Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і занятасці насельніцтва

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 19 снежня 2008 года

 

 

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб пенсійным забеспячэнні" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275; 1994 г., № 8, ст. 111; 1995 г., № 17, ст. 178, 184; № 18, ст. 197; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 28, ст. 462; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 54, 2/51; № 95, 2/105; 2001 г., № 63, 2/777; 2004 г., № 107, 2/1046; 2006 г., № 114, 2/1252; 2007 г., № 4, 2/1289) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Дапоўніць Закон артыкулам 32 наступнага зместу:

"Артыкул 32. Пенсійнае забеспячэнне за работу з асаблівымі ўмовамі працы і ў сувязі з занятасцю асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці

Пенсійнае забеспячэнне за работу з асаблівымі ўмовамі працы і ў сувязі з занятасцю асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці ажыццяўляецца з улікам умоў і нормаў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года "Аб прафесійным пенсійным страхаванні" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 16, 2/1419).".

2. Артыкул 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 6. Права выбару пенсіі

Асобам, якія маюць адначасова права на розныя дзяржаўныя пенсіі, у тым ліку датэрміновую прафесійную пенсію па заканадаўстве аб прафесійным пенсійным страхаванні (далей — датэрміновая прафесійная пенсія), на штомесячнае грашовае ўтрыманне па заканадаўстве аб дзяржаўнай службе (далей — штомесячнае грашовае ўтрыманне), прызначаюцца па іх выбары адна пенсія або штомесячнае грашовае ўтрыманне. Пры гэтым пенсія, не звязаная з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем, або штомесячнае грашовае ўтрыманне прызначаюцца незалежна ад атрымання штомесячнай страхавой выплаты па заканадаўстве аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (далей — штомесячная страхавая выплата).".

3. Артыкул 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 8. Сродкі на выплату пенсій. Падаткаабкладанне пенсій

Выплата працоўных пенсій, прызначаных у адпаведнасці з гэтым Законам, ажыццяўляецца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым:

расходы на выплату пенсіі па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы або пенсіі за выслугу гадоў асобе, якая не дасягнула агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, кампенсуюцца за кошт сродкаў, сфарміраваных (якія фарміруюцца) у рамках прафесійнага пенсійнага страхавання ў межах сумы, улічанай на спецыяльнай частцы індывідуальнага асабовага рахунку гэтай асобы ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання;

расходы на выплату пенсіі па інваліднасці, звязанай з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем, і пенсіі з прычыны страты карміцеля з-за названых прычын асобам, якія маюць права на штомесячную страхавую выплату (калі выпадкі вяртання шкоды дазволены з 1 ліпеня 1999 года), вяртаюцца названаму Фонду за кошт сродкаў абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

Выплата сацыяльных пенсій, прадугледжаных гэтым Законам, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Пенсіі, якія выплачваюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам, вызваляюцца ад падаткаабкладання згодна з падатковым заканадаўствам.".

4. У артыкуле 9:

пасля слоў "па працы" дапоўніць артыкул словам ", занятасці";

другі сказ выключыць.

5. У артыкуле 12:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 12. Права на пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы";

у абзацы першым часткі першай словы "ў сувязі" замяніць словамі "за работу";

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пенсіі па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы (частка першая гэтага артыкула, артыкула 13 і 15 гэтага Закона) прызначаюцца асобам, якія не маюць права на датэрміновую прафесійную пенсію. Пры гэтым пры вызначэнні права на такую пенсію перыяды работы з асаблівымі ўмовамі працы пасля 1 студзеня 2009 года ўлічваюцца пры ўмове выплаты ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне.";

частку трэцюю выключыць.

6. Частку другую артыкула 13 выключыць.

7. Артыкул 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 14. Спісы вытворчасцяў, работ, прафесій, пасадаў і паказчыкаў, якія даюць права на пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы, і кантроль за правільнасцю іх прымянення

Пры вылічэнні спецыяльнага стажу работы для прызначэння пенсіі па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы (пункты "а" і "б" часткі першай артыкула 12 і артыкул 13 гэтага Закона) прымяняюцца спісы вытворчасцяў, работ, прафесій, пасадаў і паказчыкаў, якія даюць права на такую пенсію, зацверджаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Кантроль за правільнасцю прымянення названых спісаў у арганізацыях і якасцю правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, падрыхтоўка заключэнняў па гэтых пытаннях і прапаноў па парадку прымянення гэтых спісаў ажыццяўляюцца органамі дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Рэспублікі Беларусь.".

8. Артыкул 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 16. Улік розных перыядаў работы з асаблівымі ўмовамі працы

Пры прызначэнні пенсіі па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы ў адпаведнасці з артыкуламі 12 і 15 гэтага Закона ажыццяўляецца ўзаемны залік перыядаў работы, прадугледжаных гэтымі артыкуламі, пры ўмове, што названыя работы даюць права на пенсію на аналагічных або больш ільготных умовах.

Улік стажу работы з асаблівымі ўмовамі працы за перыяд пасля 1 студзеня 2009 года робіцца з выкананнем умовы, прадугледжанай часткай першай гэтага артыкула.".

9. У частцы чацвёртай артыкула 35:

словы "па дзённай форме навучання" замяніць словамі "ў дзённай форме атрымання адукацыі";

пасля слоў "вышэйшай адукацыі" дапоўніць частку словамі ", у тым ліку на падрыхтоўчых аддзяленнях".

10. Артыкул 46 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 46. Падставы для пенсійнага забеспячэння за выслугу гадоў

Пенсіі за выслугу гадоў прызначаюцца асобным катэгорыям работнікаў (артыкулы 47 — 49 2 гэтага Закона), якія не маюць права на датэрміновую прафесійную пенсію.

Перыяды занятасці асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці пасля 1 студзеня 2009 года ўлічваюцца пры вызначэнні права на пенсію за выслугу гадоў пры ўмове выплаты ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Пры гэтым прымяняюцца правілы заліку работ у выслугу гадоў, прадугледжаныя гэтым Законам для адпаведнай катэгорыі работнікаў.".

11. У артыкуле 50:

частку другую пасля слова "выслугі" дапоўніць словамі "(артыкулы 47 — 49 2 гэтага Закона)";

з часткі трэцяй словы "да прызначэння пенсіі" выключыць.

12. У пункце "ж" часткі другой артыкула 51 словы "па дзённай форме" замяніць словамі "ў дзённай форме атрымання адукацыі".

13. У артыкуле 53:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Сезонныя работы па спісе, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, што выконваюцца на працягу поўнага сезона, залічваюцца ў стаж за год работы.";

частку пятую пасля слоў "работнік" і "на пенсію" дапоўніць адпаведна словамі "поўны працоўны дзень" і "па ўзросце".

14. З часткі першай і сёмай артыкула 57 слова "сярэднямесячнага" выключыць.

15. У артыкуле 58:

у назве артыкула словы "Віды выплат" замяніць словам "Выплаты";

у частцы першай словы "ўсе віды выплат" і "налічаных на карысць работніка" замяніць адпаведна словамі "выплаты ўсіх відаў" і "налічаныя на карысць грамадзяніна, які працуе";

у частцы другой словы "віды выплат" замяніць словам "выплаты".

16. Пункт "г" часткі першай артыкула 68 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"г) грамадзянам, неабгрунтавана рэпрэсіраваным па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах у перыяд рэпрэсій 20 — 80-х гадоў, у тым ліку дзецям, якія знаходзіліся разам з бацькамі ў месцах пазбаўлення волі, у ссылцы, высылцы, на спецпасяленні, і затым рэабілітаваным, — на 50 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце;".

17. Артыкулы 73 і 74 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 73. Памеры пенсій

Сацыяльныя пенсіі вылічаюцца з найбольшай велічыні зацверджанага Урадам Рэспублікі Беларусь бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы ў наступных памерах:

інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, — 85 працэнтаў;

інвалідам з дзяцінства II групы — 75 працэнтаў;

інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля (пункт "а" часткі трэцяй і частка чацвёртая артыкула 35 гэтага Закона) на кожнае дзіця — 65 працэнтаў;

інвалідам III групы — 55 працэнтаў;

асобам, якія дасягнулі ўзросту: мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў, — 50 працэнтаў;

дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры ступені страты здароўя: першай — 60 працэнтаў, другой — 65 працэнтаў, трэцяй — 75 працэнтаў, чацвёртай — 85 працэнтаў.

Артыкул 74. Надбаўка да пенсіі

Да сацыяльных пенсій інвалідам I групы з-за калецтва або захворвання, выкліканых катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, прызначаных у памерах, прадугледжаных іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, устанаўліваецца надбаўка на догляд у памеры 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.".

18. У артыкуле 75:

часткі другую — пятую і восьмую пасля слоў "па працы" дапоўніць словам ", занятасці";

частку шостую пасля слоў "па працы" і "на пенсію" дапоўніць адпаведна словамі ", занятасці" і "па ўзросце".

19. Частку першую артыкула 76, артыкул 77, частку трэцюю артыкула 78, артыкул 79, часткі другую і чацвёртую артыкула 80, назву артыкула 93 пасля слоў "па працы" дапоўніць словам ", занятасці".

20. У артыкуле 83:

частку першую пасля слоў "па працы" і "перыяд работы" дапоўніць адпаведна словамі ", занятасці" і "(службы)";

частку пятую пасля слоў "па працы" дапоўніць словам ", занятасці".

21. У частцы першай артыкула 84 словы "па дзённай форме навучання" замяніць словамі "ў дзённай форме атрымання адукацыі".

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 1995 года "Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 14, ст. 138; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 7, 2/130; 2001 г., № 108, 2/806; 2003 г., № 70, 2/952; 2004 г., № 107, 2/1046; 2006 г., № 78, 2/1207; № 114, 2/1252) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У артыкуле 1 словы "страхавых фондаў" замяніць словамі "пазабюджэтных фондаў сацыяльнага страхавання".

2. У артыкуле 2:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"абавязковы ўдзел работадаўцаў і працуючых грамадзян у фарміраванні дзяржаўных пазабюджэтных фондаў сацыяльнага страхавання;";

абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"дыферэнцыяцыя ўмоў прызначэння пенсій, дапамог, іншых выплат па дзяржаўным сацыяльным страхаванні і іх памераў;";

у абзацы сёмым словы "страхавыя ўзносы" замяніць словамі "ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне".

3. У артыкуле 4:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Сродкі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання складаюцца з узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды сацыяльнага страхавання, даходаў ад іх капіталізацыі і размяшчэння, іншых паступленняў.";

у частцы другой словы "захоўваюцца ў дзяржаўных пазабюджэтных страхавых фондах" замяніць словамі "акумулююцца ў дзяржаўных пазабюджэтных фондах сацыяльнага страхавання".

4. Артыкулы 5 і 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 5. Памеры (тарыфы) узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне

Памеры (тарыфы) узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ўстанаўліваюцца актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і (або) законамі Рэспублікі Беларусь.

Памеры (тарыфы) узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад страхавога выпадку і могуць дыферэнцавацца па ўмовах працы і катэгорыях работнікаў.

Артыкул 6. Выплата ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і іх выкарыстанне

Парадак выплаты ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды сацыяльнага страхавання і іх выкарыстання ўстанаўліваецца актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і (або) законамі Рэспублікі Беларусь.".

5. У артыкуле 7:

у частцы першай:

у абзацы другім словы "і індывідуальных прадпрымальнікаў" замяніць словамі ", індывідуальных прадпрымальнікаў і прыватных натарыусаў";

у абзацы трэцім словы "абзацы пятым часткі другой і часткі трэцяй" замяніць словамі "абзацах чацвёртым і восьмым часткі другой";

частку другую і трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Права ўдзелу ў праваадносінах па дзяржаўным сацыяльным страхаванні даецца:

грамадзянам, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з'яўляецца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у фізічных асобаў;

творчым работнікам;

замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку тым, якія з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі;

фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадугледжаныя заканадаўчымі актамі віды рамеснай дзейнасці па заяўленым прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў;

грамадзянам, якія працуюць у прадстаўніцтвах міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь, дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь;

грамадзянам, якія працуюць за межамі Рэспублікі Беларусь;

індывідуальным прадпрымальнікам, якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці знаходзяцца ў працоўных, а таксама звязаных з імі адносінах, заснаваных на членстве (удзеле) у арганізацыях любых арганізацыйна-прававых формаў; навучаюцца ў дзённай форме атрымання адукацыі ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі; з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій; маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.

У выпадку ўдзелу ў праваадносінах па дзяржаўным сацыяльным страхаванні грамадзяне, названыя ў частцы другой гэтага артыкула, карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі нароўні з грамадзянамі, за якіх і (або) якімі ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне выплачваюцца ў абавязковым парадку.".

6. У артыкуле 8:

у частцы першай словы "страхавых узносаў" замяніць словамі "ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне на адпаведныя страхавыя выпадкі";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Умовы прызначэння выплат па дзяржаўным сацыяльным страхаванні могуць уключаць патрабаванні аб мінімальным перыядзе выплаты ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне на адпаведны страхавы выпадак да яго наступлення.".

7. У артыкуле 9:

у абзацы першым словы "маюць права на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне" замяніць словамі "набываюць права на выплаты па дзяржаўным сацыяльным страхаванні";

у абзацы чацвёртым словы "да дасягнення ім узросту" замяніць словамі "ва ўзросце да".

8. У артыкуле 10:

абзац другі дапоўніць словамі ", прафесійнымі пенсіямі";

у абзацы чацвёртым словы "да дасягнення ім узросту" замяніць словамі "ва ўзросце да".

9. Артыкул 12 выключыць.

Артыкул 3. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 1996 года "Аб абавязковых страхавых узносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2003 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1996 г., № 7, ст. 93; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 86, 2/979; 2006 г., № 78, 2/1207; № 114, 2/1252) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У артыкуле 1:

у абзацы другім словы "і індывідуальныя прадпрымальнікі" замяніць словамі ", індывідуальныя прадпрымальнікі і прыватныя натарыусы";

абзац чацвёрты пасля слоў "у фізічных асобаў," дапоўніць словамі "грамадзяне, якія працуюць у прадстаўніцтвах міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь, дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь,";

абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства "Белдзяржстрах" (далей — Белдзяржстрах), якое выплачвае абавязковыя страхавыя ўзносы за непрацуючых інвалідаў, што не дасягнулі ўзросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб пенсійным забеспячэнні" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275), якім выплачваецца штомесячная страхавая выплата па заканадаўстве аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (далей — штомесячная страхавая выплата); за асобаў, якім робіцца выплата да сярэднямесячнага заробку пры часовым (да аднаўлення працаздольнасці або ўстанаўлення яе стойкай страты) пераводзе на больш лёгкую работу з ніжэйшай аплатай у сувязі з пашкоджаннем здароўя ў выніку няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання (далей — даплата да сярэднямесячнага заробку); за асобаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў выплачваецца дапамога па часовай непрацаздольнасці ў сувязі з пашкоджаннем здароўя з-за няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання (далей — страхавая дапамога па часовай непрацаздольнасці).".

2. У артыкуле 2:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"для работадаўцаў і працуючых грамадзян — выплаты ўсіх відаў у грашовым і (або) натуральным выражэнні, налічаныя на карысць працуючых грамадзян на ўсіх падставах незалежна ад крыніц фінансавання (далей — выплаты), уключаючы ўзнагароджанні па грамадзянска-прававых дагаворах, акрамя прадугледжаных пералікам відаў выплат, на якія не налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд, якія зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, але не вышэй за чатырохразовую велічыню сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за месяц, папярэдні таму, за які выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы;";

з абзаца трэцяга словы "а таксама членаў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак" выключыць;

абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"для Белдзяржстраха ў адносінах да асобаў, якім выплачваецца штомесячная страхавая выплата, — мінімальная заработная плата, устаноўленая заканадаўствам і праіндэксаваная ў месяцы, за які належыць выплаціць абавязковыя страхавыя ўзносы; у дачыненні да асобаў, якім робіцца даплата да сярэднямесячнага заробку або выплачваецца страхавая дапамога па часовай непрацаздольнасці, — налічаныя названыя даплата або дапамога.".

3. У артыкуле 3:

у частцы першай:

у абзацы другім лічбы "29" замяніць лічбамі "28";

абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"для спажывецкіх кааператываў (акрамя арганізацый спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыстваў, іх саюзаў)); таварыстваў уласнікаў; садаводчых таварыстваў; грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў (іх законных прадстаўнікоў) і арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці гэтых грамадскіх аб'яднанняў; грамадскіх аб'яднанняў пенсіянераў — 5 працэнтаў;";

у абзацы пятым лічбы "30" замяніць лічбамі "29";

абзац шосты выключыць;

абзац сёмы лічыць абзацам шостым;

з абзаца шостага словы "акрамя членаў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак," выключыць;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Памер абавязковых страхавых узносаў па страхаванні на выпадак часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родаў, нараджэння дзіцяці, догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, дазвол на адзін свабодны ад работы дзень у месяц маці (бацьку, апекуну, папячыцелю), якая (які) выхоўвае дзіця-інваліда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, смерці застрахаванага або члена яго сям'і (сацыяльнае страхаванне) для работадаўцаў, фізічных асобаў, якія самастойна плацяць абавязковыя страхавыя ўзносы (акрамя грамадзян, што працуюць за межамі Рэспублікі Беларусь), Белдзяржстраха (за асобаў, якім робіцца даплата да сярэднямесячнага заробку або выплачваецца страхавая дапамога па часовай непрацаздольнасці) складае 6 працэнтаў.".

4. Артыкул 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 4. Вызваленне ад выплаты абавязковых страхавых узносаў

Ад выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд на пенсійнае страхаванне вызваляюцца работадаўцы ў частцы выплат, налічаных на карысць працуючых грамадзян, якія з'яўляюцца інвалідамі I і II групы.".

Артыкул 4. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 1999 года "Аб індывідуальным (персаніфікаваным) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 4, 2/5; 2000 г., № 103, 2/213; 2004 г., № 107, 2/1046; 2006 г., № 114, 2/1252) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 1:

абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"плацельшчык узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне (далей — плацельшчык страхавых узносаў) — работадаўца (у дачыненні да абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне); Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства "Белдзяржстрах" (у дачыненні да абавязковых страхавых узносаў); фізічная асоба, якая самастойна плаціць абавязковыя страхавыя ўзносы;";

абзацы шосты і дзясяты выключыць;

абзацы сёмы — дзясяты лічыць адпаведна абзацамі шостым — восьмым;

у абзацы восьмым словы "страхавыя ўзносы;" замяніць словамі "ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне (далей — страхавыя ўзносы).".

2. Абзац пяты артыкула 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"павышэнне зацікаўленасці ў выплаце страхавых узносаў;".

3. Абзац пяты артыкула 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"вядзення персаніфікаванага ўліку застрахаваных асобаў у перыяд работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў ажыццяўлялася выплата страхавых узносаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні.".

4. У артыкуле 6:

у частцы першай:

у абзацы першым слова "ўтрымлівае" замяніць словам "адлюстроўвае";

абзац дзявяты пасля слова "рабоце" дапоўніць словамі "да 1 студзеня 2009 года";

абзац дзясяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"суму выплат застрахаванай асобе або яго даход за кожны месяц страхавога стажу;";

у абзацы адзінаццатым слова "суму" замяніць словамі "памер і суму абавязковых";

пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Iндывідуальны асабовы рахунак застрахаванай асобы, за якую выплачваюцца (выплачваліся) узносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне, утрымлівае спецыяльную частку асабовага рахунка (далей — прафесійная частка асабовага рахунка), на якой указваюцца:

звесткі аб прафесійным стажы;

тарыф узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

сума выплат застрахаванай асобе;

сума налічаных узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

сума выплачаных узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

сума даходу ад размяшчэння ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

іншыя звесткі, неабходныя для вядзення прафесійнай часткі асабовага рахунка і прызначэння прафесійнай пенсіі.";

частку другую лічыць часткай трэцяй.

5. У абзацах другім, чацвёртым і пятым часткі першай і абзацах трэцім — пятым часткі другой артыкула 9 слова "работадаўца" замяніць словамі "плацельшчык страхавых узносаў" у адпаведным склоне.

6. Частку другую артыкула 10 дапоўніць абзацамі пятым і шостым наступнага зместу:

"аказваць садзейнічанне службовым асобам органаў, якія ажыццяўляюць персаніфікаваны ўлік, пры правядзенні імі праверак па пытаннях вядзення персаніфікаванага ўліку;

выконваць патрабаванні службовых асобаў органаў, якія ажыццяўляюць персаніфікаваны ўлік, аб ліквідацыі выяўленых пры праверцы парушэнняў па пытаннях вядзення персаніфікаванага ўліку.".

Артыкул 5. Унесці ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 80, 2/70) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У пункце 7 артыкула 11 слова "сацыяльнае" замяніць словамі "дзяржаўнае сацыяльнае".

2. Частку трэцюю артыкула 43 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пры скасаванні працоўнага дагавора ў адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 42 гэтага Кодэкса наймальнік абавязаны не менш чым за два месяцы да звальнення, калі больш працяглыя тэрміны не прадугледжаны ў калектыўным дагаворы, пагадненні, пісьмова папярэдзіць работніка аб звальненні. У выпадку масавага вызвалення работнікаў наймальнік абавязаны не менш чым за два месяцы паведаміць пра гэта ў органы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва з указаннем прафесіі, спецыяльнасці, кваліфікацыі і памеру аплаты працы работнікаў. Крытэрыі масавага вызвалення работнікаў вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам.".

3. У частцы пятай артыкула 185 словы ", акрамя таго, што дае права на пенсію за работу з асаблівымі ўмовамі працы і выслугу гадоў" замяніць словамі "ў адпаведнасці з заканадаўствам".

4. З часткі першай артыкула 225 словы "пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы," выключыць.

5. Пункт 5 часткі другой артыкула 364 пасля слова "гарантыях" дапоўніць словам "дзяржаўнага".

Артыкул 6. Унесці ў частку другую артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 года "Аб пахаванні і пахавальнай справе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 107, 2/804) наступныя змяненні:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь — у выпадку смерці асобы, на якую распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і за якую або ёй самой выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пенсіянера, які атрымліваў пенсію са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, у тым ліку прафесійнага пенсійнага страхавання, а таксама іх дзяцей, што не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў — 23-гадовага ўзросту);";

у абзацы трэцім словы "органах дзяржаўнай службы занятасці" замяніць словамі "камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленні (аддзеле) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчых камітэтаў".

Артыкул 7. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222; 2007 г., № 264, 2/1377) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Абзац трэці часткі трэцяй артыкула 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"якім у адпаведнасці з заканадаўствам прызначаны пенсія па ўзросце, за выслугу гадоў або прафесійная пенсія;".

2. У частцы пятай артыкула 18 словы ", якія вызвалены іншымі наймальнікамі або ўпершыню шукаюць працу" замяніць словамі "з ліку вызваленых іншымі наймальнікамі, якія ўпершыню шукаюць працу, абавязаных асобаў".

3. У абзацы чацвёртым часткі першай артыкула 21:

пасля слоў "месяца да" дапоўніць словам "масавага";

дапоўніць абзац другім сказам наступнага зместу: ". Крытэрыі масавага вызвалення работнікаў вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам".

4. У частцы другой артыкула 22:

з першага сказа словы "ў тым ліку на льготных умовах," выключыць;

у другім сказе:

пасля слова "грамадзянамі" дапоўніць сказ словамі "агульнаўстаноўленага пенсійнага";

словы "які дае права на пенсію, у тым ліку на льготных умовах," выключыць.

5. У артыкуле 23:

частку сёмую выключыць;

часткі восьмую — адзінаццатую лічыць адпаведна часткамі сёмай — дзясятай.

6. У артыкуле 24:

частку пятую выключыць.

часткі шостую — шаснаццатую лічыць адпаведна часткамі пятай — пятнаццатай;

у частцы сёмай слова "шостай" замяніць словам "пятай";

у частцы восьмай:

з першага сказа словы "ў тым ліку на льготных умовах," выключыць;

у другім сказе:

пасля слова "дасягненні" дапоўніць сказ словамі "грамадзянамі агульнаўстаноўленага пенсійнага";

словы "які дае права на пенсію, у тым ліку на льготных умовах," выключыць.

7. Абзац сёмы часткі першай артыкула 25 дапоўніць словамі ", прафесійнай пенсіі".

Артыкул 8. У частцы першай пункта 5 артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2008 года "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2009 год" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 288, 2/1546) слова "дзявятай" замяніць словам "восьмай".

Артыкул 9. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падначаленымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 10. Гэты закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2009 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

6 студзеня 2009 года, г. Мінск.

№ 6-З