Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь
"Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю"

 

Ухвалены Саветам Рэспублікі
22 кастрычніка 2009 года

 

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2002 года "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 87, 2/882; 2006 г., № 179, 2/1267; 2008 г., № 119, 2/1432; № 172, 2/1475) наступныя дапаўненні і змяненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2002 года "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 87, 2/882; 2006 г., № 179, 2/1267; 2008 г., № 119, 2/1432; № 172, 2/1475) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Артыкул 3 дапоўніць пунктам 3 наступнага зместу:

"3. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь могуць вызначацца іншыя правілы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам.".

2. У пункце 2 артыкула 8:

падпункт 2.7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.7. арэнды, субарэнды, бязвыплатнага карыстання нерухомай маёмасцю, за выключэннем выпадкаў, вызначаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

падпункты 2.8 — 2.9 2 выключыць;

падпункт 2.11 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.11 2. закладу зарэгістраванай або ўнесенай у адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь права арэнды нерухомай маёмасці;".

3. У артыкуле 9:

пункт 2 выключыць;

у частцы першай пункта 3:

падпункт 3.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.4. арэнды, субарэнды, бязвыплатнага карыстання нерухомай маёмасцю, за выключэннем выпадкаў, вызначаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

падпункты 3.5 і 3.5 1 выключыць;

падпункт 3.5 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.5 2. закладу зарэгістраванай або ўнесенай у адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь права арэнды нерухомай маёмасці;".

4. У артыкуле 24:

у падпункце 3.3 пункта 3:

пасля слова "зарэгістраваных" дапоўніць падпункт словамі "або ўнесеных у адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь правах";

словы "дзяржаўнай рэгістрацыі" выключыць;

у пункце 3 1:

абзац шосты падпункта 3 1.1 пасля слоў "у тым ліку аб" дапоўніць словамі "маючай адбыцца канфіскацыі і зносе,";

падпункт 3 1.2 пасля слоў "звестках аб" дапоўніць словамі "маючай адбыцца канфіскацыі і зносе,";

пункт 7 дапоўніць словамі ", за выключэннем адзнак аб гібелі або знішчэнні нерухомай маёмасці, якія дзейнічаюць бестэрмінова, і адзнак аб маючай адбыцца канфіскацыі і зносе, якія дзейнічаюць да дзяржаўнай рэгістрацыі спынення права ўласнасці на аб'екты нерухомай маёмасці, якія падлягаюць зносу, альбо адмены рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб маючай адбыцца канфіскацыі зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэбаў і зносе размешчаных на ім аб'ектаў нерухомай маёмасці".

5. Падпункт 2.4 часткі першай пункта 2 артыкула 29 пасля слова "пашпарта" дапоўніць словамі "грамадзяніна Рэспублікі Беларусь".

6. У падпункце 5.8 пункта 5 артыкула 34 словы "гэтым Законам" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь".

7. У артыкуле 35:

з часткі першай пункта 2 другі сказ выключыць;

пункт 3 дапоўніць словамі ", за выключэннем выпадкаў ажыццяўлення рэгістрацыйнага дзеяння на падставе судовай пастановы";

у пункце 4:

у першым сказе словы "не больш як адзін месяц" замяніць словамі ", пазначаны ў заяве, але не больш чым на адзін месяц";

пасля першага сказа дапоўніць пункт сказам наступнага зместу: "Пры гэтым да дадзенай заявы або дадаюцца дакументы (іх копіі), якія сведчаць, што ў выніку ажыццяўлення адпаведнай здзелкі, узнікнення, пераходу, спынення адпаведных правоў або абмежавання (абцяжарання) права на нерухомую маёмасць могуць быць парушаныя або абмежаваныя правы гэтай зацікаўленай асобы, або ў заяве павінна быць указанне на звесткі, якія пацвярджаюць названыя вышэй акалічнасці, што ўтрымліваюцца ў адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю.".

8. Артыкул 59 пасля слова "субарэнды" дапоўніць словамі "зямельнага ўчастка або прадпрыемства як маёмаснага комплексу".

9. Артыкул 65 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 65 1. Асаблівасці дзяржаўнай рэгістрацыі спынення тэрміновых правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на нерухомую маёмасць

1. Зарэгістраваныя права, абмежаванне (абцяжаранне) права на нерухомую маёмасць, якія маюць тэрмін дзеяння, спыняюцца ў момант заканчэння тэрміну іх дзеяння без ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі іх спынення, за выключэннем права давяральнага кіравання нерухомай маёмасцю, дагавор давяральнага кіравання якой не прадугледжвае магчымасці спынення гэтага дагавора ў сувязі з заканчэннем тэрміну яго дзеяння.

2. Права давяральнага кіравання нерухомай маёмасцю, дагавор давяральнага кіравання якой не прадугледжвае магчымасці спынення гэтага дагавора ў сувязі з заканчэннем тэрміну яго дзеяння, спыняецца з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі яго спынення.".

Артыкул 2. Бакі маюць права звярнуцца па дзяржаўную рэгістрацыю заключаных да ўваходжання ў сілу гэтага Закона дагавораў закладу ўнесенай у адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь права арэнды нерухомай маёмасці, а таксама заснаванага на гэтых дагаворах права закладу.

Бакі маюць права звярнуцца па дзяржаўную рэгістрацыю заключаных да ўваходжання ў сілу гэтага Закона дагавораў закладу ўнесенай у адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь права арэнды нерухомай маёмасці, а таксама заснаванага на гэтых дагаворах права закладу.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. Лукашэнка

9 лістапада 2009 года,

г. Мінск. № 56—З