Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб рэкламе"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў                    4 снежня 2009 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі                         11 снежня 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 года "Аб рэкламе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007  г., № 119, 2/1321; 2008 г., № 196, 2/1525) наступныя змяненні:

1. Абзац дзявяты артыкула 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"рэкламная гульня — дзейнасць арганізацый або індывідуальных прадпрымальнікаў, якая ажыццяўляецца імі ў мэтах стымулявання рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) і забяспечвае розыгрыш выйгрышаў паміж удзельнікамі рэкламнай гульні, за выключэннем дзейнасці, якая не адносіцца да рэкламных гульняў у адпаведнасці з актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;".

2. З часткі трэцяй пункта 2 артыкула 23 словы "правілаў правядзення" выключыць.

Артыкул 2. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                       А. Лукашэнка

28 снежня 2009 года, г. Мінск.

№ 95-З