Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы
Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі
і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 8 кастрычніка 2009 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 22 кастрычніка 2009 года

 

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 1991 года "Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 12 (14), ст. 125; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 122, 2/1141; 2008 г.,
№ 175, 2/1494) наступныя змяненні і дапаўненне:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 1991 года "Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 12 (14), ст. 125; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 122, 2/1141; 2008 г.,
№ 175, 2/1494) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У артыкуле 5:

у частцы першай пункта 1:

у абзацы трэцім словы "імя, імя па бацьку, пашпартныя звесткі" замяніць словамі "ўласнае імя, імя па бацьку, звесткі дакумента, які сведчыць асобу";

у абзацы трынаццатым словы "спынення яго дзейнасці" замяніць словамі "яго ліквідацыі";

пункт 3 пасля слоў "змяненні і" дапоўніць словам "(або)".

2. У артыкуле 6:

з пункта 1 другі сказ выключыць;

пункт 3 выключыць.

3. Артыкул 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 7. Дзяржаўная рэгістрацыя фермерскай гаспадаркі

1. Фермерская гаспадарка лічыцца створанай з даты яе дзяржаўнай рэгістрацыі.

2. Дзяржаўная рэгістрацыя фермерскай гаспадаркі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Для мэтаў дзяржаўнай рэгістрацыі месцам знаходжання фермерскай гаспадаркі можа з'яўляцца жылое памяшканне (кватэра, жылы дом), якое належыць кіраўніку фермерскай гаспадаркі на праве ўласнасці (у тым ліку на праве долевай або сумеснай уласнасці) або з'яўляецца яго пастаянным месцам жыхарства (за выключэннем жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду).".

4. З пункта 1 артыкула 22 словы "і статута фермерскай гаспадаркі" выключыць.

5. Пункт 1 артыкула 31 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Ліквідацыя фермерскай гаспадаркі ажыццяўляецца па падставах і ў парадку, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.".

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 1998 года "Аб сумесным домаўладанні" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 7, ст. 88) наступныя змяненні і дапаўненне:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 1998 года "Аб сумесным домаўладанні" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 7, ст. 88) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У артыкуле 13:

у частцы другой словы "дзяржаўныя датацыі" замяніць словам "субсідыі";

у частцы трэцяй словы "Датацыі" і "або мясцовага бюджэту" замяніць адпаведна словамі "Субсідыі" і "і (або) мясцовых бюджэтаў".

2. У артыкуле 20:

пасля часткі чацвёртай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Адносіны паміж заснавальнікамі таварыстваў уласнікаў у сувязі са стварэннем таварыства могуць рэгулявацца дагаворам аб стварэнні таварыства ўласнікаў, які падпісваецца ўсімі заснавальнікамі таварыства ўласнікаў.";

часткі пятую — сёмую лічыць адпаведна часткамі шостай — восьмай;

у частцы сёмай слова "моманту" замяніць словам "даты";

у частцы восьмай словы "статутнымі дакументамі" і "датацый" замяніць адпаведна словамі "статутам" і "субсідый".

3. артыкулы 21 і 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 21. Устаноўчы дакумент таварыства ўласнікаў

Устаноўчым дакументам таварыства ўласнікаў з'яўляецца яго статут.

Статут таварыства ўласнікаў зацвярджаецца агульным сходам яго заснавальнікаў — уласнікаў нерухомай маёмасці сумеснага домаўладання. У выпадку, прадугледжаным часткай чацвёртай артыкула 20 гэтага Закона, статут таварыства ўласнікаў можа быць зацверджаны забудоўшчыкам.

Тыпавы статут таварыства ўласнікаў зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 22. Дзяржаўная рэгістрацыя таварыства ўласнікаў

Дзяржаўная рэгістрацыя таварыства ўласнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".

4. У частцы чацвёртай артыкула 25 словы "ўстаноўчымі дакументамі" замяніць словам "статутам".

5. Артыкул 28 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 28. Ліквідацыя таварыства ўласнікаў

Таварыства ўласнікаў можа быць ліквідавана па рашэнні:

агульнага сходу яго членаў. Пры гэтым агульны сход павінен выбраць іншы спосаб кіравання нерухомай маёмасцю сумеснага домаўладання, за выключэннем выпадку, прадугледжанага абзацам трэцім часткі другой артыкула 6 гэтага Закона;

гаспадарчага суда па падставах і ў парадку, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

уласніка нерухомай маёмасці сумеснага домаўладання ў выпадку, прадугледжаным абзацам другім часткі другой артыкула 6 гэтага Закона.

Пры ліквідацыі таварыства ўласнікаў яго маёмасць, што засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, размяркоўваецца паміж членамі гэтага таварыства ў парадку, які вызначаецца яго статутам.".

Артыкул 3. Унесці ў Iнвестыцыйны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2001 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 62, 2/780; 2004 г.,
№ 126, 2/1062; 2006 г., № 122, 2/1256; 2008 г., № 175, 2/1494) наступныя змяненні і дапаўненні:

Унесці ў Iнвестыцыйны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2001 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 62, 2/780; 2004 г.,
№ 126, 2/1062; 2006 г., № 122, 2/1256; 2008 г., № 175, 2/1494) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы другой артыкула 16 і абзацы першым часткі першай артыкула 40 словы "бюджэце Рэспублікі Беларусь на чарговы фінансавы (бюджэтны)" замяніць словамі "рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы".

2. У частцы другой артыкула 32 словы "Рэспублікі Беларусь аб бюджэце на чарговы фінансавы (бюджэтны)" замяніць словамі "аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы".

3. У частцы чацвёртай артыкула 77 словы "Мінімальныя памеры статутных фондаў іншых арганізацый і парадак іх стварэння вызначаюцца заканадаўчымі актамі" замяніць словамі "Iншыя арганізацыі ствараюцца і дзейнічаюць у парадку, вызначаным заканадаўствам".

4. У артыкуле 80:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Усе камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі разглядаюцца як камерцыйныя сумесныя або камерцыйныя замежныя арганізацыі.";

частку пятую дапоўніць словамі "(устаноўчым дагаворы — для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе статутнага дагавора)".

5. Артыкул 83 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 83. Дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў іх статуты (устаноўчыя дагаворы)

Дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статуты камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі (устаноўчыя дагаворы — для камерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць толькі на падставе ўстаноўчых дагавораў), ажыццяўляецца ўпаўнаважаным дзяржаўным органам (далей — рэгіструючы орган) у парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Камерцыйная арганізацыя з замежнымі інвестыцыямі лічыцца створанай з даты яе дзяржаўнай рэгістрацыі.".

6. Артыкулы 84—86 і 89 выключыць.

7. У артыкуле 87:

у частцы першай словы "ўстаноўчых дакументах" замяніць словамі "статуце (устаноўчым дагаворы — для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора)", словы "з дня дзяржаўнай рэгістрацыі" і "з дня рэгістрацыі" замяніць словамі "з даты дзяржаўнай рэгістрацыі";

у частцы другой словы "ўстаноўчых дакументах" замяніць словам "статуце";

частку пятую выключыць;

частку шостую лічыць часткай пятай;

у частцы пятай лічбы "10" замяніць лічбай "3".

8. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 87 1 наступнага зместу:

"Артыкул 87 1. Прадаўжэнне тэрміну фарміравання статутнага фонду

Рэгіструючы орган мае права прадоўжыць тэрмін фарміравання статутнага фонду камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, за выключэннем арганізацый, статутны фонд якіх павінен быць сфарміраваны ў поўным аб'ёме да іх дзяржаўнай рэгістрацыі, на тэрмін да шасці месяцаў з дня заканчэння адпаведнага тэрміну фарміравання статутнага фонду, устаноўленага часткай першай артыкула 87 гэтага Кодэкса.

Для разгляду пытання аб прадаўжэнні тэрміну фарміравання статутнага фонду камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі ў рэгіструючы орган падаюцца наступныя дакументы:

заява з выкладаннем прычын немагчымасці фарміравання статутнага фонду камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі ў адпаведны тэрмін фарміравання статутнага фонду і ўказаннем віду выпускаемай прадукцыі (выконваемых работ, аказваемых паслуг), колькасці прадукцыі (работ, паслуг), якая пастаўляецца на экспарт, колькасці і віду выпускаемай імпартазамяшчальнай прадукцыі (работ, паслуг), памеру статутнага фонду, сфарміраванага на дату падачы заявы, колькасці работнікаў і інфармацыі аб удзеле ў сацыяльных праграмах;

баланс камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі за апошні справаздачны перыяд, за выключэннем выпадкаў, калі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прадугледжана вызваленне ад абавязку вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.

У выпадку неабходнасці рэгіструючы орган запрошвае ў падатковых органаў па месцы пастаноўкі на ўлік камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі даведку аб адсутнасці ў яе запазычанасці перад бюджэтам, у тым ліку дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі.

Рашэнне аб прадаўжэнні тэрміну фарміравання статутнага фонду камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі прымаецца рэгіструючым органам на працягу 30 дзён з дня падачы дакументаў, прадугледжаных часткай другой гэтага артыкула.".

9. У артыкуле 88:

у частцы трэцяй словы "падпісання дагавора аб стварэнні камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі і (або) зацвярджэння статута" замяніць словамі "зацвярджэння статута камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі (заключэння ўстаноўчага дагавора — для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора)";

у частцы чацвёртай словы "падпісання дагавора аб стварэнні камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі і (або) зацвярджэння яе статута" замяніць словамі "зацвярджэння статута камерцыйнай арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі (заключэння ўстаноўчага дагавора — для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора)";

у частцы восьмай словы "ў парадку, які вызначаецца" замяніць словамі "ў выпадку і парадку, якія вызначаюцца".

10. У частках першай і трэцяй артыкула 90 словы "ўстаноўчымі дакументамі" замяніць словамі "статутам (устаноўчым дагаворам — для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора)".

Артыкул 4. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2002 года "Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах) у Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 28, 2/842) наступныя змяненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2002 года "Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах) у Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 28, 2/842) наступныя змяненні:

1. У частцы пятай артыкула 29 словы "з дня" і "заканадаўствам" замяніць адпаведна словамі "з даты" і "заканадаўчымі актамі".

2. Артыкул 39 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 39. Дзяржаўная рэгістрацыя спажывецкіх таварыстваў і саюзаў спажывецкіх таварыстваў, змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў іх статуты

Спажывецкія таварыствы і саюзы спажывецкіх таварыстваў набываюць права юрыдычнай асобы з даты іх дзяржаўнай рэгістрацыі.

Дзяржаўная рэгістрацыя спажывецкіх таварыстваў і саюзаў спажывецкіх таварыстваў, змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў іх статуты, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Пры змяненні складу членаў спажывецкага таварыства і саюза спажывецкіх таварыстваў змяненні і (або) дапаўненні ў іх статуты не ўносяцца.".

3. У частцы першай артыкула 41 слова "заканадаўствам" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі".

Артыкул 5. Унесці ў артыкул 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1190) наступныя змяненні:

Унесці ў артыкул 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1190) наступныя змяненні:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 13. Прававыя падставы вытворчасці гідраметэаралагічнай інфармацыі";

частку першую выключыць;

часткі другую — пятую лічыць адпаведна часткамі першай — чацвёртай.

Артыкул 6. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 года "Аб рэкламе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 119, 2/1321) наступныя дапаўненне і змяненне:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 года "Аб рэкламе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 119, 2/1321) наступныя дапаўненне і змяненне:

1. Частку першую пункта 5 артыкула 10 дапоўніць словамі "або статута (устаноўчага дагавора — для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора) са штампам, які сведчыць аб правядзенні дзяржаўнай рэгістрацыі".

2. У частцы першай пункта 1 артыкула 27 словы "з прад'яўленнем яго арыгінала" замяніць словамі "або статута (устаноўчага дагавора — для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора) са штампам, які сведчыць аб правядзенні дзяржаўнай рэгістрацыі, з прад'яўленнем арыгінала адпаведнага дакумента або яго натарыяльна засведчанай копіі".

Артыкул 7. Пры неабходнасці прывядзення юрыдычнымі асобамі статутаў (устаноўчых дагавораў — для камерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць толькі на падставе ўстаноўчых дагавораў) у адпаведнасць з гэтым Законам змяненні і (або) дапаўненні ўносяцца ў статуты (устаноўчыя дагаворы) пры ўнясенні ў іх іншых змяненняў і (або) дапаўненняў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Да прывядзення ў адпаведнасць з гэтым Законам статуты (устаноўчыя дагаворы) дзейнічаюць у частцы, якая не супярэчыць гэтаму Закону.

Пры неабходнасці прывядзення юрыдычнымі асобамі статутаў (устаноўчых дагавораў — для камерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць толькі на падставе ўстаноўчых дагавораў) у адпаведнасць з гэтым Законам змяненні і (або) дапаўненні ўносяцца ў статуты (устаноўчыя дагаворы) пры ўнясенні ў іх іншых змяненняў і (або) дапаўненняў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Да прывядзення ў адпаведнасць з гэтым Законам статуты (устаноўчыя дагаворы) дзейнічаюць у частцы, якая не супярэчыць гэтаму Закону.

Артыкул 8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 9. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

9 лістапада 2009 года, г. Мінск.

№ 55-З