Закон Рэспублікі Беларусь

Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь
"Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці
і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай
прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 21 лістапада 2008 года

Адобраны 28 лістапада 2008 года

Артыкул 1. Унесці ў падпункт 1.14 пункта 1 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 212, 2/1526) наступнае дапаўненне:

Унесці ў падпункт 1.14 пункта 1 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 212, 2/1526) наступнае дапаўненне:

пасля абзаца дзясятага дапоўніць падпункт абзацам наступнага зместу:

"падчас правядзення спартыўных, культурна-масавых, іншых відовішчных мерапрыемстваў, рэлігійных мерапрыемстваў у месцах іх правядзення і ў радыусе 500 метраў прылеглых да іх тэрыторый арганізатарамі і ўдзельнікамі названых масавых мерапрыемстваў. Рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў месцах правядзення названых масавых мерапрыемстваў і ў радыусе 500 метраў прылеглых да іх тэрыторый забараняецца за дзве гадзіны да пачатку і на час правядзення гэтых мерапрыемстваў таксама арганізацыям і асобам, якія не з'яўляюцца іх арганізатарамі і ўдзельнікамі, за выключэннем выпадкаў рэалізацыі алкагольных напояў у арганізацыях (рэстараны, кавярні і г.д.) з правам на гандаль імі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, для запланаваных раней урачыстых і рытуальных мерапрыемстваў;";

абзацы адзінаццаты — пятнаццаты лічыць адпаведна абзацамі дванаццатым — шаснаццатым.

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з 4 сакавіка 2009 года.

Гэты Закон уступае ў сілу з 4 сакавіка 2009 года.

Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. Лукашэнка

16 снежня 2008 года,
г. Мінск. № 1-З