Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб парадку дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

Зацвердзіць парадак дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання (дадаецца).

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь У. Андрэйчанка

У. Андрэйчанка

2 кастрычніка 2009 г., г. Мінск.

№ 177-П4/III
 

Дадатак

да Пастановы Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

02.10.2009 № 177-П4/ІII

 
 
 
Парадак дня трэцяй сесіі
алаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
чацвёртага склікання

 

1. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў стварэнні дзяржаўных інфармацыйных сістэм пашпартна-візавых дакументаў новага пакалення і далейшым іх развіцці і выкарыстанні ў дзяржавах — удзельніцах СНД".

2. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. № 9 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. № 7".

3. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10 "Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

4. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый у дзяржавах — членах Еўразійскай эканамічнай супольнасці".

5. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне аб асновах гарманізацыі тэхнічных рэгламентаў дзяржаў — членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці ад 24 сакавіка 2005 года".

6. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па асобных пытаннях банкаўскай дзейнасці".

7. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 8 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 1998 г. № 3".

8. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адукацыі".

9. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях выкарыстання атамнай энергіі".

10. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб асновах транспартнай дзейнасці".

11. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб статусе вайскоўцаў".

12. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльных органах".

13. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб часовым працаўладкаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія і грамадзян Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь".

14. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь".

15. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб гандлі".

16. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Консульскай канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай".

17. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Рамачнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцяў".

18. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе".

19. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю".

20. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў".

21. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі папраўкі да Артыкулаў пагаднення Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця".

22. Аб праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

23. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь "Аб ветэранах" і "Аб статусе Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы".

24. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі".

25. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх".

26. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь".

27. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі".

28. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання".

29. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь".

30. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ветэрынарнай дзейнасці".

31. Кадравыя пытанні.

 

Заўвага. У адпаведнасці з часткай другой артыкула 103 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адно пасяджэнне ў месяц рэзервуецца для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і адказаў членаў Урада Рэспублікі Беларусь.