Закон Рэспублікі Беларусь

Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага
Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь на 2010 год

 

Ухвалены Саветам Рэспублікі 18 снежня 2009 года

 
Артыкул 1. Зацвердзіць бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей -- Фонд) на 2010 год па расходах у суме 17 827 027 455 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме 17 983 048 695 тыс. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 156 021 240 тыс. рублёў.
Зацвердзіць бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей -- Фонд) на 2010 год па расходах у суме 17 827 027 455 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме 17 983 048 695 тыс. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 156 021 240 тыс. рублёў.

Артыкул 2. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Даходы бюджэту Фонду складаюць 17 983 048 695 тыс. рублёў згодна з дадаткам 1.

2. Даходы бюджэту Фонду фарміруюцца за кошт:

2.1. узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне:

абавязковых страхавых узносаў у Фонд;

узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

2.2. непадатковых даходаў:

працэнтаў, якія выплачваюцца банкамі за карыстанне грашовымі сродкамі;

даходаў ад капіталізацыі часова свабодных сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання;

даходаў ад размяшчэння ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

адміністрацыйных штрафаў за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні;

іншых паступленняў.

Артыкул 3. Вызначыць, што ў 2010 годзе расходы бюджэту Фонду ў суме 17 827 027 455 тыс. рублёў выкарыстоўваюцца на мэты згодна з дадаткам 2.

Вызначыць, што ў 2010 годзе расходы бюджэту Фонду ў суме 17 827 027 455 тыс. рублёў выкарыстоўваюцца на мэты згодна з дадаткам 2.

Артыкул 4. Вызначыць, што ў 2010 годзе ў даходы бюджэту Фонду залічваюцца сродкі, якія атрымліваюцца органамі Фонду ў кошт кампенсацыі яго расходаў за:

Вызначыць, што ў 2010 годзе ў даходы бюджэту Фонду залічваюцца сродкі, якія атрымліваюцца органамі Фонду ў кошт кампенсацыі яго расходаў за:

пакрыццё арганізацыямі камунальных паслуг, расходаў па эксплуатацыі, капітальным і бягучым рамонце будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, якім перадаюцца ў бязвыплатнае карыстанне будынкі, збудаванні і памяшканні органаў Фонду;

страхавыя кампенсацыі ў выпадках, вызначаных заканадаўствам;

працоўныя кніжкі і ўкладышы да іх пры іх выдачы работнікам.

Сродкі, якія спаганяюцца з наймальнікаў за парушэнне патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222), залічваюцца ў бюджэт Фонду.

Артыкул 5. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Выкананне бюджэту Фонду ажыццяўляецца праз адзіны казначэйскі рахунак.

2. Адкрыццё і абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і іншымі банкамі рахункаў дзяржаўных органаў і бюджэтных арганізацый, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па адкрытых імі рахунках для размяшчэння сродкаў Фонду, а таксама выкананне аперацый са сродкамі Фонду, выкананне плацежных інструкцый на пералічэнне плацяжоў у Фонд ажыццяўляюцца без спагнання ўзнагароджання (платы).

За карыстанне грашовымі сродкамі Фонду, якія знаходзяцца на рахунках у банках, у тым ліку ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, банкі выплачваюць у даход бюджэту Фонду працэнты па стаўцы, вызначанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь за карыстанне грашовымі сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

3. Залічэнне на бягучыя (разліковыя) рахункі, карт-рахункі, уклады (дэпазіты) і выплата з гэтых рахункаў пенсій, дапамог і іншых грашовых выплат, якія робяцца грамадзянам у адпаведнасці з заканадаўствам за кошт сродкаў Фонду, ажыццяўляюцца банкамі без спагнання ўзнагароджання (платы).

Артыкул 6. Вызначыць, што ў 2010 годзе:

Вызначыць, што ў 2010 годзе:

1. Нарматыўныя прававыя акты, якія цягнуць павелічэнне або змяншэнне аб'ёму даходаў і (або) расходаў, прадугледжаных у бюджэце Фонду на 2010 год, прымаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або з яго згоды.

2. Урад Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці ў вызначаным парадку мае права ўносіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту Фонду на 2010 год не больш, чым адзін раз у квартал, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.

Артыкул 7. Вызначыць, што ў 2010 годзе Фонд у працэсе выканання бюджэту Фонду мае права ўносіць змяненні:

Вызначыць, што ў 2010 годзе Фонд у працэсе выканання бюджэту Фонду мае права ўносіць змяненні:

у квартальнае размеркаванне даходаў бюджэту Фонду;

у даходы бюджэту Фонду ў межах зацверджаных гадавых паступленняў;

у квартальнае размеркаванне расходаў бюджэту Фонду;

у расходы бюджэту Фонду па эканамічнай класіфікацыі расходаў бюджэту ў межах зацверджаных гадавых прызначэнняў.

Артыкул 8. У 2010 годзе пералік будоўляў і аб'ектаў, якія фінансуюцца за кошт сродкаў Фонду, вызначаецца ў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.

У 2010 годзе пералік будоўляў і аб'ектаў, якія фінансуюцца за кошт сродкаў Фонду, вызначаецца ў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.

Артыкул 9. Сродкі Фонду, якія атрыманы і не выкарыстаныя арганізацыямі ў 2010 годзе на фінансаванне спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва, а таксама выплат на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, падлягаюць вяртанню ў бюджэт Фонду.

Сродкі Фонду, якія атрыманы і не выкарыстаныя арганізацыямі ў 2010 годзе на фінансаванне спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва, а таксама выплат на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, падлягаюць вяртанню ў бюджэт Фонду.

Артыкул 10. Прыпыніць дзеянне на 2010 год:

Прыпыніць дзеянне на 2010 год:

часткі другой артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб пенсійным забеспячэнні" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., № 16, 2/1558);

часткі першай артыкула 4 (у частцы выплаты дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту) Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2007 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 27, ст. 473; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 305, 2/1403);

часткі чацвёртай артыкула 16, часткі чацвёртай артыкула 18, часткі трэцяй артыкула 19 і артыкула 26 (па пытаннях фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці), часткі другой артыкула 22 і часткі восьмай артыкула 24 (па пытаннях фінансавання расходаў, звязаных з выплатай пенсіі да дасягнення грамадзянамі агульнавызначанага пенсійнага ўзросту, за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці), артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года ("Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222; 2007 г., № 264, 2/1377; 2009 г., № 16, 2/1558);

падпункта 1.10 пункта 1 артыкула 44 (у частцы выплат дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей; пенсійных выплат вайскоўцам тэрміновай службы і членам іх сем'яў, дзяржаўным служачым, асобам, якія маюць права на пенсію за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, і на сацыяльную пенсію; мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва) Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 183, 2/1509).

Артыкул 11. Гэты Закон уваходзіць у сілу з 1 студзеня 2010 года.

Гэты Закон уваходзіць у сілу з 1 студзеня 2010 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

29 снежня 2009 года, г. Мінск.

№ 70-З

 

Дадатак 1

да Закона Рэспублікі Беларусь "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 2010 год"

Даходы бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

 

(тыс. рублёў)

Узносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне

17 619 048 695,0

У тым ліку:

 

абавязковыя страхавыя ўзносы ў дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

17 476 206 695,0

ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне

142 842 000,0

Непадатковыя даходы

364 000 000,0

У тым ліку:

 

працэнты, якія выплачваюцца банкамі за карыстанне грашовымі сродкамі

490 000,0

даходы ад капіталізацыі часова свабодных сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання

300 000 000,0

даходы ад размяшчэння ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне

30 000 000,0

адміністрацыйныя штрафы за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні

700 000,0

іншыя паступленні

32 810 000,0

УСЯГО

17 983 048 695,0

 

 

Дадатак 2

да Закона Рэспублікі Беларусь "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 2010 год"

Расходы бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

 

(тыс. рублёў)

Выплата працоўных пенсій, пенсійных выплат дзяржаўным служачым, пенсій за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, пенсій вайскоўцам тэрміновай службы і членам іх сем'яў, сацыяльных пенсій, асобных відаў даплат, а таксама аказанне паслуг па выплаце пенсій і дапамог

14 347 039 100,0

Выплата дапамог па часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родах, у сувязі з нараджэннем дзіцяці жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, на пахаванне

3 015 984 008,0

Выплата пенсій і дапамог асобам, якія выехалі за мяжу, а таксама прыбылі ў Рэспубліку Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь

63 335 300,0

Выплата дадатковых прафесійных пенсій па дасягненні застрахаванымі асобамі агульнавызначанага пенсійнага ўзросту

6 700 760,0

Аказанне матэрыяльнай дапамогі непрацаздольным асобам з патрэбай у ёй, якія атрымліваюць пенсіі са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання

6 000 000,0

Фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва

122 102 452,0

з іх субвенцыі ў бюджэты абласцей і бюджэт
г. Мінска

119 195 872,0

у тым ліку:

 

Брэсцкая вобласць

19 420 256,0

Віцебская вобласць

23 220 000,0

Гомельская вобласць

18 984 867,0

Гродзенская вобласць

13 735 022,0

Мінская вобласць

19 314 800,0

Магілёўская вобласць

18 122 417,0

г. Мінск

6 398 510,0

Фінансаванне выплат на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне

134 838 450,0

Фінансаванне спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

41 732 600,0

Фінансаванне дзейнасці дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яго матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

88 850 040,0

з іх дзяржаўная інвестыцыйная прарама

7 700 000,0

Іншыя расходы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні

444 745,0

УСЯГО

17 827 027 455,0

Прафіцыт (+)

156 021 240,0

Агульнае фінансаванне

-156 021 240,0

Унутранае фінансаванне

-156 021 240,0

Змяненне рэшткаў сродкаў бюджэту*

-156 021 240,0

 

___________________

* Назапашваюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года "Аб прафесійным пенсійным страхаванні" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 16, 2/1419).