Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях выкарыстання атамнай энергіі

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 кастрычніка 2009 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 22 кастрычніка 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 1993 года "Аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце насельніцтва" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2000 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 36, ст. 451; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 52, 2/172; 2006 г., № 78, 2/1206) наступныя змяненні:

Ухвалены Саветам Рэспублікі 22 кастрычніка 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 1993 года "Аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце насельніцтва" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2000 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 36, ст. 451; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 52, 2/172; 2006 г., № 78, 2/1206) наступныя змяненні:

1. Абзац трэці часткі другой артыкула 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"праекты санітарна-ахоўных зонаў ядзернай устаноўкі і (або) стацыянарных аб'ектаў і (або) збудаванняў, прызначаных для захоўвання ядзерных матэрыялаў, адпрацаваных ядзерных матэрыялаў і (або) эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў, санітарна-ахоўных зонаў прамысловых аб'ектаў, зонаў санітарнай аховы крыніц і сістэм пітнога водазабеспячэння;".

2. Частку сёмую артыкула 37 выключыць.

Артыкул 2. У абзацы сёмым часткі першай артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1995 года "Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 32, ст. 420; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1260) словы "пажарнай бяспекі" замяніць словамі "пажарнай, ядзернай".

У абзацы сёмым часткі першай артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1995 года "Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 32, ст. 420; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1260) словы "пажарнай бяспекі" замяніць словамі "пажарнай, ядзернай".

Артыкул 3. Частку трэцюю артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 2, ст. 6; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 93, 2/982) дапоўніць абзацам шостым наступнага зместу:

Частку трэцюю артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 2, ст. 6; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 93, 2/982) дапоўніць абзацам шостым наступнага зместу:

"на тэрыторыях ядзернай устаноўкі і (або) стацыянарных аб'ектаў і (або) збудаванняў, прызначаных для захоўвання ядзерных матэрыялаў, адпрацаваных ядзерных матэрыялаў і (або) эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў, і ў іх санітарна-ахоўных зонах.".

Артыкул 4. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года "Аб абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 19, ст. 212; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 103, 2/1120) наступныя дапаўненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года "Аб абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 19, ст. 212; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 103, 2/1120) наступныя дапаўненні:

1. Частку першую артыкула 3 пасля слова "прамысловай" дапоўніць словам ", ядзернай".

2. Частку першую артыкула 8 пасля слоў "а таксама звесткі аб" дапоўніць словам "ядзернай,".

3. Абзац чацвёрты пункта "а" артыкула 15 пасля слоў "па ўмацаванні" дапоўніць словам "ядзернай,".

Артыкул 5. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года "Аб прамысловай бяспецы небяспечных вытворчых аб'ектаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 8, 2/138) наступныя змяненні і дапаўненне:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года "Аб прамысловай бяспецы небяспечных вытворчых аб'ектаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 8, 2/138) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. З часткі другой прэамбулы словы ", за выключэннем аб'ектаў па вытворчасці, выкарыстанні атамнай энергіі і абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі" выключыць.

2. Абзац другі артыкула 1 пасля слова "далей" дапоўніць словамі", калі не пазначана іншае,".

3. Артыкул 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 4. Прававое рэгуляванне адносінаў у галіне прамысловай бяспекі

Гэты Закон рэгулюе адносіны, звязаныя з забеспячэннем прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб'ектаў пры іх праектаванні, будаўніцтве, прыёмцы ў эксплуатацыю, эксплуатацыі і вывадзе з эксплуатацыі, і іншыя адносіны ў галіне прамысловай бяспекі.

Адносіны, звязаныя з забеспячэннем прамысловай бяспекі аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, не ўрэгуляваныя заканадаўствам у галіне выкарыстання атамнай энергіі, рэгулююцца гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Заканадаўства ў галіне прамысловай бяспекі грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Закона, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.

Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўленыя іншыя правілы, чым тыя, якія ўтрымліваюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.".

Артыкул 6. З часткі трэцяй артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2008 года "Аб выкарыстанні атамнай энергіі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 187, 2/1523) словы "сходаў, мітынгаў, дэманстрацый, а таксама несанкцыянаваных" выключыць.

З часткі трэцяй артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2008 года "Аб выкарыстанні атамнай энергіі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 187, 2/1523) словы "сходаў, мітынгаў, дэманстрацый, а таксама несанкцыянаваных" выключыць.

Артыкул 7. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

9 лістапада 2009 года, г. Мінск.

№ 53-З