Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 6

Аб прысуджэнні прэміі
"За духоўнае адраджэнне" 2008 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, прысудзіць прэмію "За духоўнае адраджэнне" 2008 года:

аўтарскаму калектыву дзесяцітомнага выдання "Беларусы" дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" ў складзе Бялявінай Валянціны Мікалаеўны, старшага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, кандыдата гістарычных навук, Гурко Аляксандры Уладзіміраўны, загадчыка аддзела народнай культуры і мастацтва, доктара гістарычных навук, Каспяровіч Галіны Iванаўны, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, доктара гістарычных навук, Кухаронак Таццяны Iванаўны, старшага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, кандыдата гістарычных навук, Лакоткі Аляксандра Iванавіча, дырэктара інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ракавай Любові Васільеўны, дактаранта аддзела народнай культуры і мастацтва, кандыдата гістарычных навук, Сахуты Яўгена Міхайлавіча, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, доктара мастацтвазнаўства, Чаквіна Iгара Усеваладавіча, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, доктара гістарычных навук;

калектыву дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі";

прыёмнай сям'і Онахавых Кацярыны Мечыславаўны і Аляксандра Васільевіча;

Шырытону Аляксандру Мікалаевічу протаіерэю, настаяцелю рэлігійнай абшчыны "Прыход храма прападобнага Серафіма Сароўскага ў г.Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы".

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій "За духоўнае адраджэнне" са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асобаў.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

8 студзеня 2009 г., г. Мінск.