Парадак дня дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання

Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб парадку дня дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць парадак дня дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання (дадаецца).

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь В. Папоў

2 кастрычніка 2008 г., г. Мінск., № 1001-ПЗ/IХ

 

Дадатак да Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

02.10.2008 № 1001-ПЗ/IХ

 

Парадак дня дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання

1. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях падаткаабкладання".

2. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2009 год".

3. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь".

4. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Асноўнага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Дзіцячым фондам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый".

5. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 18 "Аб унясенні змянення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да 13 чэрвеня 2001 г. № 16".

6. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб разглядзе пярэчанняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на асобныя палажэнні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі".

7. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў".

8. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб разглядзе пярэчанняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на асобныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэкламы".

9. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай фінансавай карпарацыяй аб Прадстаўніцтве Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Рэспубліцы Беларусь".

10. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 жніўня 2008 г. № 17 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 9 і ад 28 студзеня 2008 г. № 1".

11. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння".

12. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур".

13. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб разглядзе пярэчання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на асобнае палажэнне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту".

14. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове атмасфернага паветра".

15. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" і прызнанні страціўшымі сілу некаторых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях праходжання службы ў органах пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

16. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь".

17. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб паветраных зносінах паміж тэрыторыямі іх дзяржаў, а таксама за іх межамі".

18. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб паветраных зносінах".

19. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. № 15 "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі".

20. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 16 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

21. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці".

22. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб рэгуляванні пытанняў уласнасці Саюзнай дзяржавы".

23. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь".

24. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб падатку на дабаўленую вартасць, які плаціцца дыпламатычнымі і прыроўненымі да іх прадстаўніцтвамі".

25. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці".

26. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 19 "Аб унясенні дапаўнення ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 1999 г. № 11".

27. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб электрасувязі".

28. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі".

29. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь".

30. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюджвання рабскай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі".

31. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў".

32. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб прызнанні страціўшай сілу Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь "Аб дыпламатычных рангах Рэспублікі Беларусь".

33. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб крэдытных гісторыях".

34. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях спагнання аліментаў на дзяцей".

35. Аб праекце Рэгламента Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

36. Кадравыя пытанні.

Заўвага. У адпаведнасці з часткай другой артыкула 103 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адно пленарнае пасяджэнне ў месяц рэзервуецца для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і адказаў членаў Урада Рэспублікі Беларусь.