Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 10 чэрвеня 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1993 года "Аб правах дзіцяці" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2000 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 33, ст. 430; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 103, 2/215; 2004 г., № 107, 2/1047; 2007 г., № 147, 2/1336) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У часты другой прэамбулы слова "экстрэмальных" замяніць словам "надзвычайных".

2. У артыкуле 1:

у частцы першай словы "якія датычацца правоў і інтарэсаў" замяніць словамі "якія рэгламентуюць парадак і ўмовы рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў";

частку трэцюю дапоўніць словамі "і яго дзеяздольнасці";

дапоўніць артыкул часткай чацвёртай наступнага зместу:

"Абмежаванне правоў і свабод дзіцяці дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, аховы маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асобаў.".

3. У артыкуле 2 слова "юрыдычных" замяніць словам "арганізацый".

4. У артыкуле 3:

назву і частку першую артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 3. Дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, якія забяспечваюць ахову правоў і законных інтарэсаў дзіцяці. Каардынацыя дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона

Ахова правоў і законных інтарэсаў дзіцяці забяспечваецца камісіямі па справах няпоўнагадовых, органамі апекі і папячыцельства, пракуратурай і судом, а таксама іншымі арганізацыямі, якія ўпаўнаважаны на тое заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца прыярытэтам аховы правоў і законных інтарэсаў дзяцей.";

частку другую пасля слоў "правоў і" дапоўніць словам "законных".

5. У частцы трэцяй артыкула 4 словы "асобаў, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васемнаццаці гадоў," замяніць словам "дзяцей".

6. У частцы другой артыкула 5 словы "у дародавы і пасляродавы перыяды" замяніць словамі "падчас цяжарнасці, родаў і ў аднаўленчы перыяд пасля родаў".

7. У артыкуле 7 словы "актамі заканадаўства" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі".

8. У артыкуле 9:

у частцы другой:

пасля слоў "зневажальнага абыходжання," дапоўніць частку словам "уніжэння,";

словы "бацькоў або асобаў, якія іх замяняюць," замяніць словамі "бацькоў (апекуноў, папячыцеляў)";

дапоўніць частку словамі ", а таксама ад прыцягнення дзіцяці да работ, якія могуць нанесці шкоду яго фізічнаму, разумоваму або маральнаму развіццю";

частку трэцюю пасля слоў "якія ўяўляюць пагрозу яго" дапоўніць словам "жыццю,".

9. У артыкуле 10:

у частцы другой словы "або асобаў, якія іх замяняюць", "навучальных устаноў" і "законныя правы" замяніць адпаведна словамі "(апекуноў, папячыцеляў)", "устаноў адукацыі" і "правы і законныя інтарэсы";

у частцы трэцяй словы "або асобаў, якія іх замяняюць" замяніць словамі "(апекуноў, папячыцеляў)".

10. Частку трэцюю артыкула 11 выключыць.

11. Артыкул 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 12. Права на льготы па праездзе

Дзеці маюць права на льготы па праездзе ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".

12. У артыкуле 13:

назву артыкула пасля слоў "правоў і" дапоўніць словам "законных";

у частцы першай словы "або асобаў, якія іх замяняюць" замяніць словам "(папячыцеляў)";

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Калегіі адвакатаў аказваюць бясплатную юрыдычную дапамогу дзецям у іх інтарэсах, іх бацькам (апекунам, папячыцелям) у інтарэсах дзяцей пры дачы кансультацый, складанні прававых дакументаў аб узбуджэнні спраў у судах, а таксама ў судах першай інстанцыі пры вядзенні спраў, звязаных з працоўнымі праваадносінамі, аб спагнанні аліментаў, аб пакрыцці ўрону, нанесенага калецтвам або іншым пашкоджаннем здароўя, звязанымі з працай.";

частку трэцюю пасля слоў "з заявамі ў" дапоўніць словамі "камісіі па справах няпоўнагадовых,", пасля слоў "правоў і" дапоўніць словам "законных".

13. Артыкул 14 пасля слоў "правы і" дапоўніць словам "законныя".

14. Артыкул 17 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 17. Адказнасць сям'і за дзіця

Бацькі (апекуны, папячыцелі) павінны ствараць неабходныя ўмовы для паўнацэннага развіцця, выхавання, адукацыі, умацавання здароўя дзіцяці і падрыхтоўкі яго да самастойнага жыцця ў сям'і і грамадстве.

Пры знаходжанні дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні бацькі абавязаны пакрываць у поўным аб'ёме расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей, у выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Парушэнне правоў і законных інтарэсаў дзіцяці бацькамі (апекунамі, папячыцелямі) цягне адказнасць, якая прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

У выпадках, якія ўстаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, бацькі (апекуны, папячыцелі) нясуць адказнасць за парушэнне дзецьмі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.".

15. Артыкул 21 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 21. Сацыяльная абарона сям'і дзяржавай

У мэтах паўнацэннага ўтрымання і выхавання дзіцяці ў сям'і дзяржава аказвае сацыяльную дапамогу ў выглядзе дзяржаўных дапамог, гарантуе права на карыстанне паслугамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, і прадастаўляе льготы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".

16. У частцы першай артыкула 22 словы "дзяржаўных і грамадскіх арганізацый" і "часопісаў і кніг" замяніць адпаведна словамі "дзяржаўных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў" і "часопісаў, кніг і іншых друкаваных выданняў".

17. Артыкулы 23 і 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 23. Права на адукацыю

Кожнае дзіця мае права на атрыманне адукацыі.

Дзецям гарантуецца права на атрыманне бясплатнай агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і на конкурснай аснове бясплатнай сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі.

Дзяржава заахвочвае развіццё таленту і павышэнне ўзроўню адукацыі.

Артыкул 24. Права на працу

Кожнае дзіця мае права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэб.

Па дасягненні шаснаццаці гадоў дзеці маюць права на самастойную працоўную дзейнасць. З пісьмовага дазволу аднаго з бацькоў (папячыцеля) працоўны дагавор можа быць заключаны з дзіцем, якое дасягнула чатырнаццаці гадоў, на ўмовах і ў парадку, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Забараняецца прымяненне працы дзіцяці на цяжкіх работах і работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, падземных і горных работах, спіс якіх зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам.".

18. Частку першую артыкула 25 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Кожнае дзіця мае права на адпачынак і выбар пазашкольных заняткаў у адпаведнасці са сваімі інтарэсамі і здольнасцямі. Дзяржава стварае шырокую сетку ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання, спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў, фізкультурна-спартыўных збудаванняў, іншых месцаў адпачынку і ўмацавання здароўя дзяцей, устанаўлівае для дзяцей ільготны парадак карыстання паслугамі ў сферы культуры і фізкультурна-аздараўляльнымі паслугамі.".

19. Артыкул 26 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 26. Права на свабоду аб'яднанняў

Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці.

Дзеці маюць права аб'ядноўвацца ў дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб'яднанні пры ўмове, што дзейнасць гэтых аб'яднанняў не мае мэтаў гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу альбо вядзення прапаганды вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.

Дзіцячым і маладзёжным грамадскім аб'яднанням аказваецца дзяржаўная падтрымка ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

20. У артыкуле 27:

у частцы другой словы "навучальна-выхаваўчых установах" замяніць словамі "установах адукацыі";

у частцы трэцяй слова "заканадаўствам" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі".

21. У назве главы 4 слова "экстрэмальных" замяніць словам "надзвычайных".

22. Артыкул 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 29. Ахова правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў

Дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, маюць права на асаблівы клопат дзяржавы. У парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ім прадастаўляюцца дзяржаўнае забеспячэнне і іншыя гарантыі па сацыяльнай абароне.

Органы апекі і папячыцельства, іншыя арганізацыі, якія ўпаўнаважаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляць ахову правоў і законных інтарэсаў дзяцей, павінны прымаць усе меры па ўладкаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на выхаванне ў сям'ю. Пры гэтым дзеці з улікам іх інтарэсаў падлягаюць пераважнаму ўладкаванню ў сем'і сваякоў дзяцей альбо ў сем'і грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, усынаўленне (удачарэнне) дзяцей-сірот і дзяцей, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і засталіся без апекі бацькоў, устанаўленне апекі (папячыцельства) над дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і засталіся без апекі бацькоў, дапускаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі іншаземнай дзяржавы, іншаземнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства. У гэтым выпадку за дзецьмі захоўваюцца правы на грамадзянства, маёмасць, жыллё, іншыя асабістыя немаёмасныя і маёмасныя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, пры немагчымасці ўладкавання іх на выхаванне ў сям'ю падлягаюць уладкаванню ў дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, дзяржаўныя спецыялізаваныя ўстановы для няпоўнагадовых, якім патрэбна сацыяльная дапамога і рэабілітацыя, дзяржаўныя ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дзіцячыя вёскі (гарадкі).

У мэтах паўнацэннага фізічнага, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця, падрыхтоўкі да самастойнага жыцця дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў дзіцячых інтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялізаваных установах для няпоўнагадовых, маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі, дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках (гарадках), апякунскіх сем'ях, прыёмных сем'ях, ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы, набліжаныя да сямейных, забяспечваецца захаванне іх роднай мовы, культуры, нацыянальных звычаяў і традыцый.".

23. Артыкул 30 выключыць.

24. У артыкуле 31 словы "і іх бацькамі навучальнай установы, атрыманне базавай і прафесійнай адукацыі" замяніць словамі "і іх бацькамі (апекунамі, папячыцелямі) установы адукацыі, забеспячэнне ўмоў для атрымання адукацыі на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыі, а таксама дадатковай адукацыі".

25. Артыкул 32 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 32. Забеспячэнне бяспекі дзяцей у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый

У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый дзяржава аказвае дзецям бязвыплатную дапамогу, неабходную медыцынскую дапамогу, прымае меры па ахове жыцця, здароўя і маёмасці дзяцей, у тым ліку меры па іх уз'яднанні з сям'ёй, эвакуацыі з краіны (месца) іх знаходжання.".

26. У артыкуле 33:

у частцы першай слова "дзеяннях," замяніць словамі "дзеяннях або іншае іх выкарыстанне ў";

частку другую выключыць.

27. Артыкул 34 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 34. Правы дзяцей-бежанцаў

Дзеці, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь, маюць права звярнуцца з хадайніцтвам аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай аховы ў Рэспубліцы Беларусь альбо прыстанішча ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па месцы знаходжання дзіцяці ўстанаўліваюць над ім апеку або папячыцельства, забяспечваюць іншыя формы яго ўладкавання на выхаванне.".

28. У артыкуле 35:

слова "няпоўнагадовых" замяніць словам "дзяцей";

словы ", затрыманні, арышце" выключыць.

29. У артыкуле 36:

у назве артыкула слова "выхаваўчых" замяніць словамі "навучальна-выхаваўчых і лячэбна-выхаваўчых";

у частцы другой слова "базавай" замяніць словамі "агульнай базавай, агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай";

у частцы трэцяй слова "няпоўнагадовых" замяніць словам "дзяцей".

30. Артыкул 38 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 38. Міжнародныя дагаворы

Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.".

31. У артыкуле 40 слова "заканадаўствам" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін прыняць неабходныя меры па прывядзенні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

8 ліпеня 2008 года, г. Мінск.

№ 365-З