Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы
Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэкламы
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 чэрвеня 2008 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; № 87, 2/980; № 139, 2/1004; 2007 г., № 305, 2/1401) наступныя змяненні:

1. Назву і частку 1 артыкула 12.15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 12.15. Парушэнне заканадаўства аб рэкламе

1. Парушэнне рэкламадаўцам, рэкламавытворцам, рэкламараспаўсюджвальнікам або службовай асобай дзяржаўнага органа заканадаўства аб рэкламе, у тым ліку размяшчэнне (распаўсюджанне) рэкламараспаўсюджвальнікам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэкламы, што падлягае ўзгадненню з упаўнаважаным дзяржаўным органам, без такога ўзгаднення або рэкламы прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія вырабляюцца на гэтай тэрыторыі, вырабленай з прыцягненнем замежных або міжнародных юрыдычных асобаў (арганізацый, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі), замежных грамадзян або асобаў без грамадзянства, акрамя выпадкаў, калі заканадаўчымі актамі дазволены такі выраб, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.".

2. Назву і часткі 1—3 артыкула 12.26 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 12.26. Парушэнне заканадаўства аб рэкламе алкагольных напояў, піва, слабаалкагольных напояў, тытунёвых вырабаў і парадку рэалізацыі алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў

1. Парушэнне індывідуальным прадпрымальнікам або службовай асобай юрыдычнай асобы ўстаноўленага парадку рэкламы алкагольных напояў, піва і слабаалкагольных напояў, якія выявіліся ў яе размяшчэнні (распаўсюджанні) у месцах, дзе яно забаронена, або з парушэннем прадугледжаных заканадаўчымі актамі патрабаванняў да зместу рэкламы гэтых напояў і піва, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь.

2. Парушэнне індывідуальным прадпрымальнікам або службовай асобай юрыдычнай асобы ўстаноўленага парадку рэкламы алкагольных напояў, піва і слабаалкагольных напояў, якое выявілася ў выкарыстанні пры арганізацыі і правядзенні гуманітарных мерапрыемстваў найменняў відаў і гандлёвых марак алкагольных напояў, бясплатным (бязвыплатным) распаўсюджанні алкагольных напояў, піва, слабаалкагольных напояў (за выключэннем дэгустацый, якія ажыццяўляюцца ў маркетынгавых мэтах), у тым ліку ў прадастаўленні больш чым пяці літраў такіх напояў у якасці прызоў (падарункаў) пры правядзенні конкурсаў, латарэй, гульняў, іншых гульнёвых, рэкламных, культурных, адукацыйных і спартыўных мерапрыемстваў, пары, або ў арганізацыі і правядзенні такіх мерапрыемстваў у мэтах стымулявання рэалізацыі алкагольных напояў, піва, слабаалкагольных напояў, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь.

3. Парушэнне індывідуальным прадпрымальнікам або службовай асобай юрыдычнай асобы ўстаноўленых забарон у адносінах да рэкламы тытунёвых вырабаў, якое выявілася ў размяшчэнні (распаўсюджанні) рэкламы тытунёвых вырабаў, бязвыплатным распаўсюджанні тытунёвых вырабаў, а таксама прапанове грамадзянам, якія купляюць тытунёвыя вырабы або прадстаўляюць доказы такой куплі, тавараў або правоў на ўдзел у конкурсах, латарэях, гульнях, іншых гульнёвых і рэкламных мерапрыемствах, пары, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь.".

Артыкул 2. Артыкул 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года "Аб лекавых сродках" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1258) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 25. Рэклама лекавых сродкаў

Рэклама лекавых сродкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб рэкламе.".

Артыкул 3. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 года "Аб рэкламе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 119, 2/1321) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У артыкуле 2:

абзац пяты пасля слова "латарэі," дапоўніць словамі "гульні, іншыя";

(Абзац трэці не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

(Абзац чацвёрты не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

(Абзац пяты не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

2. З абзаца пятага артыкула 7 словы "і тытунёвых вырабаў" выключыць.

3. У артыкуле 10:

у абзацы трэцім пункта 8 словы "засведчаных аўдытарскай арганізацыяй або аўдытарам — індывідуальным прадпрымальнікам" замяніць словамі "дакладнасць якіх пацверджана аўдытарскай арганізацыяй (аўдытарам — індывідуальным прадпрымальнікам)";

пункт 10 дапоўніць абзацамі дзясятым—дванаццатым наступнага зместу:

"работ, паслуг (дзейнасці) гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, спірытаў, астролагаў, чарадзеяў, прадракальнікаў, іншых асобаў, якія абвяшчаюць сябе або лічаць здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасць, навакольнае асяроддзе шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў або сілаў;

(Абзац пяты не прыводзіцца як не ўступіўшы ў сілу.)*

паслуг сэксуальнага характару, у тым ліку пад выглядам псіхалагічнай дапамогі, стасункаў, рэлаксацыі, масажу, прыемнага баўлення часу, іншай законнай дзейнасці.".

4. Частку другую пункта 1 артыкула 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Забараняюцца рэклама метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння хваробаў, медыцынскіх тэхналогій і лекавых сродкаў, не дазволеных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама рэклама работ, паслуг (дзейнасці) у галіне народнай медыцыны, якія не з'яўляюцца работамі, паслугамі, што складаюць медыцынскую дзейнасць (медыцынскай дзейнасцю), у тым ліку размяшчэнне (распаўсюджанне) такой рэкламы арганізацыямі аховы здароўя, іншымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія маюць ліцэнзію на ажыццяўленне медыцынскай дзейнасці.".

5. У артыкуле 17:

у пункце 1:

з абзацаў першага і дванаццатага словы "і тытунёвых вырабаў" выключыць;

з абзаца дзясятага словы "і тытунёвых вырабаў" і "і вырабаў" выключыць;

абзац адзінаццаты дапоўніць словамі ", за выключэннем выкарыстання такіх вобразаў у зарэгістраваных таварных знаках, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння алкагольных напояў";

з абзаца трынаццатага словы "і вырабаў" выключыць;

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Забараняюцца размяшчэнне (распаўсюджанне) рэкламы тытунёвых вырабаў, бясплатнае (бязвыплатнае) распаўсюджанне тытунёвых вырабаў, у тым ліку выкарыстанне іх у якасці прызоў (падарункаў) пры правядзенні конкурсаў, латарэй, гульняў, іншых гульнёвых, рэкламных, культурных, адукацыйных і спартыўных мерапрыемстваў, пары, а таксама прапанова грамадзянам, якія купляюць тытунёвыя вырабы або прадстаўляюць доказы такой куплі, тавараў або правоў на ўдзел у конкурсах, латарэях, гульнях, іншых гульнёвых і рэкламных мерапрыемствах, пары.";

пункт 4 выключыць;

з пунктаў 5—7 словы "і тытунёвых вырабаў" выключыць.

6. У артыкуле 18:

у пункце 1:

абзац дзясяты дапоўніць словамі
", за выключэннем выкарыстання такіх вобразаў у зарэгістраваных таварных знаках, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння піва";

дапоўніць пункт часткай другой наступнага зместу:

"Патрабаванні абзацаў першага—дзявятага часткі першай гэтага пункта не распаўсюджваюцца на рэкламу піва, якая ўтрымлівае выключна інфармацыю аб вытворцах піва, у тым ліку іх найменні (фірменным найменні), і зарэгістраваных таварных знаках, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння піва, за выключэннем такой рэкламы ў будынках (памяшканнях, збудаваннях) арганізацый сістэмы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя.";

дапоўніць артыкул пунктам 3 наступнага зместу:

"3. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь могуць быць устаноўлены іншыя абмежаванні на рэкламу піва і слабаалкагольных напояў.".

7. Дапоўніць Закон артыкулам 211 наступнага зместу:

"Артыкул 211. Рэклама культурна-відовішчных мерапрыемстваў

1. Рэклама культурна-відовішчных мерапрыемстваў суб'ектам гастрольна-канцэртнай дзейнасці дазваляецца пасля атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчанага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей — пасведчанне), за выключэннем выпадкаў, калі атрымання пасведчання не патрабуецца.

2. У рэкламе культурна-відовішчнага мерапрыемства павінны быць указаны інфармацыя аб суб'екце гастрольна-канцэртнай дзейнасці, яго кантактных тэлефонах, даце выдачы і нумары пасведчання, органе, які выдаў пасведчанне (за выключэннем выпадкаў, калі выдачы пасведчання не патрабуецца), спецыфіцы культурна-відовішчнага мерапрыемства (наяўнасць або адсутнасць фанаграмы), якое праводзіцца, а таксама іншая інфармацыя, прадугледжаная заканадаўствам.".

8. Частку трэцюю пункта 2 артыкула 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Рэклама латарэі, электроннай інтэрактыўнай гульні або рэкламнай гульні, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем рэкламы на радыё і вонкавай рэкламы, павінна ўтрымліваць нумар пасведчання аб рэгістрацыі латарэі, электроннай інтэрактыўнай гульні або пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі правілаў правядзення рэкламнай гульні, дату рэгістрацыі латарэі, электроннай інтэрактыўнай гульні ў дзяржаўных рэестрах латарэй, электронных інтэрактыўных гульняў або дату прыняцця рашэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі правілаў правядзення рэкламнай гульні, а таксама найменне органа, які выдаў адпаведнае пасведчанне.".

9. Абзац восьмы пункта 2 артыкула 26 пасля слова "латарэй," дапоўніць словамі "гульняў, іншых".

10. Артыкул 27 дапоўніць пунктам 31 наступнага зместу:

"31. Калі размяшчэнне (распаўсюджанне) рэкламы дапускаецца ў адпаведнасці з гэтым Законам або іншымі актамі заканадаўства пры наяўнасці ў арганізацыі або грамадзяніна іншых дакументаў, акрамя прадугледжаных пунктамі 1—3 гэтага артыкула, рэкламавытворца і рэкламараспаўсюджвальнік маюць права патрабаваць, а рэкламадаўца абавязаны прадаставіць копіі такіх дакументаў з прад'яўленнем іх арыгіналаў.".

11. Артыкул 33 выключыць.

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛЛУКАШЭНКА.

5 жніўня 2008 года, г. Мінск.

№ 428-З

_______________________________________________
* Абзацы трэці—пяты пункта 1 і абзац пяты пункта 3 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэкламы" не ўступілі ў сілу ў адпаведнасці з часткай восьмай артыкула 100 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.