Палажэнне

Аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура
конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010"

Зацвярджаю

Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай
тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь А.Л. Зімоўскі

"24" ХІI 2009 г.

Раздзел I.

Агульныя палажэнні

1. Гэтае Палажэнне вызначае парадак правядзення нацыянальнага адборачнага тура (далей — рэспубліканскі конкурс) конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010" (далей — міжнародны конкурс), заснаванага Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам (далей — ЕВС) у 1982 годзе, які адбудзецца ў маі 2010 года і адкрые Венскі фестываль мастацтваў.

2. Арганізатарам рэспубліканскага конкурсу з'яўляецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Рэспубліканскі конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем і Правіламі міжнароднага конкурсу, якія вызначаюцца ЕВС, умовы якіх з'яўляюцца неад'емнымі і абавязковымі пры правядзенні рэспубліканскага конкурсу, у тым ліку ў частцы патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да канкурсантаў музычных твораў, працэдуры нацыянальнага адбору, а таксама гарантый перадачы сумежных правоў.

4. Афіцыйным друкаваным выданнем для размяшчэння інфармацыі аб рэспубліканскім конкурсе з'яўляецца газета "Звязда". Iнфармацыя аб рэспубліканскім конкурсе размяшчаецца таксама на афіцыйным сайце Арганізатара рэспубліканскага конкурсу: www.tvr.by.

Раздзел II.

Правілы ўдзелу
і працэдура падачы заявак

Глава 1. Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да канкурсантаў

5. Да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе дапускаюцца канкурсанты:

якім у 2010 годзе не павінна споўніцца 20 або больш гадоў (народжаныя пасля 1 студзеня 1991 года ўключна, мінімальны ўзрост не вызначаецца);

якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь або замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не менш за два гады;

якія з'яўляюцца сольнымі выканаўцамі (дуэты, трыа, квартэты і іншыя калектывы выключаюцца);

якія валодаюць любым музычным інструментам, для якога існуюць напісаныя партыі для сольнага выканання ў суправаджэнні аркестра;

агульная працягласць рэпертуару якіх для сольнага выканання або выканання з акампаніятарам-піяністам складае мінімум 15 хвілін, для сольнага выканання ў суправаджэнні аркестра — мінімум 7 хвілін 30 секундаў.

Глава 2. Працэдура падачы заявак

6. Для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе (пры ўмове выканання патрабаванняў Главы I гэтага Раздзела) неабходна падаць заяўку, якая складаецца з:

цалкам запоўненай анкеты (Дадатак 1 да гэтага Палажэння);

заявы законнага прадстаўніка канкурсанта (Дадатак 2 да гэтага Палажэння) у выпадку, калі канкурсанту менш за 18 гадоў;

ксеракопіі пасведчання аб нараджэнні або пашпарта канкурсанта;

даведкі з месца вучобы канкурсанта (музычная навучальная ўстанова);

характарыстыкі, выдадзенай канкурсанту педагогам па спецыяльнасці і засведчанай кіраўніком адпаведнай музычнай навучальнай установы;

фатаграфіі канкурсанта.

7. Заяўка накіроўваецца заказным лістом на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з паметкай "На нацыянальны адборачны тур конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010".

Апошні дзень адпраўкі заказных лістоў з заяўкамі — 1 лютага 2010 г.

Дата адпраўкі вызначаецца па паштовым штэмпелі. Улік прынятых заявак вядзецца ў журнале ўліку заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе ў парадку, які вызначаецца Арганізатарам рэспубліканскага конкурсу.

8. Дасланыя на рэспубліканскі конкурс матэрыялы не вяртаюцца.

9. Да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе дапускаюцца заяўкі, якія строга адпавядаюць патрабаванням гэтага Палажэння.

10. Расходы, звязаныя з удзелам у рэспубліканскім конкурсе (паслугі пошты, праезд, пражыванне і іншыя), аплачваюцца канкурсантамі самастойна.

Раздзел III.

Парадак правядзення
рэспубліканскага конкурсу

Глава 1. Агульныя палажэнні

11. Рэспубліканскі конкурс складаецца з наступных этапаў:

адборачны тур, праслухоўванне і фінал. Па выніках праслухоўвання Арганізатар рэспубліканскага конкурсу мае права прыняць рашэнне аб правядзенні дадатковага этапа — паўфіналу — і вызначыць парадак яго правядзення. Фармат праслухоўвання і фіналу (а таксама паўфіналу, у выпадку яго правядзення) вызначаецца Арганізатарам рэспубліканскага конкурсу.

12. Для падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу Арганізатар рэспубліканскага конкурсу стварае прафесійнае журы і вызначае парадак яго працы.

Глава 2. Адборачны тур

13. Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе разглядаюцца прафесійным журы ў тэрмін да 15 лютага 2010 года.

14. Па выніках разгляду заявак прафесійнае журы праводзіць адбор канкурсантаў для праслухоўвання.

15. Арганізатар паведамляе канкурсантам, адабраным у адпаведнасці з пунктам 14 гэтага Палажэння, пра дату, час і месца правядзення праслухоўвання.

Глава 3. Праслухоўванне

16. Праслухоўванне праводзіцца ў тэрмін да 25 лютага 2010 г.

17. Па выніках праслухоўвання прафесійнае журы ў парадку, вызначаным Арганізатарам рэспубліканскага конкурсу, выбірае канкурсантаў, якія бяруць удзел у фінале рэспубліканскага конкурсу.

18. Канкурсанты, адабраныя для ўдзелу ў фінале рэспубліканскага конкурсу, падпісваюць дагавор (у выпадку, калі канкурсанту менш за 18 гадоў дагавор падпісваецца законным прадстаўніком канкурсанта), распрацаваны Арганізатарам рэспубліканскага конкурсу.

У дагаворы вызначаюцца:

аб'ём правоў, якія перадаюцца Арганізатару рэспубліканскага конкурсу і ЕВС, на выкарыстанне выступлення канкурсанта ў рэспубліканскім конкурсе, міжнародным конкурсе (у выпадку перамогі канкурсанта ў рэспубліканскім конкурсе), у аўдыёвізуальных творах, якія ствараюцца ў сувязі з правядзеннем рэспубліканскага і/або міжнароднага конкурсу;

парадак падрыхтоўкі канкурсанта да ўдзелу ў міжнародным конкурсе ў выпадку перамогі канкурсанта ў рэспубліканскім конкурсе, правы і абавязкі канкурсанта і Арганізатара рэспубліканскага конкурсу, уключаючы абавязак канкурсанта замяніць замоўлены для ўдзелу ў міжнародным конкурсе музычны твор у выпадку адпаведнага патрабавання ЕВС, штрафныя санкцыі за парушэнне ўмоў гэтага дагавора;

іншыя ўмовы ўдзелу канкурсанта ў рэспубліканскім конкурсе, міжнародным конкурсе (у выпадку перамогі канкурсанта ў рэспубліканскім конкурсе).

Падпісанне дагавора, названага ў гэтым пункце, з'яўляецца абавязковай умовай ўдзелу кожнага канкурсанта ў фінале рэспубліканскага конкурсу.

Глава 4. Фінал

19. Фінал рэспубліканскага конкурсу праводзіцца ў лютым—сакавіку 2010 г. Пераможца рэспубліканскага конкурсу вызначаецца па выніках галасавання прафесійнага журы.

Раздзел IV.

Узнагароджанне фіналістаў
і пераможцаў рэспубліканскага конкурсу

20. Для ўзнагароджання фіналістаў і пераможцаў рэспубліканскага конкурсу Арганізатарам рэспубліканскага конкурсу ствараецца прызавы фонд.

21. Усім фіналістам і пераможцу рэспубліканскага конкурсу прысвойваецца званне дыпламантаў рэспубліканскага конкурсу, уручаюцца адпаведныя дыпломы і прызы.

Раздзел V.

Садзейнічанне, якое аказваецца канкурсантам арганізатарам
рэспубліканскага конкурсу

22. З мэтай забеспячэння роўных умоў для канкурсантаў, якія бяруць удзел у рэспубліканскім конкурсе, Арганізатар рэспубліканскага конкурсу ў аб'ёме і на ўмовах, якія ім вызначаюцца, мае права аплаціць частку расходаў, звязаных з удзелам канкурсантаў у рэспубліканскім конкурсе.

Раздзел VI.

Дыскваліфікацыя

23. У выпадку парушэння якім-небудзь канкурсантам і (або) яго законным прадстаўніком (у выпадку, калі канкурсанту менш за 18 гадоў) гэтага Палажэння, Правілаў міжнароднага конкурсу, Арганізатар рэспубліканскага конкурсу мае права прыняць рашэнне аб дыскваліфікацыі гэтага канкурсанта і адхілення ад удзелу ў рэспубліканскім конкурсе.

Раздзел VII.

Заключныя палажэнні

24. Усе правы, якія адносяцца да правядзення рэспубліканскага конкурсу, належаць выключна Арганізатару рэспубліканскага конкурсу.

25. Гэтае Палажэнне і Правілы міжнароднага конкурсу з'яўляюцца абавязковымі для канкурсантаў, якія падалі заяўку на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе, а таксама для канкурсанта, які стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу.

26. Арганізатар рэспубліканскага конкурсу можа прыняць да разгляду любое пытанне, звязанае з правядзеннем рэспубліканскага конкурсу.

Дадатак 1 да Палажэння аб правядзенні
нацыянальнага адборачнага тура конкурсу
маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010"

Анкета

на ўдзел у нацыянальным адборачным туры конкурсу маладых музыкантаў
"Еўрабачанне-2010"

1. Прозвішча канкурсанта:

2. Iмя канкурсанта:

3. Iмя па бацьку канкурсанта:

4. Дата нараджэння канкурсанта:

5. Месца нараджэння канкурсанта:

6. Грамадзянства канкурсанта:

7. Месца (ы) вучобы канкурсанта:

8. Кантактныя тэлефоны (мабільны, хатні, працоўны) канкурсанта: або (калі канкурсанту менш за 18 гадоў) законнага (ых) прадстаўніка (оў) канкурсанта:

9. Адрас электроннай пошты (e-maіl канкурсанта або (калі канкурсанту менш за 18 гадоў) законнага (ых) прадстаўніка (оў) канкурсанта:

10. Адрас для паштовых адпраўленняў канкурсанту з пазначэннем паштовага індэкса:

11. Музычны інструмент, якім валодае канкурсант:

12. Iнфармацыя аб рэпертуары канкурсанта для сольнага выканання або выканання з акампаніятарам-піяністам з пазначэннем назвы, аўтара, працягласці кожнага твора:

13. Iнфармацыя аб рэпертуары канкурсанта для сольнага выканання ў суправаджэнні аркестра з пазначэннем назвы, аўтара, хронаметражу кожнага твора:

14. Iнфармацыя аб удзеле канкурсанта ў музычных конкурсах, фестывалях, тэле- і радыёпраектах (пазначыць назву, краіну, год, месца, якое заняў канкурсант, дадаць копіі адпаведных дыпломаў, калі яны ёсць):

З Палажэннем аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010" азнаёмлены(а), згодны(а), абавязваюся яго выконваць.

Дата запаўнення анкеты:

Подпіс канкурсанта або, калі канкурсанту менш за 18 гадоў, законнага прадстаўніка канкурсанта з расшыфроўкай:

Дадатак 2 да Палажэння аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010"

Заява

Я,

(Прозвішча, імя, імя па бацьку законнага прадстаўніка канкурсанта),

гэтым выказваю згоду на ўдзел сына/дачкі ў нацыянальным адборачным туры конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010", а ў выпадку перамогі — у конкурсе маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010".

Дата:

Подпіс законнага прадстаўніка канкурсанта з расшыфроўкай:

Палажэнне
аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура