароўя акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 16. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага забеспячэння, аховы і аплаты працы

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага забеспячэння, аховы і аплаты працы:

забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі;

вызначае дзяржаўную палітыку ў галіне забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі і забяспечвае яе правядзенне;

зацвярджае пражытковы мінімум, бюджэт пражытковага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах і ў сярэднім на душу насельніцтва;

стварае ўмовы для падтрымання ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь узроўню сацыяльнага забеспячэння, прымае меры па забеспячэнні сацыяльнай абароны грамадзян, удасканальвае сістэму сацыяльнай абароны;

вызначае і рэалізуе найбольш эфектыўныя шляхі павышэння даходаў сям'і, стыпендый, пенсій, дапамог, іншых сацыяльных выплат;

распрацоўвае і ажыццяўляе сацыяльна-эканамічныя меры па паляпшэнні становішча жанчын, дзяцей, умацаванні і падтрымцы сям'і, забяспечвае кантроль за выкананнем прадастаўленых жанчынам правоў і гарантый;

прымае меры па папярэджанні інваліднасці і арганізацыі рэабілітацыі інвалідаў;

прымае меры па рэалізацыі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права на працу;

арганізуе распрацоўку і рэалізацыю рэспубліканскіх мэтавых праграм паляпшэння ўмоў і аховы працы;

распрацоўвае і ажыццяўляе меры па рацыянальным размяшчэнні вытворчых сіл, правядзенні ў жыццё адпаведнай палітыкі народанасельніцтва;

устанаўлівае памеры мінімальнай заработнай платы і базавай велічыні, а таксама памеры аплаты працы работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага забеспячэння, аховы і аплаты працы акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне аховы навакольнага асяроддзя

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне аховы навакольнага асяроддзя:

забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі;

забяспечвае распрацоўку і выкананне дзяржаўных праграм рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

устанаўлівае парадак распрацоўкі і зацвярджэння тэрытарыяльных комплексных схем рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і парадак іх фінансавання;

устанаўлівае ліміты на прыродакарыстанне;

устанаўлівае парадак вядзення дзяржаўных кадастраў прыродных рэсурсаў, а таксама парадак дзяржаўнага ўліку ў галіне аховы навакольнага асяроддзя;

устанаўлівае парадак вядзення Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь, вызначае парадак правядзення маніторынгу і выкарыстання яго даных;

аб'яўляе асобныя ўчасткі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь зонамі экалагічнай рызыкі і зонамі экалагічнага крызісу;

забяспечвае фарміраванне экалагічнай культуры, а таксама падрыхтоўку і перападрыхтоўку спецыялістаў для ажыццяўлення дзейнасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне аховы навакольнага асяроддзя акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 18. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці:

забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі;

зацвярджае Схему дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў;

прымае рашэнні аб пераносе дзеючых гідраметэаралагічных аб'ектаў дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы;

вызначае парадак вядзення Дзяржаўнага рэестра вытворцаў гідраметэаралагічнай інфармацыі і выдачы пасведчанняў аб рэгістрацыі ў ім вытворцаў гідраметэаралагічнай інфармацыі;

вызначае парадак ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю ў галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці і пералік службовых асобаў, якія ажыццяўляюць гэты кантроль;

вызначае парадак вядзення дзяржаўнага кліматычнага кадастру, а таксама склад даных дзяржаўнага кліматычнага кадастру і парадак прадастаўлення дзяржаўным органам, іншым арганізацыям і фізічным асобам яго даных;

вызначае склад дзяржаўнага гідраметэаралагічнага фонду, а таксама парадак яго вядзення і выкарыстання.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 19. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння законнасці і правапарадку

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння законнасці і правапарадку:

прымае меры па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;

забяспечвае абарону асобы ад любых проціпраўных дзеянняў, замахаў на жыццё, здароўе, маёмасць, гонар і годнасць, а таксама абарону грамадзяніна Рэспублікі Беларусь як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі;

вызначае асноўныя накірункі прававой работы ў падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацыях;

кіруе дзейнасцю падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый у галіне прававой адукацыі грамадзян;

кіруе дзейнасцю падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый па забеспячэнні законнасці і правапарадку, рэалізацыі дзяржаўных праграм па барацьбе са злачыннасцю;

уносіць прапановы ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння законнасці і правапарадку акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 20. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці дзяржавы

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці дзяржавы:

прымае меры па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці, абароне незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляе кантроль за выкананнем дзяржаўнай праграмы ўзбраення;

арганізуе распрацоўку і фарміраванне дзяржаўнага абароннага заказу, аснашчэнне Узброеных Сілаў, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый Рэспублікі Беларусь узбраеннем, ваеннай тэхнікай і іншымі матэрыяльнымі каштоўнасцямі і рэсурсамі па іх заказах, а таксама вырашае пытанні будаўніцтва і размяшчэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абарончых аб'ектаў;

вызначае аб'ёмы матэрыяльных каштоўнасцяў і бюджэтных асігнаванняў на патрэбы абароны, у тым ліку на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы ўзбраення, правядзенне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ у галіне абароны, забяспечвае стварэнне і захаванасць дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў, кіруе мабілізацыйнай падрыхтоўкай;

ажыццяўляе кіраванне падрыхтоўкай грамадзян Рэспублікі Беларусь да ваеннай службы, іх прызывам на ваенную службу, службу ў рэзерве і забяспечвае стварэнне ваеннанавучанага рэзерву;

уносіць на зацвярджэнне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь план назапашвання матэрыяльных каштоўнасцяў у дзяржаўным матэрыяльным рэзерве і план назапашвання матэрыяльных каштоўнасцяў у мабілізацыйным матэрыяльным рэзерве;

ажыццяўляе кіраванне грамадзянскай абаронай Рэспублікі Беларусь;

арганізуе распрацоўку і забяспечвае выкананне дзяржаўных праграм у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;

устанаўлівае парадак ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем тэрыторый радыеактыўнага забруджвання;

забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны;

вызначае дзяржаўную палітыку ў галіне забеспячэння пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

ажыццяўляе агульнае кіраванне дзейнасцю падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па процідзеянні экстрэмізму, кантроль за гэтай дзейнасцю.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці дзяржавы акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 21. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь:

распрацоўвае асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь і прымае меры па іх рэалізацыі;

ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці ў галіне адносінаў Рэспублікі Беларусь з іншаземнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі;

прымае практычныя меры па рэалізацыі і абароне знешнепалітычных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь;

заключае міжнародныя дагаворы па пытаннях, якія адносяцца да яго кампетэнцыі;

прымае меры па забеспячэнні выканання міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 22. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне кадравай палітыкі

У межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне кадравай палітыкі:

распрацоўвае і ўносіць на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прапановы па ажыццяўленні кадравай палітыкі, накіраванай на стварэнне неабходнага рэзерву высокакваліфікаваных кіруючых работнікаў сістэмы падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, садзейнічае забеспячэнню іх падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі;

каардынуе і кантралюе дзейнасць падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па ажыццяўленні кадравай палітыкі;

удзельнічае ў фарміраванні кадравага рэестра Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь;

зацвярджае кадравы рэестр Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне кадравай палітыкі Рэспублікі Беларусь акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 23. Iншыя паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым Законам, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Глава 4

Кіраванне Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь дзейнасцю рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, упаўнаважанага
па справах рэлігій
і нацыянальнасцяў,
а таксама дзейнасцю мясцовых выканаўчых
і распарадчых органаў

Артыкул 24. Сістэма рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь

Сістэму падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый вызначае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

У сістэму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, уваходзяць:

міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, якія з'яўляюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання (функцыянальнымі або галіновымі), якія праводзяць дзяржаўную палітыку, ажыццяўляюць рэгуляванне і кіраванне ў пэўнай галіне (сферы дзейнасці) і каардынуюць дзейнасць у дадзенай галіне (сферы дзейнасці) іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;

аб'яднанні юрыдычных асобаў, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, могуць падпарадкоўвацца выключна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

У мэтах рэалізацыі паўнамоцтваў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, у адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Рэспублікі Беларусь могуць стварацца тэрытарыяльныя органы гэтых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Артыкул 25. Кіраванне Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь падпарадкаванымі яму рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь:

прымае меры па забеспячэнні рэалізацыі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, прадастаўленых ім паўнамоцтваў у мэтах выканання ўскладзеных на іх задач і ажыццяўлення імі сваіх функцый, самастойнага вырашэння аднесеных да іх кампетэнцыі пытанняў;

зацвярджае ва ўстаноўленым парадку палажэнні аб рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

вызначае структуру рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, колькасць іх тэрытарыяльных органаў і пералік падпарадкаваных ім (якія ўваходзяць у іх сістэму, склад) дзяржаўных арганізацый, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

зацвярджае палажэнні аб дэпар-таментах рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

зацвярджае ва ўстаноўленым парадку склад калегій рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

перадае пры неабходнасці вырашэнне асобных пытанняў дзяржаўнага кіравання, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваным Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, за выключэннем пытанняў, вырашэнне якіх адносіцца да выключнай кампетэнцыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, або прымае да вырашэння пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, калі кампетэнцыя ўказаных органаў вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

адмяняе прававыя акты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі яны супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законам Рэспублікі Беларусь, актам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, распараджэнням Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, за выключэннем рашэнняў, якія могуць быць адменены толькі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

накладае ва ўстаноўленым парадку на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, і іх намеснікаў, а таксама кіраўнікоў дэпартаментаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, дысцыплінарныя спагнанні, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 26. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прапанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў ажыццяўляе функцыі органа дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь распрацоўвае і па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь зацвярджае Палажэнне аб Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і яго апараце.

Артыкул 27. Кіраванне Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь падпарадкаванымі яму дзяржаўнымі арганізацыямі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь:

прымае меры па забеспячэнні рэалізацыі ў поўным аб'ёме дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, прадастаўленых ім паўнамоцтваў у мэтах выканання ўскладзеных на іх задач і ажыццяўлення імі сваіх функцый, самастойнага вырашэння аднесеных да іх кампетэнцыі пытанняў;

зацвярджае ва ўстаноўленым парадку статуты дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

накладае ва ўстаноўленым парадку на кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама на іх намеснікаў дысцыплінарныя спагнанні, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 28. Кіраванне Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь:

кіруе дзейнасцю мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

арганізуе кантроль за выкананнем мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, атрымлівае інфармацыю і заслухоўвае па гэтых пытаннях іх справаздачы, прымае адпаведныя рашэнні;

стварае ўмовы для падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;

садзейнічае мясцовым выканаўчым і распарадчым органам у арганізацыі іх дзейнасці;

рэгулюе пытанні ўзаемадзеяння паміж мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, вызначае парадак і ступень іх удзелу ў выкананні дзяржаўных і рэгіянальных праграм, мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, рэгулюе пытанні выдзялення ім фінансавых і матэрыяльных сродкаў;

перадае пры неабходнасці свае асобныя паўнамоцтвы мясцовым выканаўчым і распарадчым органам;

рэалізуе паўнамоцтвы, якія ва ўстаноўленым парадку могуць перадаваць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Глава 5

Адносіны Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь
і мясцовымі Саветамі дэпутатаў

Артыкул 29. Адносіны Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь валодае правам заканадаўчай ініцыятывы. Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па ўласнай ініцыятыве, а таксама ў выпадках, прадугледжаных законамі Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь арганізуе распрацоўку праектаў законаў Рэспублікі Беларусь.

Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь мае права ўносіць прапановы ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб аб'яўленні разгляду праекта закона Рэспублікі Беларусь тэрміновым.

Са згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь мае права патрабаваць ад Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняцця на сваіх пасяджэннях рашэння шляхам галасавання ў цэлым за ўвесь унесены Саветам Міністраў праект закона Рэспублікі Беларусь або яго частку з захаваннем толькі тых паправак, якія прапанаваны або прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь можа патрабаваць прыняцця Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь канчатковага рашэння, калі пагаджальнай камісіяй, створанай у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь з прычыны адхілення Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праекта закона Рэспублікі Беларусь, не прыняты яго ўзгоднены тэкст.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, прадстаўляе ў палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і іх органы па іх патрабаванні, а таксама па ўласнай ініцыятыве дакументы і іншыя матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін пасля прызначэння яго на пасаду прадстаўляе Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праграму дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а ў выпадку яе адхілення прадстаўляе паўторную праграму дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на працягу двух месяцаў.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь можа паставіць перад Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пытанне аб даверы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленай праграме або па канкрэтнай прычыне. Калі Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у такім даверы адмаўляе, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь мае права ў дзесяцідзённы тэрмін прыняць рашэнне аб адстаўцы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь або аб роспуску Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і прызначэнні новых выбараў. Пры адхіленні адстаўкі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь працягвае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы.

У час пасяджэнняў палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у тым ліку закрытых, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь і члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць выступаць па-за чаргой тых, хто запісаўся для выступлення, столькі разоў, колькі яны таго запатрабуюць.

Артыкул 30. Узаемадзеянне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь сумесна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае правядзенне адзінай грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і прадстаўляе Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для штогадовага зацвярджэння Асноўныя накірункі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь інфармуюць адзін аднаго аб мяркуемых дзеяннях, якія маюць агульнадзяржаўнае значэнне, каардынуюць сваю дзейнасць, праводзяць рэгулярныя ўзаемныя кансультацыі.

Артыкул 31. Адносіны Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з мясцовымі Саветамі дэпутатаў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у мэтах уліку інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вызначае разам з мясцовымі Саветамі дэпутатаў парадак і ступень іх удзелу ў выкананні дзяржаўных праграм, сумесных праектаў, разглядае прапановы мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Глава 6

Арганізацыя і парадак дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Артыкул 32. Пасяджэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і парадак прыняцця на іх рашэнняў

Пасяджэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей чым адзін раз у тры месяцы. Пасяджэнне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь лічыцца правамоцным, калі ў ім прымае ўдзел не менш за палову членаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пасяджэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь праходзяць пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Пры адсутнасці Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь пасяджэнні праводзіць Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, а пры адсутнасці Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь і Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь — Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, у распараджэнні якога знаходзяцца пытанні эканомікі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь мае права старшынстваваць на пасяджэннях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Рашэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прымаюцца большасцю галасоў членаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія прысутнічаюць на пасяджэнні. У выпадку роўнасці галасоў прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшынствуючы.

Артыкул 33. Пытанні, якія разглядаюцца на пасяджэннях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

На пасяджэннях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь вырашаюцца найбольш важныя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Выключна на пасяджэннях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь разглядаюцца:

пытанні падрыхтоўкі праекта бюджэту Рэспублікі Беларусь на чарговы фінансавы год, выканання бюджэту, фарміравання выкарыстання дзяржаўных пазабюджэтных фондаў;

праекты праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця Рэспублікі Беларусь;

асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь;

пытанні падрыхтоўкі справаздачы аб дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь перад Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 34. Прэзідыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Для аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у якасці яго пастаяннага органа дзейнічае Прэзідыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у складзе Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, яго намеснікаў, Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь право-
дзяцца па меры неабходнасці, але не радзей чым адзін раз у месяц пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, а пры яго адсутнасці — пад старшынствам Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У выпадку адсутнасці Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь і Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь правядзенне пасяджэнняў ажыццяўляецца Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, у распараджэнні якога знаходзяцца пытанні эканомікі.

Пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае больш за палову членаў Прэзідыума. Рашэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прымаюцца большасцю галасоў ад агульнай колькасці яго членаў, афармляюцца, як правіла, у выглядзе пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і павінны адпавядаць актам, прынятым на пасяджэннях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У выпадку роўнасці галасоў прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшынствуючы.

Па асобных неадкладных пытаннях або пытаннях, якія не патрабуюць абмеркавання, пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць прымацца шляхам апытання членаў Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (без разгляду на пасяджэннях).

Артыкул 35. Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, распараджэнні Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, іншыя рашэнні Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, а таксама намеснікаў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь на аснове і ў мэтах выканання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымае пастановы і кантралюе іх выкананне.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае кантроль за выкананнем сваіх пастаноў непасрэдна або праз падпарадкаваныя яму рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, а таксама мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы і Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць быць адменены актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Распараджэнні Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь выдаюцца па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, а таксама пры наяўнасці даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю, але не адносяцца да канстытуцыйных паўнамоцтваў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі рэгуляванне іх не патрабуе прыняцця рашэнняў, што носяць нарматыўны характар.

Рашэнні па асобных пытаннях могуць афармляцца ў выглядзе пратаколаў пасяджэнняў (нарад) у Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь і яго намеснікаў, а таксама іх указанняў і даручэнняў, якія з'яўляюцца абавязковымі для выканання службовымі асобамі Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Пры гэтым дадзеныя даручэнні і ўказанні не могуць насіць нарматыўны характар.

Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і распараджэнні Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь уступаюць у сілу і публікуюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 36. Камісіі і іншыя фарміраванні, якія ствараюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для падрыхтоўкі прапаноў па асобных пытаннях дзяржаўнага кіравання, распрацоўкі праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама для выканання асобных даручэнняў можа ствараць пастаянныя або часовыя камісіі і іншыя фарміраванні.

Артыкул 37. Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь засноўвае Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў за заслугі ў дзяржаўнай, вытворчай, сацыяльна-культурнай дзейнасці, умацаванні абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь.

Парадак узнагароджання Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь вызначаецца гэтым Законам і Палажэннем аб Ганаровай грамаце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь афармляецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 38. Iншыя пытанні арганізацыі і парадку дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Пытанні арганізацыі і парадку дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, не ўрэгуляваныя гэтым Законам, іншымі законамі і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэгулююцца Рэгламентам, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 39. Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Для арганізацыі і кантролю выканання прымаемых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь рашэнняў ствараецца Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, які дзейнічае на аснове палажэння, што зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь паводле статусу з'яўляецца міністрам, прызначаецца на пасаду і вызваляецца з пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, рахункі ў банках, у тым ліку валютны.

Структура і штатны расклад Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, памер аплаты працы і ўмовы матэрыяльна-бытавога, медыцынскага забеспячэння яго работнікаў вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Работнікі Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сваёй дзейнасці падсправаздачныя Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь, яго намеснікам і Кіраўніку Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Глава 7

Заключныя палажэнні

Артыкул 40. Прызнанне страціўшымі сілу некаторых законаў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў

Прызнаць, што страцілі сілу:

Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1998 года "Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 29—30, ст. 466);

артыкул 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2000 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 59, 2/176);

Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2003 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваных яму дзяржаўных органах" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 17, 2/935);

Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2003 года "Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваных яму дзяржаўных органах" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г.,№ 74, 2/959);

артыкул 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях тэхнічнага нармавання, стандартызацыі і ацэнкі адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1259);

артыкул 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2007 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу Пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь "Аб рэарганізацыі справы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 118, 2/1309).

Артыкул 41. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 42. Уступленне ў сілу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

23 ліпеня 2008 года, г. Мінск.

№ 424-З