Закон Рэспублікі Беларусь Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях спагнання аліментаў на дзяцей

Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя
кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях спагнання аліментаў на дзяцей

 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 21 кастрычніка 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 22 кастрычніка 2008 года

 

Артыкул 1. Унесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 18—19, 2/13) наступныя дапаўненні:

Унесці ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 18—19, 2/13) наступныя дапаўненні:

1. У артыкуле 461:

пункт 1 пасля слоў "сусветныя пагадненні" дапоўніць словамі ", пагадненні аб дзецях";

дапоўніць артыкул пунктам 111 наступнага зместу:

"111) шлюбныя дагаворы, пагадненні аб утрыманні сваіх няпоўнагадовых і (або) маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей;".

2. Пункт 1 артыкула 462 пасля слоў "сусветных пагадненняў" і "рашэнняў таварыскіх судоў" дапоўніць адпаведна словамі ", пагадненняў аб дзецях" і ", шлюбных дагавораў, пагадненняў аб утрыманні сваіх няпоўнагадовых і (або) маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей".

3. Частку другую артыкула 463 пасля слоў "на падставе" дапоўніць словамі "шлюбных дагавораў, пагадненняў аб утрыманні сваіх няпоўнагадовых і (або) маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей і".

Артыкул 2. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53; 2003 г., № 8, 2/932; 2004 г., № 195, 2/1097; 2006 г., № 122, 2/1261) наступныя дапаўненні і змяненні:

Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 55, 2/53; 2003 г., № 8, 2/932; 2004 г., № 195, 2/1097; 2006 г., № 122, 2/1261) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У артыкуле 91:

пасля часткі пятай дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:

"Бацькі маюць права заключыць Пагадненне аб утрыманні сваіх няпоўнагадовых і (або) маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей (далей — Пагадненне аб выплаце аліментаў) у адпаведнасці з главой 111 гэтага Кодэкса. Парадак і форма прадастаўлення ўтрымання дзецям вызначаюцца бацькамі самастойна. Пры гэтым не павінны парушацца правы і законныя інтарэсы дзяцей.

Пагадненне аб выплаце аліментаў не можа быць заключана, калі аліменты выплачваюцца ў адпаведнасці з заключанымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку Шлюбным дагаворам або Пагадненнем аб дзецях, а таксама вынесенай судовай пастановай, у якіх вырашаны пытанні выплаты аліментаў на няпоўнагадовых і (або) маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей.";

частку шостую лічыць часткай восьмай.

2. У артыкуле 92:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Аліменты на няпоўнагадовых дзяцей з іх бацькоў пры адсутнасці Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце аліментаў, а таксама калі памер аліментаў не вызначаны Шлюбным дагаворам, спаганяюцца ў наступных памерах: на адно дзіця — 25 працэнтаў, на дваіх дзяцей — 33 працэнты, на траіх і больш дзяцей — 50 працэнтаў заработку і (або) іншага даходу бацькоў у месяц. Пры гэтым для працаздольных бацькоў мінімальны памер аліментаў у месяц павінен складаць не менш як 50 працэнтаў на адно дзіця, 75 працэнтаў — на дваіх дзяцей, 100 працэнтаў — на траі і больш дзяцей бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.";

частку другую дапоўніць словамі ", а таксама зменшыць мінімальны памер аліментаў, якія спаганяюцца з працаздольнага бацькі (маці), які па аб'ектыўных прычынах не можа іх выплачваць ва ўстаноўленых памерах";

частку трэцюю пасля слоў "менш забяспечанага," дапоўніць словамі "пры адсутнасці Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце аліментаў, а таксама калі памер аліментаў не вызначаны Шлюбным дагаворам,".

3. У артыкуле 94 словы "У выпадках" замяніць словамі "Пры адсутнасці Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце аліментаў, а таксама калі памер аліментаў не вызначаны Шлюбным дагаворам, у выпадках".

4. Артыкул 98 пасля слоў "на няпоўнагадовых дзяцей" дапоўніць словамі "па судовай пастанове".

5. У артыкуле 99 словы "Пры спагнанні" замяніць словамі "У выпадку адсутнасці Пагаднення аб выплаце аліментаў, а таксама калі памер аліментаў не вызначаны Шлюбным дагаворам, пры спагнанні".

6. Дапоўніць Кодэкс главой 111 наступнага зместу:

"Глава 111

Пагадненне
аб выплаце аліментаў

Артыкул 1031. Заключэнне Пагаднення аб выплаце аліментаў

Заключэнне Пагаднення аб выплаце аліментаў

Пагадненне аб выплаце аліментаў (памеры, спосабах і парадку іх выплаты) заключаецца паміж адным з бацькоў, які абавязаны выплачваць аліменты, і асобай, якая атрымлівае аліменты. Пры недзеяздольнасці аднаго з бацькоў, які абавязаны выплачваць аліменты, і (або) асобы, якая атрымлівае аліменты, Пагадненне аб выплаце аліментаў ад іх імя заключаецца іх законнымі прадстаўнікамі.

Асобы, якія не валодаюць грамадзянскай дзеяздольнасцю ў поўным аб'ёме, заключаюць Пагадненне аб выплаце аліментаў са згоды іх законных прадстаўнікоў, а пры іх адсутнасці — са згоды органа апекі і папячыцельства.

Артыкул 1032. Форма Пагаднення аб выплаце аліментаў

Пагадненне аб выплаце аліментаў заключаецца ў пісьмовай форме і падлягае натарыяльнаму сведчанню.

Незахаванне ўстаноўленай законам формы Пагаднення аб выплаце аліментаў цягне за сабой наступствы, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 166 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне аб выплаце аліментаў з'яўляецца актам, які падлягае выкананню ў парадку, вызначаным Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 1033. Парадак заключэння, выканання, змянення, скасавання і прызнання несапраўдным Пагаднення аб выплаце аліментаў

Да заключэння, выканання, змянення, скасавання і прызнання несапраўдным Пагаднення аб выплаце аліментаў прымяняюцца нормы Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць заключэнне, выкананне, змяненне, скасаванне і прызнанне несапраўднымі грамадзянска-прававых здзелак, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам.

Пагадненне аб выплаце аліментаў можа быць зменена або скасавана ў любы час па згодзе бакоў.

Змяненне або скасаванне Пагаднення аб выплаце аліментаў павінны быць ажыццёўлены ў той жа форме, што і само Пагадненне аб выплаце аліментаў.

Аднабаковая адмова ад выканання Пагаднення аб выплаце аліментаў або аднабаковае змяненне яго ўмоў не дапускаюцца.

Пры істотным змяненні матэрыяльнага або сямейнага становішча бакоў і недасягненні згоды аб змяненні або аб скасаванні Пагаднення аб выплаце аліментаў ва ўстаноўленым грамадзянскім заканадаўствам парадку зацікаўлены бок мае права звярнуцца ў суд з іскам аб змяненні або аб скасаванні гэтага пагаднення. Пры вырашэнні пытання аб змяненні або аб скасаванні Пагаднення аб выплаце аліментаў суд мае права ўлічыць любы інтарэс бакоў, які заслугоўвае ўвагі.

Артыкул 1034. Прызнанне несапраўдным Пагаднення аб выплаце аліментаў, якое парушае правы і законныя інтарэсы дзяцей

Калі прадугледжаныя Пагадненнем аб выплаце аліментаў умовы прадастаўлення ўтрымання няпоўнагадоваму дзіцяці і (або) маючаму патрэбу ў дапамозе непрацаздольнаму поўнагадоваму дзіцяці істотна парушаюць іх правы і законныя інтарэсы на момант заключэння пагаднення, у тым ліку ў выпадку невыканання патрабаванняў артыкула 1035 гэтага Кодэкса, такое пагадненне можа быць прызнана несапраўдным у судовым парадку па патрабаванні законнага прадстаўніка няпоўнагадовага дзіцяці, няпоўнагадовага дзіцяці, якое дасягнула чатырнаццаці гадоў, маючага патрэбу ў дапамозе непрацаздольнага поўнагадовага дзіцяці або яго законнага прадстаўніка, а таксама органа апекі і папячыцельства або пракурора.

Пры адсутнасці ў няпоўнагадовага дзіцяці ва ўзросце ад чатырнаццаці да васемнаццаці гадоў законнага прадстаўніка справа аб прызнанні Пагаднення аб выплаце аліментаў несапраўдным разглядаецца з абавязковым удзелам органа апекі і папячыцельства і пракурора.

Артыкул 1035. Памер аліментаў на няпоўнагадовых дзяцей, якія выплачваюцца паводле Пагаднення аб выплаце аліментаў

Памер аліментаў на няпоўнагадовых дзяцей, вызначаны бакамі ў Пагадненні аб выплаце аліментаў, не можа быць ніжэйшым за памер аліментаў, якія яны маглі б атрымаць пры спагнанні аліментаў у судовым парадку (частка першая артыкула 92 гэтага Кодэкса).

Артыкул 1036. Спосабы і парадак выплаты аліментаў паводле Пагаднення аб выплаце аліментаў

Спосабы і парадак выплаты аліментаў па Пагадненні аб выплаце аліментаў вызначаюцца гэтым пагадненнем.

Аліменты ў адпаведнасці з Пагадненнем аб выплаце аліментаў могуць выплачвацца:

у працэнтных адносінах да заробка і (або) іншага даходу аднаго з бацькоў, які абавязаны выплачваць аліменты;

у цвёрдай грашовай суме, якая выплачваецца перыядычна;

у цвёрдай грашовай суме, якая выплачваецца аднаразова;

шляхам перадачы маёмасці ва ўласнасць дзіцяці.

У Пагадненні аб выплаце аліментаў можа быць прадугледжана спалучэнне розных спосабаў выплаты аліментаў.

Пагадненне аб выплаце аліментаў, якое прадугледжвае перадачу нерухомай маёмасці ва ўласнасць дзіцяці, падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі і з'яўляецца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці на гэту нерухомую маёмасць.

Артыкул 1037. Iндэксацыя памеру аліментаў, якія выплачваюцца ў цвёрдай грашовай суме па Пагадненні аб выплаце аліментаў

Iндэксацыя памеру аліментаў, якія выплачваюцца ў цвёрдай грашовай суме паводле Пагаднення аб выплаце аліментаў, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з гэтым пагадненнем. Калі ў Пагадненні аб выплаце аліментаў не прадугледжваецца парадак індэксацыі, індэксацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 113 гэтага Кодэкса.".

7. У артыкуле 105:

частку першую пасля слова "памераў" дапоўніць словамі "з улікам абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь,";

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У выпадку невыканання абавязку па ўтрыманні аліментаў з заработнай платы, пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншых выплат вінаватыя ў гэтым работнікі могуць быць прыцягнуты да адказнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".

8. Артыкул 106 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 106. Выпадкі, калі ўтрыманне аліментаў па заяве не ажыццяўляецца

Утрыманне аліментаў на падставе заявы не можа ажыццяўляцца, калі агульная сума, якая падлягае спагнанню на падставе заявы і выканаўчых дакументаў, перавышае 50 працэнтаў належных даўжніку заробку і (або) іншага даходу, з якіх ажыццяўляецца ўтрыманне аліментаў, а таксама калі з даўжніка спаганяюцца па судовай пастанове аліменты на дзяцей ад іншай маці, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай трэцяй гэтага артыкула.

У гэтых выпадках пытанне аб спагнанні аліментаў вырашаецца судом, аб чым паведамляецца заяўніку і асобе, на карысць якой спаганяюцца аліменты.

Утрыманне аліментаў на падставе заявы плацельшчыка аліментаў пры выплаце аліментаў на няпоўнагадовых дзяцей можа ажыццяўляцца і ў выпадку, калі агульная сума вылічэнняў на падставе такой заявы і выканаўчых дакументаў перавышае 50 працэнтаў заробку і (або) іншага даходу асобы, якая абавязана выплачваць аліменты, але не звыш 70 працэнтаў.".

9. Частку трэцюю артыкула 107 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У выпадку непаведамлення ўказаных звестак па няўважлівых прычынах асоба, якая абавязана выплачваць аліменты, і вінаватыя ў гэтым службовыя асобы могуць быць прыцягнуты да адказнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".

10. У частцы другой артыкула 108 словы "Грамадзянскім працэсуальным кодэксам" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі".

11. У артыкуле 110:

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Памер запазычанасці па аліментах вызначаецца судовым выканаўцам зыходзячы з памеру аліментаў, які вызначаны судовай пастановай, Пагадненнем аб дзецях, Пагадненнем аб выплаце аліментаў або Шлюбным дагаворам.";

частку трэцюю — сёмую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай — восьмай;

з часткі пятай другі сказ выключыць;

пасля часткі шостай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Памер штомесячных сумаў запазычанасці, налічаных у адпаведнасці з часткамі пятай і шостай гэтага артыкула, не можа быць ніжэйшым за памер, устаноўлены часткай першай артыкула 92 гэтага Кодэкса, які дзейнічае на момант налічэння запазычанасці па аліментах.";

часткі сёмую і восьмую лічыць адпаведна часткамі восьмай і дзявятай;

другі сказ часткі восьмай выкласці ў наступнай рэдакцыі: "У такіх выпадках утрыманне аліментаў ажыццяўляецца ў наступных памерах: на адно дзіця — 25 працэнтаў, на дваіх дзяцей — 33 працэнты, на траіх і больш дзяцей — 50 працэнтаў фактычнага заробку і (або) іншага даходу асобы, якая абавязана выплачваць аліменты, за прапрацаваны пры ўказаных акалічнасцях перыяд.".

12. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 1111 наступнага зместу:

"Артыкул 1111. Адказнасць за несвоечасовую выплату аліментаў

Пры ўтварэнні запазычанасці па аліментах па віне асобы, якая абавязана выплачваць аліменты паводле Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце аліментаў або Шлюбнага дагавора, вінаватая асоба нясе адказнасць у парадку, прадугледжаным гэтымі пагадненнямі, дагаворам.

Пры ўтварэнні запазычанасці па аліментах па віне асобы, якая абавязана выплачваць аліменты па судовай пастанове, вінаватая асоба выплачвае атрымальніку аліментаў няўстойку ў памеры 0,3 працэнта ад сумы нявыплачаных аліментаў за кожны дзень пратэрміноўкі.

Атрымальнік аліментаў мае права таксама спагнаць з вінаватай у несвоечасовай выплаце аліментаў асобы, якая абавязана выплачваць аліменты па судовай пастанове, усе нанесеныя пратэрміноўкай выканання аліментных абавязацельстваў страты ў частцы, не пакрытай няўстойкай.".

13. Артыкул 112 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 112. Недапушчальнасць заліку або адваротнага спагнання аліментаў

Сумы аліментаў, якія падлягаюць выплаце, не могуць быць залічаны паводле сустрэчнага патрабавання даўжніка.

Выплачаныя сумы аліментных плацяжоў не могуць быць выпатрабаваны назад, за выключэннем выпадкаў, калі адмененая судовая пастанова была заснавана на паведамленых заяўнікам ілжывых звестках або прадстаўленых ім падложных дакументах, а таксама выпадкаў прызнання Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце аліментаў, Шлюбнага дагавора несапраўднымі ў выніку заключэння іх пад уплывам падману, пагрозаў або гвалту з боку атрымальніка аліментаў, устанаўлення прыгаворам суда факта падробкі судовай пастановы, Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб выплаце аліментаў, Шлюбнага дагавора або выканаўчага ліста, на падставе якіх выплачваліся аліменты.

Калі дзеянні, указаныя ў частцы другой гэтага артыкула, учынены законным прадстаўніком няпоўнагадовага дзіцяці або законным прадстаўніком поўнагадовага недзеяздольнага дзіцяці, спагнанне аліментаў не ажыццяўляецца, а сумы выплачаных аліментаў спаганяюцца з вінаватага законнага прадстаўніка па іску асобы, якая абавязана выплачваць аліменты.".

14. У артыкуле 113:

словы "па рашэнні суда" замяніць словамі "на падставе выканаўчых дакументаў";

пасля слоў "гэтага Кодэкса," дапоўніць артыкул словамі "а таксама судом".

15. У частцы першай артыкула 115 словы "Шлюбным дагаворам, Пагадненнем аб дзецях" і "гэтага дагавора, пагаднення" замяніць адпаведна словамі "Пагадненнем аб дзецях, Пагадненнем аб выплаце аліментаў, Шлюбным дагаворам" і "гэтых пагадненняў, дагавора".

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць неабходныя меры для прывядзення заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам.

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць неабходныя меры для прывядзення заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам.

Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. Лукашэнка

10 лістапада 2008 года,
г. Мінск. № 446—З