Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі"
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 красавіка 2009 года
Ухвалены Саветам Рэспублікі 19 мая 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 85, 2/978; 2006 г., № 107, 2/1235) наступныя змяненні і дапаўненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 85, 2/978; 2006 г., № 107, 2/1235) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 1:

у пункце 3:

абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"беларускія рублі пры ажыццяўленні здзелак паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі, здзелак паміж нерэзідэнтамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленні банкаўскіх пераводаў паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі, не звязаных з ажыццяўленнем разлікаў па здзелках, ажыццяўленні міжнародных банкаўскіх пераводаў паміж рэзідэнтамі або нерэзідэнтамі, а таксама пры ўвозе і перасылцы ў Рэспубліку Беларусь, вывазе і перасылцы з Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленні нерэзідэнтамі аперацый, якія не цягнуць пераходу права ўласнасці на беларускія рублі, па рахунках і ўкладах (дэпазітах) у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь;";

дапоўніць пункт абзацам сёмым наступнага зместу:

"плацежныя дакументы ў беларускіх рублях пры ажыццяўленні здзелак паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі, здзелак паміж нерэзідэнтамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры ўвозе і перасылцы ў Рэспубліку Беларусь, вывазе і перасылцы з Рэспублікі Беларусь.";

у пункце 7:

у абзацы другім словы "(або дакумент, які замяняе яго), выдадзены кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "у Рэспубліцы Беларусь";

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"юрыдычныя асобы, створаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з месцам знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама іх філіялы і прадстаўніцтвы, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;";

абзац чацвёрты выключыць;

абзацы пяты і шосты лічыць адпаведна абзацамі чацвёртым і пятым;

у пункце 8:

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"юрыдычныя асобы, створаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў, з месцам знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іх філіялы і прадстаўніцтвы, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;";

абзац чацвёрты дапоўніць словамі ", а таксама іх філіялы і прадстаўніцтвы, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі";

абзац сёмы выключыць;

абзац восьмы лічыць абзацам сёмым.

2. Частку другую артыкула 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Нормы права, якія ўтрымліваюцца ў міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь валютнага заканадаўства, падлягаюць непасрэднаму прымяненню, акрамя выпадкаў, калі з міжнароднага дагавора вынікае, што для прымянення такіх нормаў патрабуецца прыняцце (выданне) унутрыдзяржаўнага нарматыўнага прававога акта.".

3. Дапоўніць Закон артыкулам 3 1 наступнага зместу:

"Артыкул 3 1. Падлік тэрмінаў, устаноўленых валютным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь

Падлік тэрмінаў, устаноўленых валютным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, робіцца ў парадку, вызначаным Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь.".

4. Частку першую артыкула 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Валютнымі аперацыямі з'яўляюцца:

здзелкі, якія прадугледжваюць выкарыстанне замежнай валюты, каштоўных папер у замежнай валюце, плацежных дакументаў у замежнай валюце;

здзелкі паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі, якія прадугледжваюць выкарыстанне беларускіх рублёў, каштоўных папер у беларускіх рублях, плацежных дакументаў у беларускіх рублях;

здзелкі паміж нерэзідэнтамі, якія прадугледжваюць выкарыстанне беларускіх рублёў, каштоўных папер у беларускіх рублях, плацежных дакументаў у беларускіх рублях, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

увоз і перасылка ў Рэспубліку Беларусь, а таксама вываз і перасылка з Рэспублікі Беларусь валютных каштоўнасцяў;

банкаўскія пераводы ў замежнай валюце, не звязаныя з ажыццяўленнем разлікаў па здзелках, названых у абзацы другім гэтай часткі;

банкаўскія пераводы паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі ў беларускіх рублях, не звязаныя з ажыццяўленнем разлікаў па здзелках, названых у абзацы трэцім гэтай часткі;

міжнародныя банкаўскія пераводы ў беларускіх рублях паміж рэзідэнтамі або нерэзідэнтамі;

аперацыі нерэзідэнтаў з беларускімі рублямі па рахунках і ўкладах (дэпазітах) у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія не цягнуць пераходу права ўласнасці на гэтыя беларускія рублі;

аперацыі з замежнай валютай па рахунках і ўкладах (дэпазітах) у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, банках і іншых крэдытных арганізацыях за межамі Рэспублікі Беларусь, якія не цягнуць пераходу права ўласнасці на гэту замежную валюту.".

5. Абзацы другі — чацвёрты артыкула 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якія прадугледжваюць экспарт і (або) імпарт тавараў (за выключэннем грашовых сродкаў, каштоўных папер і нерухомай маёмасці), ахоўнай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, работ, паслуг;

ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якія прадугледжваюць перадачу і (або) атрыманне маёмасці ў арэнду (лізінг);

перавод і атрыманне дывідэндаў і іншых даходаў па інвестыцыях;".

6. Артыкулы 6 і 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 6. Аперацыі негандлёвага характару

Да аперацый негандлёвага характару адносяцца:

перавод і атрыманне грашовых сродкаў для выплаты заработнай платы, грашовага забеспячэння, стыпендый, пенсій, аліментаў, дзяржаўных дапамог, даплат і кампенсацый, а таксама грашовых сродкаў па кампенсацыі шкоды;

пераводы грашовых сродкаў для аплаты камандзіровачных расходаў работнікаў за межамі Рэспублікі Беларусь;

перавод і атрыманне грашовых сродкаў, якія ўваходзяць у склад спадчыны, і грашовых сродкаў, атрыманых ад рэалізацыі спадчыннай маёмасці;

перавод і атрыманне грашовых сродкаў, звязаных са смерцю грамадзян, уключаючы дапамогі і матэрыяльную дапамогу на пахаванне, транспартныя і іншыя расходы;

атрыманне грашовых кампенсацый ахвярамі рэпрэсій, членамі іх сем'яў і спадчыннікамі;

пераводы грашовых сродкаў, звязаныя з аплатай утрымання дыпламатычных і іншых афіцыйных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь;

атрыманне грашовых сродкаў судамі, міжнародным арбітражным (трацейскім) судом, праваахоўнымі органамі, дзяржаўнымі натарыяльнымі канторамі, натарыяльнымі бюро, звязанае з ажыццяўленнем іх дзейнасці, а таксама дзяржаўнымі органамі або іншымі арганізацыямі пры ажыццяўленні іх службовымі асобамі натарыяльных дзеянняў;

перавод і атрыманне грашовых сродкаў на падставе судовых пастаноў і іншых працэсуальных дакументаў;

пераводы, звязаныя з выплатай рэгістрацыйных, уступных, членскіх узносаў у грамадскія, рэлігійныя, міжнародныя арганізацыі, а таксама ажыццяўленне іншых абавязковых плацяжоў у сувязі з удзелам у міжнародных арганізацыях;

перавод і атрыманне беларускіх рублёў, замежнай валюты, перадача і атрыманне іншых валютных каштоўнасцяў па дагаворах дарэн-
ня (у тым ліку ў выглядзе ахвяраванняў), дагаворах прадастаўлення бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

атрыманне рэзідэнтамі ад нерэзідэнтаў валютных каштоўнасцяў на захоўванне;

пераводы, звязаныя з выплатай падаткаў, збораў (пошлін) і іншых абавязковых плацяжоў, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або заканадаўствам замежных дзяржаў, а таксама іх вяртанне;

пераводы, звязаныя з выплатай у патэнтныя ведамствы пошлін і іншых плацяжоў;

перавод і атрыманне грашовых сродкаў, звязаныя з удзелам у канферэнцыях, семінарах, спартыўных мерапрыемствах, выставах, кірмашах;

пераводы, звязаныя з вяртаннем памылкова і (або) залішне пералічаных грашовых сродкаў;

іншыя аперацыі, пералік якіх вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнні Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 7. Валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу

Валютнымі аперацыямі, звязанымі з рухам капіталу, з'яўляюцца валютныя аперацыі, якія право-
дзяцца паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі і не адносяцца да бягучых.".

7. У артыкуле 9:

у частцы першай словы "безнаяўным парадку" замяніць словамі "безнаяўнай форме";

у частцы другой слова "безнаяўным" замяніць словамі "безнаяўнай форме ў".

8. У артыкуле 10:

частку трэцюю дапоўніць абзацам сёмым наступнага зместу:

"пераводу грашовых сродкаў па здзелках, якія прадугледжваюць давернае кіраванне валютнымі каштоўнасцямі.";

частку пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Не патрабуецца атрымання дазволу Нацыянальнага банка на правядзенне юрыдычнымі асобамі — рэзідэнтамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі — рэзідэнтамі наступных валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу:

ажыццяўленне плацяжоў нерэзідэнтам па абавязацельствах, якія прадугледжваюць перадачу рэзідэнту маёмасці, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адносіцца па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасці, або правоў на яго;

продаж нерэзідэнту долі ў статутным фондзе або паю ў маёмасці рэзідэнта;

ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі паперамі, якія выпушчаны рэзідэнтамі;

фарміраванне статутнага фонду юрыдычнай асобы — рэзідэнта за кошт укладаў нерэзідэнтаў у замежнай валюце, беларускіх рублях або ў каштоўных паперах у замежнай валюце, у каштоўных паперах у беларускіх рублях у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

прыцягненне сродкаў для пакрыцця дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту і вяртанне гэтых сродкаў у адпаведнасці з законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год;

прыцягненне сродкаў пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь і вяртанне гэтых сродкаў;

прыцягненне сродкаў у рамках міжурадавых пагадненняў і вяртанне гэтых сродкаў;

ажыццяўленне іншых плацяжоў па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь, не названых у абзацах шостым — восьмым гэтай часткі;

ажыццяўленне аперацый, для якіх Нацыянальным банкам вызначаны паведамляльны і (або) рэгістрацыйны парадак іх правядзення;

ажыццяўленне пераводаў грашовых сродкаў, звязаных з набыццём конкурсных (тэндарных) дакументаў і ўдзелам у таргах (конкурсах, тэндарах, аўкцыёнах);

атрыманне крэдытаў і (або) пазык банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі.".

9. Абзацы другі і трэці часткі другой артыкула 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"прыцягненне на часовай аснове сродкаў у бюджэт, вяртання гэтых сродкаў і працэнтаў за карыстанне імі ў адпаведнасці з законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год і рашэннямі абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год;

ажыццяўленне плацяжоў з бюджэту на мэты, вызначаныя законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год і рашэннямі абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год.".

10. У артыкуле 12:

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Валютна-абменныя аперацыі з удзелам фізічных асобаў ажыццяўляюцца без рэгістрацыі звестак дакумента, які сведчыць асобу гэтых асобаў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аб прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.";

часткі трэцюю — пятую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай — шостай.

11. З часткі першай артыкула 13 трэці сказ выключыць.

12. У артыкуле 15 словы "і дакументарных каштоўных папер у беларускіх рублях" замяніць словамі ", дакументарных каштоўных папер у беларускіх рублях і плацежных дакументаў у беларускіх рублях".

13. Частку першую артыкула 19 дапоўніць словамі ", з улікам палажэнняў, прадугледжаных часткай другой гэтага артыкула".

14. У артыкуле 21:

абзац трэці выключыць;

абзацы чацвёрты — шаснаццаты лічыць адпаведна абзацамі трэцім — пятнаццатым;

з абзаца сёмага словы "у беларускіх рублях" выключыць;

абзац дзясяты дапоўніць словамі "і плацежных дакументаў у беларускіх рублях";

у абзацы трынаццатым словы "іншымі заканадаўчымі актамі" замяніць словамі "Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь";

у абзацы пятнаццатым словы "іншым заканадаўствам" замяніць словамі "іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь".

15. У абзацы трэцім часткі другой артыкула 22 словы "і іншым заканадаўствам" замяніць словамі ", іншымі законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

16. Абзац чацвёрты артыкула 23 дапоўніць словамі ", фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і іншай экстрэмісцкай дзейнасці".

17. У абзацы пятым часткі шостай артыкула 24 слова "заканадаўствам" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь".

18. У частцы першай артыкула 25 словы "кантроль знешнегандлёвых аперацый" замяніць словамі "валютны кантроль".

19. У артыкуле 27:

у частцы трэцяй:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"ажыццяўляць кантроль за паўнатой і своечасовасцю прадстаўлення кліентамі інфармацыі, якая датычыцца валютных аперацый, і адпаведнасцю яе патрабаванням валютнага заканадаўства;";

абзац пяты выключыць;

абзац шосты лічыць абзацам пятым;

абзац пяты пасля слова "прадугледжаныя" дапоўніць словам "валютным";

у частцы чацвёртай:

абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"калі рэзідэнтам або нерэзідэнтам не прадстаўлены дакументы, прадугледжаныя патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і (або) нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка, або прадстаўленыя дакументы не адпавядаюць такім патрабаванням;";

у абзацы пятым слова "заканадаўствам" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і (або) нарматыўнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка".

20. У артыкуле 28:

у абзацах другім і трэцім слова "падведамаснымі" замяніць словамі "падпарадкаванымі (падведамаснымі, якія ўваходзяць у склад)";

у абзацы чацвёртым слова "падведамасных" замяніць словамі "падпарадкаваных (падведамасных, якія ўваходзяць у склад)";

абзац пяты пасля слова "прадугледжаныя" дапоўніць словам "валютным".

21. Абзац пяты артыкула 29 пасля слова "прадугледжаныя" дапоўніць словам "валютным".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

3 чэрвеня 2009 года, г. Мінск.

№ 22-З