Закон Рэспублікі Беларусь

Аб рэспубліканскім бюджэце на 2010 год

 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 снежня 2009 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 18 снежня 2009 года

 

Артыкул 1. Зацвердзіць рэспубліканскі бюджэт на 2010 год па расходах у суме 38 222 389 047 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме 35 522 389 047 тыс. рублёў.

Зацвердзіць рэспубліканскі бюджэт на 2010 год па расходах у суме 38 222 389 047 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме 35 522 389 047 тыс. рублёў.

Вызначыць гранічны памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2010 год у суме 2 700 000 000 тыс. рублёў.

Ажыццявіць фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ў 2010 годзе згодна з дадаткам 1.

Артыкул 2. Рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і рэспубліканскі фонд аховы прыроды, якія ўтвараюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам, у 2010 годзе з'яўляюцца дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі.

Рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі і рэспубліканскі фонд аховы прыроды, якія ўтвараюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам, у 2010 годзе з'яўляюцца дзяржаўнымі мэтавымі бюджэтнымі фондамі.

Артыкул 3. Уключыць у 2010 годзе:

Уключыць у 2010 годзе:

у рэспубліканскі бюджэт сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, рэспубліканскага фонду аховы прыроды, фонду нацыянальнага развіцця, фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання), а таксама інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;

у мясцовыя бюджэты сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, і мясцовых фондаў аховы прыроды.

Артыкул 4. У 2010 годзе:

У 2010 годзе:

1. Вызначыць, што даход, атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзідэнтах крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду і іншых знешніх дзяржаўных пазык, атрыманых Урадам Рэспублікі Беларусь і пад яго гарантыі, у поўным аб'ёме пералічваецца ў даход рэспубліканскага бюджэту.

2. Зацвердзіць на 2010 год нарматывы адлічэнняў ад:

2.1. падатку на прыбытак і падатку на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва:

якія атрымліваюцца на тэрыторыі адпаведнай вобласці, у даход рэспубліканскага бюджэту — у памеры не менш за 50 працэнтаў, у даход кансалідаванага бюджэту вобласці — у памеры 50 працэнтаў, у тым ліку кансалідаванага бюджэту Брэсцкай вобласці — не больш за 196 657 518 тыс. рублёў, Віцебскай — не больш за 208 711 201 тыс. рублёў, Гомельскай — не больш за 340 458 956 тыс. рублёў, Гродзенскай — не больш за 187 831 946 тыс. рублёў, Мінскай — не больш за 507 671 320 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — не больш за 140 430 425 тыс. рублёў;

якія атрымліваюцца на тэрыторыі г. Мінска, у даход рэспубліканскага бюджэту — у памеры не менш за 70 працэнтаў, у даход бюджэту г. Мінска — 30 працэнтаў, але не больш за 923 548 537 тыс. рублёў,

2.2. падатку на дабаўленую вартасць, які атрымліваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у даход рэспубліканскага бюджэту — у памеры не менш за 70 працэнтаў, у даходы кансалідаваных бюджэтаў абласцей і бюджэт г. Мінска — 30 працэнтаў, у тым ліку ў кансалідаваны бюджэт Брэсцкай вобласці — 4,44 працэнта, але не больш за 657 348 660 тыс. рублёў, Віцебскай — 3,93 працэнта, але не больш за 581 842 395 тыс. рублёў, Гомельскай — 4,56 працэнта, але не больш за 675 114 840 тыс. рублёў, Гродзенскай — 3,42 працэнта, але не больш за 506 336 130 тыс. рублёў, Мінскай — 4,5 працэнта, але не больш за 666 231 750 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 3,48 працэнта, але не больш за 515 219 220 тыс. рублёў, бюджэт г. Мінска — 5,67 працэнта, але не больш за 839 452 005 тыс. рублёў;

2.3. экалагічнага падатку ў частцы плацяжоў:

за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, за выкід сцёкавых водаў або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе, за захоўванне, пахаванне адходаў вытворчасці, за вытворчасць і (або) імпарт тавараў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе 50 і больш працэнтаў лятучых арганічных злучэнняў, за вытворчасць і (або) імпарт пластмасавай тары і іншых тавараў, пасля страты спажывецкіх уласцівасцяў якіх утвараюцца адходы, якія аказваюць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і патрабуюць арганізацыі сістэм іх збору, абясшкоджвання і (або) выкарыстання, а таксама за імпарт тавараў, упакаваных у пластмасавую тару, — які атрымліваецца на тэрыторыі адпаведнай вобласці і г. Мінска, у памеры 20 працэнтаў у даход рэспубліканскага бюджэту, не больш за 30 працэнтаў у даход абласных бюджэтаў, не менш за 50 працэнтаў у даход бюджэтаў базавага ўзроўню, 80 працэнтаў у даход бюджэту г. Мінска;

за вытворчасць і (або) імпарт шкляной тары, тары на аснове паперы і кардону, а таксама за імпарт тавараў, упакаваных у шкляную тару і тару на аснове паперы і кардону, за перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі нафтаправодамі і нафтапрадуктаправодамі транзітам — у памеры 100 працэнтаў у даход рэспубліканскага бюджэту;

за перапрацоўку нафты і нафтапрадуктаў арганізацыямі, якія ажыццяўляюць перапрацоўку нафты, — у памеры 100 працэнтаў у даход абласных бюджэтаў і бюджэту г. Мінска;

2.4. збору пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь азонаразбуральных рэчываў, збору за выдачу дазволаў на праезд аўтамабільных транспартных сродкаў Рэспублікі Беларусь па тэрыторыях замежных дзяржаў — у памеры 100 працэнтаў у даход рэспубліканскага бюджэту;

2.5. падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў:

ліміты здабычы (выемкі) якіх вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, — у памеры 100 працэнтаў у даход абласных бюджэтаў;

ліміты здабычы (выемкі) якіх вызначаюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў у вызначаным парадку, а таксама за адабранне аб'ектаў жывёльнага свету, ліміты на адабранне якіх вызначаюцца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь — у памеры 100 працэнтаў у даход бюджэтаў базавага ўзроўню;

2.6. даходаў ад продажу зямельных участкаў ва ўласнасць замежным дзяржавам і міжнародным арганізацыям, ад рэалізацыі канфіскаваных або іншым чынам адабраных у даход дзяржавы прыладаў палявання і здабычы рыбы і іншых водных жывёлаў, а таксама ад продажу незаконна здабытай з дапамогай гэтых прыладаў прадукцыі — у памеры 100 працэнтаў у даход рэспубліканскага бюджэту.

3. Сумы падатку на прыбытак, падатку на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва, і падатку на дабаўленую вартасць, якія перавышаюць гранічныя сумы адлічэнняў у даходы кансалідаваных бюджэтаў абласцей і бюджэту г. Мінска, вызначаныя абзацамі другім і трэцім падпункта 2.1 і падпунктам 2.2 пункта 2 гэтага артыкула, залічваюцца ў даход рэспубліканскага бюджэту.

4. Пры размеркаванні даходаў, названых у падпунктах 2.1, 2.2 і абзацы другім падпункта 2.3 пункта 2 гэтага артыкула не ўлічваюцца падатак на прыбытак, падатак на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва, і падатак на дабаўленую вартасць, залічэнне якіх у рэспубліканскі бюджэт вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама падаткі, зборы (пошліны), што плацяцца ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 5 гэтага Закона.

5. Даходы, названыя ў падпунктах 2.1, 2.2 і абзацы другім падпункта 2.3 пункта 2 гэтага артыкула, размяркоўваюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з улікам палажэнняў пункта 4 гэтага артыкула паміж бюджэтамі розных узроўняў па нарматывах адлічэнняў, вызначаных гэтым Законам і рашэннямі абласных Саветаў дэпутатаў пры зацвярджэнні адпаведных мясцовых бюджэтаў.

6. Сумы штрафаў за ўчыненне правапарушэнняў, не названых у пунктах 1—3 артыкула 26 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і дзяржаўнай пошліны залічваюцца ў рэспубліканскі і адпаведныя мясцовыя бюджэты згодна з размеркаваннем, якое вызначае Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 5. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Даходы рэспубліканскага бюджэту складаюць 35 522 389 047 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2.

2. Гранічныя ўзроўні дэфіцыту кансалідаваных бюджэтаў абласцей і бюджэту г. Мінска (без уліку дэфіцыту, які фінансуецца за кошт знешніх запазычанняў) складаюць 1 працэнт ад даходаў адпаведных бюджэтаў абласцей і бюджэту г. Мінска.

3. Падаткі (за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць), зборы (пошліны), якія плацяцца да 1 студзеня 2011 года створанымі з 1 студзеня 2007 года ў гарадах раённага падпарадкавання з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць (акрамя гандлёвай пасрэдніцкай дзейнасці), з сярэдняй колькасцю работнікаў не больш за 100 чалавек (за выключэннем рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў з доляй уласнасці дзяржавы ў іх статутных фондах, а таксама арганізацый, вызваленых ад выплаты падаткаў, збораў (пошлін) у адпаведнасці з дэкрэтамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 9 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці ў сельскай мясцовасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 1, 1/9241) і ад 28 студзеня 2008 г. № 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 29, 1/9381)), цалкам залічваюцца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты базавага ўзроўню па месцы пастаноўкі гэтых арганізацый на ўлік у падатковых органах з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі.

Артыкул 6. Зацвердзіць на 2010 год:

Зацвердзіць на 2010 год:

расходы рэспубліканскага бюджэту ў суме 38 222 389 047 тыс. рублёў па функцыянальнай класіфікацыі расходаў бюджэту па раздзелах, падраздзелах і відах расходаў згодна з дадаткам 3;

размеркаванне бюджэтных назначэнняў па распарадчыках бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з ведамаснай класіфікацыяй расходаў рэспубліканскага бюджэту і функцыянальнай класіфікацыяй расходаў бюджэту, згодна з дадаткам 4;

пералік бюджэтных праграм, фінансаванне якіх прадугледжваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (без уліку сродкаў на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы), згодна з дадаткам 5;

расходы рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы (без уліку рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) у суме 1 529 439 525 тыс. рублёў, у тым ліку сродкі дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ў суме 261 000 000 тыс. рублёў;

расходы рэспубліканскага бюджэту на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць па функцыянальнай класіфікацыі расходаў бюджэту па раздзелах, падраздзелах, відах расходаў, кірунках выкарыстання і дзяржаўных заказчыках, распарадчыках сродкаў у памеры 530 660 000 тыс. рублёў згодна з дадаткам 6.

Артыкул 7. Зацвердзіць памер абаротнай касавай наяўнасці па рэспубліканскім бюджэце на 1 студзеня 2011 года ў суме 50 000 000 тыс. рублёў.

Зацвердзіць памер абаротнай касавай наяўнасці па рэспубліканскім бюджэце на 1 студзеня 2011 года ў суме 50 000 000 тыс. рублёў.

Артыкул 8. У 2010 годзе:

У 2010 годзе:

1. Перадаць з рэспубліканскага бюджэту ў кансалідаваныя бюджэты абласцей і бюджэт г. Мінска:

1.1. датацыі ў парадку, вызначаным Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, у суме 5 535 247 021 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 1 071 902 055 тыс. рублёў, Віцебскай — 937 162 378 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 014 350 375 тыс. рублёў, Гродзенскай — 835 021 332 тыс. рублёў, Мінскай — 680 511 138 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 996 299 743 тыс. рублёў;

1.2. субвенцыі на фінансаванне расходаў па:

1.2.1. пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у суме 635 365 250 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 54 771 610 тыс. рублёў, Віцебскай — 8 787 500 тыс. рублёў, Гомельскай — 393 705 984 тыс. рублёў, Гродзенскай — 16 630 568 тыс. рублёў, Мінскай — 34 284 178 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 84 944 365 тыс. рублёў і г. Мінску — 42 241 045 тыс. рублёў.

Названыя ў частцы першай гэтага падпункта субвенцыі накіроўваюцца на рэалізацыю мерапрыемстваў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., № 17, 2/1561), а таксама на мэтавыя мерапрыемствы па аднаўленні і развіцці рэгіёнаў, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і правядзенне абарончых мераў у аграпрамысловым комплексе;

1.2.2. будаўніцтву аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў суме 433 666 700 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 72 257 900 тыс. рублёў, Віцебскай — 68 281 300 тыс. рублёў, Гомельскай — 79 946 400 тыс. рублёў, Гродзенскай — 62 584 100 тыс. рублёў, Мінскай — 108 947 400 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 41 649 600 тыс. рублёў.

Субвенцыі, названыя ў частцы першай гэтага падпункта, выкарыстоўваюцца на будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасці з заканадаўствам і перадаюцца ў кансалідаваныя бюджэты абласцей (на аснове роўнадолевага размеркавання сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на будаўніцтва пазначаных аб'ектаў) пасля падачы адпаведнымі абласнымі выканаўчымі камітэтамі ў пісьмовай форме пацвярджэнняў аб запланаваных на гэтыя мэты сродках у мясцовых бюджэтах;

1.2.3. індэксаваным жыллёвым квотам (імянным прыватызацыйным чэкам "Жыллё") у суме 131 400 000 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 45 000 000 тыс. рублёў, Віцебскай — 10 000 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 20 600 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 28 000 000 тыс. рублёў, Мінскай — 15 000 000 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 12 800 000 тыс. рублёў;

1.2.4. развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці, стварэнню дадатковай і развіццю дзейнай інфраструктуры вытворчых аб'ектаў аграпрамысловага комплексу ў суме 567 210 000 тыс. рублёў, згодна з дадаткам 7.

Субвенцыі, названыя ў частцы першай гэтага падпункта, накіроўваюцца на набыццё мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін, нафтапрадуктаў, на рамонт і набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі для арганізацый, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, на выкананне гарантый, дадзеных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь (далей — банкі) юрыдычным асобам на гэтыя мэты, а таксама на пагашэнне бюджэтных крэдытаў, бюджэтных пазык, дадзеных на названыя мэты, на кампенсацыю часткі працэнтаў банкаў па крэдытах, выдадзеных арганізацыям у адпаведнасці з дадаткам 2 да Указа Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2009 г. № 386 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці арганізацый, якія ажыццяўляюць закупку прадукцыі раслінаводства ўраджаю 2009 года і іншай прадукцыі і разлікі за яе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., № 174, 1/10873), на добраўпарадкаванне тэрыторый механізаваных двароў, зернятокаў, жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў, пад'ездаў да іх, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Вызначыць, што абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў забяспечваюць накіраванне сродкаў з адпаведных мясцовых бюджэтаў на:

выдачу грамадзянам Рэспублікі Беларусь (далей — грамадзяне) аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; аказанне фінансавай падтрымкі дзяржавы маладым і шматдзетным сем'ям у пагашэнні запазычанасці па банкаўскіх крэдытах на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў без выдачы льгот па гэтых крэдытах; будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў для перасялення ў вызначаным парадку грамадзян з непрыдатных для пражывання жылых дамоў, якія зносяцца і пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў іншых мэтах;

дзяржаўную падтрымку юрыдычных асобаў, якія аказваюць дапамогу грамадзянам, што ажыццяўляюць вядзенне ўласнай падсобнай гаспадаркі;

утрыманне ведамасных дашкольных устаноў;

аплату працы адваката ў выпадках, калі адвакат удзельнічаў у дазнанні, папярэднім следстве і судовым разборы па назначэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам;

рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007—2010 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2007 г. № 136 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 79, 1/8435).

3. Абласныя Саветы дэпутатаў накіроўваюць з адпаведных мясцовых бюджэтаў сродкі арганізацыям, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, на фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) і (або) набыццё жылых памяшканняў для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці.

4. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў накіроўвае з бюджэту г. Мінска сродкі на расходы па індэксаваных жыллёвых квотах (імянных прыватызацыйных чэках "Жыллё").

5. Мясцовыя Саветы дэпутатаў прадугледжваюць накіраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на стварэнне дадатковай і развіццё дзейнай сацыяльнай інфраструктуры аграгарадкоў у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай аднаўлення і развіцця вёскі на 2005—2010 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2005 г. № 150 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 52, 1/6339).

6. Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню могуць прадугледжваць накіраванне сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў на тэрытарыяльную абарону і рэгуляванне эканамічнай дзейнасці ў частцы мерапрыемстваў па санацыі і банкруцтву.

Артыкул 9. У 2010 годзе:

У 2010 годзе:

1. Сфарміраваць у рэспубліканскім бюджэце рэзервовы фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у суме 2 757 296 100 тыс. рублёў.

2. Сфарміраваць у кансалідаваных бюджэтах абласцей і бюджэце г. Мінска рэзервовыя фонды звыш памеру, які вызначаецца мясцовымі Саветамі дэпутатаў у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 42 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 80 122 338 тыс. рублёў, Віцебскай — 76 840 883 тыс. рублёў, Гомельскай — 97 606 091 тыс. рублёў, Гродзенскай — 68 470 336 тыс. рублёў, Мінскай — 106 302 830 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 65 076 274 тыс. рублёў, г. Мінска — 263 981 455 тыс. рублёў.

3. Вызначыць, што сродкі рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і сродкі рэзервовых фондаў кансалідаваных бюджэтаў абласцей і бюджэту г. Мінска, названыя ў пункце 2 гэтага артыкула, выкарыстоўваюцца згодна з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 10. Вызначыць на 2010 год мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспубліцы Беларусь у суме 577 362 рублі і па бюджэтах абласцей і бюджэце г. Мінска — у суме 413 164 рублі.

Вызначыць на 2010 год мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспубліцы Беларусь у суме 577 362 рублі і па бюджэтах абласцей і бюджэце г. Мінска — у суме 413 164 рублі.

Артыкул 11. Вызначыць, што ў 2010 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту фарміруецца дзяржаўны мэтавы бюджэтны рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ў суме 2 645 086 381 тыс. рублёў.

Вызначыць, што ў 2010 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту фарміруецца дзяржаўны мэтавы бюджэтны рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ў суме 2 645 086 381 тыс. рублёў.

Кірункі і памеры выкарыстання дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі ў межах расходаў вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Парадак выкарыстання сродкаў названага фонду вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 12. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага рэспубліканскага фонду аховы прыроды ўтвараюцца ў суме 96 372 190 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы названага фонду ў суме 92 309 078 тыс. рублёў згодна з дадаткам 8, а таксама ў рэзервовы фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у памеры 5 працэнтаў ад даходаў гэтага фонду (за выключэннем субвенцый, пазначаных у падпункце 2.2 пункта 2 гэтага артыкула) для мэтавага фінансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзі.

2. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага рэспубліканскага фонду аховы прыроды фарміруюцца за кошт:

2.1. даходаў рэспубліканскага бюджэту:

экалагічнага падатку ў частцы плацяжоў, якія паступаюць у даход рэспубліканскага бюджэту, за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, за скідванне сцёкавых водаў або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе, за захоўванне, пахаванне адходаў вытворчасці, за вытворчасць і (або) імпарт тавараў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе 50 і больш працэнтаў лятучых арганічных злучэнняў, за вытворчасць і (або) імпарт пластмасавай тары і іншых тавараў, пасля страты спажывецкіх уласцівасцяў якіх утвараюцца адходы, якія аказваюць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і патрабуюць арганізацыі сістэмаў іх збору, абясшкоджвання і (або) выкарыстання, а таксама за імпарт тавараў, упакаваных у пластмасавую тару;

збору пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь азонаразбуральных рэчываў;

даходаў ад рэалізацыі канфіскаваных або іншым шляхам перададзеных у даход дзяржавы прыладаў палявання і здабычы рыбы і іншых водных жывёлаў, а таксама ад продажу незаконна здабытай з дапамогай гэтых прыладаў прадукцыі;

пакрыццё шкоды, нанесенай у выніку шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе;

іншых даходаў;

2.2. субвенцый на фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці нацыянальных паркаў і дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Бярэзінскі біясферны запаведнік", якія перадаюцца з дзяржаўных мэтавых бюджэтных мясцовых фондаў аховы прыроды, у памеры 5 працэнтаў даходаў гэтых фондаў.

3. Абласныя, Мінскі гарадскі, раённыя і гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветы дэпутатаў фарміруюць дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя мясцовыя фонды аховы прыроды. Даходы, напрамкі і памеры выкарыстання названых фондаў аховы прыроды вызначаюцца рашэннямі абласных, Мінскага гарадскога, раённых і гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў.

Сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных мясцовых фондаў аховы прыроды выкарыстоўваюцца на фінансаванне праграм і мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і аднаўленні прыродных рэсурсаў на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама на выдзяленне субвенцый у дзяржаўны мэтавы бюджэтны рэспубліканскі фонд аховы прыроды ў адпаведнасці з падпунктам 2.2 пункта 2 гэтага артыкула.

4. Пералік мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і аднаўленні прыродных рэсурсаў, якія фінансуюцца за кошт сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных рэспубліканскага і мясцовых фондаў аховы прыроды, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 13. У 2010 годзе даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання) утвараюцца ў суме 67 000 000 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ў суме 67 000 000 тыс. рублёў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 96 "Аб фінансаванні развіцця паслуг электрасувязі агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 53, 1/8376).

У 2010 годзе даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання) утвараюцца ў суме 67 000 000 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ў суме 67 000 000 тыс. рублёў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 96 "Аб фінансаванні развіцця паслуг электрасувязі агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 53, 1/8376).

Артыкул 14. У 2010 годзе:

У 2010 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны ўтвараюцца ў суме 20 000 000 тыс. рублёў і фарміруюцца за кошт экалагічнага падатку, які паступае ў рэспубліканскі бюджэт, у частцы плацяжоў за вытворчасць і (або) імпарт шкляной тары, тары на аснове паперы і кардону, а таксама за імпарт тавараў, упакаваных у шкляную тару і тару на аснове паперы і кардону, і за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўчымі актамі.

Расходы гэтага фонду вызначаюцца ў суме 20 000 000 тыс. рублёў.

2. Накіраванні і памеры выкарыстання сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны ў межах расходаў вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 15. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця складае 3 229 809 724 тыс. рублёў.

2. Крыніцамі фарміравання дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця з'яўляюцца частка прыбытку (даходу) асобных высокарэнтабельных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, і гаспадарчых таварыстваў звыш часткі прыбытку, якая пералічваецца ў бюджэт у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, іншыя крыніцы згодна з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.

3. Расходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ажыццяўляюцца згодна з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь на аснове рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якімі фарміруюцца крыніцы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, а таксама вызначаюцца кірункі выкарыстання сродкаў гэтага фонду, адлюстроўвае змяненні паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту па даходах (частка першая артыкула 1, пункт 1 артыкула 5 і дадатак 2 да гэтага Закона), расходах (частка першая артыкула 1, абзац другі артыкула 6 і дадатак 3 да гэтага Закона) і крыніцах фінансавання дэфіцыту (часткі другая і трэцяя артыкула 1 і дадатак 1 да гэтага Закона).

Артыкул 16. Вызначыць у 2010 годзе расходы рэспубліканскага бюджэту на рэалізацыю мерапрыемстваў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі ў суме 1 108 641 010 тыс. рублёў згодна з дадаткам 9. Размеркаванне названых сродкаў паміж атрымальнікамі ў межах прыведзеных у дадатку 9 да гэтага Закона мерапрыемстваў ажыццяўляецца Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Вызначыць у 2010 годзе расходы рэспубліканскага бюджэту на рэалізацыю мерапрыемстваў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі ў суме 1 108 641 010 тыс. рублёў згодна з дадаткам 9. Размеркаванне названых сродкаў паміж атрымальнікамі ў межах прыведзеных у дадатку 9 да гэтага Закона мерапрыемстваў ажыццяўляецца Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Кампенсацыя юрыдычным асобам сродкаў у замежнай валюце, заблакаваных у Знешэканамбанку СССР на 1 студзеня 1992 года і аднесеных Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь да ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

Юрыдычным асобам, указаным у частцы першай гэтага пункта, можа праводзіцца залік па іх непагашанай запазычанасці па падатках, зборах і іншых абавязковых плацяжах, іншых плацяжах у рэспубліканскі бюджэт (у тым ліку бюджэтных пазыках, плацяжах, зробленых з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь), а таксама па працэнтах, санкцыях і пені па пратэрмінаваных плацяжах у рэспубліканскі бюджэт.

2. Не падлягаюць разблакаванню і адносяцца на змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь сродкі ў замежнай валюце, заблакаваныя ў Знешэканамбанку СССР на 1 студзеня 1992 года, якія лічацца ў дзяржаўных юрыдычных асобаў пры іх прыватызацыі, а таксама ў бюджэтных арганізацый.

3. Запазычанасць па крэдытах, выдадзеных Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту і аднесеных на ўнутраны дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь у 1991—2003 гадах, рэструктурызуецца пры дапамозе эмісіі дзяржаўных каштоўных папер у парадку і памерах, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 18. Вызначыць ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь на канец 2010 года ў памеры 26,5 трлн рублёў.

Вызначыць ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь на канец 2010 года ў памеры 26,5 трлн рублёў.

Артыкул 19. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Гранічны памер абавязацельстваў па гарантыях, якія даюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па крэдытах, што выдаюцца банкамі юрыдычным асобам у 2010 годзе, не павінен перавышаць суму пагашэння ў 2010 годзе крэдытаў банкаў, выдадзеных пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь.

2. На выкананне гарантый, якія даюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у вызначаным парадку накіроўваюцца сродкі, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў дзяржаўным мэтавым бюджэтным рэспубліканскім фондзе падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, а таксама, у адпаведнасці з заканадаўствам, сродкі інавацыйных фондаў.

3. Плацяжы, зробленыя з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, згодна з дадзенымі гарантыямі адпаведна Урада Рэспублікі Беларусь і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, спаганяюцца ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2008 г. № 359 "Аб некаторых пытаннях выдачы гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах, якія даюцца банкамі Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 160, 1/9845). Плацяжы ў замежнай валюце спаганяюцца са збіраннем працэнтаў з аплачанай Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі сумы ў памеры сярэдняй стаўкі па тэрміновых укладах у замежнай валюце, якая склалася ў банках, але не менш за 8 працэнтаў гадавых.

4. За дачу гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь па банкаўскіх крэдытах спаганяецца плата ў памеры, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь, але не больш за 1,5 працэнта ад сумы крэдыту.

Артыкул 20. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе плацяжы ў адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь у выпадку невыканання пазычальнікам-рэзідэнтам абавязацельстваў па знешніх дзяржаўных пазыках за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь.

Гарантыйныя плацяжы, зробленыя Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з рэспубліканскага бюджэту па знешніх дзяржаўных пазыках, кампенсуюцца пазычальнікамі-рэзідэнтамі ў рэспубліканскі бюджэт з аплатай 8 працэнтаў гадавых ад сумы плацяжу.

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь мае права зменшыць памер фінансавання пазычальнікаў-рэзідэнтаў, калі яны фінансуюцца з рэспубліканскага бюджэту, на суму плацяжоў, якія зроблены або падлягаюць ажыццяўленню, з рэспубліканскага бюджэту і налічаных працэнтаў у адпаведнасці з гарантыямі Урада Рэспублікі Беларусь і дагаворамі аб пераўступцы, парадку выкарыстання і пагашэння крэдытаў.

2. Плата за гарантыю Урада Рэспублікі Беларусь па знешніх дзяржаўных пазыках выплачваецца ў памеры, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, але не больш за 1,5 працэнта ад сумы пазыкі, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.

Артыкул 21. Вызначыць, што ў 2010 годзе бюджэтныя крэдыты даюцца абласным бюджэтам і бюджэту г. Мінска згодна з рашэннем:

Вызначыць, што ў 2010 годзе бюджэтныя крэдыты даюцца абласным бюджэтам і бюджэту г. Мінска згодна з рашэннем:

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь — на пакрыццё часовых касавых разрываў, якія ўзнікаюць пры выкананні абласных бюджэтаў і бюджэту г. Мінска, з вызначэннем нулявой працэнтнай стаўкі за карыстанне імі;

Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і праграм са спагнаннем працэнтаў у памеры не менш за 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, вызначанай на дзень налічэння працэнтаў за карыстанне крэдытам.

Артыкул 22. Вызначыць ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь на канец 2010 года ў памеры 9,5 млрд долараў ЗША.

Вызначыць ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь на канец 2010 года ў памеры 9,5 млрд долараў ЗША.

Абслугоўванне і пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з пералікам знешніх дзяржаўных пазык згодна з дадаткам 10.

Артыкул 23. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. У даходы рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў паступаюць сродкі, у тым ліку ў замежнай валюце, атрыманыя дзяржаўнымі органамі, якія фінансуюцца адпаведна за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў (за выключэннем сродкаў, названых у частках другой і трэцяй гэтага пункта), калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

Застаюцца ў іх распараджэнні, не абкладаюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі) і выкарыстоўваюцца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і (або) законамі, сродкі, якія атрымліваюцца:

бюджэтнымі арганізацыямі ў выглядзе міжнароднай тэхнічнай і замежнай бязвыплатнай дапамогі;

Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь ад здачы другасных рэсурсаў і каштоўных металаў;

Нацыянальным агенцтвам па кантролі і інспекцыях Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад ажыццяўлення замежнай інспекцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у рамках міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі;

агульнымі і гаспадарчымі судамі пры прымусовым выкананні па маёмасных спагнаннях;

Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад заявачных узносаў замежных удзельнікаў міжнародных спартыўных мерапрыемстваў;

Дэпартаментам па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад выпуску і запазычання матэрыяльных каштоўнасцяў мабілізацыйнага матэрыяльнага рэзерву, штрафаў і пені за парушэнне патрабаванняў заканадаўства па аперацыях з гэтымі матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

Сродкі, якія атрымліваюцца Дэпартаментам па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, пасля падаткаабкладання застаюцца ў іх распараджэнні і выкарыстоўваюцца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і (або) законамі.

2. У лік кампенсацыі расходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў залічваюцца ў даходы адпаведных бюджэтаў:

2.1. сродкі, якія атрымліваюцца арганізацыямі, што ўваходзяць у склад (сістэму) дзяржаўных органаў, органамі і падраздзяленнямі, у тым ліку воінскімі часцямі, а таксама арганізацыямі, падпарадкаванымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (за выключэннем навуковых арганізацый), якія фінансуюцца з бюджэту, за:

навучанне ў дзіцячых школах мастацтваў;

утрыманне дзяцей у школах-інтэрнатах;

аздараўленне дзяцей ва ўстанове адукацыі "Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня";

утрыманне грамадзян у дамах-інтэрнатах сістэмы сацыяльнай абароны;

карыстанне інтэрнатамі дзяржаўных устаноў адукацыі;

паслугі фельд'егерскай сувязі;

паслугі ўрадавай сувязі;

паслугі па тэхнічнай абароне інфармацыі;

працоўныя кніжкі і ўкладышы да іх пры іх выдачы работнікам;

пакрыццё кошту рэчавай маёмасці і выдаткаў на харчаванне ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

забеспячэнне арганізацый і насельніцтва, за выключэннем субабанентаў, палівам, камунальнымі паслугамі, электрычнай і цеплавой энергіяй;

пакрыццё бацькамі расходаў па ўтрыманні дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

пакрыццё арганізацыямі камунальных паслуг, расходаў па эксплуатацыі, капітальным і бягучым рамонце будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, якім перадаюцца ў бязвыплатнае карыстанне будынкі, збудаванні і памяшканні бюджэтных арганізацый;

аплату расходаў па ўтрыманні, эксплуатацыі, бягучым рамонце будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, сувязі, камунальных і іншых паслугах арганізацыямі, якім здаюцца ў арэнду будынкі, збудаванні і памяшканні бюджэтных арганізацый;

кампенсацыю ў адпаведнасці з заканадаўствам сродкаў, выдаткаваных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыяліста, у выпадку, калі яны не адпрацавалі вызначаны тэрмін па размеркаванні;

аплату расходаў па аказанні дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь консульскіх паслуг за мяжой;

аплату расходаў па распаўсюджванні органамі дзяржаўнай статыстыкі зводных статыстычных звестак, аказанні іншых інфармацыйных паслуг;

пакрыццё ў адпаведнасці з заканадаўствам расходаў мытных органаў;

пакрыццё асуджанымі расходаў па іх утрыманні ў крымінальна-папраўчых установах;

пакрыццё расходаў за пражыванне ў пакоях працяглых спатканняў;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі. Плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, вызначаецца ў залежнасці ад матэрыяльнага становішча сем'яў, тыпу ўстановы і ўзроўню навучання;

пакрыццё расходаў па вызначэнні кошту маёмасці;

пакрыццё расходаў, звязаных з арганізацыяй (падрыхтоўкай) і правядзеннем аўкцыёнаў і конкурсаў па продажы дзяржаўнай маёмасці, фарміраваннем і дзяржаўнай рэгістрацыяй стварэння зямельных участкаў;

пакрыццё расходаў за аказанне паслуг медыцынскімі выцвярэзнікамі;

страхавыя кампенсацыі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

аплату кошту сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

пакрыццё ў адпаведнасці з заканадаўствам расходаў на харчаванне адміністрацыйна арыштаваных;

выкананне мерапрыемстваў па абароне раслін;

аказанне паслуг па вызначэнні якасці збожжа, мукі, крупаў, макаронных і хлебабулачных вырабаў;

выпрабаванне сельскагаспадарчай тэхнікі і трактароў;

распрацоўку і выданне нормаў і нарматываў па працы;

ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, за выключэннем адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнай установай "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя", абласнымі цэнтрамі гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі;

дзяржаўнае выпрабаванне гатункаў раслін замежнай селекцыі;

правядзенне кантролю за ўтрыманнем шкодных рэчываў у прадукцыі жывёлагадоўлі;

дзейнасць лабараторыі тэхналогій утылізацыі звычайных боепрыпасаў і даследавання ўласцівасцяў выбуховых матэрыялаў;

2.2. сродкі, якія атрымліваюцца падраздзяленнямі органаў унутраных спраў (за выключэннем Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь), унутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад вырабленай прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) штатнай колькасцю, якая ўтрымліваецца за кошт бюджэтных сродкаў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

2.3. сродкі, якія атрымліваюцца за харчаванне дзяцей ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі і фінансуюцца за кошт сродкаў адпаведных бюджэтаў;

2.4. сродкі, якія атрымліваюцца дзяржаўнымі органамі ад даўжніка, які знаходзіцца ў працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), на выплату заработнай платы часоваму (антыкрызіснаму) кіраўніку.

3. Сума пені плаціцца дадаткова да сумы сродкаў, якую належыць выплаціць у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты ў адпаведнасці з пунктам 2 гэтага артыкула.

4. Сродкі, якія атрымліваюцца і накіроўваюцца ў даход рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з пунктамі 1—3 гэтага артыкула, не абкладаюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі).

5. Сродкі, якія атрымліваюцца дзяржаўнымі натарыяльнымі канторамі ад аказання дадатковых платных паслуг прававога і тэхнічнага характару, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў, паступаюць на бягучы рахунак па пазабюджэтных сродках і пасля падаткаабкладання застаюцца ў іх распараджэнні і выкарыстоўваюцца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

6. Сродкі, названыя ў пункце 2 гэтага артыкула, выплачваюцца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.

7. Сродкі, якія атрымліваюцца арганізацыямі, што ўваходзяць у склад (сістэму) дзяржаўных органаў, органамі і падраздзяленнямі, у тым ліку воінскімі часцямі, а таксама арганізацыямі, падпарадкаванымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія фінансуюцца з бюджэту, ад ажыццяўлення дзейнасці, што прыносіць даходы і рэалізоўваецца згодна з заканадаўствам і статутнымі дакументамі (у тым ліку сродкі, якія атрымліваюцца ад здачы другасных рэсурсаў і каштоўных металаў), за выключэннем сродкаў, якія атрымліваюцца ў адпаведнасці з пунктамі 2, 3 і 5 гэтага артыкула, паступаюць на бягучыя рахункі па пазабюджэтных сродках і пасля падаткаабкладання застаюцца ў іх распараджэнні і выкарыстоўваюцца на бягучае ўтрыманне, стварэнне і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы ў парадку, вызначаным Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

8. Кантроль за своечасовым і поўным пералічэннем у бюджэт сродкаў у адпаведнасці з пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула ажыццяўляецца арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад (сістэму) дзяржаўных органаў, органамі і падраздзяленнямі, у тым ліку воінскімі часцямі, а таксама арганізацыямі, падпарадкаванымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія атрымліваюць гэтыя сродкі.

Артыкул 24. Вызначыць, што ў 2010 годзе вайскоўцам (за выключэннем вайскоўцаў тэрміновай службы), асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.

Вызначыць, што ў 2010 годзе вайскоўцам (за выключэннем вайскоўцаў тэрміновай службы), асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.

Артыкул 25. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Адкрыццё і абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і іншымі банкамі рахункаў дзяржаўных органаў і бюджэтных арганізацый, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па адкрытых імі рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў, а таксама выкананне аперацый са сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, выкананне плацежных інструкцый на пералічэнне падаткаў, збораў (пошлін), пені і іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, у тым ліку дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, ажыццяўляюцца без спагнання ўзнагароджання (платы).

За карыстанне грашовымі сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, якія знаходзяцца і размяшчаюцца на рахунках у банках, у тым ліку ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, банкі выплачваюць у даход адпаведнага бюджэту працэнты па стаўцы, вызначанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

2. Залічэнне на бягучыя (разліковыя) рахункі, карт-рахункі, уклады (дэпазіты) і выплата з гэтых рахункаў заработнай платы, пенсій, дапамог, стыпендый і іншых грашовых выплат, якія робяць грамадзяне ў адпаведнасці з заканадаўствам за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, ажыццяўляюцца банкамі без спагнання ўзнагароджання (платы).

3. Абслугоўванне знешніх дзяржаўных пазык, якія пагашаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, робіцца банкамі, упаўнаважанымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь абслугоўваць знешнія дзяржаўныя пазыкі, з выплатай узнагароджання ў памеры не больш за 0,02 працэнта ад сумы кожнага плацяжу за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 26. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя (выдадзеныя) да 2010 года, аб выдзяленні сродкаў або аб вызначэнні парадку фінансавання ў 2010 годзе забяспечваюцца фінансаваннем з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных у расходах адпаведных бюджэтаў.

2. Урад Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці ў вызначаным парадку мае права ўносіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2010 год не больш чым адзін раз у квартал, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.

3. Пералік будоўлі і аб'ектаў (за выключэннем аб'ектаў будаўніцтва (рэканструкцыі) дадатковай інфраструктуры аграгарадкоў), якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку за кошт дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага рэспубліканскага фонду аховы прыроды, дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, а таксама сродкаў, прадугледжаных на рэалізацыю мерапрыемстваў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі, вызначаюцца ў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме на 2010 год, якая зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

 

Артыкул 27. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць прымацца рашэнні:

1.1. у парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, аб пакрыцці юрыдычным асобам (пазычальнікам) часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскім крэдытам у межах расходаў на названыя мэты, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, паліва і энергетыку, развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, іншыя агульнадзяржаўныя расходы, іншыя галіны нацыянальнай эканомікі, а таксама за кошт сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам;

1.2. аб выдзяленні з рэспубліканскага бюджэту сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі;

1.3. аб накіраванні на аплату ў вызначаным заканадаўствам парадку камандзіровачных выдаткаў за межы Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных па віду расходаў "Міжнародныя культурныя і інфармацыйныя сувязі" ў суме 500 000 тыс. рублёў звыш сродкаў, запланаваных на гэтыя мэты распарадчыкам сродкаў па ведамаснай класіфікацыі расходаў бюджэту.

2. Фінансаванне расходаў па ацэнцы кошту маёмасці ажыццяўляецца за кошт сродкаў:

рэспубліканскага бюджэту ў парадку, што вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, — які знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці;

адпаведных мясцовых бюджэтаў у парадку, што вызначаецца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, — які знаходзіцца ў камунальнай уласнасці.

3. Грамадскім аб'яднанням могуць выдзяляцца сродкі рэспубліканскага бюджэту па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

4. Гранічныя памеры складаюць:

4.1. абавязацельстваў па дагаворах страхавання экспартнай рызыкі з падтрымкай дзяржавы — у эквіваленце 334 млн долараў ЗША;

4.2. сродкаў (без уліку сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў у адпаведнасці з часткай другой гэтага падпункта), якія накіроўваюцца на:

кампенсацыю юрыдычным асобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі — 690 731 403,9 тыс. рублёў;

аказанне фінансавай дапамогі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам — 77 681 000 тыс. рублёў.

Гранічныя памеры сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстанне адходаў у якасці другаснай сыравіны, дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання), якія накіроўваюцца на аказанне фінансавай дапамогі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, кампенсацыю юрыдычным асобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, выдачу бюджэтных пазык, устанаўліваюцца пры вызначэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам на 2010 год кірункаў і памераў выкарыстання гэтых фондаў.

Кампенсацыя часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, выдзяленне бюджэтных пазык за кошт сродкаў інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў, ажыццяўляецца ў межах расходаў гэтых інавацыйных фондаў, названых у дадатку 11 да гэтага Закона.

Артыкул 28. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Урад Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнні Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у працэсе выканання рэспубліканскага бюджэту маюць права ўносіць змяненні ў:

расходы рэспубліканскага бюджэту па праграмнай класіфікацыі расходаў бюджэту ў межах зацверджаных гадавых прызначэнняў па функцыянальнай класіфікацыі расходаў бюджэту;

расходы рэспубліканскага бюджэту па функцыянальнай класіфікацыі расходаў бюджэту ў частцы асігнаванняў на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005—2010 гады і рэзервовых фондаў;

памеры крыніц фінансавання дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту;

даходы рэспубліканскага бюджэту ў частцы вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты і расходы рэспубліканскага бюджэту ў частцы субсідый на пакрыццё кошту вуглявадароднай сыравіны, якая імпартуецца.

2. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у працэсе выканання рэспубліканскага бюджэту мае права:

2.1. у выпадку незаконнага атрымання або выкарыстання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі не па мэтавым прызначэнні або з парушэннем заканадаўства сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту, або наяўнай запазычанасці па плацяжах у гэты бюджэт, уключаючы запазычанасць па бюджэтных пазыках, бюджэтных крэдытах, невыканання рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь, прынятых у межах яго кампетэнцыі, рабіць пагашэнне (кампенсацыю) такой запазычанасці за кошт сродкаў, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведныя мясцовыя бюджэты;

2.2. ажыццяўляць залік падаткаў, збораў (пошлін) і іншых абавязковых плацяжоў, якія падлягаюць аплаце ў рэспубліканскі бюджэт юрыдычнымі асобамі, запазычанасці па бюджэтных пазыках, нявыкананых абавязацельствах па пазыках, выдадзеных з фонду падтрымкі экспарту, выкананым гарантыям Урада Рэспублікі Беларусь па знешніх дзяржаўных пазыках і крэдытах, якія даюцца банкамі рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама налічаных пені, працэнтаў і штрафаў — у межах сродкаў, якія належаць названым юрыдычным асобам у рэспубліканскім бюджэце, у тым ліку сродкаў адпаведных інавацыйных фондаў.

Артыкул 29. Зацвердзіць у 2010 годзе даходы інавацыйных фондаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, у суме 1 734 664 458 тыс. рублёў і расходы гэтых інавацыйных фондаў у суме 2 095 682 958 тыс. рублёў згодна з дадаткам 11.

Зацвердзіць у 2010 годзе даходы інавацыйных фондаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, у суме 1 734 664 458 тыс. рублёў і расходы гэтых інавацыйных фондаў у суме 2 095 682 958 тыс. рублёў згодна з дадаткам 11.

Артыкул 30. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Плата за лясныя карыстанні, падлічаная па тэрмінах выплаты ў 2010 годзе, паступленні ад продажу драўніны, нарыхтаванай пры правядзенні сечак прамежкавага карыстання і іншых сечак, ад пабочнага лесакарыстання і вядзення паляўнічай гаспадаркі, а таксама сумы пені, якія плацяцца лесакарыстальнікамі за прадастаўленне юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, або тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адтэрміноўкі на нарыхтоўку і вывазку драўніны, не высечанай і не вывезенай у вызначаны тэрмін, застаюцца ў распараджэнні арганізацый лясной гаспадаркі, не абкладаюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі) і накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў па вядзенні лясной і паляўнічай гаспадаркі.

2. На юрыдычныя асобы, якія вядуць лясную гаспадарку, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і прымяняюць тыпавы план рахункаў бухгалтарскага ўліку для арганізацый, якія ажыццяўляюць камерцыйную дзейнасць, на дзейнасць, якая ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і за кошт сродкаў, названых у пункце 1 гэтага артыкула, распаўсюджваюцца нормы, вызначаныя заканадаўствам для бюджэтных арганізацый.

Артыкул 31. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. плацельшчыкі адлічэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд універсальнага абслугоўвання (рэзерв універсальнага абслугоўвання), дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця, а таксама рэспубліканскія і камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы, дзяржаўныя аб'яднанні, гаспадарчыя таварыствы, абавязаныя пералічыць у бюджэт частку прыбытку (даходу), нясуць адказнасць за нявыплату, няпоўную выплату названых адлічэнняў і плацяжоў, вызначаную заканадаўствам для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін).

Падатковыя органы пры правядзенні праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці ажыццяўляюць кантроль за выплатай названых у гэтым пункце адлічэнняў і плацяжоў, спаганяюць іх у бясспрэчным парадку ў выпадку іх нявыплаты, няпоўнай выплаты, карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі, вызначаныя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, спагнання падаткаў, збораў (пошлін) і пені.

2. Плацельшчыкі арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндадаўцамі якіх з'яўляюцца вясковыя, пасялковыя, гарадскія, раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы, карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі, вызначаныя для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін).

Падатковыя органы пры ажыццяўленні кантролю за правільным падлікам, поўным і своечасовым унясеннем арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндадаўцамі якіх з'яўляюцца вясковыя, пасялковыя, гарадскія, раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы, пры прымяненні спосабаў забеспячэння яе выплаты, а таксама выплаты пені, спагнанні гэтай платы і пені карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі, вызначаныя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, спагнання падаткаў, збораў (пошлін) і пені.

Нявыплата або няпоўная кампенсацыя плацяжоў за зямельныя ўчасткі, якія заходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, арэндадаўцамі якіх з'яўляюцца вясковыя, пасялковыя, гарадскія, раённыя выканаўчыя і распарадчыя органы, парушэнне вызначанага тэрміну падачы падатковых дэкларацый (разлікаў) па гэтай плаце цягнуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам за нявыплату, няпоўную выплату падаткаў, збораў (пошлін), парушэнне вызначанага тэрміну падачы ў падатковы орган падатковай дэкларацыі (разліку).

Артыкул 32. У 2010 годзе прыпыніць дзеянне:

У 2010 годзе прыпыніць дзеянне:

час