Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў
у Закон Рэспублікі Беларусь
"Аб статусе дэпутата
мясцовага Савета дэпутатаў"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 красавіка 2009 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 23 красавіка 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 1992 года "Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2006 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 13, ст. 217; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 6, 2/1181) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Артыкул 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:"Артыкул 8. Службовае пасведчанне і нагрудны знак дэпутата Савета

Дэпутат Савета мае службовае пасведчанне і нагрудны знак дэпутата Савета, якімі ён карыстаецца на працягу тэрміну сваіх паўнамоцтваў.

Службовае пасведчанне выдаецца дэпутату Савета ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь уводзяцца нагрудныя знакі дэпутатаў Саветаў і зацвярджаюцца палажэнні аб іх.".

2. Абзац восьмы часткі першай артыкула 11 пасля слова "грамадзян," дапоўніць словамі "у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзяне), і юрыдычных асобаў,".

3. У частцы пятай артыкула 13 словы "Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 1996 года "Аб зваротах грамадзян" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1996 г., № 21, ст. 376; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 189, 2/1089)" замяніць словамі "заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

4. У частцы трэцяй артыкула 14 словы "Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян" замяніць словамі "заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

5. Абзац другі часткі першай артыкула 18 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў, асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў дэпутатам Савета;".

6. У артыкуле 19:

у назве артыкула словы "грамадзян, асабісты прыём грамадзян" замяніць словамі "грамадзян і юрыдычных асобаў, асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў";

у частцы першай:

пасля слова "грамадзян" дапоўніць частку словамі "і юрыдычных асобаў";

дапоўніць частку словамі "аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў";

частку другую дапоўніць словамі "і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў";

у частцы трэцяй:

у першым сказе словы "грамадзян, асабістым прыёме грамадзян" замяніць словамі "грамадзян і юрыдычных асобаў, асабістым прыёме грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў";

другі сказ пасля слова "грамадзян" дапоўніць словамі "і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў";

часткі чацвёртую і пятую пасля слова "грамадзян" дапоўніць словамі "і юрыдычных асобаў".

7. Артыкул 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:"Артыкул 23. Матэрыяльнае забеспячэнне дэпутата Савета

На час падрыхтоўкі і правядзення сесій Савета і пасяджэнняў яго органаў дэпутат Савета, які працуе на падставе працоўнага дагавора (кантракта), вызваляецца ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў на тэрмін і ў парадку, што вызначаюцца Саветам. На працягу названага тэрміну за ім захоўваецца сярэдняя заработная плата (грашовае забеспячэнне).

У выпадку выезду дэпутата Савета для ажыццяўлення сваёй дзейнасці ў Савеце за межы месца жыхарства (раёна, горада) яму кампенсуюцца расходы па нормах пакрыцця расходаў пры службовых камандзіроўках, якія вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Выплаты, названыя ў частках першай і другой гэтага артыкула, ажыццяўляюцца адпаведным выканаўчым камітэтам за кошт сродкаў мясцовага бюджэту ў парадку, што вызначаецца Саветам.".

8. Частку трэцюю артыкула 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Час працы старшыні Савета ў Савеце залічваецца ў стаж працы і стаж дзяржаўнай службы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў стаж працы (службы) па спецыяльнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".Артыкул 2. Мясцовым Саветам дэпутатаў у трохмесячны тэрмін вызначыць парадак ажыццяўлення выплат, прадугледжаных пунктам 7 артыкула 1 гэтага Закона.

Мясцовым Саветам дэпутатаў у трохмесячны тэрмін вызначыць парадак ажыццяўлення выплат, прадугледжаных пунктам 7 артыкула 1 гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

7 мая 2009 года, г. Мінск.