Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 138

Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў вышэйшыя
і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ў 2009 годзе

У мэтах прадастаўлення грамадзянам роўных магчымасцяў пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы* і забеспячэння кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў пастанаўляю:

1. Стварыць дзяржаўную камісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2009 годзе (далей — дзяржаўная камісія).

2. Зацвердзіць Палажэнне аб дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2009 годзе і яе склад (прыкладаюцца).

3. Дзяржаўнай камісіі:

забяспечыць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама іншых уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы;

прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць арганізацыю і правядзенне прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, а таксама па прыцягненні да адказнасці асобаў, вінаватых у гэтых парушэннях;

ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў і ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку разглядаць звароты абітурыентаў і іх бацькоў па гэтых пытаннях;

арганізаваць шырокае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах;

да 1 верасня 2009 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь справаздачу аб праведзенай рабоце.

4. Ускласці на Камітэт дзяржаўнага кантролю арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці дзяржаўнай камісіі, на Міністэрства адукацыі — інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне ўступнай кампаніі.

5. Ускласці на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых арганізацый, якія маюць у сваім падпарадкаванні вышэйшыя і (або) сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, персанальную адказнасць за выкананне заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ў іх уступных іспытаў і залічэнні ў гэтыя навучальныя ўстановы абітурыентаў.

6. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

17 сакавіка 2009 года

г. Мінск.

* Для мэтаў гэтага Указа да сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў адносяцца тэхнікумы (вучылішчы), каледжы (сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы), сярэднія школы-каледжы мастацтваў, гімназіі-каледжы мастацтваў, лінгвістычныя гімназіі-каледжы, прафесійна-тэхнічныя каледжы, вышэйшыя каледжы, а таксама каледжы, якія з'яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі вышэйшых навучальных устаноў.
 
 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

17.03.2009 № 138

 

Палажэнне

Аб дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах у 2009 годзе

 

1. Гэтым Палажэннем устанаўліваецца парадак арганізацыі і дзейнасці дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2009 годзе (далей — дзяржаўная камісія).

2. Дзяржаўная камісія ствараецца рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Персанальны склад дзяржаўнай камісіі зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Галоўнымі задачамі дзяржаўнай камісіі з'яўляюцца:

ажыццяўленне кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем установай адукацыі "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў" цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама іншых форм уступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах (далей — навучальныя ўстановы);

ажыццяўленне кантролю за выкананнем нарматыўных прававых актаў, што рэгулююць пытанні арганізацыі і правядзення прыёму ў навучальныя ўстановы;

забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ў навучальныя ўстановы;

выпрацоўка прапаноў аб удасканаленні падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў і ўнясенні іх ва ўстаноўленым парадку на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4. Дзяржаўную камісію ўзначальвае старшыня.

5. Рашэннем старшыні дзяржаўнай камісіі ствараюцца: міжведамасная рабочая група для забеспячэння дзейнасці дзяржаўнай камісіі (далей — рабочая група). Старшыня дзяржаўнай камісіі назначае кіраўніком рабочай групы члена дзяржаўнай камісіі, намеснікам — адказнага сакратара дзяржаўнай камісіі, членамі — работнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрства адукацыі і праваахоўных органаў;

абласныя камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у навучальных установах (далей — абласныя камісіі);

камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у навучальных установах (далей — камісіі навучальных устаноў).

Старшыня дзяржаўнай камісіі назначае старшынямі абласных камісій і камісій навучальных устаноў членаў дзяржаўнай камісіі, намеснікамі старшынь — работнікаў органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Членамі гэтых камісій з'яўляюцца работнікі дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Членам камісіі навучальнай установы не можа быць асоба, якая знаходзіцца ў блізкай роднасці або сваяцтве з абітурыентамі, членамі прыёмнай, прадметнай экзаменацыйнай камісіі гэтай навучальнай установы.

6. Старшыня дзяржаўнай камісіі і яго намеснікі па ўзгадненні са старшынёй маюць права:

каардынаваць дзейнасць створаных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку арганізацыйных камісій па правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання (далей — арганізацыйныя камісіі), а таксама прыёмных камісій навучальных устаноў;

прыпыняць дзеянне або адмяняць рашэнні арганізацыйных або прыёмных камісій навучальных устаноў у выпадку іх неадпаведнасці заканадаўству;

змяняць пры неабходнасці персанальны склад і парадак работы арганізацыйных, прыёмных і экзаменацыйных камісій навучальнай установы;

вызначаць варыянты заданняў уступных іспытаў і пры неабходнасці (за выключэннем цэнтралізаванага тэсціравання) змяняць змест заданняў уступных іспытаў;

ствараць прадметныя экспертныя камісіі і арганізоўваць іх работу;

прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў парадку падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, правілаў прыёму ў навучальныя ўстановы і прыцягненні да адказнасці асобаў, вінаватых у гэтых парушэннях;

уносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб змяненні заканадаўства, што рэгулюе пытанні прыёму ў навучальныя ўстановы;

інфармаваць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб парушэннях і недахопах, выяўленых у ходзе кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў.

Старшыня дзяржаўнай камісіі мае права фарміраваць склад рэзервовых прадметных экзаменацыйных і экспертных камісій і пры неабходнасці накіроўваць іх для прыёму ўступных іспытаў у навучальных установах і правядзення незалежнай ацэнкі вынікаў пісьмовых экзаменацыйных работ абітурыентаў.

7. Члены дзяржаўнай камісіі ў межах сваіх паўнамоцтваў маюць права:

ажыццяўляць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў, работай арганізацыйных, прыёмных і экзаменацыйных камісій адпаведных навучальных устаноў, а таксама за выкананнем імі нарматыўных прававых актаў, што рэгулююць пытанні арганізацыі і правядзення прыёму грамадзян на навучанне ў навучальныя ўстановы;

прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па ўстараненні выяўленых недахопаў пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступных іспытаў, у рабоце арганізацыйных, прыёмных і экзаменацыйных камісій;

уносіць прапановы старшыні дзяржаўнай камісіі аб адмене рашэнняў арганізацыйных і прыёмных камісій, прынятых з парушэннем заканадаўства;

разглядаць і забяспечваць аператыўнае вырашэнне арганізацыйнай і прыёмнай камісіямі, адміністрацыяй адпаведнай навучальнай установы пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў, ажыццяўленнем конкурснага адбору, а таксама залічэннем абітурыентаў;

удзельнічаць у разглядзе скаргаў, заяў і апеляцый абітурыентаў і іх бацькоў па пытаннях, звязаных з работай прыёмных і экзаменацыйных камісій, арганізоўваць у навучальных установах асабісты прыём грамадзян па гэтых пытаннях;

уносіць прапановы старшыні дзяржаўнай камісіі аб удасканаленні падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама работы арганізацыйных, прыёмных і экзаменацыйных камісій;

прадстаўляць у сродкі масавай інфармацыі матэрыялы аб ходзе кантролю за ўступнымі іспытамі;

удзельнічаць у падрыхтоўцы справаздачы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь аб праведзенай дзяржаўнай камісіяй рабоце па кантролі за ўступнымі іспытамі.

8. Пасяджэнні дзяржаўнай камісіі праводзяцца па меры неабходнасці. Пасяджэнне лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за палову складу дзяржаўнай камісіі.

Рашэнні дзяржаўнай камісіі прымаюцца большасцю галасоў членаў камісіі, якія прысутнічаюць на пасяджэнні. Пры роўнасці галасоў вызначальным лічыцца меркаванне старшыні дзяржаўнай камісіі. Рашэнні афармляюцца пратаколамі і даводзяцца да ведама зацікаўленых.

9. Дзяржаўная камісія завяршае сваю дзейнасць прадстаўленнем Кіраўніку дзяржавы справаздачы аб выніках работы.
 
 
 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

17.03.2009 № 138

 

Склад дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам выканання і правядзення ўступных іспытаў
у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2009 годзе

 

 

Рубінаў Анатоль Мікалаевіч – намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (старшыня дзяржаўнай камісіі)

Ялфімаў Аляксей Леанідавіч – намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (намеснік старшыні дзяржаўнай камісіі)

Морава Антаніна Пятроўна – старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю (намеснік старшыні дзяржаўнай камісіі)

Саўрыцкая Раіса Пятроўна – намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю (намеснік старшыні дзяржаўнай камісіі)

Буцько Ірына Яўгенаўна – намеснік начальніка ўпраўлення кантролю сярэдняй спецыяльнай вышэйшай і паслядыпломнай адукацыі Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі (адказны сакратар дзяржаўнай камісіі)

Абрамчук Валянцін Уладзіміравіч – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці

Аверын Віктар Сяргеевіч – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю

Аляксеенка Генадзь Паўлавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіццю турызму

Амарын Уладзімір Віктаравіч – першы намеснік Міністра фінансаў

Афанасьеў Анатоль Аляксандравіч – Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

Барыеў Энвер Рызаевіч – Міністр па надзвычайных сітуацыях

Бадак Ала Мікалаеўна – намеснік Міністра юстыцыі

Гаўрылава – намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі

Жгун Мікалай Анатольевіч – член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу

Жук Аляксандр Іванавіч – першы намеснік Міністра адукацыі

Здановіч Уладзімір Мацвеевіч – старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу

Іванчанка Мікалай Міхайлавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Мінскай вобласці

Кірычэнка Пётр Аляксеевіч – намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама

Кароль Валяр'ян Васільевіч – намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны

Каткавец Надзея Мікалаеўна – першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання

Крывадубскі Юрый Уладзіміравіч – першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

Крывашэеў Юрый Васільевіч – начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кураш Віктар Іосіфавіч – намеснік Міністра культуры

Лаўранкоў Генадзь Міхайлавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці

Лук'яновіч Андрэй Васільевіч – намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Максімаў Васіль Міхайлавіч – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці

Малашка Валерый Анатольевіч – намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Мацюшкоў Уладзімір Ягоравіч – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

Міхно Віктар Георгіевіч – намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта

Масквічоў Юрый Віктаравіч – намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама

Навумаў Уладзімір Уладзіміравіч – Міністр унутраных спраў

Несцяровіч Аляксандр Аляксеевіч – першы намеснік Міністра транспарту і камунікацый

Нічкасаў Анатоль Іванавіч – намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва

Песціс Вітольд Казіміравіч – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы

Піліпец Віктар Іванавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Віцебскай вобласці

Палачанін Іосіф Мікалаевіч – намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама

Пракапенка Ігар Мікалаевіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гомельскай вобласці

Праляскоўскі Алег Вітольдавіч – дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Праташчык Марыя Сямёнаўна – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці

Пузырэўскі Уладзімір Іванавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці

Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч – Міністр адукацыі

Раўнейка Сяргей Васільевіч – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Сівак Анатоль Аляксандравіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па г. Мінску

Сівалобава Алена Аляксандраўна – начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Сіўчык Любоў Рыгораўна – намеснік Міністра прамысловасці

Слабадчук Аляксандр Іванавіч – намеснік Міністра інфармацыі

Стадольнік Валерый Францавіч – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці

Ціцянкоў Міхаіл Сяргеевіч – намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама

Тур Андрэй Мікалаевіч – намеснік Міністра эканомікі

Харытончык Аляксандр Васільевіч – начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю

Цыдзік Уладзіслаў Станіслававіч – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці

Цупрык Леанід Аляксандравіч – намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама

Часнойць Роберт Аляксандравіч – першы намеснік Міністра аховы здароўя

Чыгір Лілія Мікалаеўна – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці

Шчацько Віктар Уладзіміравіч – першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама