Закон Рэспублікі Беларусь Аб рэспубліканскім бюджэце на 2009 год

Закон Рэспублікі Беларусь
 
Аб рэспубліканскім бюджэце на 2009 год

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 9 кастрычніка 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 22 кастрычніка 2008 года

 

Артыкул 1. Зацвердзіць рэспубліканскі бюджэт на 2009 год па расходах у суме 57 699 262 425 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме 54 899 262 425 тыс. рублёў.

Зацвердзіць рэспубліканскі бюджэт на 2009 год па расходах у суме 57 699 262 425 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме 54 899 262 425 тыс. рублёў.

Устанавіць гранічны памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2009 год у суме 2 800 000 000 тыс. рублёў.

Ажыццявіць фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ў 2009 годзе згодна з дадаткам 1.

Артыкул 2. Рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскі дарожны фонд, рэспубліканскі фонд аховы прыроды, фонд нацыянальнага развіцця, фонд арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, фонд універсальнага абслугоўвання (рэзерв універсальнага абслугоўвання), інавацыйныя фонды, якія ўтвараюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам*, у 2009 годзе з'яўляюцца дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі.

Рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскі дарожны фонд, рэспубліканскі фонд аховы прыроды, фонд нацыянальнага развіцця, фонд арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, фонд універсальнага абслугоўвання (рэзерв універсальнага абслугоўвання), інавацыйныя фонды, якія ўтвараюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам*, у 2009 годзе з'яўляюцца дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі.

Артыкул 3. Уключыць у 2009 годзе:

Уключыць у 2009 годзе:

у рэспубліканскі бюджэт сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскага дарожнага фонду, рэспубліканскага фонду аховы прыроды, фонду нацыянальнага развіцця, фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання), інавацыйных фондаў, а таксама сродкі дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

у мясцовыя бюджэты сродкі інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, а таксама сродкі пазабюджэтных фондаў, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам мясцовымі Саветамі дэпутатаў або выканаўчымі камітэтамі.

Артыкул 4. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага бюджэту складаюць 54 899 262 425 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2.

2. Даходы рэспубліканскага бюджэту фарміруюцца за кошт:

2.1. падатковых даходаў (за выключэннем сродкаў, якія фарміруюць мясцовыя бюджэты ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 і пунктам 4 артыкула 6 гэтага Закона):

падатку на прыбытак (за выключэннем адлічэнняў, якія перадаюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска, па нарматывах, прадугледжаных абзацам другім часткі першай артыкула 5 гэтага Закона);

падатку на даходы (за выключэннем падатку на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці і адлічэнняў, якія перадаюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска, па нарматывах, прадугледжаных абзацам другім часткі першай артыкула 5 гэтага Закона);

падатку на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці па рэспубліканскіх і міжнародных латарэях;

падатку на даходы ад правядзення электронных інтэрактыўных гульняў;

падатку на дабаўленую вартасць (за выключэннем адлічэнняў, якія перадаюцца ў бюджэты абласцей і г. Мінска, па нарматывах, прадугледжаных абзацам трэцім часткі першай артыкула 5 гэтага Закона);

акцызаў;

падатку на набыццё аўтамабільных транспартных сродкаў;

збору за праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь;

збору за выдачу дазволаў на праезд аўтамабільных транспартных сродкаў Рэспублікі Беларусь па тэрыторыях замежных дзяржаў;

патэнтных пошлін;

збору за прадастаўленне права ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь азонаразбуральных рэчываў;

падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку), у тым ліку ў адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 артыкула 16 і пунктам 1 артыкула 17 гэтага Закона;

мытных пошлін і мытных збораў;

афшорнага збору;

дзяржаўнай пошліны ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

консульскіх збораў;

гербавага збору;

іншых падаткаў і збораў, якія збіраюцца з выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) (за выключэннем тых, што залічваюцца ў мясцовыя бюджэты), іншых падаткаў, збораў (пошлін), устаноўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і (або) законамі, іншых па-
датковых даходаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі;

2.2. узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне;

2.3. непадатковых даходаў (за выключэннем сродкаў, якія фарміруюць мясцовыя бюджэты ў адпаведнасці з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 6 гэтага Закона):

за карыстанне грашовымі сродкамі рэспубліканскага бюджэту, уключаючы працэнты і пеню па бюджэтных пазыках, бюджэтных крэдытах;

ад дывідэндаў на акцыі (долі ў статутных фондах), якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, і даходаў ад іншых формаў удзелу ў капітале;

ад здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

сродкаў, якія паступаюць у рэспубліканскі бюджэт у лік кампенсацыі расходаў дзяржавы ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 27 гэтага Закона;

ад рэалізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, а таксама маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (за выключэннем сродкаў, указаных у пункце 3 гэтага артыкула);

ад рэалізацыі маёмасці, якая канфіскавана і іншым спосабам вернута ў даход дзяржавы (за выключэннем сродкаў, атрыманых ад рэалізацыі безгаспадарнай маёмасці, знаходак ці скарбаў, безнаглядных жывёл);

штрафаў за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, якія залічваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама злачынстваў;

ад кампенсацыі стратаў сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканых канфіскацыяй сельскагаспадарчых зямель і зямель ляснога фонду, а таксама кампенсацыі шкоды ў адпаведнасці з падпунктам 2.4 пункта 2 артыкула 16 гэтага Закона і іншым заканадаўствам;

бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі і добраахвотных узносаў (пералічэнняў) арганізацый і фізічных асобаў у рэспубліканскі бюджэт у адпаведнасці з заканадаўствам, акрамя бязвыплатных паступленняў у адпаведнасці з падпунктам 2.4 пункта 2 гэтага артыкула;

іншых непадатковых даходаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

2.4. бязвыплатных паступленняў.

3. Сродкі ад рэалізацыі належнай дзяржаве маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, у адпаведнасці з заканадаўствам аб прыватызацыі накіроўваюцца на фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту.

4. Даходы бюджэтаў свабодных эканамічных зонаў, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, фарміруюцца за кошт падаткаў на даходы і прыбытак, акцызаў, якія выплачваюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зонаў (за выключэннем тых, што спаганяюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь).

5. Падаткі, зборы (пошліны) і іншыя даходы, указаныя ў пунктах 2—4 гэтага артыкула, залічваюцца на рахунак рэспубліканскага бюджэту Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 5. Зацвердзіць на 2009 год нарматывы адлічэнняў ад:

Зацвердзіць на 2009 год нарматывы адлічэнняў ад:

падаткаў на даходы і прыбытак у памеры 50 працэнтаў у бюджэты абласцей і 39,6 працэнта — у бюджэт г. Мінска, якія атрымліваюцца на адпаведнай тэрыторыі вобласці і г. Мінска;

падатку на дабаўленую вартасць — 33 працэнты, у тым ліку ў бюджэты Брэсцкай вобласці — 4,88 працэнта, Віцебскай — 4,32, Гомельскай — 5,02, Гродзенскай — 3,76, Мінскай — 4,98, Магілёўскай вобласці — 3,87 і г. Мінска — 6,17 працэнта.

Даходы, указаныя ў частцы першай гэтага артыкула, размяркоўваюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з улікам палажэнняў часткі трэцяй гэтага артыкула паміж узроўнямі бюджэтаў па нарматывах адлічэнняў, устаноўленых гэтым Законам і рашэннямі абласных Саветаў дэпутатаў пры зацвярджэнні адпаведных мясцовых бюджэтаў.

Пры размеркаванні даходаў не ўлічваюцца падаткі на даходы і прыбытак, падатак на дабаўленую вартасць, залічэнне якіх у рэспубліканскі бюджэт устаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, падаткі на даходы і прыбытак, якія выплачваюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зонаў, падатак на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці па рэспубліканскіх і міжнародных латарэях, а таксама падаткі, зборы (пошліны), якія аплачваюцца ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 6 гэтага Закона.

Артыкул 6. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Залічваюцца ў мясцовыя бюджэты абласцей і г. Мінска:

1.1. падатковыя даходы:

падаходны падатак з фізічных асобаў;

падаткі на даходы і прыбытак у адпаведнасці з артыкулам 5 гэтага Закона;

падатак на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці па мясцовых латарэях;

падатак на нерухомасць;

падатак на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з артыкулам 5 гэтага Закона;

падатак за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічны падатак) у частцы плацяжоў за выкарыстанне (выемку, здабычу) прыродных рэсурсаў і плацяжоў за перапрацоўку нафты і нафтапрадуктаў арганізацыямі, якія ажыццяўляюць перапрацоўку нафты;

зямельны падатак;

падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання;

акцызы на віны, напіткі слабаалкагольныя і вінныя (акрамя акцызаў на ўказаныя тавары, якія збіраюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама выплачваюцца ў бюджэты свабодных эканамічных зонаў у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 4 гэтага Закона);

адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў;

адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі;

падатак на гульнявы бізнэс;

дзяржаўная пошліна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

іншыя падаткі, зборы (пошліны) у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

1.2. непадатковыя даходы:

за карыстанне грашовымі сродкамі мясцовых бюджэтаў, уключаючы працэнты па бюджэтных пазыках;

дывідэнды на акцыі (долі ў статутных фондах), якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, і даходы ад іншых формаў удзелу ў капітале;

ад здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

сродкі, якія паступаюць у мясцовыя бюджэты ў лік кампенсацыі расходаў дзяржавы ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 27 гэтага Закона;

ад рэалізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці (за выключэннем сродкаў, указаных у пункце 3 гэтага артыкула);

сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі безгаспадарнай маёмасці, знаходак ці скарбаў, безнаглядных жывёл;

штрафы за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, якія залічваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам;

ад кампенсацыі шкоды згодна з заканадаўствам;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога ў мясцовыя бюджэты ў адпаведнасці з заканадаўствам, акрамя бязвыплатных паступленняў згодна з падпунктам 1.3 пункта 1 гэтага артыкула;

сродкі пазабюджэтных фондаў, якія ствараюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў або выканаўчымі камітэтамі;

іншыя непадатковыя даходы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

1.3. бязвыплатныя паступленні.

2. Гранічныя ўзроўні дэфіцыту кансалідаваных бюджэтаў абласцей і г. Мінска складаюць 10 працэнтаў ад даходаў адпаведных мясцовых бюджэтаў абласцей і г. Мінска.

3. Сродкі ад рэалізацыі належнай дзяржаве маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, у адпаведнасці з заканадаўствам аб прыватызацыі накіроўваюцца на фінансаванне дэфіцыту мясцовых бюджэтаў.

4. Падаткі (за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць), зборы (пошліны), якія выплачваюцца да 1 студзеня 2011 года створанымі з 1 студзеня 2007 года ў гарадах раённага падпарадкавання з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах арганізацыямі, што ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць (акрамя гандлёвай пасрэдніцкай дзейнасці), з сярэдняй колькасцю работнікаў не больш як 100 чалавек (за выключэннем рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў з доляй рэспубліканскай уласнасці, а таксама арганізацый, вызваленых ад выплаты падаткаў, збораў (пошлін) у адпаведнасці з дэкрэтамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 9 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 1, 1/9241), ад 28 студзеня 2008 г. № 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 29, 1/9381)), цалкам залічваюцца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты базавага ўзроўню па месцы пастаноўкі гэтых арганізацый на ўлік у падатковых органах з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі.

Артыкул 7. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў адпаведнасці з пунктам 3 гэтага артыкула маюць права ўстанаўліваць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак наступныя мясцовыя падаткі і зборы:

1.1. падатак з продажу тавараў у рознічным гандлі.

Плацельшчыкамі падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі з'яўляюцца арганізацыі, якія вызначаны ў пункце 2 артыкула 13 Агульнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей у гэтым артыкуле і артыкуле 8 гэтага Закона — арганізацыі), і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі), якія ажыццяўляюць рознічны гандаль таварамі праз гандлёвыя і іншыя аб'екты (далей — рознічная гандлёвая сетка) згодна з заканадаўствам на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Па падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляюцца аперацыі па рэалізацыі ў рознічнай гандлёвай сетцы тавараў (за выключэннем тавараў па пераліку, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь);

падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалізацыі плацельшчыкамі тавараў зыходзячы з рознічных цэнаў без уключэння ў іх падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі;

падатковая стаўка ўстанаўліваецца ў памеры, які не перавышае 5 працэнтаў падатковай базы.

Сума падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі ўстанаўліваецца як надбаўка да цаны рэалізуемых тавараў з улікам падатку на дабаўленую вартасць і выключаецца з выручкі пры падліку падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, што выплачваюцца ў бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;

1.2. падатак на паслугі.

Плацельшчыкамі падатку на паслугі з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі), якія ажыццяўляюць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак аперацыі па аказанні паслуг, што з'яўляюцца аб'ектам падаткаабкладання.

Па падатку на паслугі:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляюцца аперацыі па аказанні арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі паслуг: рынкаў, кірмашоў, выставак-продажаў; гасцініц (кемпінгаў, матэляў); рэстаранаў (бараў, кафэ); дыскатэк, більярдных, боўлінг-клубаў; цырульняў (салонаў прыгажосці), салярыяў; з нерухомай маёмасцю; сотавай рухомай электрасувязі, якая аказваецца абанентам; кабельнага тэлебачання; па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў для фізічных асобаў; турыстычных і касметычных паслуг;

падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалізацыі плацельшчыкамі паслуг без уключэння ў іх падатку на паслугі;

падатковая стаўка ўстанаўліваецца ў памеры, які не перавышае 5 працэнтаў падатковай базы.

Сума падатку на паслугі ўстанаўліваецца як надбаўка да цаны рэалізуемых паслуг з улікам падатку на дабаўленую вартасць і выключаецца з выручкі пры падліку падаткаў, збораў і іншых плацяжоў, якія выплачваюцца ў бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;

1.3. мэтавыя зборы (транспартны збор на абнаўленне і аднаўленне транспарту агульнага карыстання, які выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскіх пасажырскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусных зносінах, збор на ўтрыманне і развіццё інфраструктуры горада (раёна)).

Плацельшчыкамі мэтавых збораў з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па мэтавых зборах:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

падатковая база вызначаецца:

для плацельшчыкаў-арганізацый — як сума прыбытку, якая застаецца ў распараджэнні арганізацыі пасля падаткаабкладання;

для плацельшчыкаў — індывідуальных прадпрымальнікаў — як сума даходу, якая застаецца ў распараджэнні індывідуальнага прадпрымальніка пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памеры, які не перавышае (па сукупнасці) 3 працэнтаў падатковай базы, у тым ліку;

транспартнага збору на абнаўленне і аднаўленне транспарту агульнага карыстання, які выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскіх пасажырскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусных зносінах, — не менш як 2 працэнты;

збору на ўтрыманне і развіццё інфраструктуры горада (раёна) — не больш як 1 працэнт.

Выплата мэтавых збораў плацельшчыкамі ажыццяўляецца за кошт прыбытку (даходу), які застаецца ў іх распараджэнні пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў.

Пры наяўнасці ў арганізацый — юрыдычных асобаў Рэспублікі Беларусь (далей — юрыдычныя асобы) філіялаў, прадстаўніцтваў і іншых адасобленых падраздзяленняў, якія маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) або іншы банкаўскі рахунак (далей у гэтым падпункце — падраздзяленні), выкананне падатковых абавязацельстваў гэтых юрыдычных асобаў па мэтавых зборах ажыццяўляецца такімі падраздзяленнямі.

Пры выкананні падатковых абавязацельстваў юрыдычных асобаў выплата мэтавых збораў падраздзяленнямі ажыццяўляецца ў бюджэты абласцей і г. Мінска па месцы знаходжання падраздзяленняў.

Падраздзяленні юрыдычных асобаў, што выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых юрыдычных асобаў, выплачваюць мэтавыя зборы, падлічаныя па выніках іх дзейнасці ў парадку, устаноўленым на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі па месцы знаходжання падраздзяленняў.

Пры наяўнасці ў юрыдычных асобаў філіялаў, прадстаўніцтваў і іншых адасобленых падраздзяленняў, якія не маюць асобнага балансу і бягучага (разліковага) ці іншага банкаўскага рахунку, выплата мэтавых збораў ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі ў бюджэты абласцей і г. Мінска па месцы іх знаходжання.

Замежныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз пастаянныя прадстаўніцтвы, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выплачваюць мэтавыя зборы ў парадку, устаноўленым на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі па месцы ажыццяўлення дзейнасці;

1.4. зборы з карыстальнікаў.

Плацельшчыкамі збораў з карыстальнікаў з'яўляюцца арганізацыі і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па зборах з карыстальнікаў аб'ектамі падаткаабкладання з'яўляюцца:

паркоўка (стаянка) транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах, якія вызначаюцца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычніка 2006 г. № 589 "Аб упарадкаванні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 163, 1/7961);

валоданне сабакамі і (або) выкарыстанне іх у прадпрымальніцкай дзейнасці.

Падатковая база па зборах з карыстальнікаў вызначаецца ў залежнасці ад аб'екта падаткаабкладання. Падатковыя стаўкі па гэтых зборах устанаўліваюцца ў залежнасці ад аб'екта падаткаабкладання ў памерах, кратных базавай велічыні, і з'яўляюцца адзінымі для ўсёй тэрыторыі вобласці і г. Мінска.

Арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі сумы збораў з карыстальнікаў не ўключаюцца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, і ў склад расходаў ад пазарэалізацыйных аперацый;

1.5. збор з нарыхтоўшчыкаў.

Плацельшчыкамі збору з нарыхтоўшчыкаў з'яўляюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і арганізацый, што выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі).

Па збору з нарыхтоўшчыкаў:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца ажыццяўленне прамысловай нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых раслін (іх частак), грыбоў, тэхнічнай і лекавай сыравіны расліннага паходжання, сельскагаспадарчай прадукцыі ў мэтах іх прамысловай перапрацоўкі або рэалізацыі;

падатковая база вызначаецца як кошт аб'ёму нарыхтоўкі (закупкі) прадукцыі, падлічаная зыходзячы з нарыхтоўчых (закупачных) цэнаў;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад віду нарыхтоўчай (закупленай) прадукцыі і не могуць перавышаць 5 працэнтаў падатковай базы.

Сума збору з нарыхтоўшчыкаў адносіцца на сабекошт прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) і ўключаецца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.

Збор з нарыхтоўшчыкаў не выплачваецца, калі пры нарыхтоўцы дзікарослых раслін (іх частак), грыбоў, тэхнічнай і лекавай сыравіны расліннага паходжання адпаведнай арганізацыяй або індывідуальным прадпрымальнікам унесена плата за пабочнае лясное карыстанне;

1.6. курортны збор.

Плацельшчыкамі курортнага збору з'яўляюцца фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых установах (за выключэннем асобаў, якія накіроўваюцца на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі).

Па курортным зборы:

аб'ектам падаткаабкладання з'яўляецца знаходжанне фізічнай асобы ў санаторна-курортных і аздараўленчых установах, размешчаных на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

падатковая база вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкі ў санаторна-курортныя і аздараўленчыя ўстановы;

падатковыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад віду санаторна-курортнай і аздараўленчай установы і не могуць перавышаць 3 працэнтаў падатковай базы.

2. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не маюць права ўстанаўліваць іншыя мясцовыя падаткі і зборы, акрамя ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама ўстанаўліваць іншыя плацяжы ў адпаведныя мясцовыя бюджэты, у тым ліку ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, якія валодаюць адзнакамі падаткаў, збораў (пошлін), калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Мясцовыя падаткі і зборы, указаныя ў падпунктах 1.1—1.5 пункта 1 гэтага артыкула, устанаўліваюцца абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў і залічваюцца ў мясцовыя бюджэты абласцей і г. Мінска.

Курортны збор, указаны ў падпункце 1.6 пункта 1 гэтага артыкула, устанаўліваецца Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў, Саветамі дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і залічваецца ў адпаведныя бюджэты.

Пры ўстанаўленні мясцовых падаткаў і збораў мясцовыя Саветы дэпутатаў у адпаведнасці з гэтым артыкулам вызначаюць плацельшчыкаў, падатковыя стаўкі, па-
датковы перыяд, парадак падліку, парадак і тэрміны выплаты гэтых падаткаў і збораў, а таксама тэрміны прадастаўлення ў падатковыя органы падатковых дэкларацый (разлікаў) па мясцовых падатках і зборах. Пры ўстанаўленні збораў з карыстальнікаў, указаных у падпункце 1.4 пункта 1 гэтага артыкула, абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў у адпаведнасці з заканадаўствам і гэтым артыкулам вызначаюць таксама падатковую базу па такіх зборах.

Формы падатковых дэкларацый (разлікаў) па мясцовых падатках і зборах вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Падатковыя льготы па мясцовых падатках і зборах прадастаўляюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў (акрамя індывідуальных ільготаў юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам), калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

4. Кантроль за правільнасцю падліку, паўнатой і своечасовасцю выплаты мясцовых падаткаў і збораў ускладаецца на падатковыя органы. Органы мясцовага кіравання і самакіравання, упаўнаважаныя арганізацыі маюць права ажыццяўляць прыём і спагнанне мясцовых падаткаў і збораў.

5. Правы і абавязкі плацельшчыкаў мясцовых падаткаў і збораў, адказнасць за правільнасць іх падліку, паўнату і своечасовасць выплаты, парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення дэкларацый (разлікаў) па мясцовых падатках і зборах, парадак іх спагнання, а таксама права падатковых органаў па кантролі за правільнасцю іх падліку і своечасовасцю выплаты ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Артыкул 8. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Устанаўліваецца збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі.

2. Збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі спагняецца з арганізацый па стаўцы 1 працэнт ад выручкі, атрыманай ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) (банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, — ад даходу за вылікам расходаў па выплаце працэнтаў, камісійных і іншых банкаўскіх расходаў; арганізацыямі незалежна ад арганізацыйна-прававой формы, якія ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць і дзейнасць па прадастаўленні паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымі арганізацыямі — ад прыбытку). Пры гэтым філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя адасобленыя падраздзяленні беларускіх арганізацый, якія маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) або іншы банкаўскі рахунак, па адпаведных аб'ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганізацый у парадку, ўстаноўленым гэтым артыкулам.

3. Вызваліць ад выплаты збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі:

арганізацыі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі, рыбаводства, пчалярства і прадуктаў дзіцячага харчавання, — у частцы выручкі ад гэтай дзейнасці;

арганізацыі бытавога абслугоўвання — у частцы выручкі ад рэалізацыі бытавых паслуг комплекснымі прыёмнымі пунктамі, размешчанымі ў сельскай мясцовасці;

лячэбна-вытворчыя майстэрні пры псіхіятрычных, псіханеўралагічных і процітуберкулёзных бальніцах і дыспансэрах;

арганізацыі спажывецкай кааперацыі (за выключэннем выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці, якія абкладаюцца акцызамі);

арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", "Беларускае таварыства інвалідаў", "Беларускае таварыства глухіх", у якіх колькасць інвалідаў складае не менш за 50 працэнтаў ад спісачнай колькасці работнікаў;

арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку і выконваюць (аказваюць) работы (паслугі) арганізацыям, што ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, — у частцы выручкі ад выкананых (аказаных) работ (паслуг) па пераліку ўказаных работ (паслуг) згодна з дадаткам 3;

арганізацыі — у частцы выручкі ад рэалізацыі работ (паслуг) фізічным асобам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, у адпаведнасці з пералікам работ (паслуг), што выконваюцца (аказваюцца) арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі фізічным асобам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2006 г.

№ 316 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г.,

№ 74, 1/7576);

арганізацыі, якія ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы выручкі ад рэалізацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, выкананых за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкі па дагаворах, заключаных з арганізацыямі, якім гэтыя сродкі выдзелены з бюджэту;

арганізацыі, уключаныя ў пералік арганізацый, іх адасобленых падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне насельніцтва, абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак якімі вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2006 г. № 154 "Аб вызваленні ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне насельніцтва" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 52, 1/7364; 2007 г., № 56, 1/8395), — у частцы выручкі ад рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне;

органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях — у частцы выручкі ад аказання платных паслуг па абслугоўванні арганізацый пажарнымі аварыйна-выратавальнымі атрадамі, часцямі і пастамі ў гарадах, раёнах, на аб'ектах;

бюджэтныя арганізацыі — у частцы сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;

арганізацыі — у частцы субсідый і датацый, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў;

арганізацыі — у частцы выручкі ад рэалізацыі работ па будаўніцтве, рэканструкцыі, рамонце і ўтрыманні аўтамабільных дарог агульнага карыстання;

арганізацыі — рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій — у частцы выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці);

арганізацыі — рэзідэнты свабодных эканамічных зонаў — у частцы выручкі ад рэалізацыі;

за межы Рэспублікі Беларусь замежным (міжнародным) арганізацыям і (або) фізічным асобам у адпаведнасці з заключанымі паміж імі дагаворамі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, вырабленых гэтымі рэзідэнтамі на тэрыторыі свабодных эканамічных зонаў;

на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, якія выраблены імі на тэрыторыі свабодных эканамічных зонаў і адносяцца да імпартазамяшчальных у адпаведнасці з пералікам, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, якія выраблены імі на тэрыторыі свабодных эканамічных зонаў, іншым рэзідэнтам свабодных эканамічных зонаў згодна з заключанымі з імі дагаворамі.

4. З улікам асаблівасцяў дзейнасці асобных арганізацый падлік збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ажыццяўляецца:

арганізацыямі, якія маюць унутраныя абароты, — без уліку гэтых абаротаў;

беларускімі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і з'яўляюцца падаткаплацельшчыкамі замежных дзяржаў, — без уліку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці за межамі Рэспублікі Беларусь, па якой яны з'яўляюцца падаткаплацельшчыкамі замежных дзяржаў;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць будаўнічыя, будаўніча-мантажныя, навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія, доследна-тэхналагічныя работы, — ад выручкі ад рэалізацыі работ, выкананых гэтымі арганізацыямі;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, якія заключылі дагаворы на аказанне жыллёва-камунальных і эксплуатацыйных паслуг фізічным асобам, — ад выручкі, атрыманай за аказаныя жыллёва-камунальныя і эксплуатацыйныя паслугі, без уліку даходаў ад платы насельніцтва за карыстанне жылымі памяшканнямі (іх тэхнічнае абслугоўванне) і камунальныя паслугі, а таксама платы за інтэрнат;

арганізацыямі, якія з'яўляюцца забудоўшчыкамі згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 396 "Аб долевым будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 93, 1/7676), — ад выручкі, атрыманай ад рэалізацыі аб'екта, а пры ажыццяўленні будаўніцтва з заключэннем дагавора будаўнічага падраду з генеральным падрадчыкам і (або) падрадчыкам на будаўніцтва аб'екта — ад валавога даходу;

арганізацыямі бытавога абслугоўвання насельніцтва, адасобленымі падраздзяленнямі арганізацый, якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву, — ад аб'ёму рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) без уліку кошту аплачаных насельніцтвам матэрыялаў і запасных частак;

арганізацыямі, якія вядуць лясную гаспадарку, — у частцы сродкаў, атрыманых ад прадпрымальніцкай дзейнасці;

арганізацыямі грамадскага харчавання — ад валавога даходу без уліку даходаў ад уласнай вытворчасці;

арганізацыямі, якія набываюць тавары і ажыццяўляюць іх перапрацоўку (за выключэннем дастатковай перапрацоўкі, у выніку якой тавары ў адпаведнасці з заканадаўствам адносяцца да прадукцыі ўласнай вытворчасці), — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю газа-, электра- і цепласетак, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць транспарціроўку і пастаўку газу, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць, фарміруюць кошт пуцёвак з улікам набыцця паслуг старонніх арганізацый, — ад валавога даходу;

арганізацыямі, якія ажыццяўляюць гандлёвую пасрэдніцкую дзейнасць (уключаючы камісійны гандаль), — ад даходу;

арганізацыямі, якія з'яўляюцца прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер, — ад даходу;

арганізацыямі, у тым ліку банкамі, якія прадастаўляюць маёмасць у арэнду (лізінг), — ад даходу, атрыманага ад прадастаўлення маёмасці ў арэнду (лізінг).

5. Арганізацыі, акрамя страхавых арганізацый, не робяць падлік збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ад пазарэалізацыйных і аперацыйных даходаў, за выключэннем даходаў ад прадастаўлення маёмасці ў арэнду (лізінг).

6. Сумы падлічанага збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ўлічваюцца пры фарміраванні адпускных цэнаў (тарыфаў) на прадукцыю, тавары (работы, паслугі) у адпаведнасці з артыкулам 38 гэтага Закона.

7. Арганізацыі штомесяц не пазней за 20-е чысло месяца, які ідзе за справаздачным, прадстаўляюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік падатковую дэкларацыю (разлік) аб сумах падлічанага збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі за справаздачны месяц.

Выплата збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ажыццяўляецца арганізацыямі штомесяц нарастаючым вынікам з пачатку года не пазней за 22-е чысло месяца, які ідзе за справаздачным.

8. Правы і абавязкі плацельшчыкаў збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, адказнасць за правільнасць яго вылічэння, паўнату і своечасовасць выплаты, за парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення дэкларацый (разлікаў) па гэтым зборы, парадак яго спагнання, а таксама правы падатковых органаў па кантролі за правільнасцю вылічэння, паўнатой і своечасовасцю выплаты ўказанага збору ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Артыкул 9. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

80 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь штомесяц пералічваецца ў даход рэспубліканскага бюджэту;

даход, атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзідэнтах крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду і іншых знешніх дзяржаўных пазык (крэдытаў), атрыманых Урадам Рэспублікі Беларусь і пад яго гарантыі, у поўным аб'ёме пералічваецца ў даход рэспубліканскага бюджэту.

Артыкул 10. Зацвердзіць на 2009 год:

Зацвердзіць на 2009 год:

расходы рэспубліканскага бюджэту ў суме 57 699 262 425 тыс. рублёў па функцыянальнай класіфікацыі расходаў па раздзелах, падраздзелах і відах расходаў згодна з дадаткам 4;

расходы рэспубліканскага бюджэту па ведамаснай класіфікацыі расходаў згодна з дадаткам 5;

пералік бюджэтных праграм (без уліку сродкаў на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь) згодна з дадаткам 6;

расходы рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы (без уліку рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) у суме 1 487 167 173 тыс. рублёў, у тым ліку за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у суме 857 705 тыс. рублёў.

Артыкул 11. Зацвердзіць абаротную касавую наяўнасць па рэспубліканскім бюджэце на 1 студзеня 2010 года ў суме 50 000 000 тыс. рублёў.

Зацвердзіць абаротную касавую наяўнасць па рэспубліканскім бюджэце на 1 студзеня 2010 года ў суме 50 000 000 тыс. рублёў.

Артыкул 12. Устанавіць у 2009 годзе:

Устанавіць у 2009 годзе:

ніжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у памеры 2,3 працэнта ад расходнай часткі рэспубліканскага бюджэту (без уліку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, расходаў на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, кампенсацыі банкам працэнтаў па крэдытах, выдадзеных на жыллёвае будаўніцтва грамадзянам, а таксама субсідый на кампенсацыю кошту імпар-
туемай вуглевадароднай сыравіны);

расходы рэспубліканскага бюджэту на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць па функцыянальнай класіфікацыі расходаў па раздзелах, падраздзелах і відах расходаў у памеры 540 000 000 тыс. рублёў згодна з дадаткам 7, з іх нарматыў фінансавання фундаментальных, у тым ліку арыентаваных фундаментальных, і прыкладных навуковых даследаванняў у памеры не менш за 30 працэнтаў. Накірункі і дзяржаўныя заказчыкі ў межах расходаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных у 2009 годзе на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

расходы рэспубліканскага бюджэту (без уліку расходаў на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы) на рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007—2010 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2007 г. № 136 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 79, 1/8435), уключаючы сродкі рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскага фонду аховы прыроды, рэспубліканскага дарожнага фонду, фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, інавацыйных фондаў, дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, у суме 1 199 285 534 тыс. рублёў згодна з дадаткам 8.

Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў, якія прадугледжваюцца ў рэспубліканскім бюджэце на рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007—2010 гады, у межах расходаў устанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Артыкул 13. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Перадаць з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэты абласцей і г. Мінска:

1.1. датацыі ў парадку, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, у суме 5 180 679 492 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 1 018 074 320 тыс. рублёў, Віцебскай — 955 678 383 тыс. рублёў, Гомельскай — 896 284 180 тыс. рублёў, Гродзенскай — 842 375 971 тыс. рублёў, Мінскай — 422 559 699 тыс. рублёў, і Магілёўскай вобласці — 1 045 706 939 тыс. рублёў;

1.2. субвенцыі на фінансаванне расходаў па:

1.2.1. пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у суме 835 916 533 тыс. рублёў згодна з дадаткам 9;

1.2.2. будаўніцтве аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў суме 313 667 600 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 54 843 800 тыс. рублёў, Віцебскай — 48 125 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 56 803 800 тыс. рублёў, Гродзенскай — 48 557 500 тыс. рублёў, Мінскай — 79 932 500 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 25 405 000 тыс. рублёў.

Указаныя ў частцы першай гэтага падпункта субвенцыі перадаюцца ў бюджэты абласцей (на аснове роўнадолевага ўдзелу сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у будаўніцтве названых аб'ектаў) пасля прадастаўлення адпаведнымі абласнымі выканаўчымі камітэтамі пісьмовых пацвярджэнняў аб запланаваных на гэтыя мэты сродках у мясцовых бюджэтах;

1.2.3. індэксаваных жыллёвых ковтах (імянных прыватызацыйных чэках "Жыллё") у суме 119 300 000 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 40 000 000 тыс. рублёў, Віцебскай — 10 000 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 18 000 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 26 000 000 тыс. рублёў, Мінскай — 15 000 000 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 10 300 000 тыс. рублёў;

1.2.4. развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці ў суме 316 198 400 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 59 247 100 тыс. рублёў, Віцебскай — 43 116 200 тыс. рублёў, Гомельскай — 55 313 500 тыс. рублёў, Гродзенскай — 53 149 500 тыс. рублёў, Мінскай — 66 075 700 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 39 296 400 тыс. рублёў.

Субвенцыі, указаныя ў частцы першай гэтага падпункта, накіроўваюцца на набыццё мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, нафтапрадуктаў, на рамонт і набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі для арганізацый, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, на выкананне гарантый, прадастаўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь (далей — банкі) юрыдычным асобам на гэтыя мэты, а таксама на пагашэнне бюджэтных крэдытаў, бюджэтных пазык, прадастаўленых на ўказаныя мэты, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

1.2.5. разборцы і ўтылізацыі ў адпаведнасці з рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб'ектаў ваенных гарадкоў, перададзеных у камунальную ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у суме 66 225 600 тыс. рублёў;

1.2.6. стварэнні дадатковай і развіцці дзеючай сацыяльнай інфраструктуры аграгарадкоў (фінансаванне работ па будаўніцтве, капітальным і бягучым рамонце, рэканструкцыі і набыцці асноўных фондаў для ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту, арганізацый гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія знаходзяцца ў населеных пунктах, што пераўтвараюцца ў аграгарадкі) за кошт сродкаў інавацыйных фондаў у суме 196 910 880 тыс. рублёў.

2. Памеры ўказаных у падпунктах 1.2.5 і 1.2.6 пункта 1 гэтага артыкула субвенцый па абласцях і парадак іх выкарыстання вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў забяспечваюць накіраванне сродкаў з адпаведных мясцовых бюджэтаў на:

прадастаўленне грамадзянам Рэспублікі Беларусь (далей — грамадзяне) аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; аказанне фінансавай падтрымкі дзяржавы маладым і шматдзетным сем'ям у пакрыцці запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў без прадастаўлення льготаў па гэтых крэдытах; будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян з непрыдатных для пражывання жылых дамоў, якія падлягаюць зносу і пераабсталяванню для выкарыстання ў іншых мэтах;

дзяржаўную падтрымку юрыдычных асобаў, якія аказваюць дапамогу грамадзянам, што ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, а таксама на ўтрыманне ведамасных дашкольных устаноў;

аплату працы адвакатаў у выпадках, калі адвакат удзельнічаў у дазнанні, папярэднім следстве і судовым разборы па назначэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам;

рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007—2010 гады.

4. Абласныя Саветы дэпутатаў накіроўваюць з бюджэтаў абласцей сродкі на фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) і (або) набыццё жылых памяшканняў арганізацыям, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці, і (або) прадастаўленне крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў гэтым арганізацыям для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці.

5. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў накіроўвае з бюджэту г. Мінска сродкі на:

прадастаўленне крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) і (або) набыццё жылых памяшканняў;

расходы па індэксаваных жыллёвых квотах (імянных прыватызацыйных чэках "Жыллё");

будаўніцтва метрапалітэна;

расходы, звязаныя з ажыццяўленнем г. Мінскам функцый сталіцы.

6. Мясцовыя Саветы дэпутатаў прадугледжваюць накіраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на стварэнне дадатковай і развіццё дзеючай сацыяльнай інфраструктуры аграгарадкоў у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005—2010 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2005 г. № 150 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г.,
№ 52, 1/6339).

Артыкул 14. Устанавіць на 2009 год мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспубліцы Беларусь (з улікам сродкаў на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 677 535 рублёў і па бюджэтах абласцей і г. Мінска ў суме 518 319 рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці —

Устанавіць на 2009 год мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспубліцы Беларусь (з улікам сродкаў на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 677 535 рублёў і па бюджэтах абласцей і г. Мінска ў суме 518 319 рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці —

531 913 рублёў, Віцебскай —
531 421 рубель, Гомельскай —
542 175 рублёў, Гродзенскай —
530 525 рублёў, Мінскай — 487 678 рублёў, Магілёўскай вобласці — 543 218 рублёў і г. Мінску — 481 725 рублёў.

Артыкул 15. Устанавіць, што ў 2009 годзе за кошт даходаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляюцца расходы:

Устанавіць, што ў 2009 годзе за кошт даходаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляюцца расходы:

рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ў суме 2 490 400 000 тыс. рублёў;

рэспубліканскага дарожнага фонду ў суме 2 309 000 000 тыс. рублёў.

Накірункі і памеры выкарыстання рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскага дарожнага фонду ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Парадак выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 16. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага фонду аховы прыроды ўтвараюцца ў суме

470 200 000 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ўказанага фонду ў суме 446 690 000 тыс. рублёў, а таксама ў рэзервовы фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у памеры 5 працэнтаў ад даходаў гэтага фонду для мэтавага фінансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзі.

2. Даходы рэспубліканскага фонду аховы прыроды фарміруюцца за кошт:

2.1. падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку) у частцы плацяжоў за:

выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра;

скіды сцёкавых водаў або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе;

размяшчэнне адходаў вытворчасці і размяшчэнне тавараў, якія змешчаны пад мытны рэжым знішчэння і страцілі свае спажывецкія ўласцівасці, а таксама адходаў, што ўтвараюцца ў выніку знішчэння тавараў, змешчаных пад гэты рэжым;

вытворчасць і (або) імпарт пластмасавай тары і іншых тавараў, пасля страты спажывецкіх уласцівасцяў якіх утвараюцца адходы, што аказваюць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і патрабуюць арганізацыі сістэм іх збору, абясшкоджвання і (або) выкарыстання, а таксама за імпарт тавараў, упакаваных у пластмасавую тару;

2.2. рэспубліканскага збору за прадастаўленне права ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь азонаразбуральных рэчываў;

2.3. даходаў ад рэалізацыі канфіскаваных або іншым чынам вернутых у даход дзяржавы прыладаў палявання і здабычы рыбы і іншых водных жывёл, а таксама ад продажу незаконна здабытай з дапамогай гэтых прыладаў прадукцыі;

2.4. кампенсацыі ўрону, нанесенага ў выніку шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе;

2.5. іншых даходаў.

3. Накірункі і памеры выкарыстання рэспубліканскага фонду аховы прыроды ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Парадак выкарыстання сродкаў указанага фонду вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны ўтвараюцца ў суме 32 000 000 тыс. рублёў і фарміруюцца за кошт падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку) у частцы плацяжоў за вытворчасць і (або) імпарт шкляной тары, тары на аснове паперы і кардону, а таксама за імпарт тавараў, упакаваных у шкляную тару і тару на аснове паперы і кардону, і за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Расходы названага фонду вызначаюцца ў суме 32 000 000 тыс. рублёў.

2. Накірункі і памеры выкарыстання сродкаў указанага фонду ў межах расходаў устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 18. У 2009 годзе даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання) утвараюцца ў суме 55 700 000 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ў суме 55 700 000 тыс. рублёў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 96 "Аб фінансаванні развіцця паслуг электрасувязі агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 53, 1/8376).

У 2009 годзе даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання) утвараюцца ў суме 55 700 000 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ў суме 55 700 000 тыс. рублёў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 96 "Аб фінансаванні развіцця паслуг электрасувязі агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 53, 1/8376).

Артыкул 19. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Стварыць дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

2. Даходы дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь утвараюцца ў суме 17 022 062 500 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ўказанага фонду ў суме 16 860 182 500 тыс. рублёў з улікам перавышэння даходаў над расходамі фонду за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 161 880 000 тыс. рублёў згодна з дадаткам 10.

3. Даходы дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь фарміруюцца за кошт сродкаў, якія пералічваюцца на:

3.1. дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, у тым ліку:

абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

даходаў ад капіталізацыі сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання;

іншых плацяжоў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне;

3.2. прафесійнае пенсійнае страхаванне, у тым ліку:

узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

даходаў ад размяшчэння сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання.

4. Частка сродкаў фонду, указанага ў пункце 1 гэтага артыкула, накіроўваецца:

4.1. у суме 131 453 629 тыс. рублёў на фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці
насельніцтва, з іх субвенцыі ў бюджэты абласцей і г. Мінска ў суме
128 258 824 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 19 870 264 тыс. рублёў, Віцебскай — 22 900 600 тыс. рублёў, Гомельскай — 21 449 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 16 144 535 тыс. рублёў, Мінскай — 21 284 900 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 19 060 000 тыс. рублёў і г. Мінску — 7 549 525 тыс. рублёў;

4.2. на выплату дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама на выплату сацыяльных пенсій, пенсій ваеннаслужачым тэрміновай службы і членам іх сем'яў, асобных відаў даплат.

5. Прыпыніць на 2009 год дзеянне часткі чацвёртай артыкула 13, часткі чацвёртай артыкула 16 (па пытаннях фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці), артыкула 17, часткі чацвёртай артыкула 18, часткі трэцяй артыкула 19 (па пытаннях фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці), часткі другой артыкула 22, часткі дзявятай артыкула 24 і артыкула 26 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года
"Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222; 2007 г.,
№ 264, 2/1377).

Сродкі, якія спаганяюцца з наймальнікаў за парушэнне патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь", залічваюцца ў дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 20. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. Дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця складае 1 977 974 412 тыс. рублёў.

2. Крыніцамі фарміравання ўказанага фонду з'яўляюцца частка прыбытку (даходу) асобных высокарэнтабельных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, і гаспадарчых таварыстваў звыш часткі прыбытку, якая пералічваецца ў бюджэт у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам, а таксама па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

3. Расходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ажыццяўляюцца па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь на падставе рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якімі фарміруюцца крыніцы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, а таксама вызначаюцца напрамкі выкарыстання сродкаў гэтага фонду, адлюстроўвае змяненні паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту па даходах (частка першая артыкула 1, пункт 1 артыкула 4 і дадатак 2 да гэтага Закона), расходах (частка першая артыкула 1, абзац другі артыкула 10 і дадатак 4 да гэтага Закона) і крыніцах фінансавання дэфіцыту (часткі другая і трэцяя артыкула 1 і дадатак 1 да гэтага Закона).

Артыкул 21. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. Сродкі, якія паступаюць у адпаведнасці з заканадаўствам ад юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў у лік пагашэння імі запазычанасці за спажытыя энергарэсурсы, што ўтварылася на 1 лютага 1996 года, пералічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт.

Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асобаў за спажытыя энергарэсурсы, што ўтварылася на 1 лютага 1996 года, за выключэннем адтэрмінаванай у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, спаганяецца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асобаў.

2. На пакрыццё юрыдычным асобам сродкаў у замежнай валюце, заблакіраваных у Знешэканамбанку СССР на 1 студзеня 1992 года і аднесеных да ўнутранага дзяржаўнага доўгу Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, накіроўваюцца сродкі, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, а таксама сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

Юрыдычным асобам, указаным у частцы першай гэтага пункта, можа праводзіцца залік па іх непакрытай запазычанасці:

па падатках, зборах і іншых абавязковых плацяжах, іншых плацяжах (бюджэтных пазыках, плацяжах, якія ажыццёўлены з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь), а таксама па працэнтах, санкцыях і пенях па пратэрмінаваных плацяжах;

за спажытыя энергарэсурсы, што ўтварылася на 1 лютага 1996 года, у тым ліку пры наяўнасці дагавораў аб пераводзе доўгу або аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асобаў.

3. Не падлягаюць разблакіраванню і адносяцца на змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь сродкі ў замежнай валюце, якія заблакіраваны ў Знешэканамбанку СССР на 1 студзеня 1992 года, якія лічацца ў дзяржаўных юрыдычных асобаў пры іх прыватызацыі, а таксама ў бюджэтных арганізацый.

Артыкул 22. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь не можа перавышаць 3 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту.

2. Запазычанасць па крэдытах, якія прадастаўлены Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту і аднесены на ўнутраны дзяржаўны доўг у 1991—2003 гадах, рэструктурызуецца праз эмісію дзяржаўных каштоўных папер у парадку і памерах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 23. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. Гранічны памер абавязацельстваў па гарантыях, якія прадастаўляюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па крэдытах, што выдаюцца банкамі ў 2009 годзе юрыдычным асобам, складае 500 млрд рублёў. У гранічным памеры абавязацельстваў не ўлічваюцца гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь, якія прадастаўленыя ў адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2. На выкананне гарантый, якія прадастаўлены Урадам Рэспублікі Беларусь па крэдытах, што выдадзены банкамі юрыдычным асобам, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку накіроўваюцца сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь і ў рэспубліканскім фондзе падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, а таксама ў адпаведнасці з заканадаўствам сродкі інавацыйных фондаў.

Плацяжы, ажыццёўленыя з рэспубліканскага бюджэту згодна з прадастаўленымі гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь, спаганяюцца ў бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асобаў — крэдытаатрымальнікаў са збіраннем працэнтаў з выплачанай Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь сумы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі:

у беларускіх рублях — у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дзень налічэння працэнтаў;

у замежнай валюце — у памеры сярэдняй існуючай у банках стаўкі па тэрміновых укладах у замежнай валюце, але не менш як 8 працэнтаў гадавых.

3. Плата за прадастаўленне гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах, што выдадзены банкамі, выплачваецца ў памеры не больш як 1,5 працэнта ад сумы, забяспечанай гарантыяй.

4. Плацяжы, ажыццёўленыя з мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з гарантыямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, спаганяюцца ў бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асобаў — крэдытаатрымальнікаў са збіраннем працэнтаў з выплачаных фінансавымі ўпраўленнямі (аддзеламі) мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў сумаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі:

у беларускіх рублях — у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дзень налічэння працэнтаў;

у замежнай валюце — у памеры сярэдняй існуючай у банках стаўкі па тэрміновых укладах у замежнай валюце, але не менш як 8 працэнтаў гадавых.

Артыкул 24. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. На выкананне гарантый, якія прадастаўлены Урадам Рэспублікі Беларусь па знешніх дзяржаўных пазыках (крэдытах), што выдадзены юрыдычным асобам, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку накіроўваюцца сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь.

Гарантыйныя плацяжы, ажыццёўленыя Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з рэспубліканскага бюджэту па знешніх дзяржаўных пазыках (крэдытах), вяртаюцца пазычальнікамі-рэзідэнтамі ў рэспубліканскі бюджэт з выплатай 8 працэнтаў гадавых ад сумы плацяжу, а пры іх невяртанні ва ўстаноўленыя тэрміны спаганяюцца ў бясспрэчным парадку.

2. Плата за гарантыю Урада Рэспублікі Беларусь па знешніх дзяржаўных пазыках (крэдытах) выплачваецца ў памеры, што вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, але не больш як 1,5 працэнта ад сумы, забяспечанай гарантыяй, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Артыкул 25. Устанавіць, што ў 2009 годзе бюджэтныя крэдыты прадастаўляюцца абласным бюджэтам і бюджэту г. Мінска па рашэнні:

Устанавіць, што ў 2009 годзе бюджэтныя крэдыты прадастаўляюцца абласным бюджэтам і бюджэту г. Мінска па рашэнні:

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь — на пакрыццё часовых касавых разрываў, якія ўзнікаюць пры выкананні бюджэтаў абласцей і
г. Мінска, з устанаўленнем нулявой працэнтнай стаўкі за карыстанне імі;

Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і праграм са збіраннем працэнтаў у памеры не менш як 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дзень налічэння працэнтаў за карыстанне крэдытам.

Артыкул 26. Устанавіць ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь на канец 2009 года ў памеры 6 млрд долараў ЗША.

Устанавіць ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь на канец 2009 года ў памеры 6 млрд долараў ЗША.

Абслугоўванне і пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту па пераліку знешніх дзяржаўных пазык (крэдытаў) згодна з дадаткам 11.

Артыкул 27. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. У даходы рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў паступаюць сродкі, у тым ліку ў замежнай валюце, атрыманыя дзяржаўнымі органамі, якія фінансуюцца адпаведна за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў (за выключэннем сродкаў, указаных у частцы другой гэтага пункта), калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

Застаюцца ў іх распараджэнні, не абкладаюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі) і выкарыстоўваюцца ў парадку, што вызначаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і (або) законамі, сродкі, якія атрымліваюцца:

дзяржаўнымі органамі ў выглядзе міжнароднай тэхнічнай і замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама арэнднай платы, якая атрымліваецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2006 г. № 498 "Аб некаторых пытаннях арэнды дзяржаўнай маёмасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 127, 1/7813);

Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь ад здачы другасных рэсурсаў і каштоўных металаў;

Нацыянальным агенцтвам па кантролі і інспекцыях Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад ажыццяўлення замежнай інспекцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у рамках міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі;

агульнымі і гаспадарчымі судамі пры прымусовым выкананні па маёмасных зборах;

Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад заявачных узносаў замежных удзельнікаў міжнародных спартыўных мерапрыемстваў;

Дэпартаментам па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;

Дэпартаментам па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад выпуску і запазычвання матэрыяльных каштоўнасцяў мабілізацыйнага матэрыяльнага рэзерву, штрафаў і пеняў за парушэнне патрабаванняў заканадаўства па аперацыях з гэтымі матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

2. Залічэнню ў даходы рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў падлягаюць астаткі сродкаў (у тым ліку ў замежнай валюце) на 1 студзеня 2009 года, атрыманых дзяржаўнымі органамі, якія фінансуюцца адпаведна за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў (за выключэннем Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь), ад здачы другасных рэсурсаў і каштоўных металаў.

3. У лік кампенсацыі расходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў залічваюцца ў даходы адпаведных бюджэтаў:

3.1. сродкі, якія атрымліваюцца падпарадкаванымі дзяржаўным органам арганізацыямі, у тым ліку вайсковымі часцямі, органамі і падраздзяленнямі, а таксама арганізацыямі, якія падпарадкаваны Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (за выключэннем навуковых арганізацый), якія фінансуюцца з бюджэту, за:

навучанне ў дзіцячых школах мастацтваў;

аздараўленне дзяцей ва ўстанове адукацыі "Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер "Зубраня";

утрыманне дзяцей у школах-інтэрнатах;

утрыманне грамадзян у дамах-інтэрнатах сістэмы сацыяльнай абароны;

карыстанне інтэрнатамі дзяржаўных устаноў адукацыі;

паслугі фельд'егерскай сувязі;

паслугі ўрадавай сувязі;

паслугі па тэхнічнай ахове інфармацыі;

працоўныя кніжкі і ўкладышы да іх пры іх выдачы работнікам;

пакрыццё кошту рэчавай маёмасці і расходаў на харчаванне ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

забеспячэнне арганізацый і насельніцтва палівам, камунальнымі паслугамі, электрычнай і цеплавой энергіяй;

пакрыццё бацькамі расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

пакрыццё арганізацыямі камунальных паслуг, расходаў на эксплуатацыю, капітальны і бягучы рамонт будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, якім перадаюцца ў бязвыплатнае карыстанне будынкі, збудаванні і памяшканні бюджэтных арганізацый;

аплату расходаў на ўтрыманне, эксплуатацыю, бягучы рамонт будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, сувязь, камунальныя і іншыя паслугі арганізацыямі, якім здаюцца ў арэнду будынкі, збудаванні і памяшканні бюджэтных арганізацый;

пакрыццё ў адпаведнасці з заканадаўствам сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыяліста, у выпадку, калі яны не адпрацавалі ўстаноўлены тэрмін па размеркаванні;

аплату расходаў на аказанне дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь за мяжой консульскіх паслуг;

аплату расходаў на ажыццяўленне дзяржаўнага будаўнічага нагляду за аб'ектамі будаўніцтва;

аплату расходаў на размеркаванне органамі дзяржаўнай статыстыкі зводных статыстычных даных, аказанне іншых інфармацыйных паслуг;

пакрыццё ў адпаведнасці з заканадаўствам расходаў мытных органаў;

пакрыццё асуджанымі расходаў на іх утрыманне ў крымінальна-папраўчых установах;

пакрыццё расходаў за пражыванне ў пакоях працяглых спатканняў;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі. Плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, устанаўліваецца ў залежнасці ад матэрыяльнага становішча сем'яў, тыпу ўстановы і ўзроўню навучання;

пакрыццё расходаў на вызначэнне кошту маёмасці;

пакрыццё расходаў, звязаных з арганізацыяй (падрыхтоўкай) і правядзеннем аўкцыёнаў і конкурсаў па продажы маёмасці, адводам і дзяржаўнай рэгістрацыяй стварэння зямельных участкаў;

пакрыццё расходаў за аказанне паслуг медыцынскімі выцвярэзнікамі;

страхавыя кампенсацыі ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам;

аплату кошту сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

пакрыццё ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам, расходаў за аформленыя і выдадзеныя медыцынскія кніжкі, за выдадзеныя дыпломы і дублікаты пасведчанняў, атэстатаў і дыпломаў аб адукацыі, якія выраблены за кошт бюджэтных сродкаў;

пакрыццё ў адпаведнасці з заканадаўствам расходаў на харчаванне адміністрацыйна арыштаваных;

выкананне мерапрыемстваў па ахове раслін;

дзейнасць лабараторыі тэхналогій утылізацыі звычайных боепрыпасаў і даследавання ўласцівасцяў выбуховых матэрыялаў;

3.2. сродкі, якія атрымліваюцца падраздзяленнямі органаў унутраных спраў (за выключэннем Дэпар-
тамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь), унутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад вырабленай прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) штатнай колькасцю, якая ўтрымліваецца за кошт бюджэтных сродкаў, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі;

3.3. сродкі, якія атрымліваюцца за харчаванне дзяцей ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі і фінансуюцца за кошт сродкаў адпаведных бюджэтаў.

4. Сума пеняў выплачваецца дадаткова да належнай да выплаты ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты сумы сродкаў у адпаведнасці з пунктам 3 гэтага артыкула.

5. Сродкі, якія атрымліваюцца і накіроўваюцца ў даходы рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з пунктамі 1, 3 і 4 гэтага артыкула, не абкладаюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі).

6. Сродкі, якія атрымліваюцца дзяржаўнымі натарыяльнымі канторамі ад аказання дадатковых платных паслуг прававога і тэхнічнага характару, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў, паступаюць на бягучыя рахункі па пазабюджэтных сродках і пасля падаткаабкладання застаюцца ў іх распараджэнні і выкарыстоўваюцца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

7. Сродкі, указаныя ў пункце 3 гэтага артыкула, выплачваюцца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

8. Сродкі, якія атрымліваюцца ўваходзячымі ў склад (сістэму) дзяржаўных органаў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізацыямі (вайсковымі часцямі), органамі і падраздзяленнямі, якія фінансуюцца з бюджэту, ад ажыццяўлення прыносячай даходы дзейнасці, якая рэалізуецца згодна з заканадаўствам і ўстаноўчымі дакументамі (у тым ліку сродкі, якія атрымліваюцца ад здачы другасных рэсурсаў і каштоўных металаў), за выключэннем сродкаў, якія атрымліваюцца ў адпаведнасці з пунктамі 3, 4 і 6 гэтага артыкула, паступаюць на бягучыя рахункі па пазабюджэтных сродках і пасля падаткаабкладання застаюцца ў іх распараджэнні і выкарыстоўваюцца на бягучае ўтрыманне, стварэнне і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы ў парадку, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Віды дзейнасці, указаныя ў частцы першай гэтага пункта, устанаўліваюцца дзяржаўнымі органамі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама з іншымі дзяржаўнымі органамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

9. Кантроль за своечасовым і поўным пералічэннем у бюджэт сродкаў у адпаведнасці з пунктамі 3 і 4 гэтага артыкула ажыццяўляецца ўваходзячымі ў склад (сістэму) дзяржаўных органаў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізацыямі (вайсковымі часцямі), органамі і падраздзяленнямі, якія атрымліваюць гэтыя сродкі.

Артыкул 28. Устанавіць, што ў 2009 годзе ваеннаслужачым (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.

Устанавіць, што ў 2009 годзе ваеннаслужачым (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.

Артыкул 29. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. Адкрыццё і абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і іншымі банкамі рахункаў дзяржаўных органаў і бюджэтных арганізацый, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па адкрытых імі рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў, а таксама выкананне аперацый са сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, выкананне плацежных інструкцый на пералічэнне падаткаў, збораў (пошлін), пені і іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды ажыццяўляюцца без збірання ўзнагароды (платы).

За карыстанне грашовымі сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, якія знаходзяцца і размяшчаюцца на рахунках у банках, у тым ліку ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, банкі выплачваюць у даход адпаведнага бюджэту працэнты па стаўцы, устаноўленай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Залічэнне на бягучыя (разліковыя) рахункі, карт-рахункі, уклады (дэпазіты) і выплата з гэтых рахункаў заработнай платы, пенсій, дапамог, стыпендый і іншых грашовых выплат, якія праводзяцца грамадзянам у адпаведнасці з заканадаўствам за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, ажыццяўляюцца банкамі без збірання ўзнагароды (платы).

3. Абслугоўванне знешніх дзяржаўных пазык, што пагашаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, ажыццяўляецца банкамі, упаўнаважанымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь абслугоўваць знешнія дзяржаўныя пазыкі (крэдыты), з выплатай узнагароды ў памеры не больш як 0,02 працэнта ад сумы кожнага плацяжу за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 30. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя (выдадзеныя) да 2009 года, аб выдзяленні сродкаў або аб устанаўленні парадку фінансавання ў 2009 годзе забяспечваюцца фінансаваннем з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных у расходах адпаведных бюджэтаў.

2. Нарматыўныя прававыя акты, якія цягнуць павелічэнне або змяншэнне аб'ёму даходаў, расходаў і (або) гранічнага памеру дэфіцыту, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на 2009 год, прымаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь альбо з яго згоды.

3. Урад Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку мае права ўносіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2009 год не больш чым адзін раз у квартал, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Артыкул 31. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць прымацца рашэнні:

1.1. у парадку, устаноўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, аб пакрыцці юрыдычным асобам (пазычальнікам) часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскім крэдытам у памерах расходаў на ўказаныя мэты, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, паліва і энергетыку, развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, іншыя агульнадзяржаўныя расходы, іншую дзейнасць у галіне нацыянальнай эканомікі, а таксама за кошт сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, што ўтвараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам;

1.2. аб выдзяленні з рэспубліканскага бюджэту сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі;

1.3. аб накіраванні на аплату ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку камандзіровачных расходаў за межы Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных па відзе расходаў "Міжнародныя культурныя і інфармацыйныя сувязі" ў суме 700 000 тыс. рублёў звыш сродкаў, запланаваных на гэтыя мэты па ведамаснай класіфікацыі расходаў.

2. Фінансаванне расходаў па ацэнцы кошту маёмасці ажыццяўляецца за кошт сродкаў:

рэспубліканскага бюджэту ў парадку, што вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, — якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці;

адпаведных мясцовых бюджэтаў у парадку, што вызначаецца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, — якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці.

3. Грамадскім аб'яднанням можа аказвацца па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўная падтрымка з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

4. Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам можа аказвацца з рэспубліканскага бюджэту фінансавая дапамога за кошт сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты, у парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі.

5. Гранічныя памеры складаюць:

5.1. абавязацельстваў па дагаворах страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы — у эквіваленце 311 млн долараў ЗША;

5.2. сродкаў (без уліку сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў у адпаведнасці з часткай другой гэтага падпункта), якія накіроўваюцца на:

кампенсацыю юрыдычным асобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, — 438 млрд рублёў;

аказанне фінансавай дапамогі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, — 110 млрд рублёў.

Гранічныя памеры сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскага дарожнага фонду, рэспубліканскага фонду аховы прыроды, фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання), якія накіроўваюцца на аказанне фінансавай дапамогі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, кампенсацыю юрыдычным асобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, прадастаўленне бюджэтных пазык, устанаўліваюцца ў заканадаўчых актах пры вызначэнні на 2009 год напрамкаў і памераў выкарыстання гэтых фондаў.

Гранічныя памеры сродкаў інавацыйных фондаў, што ўтвараюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, якія падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, і накіроўваюцца на пакрыццё працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, прадастаўленне бюджэтных пазык, устанаўліваюцца ўказанымі органамі і арганізацыямі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, а таксама Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў пры зацвярджэнні расходаў інавацыйных фондаў па напрамках і мэтах выкарыстання ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Артыкул 32. Устанавіць, што ў 2009 годзе Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у працэсе выканання рэспубліканскага бюджэту мае права:

Устанавіць, што ў 2009 годзе Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у працэсе выканання рэспубліканскага бюджэту мае права:

1. Уносіць змяненні ў:

квартальнае размеркаванне даходаў рэспубліканскага бюджэту;

даходы рэспубліканскага бюджэту ў межах зацверджаных гадавых паступленняў;

квартальнае размеркаванне расходаў рэспубліканскага бюджэту;

расходы рэспубліканскага бюджэту па ведамаснай і эканамічнай класіфікацыі расходаў бюджэту ў межах зацверджаных гадавых назначэнняў па функцыянальнай класіфікацыі расходаў бюджэту;

расходы рэспубліканскага бюджэту па функцыянальнай класіфікацыі расходаў бюджэту ў частцы асігнаванняў на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і рэзервовых фондаў;

памеры крыніц фінансавання дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту;

даходы рэспубліканскага бюджэту ў частцы мытных пошлін (вывазных) на нафтапрадукты і расходы рэспубліканскага бюджэту ў частцы субсідый на пакрыццё кошту імпар-
туемай вуглевадароднай сыравіны.

2. У выпадку незаконнага атрымання або выкарыстання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі не па мэтавым прызначэнні альбо з парушэннем заканадаўства сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту, альбо існуючай запазычанасці па плацяжах у гэты бюджэт, уключаючы запазычанасць па бюджэтных пазыках, бюджэтных крэдытах, невыканання рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь, прынятых у межах яго кампетэнцыі, ажыццяўляць пагашэнне (пакрыццё) такой запазычанасці за кошт сродкаў, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту ў бюджэты абласцей і г. Мінска.

3. Ажыццяўляць залік падлягаючых выплаце ў рэспубліканскі бюджэт юрыдычнымі асобамі падаткаў, збораў (пошлін) і іншых абавязковых плацяжоў, запазычанасці па бюджэтных пазыках, нявыкананых абавязацельствах па пазыках, выдадзеных з фонду падтрымкі экспарту, выкананых гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь па знешніх дзяржаўных пазыках (крэдытах) і крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, а таксама налічаных пені, працэнтаў і штрафаў — у межах сродкаў, якія належаць указаным юрыдычным асобам з рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку сродкаў адпаведных інавацыйных фондаў.

Артыкул 33. У 2009 годзе пералікі будоўляў і аб'ектаў (за выключэннем аб'ектаў будаўніцтва (рэканструкцыі) дадатковай інфраструктуры аграгарадкоў), што фінансуюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама за кошт рэспубліканскага фонду аховы прыроды, рэспубліканскага дарожнага фонду і дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь вызначаюцца ў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме на 2009 год, якая зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У 2009 годзе пералікі будоўляў і аб'ектаў (за выключэннем аб'ектаў будаўніцтва (рэканструкцыі) дадатковай інфраструктуры аграгарадкоў), што фінансуюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама за кошт рэспубліканскага фонду аховы прыроды, рэспубліканскага дарожнага фонду і дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь вызначаюцца ў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме на 2009 год, якая зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 34. У 2009 годзе:

У 2009 годзе:

1. Утвараць інавацыйныя фонды за кошт адлічэнняў у памеры не больш за 0,25 працэнта, за выключэннем адлічэнняў у адпаведнасці з часткай першай падпункта 2.1 пункта 2 гэтага артыкула:

1.1. рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання (за выключэннем Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь), іншым дзяржаўным арганізацыям, падначаленым Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (распараджэнні), арганізацый (за выключэннем арганізацый, указаных у частцы другой гэтага падпункта), гаспадарчых таварыстваў, што не ўваходзяць у склад падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь арганізацый, але акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, прапарцыянальна долі дзяржаўнай уласнасці, акрамя часткі інавацыйнага фонду Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, што ўтвараецца і выкарыстоўваецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2006 г. № 499 "Аб некаторых мерах па абнаўленні асноўных сродкаў у будаўнічай галіне" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 127, 1/7828).

Бюджэтныя арганізацыі, арганізацыі ў частцы вытворчасці прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, у тым ліку за кошт сродкаў аказанай дзяржаўнай падтрымкі, а таксама арганізацыі па аказваемых насельніцтву і субсідзіруемых з бюджэту жыллёва-камунальных паслугах, паслугах па перавозцы пасажыраў транспартам агульнага карыстання ў гарадскім пасажырскім, прыгарадным аўтамабільным унутраным водным транспарце не ажыццяўляюць адлічэнні ў інавацыйныя фонды;

1.2. Міністэрству гандлю Рэспублікі Беларусь — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг):

арганізацый, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні (распараджэнні) Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку гаспадарчых таварыстваў, у дачыненні да якіх Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь упаўнаважана кіраваць акцыямі (долямі ў статутных фондах), якія належаць дзяржаве;

арганізацый, якія ажыццяўляюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аптовы і рознічны гандаль таварамі (за выключэннем тавараў, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь), а таксама дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання, незалежна ад формаў уласнасці (за выключэннем арганізацый (акрамя гаспадарчых таварыстваў), якія адлічваюць сродкі ў інавацыйныя фонды, што ўтвараюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падначаленымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку");

гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні (распараджэнні) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама якія ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь, акцыі (долі ў статутным фондзе) якіх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, і ажыццяўляюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аптовы і рознічны гандаль таварамі, за выключэннем тавараў, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання, прапарцыянальна акцыям (долям у статутных фондах), якія не належаць дзяржаве.

Арганізацыі (гаспадарчыя таварыствы), указаныя ў абзацах другім — чацвёртым часткі першай гэтага падпункта, адлічваюць сродкі ў інавацыйны фонд Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь у памерах і парадку, устаноўленых гэтым Міністэрствам, а гаспадарчыя таварыствы, указаныя ў абзацы чацвёртым часткі першай гэтага падпункта, — і ў інавацыйныя фонды, створаныя названымі органамі і арганізацыямі, у памерах і парадку, устаноўленых заканадаўствам.

Адлічэнні ў інавацыйны фонд Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь праводзяцца ад сабекошту рэалізаваных прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), які фарміруецца ва ўстаноўленым парадку арганізацыямі, што ажыццяўляюць аптовы і рознічны гандаль і дзейнасць у сферы грамадскага харчавання, без уліку пакупнога кошту рэалізуемых тавараў, а арганізацыямі, што ажыццяўляюць дзейнасць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, — без уліку кошту матэрыялаў, якія аплачваюцца насельніцтвам;

1.3. Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія знаходзяцца ў яго падпарадкаванні (распараджэнні) арганізацый, у тым ліку бюджэтных арганізацый у частцы ажыццяўлення імі дзейнасці, якая прыносіць даходы, у адпаведнасці з заканадаўствам;

1.4. Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) арганізацый спажывецкай кааперацыі;

1.5. Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) юрыдычных асобаў, якія ўтвараюцца гэтай Федэрацыяй;

1.6. грамадскім аб'яднанням "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" — ад сабекошту прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) арганізацый, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца гэтыя грамадскія арганізацыі.

2. Устанавіць:

2.1. павышаныя памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" згодна з дадаткам 12.

Абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам устанаўліваць зыходзячы са спецыфікі работы павышаныя памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды для арганізацый, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (распараджэнні), а таксама гаспадарчых таварыстваў, якія маюць акцыі (долі ў статутных фондах) у камунальнай уласнасці, прапарцыянальна долі камунальнай уласнасці;

2.2. нарматывы накіравання сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, работ па падрыхтоўцы і засваенні вытворчасці новых відаў навуковаёмістай прадукцыі, а таксама галіновых праграм энергазберажэння і мерапрыемстваў па ўкараненні новых энергаэфектыўных тэхналогій і абсталявання згодна з дадаткам 13.

3. Устанавіць, што:

3.1. адлічэнні ў інавацыйныя фонды адносяцца на сабекошт і ўключаюцца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні;

3.2. парадак фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

3.3. Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь сродкі інавацыйнага фонду могуць накіроўвацца арганізацыям гандлю і бытавога абслугоўвання, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, у адпаведнасці з накірункамі і мэтамі выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, а таксама на фінансаванне расходаў па ўтрыманні апарату кіравання дзяржаўнага аб'яднання "Белбыт";

3.4. частка павышанага нарматыву інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца:

Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь, накіроўваецца на фінансаванне расходаў па ўтрыманні цэнтральных апаратаў гэтых міністэрстваў і Камітэта;

Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, накіроўваецца на абнаўленне асноўных сродкаў арганізацый, што знаходзяцца ў падпарадкаванні (распараджэнні) абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, што ажыццяўляюць дзейнасць у сферы будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, у мэтах забеспячэння развіцця вытворчай базы ўказаных арганізацый;

3.5. вяртанне страт даходаў бюджэту пры ўстаноўцы грамадзянам тэлефонаў на льготных умовах у адпаведнасці з заканадаўствам ажыццяўляецца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;

3.6. парадак, тэрміны аплаты і залічэнні, накіраванні і мэты выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду, які ўтвараецца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, вызначаюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

3.7. парадак, тэрміны аплаты і залічэнні, накіраванні і мэты выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, што ўтвараюцца грамадскімі аб'яднаннямі "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

3.8. рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падначаленыя Ураду Рэспублікі Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў у двухтыднёвы тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона ўстанаўліваюць для арганізацый, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (распараджэнні), а таксама гаспадарчых таварыстваў, што не ўваходзяць у склад падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь арганізацый, але акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, памеры адлічэнняў у інавацыйныя фонды.

4. Сродкі інавацыйных фондаў, незаконна атрыманыя або выкарыстаныя не па мэтавым прызначэнні або з парушэннем заканадаўства рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падначаленымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, якія фарміруюць такія фонды, а таксама арганізацыямі — атрымальнікамі сродкаў з указаных фондаў, падлягаюць вяртанню ў бясспрэчным парадку ў адпаведны фонд па рашэнні фінансавых і іншых органаў у адпаведнасці з заканадаўствам.

5. Зацвердзіць на 2009 год даходы інавацыйных фондаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, у суме 2 689 432 779 тыс. рублёў і расходы інавацыйных фондаў у суме 3 222 042 888 тыс. рублёў (без уліку сродкаў, якія накіроўваюцца на прадастаўленне субвенцый абласцям для стварэння дадатковай і развіцця дзейнай сацыяльнай інфраструктуры аграгарадкоў у суме 196 910 880 тыс. рублёў і Беларускаму інавацыйнаму фонду ў суме 46 227 610 тыс. рублёў, а таксама з улікам накіравання сродкаў рэспубліканскага бюджэту) згодна з дадаткам 13.

Артыкул 35. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

плата за лясныя карыстанні, вылічаная па тэрмінах аплаты ў 2009 годзе, паступленні ад продажу драўніны, нарыхтаванай пры правядзенні высечак прамежкавага карыстання і іншых высечак, ад пабочнага лесакарыстання і вядзення паляўнічай гаспадаркі, а таксама сумы пені, што плацяцца лесакарыстальнікамі за прадастаўленне юрыдычнай асобай, якая распараджаецца лясной гаспадаркай, або тэрытарыяльным органам Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адтэрміноўкі на нарыхтоўку і вываз драўніны, не высечанай і не вывезенай ва ўстаноўлены тэрмін, застаюцца ў распараджэнні арганізацый лясной гаспадаркі, не абкладаюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі) і накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў па вядзенні лясной і паляўнічай гаспадаркі;

стаўкі зямельнага падатку індэксуюцца на 87 працэнтаў;

сумы падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку), за выключэннем плацяжоў за перапрацоўку нафты і нафтапрадуктаў арганізацыямі, якія ажыццяўляюць перапрацоўку нафты, індэксуюцца на 17 працэнтаў;

памер валавой выручкі, устаноўленай заканадаўствам у якасці крытэрыю для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, індэксуецца на 17 працэнтаў.

Артыкул 36. Устанавіць, што ў 2009 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права:

Устанавіць, што ў 2009 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права:

павялічваць (памяншаць), але не больш чым у два разы стаўкі зямельнага падатку, падатку на нерухомасць асобным катэгорыям плацельшчыкаў. Рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў аб павелічэнні ставак указаных падаткаў не распаўсюджваюцца на юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падаткаў, збораў, мытных плацяжоў і пені, субсідый і сродкаў на фінансаванне капітальных укладанняў з рэспубліканскага бюджэту;

прадастаўляць асобным плацельшчыкам — фізічным асобам, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ільготы па выплаце зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, падаходнага падатку з фізічных асобаў, адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў;

вызваляць ад выплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць арганізацыі спажывецкай кааперацыі па аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Артыкул 37. Устанавіць, што ў 2009 годзе:

Устанавіць, што ў 2009 годзе:

1. Плацельшчыкі адлічэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця, інавацыйныя фонды, вызначаныя адпаведна ў артыкулах 20 і 34 гэтага Закона, а таксама часткі прыбытку рэспубліканскіх і камунальных унітарных прадпрыемстваў, часткі даходаў гаспадарчых таварыстваў нясуць адказнасць за нявыплату, няпоўную выплату ўказаных адлічэнняў і плацяжоў, устаноўленую заканадаўствам для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін).

Падатковыя органы пры правядзенні праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці ажыццяўляюць кантроль за выплатай указаных у гэтым пункце адлічэнняў і плацяжоў, спаганяюць іх у бясспрэчным парадку ў выпадку іх нявыплаты, няпоўнай выплаты.

2. Плацельшчыкі арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндадавальнікамі якіх з'яўляюцца сельскія, пасялковыя, гарадскія, раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы, карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі, устаноўленыя для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін).

Падатковыя органы пры ажыццяўленні кантролю за правільным вылічэннем, поўнай і своечасовай выплатай арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндадавальнікамі якіх з'яўляюцца сельскія, пасялковыя, гарадскія, раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы, прымяненні спосабаў забеспячэння яе выплаты, а таксама выплаты пені, спагнанні гэтай платы і пені карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі, устаноўленыя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, спагнання падаткаў, збораў (пошлін) і пені.

Нявыплата або няпоўная выплата арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндававальнікамі якіх з'яўляюцца сельскія, пасялковыя, гарадскія, раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы, парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення падатковых дэкларацый (разлікаў) па гэтай плаце цягнуць за сабой адказнасць, устаноўленую заканадаўствам за нявыплату, няпоўную выплату падаткаў, збораў (пошлін), парушэнне ўстаноўленага тэрміну прадстаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыі (разліку).

Артыкул 38. Устанавіць у 2009 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на прадукцыю, тавары (работы, паслугі) сумаў падаткаў і збораў, якія плацяцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі з выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг):

Устанавіць у 2009 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на прадукцыю, тавары (работы, паслугі) сумаў падаткаў і збораў, якія плацяцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі з выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг):

акцызы (для падакцызных тавараў);

збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі;

падатак на дабаўленую вартасць.

Артыкул 39. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго выканання.

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго выканання.

Абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў і ў трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць іншыя меры, неабходныя для яго выканання.

Артыкул 40. Устанавіць, што ў 2009 годзе Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь прымяняецца да адносінаў, урэгуляваных гэтым Законам, у частцы, якая не супярэчыць гэтаму Закону.

Устанавіць, што ў 2009 годзе Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь прымяняецца да адносінаў, урэгуляваных гэтым Законам, у частцы, якая не супярэчыць гэтаму Закону.

Артыкул 41. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2009 года, за выключэннем гэтага артыкула, падпункта 3.8 пункта 3 артыкула 34 і артыкула 39, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Гэты Закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2009 года, за выключэннем гэтага артыкула, падпункта 3.8 пункта 3 артыкула 34 і артыкула 39, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

13 лістапада 2008 года, г. Мінск.

№ 450-З