Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7

Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
дзеячам культуры і мастацтва 2008 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:

1. За значныя вынікі ў творчай, культурна-асветніцкай, навуковай, педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года ў наступных намінацыях:

музычнае мастацтва

Мдзівані Андрэю Юр'евічу, прафесару кафедры кампазіцыі ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, — за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва і стварэнне оперы-прытчы "Маленькі прынц";

прафесару кафедры кампазіцыі ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, — за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва і стварэнне оперы-прытчы "Маленькі прынц";

тэатральнае мастацтва

Аўсяннікаву Генадзю Сцяпанавічу, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы", народнаму артысту СССР, — за яркія сцэнічныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы", народнаму артысту СССР, — за яркія сцэнічныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

мастацкая літаратура

Шніпу Віктару Анатольевічу, галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мастацкая літаратура", — за выдатныя творчыя дасягненні, стварэнне кнігі паэзіі і прозы "Страла кахання, любові крыж";

галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мастацкая літаратура", — за выдатныя творчыя дасягненні, стварэнне кнігі паэзіі і прозы "Страла кахання, любові крыж";

народная творчасць

Iванаўскай школе бондарства — за значны ўклад у зберажэнне і папулярызацыю старадаўніх народных рамёстваў;

— за значны ўклад у зберажэнне і папулярызацыю старадаўніх народных рамёстваў;

Харкевічу Аляксандру Антонавічу, майстру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (в. Ваўканосава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці), — за стварэнне самабытных мастацкіх твораў, актыўны ўдзел у выстаўках, конкурсах і фестывалях;

майстру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (в. Ваўканосава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці), — за стварэнне самабытных мастацкіх твораў, актыўны ўдзел у выстаўках, конкурсах і фестывалях;

харэаграфічнае мастацтва

Гайко Вользе Уладзіміраўне, артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь", заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь, — за яркія сцэнічныя вобразы, створаныя ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь", заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь, — за яркія сцэнічныя вобразы, створаныя ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

крытыка і мастацтвазнаўства

Шаранговіч Наталлі Васільеўне, рэдактару аддзела выяўленчага мастацтва рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва", — за значны асабісты ўклад у даследаванне і папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва;

рэдактару аддзела выяўленчага мастацтва рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва", — за значны асабісты ўклад у даследаванне і папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва;

музейная справа

калектыву ўстановы "Веткаўскі музей народнай творчасці" — за плённую працу па захаванні і прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;

— за плённую працу па захаванні і прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;

бібліятэчная справа

калектыву дзяржаўнай установы культуры "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага" — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне і арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва;

— за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне і арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва;

аматарская мастацкая творчасць

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь студыі сучаснага бальнага танца "Мара" культурна-забаўляльнага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Культсэрвіс" Мінскага трактарнага завода — за выдатныя творчыя дасягненні і значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзі;

— за выдатныя творчыя дасягненні і значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзі;

народнаму фальклорнаму калектыву "Гасцінец" Ракаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу — за значную працу па вывучэнні, захаванні і прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў і традыцый беларусаў;

— за значную працу па вывучэнні, захаванні і прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў і традыцый беларусаў;

выхаванне творчай моладзі

Дзяржынскай дзіцячай школе мастацтваў — за плённую культурна-асветніцкую і педагагічную дзейнасць, падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных фестываляў і конкурсаў.

— за плённую культурна-асветніцкую і педагагічную дзейнасць, падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных фестываляў і конкурсаў.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асобаў.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

8 студзеня 2009 г., г. Мінск.