Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 красавіка 2009 года
Ухвалены Саветам Рэспублікі 19 мая 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2000 года ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 106, 2/219; 2006 г., № 113, 2/1243) наступныя змяненні і дапаўненні:

Унесці ў Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2000 года ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 106, 2/219; 2006 г., № 113, 2/1243) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 33:

з абзаца сёмага словы "у беларускіх рублях" выключыць;

у абзацы дзясятым словы "а таксама плацежных інструкцый у замежнай валюце" замяніць словамі "плацежных дакументаў у замежнай валюце, а таксама іншых валютных каштоўнасцяў у выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі" і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь";

у абзацы чатырнаццатым словы "прадугледжаных заканадаўчымі актамі" замяніць словамі "вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі" і Прэзідэнтам".

2. У частцы трэцяй артыкула 37:

пасля слоў "Урад Рэспублікі Беларусь," дапоўніць частку словамі "Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь,";

словы "Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь," выключыць.

3. У частцы другой артыкула 44 і частцы трэцяй артыкула 53 словы "бюджэце Рэспублікі Беларусь на чарговы фінансавы (бюджэтны)" замяніць словамі "рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы".

4. У частцы другой артыкула 79 словы "пашпарты" і "пашпартоў" замяніць адпаведна словамі "дакументы, якія сведчаць асобу" і "дакументаў, якія сведчаць асобу,".

5. У частцы першай артыкула 80:

абзац восьмы выключыць;

абзацы дзявяты — пятнаццаты лічыць адпаведна абзацамі восьмым — чатырнаццатым.

6. У частцы трэцяй артыкула 84:

абзац другі выключыць;

абзацы трэці — пяты лічыць адпаведна абзацамі другім — чацвёртым.

7. У артыкуле 89:

з абзаца першага часткі другой словы "(за выключэннем даведкі падатковага органа на сумы, якія падлягаюць дэклараванню ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь)" выключыць;

у частцы трэцяй:

з абзаца першага словы "(за выключэннем даведкі падатковага органа на сумы, якія падлягаюць дэклараванню ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь)" выключыць;

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"копія дакумента, які сведчыць асобу;".

8. У абзацы сёмым часткі першай артыкула 184 словы "пашпартныя звесткі" замяніць словамі "звесткі дакумента, які сведчыць асобу".

9. У артыкуле 196:

у абзацы дванаццатым часткі чацвёртай словы "пашпартныя звесткі" замяніць словамі "звесткі дакумента, які сведчыць асобу";

у абзацы дзясятым часткі пятай словы "пашпартныя звесткі" замяніць словамі "звесткі дакумента, які сведчыць асобу,".

10. У абзацы другім часткі восьмай артыкула 232:

слова "або" замяніць словамі "і (або)";

дапоўніць абзац другім сказам наступнага зместу: ". Заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь могуць вызначацца выпадкі і парадак ажыццяўлення разлікаў у безнаяўнай форме пры накладанні арышту на грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на рахунку кліента, і (або) прыпыненні аперацый па рахунку".

Артыкул 2. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

3 чэрвеня 2009 года, г. Мінск.

№ 23-З