ПастановЫ Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб прызнанні паўнамоцтваў члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання Талкачова А.В.

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прызнаць паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання Талкачова Анатоля Васільевіча, зарэгістраванага Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў як выбранага ад горада Мінска (пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 20 лістапада 2008 г. № 137 "Аб выніках паўторных выбараў і рэгістрацыі члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання").

Старшыня Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Б. Батура
 
 
 
 

28 лістапада 2008 года, г. Мінск. № 27-СР4/I