Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 708

Аб назначэнні П.М. Рудніка
старшынёй Магілёўскага аблвыканкама

Назначыць Рудніка Пятра Міхайлавіча старшынёй Магілёўскага аблвыканкама і прысвоіць яму вышэйшы клас дзяржаўнага служачага.

Унесці кандыдатуру П.М. Рудніка на зацвярджэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

29 снежня 2008 г., г. Мінск.

 

 

Біяграфія Рудніка Пятра Міхайлавіча

Руднік Пётр Міхайлавіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў в. Аляксееўка Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1985 годзе скончыў Дрэздэнскі тэхнічны універсітэт, а ў 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

Працаваў на магілёўскім вытворчым аб'яднанні "Тэхнапрыбор", у будаўнічых арганізацыях Магілёва, на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе.

З 1995 па 2000 год займаў пасаду намесніка дырэктара завода "Магілёўліфтмаш". З 2000 па 2003 год быў камерцыйным дырэктарам Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання, а з 2003 года ўзначаліў гэта прадпрыемства. 29 снежня 2008 года назначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама. Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".