Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь "Аб ветэранах" і "Аб статусе Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 30 лістапада 2009 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 11 снежня 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб ветэранах" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2001 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 67, 2/787; 2007  г., № 119, 2/1322; № 147, 2/1336; №  171, 2/1350; 2008 г., №  184, 2/1505) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы першай прэамбулы словы "ў гады Вялікай Айчыннай вайны" замяніць словамі "ад наступстваў войнаў".

2. У артыкуле 2:

у пункце 1 часткі другой:

падпункты 1.2 і 1.3 пасля слоў "органаў унутраных спраў і" дапоўніць словам "органаў";

у падпункце 1.5 слова "Галоўпоўначмаршляха" замяніць словамі "Галоўнага ўпраўлення Паўночнага марскога шляху";

падпункт 1.6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.6. вайскоўцы, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, байцы і камандны склад знішчальных батальёнаў, узводаў і атрадаў абароны народа, якія бралі ўдзел у баявых аперацыях па барацьбе з дэсантамі праціўніка ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў баявых аперацыях па ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украінскай ССР, Беларускай ССР і Прыбалтыйскіх рэспублік у перыяд з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года;";

дапоўніць артыкул часткамі трэцяй і чацвёртай наступнага зместу:

"Перыяды аднясення вайсковых часцей, штабоў і ўстаноў да складу дзеючай арміі, а таксама пералік гарадоў і перыяды іх абароны ў час Вялікай Айчыннай вайны зацвярджаюцца Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.

Асобы, асуджаныя за здраду Радзіме, дапамаганне нямецка-фашысцкім захопнікам і іх саюзнікам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны або за ўдзел у нацыяналістычным падполлі на тэрыторыі Украінскай ССР, Беларускай ССР і Прыбалтыйскіх рэспублік у перыяд з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года і пасля не рэабілітаваныя, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны не прызнаюцца.".

3. У артыкуле 3:

у пункце 1 часткі першай:

слова "прызваныя" замяніць словамі "якія прызываліся";

пасля слоў "органаў унутраных спраў і" дапоўніць пункт словам "органаў";

з часткі другой слова "гарадоў," выключыць.

4. У артыкуле 4:

пункт 4 пасля слоў "органаў унутраных спраў і" дапоўніць словам "органаў";

пункт 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"5. Вайскоўцы, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, байцы і камандны склад знішчальных батальёнаў, узводаў і атрадаў абароны народа, якія прымалі ўдзел у баявых аперацыях па барацьбе з дэсантамі праціўніка ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў баявых аперацыях па ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украінскай ССР, Беларускай ССР і Прыбалтыйскіх рэспублік у перыяд з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года і сталі інвалідамі па прычыне ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры правядзенні гэтых аперацый.".

5. Артыкул 6 пасля слова "памежных" дапоўніць словамі "войскаў і органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь".

6. У артыкуле 8:

у абзацы другім словы "нарматыўнымі прававымі актамі" замяніць словамі "актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь";

у абзацы чацвёртым слова "важнасці" замяніць словамі "высокай дзяржаўнай важнасці і грамадскай значнасці".

7. Артыкул 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 9. Фінансаванне расходаў, звязаных з рэалізацыяй гэтага Закона

Расходы, звязаныя з рэалізацыяй гэтага Закона, фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

8. Артыкул 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 11. Сацыяльная абарона ветэранаў і асобаў, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў

Сацыяльная абарона ветэранаў і асобаў, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, — сістэма гарантаваных дзяржавай эканамічных, арганізацыйных і прававых мераў, уключаючы гарантаванне ім дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый, па:

павышэнні ўзроўню пенсійнага забеспячэння, падаткаабкладанні;

медыцынскім абслугоўванні ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні, забеспячэнні лекавымі сродкамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;

атрыманні, набыцці і будаўніцтве жылых памяшканняў, аплаце за тэхнічнае абслугоўванне, карыстанне жылымі памяшканнямі і камунальнымі паслугамі;

аплаце праезду на пасажырскім транспарце;

гандлёвым, бытавым і сацыяльным абслугоўванні, паслугах арганізацый сувязі і іншых відах паслуг.".

9. У артыкуле 12:

у частцы першай:

у абзацы першым словы "правы і льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі";

пункты 2—4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Атрыманне льготных крэдытаў, аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

3. Пазачарговае выдзяленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, і жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку ахвотных атрымаць такое жылое памяшканне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Недапушчальнасць высялення з жылога памяшкання ў інтэрнаце без выдзялення іншага жылога памяшкання, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"7. Першачарговае ўступленне ў гаражныя кааператывы, кааператывы, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

пункт 9 выключыць;

пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"11. Карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

у пункце 12 слова "ўстановах" замяніць словам "арганізацыях";

пункт 17 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"17. Выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама выдзяленне на працягу каляндарнага года кароткачасовага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам.";

пункт 23 выключыць;

пункт 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"24. Выплата спецыяльных стыпендый студэнтам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.";

пункт 26 выключыць;

пункт 27 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"27. Пазачарговы прыём у вызначаным парадку ў стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання.";

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі, прадугледжаныя часткай першай гэтага артыкула, распаўсюджваюцца на грамадзян, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), з ліку вайскоўцаў, асобаў начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі па прычыне ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), акрамя выпадкаў, калі інваліднасць стала вынікам супрацьпраўных дзеянняў, алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва.".

10. У артыкуле 13:

у частцы першай:

у абзацы першым словы "правы і льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі";

пункты 2—4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Атрыманне льготных крэдытаў, аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

3. Пазачарговае выдзяленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, і жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду, тым, хто стаіць на ўліку ахвотных атрымаць такое жылое памяшканне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Недапушчальнасць высялення з жылога памяшкання ў інтэрнаце без выдзялення іншага жылога памяшкання, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"7. Першачарговае ўступленне ў гаражныя кааператывы, кааператывы, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

дапоўніць частку пунктам 8 наступнага зместу:

"8. Правядзенне рамонту жылых памяшканняў, якія ім належаць, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў на ўмовах, якія вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.";

пункт 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"9. Карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, за якімі яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

дапоўніць частку пунктам 10 наступнага зместу:

"10. Выплата працуючым удзельнікам вайны дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў памеры 100 працэнтаў сярэдняга заробку. Дапамога выплачваецца да чатырох месяцаў запар або да пяці месяцаў у каляндарным годзе.";

у пункце 13 словы "Першачарговае" і "ўстановах" замяніць адпаведна словамі "Пазачарговае" і "арганізацыях";

пункт 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"14. Выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткачасовага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам.";

дапоўніць частку пунктам 15 наступнага зместу:

"15. Першачарговы прыём ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях незалежна ад формаў уласнасці.";

пункт 19 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"19. Пазачарговы прыём у вызначаным парадку ў стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання.";

пункт 20 выключыць;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі, належныя ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, распаўсюджваюцца на асобаў, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў 1943—1945 гадах.".

11. У артыкуле 14:

у абзацы першым словы "правы і льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі";

пункт 2 выключыць;

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Пазачарговае выдзяленне памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, і жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку ахвотных атрымаць такое жылое памяшканне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі рэспублікі Беларусь.";

пункт 5 выключыць;

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"7. Карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"11. Выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама прадстаўленне на працягу каляндарнага года кароткатэрміновага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам.".

12. Дапоўніць Закон артыкулам 15 наступнага зместу:

"Артыкул 15. Меры сацыяльнай абароны асобаў, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх базаў, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзейных франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог, членаў экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваных на пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў

Асобам, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх базаў, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзейных франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог, членам экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваных на пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў, у якасці мераў сацыяльнай абароны даюцца наступныя дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі:

1. Iльготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Пазачарговае выдзяленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, і жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку ахвотных атрымаць такое жылое памяшканне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

3. Карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншых зручны для іх час, а таксама прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткатэрміновага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам.

5. Пазачарговае карыстанне ўсімі відамі паслуг арганізацый сувязі, культурна-асветных і спартыўна-аздараўленчых арганізацый, набыццё білетаў на ўсе віды транспарту, ільготнае абслугоўванне арганізацыямі рознічнага гандлю і бытавога абслугоўвання.".

13. У артыкуле 17:

у абзацы першым словы "правы і льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі";

пункт 2 выключыць;

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Пазачарговае выдзяленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, і жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку ахвотных атрымаць такое жылое памяшканне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

пункт 5 выключыць;

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"7. Карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"11. Выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткатэрміновага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам.".

14. У артыкуле 18:

у абзацы першым словы "правы і льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі";

у пункце 1:

абзац першы пасля слоў "органаў унутраных спраў і" дапоўніць словам "органаў";

падпункты 1.2—1.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.2. атрыманне льготных крэдытаў, аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

1.3. выдзяленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

1.4. недапушчальнасць высялення з жылога памяшкання ў інтэрнаце без выдзялення іншага жылога памяшкання, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

падпункты 1.6 і 1.7 выключыць;

падпункт 1.9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.9. карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь";"

падпункт 1.13 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.13. выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткатэрміновага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам;";

падпункт 1.18 выключыць;

падпункт 1.19 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.19. выплата спецыяльных стыпендый студэнтам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;";

у пункце 2:

падпункты 2.1 і 2.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.1. выдзяленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

2.2. недапушчальнасць высялення з жылога памяшкання ў інтэрнаце без выдзялення іншага жылога памяшкання, калі іншае не вызначанага заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

падпункт 2.3. выключыць;

падпункт 2.5. выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.5. карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

падпункт 2.7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.7. выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншых зручны для іх час, а таксама прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткатэрміновага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам;";

падпункт 2.9 выключыць;

у пункце 3:

падпункт 3.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.1. выдзяленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

падпункт 3.2 выключыць;

падпункт 3.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.4. карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

падпункт 3.6. выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.6. выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткатэрміновага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам;".

15. У артыкуле 19:

у абзацы першым словы "правы і льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі";

пункт 1 выключыць;

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".

16. У частцы другой артыкула 20 слова "льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі".

17. У артыкуле 21 словы "правы і льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі".

18. У назве главы 3 словы "ў гады Вялікай Айчыннай вайны" замяніць словамі "ад наступстваў войнаў".

19. У артыкуле 23:

у абзацы першым словы "правы і льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі";

у пункце 1:

падпункты 1.2—1.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.2. атрыманне льготных крэдытаў, аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

1.3. пазачарговае выдзяленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, і жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку ахвотных атрымаць такое жылое памяшканне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

1.4. недапушчальнасць высялення з жылога памяшкання ў інтэрнаты без выдзялення іншага жылога памяшкання, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

падпункт 1.7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.7. першачарговае ўступленне ў гаражныя кааператывы, кааператывы, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

падпункт 1.9 выключыць;

падпункт 1.11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.11. карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя пры жыцці загінулага (памерлага), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

падпункт 1.15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.15. прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткатэрміновага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам;";

падпункт 1.20 выключыць;

падпункт 1.21 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.21. першачарговы прыём ва ўстаноўленым парадку ў стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання.";

у пункце 2:

падпункты 2.1. і 2.2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.1. пазачарговае выдзяленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, і жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку ахвотных атрымаць такое жылое памяшканне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

2.2. недапушчальнасць высялення з жылога памяшкання ў інтэрнаце без выдзялення іншага жылога памяшкання, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;".

20. У частцы першай артыкула 24:

у абзацы першым словы "правы і льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі";

пункты 2 і 4 выключыць;

пункт 6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"6. Карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

у пункце 10 слова "ўстановах" замяніць словам "арганізацыях";

пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"11. Прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткатэрміновага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам.";

пункт 15 выключыць.

21. У артыкуле 25:

у абзацы першым словы "правы і льготы" замяніць словамі "дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі";

пункт 2 выключыць;

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Пазачарговае выдзяленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, і жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто стаіць на ўліку ахвотных атрымаць такое жылое памяшканне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

пункт 4 выключыць;

пункт 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"8. Карыстанне пры выхадзе на пенсію арганізацыямі аховы здароўя, да якіх яны былі замацаваныя ў перыяд працы (службы), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.";

у пункце 10 слова "ўстановах" замяніць словам "арганізацыях";

пункт 13 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"13. Прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткатэрміновага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам.";

пункт 19 выключыць.

22. Артыкул 27 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 27. Дакументы, якія пацвярджаюць правы ветэранаў і іншых асобаў, названых у гэтым ЗаконеРэалізацыя права на дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі ветэранамі і іншымі асобамі, названымі ў гэтым Законе, ажыццяўляецца пасля прад'яўлення імі пасведчанняў адзінага ўзору, устаноўленага для кожнай катэгорыі Урадам Рэспублікі Беларусь, а ў дачыненні да грамадзян, якія мелі права на льготы да 1 студзеня 1992 года, — Урадам СССР.

Пры выяўленні неправамернасці выдачы дакументаў, на падставе якіх ажыццяўляецца рэалізацыя права на дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі, органы, якія выдалі такія дакументы, адбіраюць іх. Дакументы могуць быць адабраныя і ў іншых выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

23. Артыкул 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 29. Прыпыненне і спыненне права на дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі

Права на дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі для грамадзян, названых у гэтым Законе, прыпыняецца з дня ўваходжання ў сілу абвінаваўчага прыгавора суда і да пагашэння або зняцця судзімасці, за выключэннем правоў на льготы па лекавым забеспячэнні і забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, без прымянення якіх немагчымыя жыццядзейнасць арганізма і кампенсацыя яго функцыянальных магчымасцяў.

У выпадку ўстанаўлення факта незаконнага карыстання асобнымі дзяржаўнымі сацыяльнымі льготамі, правамі і гарантыямі па віне грамадзян, названых у гэтым Законе, права на гэтыя дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі спыняецца, а права на ўсе іншыя дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі (пры іх наяўнасці) прыпыняецца на адзін год, за выключэннем правоў на льготы па лекавым забеспячэнні і забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, без прымянення якіх немагчымыя жыццядзейнасць арганізма і кампенсацыя яго функцыянальных магчымасцяў.".
 
Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1995 года "Аб статусе Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 14, ст. 140; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 47, 2/147; 2003 г., № 8, 2/932; 2007 г., № 147, 2/1336; 2008 г., № 184, 2/1505) змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі:

"Закон Рэспублікі Беларусь
Аб статусе Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы

Гэтым Законам прызнаюцца асаблівыя заслугі перад дзяржавай і народам Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, вызначаюцца іх статус, адпаведныя дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі.

Глава 1
Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Сфера дзеяння гэтага Закона

Гэты Закон распаўсюджваецца на Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы (далей, калі не ўстаноўлена іншае, — Героі), поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы (далей, калі не ўстаноўлена іншае, — поўныя кавалеры названых ордэнаў), якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Асобныя дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі (далей — ільготы), прадугледжаныя гэтым Законам, прадастаўляюцца мужу (жонцы) Герояў, поўных кавалераў названых ордэнаў.

Артыкул 2. Асаблівасці прававога статусу

Героі, поўныя кавалеры названых ордэнаў павінны з гонарам несці прысвоенае ім высокае званне, з'яўляцца прыкладам у выкананні абавязкаў, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і законамі Рэспублікі Беларусь.

Героі, поўныя кавалеры названых ордэнаў па пытаннях, якія рэгулююцца гэтым Законам, прымаюцца ў першачарговым парадку кіраўнікамі і іншымі службовымі асобамі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый незалежна ад формаў уласнасці.

Глава 2
Iльготы, якія даюцца Героям, поўным кавалерам названых ордэнаў

Артыкул 3. Падаткаабкладанне

Героям, поўным кавалерам названых ордэнаў даюцца льготы па выплаце рэспубліканскіх падаткаў, збораў (пошлін) і мясцовых падаткаў і збораў у парадку, які вызначаецца падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 4. Медыцынскае абслугоўванне, забеспячэнне лекавымі сродкамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне

Героі, поўныя кавалеры названых ордэнаў маюць права на:

пазачарговае медыцынскае абслугоўванне ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, у тым ліку і ў тых, да якіх яны былі прымацаваныя ў перыяд працы (службы) да выхаду на пенсію;

бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, што выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, у парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь;

бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў (металакампазітаў), металакерамікі і фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нітрыд-тытану) у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства і бясплатнае забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам (пералікам) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь;

атрыманне грашовай дапамогі на аздараўленне ў памеры і на ўмовах, устаноўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, альбо па іх жаданні замест грашовай дапамогі на аздараўленне — пазачарговае адзін раз на працягу каляндарнага года бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў);

пазачарговы прыём ва ўстаноўленым парадку ў стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання;

пазачарговае аказанне сацыяльных паслуг установамі, якія ажыццяўляюць сацыяльнае абслугоўванне насельніцтва.

Iльготы, устаноўленыя абзацамі другім, шостым і сёмым часткі першай гэтага артыкула, прадастаўляюцца таксама мужу (жонцы) Герояў, поўных кавалераў названых ордэнаў і захоўваюцца за мужам (жонкай) у выпадку смерці Герояў, поўных кавалераў названых ордэнаў.

Артыкул 5. Прадастаўленне жылых памяшканняў, жыллёва-камунальных паслуг, устаноўка кватэрнага тэлефона і карыстанне ім

Героі, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, Працоўнай Славы, якія знаходзяцца на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь маюць права на:

пазачарговае прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто знаходзіцца на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, і жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду тым, хто знаходзіцца на ўліку ахвотных атрымаць такое жылое памяшканне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

атрыманне льготных крэдытаў, аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў;

выдзяленне дадатковай плошчы жылога памяшкання ў выглядзе пакоя або ў памеры 15 квадратных метраў агульнай плошчы звыш мінімальнай нормы выдзялення плошчы жылога памяшкання.

Героі, поўныя кавалеры названых ордэнаў маюць права на:

бязвыплатную (з улікам жыллёвай квоты, сумы квот) перадачу ва ўласнасць займаемых імі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

правядзенне рамонту прыналежных ім жылых памяшканняў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў на ўмовах, якія вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі;

першачарговую аднаразовую бясплатную ўстаноўку кватэрнага тэлефона пры працягласці абаненцкай лініі не больш як 500 метраў. Пры працягласці абаненцкай лініі звыш устаноўленай нормы плата спаганяецца ў поўным памеры.

Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, а таксама Героі Сацыялістычнай Працы — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы:

вызваляюцца ад платы за тэхнічнае абслугоўванне і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання, за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тарыфах (стаўках) у межах зацверджаных нормаў спажывання, а тыя, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення — ад платы за паліва, што набываецца ў межах нормаў, устаноўленых для продажу насельніцтву;

маюць права на бясплатнае карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных размоў).

Героі Сацыялістычнай Працы (акрамя названых у абзацы першым часткі трэцяй гэтага артыкула), поўныя кавалеры ордэна Працоўнай Славы маюць права на 50-працэнтную зніжку з платы за:

тэхнічнае абслугоўванне і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання і права на 50-працэнтную зніжку з платы за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тарыфах (стаўках) у межах зацверджаных нормаў спажывання, а тыя, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення — з платы на паліва, што набываецца ў межах нормаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для продажу насельніцтва;

карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных размоў).

Працягласць тэлефонных размоў, якія выдзяляюцца бясплатна або з 50-працэнтнай зніжкай, вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 6. Праезд на пасажырскім транспарце

Героі, поўныя кавалеры названых ордэнаў маюць права на бясплатны праезд:

на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі) незалежна ад месца жыхарства, а тыя, хто пражывае ў сельскай мясцовасці, — таксама на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў у межах адміністрацыйнага раёна па месцы жыхарства;

на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносінаў (акрамя таксі);

на ўнутраных лініях воднага, паветранага, аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў альбо ў пасажырскіх цягніках або вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах адзін раз на год (туды і назад) па талонах, што выдаюцца адпаведнымі органамі;

да месца аказання медыцынскай дапамогі і назад па накіраванні дзяржаўных арганізацый аховы здароўя ў пасажырскіх цягніках або купэйных вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах альбо на ўнутраных лініях паветранага або аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносінаў па талонах, што выдаюцца адпаведнымі органамі.

Героі, поўныя кавалеры названых ордэнаў маюць права на 50-працэнтную зніжку з кошту праезду на ўнутраных лініях воднага, паветранага або аўтамабільнага транспарту рэгулярных міжгародніх зносінаў альбо ў пасажырскіх цягніках або вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах з 1 кастрычніка па 15 мая.

Артыкул 7. Правы ў сферы аказання паслуг

Героі, поўныя кавалеры названых ордэнаў маюць права на пазачарговае карыстанне ўсімі відамі паслуг пры наведванні арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, арганізацый рознічнага гандлю, бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання, сувязі, аховы здароўя, спартыўна-аздараўленчых устаноў, устаноў культуры.

Артыкул 8. Працаўладкаванне, дадатковая адукацыя і прадастаўленне водпуску

Героі, поўныя кавалеры названых ордэнаў маюць права на:

першачарговае працаўладкаванне з улікам прафесіі і кваліфікацыі. Пры немагчымасці такога працаўладкавання ім прадастаўляецца іншая праца з улікам іх пажаданняў і грамадскіх патрэбнасцяў або магчымасць павышэння кваліфікацыі альбо перападрыхтоўкі;

выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткатэрміновага водпуску без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам.

Артыкул 9. Iншыя правы і льготы

Пахаванне памерлага (загінулага) Героя, поўнага кавалера названых ордэнаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Пры гэтым Героям, поўным кавалерам названых ордэнаў — удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны аддаюцца ваенныя ўшанаванні.

На магіле памерлага (загінулага) Героя, поўнага кавалера названых ордэнаў устанаўліваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту надмагільны помнік, узор якога зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Дадатковыя выдаткі, звязаныя са змяненнем зацверджанага ўзору надмагільнага помніка, аплачваюцца сям'ёй памерлага (загінулага).

У мэтах увекавечання памяці памерлых (загінулых) Герояў, поўных кавалераў названых ордэнаў іх імёнамі могуць быць названыя вуліцы і плошчы гарадоў і іншых населеных пунктаў.

Непрацаздольным бацькам, мужу (жонцы) памерлых Герояў Савецкага Саюза, поўных кавалераў ордэна Славы выплачваецца аднаразовая дапамога ў памеры 20 базавых велічыняў кожнаму, якія ўстаноўлены на дзень звароту па дапамогу, але не пазней чым праз шэсць месяцаў з дня смерці.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў могуць устанаўліваць Героям, поўным кавалерам названых ордэнаў і членам іх сем'яў меры сацыяльнай падтрымкі, накіраваныя на павышэнне іх жыццёвага ўзроўню.

Артыкул 10. Пакрыццё выдаткаў, звязаных з рэалізацыяй гэтага Закона

Выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй гэтага Закона, фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.".

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

28 снежня 2009 года, г. Мінск.

№ 92-З