Закон Рэспублікі Беларусь

Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 4 чэрвеня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 20 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Дапоўніць артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2007 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 17, 2/1421) пунктам 61 наступнага зместу:

«61. Артыкул 77 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 77. Забароны і абмежаванні гаспадарчай і іншай дзейнасці ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах

У межах водаахоўных зонаў забараняюцца:

прымяненні хімічных сродкаў абароны раслін, унясенні мінеральных угнаенняў авіяцыйным метадам;

размяшчэнне складоў для захоўвання хімічных сродкаў абароны раслін, мінеральных угнаенняў, пляцовак для запраўкі апаратуры хімічнымі сродкамі абароны раслін, размяшчэнне аб'ектаў захоўвання нафты і нафтапрадуктаў (за выключэннем складоў нафтапрадуктаў, якія належаць арганізацыям унутранага воднага транспарту), арганізацыя летніх лагераў для сельскагаспадарчых жывёл, размяшчэнне жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў, накапляльнікаў сцёкавых водаў, палёў арашэння сцёкавымі водамі, могілак, жывёльных могільнікаў, а таксама іншых аб'ектаў, здольных выклікаць хімічнае або біялагічнае забруджванне паверхневых і падземных водаў, што ствараюць пагрозу для жыцця і здароўя насельніцтва, якія парушаюць іншыя патрабаванні экалагічнай бяспекі;

устройства аб'ектаў пахавання і захоўвання адходаў, за выключэннем санкцыянаваных месцаў часовага захоўвання адходаў;

высечка лесу, выдаленне аб'ектаў расліннага свету без лесаўпарадкавальных праектаў, праектаў добраўпарадкавання і азелянення, па якіх атрымана станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб выкарыстанні, ахове і абароне лясоў, аб ахове і выкарыстанні расліннага свету, аб транспарце, аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;

мыйка транспартных і іншых тэхнічных сродкаў па-за ўстаноўленымі месцамі;

стаянка механічных транспартных сродкаў, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянак механічных транспартных сродкаў, а ў выпадку іх адсутнасці — на адлегласці не менш чым трыццаць метраў па гарызанталі ад уразання вады.

Размяшчэнне садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў у межах водаахоўных зонаў дапускаецца пры ўмове ўзгаднення праектаў арганізацыі і забудовы тэрыторый садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні зямель, аб будаўніцтве, архітэктуры і горадабудаўніцтве, аб ахове навакольнага асяроддзя.

У межах прыбярэжных палос дзейнічаюць забароны і абмежаванні, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, а таксама забараняюцца:

будаўніцтва і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, правядзенне іншых работ, за выключэннем указаных у частках чацвёртай—шостай гэтага артыкула;

прымяненне ўсіх відаў угнаенняў на адлегласці да дзесяці метраў па гарызанталі ад уразання вады;

выпас сельскагаспадарчых жывёл па-за ўстаноўленымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцаў;

апрацоўка, узворванне зямель (глебы) на адлегласці да дзесяці метраў па гарызанталі ад уразання вады, за выключэннем апрацоўкі зямель (глебы) для залужэння і пасадкі водаахоўных і ахоўных лясоў, а таксама пры правядзенні работ, указаных у частках чацвёртай—шостай гэтага артыкула;

выдаленне аб'ектаў расліннага свету, за выключэннем іх выдалення пры правядзенні работ па ўстаноўцы і падтрыманні ў спраўным стане пагранічных знакаў, знакаў берагавога навігацыйнага становішча і ўзвядзення водных шляхоў, палос адвядзення аўтамабільных дарог і чыгунак, іншых транспартных і камунікацыйных ліній, а таксама пры правядзенні работ, указаных у частках чацвёртай—шостай гэтага артыкула або вызначаных іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

загароджванне зямельных участкаў на адлегласці менш чым пяць метраў па гарызанталі ад уразання вады, за выключэннем зямельных участкаў, прадастаўленых для будаўніцтва і абслугоўвання водазаборных збудаванняў, аб'ектаў унутранага воднага транспарту, энергетыкі, рыбаводных гаспадарак, рэкрэацыйнага і лячэбна-аздараўленчага прызначэння і іншых аб'ектаў, эксплуатацыя якіх непасрэдна звязана з выкарыстаннем водных аб'ектаў;

размяшчэнне лодачных прычалаў і пляцовак пастаяннага базіравання маламерных суднаў за межамі адведзеных для гэтых мэтаў месцаў, якія вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі;

размяшчэнне збудаванняў для ачысткі сцёкавых водаў (за выключэннем збудаванняў для ачысткі дажджавых водаў) і апрацоўкі асадку сцёкавых водаў;

размяшчэнне садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў;

тэхнічнае абслугоўванне транспартных і іншых тэхнічных сродкаў.

У межах прыбярэжных палос дапускаюцца будаўніцтва і рэканструкцыя:

дамоў адпачынку, санаторыяў, санаторыяў-прафілакторыяў, дамоў паляўнічага і рыбалова, дзіцячых аздараўленчых лагераў, спартыўных і турыстычных комплексаў, у тым ліку для агра- і экатурызму;

збудаванняў выратавальных станцый Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах»;

збудаванняў, прызначаных для добраўпарадкавання пляжаў і іншых зонаў адпачынку (біятуалеты, масткі для купання і лоўлі рыбы, ценявыя навесы і да іх падобныя аб'екты);

малых архітэктурных формаў (альтанкі, навесы, арэлі і да іх падобныя аб'екты, прызначаныя для добраўпарадкавання прыбярэжных палос водных аб'ектаў), а таксама размяшчэнне кантэйнераў, сметніц для збору адходаў;

збудаванняў для захоўвання маламерных суднаў і іншых плавальных сродкаў;

аб'ектаў, звязаных з дзейнасцю ўнутранага воднага транспарту;

маставых пераходаў;

гідратэхнічных збудаванняў, у тым ліку водазаборных і водарэгулюемых збудаванняў, а таксама гідраэнергетычных збудаванняў, дзюкераў, аб'ектаў інжынернай інфраструктуры;

збудаванняў і аб'ектаў, неабходных для ажыццяўлення аховы Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, у межах пагранічнай паласы;

пунктаў гідраметэаралагічных назіранняў;

іншых аб'ектаў, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У межах прыбярэжных палос дапускаюцца будаўніцтва, рэканструкцыя і эксплуатацыя жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў пры іх, у тым ліку памяшканняў для захоўвання інвентару, цвёрдага паліва, гаражоў для захоўвання легкавых аўтамабіляў і матацыклаў, туалетаў з абсталяваным адводам сцёкавых водаў у цэнтралізаваныя сістэмы каналізацыі ці воданепранікальныя сметнікі з арганізаваным пад'ездам для вывазу сцёкаў, на зямельных участках, прадастаўленых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні зямель да 24 ліпеня 2008 года, калі такое будаўніцтва, рэканструкцыя і эксплуатацыя адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб будаўніцтве, архітэктуры і горадабудаўніцтве, аб ахове навакольнага асяроддзя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце насельніцтва і выконваюцца інтарэсы дзяржавы і законныя інтарэсы грамадзян.

Акрамя будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў, указаных у частках чацвёртай і пятай гэтага артыкула, у межах прыбярэжных палос дапускаюцца размяшчэнне пасек без капітальных будынкаў, а таксама правядзенне:

работ, звязаных з умацаваннем берагоў водных аб'ектаў;

работ па ўтрыманні і тэхнічным абслугоўванні існуючай забудовы;

работ па вядзенні садаводства і агародніцтва на зямельных участках, што знаходзяцца ў карыстанні, пажыццёвым валоданні, атрыманым у спадчыну, прыватнай уласнасці або арэндзе грамадзян, на землях населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў;

рамонтных і эксплуатацыйных работ па ўтрыманні гідратэхнічных збудаванняў, у тым ліку водазаборных і водарэгулюемых збудаванняў, а таксама гідраэнергетычных збудаванняў, мастоў і ўнутраных водных шляхоў;

іншых відаў работ, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У межах прыбярэжных палос эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў, узведзеных да 24 ліпеня 2008 года, якія маюць скід сцёкавых водаў, ажыццяўляецца пры наяўнасці цэнтралізаванай сістэмы каналізацыі, адводу і ачысткі забруджаных сцёкавых водаў або ўстройства воданепранікальных сметнікаў з арганізаваным пад'ездам для вывазу сцёкаў. Выбар месца для ўладкавання воданепранікальнага сметніка робіцца на максімальна аддаленай адлегласці ад уразання вады воднага аб'екта ў межах прадастаўленага зямельнага ўчастка па ўзгадненні з органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду.

Заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь могуць быць устаноўлены і іншыя забароны і абмежаванні гаспадарчай і іншай дзейнасці ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах.».

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 24 ліпеня 2008 года:

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 24 ліпеня 2008 года:

прывесці нарматыўныя прававыя акты Ўрада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ўраду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам да 24 ліпеня 2008 года прывесці свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтым Законам.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу з 24 ліпеня 2008 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Гэты Закон уступае ў сілу з 24 ліпеня 2008 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. Лукашэнка

8 ліпеня 2008 года, г. Мінск.

№ 374-З

Дапоўніць артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2007 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 17, 2/1421) пунктам 61 наступнага зместу: