Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы
Рэспублікі Беларусь па пытаннях адукацыі

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 кастрычніка 2009 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 22 кастрычніка 2009 года

 
Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1998 года (ЗЗ БССР, 1990 г., № 4, арт. 46; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 28, арт. 461; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 6, 2/1173; 2007 г., № 119, 2/1321) наступныя дапаўненні і змяненні:
Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1998 года (ЗЗ БССР, 1990 г., № 4, арт. 46; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 28, арт. 461; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 6, 2/1173; 2007 г., № 119, 2/1321) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Артыкул 10 пасля слова "пашпарт" дапоўніць словамі "грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дыпламатычны і службовы пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь".

2. Частку другую артыкула 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Калі асоба, якая звярнулася па выкананне натарыяльнага дзеяння, не валодае мовай, на якой вядзецца натарыяльнае справаводства, пераклад тэксту дакумента, які афармляецца, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб натарыяце.".

3. У артыкуле 20 словы ", іншых" замяніць словамі " Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і".

4. Другі сказ часткі першай артыкула 21 выкласці ў наступнай рэдакцыі: "Гэта права забяспечваецца сістэмай дашкольных, агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, спецыяльных устаноў адукацыі і сацыяльна-педагагічных устаноў.".

5. Артыкулы 22—24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 22. Мова навучання і выхавання ў дашкольных і сацыяльна-педагагічных установах

У Рэспубліцы Беларусь навучанне і выхаванне ў дашкольных і сацыяльна-педагагічных установах ажыццяўляюцца на беларускай і (або) рускай мовах.

У адпаведнасці з пажаданнямі выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненым з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца групы ў дашкольных установах або дашкольныя ўстановы, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.

Артыкул 23. Мова навучання і выхавання, вывучэнне моў у агульнаадукацыйных установах

У Рэспубліцы Беларусь навучанне і выхаванне ў агульнаадукацыйных установах ажыццяўляюцца на беларускай і (або) рускай мовах.

У агульнаадукацыйных установах вывучэнне дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, а таксама адной з замежных моў з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Катэгорыі асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і парадак вывучэння імі дзяржаўных і замежнай моў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб спецыяльнай адукацыі. Парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўная мова навучання (беларуская або руская) вызначаецца заснавальнікам агульнаадукацыйнай установы з улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў. Абавязковая для вывучэння замежная мова вызначаецца заснавальнікам агульнаадукацыйнай установы з улікам патрабаванняў дзяржавы і магчымасцяў установы адукацыі.

У адпаведнасці з пажаданнямі вучняў і іх законных прадстаўнікоў па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненым з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца класы ў агульнаадукацыйных установах або агульнаадукацыйныя ўстановы, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.

Артыкул 24. Мова навучання і выхавання ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі

У Рэспубліцы Беларусь навучанне і выхаванне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, ажыццяўляюцца на беларускай і (або) рускай мовах. Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, навучанне і выхаванне таксама могуць ажыццяўляцца на іншых мовах пры атрыманні адукацыі замежнымі грамадзянамі.

Беларуская мова ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, вывучаецца незалежна ад іх падпарадкаванасці і формаў уласнасці.".

6. Артыкул 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 29. Мова аб'яў, паведамленняў і рэкламы

Тэксты афіцыйных аб'яў, паведамленняў, плакатаў, афіш і іншай інфармацыі выконваюцца на беларускай і (або) рускай мовах.

Рэклама размяшчаецца (распаўсюджваецца) на беларускай і (або) рускай мовах. Гэта палажэнне не распаўсюджваецца на рэкламу, што размяшчаецца (распаўсюджваецца) на радыё, тэлебачанні ці ў друкаваных выданнях, якія ажыццяўляюць дзейнасць выключна на замежных мовах, рэкламу зарэгістраваных таварных знакаў і (або) знакаў абслугоўвання, а таксама на рэкламу, што змяшчае агульнапрынятыя замежныя тэрміны і абазначэнні, якія ўвайшлі ў прымяненне ў арыгінальным напісанні і не маюць абазначэння на беларускай і (або) рускай мовах, або запрашэнне на працу ці вучобу асобаў, якія свабодна валодаюць замежнымі мовамі.

У рэкламе дапускаецца выкарыстанне разам з беларускай і (або) рускай мовамі замежнай мовы пры ўмове ідэнтычнасці па змесце і тэхнічным афармленні тэксту на замежнай мове тэксту на беларускай і (або) рускай мовах.".

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031) наступныя змяненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031) наступныя змяненні:

1. У абзацы трынаццатым артыкула 12 словы "устаноў адукацыі, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй," замяніць словамі "агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, што забяспечваюць атрыманне".

2. Артыкул 45 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 45. Установы адукацыі ў галіне культуры

1. Да ўстаноў адукацыі ў галіне культуры належаць установы, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь або галоўным упраўленням, упраўленням, аддзелам культуры мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і забяспечваюць атрыманне агульнай базавай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і паслядыпломнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку работнікаў культуры, а таксама пазашкольнае выхаванне і навучанне ў сферы культуры.

2. Установы адукацыі, якія не належаць да ўстаноў адукацыі ў галіне культуры, могуць вырашаць асобныя задачы ў галіне культуры.".

Артыкул 3. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года "Аб адукацыі" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844; 2004 г., № 123, 2/1060; 2005 г., № 104, 2/1124; 2006 г., № 92, 2/1220; № 179, 2/1265; 2007 г., № 171, 2/1350) наступныя змяненні і дапаўненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года "Аб адукацыі" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844; 2004 г., № 123, 2/1060; 2005 г., № 104, 2/1124; 2006 г., № 92, 2/1220; № 179, 2/1265; 2007 г., № 171, 2/1350) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Артыкул 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 4. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і сфера яго прымянення

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб адукацыі грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, складаецца з актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і прымяняецца да адносінаў, якія ўзнікаюць у сферы адукацыі, з удзелам фізічных і юрыдычных асобаў Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных грамадзян, асобаў без грамадзянства, замежных і міжнародных арганізацый, замежных дзяржаў, калі гэтыя адносіны ўзніклі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь вызначаны іншыя правілы, чым тыя, якія ўтрымліваюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.".

2. У артыкуле 5:

частку першую пасля першага сказа дапоўніць сказам наступнага зместу: "Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, навучанне і выхаванне таксама могуць ажыццяўляцца на іншых мовах пры атрыманні адукацыі замежнымі грамадзянамі.";

у частцы другой слова "школах" замяніць словам "установах";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У адпаведнасці з пажаданнямі выхаванцаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненым з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца групы ў дашкольных установах, класы ў агульнаадукацыйных установах або дашкольныя і агульнаадукацыйныя ўстановы, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.".

3. Абзац пяты артыкула 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца ўстановы адукацыі, у межах іх паўнамоцтваў у сферы адукацыі.".

4. У артыкуле 10:

частку шостую дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: "Правілы прыёму ў магістратуру ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, для працягу адукацыі на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.";

частку дзявятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Парадак пераводу навучэнцаў ва ўстановах адукацыі ў іншыя ўстановы адукацыі, на навучанне па іншай спецыяльнасці альбо на іншую форму атрымання адукацыі, а таксама парадак іх адлічэння, аднаўлення вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Парадак і ўмовы аднаўлення студэнтаў, адлічаных з устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь. Перавод навучэнцаў у дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў ажыццяўляецца на ўмовах, прадугледжаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і ў парадку, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь.";

з часткі дзясятай словы "якія выконваюць вызначаныя патрабаванні," выключыць;

частку дванаццатую пасля слоў "мясцовых бюджэтаў" дапоўніць словамі ", у тым ліку па дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы,";

частку чатырнаццатую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Малады рабочы (служачы), малады спецыяліст, якія не адпрацавалі тэрмін працы па размеркаванні, прадугледжаны часткай трынаццатай гэтага артыкула, абавязаныя вярнуць сродкі, затрачаныя на іх падрыхтоўку з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, у адпаведны бюджэт. Асобы, якія не адпрацавалі тэрмін працы па размеркаванні ў сувязі з паступленнем у год атрымання дакумента аб вышэйшай адукацыі ў магістратуру, аспірантуру (ад'юнктуру) на дзённую форму атрымання адукацыі і завяршылі навучанне ў вызначаным парадку, вызваляюцца ад звароту названых сродкаў. Iншыя падставы для вызвалення ад звароту названых сродкаў вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.";

з часткі пятнаццатай словы "а таксама падставы для вызвалення ад звароту названых сродкаў" выключыць.

5. Артыкул 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 11. Адукацыйныя стандарты Рэспублікі Беларусь

Адукацыйныя стандарты Рэспублікі Беларусь утрымліваюць агульныя патрабаванні да ўзроўняў адукацыі і тэрмінаў навучання, тыпаў устаноў адукацыі, класіфікацыі спецыяльнасцяў, кваліфікацый і прафесій, дакументаў аб адукацыі, абавязковы мінімум зместу адукацыі, максімальны аб'ём навучальнай нагрузкі навучэнцаў, узровень падрыхтоўкі выпускнікоў, крытэрыі ацэнкі якасці адукацыі.

Распрацоўка, прыняцце, змяненне і адмена адукацыйных стандартаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

6. У артыкуле 12:

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"У агульнаадукацыйных установах, спецыяльных установах адукацыі, на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, у аздараўляльных лагерах з круглагадовым рэжымам працы вучэбныя заняткі ў навучальным годзе ажыццяўляюцца з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калі названыя даты прыпадаюць на нерабочы дзень, то вучэбныя заняткі ў навучальным годзе пачынаюцца ў наступны і заканчваюцца ў папярэдні рабочы дзень.";

часткі трэцюю — дзявятую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай — дзясятай;

частку пятую пасля слоў "Рэспублікі Беларусь" дапоўніць словамі ", калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь,";

частку дзясятую пасля слоў "установы (службы)" дапоўніць словамі ", навучальна-метадычныя аб'яднанні".

7. У частцы другой артыкула 13:

слова "экстэрна" замяніць словам "экстэрнату";

словы "або ўпаўнаважаным ім дзяржаўным органам" выключыць.

8. У артыкуле 14:

у частцы першай:

словы "(за выключэннем дашкольнай)" выключыць;

пасля слоў "адпаведнай адукацыі" дапоўніць частку словамі "(за выключэннем узроўню дашкольнай адукацыі і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі)";

у частцы другой словы "вырабу зацвярджаюцца" замяніць словамі "запаўнення і выдачы вызначаюцца";

першы сказ часткі пятай дапоўніць словамі "ў парадку, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь".

9. У артыкуле 15:

у абзацы трэцім часткі другой словы "ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне пачатковай, базавай, агульнай сярэдняй," замяніць словамі "агульнаадукацыйныя ўстановы, установы, якія забяспечваюць атрыманне";

частку дзясятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Установы адукацыі, якія забяспечваюць падрыхтоўку кадраў для Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы могуць быць толькі дзяржаўнымі.".

10. Частку першую артыкула 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Установы адукацыі, якія забяспечваюць падрыхтоўку кадраў для Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, дзяржаўныя ўстановы адукацыі са статусам універсітэта або акадэміі ствараюцца, рэарганізуюцца і ліквідуюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанымі імі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

11. У артыкуле 18:

першы сказ часткі першай дапоўніць словамі ", а таксама якая пацвярджае адпаведнасць установы адукацыі вызначаным крытэрыям ацэнкі адпаведнасці ўстановы адукацыі пэўнаму тыпу";

у частцы другой слова "пераў-тварэнне" замяніць словам "змяненне";

у частцы шостай словы "Планавая дзяржаўная" замяніць словам "Дзяржаўная".

12. У артыкуле 21:

у частцы першай словы "дзіцячы садок-школа" замяніць словамі "яслі-садок — школа, дзіцячы садок — школа";

у частцы пятай словы "у агульнаадукацыйнай навучальна-выхаваўчай установе" і "гэта" замяніць адпаведна словамі "на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі" і "агульнаадукацыйная".

13. Главу 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Глава 5

Агульная сярэдняя
адукацыя

Артыкул 22. Мэты і структура агульнай сярэдняй адукацыі, тэрміны навучання

Агульная сярэдняя адукацыя закліканая забяспечыць духоўнае і фізічнае развіццё асобы, падрыхтоўку маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, авалоданне навучэнцамі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзінаў, эстэтычнага густу і здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і працягу адукацыі.

Структура агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе тры ступені і два ўзроўні (агульную базавую адукацыю і агульную сярэднюю адукацыю).

I ступень агульнай сярэдняй адукацыі забяспечвае атрыманне агульнай навучальнай адукацыі і з'яўляецца абавязковай для працягу навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

I і II ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць узровень агульнай базавай адукацыі. Атрыманне агульнай базавай адукацыі дае права на працягу адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

I, II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі складаюць узровень агульнай сярэдняй адукацыі. Атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі дае права на працягу адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Тэрмін атрымання:

агульнай базавай адукацыі складае 9 гадоў (для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — 9—10 гадоў);

агульнай сярэдняй адукацыі складае 11 гадоў (для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — 11—12 гадоў);

агульнай сярэдняй адукацыі ў вячэрніх школах, класах, навучальна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па тыпавым навучальным плане вячэрняй школы, складае 12 гадоў (для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — 12—13 гадоў).

Тэрміны навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі складаюць:

на I ступені — 4 гады (для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — 4—5 гадоў);

на II ступені — 5 гадоў;

на III ступені — 2 гады, у вячэрніх школах, класах, навучальна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па тыпавым навучальным плане вячэрняй школы, — 3 гады.

Артыкул 23. Установы адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі

Да ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, адносяцца:

агульнаадукацыйныя ўстановы;

спецыяльныя ўстановы адукацыі;

установы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;

аздараўляльныя лагеры з круглагадовым рэжымам працы.

Агульнаадукацыйныя ўстановы — установы, якія забяспечваюць атрыманне агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі, асноўнай функцыяй якіх з'яўляюцца навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Да агульнаадукацыйных устаноў адносяцца пачатковая школа, базавая школа, сярэдняя школа, вячэрняя школа, гімназія, ліцэй, школа-інтэрнат, санаторная школа-інтэрнат, спецыяльная школа закрытага тыпу, спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат), а таксама навучальна-педагагічны комплекс (яслі-садок — школа, дзіцячы садок — школа, базавая школа — каледж мастацтваў, сярэдняя школа — каледж мастацтваў, гімназія — каледж мастацтваў, лінгвістычная гімназія — каледж, сярэдняя школа — вучылішча алімпійскага рэзерву). У адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь могуць стварацца іншыя тыпы агульнаадукацыйных устаноў.

Да спецыяльных устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, адносяцца цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дапаможная школа (школа-інтэрнат) і спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат).

Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, з адначасовым атрыманнем прафесійна-тэхнічнай адукацыі могуць ажыццяўляцца навучанне і выхаванне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, з адначасовым атрыманнем сярэдняй спецыяльнай адукацыі могуць ажыццяўляцца навучанне і выхаванне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, могуць ажыццяўляцца навучанне і выхаванне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

У аздараўляльных лагерах з круглагадовым рэжымам працы могуць ажыццяўляцца навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Артыкул 24. Атэстацыя навучэнцаў. Дакументы аб агульнай базавай адукацыі, аб агульнай сярэдняй адукацыі

Атрыманне агульнай пачатковай, агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай і прамежкавай атэстацыяй і завяршаецца падагульняючай атэстацыяй навучэнцаў.

Выпускніку, які паспяхова прайшоў падагульняючую атэстацыю, за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі — атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, а за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі — пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай, за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі — атэстат асобага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём.

Выпускнік за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі за асобыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваецца пахвальным лістом.

Палажэнне аб залатым, сярэбраным медалях і пахвальных лістах зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.".

14. У артыкуле 25:

у частцы другой словы "прафілюючых агульнаадукацыйных прадметаў" замяніць словамі "асобных навучальных прадметаў (прадметаў)";

з часткі трэцяй слова "(прафесійнае)" выключыць.

15. З часткі трэцяй артыкула 26 словы "ліцэйскія аддзяленні (групы), іншыя" выключыць.

16. У артыкуле 27:

частку трэцюю выключыць;

частку чацвёртую і пятую лічыць адпаведна часткамі трэцяй і чацвёртай.

17. У артыкуле 28:

частку трэцюю выключыць;

частку чацвёртую лічыць часткай трэцяй.

18. У артыкуле 30:

у частцы першай словы "сярэднія школы-каледжы мастацтваў, гімназіі-каледжы мастацтваў, лінгвістычныя гімназіі-каледжы" замяніць словамі "базавыя школы — каледжы мастацтваў, сярэднія школы — каледжы мастацтваў, гімназіі — каледжы мастацтваў, лінгвістычныя гімназіі — каледжы, сярэднія школы — вучылішчы алімпійскага рэзерву";

у частцы другой словы "Сярэдняя школа-каледж мастацтваў, гімназія-каледж мастацтваў, лінгвістычная гімназія-каледж" замяніць словамі "Базавая школа — каледж мастацтваў, сярэдняя школа — каледж мастацтваў, гімназія — каледж мастацтваў, лінгвістычная гімназія — каледж, сярэдняя школа — вучылішча алімпійскага рэзерву".

19. Дапоўніць Закон артыкулам 31 1 наступнага зместу:

"Артыкул 31 1. Узаемадзеянне з арганізацыямі ў падрыхтоўцы кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй

У мэтах забеспячэння патрэб арганізацый у спецыялістах з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і (або) рабочых з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, садзейнічання развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, праходжання навучэнцамі практыкі ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, і арганізацыі могуць заключаць дагавор аб узаемадзеянні, які прадугледжвае падрыхтоўку спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і (або) рабочых з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для арганізацыі. Арганізацыя, якая заключыла дагавор аб узаемадзеянні, з'яўляецца арганізацыяй — заказчыкам кадраў.

Арганізацыя — заказчык кадраў, якая прыняла ў адпаведнасці з дагаворам аб узаемадзеянні абавязацельствы па стварэнні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, па арганізацыі практыкі навучэнцаў установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прызнаецца для гэтай установы адукацыі базавай. Базавая арганізацыя мае пераважнае права на забеспячэнне сваіх патрэб у спецыялістах з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і (або) рабочых з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Палажэнне аб базавай арганізацыі, формы дагавора аб узаемадзеянні ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, і арганізацыі — заказчыка кадраў і дагавора аб узаемадзеянні ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, і базавай арганізацыі зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.".

20. Артыкулы 32 і 33 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 32. Мэты і структура вышэйшай адукацыі

Вышэйшая адукацыя закліканая забяспечыць найбольш поўнае развіццё здольнасцяў і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу асобы, магчымасць актыўнага, свабоднага і канструктыўнага ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у развіцці грамадства для задавальнення патрэб грамадства і дзяржавы ў спецыялістах высокай кваліфікацыі.

Структура вышэйшай адукацыі ўключае ў сябе дзве ступені:

першая ступень вышэйшай адукацыі забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і завяршаецца прысваеннем кваліфікацыі і выдачай дыплома аб вышэйшай адукацыі;

другая ступень вышэйшай адукацыі (магістратура) забяспечвае фарміраванне ведаў і навыкаў навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы і завяршаецца прысваеннем ступені "магістр" і выдачай дыплома магістра.

Палажэнне аб першай ступені вышэйшай адукацыі і другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 33. Установы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі

Да ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, адносяцца класічны ўніверсітэт, профільны ўніверсітэт (акадэмія, кансерваторыя), інстытут, вышэйшы каледж.

Установа, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі, — навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў на першай ступені вышэйшай адукацыі і (або) другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) і можа ажыццяўляць падрыхтоўку для паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па дадатковай спецыяльнасці (спецыялізацыі), падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па асобных спецыяльнасцях, прафесійную падрыхтоўку, падрыхтоўку па асобных сертыфікаваных курсах, навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Установы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, павінны адпавядаць крытэрыям, што вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь, установам, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, могуць быць нададзены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі і статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў галіне.".

21. Артыкул 34 выключыць.

22. Артыкул 35 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 35. Атэстацыя студэнтаў. Дакументы аб вышэйшай адукацыі

Атрыманне вышэйшай адукацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі і на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) суправаджаецца бягучай атэстацыяй і завяршаецца падагульняючай атэстацыяй студэнтаў.

Асобе, якая завяршыла навучанне на першай ступені вышэйшай адукацыі і паспяхова прайшла падагульняючую атэстацыю, прысвойваецца кваліфікацыя і выдаецца дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Асобе, якая завяршыла навучанне на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) і паспяхова прайшла падагульняючую атэстацыю, прысвойваецца ступень "магістр" і выдаецца дыплом магістра.".

23. У частцы першай артыкула 37 словы "вышэйшыя навучальныя ўстановы" замяніць словамі "ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі".

24. Частку другую артыкула 41 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пазашкольнае выхаванне і навучанне ў дзяржаўных установах адукацыі, за выключэннем дзяржаўных дзіцячых школ мастацтваў у сферы культуры, бясплатнае. Памер платы за пазашкольнае выхаванне і навучанне ў дзяржаўных дзіцячых школах мастацтваў у сферы культуры і парадак яе збірання вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".

25. У частцы першай артыкула 43 словы "вышэйшай навучальнай установы" замяніць словамі "установы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі".

26. Частку трэцюю артыкула 44 пасля слоў "апякунскія саветы" дапоўніць словамі ", бацькоўскія камітэты".

27. Частку шостую артыкула 48 пасля слова "вызначаюцца" дапоўніць словамі "заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і".

28. У артыкуле 49:

у частцы трэцяй словы "які вызначаецца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, а таксама часовай прапіскай" замяніць словамі "які вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь";

у частцы пятай словы "сельскіх агульнаадукацыйных навучальна-выхаваўчых устаноў" замяніць словамі "агульнаадукацыйных устаноў, размешчаных у сельскіх населеных пунктах,";

у частцы сёмай:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"пакрыццё расходаў па найме жылля ў выпадку незабеспячэння месцамі ў інтэрнатах і інтэрнатах у памерах і парадку, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;";

абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"забеспячэнне стыпендыяй на ўмовах і ў парадку, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;".

29. Артыкулы 50 і 51 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 50. Ахова здароўя навучэнцаў і выхаванцаў

Вучэбная нагрузка, рэжым вучэбных заняткаў ва ўстановах адукацыі вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Медыцынская дапамога навучэнцам і выхаванцам устаноў адукацыі аказваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, а таксама ўстановамі адукацыі пры наяўнасці ў іх спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне медыцынскай дзейнасці.

Для навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, дзяцей-інвалідаў і асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў дашкольных, агульнаадукацыйных установах, спецыяльных установах адукацыі, установах, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установы адукацыі альбо знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, санаторна-курортных або аздараўляльных арганізацыях, ствараюцца адпаведна ўмовы для іх навучання і выхавання дома, у арганізацыях аховы здароўя, санаторна-курортных або аздараўляльных арганізацыях.

Навучанне і выхаванне асобаў, названых у частцы трэцяй гэтага артыкула, дома, у арганізацыях аховы здароўя, санаторна-курортных або аздараўляльных арганізацыях ажыццяўляюцца ў парадку, які вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пералік медыцынскіх паказанняў для навучання і выхавання дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 51. Правы і абавязкі законных прадстаўнікоў навучэнцаў і выхаванцаў

Законныя прадстаўнікі навучэнцаў і выхаванцаў маюць права:

выбіраць установу адукацыі і форму атрымання адукацыі дзіцем;

браць удзел у рабоце органаў самакіравання ўстановы адукацыі, у якой навучаецца іх дзіця;

прадстаўляць інтарэсы дзіцяці ва ўстанове адукацыі;

атрымліваць інфармацыю пра ўсе віды абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных і інш.) дзіцяці, што праводзяцца ва ўстанове адукацыі.

Законныя прадстаўнікі навучэнцаў і выхаванцаў абавязаныя:

прымаць неабходныя меры для атрымання дзіцем агульнай базавай адукацыі;

ствараць неабходныя ўмовы для паўнацэннага развіцця дзіцяці;

паважаць годнасць дзіцяці і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Законныя прадстаўнікі навучэнцаў і выхаванцаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне дзіцяці.".

30. У артыкуле 53:

у частцы першай словы "Рэспублікі Беларусь аб бюджэце на чарговы фінансавы (бюджэтны)" замяніць словамі "аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год і рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы";

частку трэцюю дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Пералік платных адукацыйных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі, зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.".

31. У артыкуле 55:

у назве артыкула слова "знешнеэканамічная" замяніць словам "знешнегандлёвая";

частку чацвёртую выключыць;

частку пятую лічыць часткай чацвёртай;

у частцы чацвёртай слова "знешнеэканамічную" замяніць словам "знешнегандлёвую".

Артыкул 4. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2007 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 27, ст. 473; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 305, 2/1403) наступныя змяненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2007 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 27, ст. 473; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 305, 2/1403) наступныя змяненні:

1. З абзаца чацвёртага артыкула 17 слова "(зменных)" выключыць.

2. У абзацы чацвёртым часткі другой артыкула 28 слова "месцы" замяніць словамі "рэгістрацыі па месцы".

Артыкул 5. Абзац дваццаць другі артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 1992 года "Аб абароне" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 28, ст. 493; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 84, 2/878) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

Абзац дваццаць другі артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 1992 года "Аб абароне" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 28, ст. 493; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 84, 2/878) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"дапрызыўную і фізічную падрыхтоўку ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі ва ўстановах адукацыі пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі;".

Артыкул 6. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 года "Аб фізічнай культуры і спорце" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2003 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 25, ст. 299; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 135, 2/1000; 2006 г., № 114, 2/1247) наступныя змяненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 года "Аб фізічнай культуры і спорце" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2003 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 25, ст. 299; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 135, 2/1000; 2006 г., № 114, 2/1247) наступныя змяненні:

1. У артыкуле 19:

у пунктах 2 і 6 словы "санітарна-гігіенічнымі патрабаваннямі" замяніць словамі "патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў";

пункты 4 і 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Фізічнае выхаванне навучэнцаў у агульнаадукацыйных установах, установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў:

4.1. на ўроках па навучальным прадмеце "Фізічная культура і здароўе" ("Фізічная культура");

4.2. пры правядзенні фізкультурна-аздараўляльных, спартыўна-масавых і турыстычных мерапрыемстваў.

5. Абавязковыя ўрокі па навучальным прадмеце "Фізічная культура і здароўе" ("Фізічная культура") праводзяцца на працягу ўсяго перыяду навучання:

5.1. не радзей як два разы ў навучальны тыдзень у агульнаадукацыйных установах, на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;

5.2. не радзей як тры разы ў навучальны тыдзень ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.";

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"7. Для правядзення дадатковай фізкультурна-аздараўляльнай, спартыўна-масавай і турыстычнай работы ў агульнаадукацыйных установах, установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, арганізуецца работа гурткоў, груп, секцый па відах спорту.".

2. Пункт 2 артыкула 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Фізічная падрыхтоўка грамадзян да ваеннай службы праводзіцца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі ва ўстановах адукацыі пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.".

3. Артыкул 25 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 25. Падрыхтоўка спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа ў сярэдніх школах — вучылішчах алімпійскага рэзерву

Падрыхтоўка спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа ў сярэдніх школах — вучылішчах алімпійскага рэзерву ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.".

Артыкул 7. У абзацы пятым часткі трэцяй артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 2, ст. 6; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 93, 2/982) слова "школы" замяніць словамі "агульнаадукацыйныя ўстановы".

У абзацы пятым часткі трэцяй артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 2, ст. 6; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 93, 2/982) слова "школы" замяніць словамі "агульнаадукацыйныя ўстановы".

Артыкул 8. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 1999 года "Аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыях правоў грамадзян пры яе аказанні" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 52, 2/49) наступныя змяненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 1999 года "Аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыях правоў грамадзян пры яе аказанні" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 52, 2/49) наступныя змяненні:

1. У абзацы дзявятым часткі першай і абзацы трэцім часткі другой артыкула 19 слова "агульнаадукацыйнае" замяніць словамі "навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі".

2. Абзац сёмы часткі другой артыкула 38 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"атрымліваць агульную сярэднюю адукацыю або спецыяльную адукацыю, калі пацыент не дасягнуў васямнаццаці гадоў;".

Артыкул 9. У абзацы сёмым часткі першай артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 56, 2/62) словы "ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама" замяніць словамі "у дашкольных, агульнаадукацыйных установах, а таксама ва ўстановах".

У абзацы сёмым часткі першай артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 56, 2/62) словы "ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама" замяніць словамі "у дашкольных, агульнаадукацыйных установах, а таксама ва ўстановах".

Артыкул 10. Унесці ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 80, 2/70; 2007 г., № 183, 2/1369) наступныя змяненні:

Унесці ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 80, 2/70; 2007 г., № 183, 2/1369) наступныя змяненні:

1. З пункта 1 часткі першай артыкула 26 і артыкула 344 словы "пашпарт ці іншы" выключыць.

2. У пункце 4 часткі другой артыкула 120, пункце 9 часткі другой артыкула 166, пункце 1 абзаца трэцяга часткі чацвёртай артыкула 168, артыкуле 206, назве і частцы першай артыкула 207, назве і частцы першай артыкула 208 словы "(зменных) агульнаадукацыйных установах" замяніць словам "школах".

Артыкул 11. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года "Аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 76, 2/965) наступныя змяненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года "Аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 76, 2/965) наступныя змяненні:

1. У пункце 1 артыкула 1:

у падпункце 1.4 словы "прафілюючых прадметах" замяніць словамі "асобных навучальных прадметах (прадметах)";

падпункт 1.6 выключыць.

2. У пункце 2 артыкула 8:

у абзацы трэцім падпункта 2.1 словы "прафілюючых агульнаадукацыйных" замяніць словам "асобных";

у абзацы чацвёртым падпункта 2.2 словы "прафілюючых агульнаадукацыйных прадметаў" замяніць словамі "асобных навучальных прадметаў (прадметаў)".

3. Артыкул 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 9. Дадатковыя адукацыйныя праграмы

Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, рэалізуюцца дадатковыя адукацыйныя праграмы па прафесійнай падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі, працоўным навучанні, пазашкольным выхаванні і навучанні, а таксама ў парадку, вызначаным заканадаўствам, аказваюцца іншыя адукацыйныя паслугі, не прадугледжаныя асноўнымі адукацыйнымі праграмамі прафесійна-тэхнічнай адукацыі.".

4. У артыкуле 10:

пункт 2 выключыць;

з пункта 3 словы ", самастойна (у парадку экстэрнату)" выключыць.

5. У артыкуле 11:

з пункта 3 слова "(прафесійнага)" выключыць;

у пункце 5:

падпункт 5.1 выключыць;

падпункт 5.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"5.4. аддзяленні (групы) па працоўным навучанні і прафесійнай падрыхтоўцы навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў;".

6. У артыкуле 13:

у пункце 6 словы "аб базавай" замяніць словамі "аб агульнай базавай";

у абзацы першым пункта 7 слова "ацэнак" замяніць словам "адзнак".

7. У артыкуле 14:

у пункце 2 словы "службамі занятасці" замяніць словамі "камітэтамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў";

з пункта 6 словы "праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі з вывучэннем прафілюючых агульнаадукацыйных прадметаў на павышаным узроўні і" выключыць;

пункт 7 выключыць;

у пункце 8:

слова "(прафесійнае)" выключыць;

словы "ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "пры ўмове навучання па адпаведных прафесіях і захавання патрабаванняў адукацыйных стандартаў прафесійна-тэхнічнай адукацыі".

8. У артыкуле 16:

у пункце 1 словы "ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі" замяніць словамі "агульнаадукацыйных установах";

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Падагульняючая атэстацыя навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную базавую адукацыю ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, ажыццяўляецца ў парадку, што вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.".

9. Пункт 4 артыкула 17 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Па асобных навучальных спецыяльнасцях (прафесіях) у адпаведнасці з медыцынскімі паказаннямі прафесійна-тэхнічная адукацыя або прафесійная падрыхтоўка асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку інвалідаў, могуць ажыццяўляцца дома. Пералік вучэбных спецыяльнасцяў (прафесій), па якіх могуць ажыццяўляцца прафесійна-тэхнічная адукацыя або прафесійная падрыхтоўка дома, парадак арганізацыі навучання і выхавання дома вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Пералік медыцынскіх паказанняў для навучання і выхавання дома асобаў, названых у гэтым пункце, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.".

10. У пункце 1 артыкула 19 словы "агульнаадукацыйных прадметах" замяніць словамі "вучэбных прадметах за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі".

11. З пункта 5 артыкула 20 словы ", працоўнае (прафесійнае) навучанне" выключыць.

12. У артыкуле 27:

у пункце 1 словы "органаў дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва" замяніць словамі "камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў";

пункты 3 і 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. У мэтах забеспячэння патрэб у кадрах арганізацыі — заказчыка кадраў, садзейнічання развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы прафесійна-тэхнічнай адукацыі арганізацыя — заказчык кадраў, якая прымае на сябе абавязацельствы па стварэнні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, што забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, па арганізацыі вытворчага навучання навучэнцаў, прызнаецца для гэтай установы адукацыі базавай. Палажэнне аб базавай арганізацыі зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

4. Узаемадзеянне базавай арганізацыі з установай, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дагаворам аб узаемадзеянні ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і базавай арганізацыі, форма якога зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.".

Артыкул 12. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года "Аб адукацыі асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1034) наступныя дапаўненні і змяненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года "Аб адукацыі асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1034) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У падпункце 1.14 пункта 1 артыкула 1:

пасля слова "навучанне" дапоўніць падпункт словамі "і выхаванне";

словы "па стане здароўя" замяніць словамі "па медыцынскіх паказаннях".

2. Падпункт 2.1 пункта 2 артыкула 6 пасля слова "навучання" дапоўніць словамі "і выхавання".

3. У артыкуле 20:

першы сказ пункта 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Спецыяльныя класы (групы) для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця могуць стварацца ў дашкольных, агульнаадукацыйных установах, установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.";

у пункце 5 словы "ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі," замяніць словамі "дашкольных, агульнаадукацыйных установах".

4. У артыкуле 25:

назву артыкула пасля слова "Навучанне" дапоўніць словамі "і выхаванне";

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Пералік медыцынскіх паказанняў для навучання і выхавання дома асобаў, названых у пункце 1 гэтага артыкула, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Парадак арганізацыі навучання і выхавання дома вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.";

пункт 3 пасля слова "навучанні" дапоўніць словамі "і выхаванні";

у пункце 4:

словы "дома арганізуецца" замяніць словамі "і выхаванне дома ажыццяўляюцца дзяржаўным";

пасля слова "навучання" дапоўніць пункт словамі "і выхавання".

5. У артыкуле 26:

назву артыкула пасля слова "Навучанне" дапоўніць словамі "і выхаванне";

пункт 2 пасля слова "навучанні" дапоўніць словамі "і выхаванні";

у пункце 3:

пасля слова "Навучанне" дапоўніць пункт словамі "і выхаванне";

слова "ажыццяўляецца" замяніць словам "ажыццяўляюцца".

6. У артыкуле 27:

назву артыкула пасля слова "Навучанне" дапоўніць словамі "і выхаванне";

пункт 2 пасля слова "навучання" дапоўніць словамі "і выхавання".

7. У пункце 4 артыкула 29 словы "ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй і" замяніць словамі "дашкольных, агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне".

8. У пункце 2 артыкула 32 словы "10—11 гадоў, на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі — 12—13 гадоў, у спецыяльных вячэрніх (зменных) школах — 14 гадоў" замяніць словамі "9—10 гадоў, на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі — 11—12 гадоў, у спецыяльных вячэрніх школах (класах) — 12—13 гадоў".

Артыкул 13. З артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 88, 2/1037) словы "ўсіх відаў" выключыць.

З артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 88, 2/1037) словы "ўсіх відаў" выключыць.

Артыкул 14. У частцы другой пункта 2 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167) словы "ўстаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй," замяніць словамі "агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне".

У частцы другой пункта 2 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167) словы "ўстаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй," замяніць словамі "агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне".

Артыкул 15. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года "Аб агульнай сярэдняй адукацыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) наступныя змяненні і дапаўненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года "Аб агульнай сярэдняй адукацыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У пункце 1 артыкула 1:

з падпункта 1.6 словы "расшырэннем і" выключыць;

падпункты 1.7 і 1.8 выключыць.

2. Падпункт 1.9 пункта 1 артыкула 4 выключыць.

3. У пункце 1 артыкула 8:

словы ", павышаным і паглыбленым узроўнях" замяніць словам "узроўні";

словы "падагульняючай атэстацыі," выключыць.

4. У артыкуле 10:

падпункт 1.2 пункта 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.2. тры ступені.";

пункты 5 і 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"5. Тэрмін атрымання:

5.1. агульнай базавай адукацыі складае 9 гадоў (для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — 9—10 гадоў);

5.2. агульнай сярэдняй адукацыі складае 11 гадоў (для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — 11—12 гадоў);

5.3. агульнай сярэдняй адукацыі ў вячэрніх школах, класах, навучальна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па тыпавым вучэбным плане вячэрняй школы, складае 12 гадоў (для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — 12—13 гадоў).

6. Тэрміны навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі складаюць:

6.1. на I ступені — 4 гады (для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — 4—5 гадоў);

6.2. на II ступені — 5 гадоў;

6.3. на III ступені — 2 гады, у вячэрніх школах, класах, навучальна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па тыпавым вучэбным плане вячэрняй школы, — 3 гады.".

5. Пункт 2 артыкула 11 дапоўніць падпунктам 2.4 наступнага зместу:

"2.4. аздараўляльныя лагеры з круглагадовым рэжымам працы.".

6. Пункт 2 артыкула 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Агульнаадукацыйныя ўстановы забяспечваюць вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым узроўні. У некаторых агульнаадукацыйных установах у выпадках, прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, асобныя вучэбныя прадметы вывучаюцца на павышаным узроўні, вывучаюцца вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў навучэнцаў у галіне асобных відаў мастацтва, арганізуецца навучальна-трэніровачны працэс па відах спорту.".

7. Пункт 2 артыкула 13 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. У агульнаадукацыйных установах на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца спецыялізаваныя па спорце класы, а на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі — класы, навучальна-кансультацыйныя пункты, у якіх навучанне ажыццяўляецца па тыпавым вучэбным плане вячэрняй школы.

Палажэнне аб спецыялізаваных па спорце класах, што ствараюцца ў агульнаадукацыйных установах, зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.

Палажэнне аб класах, навучальна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па тыпавым навучальным плане вячэрняй школы, зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.".

8. З падпункта 1.4 пункта 1 артыкула 14 слова "(зменная)" выключыць.

9. У артыкуле 15:

у абзацы першым слова "ажыццяўляцца:" замяніць словамі "стварацца спецыялізаваныя па спорце класы.";

абзацы другі і трэці выключыць.

10. Артыкулы 16—21 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 16. Базавая школа

1. Базавая школа забяспечвае навучанне і выхаванне на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

2. На I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнні заснавальніка могуць стварацца спецыялізаваныя па спорце класы.

Артыкул 17. Сярэдняя школа

1. Сярэдняя школа забяспечвае навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

2. На I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнні заснавальніка могуць стварацца спецыялізаваныя па спорце класы.

3. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнні заснавальніка можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.

Артыкул 18. Вячэрняя школа

Вячэрняя школа забяспечвае навучанне і выхаванне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў вочнай і (або) завочнай формах атрымання адукацыі. У вячэрняй школе па рашэнні заснавальніка можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.

Артыкул 19. Гімназія

1. Гімназія забяспечвае навучанне і выхаванне на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Асобныя вучэбныя прадметы ў гімназіі вывучаюцца на павышаным узроўні. У гімназіі па рашэнні заснавальніка можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену. У гімназіі могуць ажыццяўляцца навучанне і выхаванне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Парадак арганізацыі і дзейнасці гімназіі вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 20. Ліцэй

1. Ліцэй забяспечвае навучанне і выхаванне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Асобныя вучэбныя прадметы ў ліцэі вывучаюцца на павышаным узроўні. У ліцэі па рашэнні заснавальніка можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.

2. Парадак арганізацыі і дзейнасці ліцэя вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 21. Школа-інтэрнат

1. Школа-інтэрнат забяспечвае навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, стварае ўмовы для пражывання, харчавання, гарманічнага развіцця і сацыялізацыі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей з сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

2. У школе-інтэрнаце на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнні заснавальніка могуць стварацца спецыялізаваныя па спорце класы.

3. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнні заснавальніка можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.".

11. Артыкул 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 24. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат)

1. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат) забяспечвае навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцаў з ліку асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з парушэннямі маўлення, слыху, зроку, псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), функцый апорна-рухальнага апарату і правядзенне карэкцыі парушэнняў псіхафізічнага развіцця навучэнцаў, стварае ўмовы для іх гарманічнага развіцця. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат), акрамя таго, стварае ўмовы для пражывання, харчавання і сацыялізацыі асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

2. На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па рашэнні заснавальніка можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў, якая завяршаецца прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага) пры ўмове здачы кваліфікацыйнага экзамену.".

12. У артыкуле 25:

у пункце 1:

дапоўніць пункт падпунктам 1.2 1 наступнага зместу:

"1.2 1. базавая школа — каледж мастацтваў;";

дапоўніць пункт падпунктам 1.6 наступнага зместу:

"1.6. сярэдняя школа — вучылішча алімпійскага рэзерву.";

дапоўніць артыкул пунктам 2 1 наступнага зместу:

"2 1. Базавая школа — каледж мастацтваў забяспечвае навучанне і выхаванне на I і II ступенях або на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, вывучэнне вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё асаблівасцяў навучэнцаў у галіне асобных відаў мастацтва, і на конкурснай аснове — атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведнага профілю.";

у пунктах 3 і 4 словы "спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці" замяніць словамі "вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў навучэнцаў у галіне асобных відаў мастацтва,";

у пункце 5 слова "паглыбленым" замяніць словам "павышаным";

дапоўніць артыкул пунктам 5 1 наступнага зместу:

"5 1. Сярэдняя школа — вучылішча алімпійскага рэзерву забяспечвае навучанне і выхаванне на I, II, III ступенях або на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыю вучэбна-трэніровачнага працэсу па відах спорту ў мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа і на конкурснай аснове — атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведнага профілю.".

13. Артыкул 27 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 27. Агульныя патрабаванні да прыёму ў агульнаадукацыйныя ўстановы і адлічэння з іх

1. У Рэспубліцы Беларусь кожны мае права звяртацца для атрымання адукацыі ў любую агульнаадукацыйную ўстанову, якая абавязана разгледзець зварот у адпаведнасці з вызначанай працэдурай прыёму.

2. Прыём дзяцей у агульнаадукацыйныя ўстановы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым артыкулам, ажыццяўляецца без уступных іспытаў на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў і даведкі аб стане здароўя дзіцяці, выдадзенай у парадку, які вызначаецца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Прыём дзяцей у I клас ажыццяўляецца з шасці гадоў або больш позняга ўзросту.

3. Прыём у гімназіі, ліцэі, гімназіі — каледжы мастацтваў, лінгвістычныя гімназіі — каледжы для атрымання агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе ўступных іспытаў, парадак правядзення якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4. Навучэнцы гімназій, гімназій — каледжаў мастацтваў, лінгвістычных гімназій — каледжаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, працягваюць навучанне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых установах адукацыі без правядзення ўступных іспытаў.

5. Залічэнне ў базавыя школы — каледжы мастацтваў, сярэднія школы — каледжы мастацтваў для атрымання агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых установах адукацыі ажыццяўляецца з улікам здольнасцяў дзяцей у парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

6. Залічэнне ў сярэднія школы — вучылішчы алімпійскага рэзерву для атрымання вышэйшай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялізаваныя па спорце класы ажыццяўляецца з улікам здольнасцяў дзяцей пры адсутнасці захворванняў, якія з'яўляюцца супрацьпаказаннямі да заняткаў спортам, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Парадак залічэння ў сярэднія школы — вучылішчы алімпійскага рэзерву для атрымання агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, у спецыялізаваныя па спорце класы — Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.

7. Забараняецца адлічэнне з агульнаадукацыйных устаноў навучэнцаў, якія вучацца на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

Навучэнцы сярэдніх школ — вучылішчаў алімпійскага рэзерву пры навучанні на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць быць адлічаны з гэтых агульнаадукацыйных устаноў за невыкананне патрабаванняў вучэбных праграм па відах спорту, выкарыстанне метадаў, рэчываў, якія садзейнічаюць павышэнню іх працаздольнасці і забароненыя для выкарыстання заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і (або) рашэннямі Міжнароднага алімпійскага камітэта, іншых адпаведных міжнародных арганізацый, парушэнне спартыўнага рэжыму, а таксама ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя, што перашкаджае прадаўжэнню заняткаў абраным відам спорту.

У выпадку адлічэння навучэнца па названых у частцы другой гэтага пункта прычынах кіраўнік сярэдняй школы — вучылішча алімпійскага рэзерву прымае меры па забеспячэнні пераводу навучэнца ў іншую агульнаадукацыйную ўстанову.

8. Парадак прыёму, пераводу, адлічэння і выпуску навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

14. Дапоўніць Закон артыкулам 29 1 наступнага зместу:

"Артыкул 29 1. Навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў аздараўляльных лагерах з круглагадовым рэжымам працы

1. У аздараўляльных лагерах з круглагадовым рэжымам працы могуць ажыццяўляцца навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Нормы гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі, распаўсюджваюцца на аздараўляльныя лагеры з круглагадовым рэжымам працы ў межах ажыццяўлення імі навучання і выхавання на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў аздараўляльных лагерах з круглагадовым рэжымам працы вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.".

15. У артыкуле 32:

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйнай установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбным планам, які распрацоўваецца агульнаадукацыйнай установай на кожны навучальны год і зацвярджаецца ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах, вучэбнымі праграмамі для правядзення факультатыўных заняткаў, а ў базавых школах — каледжах мастацтваў, сярэдніх школах — каледжах мастацтваў, гімназіях — каледжах мастацтваў таксама ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў навучэнцаў у галіне асобных відаў мастацтваў, а ў сярэдніх школах — вучылішчах алімпійскага рэзерву таксама ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па відах спорту для спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, якія зацвярджаюцца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.";

пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Тыпавыя вучэбныя планы кожнага тыпу агульнаадукацыйнай установы, за выключэннем спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-інтэрната), вызначаюць на падставе адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі пералік абавязковых для вывучэння вучэбных прадметаў па класах, а тыпавыя вучэбныя планы базавай школы — каледжа мастацтваў, сярэдняй школы — каледжа мастацтваў, гімназіі — каледжа мастацтваў вызначаюць таксама пералік вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў навучэнцаў у галіне асобных відаў мастацтваў, колькасць вучэбных гадзін на іх вывучэнне, колькасць вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, максімальную дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго навучэнца ў кожным класе ў навучальны тыдзень, агульную колькасць вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў.

Тыпавыя вучэбныя планы ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, за выключэннем спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-інтэрната), зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і з'яўляюцца падставай для распрацоўкі агульнаадукацыйнымі ўстановамі, за выключэннем спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-інтэрната), вучэбных планаў на бягучы навучальны год.

Вучэбныя планы спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў) распрацоўваюцца на падставе тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы з улікам характару фізічных і (або) псіхічных парушэнняў адпаведнай катэгорыі асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і на падставе адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Вучэбныя планы спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў) вызначаюць пералік абавязковых для вывучэння вучэбных прадметаў па класах, колькасць вучэбных гадзін на іх вывучэнне, колькасць вучэбных гадзін на правядзенне карэкцыйных і факультатыўных заняткаў, агульную колькасць вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў.

Вучэбныя планы спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў) зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і з'яўляюцца падставай для распрацоўкі спецыяльнымі агульнаадукацыйнымі школамі (школамі-інтэрнатамі) вучэбных планаў на бягучы навучальны год.

Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах, вучэбныя праграмы для правядзення факультатыўных заняткаў, вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў навучэнцаў у галіне асобных відаў мастацтва, зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў навучэнцаў у галіне асобных відаў мастацтва, для агульнаадукацыйных устаноў, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, зацвярджаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.".

16. Артыкул 33 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 33. Агульныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу

1. Адукацыйны працэс у агульнаадукацыйных установах арганізоўваецца па навучальных гадах. Навучальны год падзяляецца на чвэрці.

Вучэбныя заняткі ў агульнаадукацыйных установах у навучальным годзе ажыццяўляюцца з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калі названыя даты прыпадаюць на непрацоўны дзень, то вучэбныя заняткі ў навучальным годзе пачынаюцца ў наступны і заканчваюцца ў папярэдні працоўны дзень.

Даты пачатку і заканчэння вучэбных заняткаў у кожнай з чвэрцяў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку адпаведнага навучальнага года і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу праз сродкі масавай інфармацыі.

2. На працягу навучальнага года для навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў устанаўліваюцца:

2.1. восеньскія, зімовыя і вясновыя канікулы агульнай працягласцю не менш за трынаццаць каляндарных дзён, а для навучэнцаў I і II класаў — дадаткова канікулы працягласцю ў адзін каляндарны тыдзень;

2.2. летнія канікулы працягласцю не менш за дванаццаць каляндарных тыдняў, а для навучэнцаў, якія скончылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, — не менш за дзесяць каляндарных тыдняў;

2.3. тэрміны канікулаў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку адпаведнага навучальнага года і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу праз сродкі масавай інфармацыі.

3. Правядзенне ў агульнаадукацыйных установах вучэбных заняткаў па зменах дапускаецца ў выпадках і парадку, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

4. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляецца ўрок.

5. У агульнаадукацыйным працэсе могуць выкарыстоўвацца стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя заняткі.

У агульнаадукацыйных установах могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.

Навучэнцы з улікам думкі іх законных прадстаўнікоў зыходзячы са схільнасцяў, пажаданняў і стану здароўя могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах вызначанай тыпавым вучэбным планам колькасці вучэбных гадзін.

6. Адкрыццё класаў у агульнаадукацыйнай установе можа ажыццяўляцца пры наяўнасці аднаго і больш навучэнцаў. У агульнаадукацыйнай установе напоўненасць класаў не павінна перавышаць 25 навучэнцаў, у I—IV класах агульнаадукацыйных устаноў, класах вячэрніх школ, класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, навучанне ў якіх ажыццяўляецца па тыпавым вучэбным плане вячэрняй школы, а таксама ў спецыялізаваных па спорце класах, класах гімназій, ліцэяў, школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, базавых школ — каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ — каледжаў мастацтваў, гімназій — каледжаў мастацтваў, лінгвістычных гімназій — каледжаў і сярэдніх школ — вучылішчаў алімпійскага рэзерву — 20 навучэнцаў.

7. Агульнаадукацыйны працэс пры навучанні на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізоўваецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень для правядзення з навучэнцамі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўляльных, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах.

8. Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў IХ (Х) — ХI (ХII) класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень.".

17. Пункт 2 артыкула 35 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Атрыманне вышэйшай сярэдняй адукацыі ў завочнай форме дапускаецца толькі ў вячэрніх школах, а таксама ў класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў, навучанне ў якіх ажыццяўляецца па тыпавым вучэбным плане вячэрняй школы.".

18. Пункт 6 артыкула 36 пасля слова "формы" дапоўніць словамі "і тэрміны".

19. У пункце 2 артыкула 44:

з падпункта 2.4 словы ", профілю навучання" выключыць;

дапоўніць пункт падпунктам 2.17 наступнага зместу:

"2.17. забеспячэнне месцамі ў інтэрнатах пры агульнаадукацыйных установах на ўмовах і ў парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.".

Артыкул 16. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 17. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. Лукашэнка

9 лістапада 2009 года,
г. Мінск.

№ 51-З