Закон Рэспублікі Беларусь

Закон Рэспублікі Беларусь
Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай,
нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

 

Прыняты Палатай прадстаўніко 27 чэрвеня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года

 

Гэты закон накіраваны на ўдасканаленне прававых і арганізацыйных асноў дзяржаўнага рэгулявання ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спірта-
змяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту ў Рэспубліцы Беларусь.

Глава 1

Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Сфера прымянення гэтага Закона

1. Гэты Закон прымяняецца да адносінаў у галіне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, а таксама да іншых адносінаў, непасрэдна звязаных з такой дзейнасцю.

2. Дзеянне гэтага Закона не распаўсюджваецца на:

вытворчасць і абарот піва з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў (за выключэннем палажэнняў падпунктаў 1.10, 1.12, 1.14, 1.15, 1.17 пункта 1, пункта 3 артыкула 11, артыкула 25 гэтага Закона);

выраб у хатніх умовах фізічнымі асобамі вінаў, настоек і лікёраў, прызначаных для ўласнага спажывання;

вытворчасць і абарот лекавых і ветэрынарных сродкаў (за выключэннем антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў), вырабаў медыцынскага прызначэння.

Артыкул 2. Асноўныя тэрміны і іх азначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе

Для мэтаў гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:

акцызная марка Рэспублікі Беларусь (далей — акцызная марка) — бланк строгай справаздачнасці з пэўнымі ступенямі абароны, прызначаны для маркіроўкі алкагольных напояў, якія выраблены ў Рэспубліцы Беларусь або ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;

алкагольная прадукцыя — каньячны, пладовы і этылавы спірт, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, алкагольныя напоі і састаўныя спіртовыя паўфабрыкаты для іх вытворчасці (вінаматэрыялы, зброджана-спіртаваныя і спіртаваныя сокі, настоі, морсы і водна-спіртовыя экстракты, канцэнтраваныя харчовыя асновы, араматызатары харчовыя), іншыя паўфабрыкаты з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў;

алкагольныя напоі — гарэлка, лікёра-гарэлачныя вырабы, віно, каньяк, брэндзі, кальвадос, шампанскае і іншыя напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў;

дзяржаўнае рэгуляванне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту — сістэма мераў па вызначэнні парадку вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту і забеспячэнні дзяржаўнага кантролю за вытворчасцю і абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што ўстанаўліваецца гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

кантрольная марка — бланк строгай справаздачнасці, прызначаны для дадатковай маркіроўкі алкагольных напояў, прамаркіраваных акцызнымі маркамі, што выводзяцца з абарачэння;

кантрольны знак — бланк строгай справаздачнасці, прызначаны для маркіроўкі суправаджальных дакументаў на ўвазныя (вывазныя) на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мытнай тэрыторыі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 года юрыдычнымі асобамі алкагольную прадукцыю (за выключэннем ўвозу (вывазу) піва з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў, увозу алкагольных напояў, маркіраваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, вывазу алкагольных напояў, маркіраваных іх вытворцам у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства краіны прызначэння) нехарчовую спіртазмяшчальную прадукцыю і нехарчовы этылавы спірт;

нехарчовая спіртазмяшчальная прадукцыя — дэзынфекцыйныя сродкі, антысептычныя лекавыя і ветэрынарныя сродкі, парфумерна-касметычная прадукцыя, тавары бытавой хіміі і іншыя віды нехарчовых прадуктаў у выглядзе раствораў, эмульсій, суспензій, вырабленыя з выкарыстаннем этылавага спірту з усіх відаў сыравіны, іншых спіртазмяшчальных прадуктаў, з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш, але не больш за 80 працэнтаў (за выключэннем іншых лекавых і ветэрынарных сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, фарбавальнікаў, пігментаў, пестыцыдаў і іншых аграхімічных прадуктаў, фарбаў, лакаў, эмалей і іншых аналагічных прадуктаў, прызначаных для атрымання пакрыццяў, друкарскай фарбы, масцікі, гліцэрыны), парфумерна-касметычная прадукцыя, антысептычныя лекавыя і ветэрынарныя сродкі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту больш за 80 працэнтаў па пераліку тавараў з указаннем кода Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, зацверджанаму Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

нехарчовы этылавы спірт — этылавы рэктыфікаваны тэхнічны спірт, этылавы дэнатураваны спірт, які атрымліваецца з харчовай і нехарчовай сыравіны, іншыя віды нехарчовых прадуктаў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту больш за 80 працэнтаў (за выключэннем пабочных прадуктаў спіртавой прамысловасці, фарбавальнікаў, пігментаў, пестыцыдаў і іншых аграхімічных прадуктаў, фарбаў, лакаў, эмаляў і іншых аналагічных прадуктаў, прызначаных для атрымання пакрыццяў, друкарскай фарбы, масцікі, гліцэрыны, а таксама лекавых і ветэрынарных сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і парфумерна-касметычных сродкаў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту больш за 80 працэнтаў) па пераліку тавараў з указаннем кода Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, зацверджанаму Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

абарот — экспарт, імпарт, захоўванне алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, аптовы і (або) рознічны гандаль імі;

арыгінальныя алкагольныя напоі — алкагольныя напоі, вырабленыя па нетрадыцыйнай тэхналогіі з прымяненнем народных рэцэптаў у культурна-этнаграфічных цэнтрах, нацыянальных парках і запаведніках, іншых аб'ектах Рэспублікі Беларусь у мэтах узнаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый;

перамяшчэнне тавару — змяненне месцазнаходжання тавару на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем транзіту, з выкарыстаннем транспартных сродкаў або без іх;

пашкоджаная акцызная марка — акцызная марка, нанесеная ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь на спажывецкую тару (упакоўку), у якой разліты алкагольныя напоі і якая пад уздзеяннем знешніх фактараў атрымала механічныя пашкоджанні (разрывы, надрывы, страту часткі маркі і г.д.), хімічныя пашкоджанні (разбурэнне юніграмы, паперы, змяненне колеру, іншых сродкаў абароны і г.д.), тэрмічныя пашкоджанні (выгаранне, абгаранне і г.д.) або іншыя пашкоджанні, але якая захавала пры гэтым серыю і нумар, што дазваляюць яе ідэнтыфікаваць;

спецыялізаваныя магутнасці — камплект абсталявання, у тым ліку асноўнага тэхналагічнага, неабходнага для вытворчасці пэўнага віду алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту;

спецыяльная марка — марка, прызначаная для маркіроўкі алкагольных напояў, затрыманых або ліквідаваных праваахоўнымі і кантралюючымі органамі, а таксама канфіскаваных або вернутых у даход дзяржавы іншым спосабам;

спецыяльны знак — маркіравальная метка, якая ўяўляе графічна-інфармацыйную выяву, нанесеную з дапамогай кроплева-струйных апаратаў;

сродкі кантролю — абаронныя тэхнічныя сродкі, выкананыя ў выглядзе знака ўстаноўленай формы з матэрыялаў, якія забяспечваюць немагчымасць несанкцыянаванай замены блока фіскальнай памяці прыбораў уліку алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту або змянення ў ім фіскальных даных;

фальсіфікаваныя алкагольныя напоі — алкагольныя напоі з наўмысна змененымі іх вытворцам і (або) асобай, якая ўцягвае дадзеныя напоі ў абарот, саставам, уласцівасцямі і характарыстыкамі, інфармацыя аб якіх, што прадстаўляецца ўказанымі асобамі, з'яўляецца загадзя няпоўнай і недакладнай.

Артыкул 3. Меры дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Да мераў дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту адносяцца:

ліцэнзаванне дзейнасці, звязанай з вытворчасцю і абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту;

устанаўленне квот на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту;

устанаўленне патрабаванняў да якасці і бяспекі алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту;

дзяржаўная гігіенічная рэгістрацыя і абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

дзяржаўная рэгістрацыя асноўнага тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту;

рэгуляванне цэнаў на алкагольную прадукцыю;

устанаўленне акцызаў на алкагольную, нехарчовую спіртазмяшчальную прадукцыю і нехарчовы этылавы спірт у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

маркіроўка алкагольных напояў акцызнымі маркамі, і (або) спецыяльнымі маркамі, і (або) спецыяльнымі знакамі;

маркіроўка суправаджальных дакументаў на ўвоз (вываз) алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту кантрольнымі знакамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

устанаўленне парадку дэкларавання аб'ёмаў вырабленых, выкарыстаных і нявыкарыстаных, рэалізаваных і нерэалізаваных, экспартаваных, імпартаваных і (або) паступіўшых алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту;

устанаўленне дзяржаўнага кантролю за вытворчасцю і абаротам алкагольнай, нехарчовай спірта-
змяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту;

замацаванне за дзяржавай выключнага права на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі;

іншыя меры, прадугледжаныя гэтым Законам.

2. Актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь могуць быць прадугледжаны іншыя меры дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту.

Артыкул 4. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту складаецца з гэтага Закона, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

2. Калі нормамі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнародных дагавораў.

Глава 2

Права на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай
з вытворчасцю і абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту. Ліцэнзаванне
гэтай дзейнасці

Артыкул 5. Права на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з вытворчасцю і абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту.

1. У Рэспубліцы Беларусь права на ажыццяўленне вытворчасці, экспарту, імпарту, захоўвання (як віду прадпрымальніцкай дзейнасці) алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, аптовага і (або) рознічнага гандлю імі маюць толькі юрыдычныя асобы, калі іншае не прадугледжана часткай трэцяй гэтага пункта.

У Рэспубліцы Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, права на ажыццяўленне вытворчасці каньякоў, брэндзі і каньячных напояў маюць толькі дзяржаўныя юрыдычныя асобы або недзяржаўныя юрыдычныя асобы з доляй дзяржавы ў статутным фондзе звыш 30 працэнтаў.

Iндывідуальным прадпрымальнікам даецца права на ажыццяўленне ў Рэспубліцы Беларусь:

рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі ў аб'ектах грамадскага харчавання;

імпарту і (або) рознічнага гандлю нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыяй, расфасаванай у спажывецкую тару (упакоўку) ёмістасцю не больш за 1 літр (масай не больш за 1 кілаграм).

2. У Рэспубліцы Беларусь за дзяржавай замацоўваецца выключнае права на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі.

Палажэнне часткі першай гэтага пункта не распаўсюджваецца на алкагольную прадукцыю, якая ўвозіцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь арганізатарамі і ўдзельнікамі міжнародных выстаў і кірмашоў у якасці ўзораў і экспанатаў, а таксама для рэалізацыі ў магазінах бяспошліннага гандлю.

Рэалізацыя выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі — пераможцамі конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асобаў, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі.

Парадак правядзення конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асобаў, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі, устанаўліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Iмпарт каньячнага, пладовага і этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, састаўных спіртовых паўфабрыкатаў для вытворчасці алкагольных напояў, іншых паўфабрыкатаў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў ажыццяўляецца толькі юрыдычнымі асобамі, якія з'яўляюцца перапрацоўшчыкамі алкагольнай прадукцыі.

Iмпарт нехарчовага этылавага спірту ажыццяўляецца толькі юрыдычнымі асобамі — перапрацоўшчыкамі ўказанага спірту.

3. Вытворчасць і абарот (за выключэннем экспарту) алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту ажыццяўляецца пры наяўнасці адпаведных спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), ліцэнзій на імпарт, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамі 3 і 4 артыкула 7 гэтага Закона.

Парадак выдачы спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), а таксама ўпаўнаважаныя на іх выдачу органы ўстанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам патрабаванняў гэтага Закона.

Ліцэнзіі на імпарт выдаюцца Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб знешнегандлёвай дзейнасці па ўвозе асобных тавараў і з улікам патрабаванняў гэтага Закона.

4. Патрабаванні гэтай главы не распаўсюджваюцца на ліцэнзаванне дзейнасці, звязанай з вытворчасцю і абаротам антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў, якія адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, а таксама на вытворчасць арыгінальных алкагольных напояў.

Артыкул 6. Ліцэнзаванне дзейнасці, звязанай з вытворчасцю алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на дзейнасць, звязаную з вытворчасцю алкагольнай (за выключэннем вытворчасці арыгінальных алкагольных напояў у культурна-этнаграфічных цэнтрах, нацыянальных парках і запаведніках, іншых аб'ектах Рэспублікі Беларусь у мэтах узнаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый), нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі (за выключэннем антысептычных лекавых сродкаў і ветэрынарных сродкаў, якія адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі), нехарчовага этылавага спірту і тытунёвых вырабаў (далей — спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту).

2. У спецыяльным дазволе (ліцэнзіі) на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту ўказваюцца від прадукцыі, што выпускаецца, за выключэннем састаўных спіртовых паўфабрыкатаў, што вырабляюцца ў адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі і тэхналагічнай дакументацыі і з'яўляюцца неад'емнай часткай тэхналагічнага працэсу атрымання гатовай, прызначанай для рэалізацыі алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, і іншыя звесткі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ліцэнзаванні.

Артыкул 7. Ліцэнзаванне дзейнасці, звязанай з абаротам (за выключэннем экспарту) алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Iмпарт індывідуальнымі прадпрымальнікамі нехарчовай спірта-змяшчальнай прадукцыі, расфасаванай у спажывецкую тару (упакоўку) ёмістасцю не больш за 1 літр (масай не больш за 1 кілаграм), а таксама імпарт юрыдычнымі асобамі алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту ажыццяўляецца на падставе ліцэнзій на імпарт.

2. Аптовы гандаль алкагольнымі напоямі, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыяй і нехарчовым этылавым спіртам, захоўванне (як від прадпрымальніцкай дзейнасці) алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на дзейнасць, звязаную з абаротам (за выключэннем рознічнага гандлю, экспарту і імпарту) алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі (акрамя антысептычных лекавых сродкаў і ветэрынарных сродкаў, якія адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі), нехарчовага этылавага спірту і тытунёвых вырабаў (далей — спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на абарот алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту).

3. Юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту на падставе спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), даецца права на аптовы гандаль гэтай прадукцыяй і спіртам уласнай вытворчасці без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на дадзены від дзейнасці, а таксама права на імпарт сыравіны для патрэбаў уласнай вытворчасці без ліцэнзіі на імпарт.

4. Юрыдычныя асобы, якія атрымалі ліцэнзіі на імпарт нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, могуць ажыццяўляць аптовы гандаль імпартаванымі імі прадукцыяй і спіртам без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на дадзены від дзейнасці.

5. Рознічны гандаль алкагольнымі напоямі, нехарчовай спірта-змяшчальнай прадукцыяй ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на рознічны гандаль (уключаючы алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы) і грамадскае харчаванне (далей — спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на рознічны гандаль алкагольнымі напоямі).

Артыкул 8. Ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы, якія прад'яўляюцца да ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з вытворчасцю і абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыіі і нехарчовага этылавага спірту выдаюцца пры наяўнасці ў юрыдычнай асобы на праве ўласнасці, гаспадарчага распараджэння, аператыўнага кіравання адказных патрабаванням артыкулаў 13 і 16 гэтага Закона спецыялізаваных магутнасцяў для выпуску прадукцыі, вытворчасць якой указана ў заяве аб выдачы спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

2. Спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на абарот алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту выдаюцца юрыдычным асобам на падставе наступных патрабаванняў і ўмоў:

памер сфарміраванага статутнага фонду не менш за 100 000 еўра;

наяўнасць на праве ўласнасці, гаспадарчага распараджэння, аператыўнага кіравання складскіх памяшканняў агульнай плошчай не менш за 1000 квадратных метраў;

перыяд ажыццяўлення аптовага гандлю (незалежна ад віду тавару) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не менш за пяць гадоў.

3. Заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь або прынятымі ў адпаведнасці з імі нарматыўнымі прававымі актамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць быць прадугледжаны дадатковыя ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы, якія прад'яўляюцца да ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з вытворчасцю і абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту.

Артыкул 9. Дзяржаўны рэестр юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць і абарот алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць вытворчасць, імпарт, захоўванне (як від прадпрымальніцкай дзейнасці) алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, аптовы і рознічны гандаль гэтай прадукцыяй і спіртам, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў аб'ектах грамадскага харчавання, імпарт і рознічны гандаль нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыяй, расфасаванай у спажывецкую тару (упакоўку) ёмістасцю не больш за 1 літр (масай не больш за 1 кілаграм), на падставе адпаведных спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), ліцэнзій на імпарт, уносяцца ў Дзяржаўны рэестр юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць і абарот алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту (далей — Дзяржаўны рэестр).

2. Дзяржаўны рэестр вядзецца Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь праз уключэнне звестак, якія атрымліваюцца ад інспекцый гэтага Міністэрства па абласцях і г. Мінску, у адзіны банк даных, іх абнаўлення і выключэння.

3. Органы, якія ажыццяўляюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь выдачу спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), ліцэнзій на імпарт (далей — ліцэнзійныя органы) накіроўваюць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па месцы іх пастаноўкі на ўлік (далей — інспекцыі МПЗ) звесткі аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якім выдадзены спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), ліцэнзіі на імпарт, а таксама аб прадаўжэнні тэрмінаў іх дзеяння, выдачы дублікатаў спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), ліцэнзій на імпарт, унясенні ў іх змяненняў і (або) дапаўненняў, спыненні, аднаўленні дзеяння, іх ануляванні ў пяцідзённы тэрмін з дня ажыццяўлення ўказаных дзеянняў.

Iнспекцыі МПЗ на працягу пяці рабочых дзён пасля атрымання звестак, указаных у частцы першай гэтага пункта, накіроўваюць іх у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па абласцях і г. Мінску, якія на працягу пяці рабочых дзён пасля атрымання гэтых звестак накіроўваюць іх у Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

4. У звестках аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якім выдадзены спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), ліцэнзіі на імпарт, указваюцца:

найменне ліцэнзуючага органа, яго ўліковы нумар плацельшчыка;

найменне, юрыдычны адрас юрыдычнай асобы, прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама прысвоены ім уліковы нумар плацельшчыка;

найменне віду дзейнасці, на ажыццяўленне якой выдадзены спецыяльны дазвол (ліцэнзія), ліцэнзія на імпарт;

від прадукцыі пры ўказанні яго ў спецыяльным дазволе (ліцэнзіі), ліцэнзіі на імпарт;

найменне (пры яго наяўнасці), месцазнаходжанне адасобленых падраздзяленняў (філіялаў), гандлёвых аб'ектаў і (або) складскіх памяшканняў з указаннем складнікаў работ і паслуг па кожным з іх;

асаблівыя ўмовы існавання дадзенага віду дзейнасці пры ўказанні іх у спецыяльным дазволе (ліцэнзіі), ліцэнзіі на імпарт;

рэгістрацыйны нумар спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), ліцэнзіі на імпарт і тэрмін іх дзеяння, нумар і дата прыняцця рашэння ліцэнзуючага органа аб выдачы спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), ліцэнзіі на імпарт.

5. Звесткі аб прадаўжэнні тэрмінаў дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), ліцэнзій на імпарт, выдачы іх дублікатаў, унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), ліцэнзіі на імпарт і (або) дадаткі да іх, спыненні і ўзнаўленні іх дзеяння змяняюць і (або) дапаўняюць звесткі, указаныя ў пункце 4 гэтага артыкула.

6. Выключэнне з Дзяржаўнага рэестра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якім выдадзены спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), ліцэнзіі на імпарт, робіцца:

на падставе звестак ліцэнзійных органаў аб ануляванні ва ўстаноўленым парадку спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), ліцэнзій на імпарт;

пасля аднаго месяца з дня заканчэння тэрміну дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), ліцэнзій на імпарт, калі ад ліцэнзійных органаў не паступілі звесткі аб прадаўжэнні тэрміну іх дзеяння;

у выпадку ліквідацыі юрыдычных асобаў і спынення дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў.

Артыкул 10. Ануляванне ліцэнзій на імпарт, асаблівасці анулявання спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), спынення і прыпынення іх дзеянняў

1. Ліцэнзіі на імпарт алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту анулююцца або іх дзеянне прыпыняецца Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб знешнегандлёвай дзейнасці.

2. Асаблівасці анулявання спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), спынення і прыпынення іх дзеяння ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Глава 3

Абмежаванні ў галіне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

Артыкул 11. Абмежаванні ў галіне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спірта-змяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. У Рэспубліцы Беларусь забараняюцца:

1.1. вытворчасць і абарот нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі (за выключэннем антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў) і нехарчовых прадуктаў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту больш за 80 працэнтаў, якія адносяцца да нехарчовага этылавага спірту, без дэнатураваных дабавак і (або) кампанентаў, што змяняюць органалептычныя ўласцівасці этылавага спірту, адносяцца да алкагольнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту;

1.2. вытворчасць пладовых вінаў з выкарыстаннем этылавага спірту, які атрымаліваецца з харчовай сыравіны, пладовых вінаматэрыялаў, зброджана-спіртаваных і спіртаваных сокаў замежнай вытворчасці;

1.3. вытворчасць каньякоў, брэндзі і каньячных напояў недзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі, якія не маюць долі дзяржавы ў статутным фондзе або з доляй дзяржавы ў статутным фондзе 30 працэнтаў і менш, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

1.4. гандаль састаўнымі спіртовымі паўфабрыкатамі для вытворчасці алкагольных напояў, акрамя рэалізацыі гэтых паўфабрыкатаў юрыдычным асобам, якія маюць права на вытворчасць такіх напояў на падставе адпаведнага спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), а таксама юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія выкарыстоўваюць указаныя паўфабрыкаты для вытворчасці іншай харчовай прадукцыі, калі гэта прадугледжана тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі і тэхналагічнай дакументацыяй;

1.5. пастаўка і перапрацоўка на давальніцкіх умовах сыравіны для вытворчасці алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту;

1.6. увоз фракцыі галаўной этылавага спірту і іншых пабочных прадуктаў спіртовай прамысловасці з утрыманнем этылавага спірту больш за 80 працэнтаў, акрамя ўвозу ўказаных прадуктаў спіртовай прамысловасці юрыдычнымі асобамі, якія маюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спірта-
змяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту і выкарыстоўваюць гэтыя прадукты для ўласных патрэбаў;

1.7. увоз, перамяшчэнне і (або) захоўванне алкагольных напояў, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі і (або) спецыяльнымі маркамі, гандаль гэтымі напоямі без нанесеных акцызных марак і (або) спецыяльных марак, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

1.8. увоз фізічнымі асобамі больш за 5 літраў (5 кілаграмаў) нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту і этылавага спірту, які адносіцца да алкагольнай прадукцыі;

1.9. вытворчасць (выраб), перапрацоўка, захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, перамяшчэнне па ёй фізічнымі асобамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, больш за 5 літраў (5 кілаграмаў) нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, больш за 5 літраў этылавага спірту, які адносіцца да алкагольнай прадукцыі, больш за 5 літраў нехарчовага этылавага спірту;

1.10. продаж фізічнымі асобамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, этылавага спірту, які адносіцца да алкагольнай прадукцыі, і алкагольных напояў, у тым ліку ўласнага вырабу;

1.11. перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (не для камерцыйных мэтаў) фізічнымі асобамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, больш за 5 літраў алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі і (або) спецыяльнымі маркамі;

1.12. перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (не для камерцыйных мэтаў) фізічнымі асобамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, больш за 15 літраў алкагольных напояў без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця, за выключэннем алкагольных напояў, вырабленых гэтымі асобамі для ўласнага спажывання;

1.13. аптовы продаж этылавага спірту, які адносіцца да алкагольнай прадукцыі, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам;

1.14. рознічны гандаль алкагольнымі напоямі:

у дробнарознічнай гандлёвай сетцы, за выключэннем аўталавак (аўтамагазінаў), якія адносяцца да сістэмы спажывецкай кааперацыі, а таксама належаць арганізацыям Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што ажыццяўляюць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў сельскай мясцовасці;

у магазінах і павільёнах з гандлёвай залай плошчай менш за 50 квадратных метраў, за выключэннем гандлёвых аб'ектаў юрыдычных асобаў сістэмы спажывецкай кааперацыі, спецыялізаваных (фірменных) магазінаў юрыдычных асобаў, што ажыццяўляюць вытворчасць і (або) імпарт алкагольных напояў, магазінаў бяспошліннага гандлю, размешчаных у сельскай мясцовасці магазінаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

у будынках (памяшканнях, збудаваннях), дзе размешчаны вытворчыя арганізацыі (за выключэннем спецыялізаваных (фірменных) магазінаў, размешчаных у будынках (памяшканнях) юрыдычных асобаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць алкагольных напояў, харчовых магазінаў з гандлёвай залай плошчай 50 і больш квадратных метраў, што маюць адасоблены ад тэрыторыі вытворчай арганізацыі ўваход для пакупнікоў), і на аб'ектах будаўніцтва;

ва ўстановах адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, дзіцячых тэатральна-відовішчных і культурна-асветных установах, інтэрнатах;

у фізкультурна-спартыўных збудаваннях і на іх тэрыторыях, за выключэннем стацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання;

у дыетычных сталовых і дзіцячых кафэ, месцах гандлю, прызначаных для дзяцей і падлеткаў;

у будынках (памяшканнях, збудаваннях), дзе размешчаны дзяржаўныя органы, за выключэннем стацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання;

на аўтазаправачных станцыях, якія не маюць абсталяваных аб'ектаў грамадскага харчавання і (або) харчовых магазінаў з адасобленым уваходам для пакупнікоў;

каля рэлігійна-культавых збудаванняў на адлегласці, якая вызначаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі сумесна з рэлігійнымі арганізацыямі;

(Абзац адзінаццаты не прыводзіцца, паколькі ён не ўступіў у сілу.)*

з выкарыстаннем гандлёвых аўтаматаў, іншых электронных прыбораў;

з прымяненнем інтэрнэт-тэхналогій;

без акцызных марак устаноўленага ўзору і (або) спецыяльных марак (за выключэннем піва з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў);

без нанесеных на спажывецкую тару (упакоўку) гэтых напояў звестак, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

без дакументаў і (або) маркіроўкі, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для пацвярджэння адпаведнасці якасці і бяспекі алкагольных напояў устаноўленым патрабаванням;

1.15. рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў разліў, за выключэннем гандлю дадзенымі напоямі ў наступных месцах:

стацыянарных аб'ектах грамадскага харчавання, акрамя аб'ектаў, у якіх гэтым Законам устаноўлена забарона на рознічны гандаль алкагольнымі напоямі;

аб'ектах грамадскага харчавання вытворчых і будаўнічых арганізацый, размешчаных па-за яе тэрыторыяй, іншых аб'ектах грамадскага харчавання пры правядзенні вясельных, юбілейных і іншых урачыстасцяў і рытуальных абрадаў;

цягніках, на рачных і марскіх суднах Рэспублікі Беларусь, дзе маюцца асобна абсталяваныя аб'екты грамадскага харчавання, паветраных суднах, якія выконваюць рэйсы ў замежныя дзяржавы;

спецыяльна абсталяваных вінных магазінах (чарачных або ізаляваных аддзелах);

летніх (сезонных) кафэ, міні-кафэ;

1.16. рознічны гандаль нехарчовым этылавым спіртам;

1.17. бязвыплатная рэалізацыя алкагольных напояў у выпадку:

перадачы алкагольных напояў у якасці аплаты працы работнікаў, у тым ліку ў выглядзе прэмій;

бясплатнага (бязвыплатнага) распаўсюджвання юрыдычнымі асобамі і (або) індывідуальнымі прадпрымальнікамі алкагольных напояў, за выключэннем дэгустацый, што праводзяцца ў маркетынгавых мэтах;

арганізацыі і правядзення конкурсаў, латарэй, гульняў, іншых гульнявых, рэкламных, культурных, адукацыйных і спартыўных мерапрыемстваў, пары ў мэтах стымулявання рэалізацыі алкагольных напояў;

прадастаўлення больш за 5 літраў алкагольных напояў у якасці прызоў (падарункаў) пры правядзенні конкурсаў, латарэй, гульняў, іншых гульнявых, рэкламных, культурных, адукацыйных і спартыўных мерапрыемстваў, пары.

2. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь могуць быць устаноўлены іншыя абмежаванні на вытворчасць і абарот алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту.

3. Рознічны гандаль этылавым спіртам, які адносіцца да алкагольнай прадукцыі, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь толькі ў аптэках.

4. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца продаж алкагольных напояў асобам, маладзейшым за 18 гадоў. У выпадку неабходнасці фізічныя асобы, якія набываюць алкагольныя напоі, абавязаны прад'явіць дакумент, што сведчыць іх узрост.

Артыкул 12. Рэгуляванне аб'ёмаў вытворчасці алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Вытворчасць алкагольнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, дэзынфікуючых сродкаў, антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў, якія адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, ажыццяўляецца ў межах квот, якія ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Квоты на вытворчасць прадукцыі, спірту і сродкаў, указаных у частцы першай гэтага пункта, устанаўліваюцца зыходзячы з патрэбнасці ўнутранага рынку і экспартных магчымасцяў Рэспублікі Беларусь тэрмінам на адзін год і вызначаюць гранічны аб'ём вытворчасці.

2. Не ўстанаўліваюцца квоты на:

вытворчасць састаўных спіртовых паўфабрыкатаў для вытворчасці напояў і іншых паўфабрыкатаў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў;

вытворчасць арыгінальных алкагольных напояў, вырабленых у культурна-этнаграфічных цэнтрах, нацыянальных парках і запаведніках, іншых аб'ектах Рэспублікі Беларусь у мэтах аднаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый;

аптэчны выраб антысептычных лекавых сродкаў.

3. Квоты на вытворчасць алкагольнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, дэзынфікуючых сродкаў, антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў, якія адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, размяркоўваюцца адпаведна паміж іх вытворцамі ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Глава 4

Патрабаванні,
якія прад'яўляюцца
да абсталявання
для вытворчасці алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, прыбораў іх уліку і сродкаў кантролю гэтых прыбораў

Артыкул 13. Дзяржаўная рэгістрацыя і перарэгістрацыя асноўнага тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Асноўнае тэхналагічнае абсталяванне для вытворчасці алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту (далей — асноўнае тэхналагічнае абсталяванне) падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі, а ў выпадках, прадугледжаных пунктам 3 гэтага артыкула, — перарэгістрацыі Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (далей — Дзяржстандарт).

Патрабаванне часткі першай гэтага артыкула не распаўсюджваецца на аптэчны выраб антысептычных лекавых сродкаў.

Пералік асноўнага тэхналагічнага абсталявання, якое падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі, зацвярджаецца Дзяржстандартам.

2. Дзяржаўнай рэгістрацыі падлягае ўстаноўленае асноўнае тэхналагічнае абсталяванне, якое належыць юрыдычным асобам на праве ўласнасці, гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кіравання і аснашчана прыборамі ўліку алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, якія адпавядаюць патрабаванням артыкула 16 гэтага Закона.

3. У выпадку перадачы ва ўласнасць, гаспадарчае распараджэнне або аператыўнае кіраванне ад адной юрыдычнай асобы іншай асноўнага тэхналагічнага абсталявання, якое прайшло дзяржаўную рэгістрацыю, яго новы ўласнік або юрыдычная асоба, якой перададзена асноўнае тэхналагічнае абсталяванне ў гаспадарчае распараджэнне або аператыўнае кіраванне, абавязаны яго перарэгістраваць.

Артыкул 14. Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) асноўнага тэхналагічнага абсталявання. Адмова ў дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі)

1. Для дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) асноўнага тэхналагічнага абсталявання юрыдычныя асобы прадстаўляюць у Дзяржстандарт:

заяву па форме, зацверджанай Дзяржстандартам;

экспертнае заключэнне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі" або абласнога цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Дзяржстандарта аб метралагічным стане сродкаў вымярэнняў, якія знаходзяцца ў складзе асноўнага тэхналагічнага абсталявання, і дакладнасці інфармацыі аб наменклатуры і ўліковых даных гэтага абсталявання;

дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны;

копіі сертыфікатаў адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь (для асноўнага тэхналагічнага абсталявання, якое ўваходзіць у пералік прадукцыі, паслуг, персаналу і іншых аб'ектаў ацэнкі адпаведнасці, якія падлягаюць абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці ў Рэспубліцы Беларусь);

копіі пасведчанняў аб дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі асноўнага тэхналагічнага абсталявання (для асноўнага тэхналагічнага абсталявання, якое ўваходзіць у пералік хімічных і біялагічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў з іх, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, тавараў для асабістых (бытавых) патрэб, харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, а таксама матэрыялаў і вырабаў, якія прымяняюцца для ўпакоўкі, захоўвання, транспарціроўкі, продажу, іншых спосабаў адчужэння харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў і іх выкарыстання, якія падлягаюць дзяржаўнай гігіенічнай рэгламентацыі і рэгістрацыі) або актаў дзяржаўнай гігіенічнай экспертызы для тэхналагічнага абсталявання, якое было ў выкарыстанні;

копіі пашпартоў асноўнага тэхналагічнага абсталявання;

копіі дакументаў, якія пацвярджаюць права ўласнасці, гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кіравання юрыдычнай асобы на асноўнае тэхналагічнае абсталяванне.

2. Заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) асноўнага тэхналагічнага абсталявання падаюцца юрыдычнымі асобамі ў трыццацідзённы тэрмін з дня яго ўстаноўкі.

3. Дзяржаўная рэгістрацыя (перарэгістрацыя) асноўнага тэхналагічнага абсталявання ажыццяўляецца ў трыццацідзённы тэрмін з дня прадстаўлення ў Дзяржстандарт неабходных дакументаў.

4. На падставе прадстаўленых дакументаў Дзяржстандарт прымае рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) асноўнага тэхналагічнага абсталявання з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі гэтага абсталявання альбо аб адмове ў такой рэгістрацыі (перарэгістрацыі) з указаннем прычын адмовы.

5. Пры прыняцці рашэння аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) асноўнага тэхналагічнага абсталявання Дзяржстандарт паведамляе аб гэтым юрыдычнай асобе ў пісьмовай форме ў пяцідзённы тэрмін з дня прыняцця такога рашэння.

6. Падставай для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) асноўнага тэхналагічнага абсталявання могуць быць наяўнасць у прадстаўленых дакументах недакладнай інфармацыі, адмоўнае заключэнне па выніках іх экспертызы.

7. Рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) асноўнага тэхналагічнага абсталявання можа быць абскарджана ў вышэйстаячы дзяржаўны орган на працягу месяца з дня яго прыняцця (дасудовы парадак урэгулявання спрэчкі).

8. У выпадку, калі вышэйстаячы дзяржаўны орган адмовіў у задавальненні скаргі альбо ва ўстаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тэрміны адказ на яе не быў атрыманы, рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) асноўнага тэхналагічнага абсталявання можа быць абскарджана ў судовым парадку на працягу месяца з дня атрымання рашэння аб адмове ў задавальненні скаргі або заканчэння тэрміну, на працягу якога такая скарга падлягае разгляду.

Артыкул 15. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі асноўнага тэхналагічнага абсталявання

1. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі асноўнага тэхналагічнага абсталявання (далей — пасведчанне) афармляецца ў двух экзэмплярах, адзін з якіх перадаецца юрыдычнай асобе, другі захоўваецца ў Дзяржстандарце.

2. У выпадку ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у статутныя дакументы юрыдычнай асобы, у тым ліку ў сувязі са змяненнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якім патрабуецца ўнясенне такіх змяненняў і (або) дапаўненняў, і неадпаведнасці ўказаным змяненням і (або) дапаўненням пасведчання юрыдычная асоба абавязана ў пятнаццацідзённы тэрмін з дня дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у яе статутныя дакументы, падаць у Дзяржстандарт заяву аб унясенні адпаведных змяненняў і (або) дапаўненняў у пасведчанне з прыкладаннем копій яе статутных дакументаў.

3. Пры страце юрыдычнай асобай пасведчання ёй выдаецца дублікат пасведчання ў пятнаццацідзённы тэрмін з дня падачы ў Дзяржстандарт заявы аб выдачы дубліката.

4. Пры спыненні выкарыстання асноўнага тэхналагічнага абсталявання або яго адчужэнні юрыдычныя асобы ў трыццацідзённы тэрмін абавязаны здаць у Дзяржстандарт пасведчанні з прыкладаннем адпаведных дакументаў, якія пацвярджаюць спыненне выкарыстання асноўнага тэхналагічнага абсталявання, або акта аб спісанні з балансу і ўтылізацыі гэтага абсталявання, або дакумента, які пацвярджае факт яго перадачы ва ўстаноўленым парадку ва ўласнасць, гаспадарчае распараджэнне, аператыўнае кіраванне іншай юрыдычнай асобы.

5. Дзяржстандарт вядзе ўлік выдадзеных пасведчанняў.

Артыкул 16. Патрабаванні да выкарыстання асноўнага тэхналагічнага абсталявання

1. Вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту павінна ажыццяўляцца з прымяненнем спраўных і правераных прыбораў уліку даных прадукцыі і спірту, уключаных у Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь або прайшоўшых метралагічную атэстацыю.

Патрабаванне часткі першай гэтага пункта не распаўсюджваецца на аптэчны выраб антысептычных лекавых сродкаў.

Віды прыбораў уліку па відах вытворчасці алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, а таксама тэрміны пачатку іх выкарыстання юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць вытворчасць гэтых прадукцыі і спірту, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Вядзенне Дзяржаўнага рэестра сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Дзяржстандартам.

2. Прыборы ўліку алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту павінны мець устаноўленыя сродкі кантролю, фіскальную памяць, якая забяспечвае доўгачасовае захаванне і засцярогу ад несанкцыянаванага змянення ўліковых даных, магчымасць падключэння і сумеснай работы з IВМ-сумяшчальным камп'ютарам, а таксама дзеючыя звяральныя клеймы.

Парадак выкарыстання і ўліку сродкаў кантролю ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Глава 5

Патрабаванні да якасці
і бяспекі алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту,
а таксама да інфармацыі, якая змяшчаецца
на спажывецкай тары (упакоўцы) алкагольных напояў

Артыкул 17. Патрабаванні да якасці і бяспекі алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Алкагольная, нехарчовая спіртазмяшчальная прадукцыя і нехарчовы этылавы спірт падлягаюць дзяржаўнай гігіенічнай рэгламентацыі і рэгістрацыі, а таксама абавязковаму пацвярджэнню іх адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Для вытворчасці алкагольных напояў могуць прымяняцца толькі каньячны, пладовы і этылавы спірт, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, паўфабрыкаты, інгрэдыенты і харчовыя дабаўкі, дазволеныя да прымянення органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 18. Патрабаванні да інфармацыі, якая змяшчаецца на спажывецкай тары (упакоўцы) алкагольных напояў

1. На спажывецкай тары (упакоўцы) алкагольнага напою, які рэалізуецца, павінны быць указаны:

назва алкагольнага напою;

назва вытворцы і месца яго знаходжання (юрыдычны адрас);

назва імпарцёра алкагольнага напою ў Рэспубліку Беларусь і месца яго знаходжання (юрыдычны адрас);

мацунак алкагольнага напою і (або) аб'ёмная доля этылавага спірту;

аб'ём алкагольнага напою ў спажывецкай тары (упакоўцы);

дата вырабу і тэрмін прыдатнасці або захоўвання;

абазначэнне тэхнічнага нарматыўнага прававога акта ў галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, у адпаведнасці з патрабаваннямі якога выраблены і можа быць ідэнтыфікаваны алкагольны напой (для алкагольных напояў, якія выпускаюцца ў адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, дзеючымі ў Рэспубліцы Беларусь);

іншыя звесткі, вызначаныя тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

2. Iнфармацыя на спажывецкай тары (упакоўцы) алкагольнага напою, які рэалізуецца, у тым ліку назва краіны знаходжання замежнага вытворцы, павінна быць прадстаўлена на беларускай або рускай мовах. Месца знаходжання (юрыдычны адрас) замежнага вытворцы пры неабходнасці можа быць указана на адпаведнай замежнай мове.

3. Дапускаецца ўказанне на спажывецкай тары (упакоўцы) іншых звестак аб алкагольным напоі, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Глава 6

Маркіроўка алкагольных напояў

Артыкул 19. Алкагольныя напоі, якія падлягаюць маркіроўцы

1. Маркіроўцы акцызнымі маркамі падлягаюць алкагольныя напоі, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выраблены ў Рэспубліцы Беларусь, разлітыя ў спажывецкую тару (упакоўку) і прызначаныя для абароту на яе тэрыторыі.

Маркіроўцы спецыяльнымі знакамі падлягаюць вырабленыя ў Рэспубліцы Беларусь шампанскае і іншыя алкагольныя напоі па пераліку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Парадак маркіроўкі алкагольных напояў спецыяльнымі знакамі ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Алкагольныя напоі, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі, а таксама разлітыя ў спажывецкую тару ўмяшчальнасцю да 50 кубічных сантыметраў уключна, не маркіруюцца спецыяльнымі знакамі.

2. Не падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі алкагольныя напоі:

разлітыя ў спажывецкую тару (упакоўку) умяшчальнасцю да 50 кубічных сантыметраў уключна;

якія ўвозяцца арганізатарамі і ўдзельнікамі міжнародных выставак і кірмашоў у якасці ўзораў і экспанатаў;

якія ўвозяцца і прызначаны для афіцыйнага выкарыстання замежнымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі, а таксама прыроўненымі да іх органамі і місіямі міжнародных арганізацый;

якія ўвозяцца для ўласнага спажывання дыпламатычнымі агентамі, службовымі асобамі консульскіх устаноў і прыроўненымі да іх супрацоўнікамі органаў і місій міжнародных арганізацый, а таксама членамі іх сем'яў;

якія ўвозяцца і прызначаны для рэалізацыі ў магазінах бяспошліннага гандлю;

якія ўвозяцца і прызначаны для рэалізацыі ў вагонах-рэстаранах, купэ-буфетах, купэ-барах цягнікоў, якія фарміруюцца за межамі Рэспублікі Беларусь, на паветраных, марскіх і рачных суднах, якія выконваюць міжнародныя рэйсы. Аб'ём і ўмовы перамяшчэння цераз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь не падлягаючых маркіроўцы акцызнымі маркамі алкагольных напояў, якія ўвозяцца і прызначаны для рэалізацыі ў вагонах-рэстаранах, купэ-буфетах, купэ-барах цягнікоў, якія фарміруюцца за межамі Рэспублікі Беларусь, на паветраных, марскіх і рачных суднах, якія выконваюць міжнародныя рэйсы, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

якія ўвозяцца ў якасці ўзораў для сертыфікацыйных выпрабаванняў у неабходных колькасцях, устаноўленых тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;

якія ўвозяцца ў якасці ўзораў вытворцам алкагольнай прадукцыі для правядзення ацэнкі якасці (выпрабаванняў) і арганалептычных паказчыкаў напояў, якія плануюцца да пастаўкі, на падставе заключаных дагавораў у колькасці не больш як 5000 кубічных сантыметраў у дачыненні да кожнага ўзору;

якія перавозяцца цераз мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь транзітам;

якія ўвозяцца фізічнымі асобамі ў межах нормаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

вырабленае ў Рэспубліцы Беларусь шампанскае;

арыгінальныя алкагольныя напоі.

Алкагольныя напоі, прызначаныя для рэалізацыі за межы Рэспублікі Беларусь, акрамя дзяржаў — удзельніц Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 года, акцызнымі маркамі не маркіруюцца.

3. Алкагольныя напоі, прызначаныя для вывазу з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю дзяржаў — удзельніц Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 года, павінны быць маркіраваны іх вытворцам у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства краіны прызначэння да моманту іх адгрузкі з месца вырабу.

4. Алкагольныя напоі з пашкоджанымі акцызнымі маркамі падлягаюць перамаркіроўцы прызначанымі для гэтага акцызнымі маркамі.

Парадак захавання, перамяшчэння алкагольных напояў з пашкоджанымі акцызнымі маркамі і гандлю імі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем тых, што знаходзяцца пад мытным кантролем) зацвярджаецца Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

5. Алкагольныя напоі, маркіраваныя акцызнымі маркамі, якія выводзяцца з абарачэння, дадаткова маркіруюцца кантрольнымі маркамі.

Парадак вывядзення з абарачэння акцызных марак, захоўвання і перамяшчэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь алкагольных напояў, маркіраваных акцызнымі маркамі, якія выводзяцца з абарачэння, а таксама парадак гандлю такімі алкагольнымі напоямі ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

6. Маркіроўцы спецыяльнымі маркамі падлягаюць алкагольныя напоі, затрыманыя або канфіскаваныя праваахоўнымі і кантралюючымі органамі, а таксама канфіскаваныя альбо накіраваныя ў даход дзяржавы іншым спосабам.

Артыкул 20. Узоры акцызных, спецыяльных і кантрольных марак, парадак іх рэалізацыі

1. Акцызныя маркі, прызначаныя для маркіроўкі алкагольных напояў, якія выраблены на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і прызначаны для абароту на яе тэрыторыі, маюць адрозненне ў залежнасці ад віду алкагольнага напою і аб'ёму яго разліву.

На акцызных марках, прызначаных для маркіроўкі алкагольных напояў, якія ўвозяцца, а таксама алкагольных напояў з пашкоджанымі акцызнымі маркамі, інфармацыя аб відзе алкагольнага напою і аб'ёме яго разліву не ўказваецца.

2. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвярджаюцца:

узоры акцызных марак для маркіроўкі алкагольных напояў, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама парадак іх вырабу і рэалізацыі, маркіроўкі імі алкагольных напояў, уліку, захоўвання, знішчэння гэтых марак, кантролю за іх выкарыстаннем, парадак і тэрміны прадстаўлення справаздач аб іх выкарыстанні;

узоры акцызных марак для маркіроўкі алкагольных напояў, вырабленых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама парадак іх вырабу і рэалізацыі, маркіроўкі імі алкагольных напояў, уліку, захоўвання, знішчэння гэтых марак, кантролю за іх выкарыстаннем;

узоры спецыяльных марак, а таксама парадак вырабу, рэалізацыі, выкарыстання, уліку, захоўвання, знішчэння гэтых марак;

узоры акцызных марак для перамаркіроўкі алкагольных напояў з пашкоджанымі акцызнымі маркамі, парадак іх вырабу і рэалізацыі, перамаркіроўкі імі алкагольных напояў, уліку, захоўвання, знішчэння гэтых марак і кантролю за іх выкарыстаннем;

узоры кантрольных марак для маркіроўкі алкагольных напояў, маркіраваных акцызнымі маркамі, якія выводзяцца з абарачэння, а таксама парадак вырабу, рэалізацыі, выкарыстання, уліку, захоўвання, знішчэння гэтых марак і кантролю за іх выкарыстаннем.

3. Кошт акцызнай, кантрольнай марак устанаўліваецца Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Кошт акцызнай, кантрольнай марак адносіцца на сабекошт алкагольных напояў, а таксама ўключаецца ў затраты па вырабе і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), прыбытак, які ўлічваецца пры падаткаабкладанні.

Кошт акцызных марак, не выкарыстаных і вернутых органам, якія іх выдалі, вяртаецца юрыдычным асобам.

Кошт пашкоджаных акцызных, кантрольных марак вяртанню не падлягае.

4. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь забяспечвае арганізацыю вырабу акцызных марак і рэалізацыю іх юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

Фінансаванне вырабу акцызных, спецыяльных і кантрольных марак ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты.

5. Акцызныя маркі, прызначаныя для маркіроўкі імпартуемых алкагольных напояў, рэалізуюцца мытнымі органамі юрыдычным асобам, якія маюць ліцэнзіі на імпарт алкагольных напояў і заключылі адпаведныя знешнегандлёвыя дагаворы.

Умовай набыцця акцызных марак з'яўляецца ўнясенне авансавых плацяжоў па акцызах у парадку і памерах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама прадастаўленне мытным органам забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў у дачыненні да алкагольных напояў, для маркіроўкі якіх набываюцца акцызныя маркі. Пры гэтым памер забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў вызначаецца ў памеры, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычныя асобы, якія заключылі знешнегандлёвыя дагаворы на імпарт алкагольных напояў, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі, прадстаўляюць мытнаму органу справаздачу аб выкарыстанні набытых акцызных марак у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У выпадку непрадстаўлення справаздачы аб выкарыстанні акцызных марак у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, мытныя органы за кошт прадстаўленага забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў спаганяюць мытныя пошліны, падаткі ў памеры, які падлягае выплаце, пры змяшчэнні алкагольных напояў, для ўвозу якіх былі набыты акцызныя маркі, пад мытны рэжым свабоднага абарачэння.

Пры прадстаўленні справаздачы аб выкарыстанні набытых акцызных марак спагнаныя сумы падлягаюць вяртанню прапарцыянальна колькасці акцызных марак, па якой прадстаўлена такая справаздача, у парадку, прадугледжаным заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь для вяртання (заліку) залішне выплачаных (спагнаных) сум падаткаў, збораў (пошлін), пені.

6. Атрыманыя юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі акцызныя маркі не падлягаюць адчужэнню або перадачы ў іншых формах іншым асобам, за выключэннем выпадкаў перадачы іх для нанясення на алкагольныя напоі, а таксама вяртання нявыкарыстаных акцызных марак.

Артыкул 21. Абавязкі і адказнасць у галіне маркіроўкі алкагольных напояў

1. Алкагольныя напоі, якія імпартуюцца, маркіруюцца акцызнымі маркамі за межамі мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або на мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, пад кантролем мытных органаў у месцах, якія вызначаюцца Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь.

2. Вытворца алкагольных напояў абавязаны забяспечыць раздзельны ўлік і захоўванне алкагольных напояў, не маркіраваных акцызнымі маркамі і прызначаных для рэалізацыі за межы Рэспублікі Беларусь.

3. Алкагольныя напоі, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі ўзору, што адпавядае віду алкагольнага апою і (або) аб'ёму яго разліву, але не маркіраваныя імі, а таксама маркіраваныя акцызнымі маркамі з парушэннем парадку маркіроўкі, разглядаюцца як не маркіраваныя акцызнымі маркамі.

4. За правільнасць маркіроўкі алкагольных напояў і сапраўднасць акцызных марак у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць уласнік гэтых напояў, а таксама асоба, якая валодае правамі валодання і распараджэння ўказанымі напоямі (акрамя асобаў, якія набылі алкагольныя напоі ў рознічнай гандлёвай сетцы).

5. Аптовы гандаль алкагольнымі напоямі, іх захоўванне (як від прадпрымальніцкай дзейнасці), імпарт і рознічны гандаль гэтымі напоямі юрыдычнымі асобамі, а таксама рознічны гандаль алкагольнымі напоямі індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў аб'ектах грамадскага харчавання ажыццяўляюцца пры абавязковай наяўнасці спраўных прыбораў для праверкі сапраўднасці акцызных і (або) спецыяльных марак, унесеных у Дзяржаўны рэестр прыбораў для кантролю сапраўднасці каштоўных папер і дакументаў з пэўнай ступенню аховы.

6. Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць імпарт, захоўванне (як від прадпрымальніцкай дзейнасці) алкагольных напояў, аптовы і (або) рознічны гандаль імі, абавязаны забяспечыць праверку сапраўднасці акцызных і (або) спецыяльных марак на алкагольных напоях, якія належаць ім альбо знаходзяцца на захоўванні ў іх, у тым ліку ў іх адасобленых падраздзяленнях, і нясуць адказнасць за сапраўднасць гэтых марак у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

7. Iндывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў аб'ектах грамадскага харчавання, абавязаны забяспечыць праверку сапраўднасці акцызных марак на прыналежных ім алкагольных напоях і нясуць адказнасць за сапраўднасць гэтых марак у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Глава 7

Патрабаванні да ўвозу (вывазу) і перамяшчэння
па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

Артыкул 22. Маркіроўка суправаджальных дакументаў кантрольнымі знакамі

1. Увоз на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мытнай тэрыторыі дзяржаў —удзельніц Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 года алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, перамяшчэнне па яе тэрыторыі, захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь указаных прадукцыі і спірту, увезеных з мытнай тэрыторыі такіх дзяржаў, ажыццяўляюцца па суправаджальных дакументах устаноўленага ўзору дзяржавы-экспарцёра, якія маркіраваныя кантрольнымі знакамі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Патрабаванні часткі першай гэтага пункта не распаўсюджваюцца на ўвоз алкагольных напояў, маркіраваных акцызнымі маркамі.

Вываз з мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на мытную тэрыторыю дзяржаў —удзельніц Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 года алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, перамяшчэнне па яе тэрыторыі, захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь указаных прадукцыі і спірту, прызначаных для вывазу з мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюцца па суправаджальных дакументах устаноўленага ўзору, якія маркіраваны кантрольнымі знакамі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Патрабаванні часткі трэцяй гэтага пункта не распаўсюджваюцца на вываз алкагольных напояў, маркіраваных іх вытворцам у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства краіны прызначэння.

2. Умовай набыцця кантрольных знакаў з'яўляецца ўнясенне грашовых сродкаў у рэспубліканскі бюджэт альбо прадастаўленне ў падатковыя органы банкаўскай гарантыі.

Грашовыя сродкі, унесеныя ў адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта, падлягаюць залічэнню ў лік выплаты падаткаў, збораў (пошлін), пені або падлягаюць вяртанню на рахунак юрыдычнай асобы альбо індывідуальнага прадпрымальніка.

Памер грашовых сродкаў, якія падлягаюць унясенню ў рэспубліканскі бюджэт, парадак іх унясення, а таксама парадак прадастаўлення банкаўскай гарантыі і выканання абавязацельстваў па ёй устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Парадак рэалізацыі, уліку, выкарыстання, гашэння, вяртання і знішчэння ўказаных кантрольных знакаў, маркіроўкі імі суправаджальных дакументаў вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Узоры кантрольных знакаў зацвярджаюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Кошт кантрольных знакаў устанаўліваецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і адносіцца на сабекошт алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, а таксама ўключаецца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), прыбыткі, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

Кошт кантрольных знакаў, нявыкарыстаных і вернутых органам, якія іх выдалі, вяртаецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

Кошт пашкоджаных кантрольных знакаў вяртанню не падлягае.

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь забяспечвае арганізацыю вырабу і рэалізацыі кантрольных знакаў.

Фінансаванне вырабу кантрольных знакаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты.

Артыкул 23. Абавязковае суправаджэнне алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Падлягае абавязковаму суправаджэнню ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку падраздзяленнямі Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (пры перамяшчэнні аўтамабільным транспартам) або ваенізаванай аховай Беларускай чыгункі (пры перамяшчэнні чыгуначным транспартам) алкагольная, нехарчовая спіртазмяшчальная прадукцыя і нехарчовы этылавы спірт:

якія ўвезены на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мытнай тэрыторыі дзяржаў —удзельніц Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 года і перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

якія прызначаны для вывазу з мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на мытную тэрыторыю дзяржаў — удзельніц Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 года і перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

якія перамяшчаюцца транзітам цераз мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Патрабаванні часткі першай гэтага пункта не распаўсюджваюцца на ўвезеныя алкагольныя напоі, прамаркіраваныя акцызнымі маркамі, і іншыя выпадкі перамяшчэння алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, якія вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнні Урадам Рэспублікі Беларусь.

Пералік тавараў з указаннем кода Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту і падлягаюць абавязковаму суправаджэнню, зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Падлягаюць абавязковаму суправаджэнню ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку падраздзяленнямі Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь спірт этылавы рэктыфікаваны тэхнічны, спірт этылавы дэнатураваны, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, якія выраблены на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, перамяшчаюцца аўтамабільным транспартам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у колькасці больш як 100 дэкалітраў.

Глава 8

Патрабаванні да аптовага гандлю алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыяй і нехарчовым этылавым спіртам

Артыкул 24. Умовы аптовага продажу і набыцця алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Аптовы продаж алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту ажыццяўляецца толькі асобам, якія маюць на падставе адпаведных спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) права на вытворчасць альбо аптовы або рознічны гандаль гэтымі прадукцыяй і спіртам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым артыкулам.

2. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выкарыстоўваюць алкагольныя напоі або састаўныя спіртовыя паўфабрыкаты для вытворчасці напояў пры вырабе ўласнай харчовай прадукцыі (за выключэннем вытворчасці іншых алкагольных напояў), могуць набываць указаныя напоі і паўфабрыкаты без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на абарот алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту.

Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць вытворчасць алкагольных напояў на падставе спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту і выкарыстоўваюць састаўныя спіртовыя паўфабрыкаты для вытворчасці алкагольных напояў, могуць набываць указаныя паўфабрыкаты без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на абарот алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выкарыстоўваюць нехарчовую спіртазмяшчальную прадукцыю для ўласнай вытворчасці і (або) спажывання, могуць набываць дадзеную прадукцыю без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на абарот алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту.

3. Аптовая купля алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту ажыццяўляецца толькі ў асобаў, якія маюць на падставе адпаведных спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) права на вытворчасць, альбо імпарт, альбо аптовы гандаль гэтымі прадукцыяй і спіртам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым артыкулам.

4. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аптовы продаж этылавага спірту, які адносіцца да алкагольнай прадукцыі, ажыццяўляецца толькі:

юрыдычным асобам па пераліку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці ў такіх асобаў спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на фармацэўтычную або ветэрынарную дзейнасць для наступнага продажу ўказанага спірту арганізацыям аховы здароўя, ветэрынарным і сельскагаспадарчым арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на медыцынскую, фармацэўтычную і ветэрынарную дзейнасць, для выкарыстання на медыцынскія, фармацэўтычныя, ветэрынарныя мэты, а таксама арганізацыям для выкарыстання на племянныя мэты ў жывёлагадоўлі;

у аптэчную сетку для рознічнага гандлю па рэцэптах фізічным асобам, якія выкарыстоўваюць гэты спірт на медыцынскія мэты;

юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць медыцынскую, фармацэўтычную і ветэрынарную дзейнасць і выкарыстоўваюць гэты спірт на медыцынскія, фармацэўтычныя і ветэрынарныя мэты;

юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія выкарыстоўваюць такі спірт пры вытворчасці прадукцыі і абслугоўванні прыбораў і абсталявання, калі гэта прадугледжана нарматыўна-тэхнічнай і тэхналагічнай дакументацыяй;

юрыдычным асобам, якія маюць права на вытворчасць алкагольнай прадукцыі на падставе адпаведнага спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Артыкул 25. Парадак разлікаў пры аптовым гандлі алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыяй і нехарчовым этылавым спіртам

1. Пры аптовым гандлі алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыяй і нехарчовым этылавым спіртам разлікі ажыццяўляюцца на падставе двухбаковых дагавораў толькі праз рахункі ўдзельнікаў здзелак, за выключэннем здзелак, пры якіх за пастаўленыя алкагольную, нехарчовую спіртазмяшчальную прадукцыю і нехарчовы этылавы спірт разлічваюцца з рахункаў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, на якіх знаходзяцца грашовыя сродкі, прадстаўленыя гэтымі банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі ў якасці крэдыту пакупніку гэтых прадукцыі і спірту, а таксама з рахункаў органаў дзяржаўнага казначэйства.

Па прадукцыі і спірце, указаных у частцы першай гэтага пункта, забараняюцца здзелкі, якія прадугледжваюць уступку патрабавання, перавод доўгу, мену, аплату праз выдачу або перадачу каштоўнай паперы, адступнога, спынення абавязацельстваў залікам і навацыяй, за выключэннем здзелак мены, якія ажыццяўляюцца вытворцамі гэтых прадукцыі і спірту ў лік аплаты паставак сыравіны, энергарэсурсаў, абаротнай тары па ўзгадненні з Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

2. Дапускаецца спыненне абавязацельстваў па аплаце пастаўленых алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту пры правядзенні ўзаемазалікаў падаткаў, збораў (пошлін), якія падлягаюць выплаце плацельшчыкам —пастаўшчыком гэтых прадукцыі і спірту, і фінансавых абавязацельстваў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, бюджэтных арганізацый, якія знаходзяцца ў іх распараджэнні альбо падпарадкаванні, а таксама іншых распарадчыкаў (атрымальнікаў) бюджэтных сродкаў, якія падлягаюць аплаце за кошт сродкаў бюджэту, перад гэтым плацельшчыкам (іншай абавязанай асобай).

3. У выпадку аптовага гандлю камісіянерам, павераным, іншай асобай, якія дзейнічаюць на падставе дагавораў камісіі, даручэння, іншых аналагічных дагавораў, грашовыя сродкі, атрыманыя ўказанымі асобамі ад пакупнікоў алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, падлягаюць пералічэнню на бягучыя (разліковыя) рахункі камітэнта, даверніка, іншай асобы, у інтарэсах якіх дзейнічалі камісіянер, павераны, іншая асоба на падставе дагавораў камісіі, даручэння, іншых аналагічных дагавораў.

Глава 9

Парадак водпуску
і атрымання этылавага спірту, які атрымліваецца
з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца
з харчовай і нехарчовай сыравіны

Артыкул 26. Водпуск і атрыманне этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны

1. Водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, ажыццяўляецца яго вытворцамі па нарадах, якія выдаюцца Беларускім дзяржаўным канцэрнам харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам" (далей — канцэрн "Белдзяржхарчпрам").

Водпуск этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, ажыццяўляецца яго вытворцамі па нарадах, якія выдаюцца Беларускім дзяржаўным канцэрнам па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі (далей — канцэрн "Белбіяфарм").

2. Атрыманне спірту, указанага ў пункце 1 гэтага артыкула, ажыццяўляецца на падставе копій нарадаў на яго водпуск. Парадак выдачы нарадаў на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Формы нарадаў зацвярджаюцца Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Бланкі нарадаў з'яўляюцца бланкамі строгай справаздачнасці.

Артыкул 27. Выдача нарадаў на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны

1. Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" выдае нарады на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, вытворцам гэтага спірту на падставе заяў:

рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (упаўнаважаных імі дзяржаўных арганізацый) і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, якія ў адпаведнасці з выдадзенымі нарадамі размяркоўваюць прадугледжаныя ў іх аб'ёмы этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, паміж юрыдычнымі асобамі, якія знаходзяцца ў іх распараджэнні або ўваходзяць у іх склад, а таксама арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, указанымі ў абзацы другім пункта 4 артыкула 24 гэтага Закона, з улікам прадстаўленых заявак і даводзяць ім гэтыя аб'ёмы сваімі разнарадкамі;

абласных арганізацый харчовай прамысловасці, якія ў адпаведнасці з выдадзенымі нарадамі размяркоўваюць устаноўленыя аб'ёмы этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, паміж юрыдычнымі асобамі, маёмасць (доля, акцыі) якіх знаходзіцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, з улікам прадстаўленых імі заявак і даводзяць ім гэтыя аб'ёмы сваімі разнарадкамі;

іншых юрыдычных асобаў, не ўказаных у абзацах другім і трэцім гэтай часткі, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў — атрымальнікаў этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны.

Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" па ўзгадненні з рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання (упаўнаважанай ім дзяржаўнай арганізацыяй), іншай дзяржаўнай арганізацыяй, падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Беларусь, і абласной арганізацыяй харчовай прамысловасці мае права выдаваць нарады на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, непасрэдна юрыдычным асобам — атрымальнікам гэтага спірту, указаным у абзацах другім і трэцім часткі першай гэтага пункта.

2. Канцэрн "Белбіяфарм" выдае нарады на водпуск этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, яго вытворцам на падставе заяў:

юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць этылавы рэктыфікаваны тэхнічны спірт і этылавы дэнатураваны спірт, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, для ўласных патрэб;

юрыдычных асобаў, якія ўваходзяць у склад Дзяржаўнага гандлёва-вытворчага аб'яднання "Белрэсурсы", для водпуску этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны:

па нарадах юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам;

па заявах юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, гадавая патрэбнасць якіх у спірце не перавышае 10 дэкалітраў.

3. Рашэнне аб выдачы нарадаў на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, альбо аб адмове ў іх выдачы павінна быць прынята на працягу дзесяці рабочых дзён з даты паступлення ў адпаведны канцэрн заявы і неабходных дакументаў. Пры запатрабаванні дадатковай інфармацыі тэрмін прыняцця рашэння аб выдачы нарада можа быць прадоўжаны да пяці рабочых дзён.

4. Падставамі для адмовы ў выдачы нараду на водпуск этылавага спірту з'яўляюцца:

няправільнае афармленне дакументаў або прадстаўленне іх у няпоўным аб'ёме;

прадстаўленне няпоўнай або недакладнай інфармацыі.

5. Паслугі па афармленні і выдачы нарадаў на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, аплачваюцца па тарыфах, якія зацвярджаюцца канцэрнамі "Белдзяржхарчпрам" і "Белбіяфарм" па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

6. Нарады на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, выдаюцца не больш чым на адзін год, сапраўдныя на працягу ўказаных у іх тэрмінаў і не падлягаюць адтэрміноўцы.

7. Адказнасць за дакладнасць звестак, якія змяшчаюцца ў дакументах на атрыманне нарадаў на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, нясуць атрымальнікі гэтага спірту.

Артыкул 28. Прыпыненне, аднаўленне дзеяння нарадаў на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, і ануляванне гэтых нарадаў

1. Дзеянне нарадаў на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, прыпыняецца адпаведным канцэрнам у выпадку:

выяўлення недакладных даных у дакументах, прадстаўленых для атрымання нараду;

прыпынення дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне адпаведнага віду дзейнасці.

Дзеянне нараду аднаўляецца пасля ліквідацыі прычын яго прыпынення і пісьмовага паведамлення аб гэтым адпаведнаму канцэрну, якім на працягу пяці рабочых дзён з даты паступлення ўказанага паведамлення павінна быць прынята рашэнне аб аднаўленні дзеяння нараду.

2. Нарады на водпуск этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, могуць быць ануляваны ў выпадку:

анулявання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне адпаведнага віду дзейнасці;

выяўлення заведама скажоных даных у дакументах, прадстаўленых для атрымання нараду.

3. Iнфармацыя аб прыпыненні, аднаўленні дзеяння нарадаў на водпуск, іх ануляванні накіроўваецца вытворцам этылавага спірту, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага спірту і этылавага дэнатураванага спірту, які атрымліваецца з харчовай або нехарчовай сыравіны, і іх атрымальнікам, а па этылавым спірце, які атрымліваецца з харчовай сыравіны, — таксама ў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь не пазней чым праз тры рабочыя дні з даты прыняцця адпаведнага рашэння.
 
Глава 10

Парадак вытворчасці, уліку арыгінальных алкагольных напояў і гандлю імі

Артыкул 29. Агульныя палажэнні аб парадку вытворчасці, уліку арыгінальных алкагольных напояў і гандлю імі

1. Гэтай главой устаноўлены парадак вытворчасці, уліку арыгінальных алкагольных напояў і гандлю імі.

2. Палажэнні главы 4—9 гэтага Закона не распаўсюджваюцца на вытворчасць, улік арыгінальных алкагольных напояў і гандаль імі ў культурна-этнаграфічных цэнтрах, нацыянальных парках і запаведніках, іншых аб'ектах Рэспублікі Беларусь у мэтах аднаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый.Артыкул 30. Парадак вытворчасці арыгінальных алкагольных напояў

 

1. Вытворчасць арыгінальных алкагольных напояў ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі па пераліку, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Арыгінальныя алкагольныя напоі вырабляюцца з натуральнай зерневай і расліннай сыравіны па народных рэцэптах у адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, тэхналагічнымі дакументамі, узгодненымі і зацверджанымі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Для вытворчасці арыгінальных алкагольных напояў патрэбны наступныя дакументы:

тэхнічны нарматыўны прававы акт у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі на арыгінальны алкагольны напой;

пасведчанне аб дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі абсталявання, на якім мяркуецца ажыццяўляць вытворчасць;

пасведчанне аб дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі арыгінальнага алкагольнага напою;

сертыфікат адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь;

заключэнне адпаведнага тэрытарыяльнага органа дзяржаўнага санітарнага нагляду аб адпаведнасці абсталявання і ўстройства памяшканняў, у якіх прадугледжваецца вытворчасць арыгінальных алкагольных напояў, інжынерных камунікацый, тэхналагічнай лініі санітарным нормам і правілам;

заключэнне органа дзяржаўнага пажарнага нагляду Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь аб адпаведнасці вытворчасці, на якой мяркуецца выпуск арыгінальных алкагольных напояў, патрабаванням проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, выкладзеным у тэхнічных нарматыўных прававых актах;

заключэнне органа дзяржаўнага тэхнічнага нагляду Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь аб адпаведнасці вытворчасці, на якой намячаецца выпуск арыгінальных алкагольных напояў, патрабаванням прамысловай бяспекі.Артыкул 31. Парадак уліку арыгінальных алкагольных напояў, якія вырабляюцца

 

Улік арыгінальных алкагольных напояў, якія вырабляюцца, вядзецца з дапамогай сродкаў вымярэнняў аб'ёму або прыбораў уліку, якія павінны быць унесены ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь альбо прайсці метралагічную атэстацыю.Артыкул 32. Парадак гандлю арыгінальнымі алкагольнымі напоямі

 

1. Гандаль арыгінальнымі алкагольнымі напоямі дазваляецца толькі на тэрыторыі культурна-этнаграфічных цэнтраў, нацыянальных паркаў і запаведнікаў, іншых аб'ектаў Рэспублікі Беларусь, на якой яны выраблены.

2. Цэны на арыгінальныя алкагольныя напоі ўстанаўліваюцца Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе іх вытворчасць.Глава 11

Дэклараванне аб'ёмаў вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту. Дзяржаўны кантроль
за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту
і адказнасць
за яго парушэнне

Артыкул 33. Дэклараванне аб'ёмаў вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

1. Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць вытворчасць, імпарт алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту і аптовы гандаль імі, дэкларуюць аб'ёмы вытворчасці і абароту ўказаных прадукцыі і спірту.

Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, дэкларуюць аб'ёмы вырабленых, выкарыстаных, рэалізаваных, экспартаваных, імпартаваных, нерэалізаваных і нявыкарыстаных алкагольнай прадукцыі (за выключэннем састаўных спіртовых паўфабрыкатаў для вытворчасці напояў), нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту.

Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць імпарт і (або) аптовы гандаль алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыяй і нехарчовым этылавым спіртам, дэкларуюць аб'ёмы імпартаваных і (або) паступіўшых, экспартаваных і нерэалізаваных гэтых прадукцыі і спірту.

Патрабаванне гэтага пункта не распаўсюджваецца на юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць аптэчны выраб антысептычных лекавых сродкаў.

2. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць імпарт нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, расфасаванай у спажывецкую тару (упакоўку) ёмістасцю не больш за 1 літр (масай не больш за 1 кілаграм), дэкларуюць аб'ёмы імпартаванай і нерэалізаванай прадукцыі.

3. Дэкларацыі запаўняюцца па выніках работы за квартал нарастаючым падрахункам і за год і прадстаўляюцца да 10-га чысла месяца, які ідзе за справаздачным кварталам.

Формы дэкларацый зацвярджаюцца Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

4. Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць вытворчасць алкагольнай прадукцыі, прадстаўляюць дэкларацыі ў інспекцыі МПЗ і канцэрн "Белдзяржхарчпрам".

Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць вытворчасць нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, прадстаўляюць дэкларацыі ў інспекцыі МПЗ і канцэрн "Белбіяфарм".

Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць імпарт і аптовы гандаль алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыяй, нехарчовым этылавым спіртам, і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць імпарт нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, расфасаванай у спажывецкую тару (упакоўку) ёмістасцю не больш за 1 літр (масай не больш за 1 кілаграм), прадстаўляюць дэкларацыі ў інспекцыі МПЗ.

5. Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць вытворчасць і імпарт алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, абавязаны прадстаўляць балансы вытворчасці і імпарту названых прадукцыі і спірту ў адпаведныя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па абласцях і г. Мінску да 10-га чысла месяца, які ідзе за справаздачным, у тым ліку:

баланс вытворчасці алкагольнай прадукцыі і яе абароту на ўнутраным рынку;

баланс вытворчасці нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту і іх абароту на ўнутраным рынку.

Балансы складаюцца штомесяц нарастаючым падрахункам з пачатку года.

У балансах указваюцца аб'ёмы вырабленых, імпартаваных, рэалізаваных, нерэалізаваных і нявыкарыстаных алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, а таксама іх страты ў працэсе вытворчасці.Артыкул 34. Дзяржаўны кантроль у галіне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

 

Дзяржаўны кантроль у галіне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту ажыццяўляюць дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.Артыкул 35. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту

 

Асобы, вінаватыя ў парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.Глава 12

Заключныя палажэнні

Артыкул 36. Прызнанне страціўшымі сілу некаторых законаў Рэспублікі Беларусь

У сувязі з прыняццем гэтага Закона прызнаць страціўшымі сілу:

Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 31—32, ст. 471);

Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2001 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 63, 2/781);

Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2002 года "Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 62, 2/852);

Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 года "Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 120, 2/1130).Артыкул 37. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам

 

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.Артыкул 38. Уступленне ў сілу гэтага Закона

 

Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 37, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.
 
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

 

27 жніўня 2008 года, г. Мінск.

№ 429-З

* Абзац адзінаццаты падпункта 1.14 пункта 1 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту" не ўступіў у сілу ў адпаведнасці з часткай восьмай артыкула 100 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.