Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

8 верасня 2008 г. № 1308 г. Мінск

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў
у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ад 24 студзеня 2008 г. № 100

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2008 г. № 100 "Аб прадастаўленні асноўнага водпуску працягласцю больш за 24 каляндарныя дні" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 31, 5/26709) наступныя дапаўненні і змяненні:

1.1. у пункце 1:

графу "Назва арганізацый" дапоўніць словамі ", дзіцячыя школы мастацтваў усіх профіляў і тыпаў";

графу "Назва пасад" пасля слоў "навучэнцамі, па спорце" дапоўніць словамі ", па асноўнай дзейнасці";

1.2. у пункце 4:

1.2.1. у графе "Назва арганізацый":

пасля слоў "дзіцячыя дамы" дапоўніць графу словамі ", дзіцячыя вёскі (гарадкі)";

словы "(далей — сацыяльна-педагагічныя ўстановы)" замяніць словамі ", дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, прыёмныя сем'і";

1.2.2. графу "Назва пасад" пасля слова "дырэктары" дапоўніць словам "(загадчыкі)", а пасля слоў "настаўнікі-дэфектолагі" — словамі ", бацькі-выхавальнікі, прыёмныя бацькі";

1.3. у пункце 5:

графу "Назва арганізацый" дапоўніць словамі "аддзяленні (кабінеты, групы) арганізацый аховы здароўя для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, псіхіятрычнымі, псіханеўралагічнымі, анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, а таксама для хворых з вострымі парушэннямі мазгавога кровазвароту, парушэннямі слыху, голасу і маўлення, захворваннямі нервовай сістэмы і пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату";

графу "Назва пасад" выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"намеснікі дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце, загадчыкі аддзяленняў сацыяльнай і псіхалагічнай рэабілітацыі і адаптацыі, кіраўнікі гурткоў, музычныя кіраўнікі, педагогі-псіхолагі, настаўнікі, выхавальнікі, педагогі-арганізатары, педагогі сацыяльныя, настаўнікі-дэфектолагі";

1.4. дапоўніць дадатак пунктам 15 наступнага зместу:
 

"15. Аддзяленні (кабінеты, групы) арганізацый аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі хворым дзецям (акрамя аддзяленняў (кабінетаў, груп) арганізацый аховы здароўя, указаных у пункце 5) выхавальнікі, музычныя кіраўнікі

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2009 г.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С. Сідорскі