Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь"

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 красавіка 2009 года
Ухвалены Саветам Рэспублікі 19 мая 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 70, 2/953; 2008 г., № 184, 2/1506) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Падпункт 1.4 пункта 1 артыкула 7 і падпункт 1.4 пункта 1 артыкула 43 пасля слоў "Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь," дапоўніць словамі "Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,".

2. Частку другую пункта 3 артыкула 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, міністрам Рэспублікі Беларусь можа быць прысвоены вышэйшы клас дзяржаўнага служачага ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам.".

3. Абзац другі пункта 1 артыкула 12 пасля слоў "дэлегацый "Дыпсэрвіс"," дапоўніць словамі "Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь і тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі,".

4. Падпункт 1.3 пункта 1 артыкула 25 пасля слова "пашпарт" дапоўніць словамі "грамадзяніна Рэспублікі Беларусь".

5. У пункце 1 артыкула 44:

у падпункце 1.1:

падпункт 1.1.1 пасля слоў "Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь," дапоўніць словамі "Службу бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,";

падпункт 1.1.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.1.2. не больш за 5 гадоў — для іншых асобаў, назначаных у апараты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама ў камітэты дзяржаўнага кантролю абласцей, упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па абласцях і г. Мінску і міжраённыя аддзелы ўпраўленняў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па абласцях і г. Мінску;";

у падпункце 1.2:

у абзацы першым:

пасля слоў "якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь," дапоўніць абзац словамі "за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных падпунктам 1.3 гэтага пункта,";

словы "і органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 36, ст. 571)" замяніць словамі ", органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 36, ст. 571; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г.,
№ 127, 2/993)";

падпункт 1.2.1 пасля слоў "Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь," дапоўніць словамі "Службу бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,";

падпункт 1.2.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.2.2. не больш за 5 гадоў — для іншых асобаў, назначаных у апараты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама ў камітэты дзяржаўнага кантролю абласцей, упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па абласцях і г. Мінску і міжраённыя аддзелы ўпраўленняў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па абласцях і г. Мінску;";

дапоўніць пункт падпунктам 1.3 наступнага зместу:

"1.3. ваенная служба ў Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасадах, якія падлягаюць замяшчэнню афіцэрамі, — у парадку і на ўмовах, якія вызначае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам.

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. Лукашэнка

2 чэрвеня 2009 года, г. Мінск.

№ 20-З