Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 599

Аб зацвярджэнні страхавых тарыфаў па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці
і прафесійных захворванняў

1. Зацвердзіць прыкладзеныя страхавыя тарыфы па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў на 2009 год.

2. У Правілах устанаўлення надбавак да страхавых тарыфаў па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў і скідак з гэтых тарыфаў, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 531 "Аб устанаўленні памераў страхавых тарыфаў, страхавых узносаў, лімітаў адказнасці па асобных відах абавязковага страхавання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 143, 1/7867):

2.1. у пунктах 4 і 6 словы "галіны (падгаліны) эканомікі" замяніць словамі "віду дзейнасці";

2.2. у пункце 7 словы "галінам (падгалінам) эканомікі, адпаведным агульнасаюзнаму класіфікатару "Галіны народнай гаспадаркі" замяніць словамі "відам дзейнасці, адпаведным Агульнадзяржаўнаму класіфікатару відаў эканамічнай дзейнасці".

3. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2009 г.

Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. Лукашэнка.

4 лістапада 2008 г. г. Мінск.