Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 710

Аб аб'яўленні 2009 года Годам роднай зямлі

У мэтах зберажэння і прымнажэння нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа, выхавання моладзі ў духу любві да Айчыны, а таксама арганізацыі мерапрыемстваў у сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пастанаўляю:

1. Аб'явіць у Рэспубліцы Беларусь 2009 год Годам роднай зямлі.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2009 годзе Года роднай зямлі, забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па яго выкананню і прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму зацвердзіць галіновыя і рэгіянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенні ў 2009 годзе Года роднай зямлі.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. Лукашэнка.

29 снежня 2008 г. г. Мінск.