Закон Рэспублікі Беларусь

Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 19 снежня 2008 года

 

Гэты Закон накіраваны на ахову правоў і інтарэсаў грамадзян, якія бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, эвакуяваныя, адселеныя, самастойна выехалі на новае месца жыхарства з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, пражывалі на ўказанай тэрыторыі, і іншых катэгорый грамадзян, якія вызначаны гэтым Законам.

Глава 1

Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Асноўныя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, і іх азначэнні

Для мэтаў гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:

грамадзяне, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, — грамадзяне, якія зарэгістраваны па месцы жыхарства ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, у населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення, зоне з правам на адсяленне, зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;

дзеці грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, — дзеці, якія нарадзіліся пасля ўдзелу хоць бы аднаго з бацькоў у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый альбо пасля аднясення хоць бы аднаго з бацькоў да катэгорыі пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый;

радыеактыўнае забруджванне — прысутнасць радыеактыўных рэчываў на паверхні, унутры матэрыялу, у паветры, арганізме чалавека або ў іншым месцы ў колькасці, якая перавышае ўзроўні, устаноўленыя нормамі і правіламі радыяцыйнай бяспекі;

сярэдняя гадавая эфектыўная доза апрамянення насельніцтва — сума эфектыўнай дозы знешняга апрамянення, атрыманай за каляндарны год, і чаканай эфектыўнай дозы ўнутранага апрамянення, абумоўленай паступленнем у арганізм радыенуклідаў за гэты ж год, якая разлічваецца як сярэдняя доза для ўсяго насельніцтва, якое пражывае на канкрэтнай тэрыторыі, за поўны каляндарны год, і вымяраецца ў мЗв;

эфектыўная доза апрамянення — велічыня ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання, якая выкарыстоўваецца як мера рызыкі ўзнікнення аддаленых наступстваў апрамянення арганізма чалавека і асобных яго органаў з улікам іх радыеадчувальнасці.

Артыкул 2. Права грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, на атрыманне льгот

1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, маюць права на атрыманне льгот за шкоду, нанесеную іх жыццю і здароўю ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, у парадку і на ўмовах, устаноўленых гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

2. Калі грамадзянін мае права на адну і тую ж ільготу па некалькіх падставах, прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, ільгота даецца па яго выбары па адной з падстаў.

3. Рэалізацыя правоў грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, на атрыманне льгот, устаноўленых гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай.

Артыкул 3. Iльготы замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый і пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, карыстаюцца ўсімі льготамі, устаноўленымі гэтым Законам, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі.

Артыкул 4. Фінансаванне расходаў, звязаных з рэалізацыяй гэтага Закона

Фінансаванне расходаў, звязаных з рэалізацыяй гэтага Закона, ажыццяўляецца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год і рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год.

Артыкул 5. Крытэрыі абмежавання працоўнай дзейнасці і пражывання насельніцтва на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання

1. Пражыванне і працоўная дзейнасць насельніцтва на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання не патрабуюць якіх-небудзь абмежаванняў, калі сярэдняя гадавая эфектыўная доза апрамянення насельніцтва не перавышае 1 мЗв над узроўнем натуральнага і тэхнагеннага радыяцыйнага фону.

2. Пры перавышэнні сярэдняй гадавой эфектыўнай дозы апрамянення насельніцтва 1 мЗв над узроўнем натуральнага і тэхнагеннага радыяцыйнага фону праводзяцца ахоўныя мерапрыемствы.

3. Пры зніжэнні сярэдняй гадавой эфектыўнай дозы апрамянення насельніцтва да значэнняў у інтэрвале ад 1,0 мЗв да 0,1 мЗв над узроўнем натуральнага і тэхнагеннага радыяцыйнага фону ахоўныя мерапрыемствы не адмяняюцца.

4. Пры сярэдняй гадавой эфектыўнай дозе апрамянення насельніцтва менш за 0,1 мЗв над узроўнем натуральнага і тэхнагеннага радыяцыйнага фону ахоўныя мерапрыемствы не праводзяцца.

Артыкул 6. Зоны радыеактыўнага забруджвання

Тэрыторыя радыеактыўнага забруджвання ў залежнасці ад шчыльнасці забруджвання глебаў радыенуклідамі і ступені ўздзеяння (велічыні эфектыўнай дозы) радыяцыі на насельніцтва падраздзяляецца на зоны радыеактыўнага забруджвання ў адпаведнасці з крытэрыямі, устаноўленымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 1991 года "Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падпалі пад радыеактыўнае забруджванне ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 35, ст. 622).

Артыкул 7. Парадак уезду на тэрыторыю радыеактыўнага забруджвання ў зону далейшага адсялення для пастаяннага пражывання

Уезд грамадзян на тэрыторыю радыеактыўнага забруджвання ў зону далейшага адсялення для пастаяннага пражывання ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 8. Умовы рээвакуацыі насельніцтва

Рээвакуацыя насельніцтва ажыццяўляецца выключна ў добраахвотным парадку пасля зніжэння радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі населенага пункта да ўзроўню, які забяспечвае ўмовы пражывання і працоўнай дзейнасці без абмежаванняў. Рашэнне аб рээвакуацыі насельніцтва прымаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па заключэнні Нацыянальнай камісіі Беларусі па радыяцыйнай ахове пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 9. Забарона вытворчасці і рэалізацыі забруджанай радыенуклідамі прадукцыі

1. Забараняюцца вытворчасць і рэалізацыя любых відаў прадукцыі, утрыманне радыенуклідаў у якой перавышае рэспубліканскія дапушчальныя ўзроўні, што ўстаноўлены тэхнічнымі рэгламентамі, зацверджанымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей — рэспубліканскія дапушчальныя ўзроўні), міжнародныя нормы.

2. Прадукцыя з утрыманнем радыенуклідаў, якое перавышае рэспубліканскія дапушчальныя ўзроўні, міжнародныя нормы, падлягае канфіскацыі і ўтылізацыі або захаванню.

Артыкул 10. Дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы, устаноўленыя гэтым Законам

1. Дакументамі, якія пацвярджаюць права на льготы, устаноўленыя гэтым Законам, з'яўляюцца пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый (далей — пасведчанне) і даведкі, парадак выдачы якіх устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

2. Форма пасведчання зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Формы даведак зацвярджаюцца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

4. Пры выяўленні неправамернасці выдачы (атрымання) пасведчанняў органы (арганізацыі), якія выдалі гэтыя пасведчанні, канфіскоўваюць іх.

5. Дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы, устаноўленыя гэтым Законам, могуць быць канфіскаваныя і ў іншых выпадках і ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 11. Умовы і парадак спынення і прыпынення права на льготы, устаноўленыя гэтым Законам

1. Права на льготы для грамадзян, указаных у гэтым Законе, прыпыняецца з дня ўступлення ў сілу абвінаваўчага прыгавора суда і да пагашэння або зняцця судзімасці, за выключэннем правоў на льготы па лекавым забеспячэнні і забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, без прымянення якіх немагчымыя жыццядзейнасць арганізма і кампенсацыя яго функцыянальных магчымасцяў.

2. У выпадку ўстанаўлення факта незаконнага карыстання асобнымі льготамі па віне грамадзян, указаных у гэтым Законе, права на гэтыя льготы спыняецца, а права на ўсе іншыя льготы (пры іх наяўнасці) прыпыняецца на адзін год, за выключэннем правоў на льготы па лекавым забеспячэнні і забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, без прымянення якіх немагчымыя жыццядзейнасць арганізма і кампенсацыя яго функцыянальных магчымасцяў.

3. Дзеянне льгот, устаноўленых гэтым Законам, для грамадзян, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення, спыняецца па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы жыхарства гэтых грамадзян пры прадастаўленні тым, хто перасяляецца, жылога памяшкання за межамі зоны далейшага адсялення.

4. Парадак спынення права на льготы, устаноўленыя гэтым Законам, для грамадзян, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення, устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Глава 2

Статус грамадзян,
якія пацярпелі
ад катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС,
іншых радыяцыйных аварый

Артыкул 12. Катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый

Да грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, адносяцца:

удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый;

насельніцтва, якое пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.

Артыкул 13. Удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый

1. Удзельнікамі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з'яўляюцца:

1.1. грамадзяне, якія бралі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986—1987 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) або занятыя ў гэты перыяд на эксплуатацыі або іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваныя або камандзіраваныя), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, якія прызваны на спецыяльныя зборы і прыцягнуты да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў гэтай катастрофы;

1.2. грамадзяне, якія бралі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1988—1989 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) або занятыя ў гэты перыяд на эксплуатацыі або іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваныя або камандзіраваныя), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, якія прызваны на спецыяльныя зборы і прыцягнуты да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў гэтай катастрофы;

1.3. грамадзяне, якія бралі ўдзел у работах па дэзактывацыі, будаўніцтве, жыццезабеспячэнні насельніцтва ў 1986—1987 гадах у зоне першачарговага адсялення або зоне далейшага адсялення, уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, якія прызваны на спецыяльныя зборы і прыцягнуты да выканання гэтых работ.

2. Да ваеннаслужачых, указаных у падпунктах 1.1—1.3 пункта 1 гэтага артыкула, адносяцца ваеннаслужачыя Узброеных Сілаў СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР і БССР, унутраных войскаў, чыгуначных войскаў і іншых вайсковых фарміраванняў, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам былога СССР, а таксама асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў былога СССР.

3. Да ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў іншых радыяцыйных аварый адносяцца:

3.1. грамадзяне, якія бралі непасрэдны ўдзел у выпрабаваннях ядзернай зброі ў атмасферы або пад вадой, баявых радыеактыўных рэчываў, вучэннях з прымяненнем такіх зброі, рэчываў да даты фактычнага спынення такіх выпрабаванняў і вучэнняў;

3.2. грамадзяне, якія бралі непасрэдны ўдзел у падземных выпрабаваннях ядзернай зброі або правядзенні падземных ядзерных выбухаў у навукова-тэхнічных мэтах ва ўмовах няштатных радыяцыйных сітуацый і дзеяння іншых паражальных фактараў ядзернай зброі;

3.3. грамадзяне, якія бралі непасрэдны ўдзел у ліквідацыі радыяцыйных аварый на ядзерных энергетычных устаноўках надводных і падводных караблёў і іншых ваенных аб'ектах, а таксама на вытворчым аб'яднанні "Маяк" у перыяд з 29 верасня 1957 года па 31 снежня 1958 года, у правядзенні абаронных мерапрыемстваў і рэабілітацыі забруджаных радыенуклідамі тэрыторый уздоўж ракі Цеча ў перыяд з 1 студзеня 1949 года па 31 снежня 1956 года;

3.4. спецыялісты з ліку асобных падраздзяленняў па зборцы (разборцы) ядзерных зарадаў, якія выконвалі гэтыя работы да 31 снежня 1961 года;

3.5. грамадзяне, якія бралі непасрэдны ўдзел у падземных выпрабаваннях ядзернай зброі, правядзенні падземных ядзерных выбухаў у навукова-тэхнічных мэтах, правядзенні і забеспячэнні работ па зборы і захаванні радыеактыўных рэчываў, а таксама па ліквідацыі наступстваў аварыі на вытворчым аб'яднанні "Маяк" у перыяд з 1 студзеня 1959 года па 31 снежня 1961 года.

Артыкул 14. Насельніцтва, якое пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый

Да насельніцтва, якое пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, адносяцца:

грамадзяне, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання;

грамадзяне, якія эвакуяваныя, адселеныя, самастойна выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны далейшага адсялення (уключаючы дзяцей, якія знаходзіліся ва ўнутрывантробным стане), за выключэннем тых, якія прыбылі на гэту тэрыторыю пасля 1 студзеня 1990 года;

грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый (далей — грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу), інваліды, у дачыненні да якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, што прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі (далей — інваліды ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый);

дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, у дачыненні да якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, што прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі (далей — дзеці-інваліды ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый).

Артыкул 15. Iншыя катэгорыі грамадзян, на якіх распаўсюджваецца дзеянне гэтага Закона

Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца таксама на:

тых, хто працуе, праходзіць ваенную службу або службу ў органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях і органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (далей — ваенная служба або служба) на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, у тым ліку часова накіраваных або камандзіраваных;

дзяцей грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый;

грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне з правам на адсяленне, зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, а таксама якія пастаянна (пераважна) пражываюць (пражывалі) у населеных пунктах, што выведзены са складу ўказаных зонаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, за выключэннем тых, хто прыбыў на гэту тэрыторыю пасля 1 студзеня 1990 года.

Артыкул 16. Устанаўленне статусу грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый

Грамадзянам, якія адносяцца да катэгорый пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, устанаўліваецца статус удзельніка ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый або пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый у парадку, што вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. Арганізацыя медыцынскай дапамогі і агляд грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, і іх няпоўнагадовых дзяцей

1. Аказанне медыцынскай дапамогі грамадзянам, указаным у артыкулах 13—15 гэтага Закона, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Неабходныя звесткі аб гэтых грамадзянах уключаюцца ў Дзяржаўны рэгістр асобаў, якія падпалі пад уздзеянне радыяцыі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

2. Прычынная сувязь калецтва або захворвання, што прывялі да страты або частковай страты прафесійнай працаздольнасці, інваліднасці або смерці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі ўстанаўліваецца грамадзянам, указаным у артыкуле 13, абзацах другім і трэцім артыкула 14, артыкуле 15 гэтага Закона, міжведамаснымі экспертнымі саветамі па ўстанаўленні прычыннай сувязі захворванняў, што прывялі да інваліднасці або смерці, у асобаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, і ваенна-ўрачэбнымі камісіямі.

Палажэнне аб міжведамасных экспертных саветах па ўстанаўленні прычыннай сувязі захворванняў, што прывялі да інваліднасці або смерці, у асобаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Паўторны агляд грамадзян, якія цалкам або часткова страцілі прафесійную працаздольнасць і прызнаныя інвалідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, праводзіцца медыка-рэабілітацыйнымі экспертнымі камісіямі праз пяць гадоў, калі ўказаныя асобы не настойваюць на больш раннім тэрміне паўторнага агляду. Паўторны агляд грамадзян, якія цалкам або часткова страцілі прафесійную працаздольнасць, прызнаныя інвалідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый і дасягнулі ўзросту, вызначанага артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб пенсійным забеспячэнні" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275), праводзіцца толькі па іх пісьмовай заяве або ў выпадку, калі ўстаноўлены факт неправамернага ўстанаўлення ім інваліднасці або прычыны інваліднасці.

Глава 3

Iльготы грамадзянам,
якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інвалідам (дзецям-інвалідам) у выніку катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС,
іншых радыяцыйных аварый
і ўдзельнікам ліквідацыі
іх наступстваў

Артыкул 18. Iльготы грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інвалідам (дзецям-інвалідам) у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый

1. Грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інваліды ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый маюць права на:

1.1. медыцынскае абслугоўванне пры выхадзе на пенсію ў арганізацыях аховы здароўя, да якіх яны былі прымацаваны па апошнім месцы працы, ваеннай службы або службы;

1.2. першачарговае ўладкаванне ў дзяржаўныя стацыянарныя арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання;

1.3. выплату дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзіннага) заробку за працоўныя дні (гадзіны) па графіку працы работніка з першага дня часовай страты працаздольнасці;

1.4. першачарговае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя, сувязі, службы быту, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў;

1.5. перадачу бязвыплатна з улікам жыллёвай квоты (сумы квот) ва ўласнасць займаемых імі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.6. атрыманне, калі яны знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія пабудаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што накіроўваюцца на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у парадку і на ўмовах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

1.7. падатковыя льготы ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інваліды I і II групы ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, дзеці-інваліды ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый маюць права на:

2.1. бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў (металакампазітаў), металакерамікі і фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нітрыд-тытану) у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства, забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам (пералікам) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў парадку і на ўмовах, што вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

2.2. бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі) незалежна ад месца жыхарства, а тым, хто пражывае ў сельскай мясцовасці, — таксама на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў у межах адміністрацыйнага раёна па месцы жыхарства;

2.3. бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносінаў (акрамя таксі).

3. Грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інваліды I і II групы ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый маюць права на 90-працэнтную скідку з кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, а з хірургічнымі захворваннямі — таксама перавязачных матэрыялаў (пры наяўнасці адпаведнага медыцынскага заключэння) у парадку, што вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

4. Дзеці-інваліды ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый маюць права на:

4.1. бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў у парадку, што вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

4.2. перадачу бязвыплатна з улікам жыллёвай квоты (сумы квот) ва ўласнасць займаемых імі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

4.3. першачарговае ўладкаванне ў дзяржаўныя стацыянарныя арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання;

4.4. першачарговае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя, сувязі, службы быту, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў.

5. Грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інваліды I і II групы ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, якія не маюць працаздольных членаў сям'і, абавязаных па законе іх утрымліваць, і пражываюць адны альбо толькі з інвалідамі I або II групы і (або) з непрацуючымі пенсіянерамі, якія дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах, маюць права на:

5.1. 50-працэнтную скідку з платы за тэхнічнае абслугоўванне і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшканне;

5.2. 50-працэнтную скідку з платы за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тарыфах (стаўках) у межах зацверджаных нормаў спажывання, а тыя, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення, — за паліва, набытае ў межах нормаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для продажу насельніцтву.

6. Непрацуючыя грамадзяне, якія захварэлі або перанеслі прамянёвую хваробу, непрацуючыя інваліды I і II групы ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, дзеці-інваліды

з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый маюць права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) у парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

7. Грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інваліды з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, дзеці-інваліды з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый маюць права на залічэнне па-за конкурсам ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, на курсы прафесійнага навучання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пераважнае права на залічэнне ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, у парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, з прадастаўленнем іншагароднім інтэрната на час вучобы. Прыём на падрыхтоўчае аддзяленне пры адпаведных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, ажыццяўляецца незалежна ад наяўнасці месцаў з абавязковым прадастаўленнем інтэрната.

8. Грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інваліды з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС маюць права на:

8.1. выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні ці іншы зручны для іх час, а таксама атрыманне сацыяльнага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю 14 каляндарных дзён у годзе;

8.2. пераважнае права на пакіданне на працы пры скарачэнні колькасці або штату работнікаў пры роўнай прадукцыйнасці працы і кваліфікацыі.

9. Iнваліды I і II групы з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый маюць права на першачарговае ўступленне ў гаражныя кааператывы і кааператывы, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак.

Артыкул 19. Iльготы грамадзянам, якія бралі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986—1987 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння), і ўдзельнікам ліквідацыі іншых радыяцыйных аварый

1. Грамадзяне, указаныя ў падпункце 1.1 пункта 1, падпунктах 3.1—3.4 пункта 3 артыкула 13 гэтага Закона, маюць права на:

1.1. медыцынскае абслугоўванне пры выхадзе на пенсію ў арганізацыях аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваны па апошнім месцы працы, ваеннай службы або службы;

1.2. першачарговае ўладкаванне ў дзяржаўныя стацыянарныя арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання;

1.3. першачарговае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя;

1.4. выплату дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзіннага) заробку за працоўныя дні (гадзіны) па графіку працы работніка з першага дня часовай страты працаздольнасці;

1.5. перадачу бязвыплатна з улікам жыллёвай квоты (сумы квот) ва ўласнасць займаемых імі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.6. падатковыя льготы ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Грамадзяне, указаныя ў падпункце 1.1 пункта 1 артыкула 13 гэтага Закона, маюць права на:

2.1. выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама атрыманне сацыяльнага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю 14 каляндарных дзён у годзе;

2.2. пераважнае права на залічэнне ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі (пры іншых роўных умовах), на курсы прафесійнага навучання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, у парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, з прадастаўленнем іншагароднім інтэрната на час вучобы. Прыём на падрыхтоўчыя аддзяленні пры адпаведных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, ажыццяўляецца незалежна ад наяўнасці месцаў з абавязковым прадастаўленнем інтэрната;

2.3. пераважнае права на пакіданне на працы пры скарачэнні колькасці або штату работнікаў пры роўнай прадукцыйнасці працы і кваліфікацыі;

2.4. першачарговае ўступленне ў гаражныя кааператывы і кааператывы, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак.

Артыкул 20. Iльготы грамадзянам, якія бралі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1988—1989 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння), у 1986—1987 гадах — у зоне першачарговага адсялення або зоне наступнага адсялення, і ўдзельнікам ліквідацыі іншых радыяцыйных аварый

1. Грамадзяне, указаныя ў падпунктах 1.2 і 1.3 пункта 1, падпункце 3.5 пункта 3 артыкула 13 гэтага Закона, маюць права на:

1.1. медыцынскае абслугоўванне пры выхадзе на пенсію ў арганізацыях аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваны па апошнім месцы працы, ваеннай службы або службы;

1.2. выплату дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзіннага) заробку за працоўныя дні (гадзіны) па графіку працы работніка з першага дня часовай страты працаздольнасці;

1.3. першачарговае ўладкаванне ў дзяржаўныя стацыянарныя арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання;

1.4. першачарговае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя.

2. Грамадзяне, указаныя ў падпунктах 1.2 і 1.3 пункта 1 артыкула 13 гэтага Закона, маюць права на:

2.1. выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншы зручны для іх час;

2.2. пераважнае права на залічэнне ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі (пры іншых роўных умовах), на курсы прафесійнага навучання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, у парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, з прадастаўленнем іншагароднім інтэрната на час вучобы. Прыём на падрыхтоўчыя аддзяленні пры адпаведных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, ажыццяўляецца незалежна ад наяўнасці месцаў з абавязковым прадастаўленнем інтэрната;

2.3. пераважнае права на пакіданне на працы пры скарачэнні колькасці або штату работнікаў пры роўнай прадукцыйнасці працы і кваліфікацыі;

2.4. першачарговае ўступленне ў гаражныя кааператывы і кааператывы, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак.

Глава 4

Iльготы грамадзянам,
якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання,
і грамадзянам,
якія эвакуяваны, адселены, самастойна выехалі
з тэрыторыі
радыеактыўнага забруджвання

Артыкул 21. Iльготы грамадзянам, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення

1. Грамадзяне, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, маюць права на:

1.1. выплату дапамогі па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў у памеры 150 працэнтаў гэтай дапамогі, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.2. водпуск па цяжарнасці і родах жанчынам з 27 тыдняў цяжарнасці працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладненых родаў або нараджэння дваіх і больш дзяцей — 160 каляндарных дзён) незалежна ад колькасці дзён, фактычна выкарыстаных да родаў;

1.3. пераважнае права на залічэнне ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі (пры іншых роўных умовах), на курсы прафесійнага навучання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, у парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, з прадастаўленнем іншагароднім інтэрната на час вучобы. Прыём на падрыхтоўчыя аддзяленні пры адпаведных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, ажыццяўляецца незалежна ад наяўнасці месцаў з абавязковым прадастаўленнем інтэрната;

1.4. ільготы па плаце за зямлю ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.5. скасаванне працоўнага дагавора пры перасяленні без захавання прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тэрмінаў папярэджання наймальніка;

1.6. першачарговае працаўладкаванне на новым месцы жыхарства пры перасяленні з улікам прафесіі і кваліфікацыі таго, хто перасяляецца. Пры адсутнасці магчымасці такога працаўладкавання ім забяспечваюцца прадастаўленне іншай працы з улікам іх жадання і грамадскіх патрэбнасцяў або магчымасць навучання новым прафесіям (спецыяльнасцям) з захаваннем ва ўстаноўленым парадку заработнай платы на перыяд навучання.

2. Няпоўнагадовыя дзеці, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, маюць права на:

2.1. бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) тэрмінам да аднаго месяца ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

2.2. бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносінаў (акрамя таксі), у пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах, на ўнутраных лініях воднага ці пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння і назад, а таксама па накіраванні дзяржаўных арганізацый аховы здароўя ад месца жыхарства да месца дыспансэрнага, амбулаторнага ці клінічнага абследавання (лячэння) і назад на ўмовах і ў парадку, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

2.3. бясплатны праезд у пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі, на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння і назад пры накіраванні на санаторна-курортнае лячэнне ў складзе арганізаваных груп у санаторна-курортныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, размешчаныя за межамі Рэспублікі Беларусь;

2.4. бясплатнае харчаванне ў час навучання ў агульнаадукацыйных установах на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Грамадзяне, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або якія прыбылі ва ўказаную зону да 1 студзеня 1990 года, пры перасяленні маюць права на атрыманне жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, пабудаваных за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што накіроўваюцца на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у парадку і на ўмовах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 22. Iльготы грамадзянам, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне з правам на адсяленне

1. Грамадзяне, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне з правам на адсяленне, маюць права на:

1.1. выплату дапамогі да доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў у памеры 150 працэнтаў гэтай дапамогі, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.2. водпуск па цяжарнасці і родах жанчынам з 27 тыдняў цяжарнасці працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладненых родаў або нараджэння дваіх і больш дзяцей — 160 каляндарных дзён) незалежна ад колькасці дзён, фактычна выкарыстаных да родаў;

1.3. пераважнае права на залічэнне ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі (пры іншых роўных умовах), на курсы прафесійнага навучання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, у парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, з прадастаўленнем іншагароднім інтэрната на час вучобы. Прыём на падрыхтоўчыя аддзяленні пры адпаведных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, ажыццяўляецца незалежна ад наяўнасці месцаў з абавязковым прадастаўленнем інтэрната;

1.4. ільготы па плаце за зямлю ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.5. скасаванне працоўнага дагавора пры перасяленні без захавання прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тэрмінаў папярэджання наймальніка;

1.6. першачарговае працаўладкаванне на новым месцы жыхарства пры перасяленні з улікам прафесіі і кваліфікацыі таго, хто перасяляецца. Пры адсутнасці магчымасці такога працаўладкавання ім забяспечваюцца прадастаўленне іншай працы з улікам іх жадання і грамадскіх патрэбнасцяў або магчымасць навучання новым прафесіям (спецыяльнасцям) з захаваннем ва ўстаноўленым парадку заработнай платы на перыяд навучання.

2. Няпоўнагадовыя дзеці, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне з правам на адсяленне, маюць права на:

2.1. бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) тэрмінам да аднаго месяца ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

2.2. бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносінаў (акрамя таксі), у пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах, на ўнутраных лініях воднага ці аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння і назад, а таксама па накіраванні дзяржаўных арганізацый аховы здароўя ад месца жыхарства да месца дыспансэрнага, амбулаторнага ці клінічнага абследавання (лячэння) і назад на ўмовах і ў парадку, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

2.3. бясплатны праезд у пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі, на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння і назад пры накіраванні на санаторна-курортнае лячэнне ў складзе арганізаваных груп у санаторна-курортныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, размешчаныя за межамі Рэспублікі Беларусь;

2.4. бясплатнае харчаванне ў час навучання ў агульнаадукацыйных установах на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Артыкул 23. Iльготы грамадзянам, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем

1. Грамадзяне, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, маюць права на:

1.1. водпуск па цяжарнасці і родах жанчынам з 27 тыдняў цяжарнасці працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладненых родаў або нараджэння дваіх і больш дзяцей — 160 каляндарных дзён) незалежна ад колькасці дзён, фактычна выкарыстаных да родаў;

1.2. пераважнае права на залічэнне ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі (пры іншых роўных умовах), на курсы прафесійнага навучання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, у парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, з прадастаўленнем іншагароднім інтэрната на час вучобы. Прыём на падрыхтоўчыя аддзяленні пры адпаведных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, ажыццяўляецца незалежна ад наяўнасці месцаў з абавязковым прадастаўленнем інтэрната.

2. Няпоўнагадовыя дзеці, якія пастаянна (пераважна) пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, маюць права на:

2.1. бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) тэрмінам да аднаго месяца ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

2.2. бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносінаў (акрамя таксі), у пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах, на ўнутраных лініях воднага ці аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння і назад, а таксама па накіраванні дзяржаўных арганізацый аховы здароўя ад месца жыхарства да месца дыспансэрнага, амбулаторнага ці клінічнага абследавання (лячэння) і назад на ўмовах і ў парадку, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

2.3. бясплатны праезд у пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі, на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння і назад пры накіраванні на санаторна-курортнае лячэнне ў складзе арганізаваных груп у санаторна-курортныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, размешчаныя за межамі Рэспублікі Беларусь;

2.4. бясплатнае харчаванне ў час навучання ў агульнаадукацыйных установах на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Артыкул 24. Iльготы грамадзянам, якія эвакуяваны, адселены, самастойна выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення

1. Грамадзяне, якія эвакуяваны, адселены, самастойна выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення (уключаючы дзяцей, якія знаходзіліся ва ўнутрывантробным стане), за выключэннем тых, якія прыбылі ва ўказаныя зоны пасля 1 студзеня 1990 года, маюць права на:

1.1. выплату дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзіннага) заробку за працоўныя дні (гадзіны) па графіку працы работніка з першага дня часовай страты працаздольнасці;

1.2. ільготы па плаце за зямлю ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.3. выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншы зручны для іх час.

2. Грамадзяне, якія пражывалі да 1 студзеня 1990 года і выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на працягу ўсяго перыяду пасля іх выезду з указаных зонаў, маюць права на атрыманне жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, пабудаваных за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія накіроўваюцца на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у парадку і на ўмовах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

3. Грамадзянам, якія атрымалі пры перасяленні з зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення жылыя памяшканні ў дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду, грашовая кампенсацыя за страчаныя жылыя дамы і пабудовы, якія належалі ім на праве ўласнасці, выплачваецца ў выпадку, калі кошт страчаных жылога дома і пабудоў перавышае кошт жылога памяшкання па новым месцы жыхарства, у памеры розніцы паміж гэтымі коштамі.

4. Грамадзянам, якія самастойна выехалі з зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення і страцілі маёмасць у сувязі з перасяленнем, а таксама грамадзянам, якія атрымалі ў спадчыну або на іншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, маёмасць, што знаходзіцца ва ўказаных зонах, выплачваецца грашовая кампенсацыя толькі за тую маёмасць, якая не можа быць выкарыстана імі з прычыны радыяцыйнага забруджвання.

Глава 5

Iльготы грамадзянам,
якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання

Артыкул 25. Iльготы грамадзянам, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне эвакуацыі (адчужэння)

1. Грамадзяне, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне эвакуацыі (адчужэння), маюць права на:

1.1. 35-гадзінны працоўны тыдзень;

1.2. бясплатнае трохразовае гарачае харчаванне, а ў выпадку немагчымасці арганізацыі такога харчавання — на атрыманне сухога пайка або грашовай кампенсацыі;

1.3. медыцынскае абслугоўванне пры выхадзе на пенсію ў арганізацыях аховы здароўя, да якіх яны былі прымацаваны па апошнім месцы працы;

1.4. выплату дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзіннага) заробку за працоўныя дні (гадзіны) па графіку працы работніка з першага дня часовай страты працаздольнасці;

1.5. водпуск па цяжарнасці і родах жанчынам з 27 тыдняў цяжарнасці працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладненых родаў або нараджэння дваіх і больш дзяцей — 160 каляндарных дзён) незалежна ад колькасці дзён, фактычна выкарыстаных да родаў.

2. Асобы радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў, якія нясуць службу на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне эвакуацыі (адчужэння), маюць права на бясплатнае трохразовае гарачае харчаванне, а ў выпадку немагчымасці арганізацыі такога харчавання — на атрыманне сухога пайка або грашовай кампенсацыі.

3. Грамадзяне, часова накіраваныя або камандзіраваныя на работу на тэрыторыю радыеактыўнага забруджвання ў зону эвакуацыі (адчужэння), маюць права на атрыманне сутачных у павышаных памерах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. Канкрэтныя ўмовы рэжыму працы і адпачынку, аплаты працы, памеры кампенсацый і кошту бясплатнага харчавання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне эвакуацыі (адчужэння) устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання.

5. Працягласць асноўнага працоўнага водпуску грамадзянам, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне эвакуацыі (адчужэння), устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Указаны водпуск даецца без уліку дадатковага працоўнага водпуску за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

Артыкул 26. Iльготы грамадзянам, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне першачарговага адсялення і зоне наступнага адсялення

1. Грамадзяне, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне першачарговага адсялення і зоне наступнага адсялення, маюць права на:

1.1. медыцынскае абслугоўванне пры выхадзе на пенсію ў арганізацыях аховы здароўя, да якіх яны былі прымацаваны па апошнім месцы працы;

1.2. выплату дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзіннага) заробку за працоўныя дні (гадзіны) па графіку працы работніка з першага дня часовай страты працаздольнасці;

1.3. адпачынак па цяжарнасці і родах жанчынам з 27 тыдняў цяжарнасці працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладненых родаў пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей — 160 каляндарных дзён) незалежна ад колькасці дзён, фактычна выкарыстаных да родаў.

2. Працягласць асноўнага працоўнага водпуску грамадзянам, якія працуюць у зоне першачарговага адсялення і зоне наступнага адсялення, устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Указаны водпуск даецца без уліку дадатковага працоўнага водпуску за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

Артыкул 27. Iльготы грамадзянам, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне з правам на адсяленне

1. Грамадзяне, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне з правам на адсяленне, маюць права на:

1.1. медыцынскае абслугоўванне пры выхадзе на пенсію ў арганізацыях аховы здароўя, да якіх яны былі прымацаваны па апошнім месцы працы;

1.2. водпуск па цяжарнасці і родах жанчынам з 27 тыдняў цяжарнасці працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладненых родаў або нараджэння дваіх і больш дзяцей — 160 каляндарных дзён) незалежна ад колькасці дзён, фактычна выкарыстаных да родаў.

2. Працягласць асноўнага працоўнага водпуску грамадзянам, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне з правам на адсяленне, устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Указаны водпуск даецца без уліку дадатковага працоўнага водпуску за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

Артыкул 28. Водпуск па цяжарнасці і родах жанчынам, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем

Жанчыны, якія працуюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, маюць права на водпуск па цяжарнасці і родах з 27 тыдняў цяжарнасці працягласцю 146 каляндарных дзён (у выпадку ўскладненых родаў або нараджэння дваіх і больш дзяцей — 160 каляндарных дзён) незалежна ад колькасці дзён, фактычна выкарыстаных да родаў.

Артыкул 29. Дадатковыя гарантыі для асобных катэгорый грамадзян

1. Грамадзяне, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, што не знаходзяцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і назначаюцца на вайсковыя пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпраменьвання, звышвысокіх частот і з кампанентамі ракетнага паліва.

2. Ваеннаслужачыя, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне эвакуацыі (адчужэння), зоне першачарговага адсялення, зоне наступнага адсялення, маюць права пасля 12 месяцаў службы на дадатковы водпуск працягласцю 14 сутак (без уліку часу на праезд да месца правядзення водпуску і назад).

3. Ваеннаслужачыя (за выключэннем указаных у пункце 2 гэтага артыкула), асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія праходзяць ваенную службу або службу на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне першачарговага адсялення, зоне наступнага адсялення, зоне з правам на адсяленне, маюць права на сацыяльны водпуск працягласцю 14 сутак, а ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем — 7 сутак.

Артыкул 30. Гарантыі і працягласць часовага камандзіравання (накіравання) на тэрыторыю радыеактыўнага забруджвання

1. Грамадзяне, камандзіраваныя (накіраваныя) для часовай работы і ў службовыя камандзіроўкі на тэрыторыю радыеактыўнага забруджвання ў зону эвакуацыі (адчужэння), зону першачарговага адсялення, зону наступнага адсялення, зону з правам на адсяленне, у тым ліку ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, маюць права на працоўны водпуск, устаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для грамадзян, якія працуюць, праходзяць ваенную службу або службу ў адпаведных зонах радыеактыўнага забруджвання, за фактычна адпрацаваны час.

2. Тэрмін няспыннага часовага камандзіравання (накіравання) на тэрыторыю радыеактыўнага забруджвання не можа перавышаць аднаго года.

Глава 6

Пенсійнае забеспячэнне грамадзян, якія пацярпелі
ад катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС,
іншых радыяцыйных аварый

Артыкул 31. Пенсійнае забеспячэнне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый

Пенсійнае забеспячэнне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пенсійным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам умоў і нормаў, прадугледжаных гэтым Законам.

Артыкул 32. Пенсіі па ўзросце ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый

Пенсіі па ўзросце ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый назначаюцца са зніжэннем узросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні":

што бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах 10-кіламетровай зоны ў 1986 годзе або не менш за 10 сутак у 1987 годзе, — на 10 гадоў;

што бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 — 1987 гадах у межах зоны эвакуацыі (адчужэння) (акрамя занятых у 10-кіламетровай зоне), і ўдзельнікам ліквідацыі іншых радыяцыйных аварый, указаных у падпунктах 3.1 — 3.4 пункта 3 артыкула 13 гэтага Закона, пры ўмове наступлення інваліднасці незалежна ад яе прычыны (акрамя асобаў, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва) — на 5 гадоў.

Артыкул 33. Пенсіі па ўзросце грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інвалідам з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый

Грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інвалідам з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый пенсіі па ўзросце назначаюцца:

мужчынам — пасля дасягнення 50 гадоў і пры стажы працы не менш за 20 гадоў;

жанчынам — пасля дасягнення 45 гадоў і пры стажы працы не менш за 15 гадоў.

Артыкул 34. Пенсіі па інваліднасці, якая наступіла з прычыны калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі

Пенсіі па інваліднасці, якая наступіла з прычыны калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі (далей — пенсіі па інваліднасці), назначаюцца ў памеры страчанага ў сувязі з інваліднасцю заробку (грашовага забеспячэння), вызначанага за апошнія 12 месяцаў працы, ваеннай службы або службы, якія папярэднічалі зніжэнню (страце) працаздольнасці або спыненню працы, ваеннай службы або службы, якія пацягнулі калецтва або захворванне з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, што адпавядае ступені (працэнту) страты прафесійнай працаздольнасці.

Артыкул 35. Пенсіі з прычыны страты карміцеля, які памёр з прычыны калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі

Пенсіі з прычыны страты карміцеля, які памёр з прычыны калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі (далей — пенсіі з прычыны страты карміцеля), назначаюцца ў памеры заробку (грашовага забеспячэння) памерлага карміцеля, вызначанага за апошнія 12 месяцаў працы, ваеннай службы або службы, якія папярэднічалі яго смерці, або за апошнія 12 месяцаў працы, ваеннай службы або службы, што папярэднічалі зніжэнню (страце) працаздольнасці або спыненню працы, ваеннай службы або службы, што пацягнулі калецтва або захворванне з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, за вылікам долі заробку (грашовага забеспячэння), які прыпадае на самога карміцеля і асобаў, што знаходзяцца на яго ўтрыманні, але не маюць права на пенсію з прычыны страты карміцеля.

Артыкул 36. Назначэнне пенсій па інваліднасці і з прычыны страты карміцеля на агульных падставах

Пенсіі па інваліднасці і з прычыны страты карміцеля па жаданні таго, хто звярнуўся па пенсію, могуць быць назначаны ў памерах, вызначаных агульнымі нормамі пенсійнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым пенсіі па інваліднасці ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, а таксама іх сем'ям у выпадку страты карміцеля вылічаюцца ў парадку і па нормах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для назначэння пенсій указаных відаў з прычыны ранення, кантузіі або калецтва, атрыманых пры абароне краіны або пры выкананні іншых абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), або смерці карміцеля ад гэтых прычын.

Артыкул 37. Вызначэнне і карэкціроўка заробку (грашовага забеспячэння) для вылічэння пенсій

Для вылічэння пенсій па інваліднасці або з прычыны страты карміцеля ў адпаведнасці з артыкуламі 34 — 36 гэтага Закона прымаецца заробак (грашовае забеспячэнне) не менш за 100 працэнтаў і не больш за 300 працэнтаў сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, якая прымяняецца для карэкціроўкі сярэднямесячнага фактычнага заробку (грашовага забеспячэння) пенсіянера пры назначэнні і пераразліку пенсіі ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы ў адпаведнасці з артыкулам 70 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні". Карэкціроўка сярэднямесячнага фактычнага заробку (грашовага забеспячэння) пенсіянера (памерлага карміцеля) пры назначэнні і пераразліку ўказаных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы ажыццяўляецца штомесяц шляхам памнажэння сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц (адносна месяца, які наступіў) на індывідуальны каэфіцыент заробку пенсіянера (памерлага карміцеля). Пры гэтым памер пенсіі пасля пераразліку не можа быць ніжэйшым за яе памер, устаноўлены ў папярэднім месяцы.

Артыкул 38. Асаблівасці вылічэння стажу працы (выслугі гадоў) пры назначэнні пенсіі

1. Час працы, ваеннай службы або службы на эксплуатацыі Чарнобыльскай АЭС і ў зоне эвакуацыі (адчужэння) з моманту катастрофы да 31 снежня 1987 года залічваецца ў стаж працы (выслугу гадоў) і ў стаж, які дае права на пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы па спісе № 1, у трохразовым памеры, а ў перыяд з 1 студзеня 1988 года — у паўтараразовым памеры.

2. Час працы, ваеннай службы або службы ў зоне першачарговага адсялення, зоне наступнага адсялення і на тэрыторыях, раўназначных ім па ўзроўні радыеактыўнага забруджання ў выніку іншых радыяцыйных аварый, з моманту катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый залічваецца ў стаж працы (выслугу гадоў) у паўтараразовым памеры.

Артыкул 39. Надбаўкі да пенсій

1. Грамадзянам, у дачыненні да якіх устаноўлена прычынная сувязь інваліднасці, якая наступіла, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі, выплачваюцца надбаўкі да пенсіі, якую атрымлівае грамадзянін, у наступных памерах ад мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце:

інвалідам I групы, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў — 100 працэнтаў;

інвалідам II групы — 75 працэнтаў;

інвалідам III групы — 50 працэнтаў.

2. Удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, указаным у падпункце 1.1 пункта 1 артыкула 13 гэтага Закона