Закон Рэспублікі Беларусь

Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 15 красавіка 2009 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 23 красавіка 2009 года

 

 

Артыкул 1. Вызваліць ад пакарання ў выглядзе грамадскай працы, штрафу, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, папраўчых работ, абмежавання па ваеннай службе, арышту, абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, пазбаўлення волі, а таксама ад іншых мераў крымінальнай адказнасці ў выглядзе асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без прызначэння пакарання:

Вызваліць ад пакарання ў выглядзе грамадскай працы, штрафу, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, папраўчых работ, абмежавання па ваеннай службе, арышту, абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, пазбаўлення волі, а таксама ад іншых мераў крымінальнай адказнасці ў выглядзе асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без прызначэння пакарання:

няпоўнагадовых;

цяжарных жанчын;

жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў;

мужчын старэйшых за шэсцьдзесят гадоў і жанчын старэйшых за пяцьдзесят пяць гадоў;

інвалідаў I або II групы, а таксама хворых на актыўную форму туберкулёзу, аднесеных да I, II, V "А" або V "Б" груп дыспансэрнага ўліку, і хворых на анкалагічныя захворванні другой, трэцяй або чацвёртай клінічных груп, ВIЧ-інфіцыраваных з 3-й (прэ-СНIД) і 4-й (СНIД) стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя;

ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;

удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый і асобаў, якія пацярпелі ад гэтых аварый;

асобаў, якія атрымалі раненні (кантузіі), калецтва, захворванні пры выкананні абавязкаў у перыяд ваеннай службы ва Узброеных Сілах СССР, у Камітэце дзяржаўнай бяспекі СССР, ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, у іншых войсках і вайсковых фарміраваннях, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама асобаў, якія атрымалі раненні (кантузіі), калецтвы, захворванні ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці ў перыяд праходжання службы ў органах унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, пракуратуры, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.

Артыкул 2. Вызваліць ад пакарання асобаў, не пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона, якія ўчынілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі (частка 2 артыкула 12 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (далей — Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь), якім прызначана пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, пазбаўлення волі і прыгаворы ў дачыненні да якіх пастаноўлены на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона.

Вызваліць ад пакарання асобаў, не пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона, якія ўчынілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі (частка 2 артыкула 12 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (далей — Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь), якім прызначана пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, пазбаўлення волі і прыгаворы ў дачыненні да якіх пастаноўлены на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона.

Артыкул 3. Вызваліць ад пакарання асобаў, не пералічаных у артыкулах 1 і 2 гэтага Закона, асуджаных за наўмысныя злачынствы, якім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі (артыкул 55 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а таксама асобаў, якім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў уключна, калі яны на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона адбылі не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну пакарання.

Вызваліць ад пакарання асобаў, не пералічаных у артыкулах 1 і 2 гэтага Закона, асуджаных за наўмысныя злачынствы, якім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі (артыкул 55 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а таксама асобаў, якім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў уключна, калі яны на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона адбылі не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну пакарання.

Артыкул 4. Вызваліць ад пакарання ў выглядзе арышту асобаў, не пералічаных у артыкулах 1 і 2 гэтага Закона, прыгаворы ў дачыненні да якіх пастаноўлены на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона.

Вызваліць ад пакарання ў выглядзе арышту асобаў, не пералічаных у артыкулах 1 і 2 гэтага Закона, прыгаворы ў дачыненні да якіх пастаноўлены на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона.

Артыкул 5. Вызваліць ад пакарання ў выглядзе накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць ваеннаслужачых, не пералічаных у артыкулах 1 і 2 гэтага Закона, калі яны на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона адбылі не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну пакарання.

Вызваліць ад пакарання ў выглядзе накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць ваеннаслужачых, не пералічаных у артыкулах 1 і 2 гэтага Закона, калі яны на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона адбылі не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну пакарання.

Артыкул 6. Вызваліць ад пакарання асобаў, не пералічаных у артыкулах 1 і 2 гэтага Закона, якім прызначана пакаранне за злачынствы, учыненыя па неасцярожнасці, калі яны на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона адбылі не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну пакарання.

Вызваліць ад пакарання асобаў, не пералічаных у артыкулах 1 і 2 гэтага Закона, якім прызначана пакаранне за злачынствы, учыненыя па неасцярожнасці, калі яны на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона адбылі не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну пакарання.

Артыкул 7. Вызваліць ад пакарання асобаў, якім прызначана пакаранне за злачынствы, прадугледжаныя часткамі 3 і 4 артыкула 205 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 209 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 211 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 212 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама асобаў, якім прызначана пакаранне за злачынствы, прадугледжаныя часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 87 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 90 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 91 (якія ўчынілі крадзеж маёмасці шляхам прысваення або растраты, за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткай трэцяй артыкула 141 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 1960 года (далей — Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь 1960 года), якія адбылі на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона не менш за адну трэць прызначанага тэрміну пакарання.

Вызваліць ад пакарання асобаў, якім прызначана пакаранне за злачынствы, прадугледжаныя часткамі 3 і 4 артыкула 205 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 209 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 211 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 212 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама асобаў, якім прызначана пакаранне за злачынствы, прадугледжаныя часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 87 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 90 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 91 (якія ўчынілі крадзеж маёмасці шляхам прысваення або растраты, за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткай трэцяй артыкула 141 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 1960 года (далей — Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь 1960 года), якія адбылі на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона не менш за адну трэць прызначанага тэрміну пакарання.

Артыкул 8. Не вызваляць ад пакарання і іншых мераў крымінальнай адказнасці:

Не вызваляць ад пакарання і іншых мераў крымінальнай адказнасці:

асобаў, пералічаных у артыкулах 1—7 гэтага Закона, асуджаных па Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь за:

злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва (артыкулы 122, 125—129, часткі 2 і 3 артыкула 130, артыкул 131);

ваенныя злачынствы і іншыя парушэнні законаў і звычаяў вядзення вайны (артыкулы 132—137);

злачынствы супраць жыцця і здароўя (частка 1 артыкула 139, артыкул 147, часткі 2 і 3 артыкула 157, частка 2 артыкула 164);

злачынствы супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды (часткі 1 і 2 артыкула 166, часткі 1 і 2 артыкула 167, частка 2 артыкула 171, частка 3 артыкула 1711);

злачынствы супраць укладу сямейных адносінаў і інтарэсаў няпоўнагадовых (часткі 2 і 3 артыкула 172);

злачынствы супраць асабістай свабоды, гонару і годнасці (артыкул 181, часткі 2 і 3 артыкула 1811, артыкул 182, частка 2 артыкула 183, частка 3 артыкула 187);

злачынствы супраць уласнасці (часткі 3 і 4 артыкула 205, часткі 3 і 4 артыкула 206, артыкул 207, часткі 2 і 3 артыкула 208, часткі 3 і 4 артыкула 209, часткі 3 і 4 артыкула 211, часткі 3 і 4 артыкула 212, часткі 2 і 3 артыкула 214, часткі 2 і 3 артыкула 218), калі іншае не прадугледжана артыкулам 7 гэтага Закона;

злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці (артыкул 221, частка 2 артыкула 222, часткі 2 і 3 артыкула 223, часткі 2, 3 і 4 артыкула 2262, часткі 3 і 4 артыкула 228, частка 3 артыкула 229, артыкул 230, частка 3 артыкула 233, частка 2 артыкула 234, часткі 2 і 3 артыкула 235, частка 2 артыкула 243, частка 2 артыкула 245, частка 3 артыкула 246);

злачынствы супраць экалагічнай бяспекі і прыроднага асяроддзя (частка 1 артыкула 265, частка 1 артыкула 266, частка 2 артыкула 267, частка 2 артыкула 268, частка 3 артыкула 272, частка 3 артыкула 274, частка 3 артыкула 278, частка 2 артыкула 279);

злачынствы супраць грамадскай бяспекі (артыкул 287, частка 2 артыкула 288, частка 2 артыкула 290, артыкул 291, частка 2 артыкула 292, часткі 1 і 2 артыкула 293, артыкул 294, часткі 2, 3 і 4 артыкула 295, частка 2 артыкула 299, частка 3 артыкула 301, частка 2 артыкула 302, частка 3 артыкула 306, артыкул 308);

злачынствы супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту (частка 3 артыкула 309, частка 2 артыкула 310, часткі 2 і 3 артыкула 311, частка 3 артыкула 314, частка 3 артыкула 317, частка 2 артыкула 319, частка 3 артыкула 320);

злачынствы супраць здароўя насельніцтва (артыкул 323, частка 3 артыкула 325, часткі 2 і 3 артыкула 327, часткі 2, 3 і 4 артыкула 328, часткі 2 і 3 артыкула 329, частка 2 артыкула 331, частка 2 артыкула 332, частка 2 артыкула 333, частка 2 артыкула 335, частка 2 артыкула 336, частка 3 артыкула 337, частка 2 артыкула 338);

злачынствы супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі (частка 3 артыкула 339, частка 2 артыкула 340, артыкул 3431, частка 2 артыкула 344);

злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі (частка 3 артыкула 349, частка 2 артыкула 350, частка 2 артыкула 351, частка 2 артыкула 354, частка 3 артыкула 355);

злачынствы супраць парадку кіравання (артыкула 364, 366, частка 3 артыкула 371, частка 2 артыкула 3711, частка 3 артыкула 376, частка 2 артыкула 384);

злачынствы супраць правасуддзя (артыкул 388, частка 2 артыкула 392, частка 3 артыкула 393, часткі 2 і 3 артыкула 394, частка 3 артыкула 395, частка 2 артыкула 397, артыкулы 410, 413);

злачынствы супраць інтарэсаў службы (частка 3 артыкула 424, частка 3 артыкула 425, частка 3 артыкула 426);

злачынствы прызыўнікоў, рэзервістаў і ваеннаабавязаных (артыкул 434);

воінскія злачынствы (частка 2 артыкула 438, частка 2 артыкула 440, частка 2 артыкула 441, частка 3 артыкула 443, частка 4 артыкула 445, артыкулы 446—449, часткі 2 і 3 артыкула 450, частка 3 артыкула 451, частка 2 артыкула 453, часткі 2 і 3 артыкула 455, частка 2 артыкула 456, частка 2 артыкула 457, частка 2 артыкула 459, частка 3 артыкула 463, частка 3 артыкула 464, частка 2 артыкула 465);

асобаў, пералічаных у артыкулах 1—7 гэтага Закона, асуджаных па Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь 1960 года за:

дзяржаўныя злачынствы (артыкулы 66, 68, 69, частка трэцяя артыкула 71, артыкулы 741, 75—76, 78, 83, 84, часткі другая і трэцяя артыкула 85);

злачынствы супраць уласнасці (часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 87, часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 88, артыкул 89, часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 90, часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 91, часткі другая і трэцяя артыкула 93, часткі другая і трэцяя артыкула 96, часткі другая і трэцяя артыкула 142, артыкул 143, часткі другая і трэцяя артыкула 145), калі іншае не прадугледжана артыкулам 7 гэтага Закона;

злачынствы супраць жыцця, здароўя, волі і годнасці асобы (артыкулы 101, 106, частка другая артыкула 1131, часткі першая, другая і трэцяя артыкула 115, артыкулы 119, 123, 1241);

злачынствы ў сферы прадпрымальніцтва і іншай гаспадарчай дзейнасці (частка другая артыкула 151, частка другая артыкула 1514, частка трэцяя артыкула 1516, частка другая артыкула 160, частка другая артыкула 1601);

злачынствы супраць правасуддзя (частка другая артыкула 172, частка другая артыкула 173, частка другая артыкула 175, артыкул 184);

злачынствы супраць грамадскай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя насельніцтва (частка трэцяя артыкула 201, частка другая артыкула 2011, часткі другая і трэцяя артыкула 2072, артыкулы 2081, 2082, 2112, частка другая артыкула 2114, частка другая артыкула 212, частка другая артыкула 2121, частка першая артыкула 213, артыкулы 2131, 2133, частка другая артыкула 2161, артыкулы 2191—2194, частка другая артыкула 220, частка другая артыкула 2201);

воінскія злачынствы (пункты "б" і "в" артыкула 227, пункты "б" і "в" артыкула 229, артыкул 231, пункт "в" артыкула 233, пункт "г" артыкула 235, артыкулы 236, 237, пункт "б" артыкула 238, пункты "б" і "в" артыкула 240, пункт "в" артыкула 2401, артыкулы 241—243, пункты "в", "г", "д" і "е" артыкула 244, пункт "в" артыкула 245, пункт "в" артыкула 246, пункты "б" і "в" артыкула 249, пункты "в" і "г" артыкула 2491);

асобаў, асуджаных больш за два разы з прызначэннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за наў-
мысныя злачынствы, а таксама раней асуджаных з прызначэннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за ўчыненне злачынстваў, названых у гэтым артыкуле, абзацы дзявятым артыкула 11 гэтага Закона.

Артыкул 9. Не вызваляць ад дадатковых пакаранняў, прызначаных судом, асобаў, якія падпадаюць пад дзеянне гэтага Закона, за выключэннем асобаў, пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона.

Не вызваляць ад дадатковых пакаранняў, прызначаных судом, асобаў, якія падпадаюць пад дзеянне гэтага Закона, за выключэннем асобаў, пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона.

Артыкул 10. Вызваліць ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год:

Вызваліць ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год:

асобаў, якім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі (артыкул 55 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

ваеннаслужачых, якім прызначана пакаранне ў выглядзе накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць;

асобаў, якім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі;

асобаў, умоўна-датэрмінова вызваленых ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі або пазбаўлення волі (артыкул 90 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а таксама асобаў, якім неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі заменена пакараннем у выглядзе абмежавання волі ці папраўчых работ або якім неадбытая частка пакарання ў выглядзе абмежавання волі заменена пакараннем у выглядзе папраўчых работ (артыкул 91 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Вызваліць ад неадбытай часткі пакарання асобаў, пералічаных у частцы першай гэтага артыкула, у якіх на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі да заканчэння тэрміну пакарання застаецца менш за адзін год.

Артыкул 11. Амністыя, прадугледжаная гэтым Законам, не распаўсюджваецца на асобаў:

Амністыя, прадугледжаная гэтым Законам, не распаўсюджваецца на асобаў:

да якіх на працягу 2002—2009 гадоў прымяняліся амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства ў перыяд нязнятай або непагашанай судзімасці;

асуджаных, якія на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі цалкам не кампенсавалі нанесеную злачынствамі шкоду (урон), якая падлягае спагнанню з іх па прыгаворы, рашэнні суда, што ўвайшлі ў законную сілу, за выключэннем асобаў, якія падпадаюць пад дзеянне артыкула 1 гэтага Закона;

якія злосна парушаюць вызначаны парадак у час адбыцця пакарання або іншых мераў крымінальнай адказнасці;

прызнаных у вызначаным парадку асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі (артыкул 24 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года);

якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынства (частка 3 артыкула 43 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

якім пакаранне ў выглядзе смяротнай кары ў парадку памілавання заменена пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі або пажыццёвага зняволення, а таксама асуджаных, якім пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення заменена пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі;

асуджаных да пакарання ў выглядзе пажыццёвага зняволення;

якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 124, часткай 2 артыкула 139, часткай 3 артыкула 166, часткай 3 артыкула 167, артыкулам 210, часткамі 3 і 4 артыкула 228 (учыненыя службовымі асобамі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), часткамі 2 і 3 артыкула 235 (учыненыя службовымі асобамі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), артыкуламі 285, 286, 289, 2901, 356—362, 390, часткамі 2 і 3 артыкула 424 (учыненыя з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці), часткамі 2 і 3 артыкула 425 (учыненыя з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці), часткамі 2 і 3 артыкула 426 (учыненыя з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці), артыкуламі 427, 429—433, артыкулам 455 (учыненыя з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, артыкуламі 61—65, 67, 74, 742, часткай трэцяй артыкула 75 (учыненыя службовымі асобамі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), артыкулам 91 (учыненыя службовымі асобамі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), артыкулам 100, часткай чацвёртай артыкула 115, артыкулам 1526 (учыненыя службовымі асобамі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), артыкуламі 166, 167, 169—171, 1891, артыкулам 249 (учыненыя з карыслівых намераў або іншай асабістай зацікаўленасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года;

аб'яўленых у вышук у сувязі з ухіленнем ад адбывання пакарання па прыгаворы суда на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі;

якія асуджаны за злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і за іншыя злачынствы, учыненыя ў перыяд работы ў арганізацыях на падставе судовай пастановы, і не кампенсавалі на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі запазычанасць па аліментах або расходы, выдаткаваныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Артыкул 12. Зняць судзімасць з асобаў, вызваленых ад пакарання на падставе артыкула 1 гэтага Закона.

Зняць судзімасць з асобаў, вызваленых ад пакарання на падставе артыкула 1 гэтага Закона.

Артыкул 13. Вызваліць ад крымінальнай адказнасці і спыніць папярэдняе расследаванне па крымінальных справах, якія знаходзяцца ў вытворчасці органаў папярэдняга расследавання, і вытворчасць па крымінальных справах, не разгледжаных судамі, аб злачынствах, учыненых да ўступлення ў сілу гэтага Закона асобамі, пералічанымі ў артыкуле 1 гэтага Закона, пры ўмове прыняцця імі мераў па кампенсацыі нанесенай злачынствамі шкоды (урону).

Вызваліць ад крымінальнай адказнасці і спыніць папярэдняе расследаванне па крымінальных справах, якія знаходзяцца ў вытворчасці органаў папярэдняга расследавання, і вытворчасць па крымінальных справах, не разгледжаных судамі, аб злачынствах, учыненых да ўступлення ў сілу гэтага Закона асобамі, пералічанымі ў артыкуле 1 гэтага Закона, пры ўмове прыняцця імі мераў па кампенсацыі нанесенай злачынствамі шкоды (урону).

Палажэнне часткі першай гэтага артыкула не распаўсюджваецца на асобаў, якія падпадаюць пад дзеянне артыкула 8 гэтага Закона.

Артыкул 14. Пад дзеянне гэтага Закона падпадаюць асобы, якія ўчынілі злачынствы да дня ўваходжання ў сілу гэтага Закона, як асуджаныя, так і не асуджаныя судамі Рэспублікі Беларусь, асобы, прыгаворы ў дачыненні да якіх разглядаюцца ў касацыйным або наглядным парадку, а таксама асобы, якія асуджаны судамі іншых дзяржаў, але адбываюць пакаранне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або перададзеныя для адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на ўмовах прынцыпу ўзаемнасці.

Пад дзеянне гэтага Закона падпадаюць асобы, якія ўчынілі злачынствы да дня ўваходжання ў сілу гэтага Закона, як асуджаныя, так і не асуджаныя судамі Рэспублікі Беларусь, асобы, прыгаворы ў дачыненні да якіх разглядаюцца ў касацыйным або наглядным парадку, а таксама асобы, якія асуджаны судамі іншых дзяржаў, але адбываюць пакаранне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або перададзеныя для адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на ўмовах прынцыпу ўзаемнасці.

Пад дзеянне артыкула 10 гэтага Закона падпадаюць асуджаныя, якія ўчынілі злачынствы да дня ўваходжання ў сілу гэтага Закона, у дачыненні да якіх прыгаворы пастаноўлены да заканчэння тэрміну, вызначанага часткай першай артыкула 24 гэтага Закона.

Артыкул 15. Пад дзеянне абзаца другога артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васямнаццаці гадоў.

Пад дзеянне абзаца другога артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васямнаццаці гадоў.

Пад дзеянне абзаца трэцяга артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць жанчыны, якія з'яўляюцца цяжарнымі на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона.

Пад дзеянне абзаца чацвёртага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы (жанчыны, мужчыны-ўдаўцы, мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей, маці якіх пазбаўлены бацькоўскіх правоў, мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей і не знаходзяцца ў шлюбе), якія не пазбаўлены бацькоўскіх правоў і маюць дзяцей, якім на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона не споўнілася васямнаццаці гадоў.

Пад дзеянне абзаца пятага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць мужчыны, якія дасягнулі шасцідзесяці гадоў, і жанчыны, якія дасягнулі пяцідзесяці пяці гадоў на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона, а пры адсутнасці дакументаў, што пацвярджаюць дзень і месяц нараджэння, — мужчыны, якія нарадзіліся да 1949 года, і жанчыны, якія нарадзіліся да 1954 года.

Пад дзеянне абзаца шостага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, прызнаныя ў вызначаным парадку інвалідамі I і II групы на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона; хворыя на актыўную форму туберкулёзу, аднесеныя да I, II, V "А" або V "Б" групам дыспансэрнага ўліку, хворыя на анкалагічныя захворванні другой, трэцяй або чацвёртай клінічных груп, ВIЧ-інфіцыраваныя з 3-й (прэ-СНIД) і 4-й (СНIД) стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі.

Пад дзеянне абзаца сёмага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якія з'яўляюцца ветэранамі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў у адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб ветэранах" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 67, 2/787) і маюць пасведчанні ўстаноўленага ўзору.

Пад дзеянне абзаца восьмага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якім выдадзены дакументы ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1991 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10(12), ст. 111) або ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., № 17, 2/1561) або аналагічнымі законамі іншых дзяржаў.

Артыкул 16. Дакументамі, якія пацвярджаюць факт пакрыцця нанесенай злачынствам шкоды (урону), з'яўляюцца завераная пячаткай даведка, атрыманая з суда, які пастанавіў прыгавор або вынес рашэнне, і даведка, атрыманая з бухгалтэрыі па месцы адбывання пакарання.

Дакументамі, якія пацвярджаюць факт пакрыцця нанесенай злачынствам шкоды (урону), з'яўляюцца завераная пячаткай даведка, атрыманая з суда, які пастанавіў прыгавор або вынес рашэнне, і даведка, атрыманая з бухгалтэрыі па месцы адбывання пакарання.

Артыкул 17. Пры прымяненні гэтага Закона да асобаў, якім тэрмін пакарання раней скарочаны ў парадку памілавання або амністыі, трэба зыходзіць з тэрміну пакарання, вызначанага ў адпаведнасці з актамі памілавання або амністыі.

Пры прымяненні гэтага Закона да асобаў, якім тэрмін пакарання раней скарочаны ў парадку памілавання або амністыі, трэба зыходзіць з тэрміну пакарання, вызначанага ў адпаведнасці з актамі памілавання або амністыі.

Артыкул 18. Пры прымяненні гэтага Закона не ўлічваюцца судзімасці, пагашаныя або знятыя ў парадку, вызначаным артыкуламі 97, 98 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (артыкулам 54 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года), а таксама судзімасці за злачынствы, адказнасць за якія не прадугледжана Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пры прымяненні гэтага Закона не ўлічваюцца судзімасці, пагашаныя або знятыя ў парадку, вызначаным артыкуламі 97, 98 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (артыкулам 54 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года), а таксама судзімасці за злачынствы, адказнасць за якія не прадугледжана Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 19. Асуджанымі, якія злосна парушаюць вызначаны парадак у час адбывання пакарання або іншых мераў крымінальнай адказнасці, трэба лічыць асобаў:

Асуджанымі, якія злосна парушаюць вызначаны парадак у час адбывання пакарання або іншых мераў крымінальнай адказнасці, трэба лічыць асобаў:

якія дапусцілі парушэнні парадку і ўмоў адбывання пакарання ў выглядзе грамадскіх работ, пералічаных у артыкуле 28 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

якія дапусцілі парушэнні парадку і ўмоў выканання пакарання ў выглядзе штрафу, пералічаныя ў артыкулах 29 і 30 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

якія не працуюць без уважлівых прычын на працягу двух месяцаў на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона, або маюць не менш за два спагнанні за парушэнні, пералічаныя ў частцы 1 артыкула 43 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, або зніклі з месца жыхарства з мэтай ухілення ад адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ;

якія маюць не менш за тры спагнанні, пералічаныя ў частках 2 і 3 артыкула 55 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, не пагашаных або не знятых у вызначаным парадку на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона; якія маюць спагнанні, названыя ў частцы 1 артыкула 117 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, не пагашаныя або не знятыя ў вызначаным парадку на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона. Спагнанні, накладзеныя да ўваходжання прыгавора ў законную сілу, не ўлічваюцца;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства пасля пастанаўлення прыгавора, але не накіраваны для адбывання пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў час адбывання пакарання ў выглядзе арышту, пазбаўлення волі;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі, калі яны па зноў пастаноўленым прыгаворы адбылі менш за адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд неадбытай часткі тэрміну пакарання пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення, калі яны па зноў пастаноўленым прыгаворы адбылі менш за адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ, калі яны па зноў пастаноўленым прыгаворы адбылі менш за адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

пераведзеных з папраўчых калоній-пасяленняў у папраўчыя калоніі іншых відаў за злоснае парушэнне вызначанага парадку адбывання пакарання, калі з дня вынясення пастановы аб накіраванні ў папраўчую калонію на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона прайшло менш за адзін год;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд адтэрміноўкі выканання пакарання (артыкул 77 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), у перыяд адтэрміноўкі выканання прыгавора (артыкул 441 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года), у перыяд выпрабавальнага тэрміну (артыкул 78 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, артыкул 43 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года), у перыяд адтэрміноўкі адбывання пакарання (артыкул 93 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), калі яны адбылі менш за адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

якія накіраваны ў папраўчыя ўстановы на падставе пункта 1 часткі 6 артыкула 90 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і адбылі менш за шэсць месяцаў неадбытага тэрміну пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

пераведзеныя ў турму з папраўчых калоній у адпаведнасці з пунктам 3 часткі 5 артыкула 69 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь за злоснае парушэнне вызначанага парадку адбывання пакарання.

Артыкул 20. Да асобаў, якія маюць венерычныя захворванні, гэты Закон прымяняецца толькі пасля іх лячэння, праведзенага ў адпаведнасці з клінічнымі пратаколамі. Падставай для прызнання закончаным курсу лячэння асуджанага ад венерычнага захворвання з'яўляецца медыцынскае заключэнне.

Да асобаў, якія маюць венерычныя захворванні, гэты Закон прымяняецца толькі пасля іх лячэння, праведзенага ў адпаведнасці з клінічнымі пратаколамі. Падставай для прызнання закончаным курсу лячэння асуджанага ад венерычнага захворвання з'яўляецца медыцынскае заключэнне.

Да асобаў, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах і пакутуюць ад хранічнага алкагалізму, наркаманіі або таксікаманіі, да якіх судом прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння, гэты Закон прымяняецца толькі пасля завяршэння курсу лячэння. Падставай для прызнання закончаным курсу лячэння асуджанага ад хранічнага алкагалізму, наркаманіі або таксікаманіі з'яўляецца пастанова суда аб спыненні прымусовага лячэння.

Для арганізацыі неабходнай медыцынскай дапамогі вызваленым з папраўчых устаноў хворых на актыўную форму туберкулёзу, аднесеным да I, II, V "А" або V "Б" груп дыспансэрнага ўліку, папраўчыя ўстановы павінны паведаміць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і арганізацыям аховы здароўя па месцы жыхарства аб вызваленні названых асобаў.

Хворыя на актыўную форму туберкулёзу або венерычныя захворванні абавязаны пасля прыбыцця да месца жыхарства звярнуцца ў адпаведныя арганізацыі аховы здароўя для далейшага аказання медыцынскай дапамогі.

Артыкул 21. Выкананне гэтага Закона ўскласці на:

Выкананне гэтага Закона ўскласці на:

органы і ўстановы, якія выконваюць пакаранні, — у дачыненні да асуджаных, якія знаходзяцца ў папраўчых установах, арыштных дамах, следчых ізалятарах, папраўчых установах адкрытага тыпу, дысцыплінарных вайсковых часцях, а таксама асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах, прыгавор у дачыненні да якіх увайшоў у законную сілу;

органы папярэдняга расследавання — у дачыненні да асобаў, крымінальныя справы і матэрыялы аб злачынствах якіх знаходзяцца ў вытворчасці гэтых органаў;

суды:

у дачыненні да асобаў, крымінальныя справы аб злачынствах якіх знаходзяцца ў вытворчасці судоў і на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона не разгледжаны;

у дачыненні да асобаў, крымінальныя справы аб злачынствах якіх разгледжаны, але прыгаворы не ўвайшлі ў законную сілу, а таксама асобаў, у дачыненні да якіх прыгаворы ўвайшлі ў законную сілу, але не накіраваны для выканання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

у дачыненні да асобаў, прыгаворы ў дачыненні да якіх разглядаюцца ў касацыйным або наглядным парадку;

у дачыненні да асобаў, асуджаных да пакарання ў выглядзе штрафу, калі да ўваходжання ў сілу гэтага Закона штраф не спагнаны;

органы ўнутраных спраў:

у дачыненні да асобаў, якія асуджаны да пакарання ў выглядзе арышту, пазбаўлення волі, але не знаходзяцца пад вартай, прыгаворы ў дачыненні да якіх увайшлі ў законную сілу, асобаў, асуджаных да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, але не накіраваных да месца адбывання пакарання, і асобаў, асуджаных да пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;

у дачыненні да асобаў, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю (як асноўнага віду пакарання), папраўчых работ, і асобаў, асуджаных з адтэрміноўкай выканання пакарання, умоўным непрымяненнем пакарання, асуджаных без прызначэння пакарання;

у дачыненні да асобаў, умоўна-датэрмінова вызваленых ад пакарання, і асобаў, якім неадбытая частка пакарання заменена больш мяккім пакараннем да ўваходжання ў сілу гэтага Закона.

Артыкул 22. Рашэнне аб прымяненні або непрымяненні гэтага Закона прымаецца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна пасля праведзенай з ім гутаркі і на падставе дакладнай ацэнкі матэрыялаў асабістай справы, звестак аб паводзінах асобы, а таксама яе стаўленне да працы за час адбывання пакарання.

Рашэнне аб прымяненні або непрымяненні гэтага Закона прымаецца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна пасля праведзенай з ім гутаркі і на падставе дакладнай ацэнкі матэрыялаў асабістай справы, звестак аб паводзінах асобы, а таксама яе стаўленне да працы за час адбывання пакарання.

Пры адсутнасці неабходных звестак разгляд пытання аб прымяненні гэтага Закона адкладаецца да атрымання дадатковых матэрыялаў. Органам, на якія ўскладзена выкананне гэтага Закона, даецца права запытваць у адпаведных установах дакументы і іншыя матэрыялы, неабходныя для вырашэння пытанняў, звязаных з прымяненнем гэтага Закона. Такія запыты павінны выконвацца неадкладна.

Калі падстаў да адмовы ў прымяненні амністыі на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона не мелася, то адсутнасць рашэння аб прымяненні амністыі не можа разглядацца як абставіны, якія перашкаджаюць прымяненню амністыі надалей. Пры гэтым амністыя да асобы можа быць прымененая і пасля заканчэння тэрміну, вызначанага часткай першай артыкула 24 гэтага Закона.

Артыкул 23. Прымяненне гэтага Закона ажыццяўляецца па пастанове начальніка папраўчай установы, арыштнага дома, следчага ізалятара, папраўчай установы адкрытага тыпу, органа папярэдняга расследавання, органа ўнутраных спраў, камандзіра дысцыплінарнай вайсковай часці, зацверджанай пракурорам. Да названай пастановы дадаецца даведка аб заахвочваннях і спагнаннях, асабістая справа і іншыя дакументы, неабходныя для вырашэння пытання аб прымяненні амністыі.

Прымяненне гэтага Закона ажыццяўляецца па пастанове начальніка папраўчай установы, арыштнага дома, следчага ізалятара, папраўчай установы адкрытага тыпу, органа папярэдняга расследавання, органа ўнутраных спраў, камандзіра дысцыплінарнай вайсковай часці, зацверджанай пракурорам. Да названай пастановы дадаецца даведка аб заахвочваннях і спагнаннях, асабістая справа і іншыя дакументы, неабходныя для вырашэння пытання аб прымяненні амністыі.

Пры прымяненні амністыі да асобы, вызваленай ад пакарання ў адпаведнасці з артыкуламі 90 і 91 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, да пастановы органа ўнутраных спраў дадаюцца копіі прыгавора, пастановы суда і даведка аб судзімасці.

Пры разглядзе матэрыялаў аб прымяненні амністыі судамі ўдзел пракурора абавязковы.

Артыкул 24. Гэты Закон падлягае выкананню органамі, пералічанымі ў артыкуле 21 гэтага Закона, на працягу шасці месяцаў з дня ўваходжання яго ў сілу.

Гэты Закон падлягае выкананню органамі, пералічанымі ў артыкуле 21 гэтага Закона, на працягу шасці месяцаў з дня ўваходжання яго ў сілу.

Да асобаў, якія не прайшлі ў перыяд дзеяння гэтага Закона курс прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму, наркаманіі, таксікаманіі і лячэння венерычнага захворвання ў адпаведнасці з клінічнымі пратаколамі, амністыя прымяняецца пасля завяршэння курсу лячэння пасля заканчэння тэрміну, названага ў частцы першай гэтага артыкула.

Артыкул 25. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам забяспечыць:

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам забяспечыць:

арганізацыю своечасовага ўліку асобаў, вызваленых ад пакарання на падставе гэтага Закона, і аказання ім дапамогі ў бытавым і працоўным уладкаванні;

змяшчэнне вызваленых з месцаў пазбаўлення волі асобаў, якія страцілі сацыяльныя сувязі і дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах, а таксама інвалідаў I або II групы, якія страцілі поўную або частковую здольнасць да самаабслугоўвання, маюць патрэбу ў доглядзе, дапамозе, бытавым і медыцынскім абслугоўванні, у спецыяльныя дамы-інтэрнаты (аддзяленні) для састарэлых і інвалідаў у адпаведнасці з паказаннямі, медыцынскімі паказаннямі і супрацьпаказаннямі для змяшчэння грамадзян ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі яны не маюць працаздольных членаў сям'і або іншых фізічных або юрыдычных асобаў, абавязаных па законе іх утрымліваць (на падставе дагавора рэнты з выдзяленнем сродкаў на ўтрыманне, дагавора пажыццёвага ўтрымання), ці калі іх члены сям'і пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 26. Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам:

Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам:

забяспечыць своечасовую пастаноўку на ўлік вызваленых ад пакарання на падставе гэтага Закона няпоўнагадовых пасля прыбыцця іх да месца жыхарства, іх працаўладкаванне або перадачу пад кантроль бацькоў, органаў апекі і папячыцельства, змяшчэнне ў неабходных выпадках у дзіцячыя дамы, уладкаванне ў школы-інтэрнаты, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы;

зрабіць неабходныя захады, накіраваныя на правядзенне сярод асобаў, названых у абзацы другім часткі першай гэтага артыкула, выхаваўчай работы, недапушчэнне ўчынення імі новых злачынстваў.

Арганізацыям аховы здароўя па месцы жыхарства асобаў, вызваленых у адпаведнасці з гэтым Законам з месцаў пазбаўлення волі па хваробе, забяспечыць аказанне гэтым асобам медыцынскай дапамогі ў амбулаторных або стацыянарных умовах, дыспансэрны нагляд за імі ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 27. Гэты Закон уваходзіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Гэты Закон уваходзіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

5 мая 2009 года, г. Мінск.

№ 11-З