Пастанова Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб дачы згоды на назначэнне Прэзідэнтам
Рэспублікі Беларусь суддзёй Вярхоўнага Суда
Рэспублікі Беларусь Канюка А.У.

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

У адпаведнасці з пунктам 2 часткі першай артыкула 98 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь даць згоду на назначэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Канюка Аляксандра Уладзіміравіча.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Б. Батура

19 мая 2009 года, г. Мінск. № 84-СР4/II