Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 538

Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу
ў кастрычніку—снежні 2009 г. і студзені—лютым 2010 г.

 

(Вынятка)

1. Звольніць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву.

2. Прызваць у кастрычніку—снежні 2009 г. і студзені—лютым 2010 г. на тэрміновую ваенную службу грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Міністэрству абароны да 1 сакавіка 2010 г. накіраваць прызваных на тэрміновую ваенную службу грамадзян ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь у межах колькасці згодна з дадаткам*.

5. Устанавіць, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і назначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпрамянення, звышвысокіх частот і з кампанентамі ракетнага паліва.

6. Дзяржаўнаму аб'яднанню "Беларуская чыгунка" забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу.

7. Ваенным камісарам на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 красавіка 2010 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

9. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

——————————————

* Дадатак — для службовага карыстання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. Лукашэнка.

 

9 лістапада 2009 г.

г. Мінск.