Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў і аб прызнанні страціўшым сілу Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў"

 

Прыняты
Палатай прадстаўнікоў 11 снежня 2009 года

Ухвалены
Саветам Рэспублікі 17 снежня 2009 года

 

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 2, ст. 6; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 93, 2/982; 2006 г., № 166, 2/1263) наступныя дапаўненні і змяненні:

Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 2, ст. 6; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 93, 2/982; 2006 г., № 166, 2/1263) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Частку другую артыкула 3 дапоўніць абзацамі чацвёртым і пятым наступнага зместу:

"пікетаванне для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, якое праводзіцца ў месцах, не забароненых для гэтай мэты мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі;

сходы, мітынгі і пікетаванне, якія арганізуюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, іх даверанымі асобамі ў парадку, прадугледжаным артыкулам 45 1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.".

2. У частцы чацвёртай артыкула 5 і частцы першай артыкула 6 слова "восьмай" замяніць словам "дзясятай".

Артыкул 2. Унесці ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 25, 2/145; № 64, 2/181; 2006 г., № 166, 2/1263) наступныя змяненні і дапаўненні:

Унесці ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 25, 2/145; № 64, 2/181; 2006 г., № 166, 2/1263) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Артыкул 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 11. Забеспячэнне камісіямі правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэферэндуму, адклікання дэпутатаў

Правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэферэндуму, адклікання дэпутатаў забяспечваюць камісіі.

Камісіі ў сваёй дзейнасці кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Камісіі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, рэферэндуму, адклікання дэпутатаў у межах сваіх паўнамоцтваў незалежныя ад дзяржаўных органаў і не звязаныя рашэннямі палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў.

Рашэнні камісій, прынятыя ў межах іх паўнамоцтваў, абавязковыя для выканання ўсімі дзяржаўнымі органамі, палітычнымі партыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі, іншымі арганізацыямі, а таксама грамадзянамі.

Рашэнні вышэйстаячай камісіі, прынятыя ў межах яе паўнамоцтваў, абавязковыя для ніжэйстаячых камісій.".

2. У артыкуле 13:

у частцы трэцяй словы "члены палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, прадстаўнікі грамадзян" замяніць словамі "прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян";

у частцы чацвёртай:

абзац шосты дапоўніць словамі ", правядзенні паўторнага падліку галасоў грамадзян";

пасля абзаца адзінаццатага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

"накіроўваць звароты ў адпаведную або вышэйстаячую камісію альбо пракурору аб ліквідацыі парушэння гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі;";

абзац дванаццаты лічыць абзацам трынаццатым;

пасля часткі адзінаццатай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты маюць права прысутнічаць на ўчастках для галасавання пры падліку галасоў выбаршчыкаў.";

частку дванаццатую лічыць часткай трынаццатай.

3. У артыкуле 18:

пасля часткі пятай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Пры адначасовым правядзенні выбараў рознага ўзроўню, выбараў і рэферэндуму ўчасткі для галасавання з'яўляюцца агульнымі па выбарах рознага ўзроўню, выбарах і рэферэндуме.";

частку шостую лічыць часткай сёмай.

4. Частку шостую артыкула 24 дапоўніць пунктам 4 наступнага зместу:

"4) вызначаюць месцы для правядзення кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, іх даверанымі асобамі масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання) з мэтай ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі.".

5. Частку першую артыкула 26 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Цэнтральная камісія з'яўляецца дзяржаўным органам, які арганізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў. Цэнтральная камісія вырашае пытанні, звязаныя з арганізацыяй адклікання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.".

6. Главу 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Глава 8

Утварэнне, арганізацыя работы
і паўнамоцтвы Цэнтральнай камісіі

Артыкул 32. Парадак утварэння Цэнтральнай камісіі

Цэнтральная камісія ўтвараецца ў складзе 12 чалавек з грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць, як правіла, вышэйшую юрыдычную адукацыю і вопыт работы па арганізацыі і правядзенні выбараў і рэферэндумаў.

Шэсць членаў Цэнтральнай камісіі прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і шэсць членаў выбіраюцца Саветам Рэспублікі. Кандыдатуры ў склад Цэнтральнай камісіі рэкамендуюцца адпаведна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Савету Рэспублікі сумеснымі рашэннямі прэзідыумаў абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Старшыня Цэнтральнай камісіі прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі з ліку членаў Цэнтральнай камісіі. Намеснік Старшыні і сакратар Цэнтральнай камісіі выбіраюцца з ліку членаў Цэнтральнай камісіі на яе першым пасяджэнні. Кандыдатуры для выбрання на пасады намесніка Старшыні і сакратара Цэнтральнай камісіі ўносяцца Старшынёй Цэнтральнай камісіі. Кандыдатура намесніка Старшыні папярэдне ўзгадняецца з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнай камісіі — пяць гадоў. Тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнай камісіі новага склікання пачынаецца з дня яе ўтварэння ў правамоцным складзе.

У склад Цэнтральнай камісіі не могуць уваходзіць кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і іх давераныя асобы, кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы, кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі, дэпутаты, члены Савета Рэспублікі, а таксама іншыя асобы ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Паўнамоцтвы асобы, якая ўваходзіць у склад Цэнтральнай камісіі, у гэтых выпадках лічацца спыненымі з моманту яе рэгістрацыі кандыдатам, даверанай асобай альбо з моманту набыцця гэтай асобай статусу, у адпаведнасці з якім яна не можа ўваходзіць у склад Цэнтральнай камісіі.

Члены Цэнтральнай камісіі, якія з'яўляюцца членамі палітычных партый, павінны прыпыніць сваё членства ў палітычнай партыі і ў перыяд работы ў камісіі не могуць браць удзелу ў дзейнасці палітычных партый, а таксама выконваць іх даручэнні.

Старшыня, намеснік Старшыні, сакратар, члены Цэнтральнай камісіі могуць быць вызваленыя ад пасады да заканчэння тэрміну іх паўнамоцтваў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь з паведамленнем Савету Рэспублікі ў выпадках:

пісьмовай заявы аб складанні паўнамоцтваў;

спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

сістэматычнага невыканання сваіх абавязкаў;

ажыццяўлення дзеянняў, якія дыскрэдытуюць Цэнтральную камісію;

уваходжання ў законную сілу абвінаваўчага прыгавора суда.

Выбранне (прызначэнне) членаў Цэнтральнай камісіі замест асобаў, якія выбылі з яе складу, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным гэтым артыкулам.

Артыкул 32 1. Арганізацыя работы Цэнтральнай камісіі і забеспячэнне яе дзейнасці

Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці Цэнтральнай камісіі з'яўляюцца законнасць, незалежнасць, калегіяльнасць, адкрытасць і галоснасць.

Цэнтральная камісія збіраецца на сваё першае пасяджэнне не пазней як праз тры дні з дня яе ўтварэння ў правамоцным складзе.

Пасяджэнні Цэнтральнай камісіі склікаюцца па меры неабходнасці Старшынёй Цэнтральнай камісіі, а таксама па патрабаванні не менш як адной трэці яе членаў.

Пасяджэнне Цэнтральнай камісіі правамоцнае, калі ў ім бярэ ўдзел не менш як дзве трэці агульнага складу, прадугледжанага часткай першай артыкула 32 гэтага Кодэкса.

Рашэнні Цэнтральнай камісіі прымаюцца ў форме пастаноў адкрытым галасаваннем большасцю галасоў агульнага складу камісіі. Пры роўнай колькасці галасоў, пададзеных "за" і "супраць", прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшынствуючы.

Старшыня і сакратар Цэнтральнай камісіі працуюць на пастаяннай аснове.

У выпадку часовай адсутнасці намесніка Старшыні або сакратара Цэнтральнай камісіі іх абавязкі па рашэнні Цэнтральнай камісіі могуць быць ускладзеныя на іншых яе членаў. Пры гэтым рашэнне аб ускладанні абавязкаў намесніка Старшыні Цэнтральнай камісіі павінна быць папярэдне ўзгодненае з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Па рашэнні Цэнтральнай камісіі намеснік Старшыні і члены камісіі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, могуць вызваляцца ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў з выплатай заработнай платы за кошт сродкаў, выдзеленых на падрыхтоўку і правядзенне выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Для забеспячэння дзейнасці Цэнтральнай камісіі ствараецца апарат Цэнтральнай камісіі. Колькасць работнікаў апарату Цэнтральнай камісіі вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Цэнтральнай камісіі. Структура і штатны расклад апарату Цэнтральнай камісіі зацвярджаюцца Старшынёй Цэнтральнай камісіі.

Старшыня, сакратар і работнікі апарату Цэнтральнай камісіі, за выключэннем асобаў, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне, з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі.

Фінансаванне дзейнасці Цэнтральнай камісіі і яе апарату ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Цэнтральнай камісіі.

Старшыня Цэнтральнай камісіі арганізуе работу камісіі, ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва яе апаратам, прызначае на пасады і вызваляе ад пасадаў работнікаў апарату, распараджаецца фінансавымі сродкамі ў межах каштарысу выдаткаў.

У перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў Старшыня Цэнтральнай камісіі мае права часова павялічваць колькасць работнікаў апарату і вызначаць памер аплаты іх працы ў межах выдзеленых на гэтыя мэты сродкаў.

Парадак работы Цэнтральнай камісіі вызначаецца рэгламентам, які зацвярджаецца Цэнтральнай камісіяй.

Артыкул 33. Паўнамоцтвы Цэнтральнай камісіі

Цэнтральная камісія ў межах сваёй кампетэнцыі:

1) арганізуе падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў;

2) ажыццяўляе на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканне дэпутата і члена Савета Рэспублікі;

3) дае тлумачэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі ў мэтах яго аднолькавага прымянення;

4) звяртаецца ў выпадку неабходнасці да суб'ектаў права заканадаўчай ініцыятывы з прапановамі аб тлумачэнні гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі;

5) ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутатаў, заслухоўвае іх інфармацыю, аказвае гэтым камісіям метадычную і арганізацыйна-тэхнічную дапамогу;

6) пры неабходнасці вырашае па сутнасці пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі ніжэйстаячай камісіі;

7) утварае выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і вызначае сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па Рэспубліцы Беларусь;

8) вырашае пытанні аб парадку ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і рэспубліканскім рэферэндуме, а таксама аб парадку ўтварэння ўчасткаў для галасавання; па прадстаўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прымае рашэнні аб прыпісцы ўчасткаў для галасавання, што ўтвараюцца за межамі Рэспублікі Беларусь, да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак або выбарчых акруг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

9) дае заключэнні аб правамоцнасці вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, рэгіструе вылучаных кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, падводзіць вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі, рэгіструе выбраных членаў Савета Рэспублікі і публікуе іх спісы ў друку, склікае першую пасля выбараў сесію Савета Рэспублікі;

10) рэгіструе:

ініцыятыўныя групы грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь;

кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асобаў і выдае ім адпаведныя пасведчанні;

ініцыятыўную групу грамадзян па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму і пытанні, якія прапануюцца ёю на рэспубліканскі рэферэндум;

ініцыятыўную групу выбаршчыкаў па зборы подпісаў у падтрымку прапановы аб узняцці пытання аб адкліканні дэпутата Палаты прадстаўнікоў;

11) забяспечвае захаванне роўных прававых умоў перадвыбарнай дзейнасці палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты;

12) вызначае парадак выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі ў перадвыбарнай кампаніі;

13) складае і зацвярджае каштарысы выдаткаў па правядзенні выбараў, рэспубліканскага рэферэндуму, адкліканні дэпутата Палаты прадстаўнікоў у межах сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту; стварае пазабюджэтны фонд па правядзенні выбараў, рэспубліканскага рэферэндуму для добраахвотнага пералічэння ў яго сродкаў арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, грамадзян, і зацвярджае палажэнне аб фондзе; размяркоўвае грашовыя сродкі, выдзеленыя з рэспубліканскага бюджэту і пазабюджэтнага фонду, па выбарчых камісіях, камісіях па рэферэндуме, камісіях па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата Палаты прадстаўнікоў;

14) кантралюе мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту, пазабюджэтнага фонду, выбарчых фондаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў; інфармуе Палату прадстаўнікоў аб расходаванні сродкаў, выдзеленых з бюджэту на правядзенне выбараў, рэспубліканскага рэферэндуму, адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў; публікуе справаздачу аб расходаванні сродкаў пазабюджэтнага фонду;

15) вызначае формы бюлетэняў і спіса грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, рэферэндуме, галасаванні аб адкліканні дэпутатаў, пратаколаў камісій і іншых дакументаў па выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутатаў, узоры скрынак для галасавання і пячатак камісій, парадак захоўвання дакументаў па выбарах, рэферэндуме;

16) забяспечвае выраб бюлетэняў па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і для галасавання па рэспубліканскім рэферэндуме і забеспячэнні імі абласных, Мінскай гарадской камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму;

17) вызначае меры па забеспячэнні захаванасці скрынак для галасавання і дакументаў па выбарах, рэферэндуме ў перыяд датэрміновага галасавання;

18) заслухоўвае паведамленні дзяржаўных органаў і органаў грамадскіх аб'яднанняў па пытаннях, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў, рэферэндуму;

19) пры адначасовым правядзенні выбараў рознага ўзроўню, выбараў і рэферэндуму можа вызначаць, што спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах рознага ўзроўню, выбарах і рэферэндуме, а таксама тэрытарыяльныя камісіі з'яўляюцца агульнымі па выбарах рознага ўзроўню, выбарах і рэферэндуме;

20) кантралюе забеспячэнне камісій памяшканнямі, транспартам, сувяззю, разглядае іншыя пытанні іх матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;

21) падводзіць вынікі выбараў, рэферэндуму;

22) рэгіструе выбраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і публікуе іх спісы ў друку; склікае першую пасля выбараў сесію Палаты прадстаўнікоў;

23) выдае выбраным Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і членам Савета Рэспублікі пасведчанні аб іх выбранні;

24) вырашае пытанні, звязаныя з правядзеннем другога тура галасавання, паўторных выбараў і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта, а таксама паўторнага галасавання па рэферэндуме;

25) вырашае пытанні, звязаныя з арганізацыяй адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі, прызначае выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў замест выбыўшых дэпутатаў і забяспечвае іх правядзенне;

26) разглядае скаргі на рашэнні выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутатаў і выносіць па іх рашэнні;

27) разглядае звароты грамадзян і арганізацый па пытаннях правядзення выбараў, рэферэндуму, адклікання дэпутатаў, членаў Савета Рэспублікі;

28) вывучае і абагульняе практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі;

29) уносіць суб'ектам права заканадаўчай ініцыятывы прапановы аб удасканальванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі;

30) стварае рабочыя групы і іншыя структуры для арганізацыйнага, прававога і тэхнічнага забеспячэння выбараў і рэферэндуму;

31) пры правядзенні выбараў, рэспубліканскага рэферэндуму вызначае парадак і віды заахвочвання членаў камісій, работнікаў апаратаў камісій, асобаў, якія ажыццяўляюць бухгалтарскае абслугоўванне камісій, а таксама работнікаў структур, названых у пункце 30 гэтай часткі;

32) устанаўлівае і развівае сувязі з органамі замежных дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі арганізацыі правядзення выбараў і рэферэндумаў;

33) ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пытанні, названыя ў пунктах 3, 4, 6—10, 12, 13, 15, 17, 19, 21, 22, 24—26, 29 і 31 часткі першай гэтага артыкула, разглядаюцца Цэнтральнай камісіяй калегіяльна.

Звароты грамадзян і арганізацый падлягаюць калегіяльнаму разгляду ў тым выпадку, калі па іх прынятыя рашэнні ніжэйстаячымі камісіямі. Па ініцыятыве Старшыні Цэнтральнай камісіі альбо па патрабаванні не менш як адной трэці яе членаў на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі разглядаюцца іншыя звароты грамадзян і арганізацый.

Звароты, якія не патрабуюць калегіяльнага разгляду, па даручэнні Старшыні Цэнтральнай камісіі разглядаюцца членамі Цэнтральнай камісіі, а таксама работнікамі яе апарату.

Рашэнні Цэнтральнай камісіі могуць быць абскарджаныя ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 33 1. Члены Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу

Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь мае права з дня яго рэгістрацыі накіраваць у Цэнтральную камісію члена камісіі з правам дарадчага голасу.

Палітычная партыя, якая вылучыла кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, мае права накіраваць у Цэнтральную камісію члена камісіі з правам дарадчага голасу з дня прадстаўлення ў адпаведную акруговую выбарчую камісію дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, вылучанага гэтай партыяй.

Тэрмін паўнамоцтваў членаў Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу, якія накіроўваюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, пачынаецца з дня атрымання Цэнтральнай камісіяй ад кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пісьмовых паведамленняў аб накіраванні членаў Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу.

Тэрмін паўнамоцтваў члена Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу, якія накіроўваюцца палітычнымі партыямі, пачынаецца з дня атрымання Цэнтральнай камісіяй рашэнняў кіруючых органаў палітычных партый аб накіраванні сваіх членаў з правам дарадчага голасу ў Цэнтральную камісію.

Членам Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу выдаюцца пасведчанні, форма якіх вызначаецца Цэнтральнай камісіяй.

Членамі Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу не могуць быць кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, іх давераныя асобы.

Члены Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу абавязаныя захоўваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, выконваць патрабаванні гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, не ажыццяўляць дзеянняў, якія дыскрэдытуюць Цэнтральную камісію або перашкаджаюць яе рабоце.

Члены Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу маюць права:

уносіць у парадак дня пасяджэнняў Цэнтральнай камісіі прапановы па пытаннях, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, і патрабаваць правядзення галасавання па іх;

выступаць на пасяджэннях Цэнтральнай камісіі;

задаваць удзельнікам пасяджэння Цэнтральнай камісіі пытанні ў адпаведнасці з парадкам дня і атрымліваць на іх адказы;

знаёміцца з дакументамі і матэрыяламі, якія разглядаюцца на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі.

Члены Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу не маюць права:

удзельнічаць у праверках, якія праводзіць Цэнтральная камісія, у галасаванні пры прыняцці камісіяй рашэнняў;

даваць тлумачэнні і ўказанні, рабіць паведамленні ад імя Цэнтральнай камісіі.

Паўнамоцтвы члена Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу могуць быць датэрмінова спыненыя:

па яго пісьмовай заяве;

па заяве кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, па рашэнні кіруючага органа палітычнай партыі аб адкліканні накіраваных імі членаў камісіі;

па рашэнні Цэнтральнай камісіі пры спыненні паўнамоцтваў кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, пры выбыцці з выбарчых акруг усіх кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, вылучаных палітычнай партыяй;

у выпадку спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

пры ажыццяўленні дзеянняў, якія дыскрэдытуюць Цэнтральную камісію.

У выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў членаў Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу Цэнтральная камісія анулюе выдадзеныя ім пасведчанні.

Паўнамоцтвы членаў Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу спыняюцца пасля вызначэння Цэнтральнай камісіяй вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.".

7. Другі сказ назвы главы 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі: "Парадак змянення складу камісій, арганізацыя іх работы і паўнамоцтвы".

8. Артыкул 34 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 34. Утварэнне камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, па рэферэндуме, па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата

Камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, па рэферэндуме, па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата, якія фарміруюцца з прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, а таксама прадстаўнікоў грамадзян, вылучаных у склад камісіі шляхам падачы заявы, утвараюцца:

абласныя, Мінская гарадская камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, абласныя, Мінская гарадская тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, абласныя, Мінская гарадская камісіі па рэферэндуме — прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў складзе 9—13 членаў камісіі; названыя камісіі ўтвараюцца не пазней чым адпаведна за 80 і 85 дзён да выбараў, за месяц да рэферэндуму;

акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў абласных Саветаў дэпутатаў, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, якія ажыццяўляюць у раёнах горада Мінска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісій па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, — прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў складзе 9—13 членаў камісіі не пазней чым за 75 дзён да выбараў;

раённыя, гарадскія камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, раённыя, гарадскія (у гарадах абласнога падпарадкавання) тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, раённыя, гарадскія камісіі па рэферэндуме — прэзідыумамі раённых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў і раённымі, гарадскімі выканаўчымі камітэтамі, а раённыя ў гарадах камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па рэферэндуме — прэзідыумамі гарадскіх Саветаў дэпутатаў і гарадскімі выканаўчымі камітэтамі ў складзе 9—13 членаў камісіі; названыя камісіі ўтвараюцца не пазней чым адпаведна за 80 і 85 дзён да выбараў, за месяц да рэферэндуму;

гарадскія (у гарадах раённага падпарадкавання), пасялковыя, сельскія тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў гарадскіх, пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў, гарадскія (у гарадах раённага падпарадкавання), пасялковыя, сельскія камісіі па рэферэндуме — гарадскімі, пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі ў складзе 7—11 членаў камісіі не пазней чым за 85 дзён да выбараў, за месяц да рэферэндуму;

акруговыя камісіі па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата Палаты прадстаўнікоў, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў — прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў складзе 9—13 членаў камісіі не пазней як праз пяць дзён з дня прыняцця рашэння аб прызначэнні галасавання аб адкліканні дэпутата;

участковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, участковыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, участковыя камісіі па рэферэндуме, участковыя камісіі па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата — раённымі, гарадскімі выканаўчымі камітэтамі, а ў гарадах з раённым дзяленнем — мясцовымі адміністрацыямі ў складзе 5—19 членаў камісіі не пазней чым адпаведна за 45 дзён да выбараў, за 20 дзён да рэферэндуму, за 10 дзён з дня прыняцця рашэння аб прызначэнні галасавання аб адкліканні дэпутата. У неабходных выпадках склад участковай камісіі можа быць павялічаны або зменшаны. Пры адначасовым правядзенні выбараў рознага ўзроўню, выбараў і рэферэндуму ўчастковыя камісіі з'яўляюцца агульнымі па выбарах рознага ўзроўню, выбарах і рэферэндуме.

Органы, якія ўтвараюць камісію, як правіла, не менш як адну трэць яе складу фарміруюць з прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Гэта палажэнне не прымяняецца пры фарміраванні ўчастковых камісій, якія ўтвараюцца ў бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах, а таксама за межамі Рэспублікі Беларусь.

У склад камісіі не могуць уваходзіць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Дзяржаўныя служачыя не могуць складаць больш як адну трэць складу камісіі. Гэта палажэнне не прымяняецца пры ўтварэнні ўчастковых камісій за межамі Рэспублікі Беларусь.

Сумесныя рашэнні прэзідыума адпаведнага мясцовага Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта прымаюцца большасцю галасоў складу. У сумесным пасяджэнні гэтых органаў павінны ўдзельнічаць не менш як дзве трэці складу прэзідыума мясцовага Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта. На пасяджэнні органаў, якія ўтвараюць камісіі, маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі.

Рашэнне органаў, якія ўтварылі камісію, можа быць абскарджана ў трохдзённы тэрмін з дня яго прыняцця адпаведна ў абласны, Мінскі гарадскі, раённы, гарадскі суд суб'ектамі, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі. Скарга павінна быць падпісаная адпаведна кіраўніком палітычнай партыі (арганізацыйнай структуры), іншага грамадскага аб'яднання (арганізацыйнай структуры), кіраўніком іншай арганізацыі (структурнага падраздзялення), грамадзянамі, якія вылучылі прадстаўніка ў склад камісіі шляхам падачы заявы. Суд разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін, яго рашэнне з'яўляецца канчатковым.

Рашэнне аб утварэнні камісій у сямідзённы тэрмін з дня яго прыняцця публікуецца ў друку. Рашэнне аб утварэнні пасялковых, сельскіх тэрытарыяльных камісій у той жа тэрмін можа быць даведзена да ведама грамадзян іншым спосабам. У рашэнні пазначаюцца прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага члена камісіі, спосаб вылучэння ў склад камісіі, месца знаходжання і нумары тэлефонаў камісіі.

За межамі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і рэспубліканскага рэферэндуму ўчастковыя камісіі ўтвараюцца кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў (консульскіх устаноў) Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічаюць на тэрыторыі адпаведных замежных дзяржаў.".

9. У артыкуле 35:

у частцы другой:

з абзацаў трэцяга і чацвёртага словы ", якія маюць ніжэйстаячыя арганізацыйныя структуры," выключыць;

з абзаца пятага словы ", якія маюць ніжэйстаячыя арганізацыйныя структуры" выключыць;

абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"сходы размешчаных на тэрыторыі раёна, горада, раёна ў горадзе, пасёлка, сельсавета працоўных калектываў арганізацый або калектываў іх структурных падраздзяленняў, якія налічваюць не менш як 10 працаўнікоў, — у адпаведныя тэрытарыяльныя, акруговыя і ўчастковыя камісіі. Пры вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій ад калектываў структурных падраздзяленняў арганізацыі вылучэнне прадстаўнікоў у склад гэтых камісій ад усяго працоўнага калектыву арганізацыі не праводзіцца. Сход правамоцны, калі ў яго рабоце ўдзельнічае больш як палова складу калектыву. Рашэнне сходу працоўнага калектыву арганізацыі прымаецца большасцю галасоў яго ўдзельнікаў. Прадстаўнікі ў склад тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых камісій могуць быць вылучаныя ад калектываў некалькіх структурных падраздзяленняў або ад некалькіх працоўных калектываў арганізацый і калектываў структурных падраздзяленняў з агульнай колькасцю работнікаў не менш як 10 чалавек на іх агульным сходзе. Сход правамоцны, калі ад кожнага такога калектыву прысутнічае больш як палова яго складу.";

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых камісій маюць права грамадзяне шляхам падачы заявы. Заява павінна быць падпісаная не менш як 10 грамадзянамі, якія валодаюць выбарчым правам і пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.";

з часткі шостай слова "(канферэнцыі)" выключыць;

частку восьмую выключыць.

10. Артыкул 36 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 36. Парадак змянення складу камісій

Асоба, якая ўваходзіць у склад камісіі, вызваляецца ад выканання сваіх абавязкаў у камісіі па асабістай заяве, а таксама ў выпадку адклікання або спынення паўнамоцтваў.

Права адклікання належыць грамадзянам або органу, які вылучыў асобу ў склад камісіі. Адкліканне асобы, якая ўваходзіць у склад камісіі, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным для вылучэння.

Паўнамоцтвы асобы, якая ўваходзіць у склад камісіі, спыняюцца органамі, якія ўтварылі камісію, пры парушэнні гэтай асобай патрабаванняў гэтага Кодэкса або сістэматычным невыкананні ёю сваіх абавязкаў. Рашэнне аб спыненні паўнамоцтваў члена камісіі можа быць у трохдзённы тэрмін абскарджана ў раённы, гарадскі суд. Суд разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін, яго рашэнне з'яўляецца канчатковым.

Паўнамоцтвы асобы (асобаў), якая ўваходзіць у склад камісіі, спыняюцца ў выпадку выяўлення судом парушэння патрабаванняў гэтага Кодэкса пры ўтварэнні камісіі.

Пры выбыцці асобы (асобаў) са складу камісіі па названых у частцы першай гэтага артыкула і іншых прычынах органы, якія ўтварылі камісію, маюць права звярнуцца да палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян з просьбай аб вылучэнні новага прадстаўніка ў склад камісіі. Калі пры выбыцці члена (членаў) камісіі яе склад застаецца правамоцным, вылучэнне новага прадстаўніка і змяненне складу камісіі могуць не праводзіцца.

Рашэнне аб змяненні складу камісіі або фарміраванні камісіі ў новым складзе павінна быць прынятае органамі, якія ўтвараюць камісію, не пазней чым у пяцідзённы тэрмін з дня выбыцця члена (членаў) камісіі.

Калі пры выбыцці члена (членаў) камісіі па названых у частцы першай гэтага артыкула і іншых прычынах камісія застаецца ў неправамоцным складзе, паўнамоцтвы камісіі на перыяд яе фарміравання ажыццяўляе вышэйстаячая камісія.".

11. У артыкуле 37:

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Старшынёй камісіі не можа быць блізкі сваяк кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, яго муж (жонка), а таксама асоба, якая знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні ў кандыдата.";

часткі трэцюю — адзінаццатую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай — дванаццатай;

трэці сказ часткі пятай выкласці ў наступнай рэдакцыі: "Пры роўнай колькасці галасоў, пададзеных "за" і "супраць", прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшынствуючы.";

частку восьмую выключыць;

частку дзявятую — дванаццатую лічыць адпаведна часткамі восьмай — адзінаццатай;

у частцы дзявятай словы "вытворчых або службовых" замяніць словамі "працоўных (службовых)".

12. З пункта 1 часткі шостай артыкула 39 словы "па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і" і "рэспубліканскім," выключыць.

13. У артыкуле 45:

частку пятую пасля слова "грамадзяне" дапоўніць словамі "і асобы без грамадзянства";

частку шостую дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Па ўзаемнай дамоўленасці кандыдатаў могуць праводзіцца сумесныя сустрэчы з выбаршчыкамі.";

частку сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па ўзгадненні з адпаведнымі выбарчымі камісіямі вызначаюць памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі. Выдзяленне іншых памяшканняў для названых мэтаў можа ажыццяўляцца кіраўнікамі арганізацый па просьбе кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, іх давераных асобаў і выбаршчыкаў. Памяшканні выдзяляюцца бясплатна ў парадку чарговасці паступлення пісьмовых зваротаў кандыдатаў, іх давераных асобаў, выбаршчыкаў.";

пасля часткі сёмай дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:

"Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў маюць права за кошт сродкаў уласнага выбарчага фонду арандаваць будынкі і памяшканні для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі. Будынкі і памяшканні для названых мэтаў выдзяляюцца кандыдатам на роўных умовах.

Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, іх давераныя асобы ў парадку, вызначаным артыкулам 45 1 гэтага Кодэкса, могуць праводзіць масавыя мерапрыемствы (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне) з мэтай ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі.";

часткі восьмую — чатырнаццатую лічыць адпаведна часткамі дзясятай — шаснаццатай;

частку дзясятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Масавыя мерапрыемствы, мэтай якіх з'яўляецца ажыццяўленне перадвыбарнай агітацыі, агітацыі па рэферэндуме, адкліканні дэпутата, за выключэннем масавых мерапрыемстваў, названых у частцы дзявятай гэтага артыкула, праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах.";

частку адзінаццатую пасля другога сказа дапоўніць сказам наступнага зместу: "Кандыдаты ў дэпутаты маюць права заказваць сумесныя плакаты, пры гэтым выдаткі па іх вырабе аплачваюцца кандыдатамі ў роўных долях.".

14. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 45 1 наступнага зместу:

"Артыкул 45 1. Правядзенне масавых мерапрыемстваў, якія арганізуюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, іх даверанымі асобамі

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па ўзгадненні з адпаведнымі выбарчымі камісіямі вызначаюць месцы, у якіх кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, іх давераныя асобы ў мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі могуць праводзіць масавыя мерапрыемствы (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне) у парадку, вызначаным гэтым артыкулам.

Для арганізацыі масавага мерапрыемства, названага ў частцы першай гэтага артыкула, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, давераная асоба кандыдата накіроўвае паведамленне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, на тэрыторыі якога плануецца яго правядзенне (у г. Мінску паведамленне накіроўваецца ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт), не пазней чым за два дні да меркаванай даты правядзення мерапрыемства. У паведамленні называюцца форма масавага мерапрыемства, месца (месцы) яго правядзення, дата, час пачатку і заканчэння мерапрыемства; прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка, звесткі аб месцы яго жыхарства і нумар тэлефона, дата падачы паведамлення. Калі ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган раней паступіла паведамленне ад іншага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, даверанай асобы аб правядзенні ў тым жа месцы і ў той жа час масавага мерапрыемства і адсутнічае дамоўленасць аб правядзенні сумеснага масавага мерапрыемства, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абавязаны не пазней чым на наступны дзень пасля атрымання паведамлення давесці да ведама заяўніка прапанову аб змяненні месца і (або) часу правядзення масавага мерапрыемства.

Забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі грамадзян пры правядзенні масавага мерапрыемства ўскладаецца на мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і органы ўнутраных спраў. Кандыдаты, іх давераныя асобы абавязаныя садзейнічаць забеспячэнню грамадскага парадку.

Масавае мерапрыемства, а таксама падрыхтоўка да яго павінны быць спыненыя па патрабаванні кіраўніка або намесніка кіраўніка адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, органа ўнутраных спраў у выпадках:

невыканання кандыдатам, даверанай асобай патрабаванняў, прадугледжаных часткай другой гэтага артыкула;

узнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян.".

15. У артыкуле 46:

з назвы артыкула слова "дзяржаўных" выключыць;

у частцы другой словы "дзяржаўнага бюджэту" замяніць словамі "рэспубліканскага або мясцовага бюджэтаў";

часткі трэцюю і чацвёртую пасля слова "права" дапоўніць словам "бясплатна";

частку пятую пасля слова "якіх" дапоўніць словам "бясплатна";

пасля часткі восьмай дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:

"Цэнтральная камісія рэзервуе частку ліміту часу, пазначанага ў частцы сёмай гэтага артыкула, для правядзення дэбатаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Дэбаты праводзяцца са згоды кандыдатаў. Кандыдат мае права ўпаўнаважыць для ўдзелу ў дэбатах давераную асобу. Няўдзел кандыдата ў дэбатах не цягне павялічэння аб'ёму эфірнага часу, які даецца кандыдату бясплатна.

Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў маюць права за кошт сродкаў уласных выбарчых фондаў атрымаць эфірны час і друкаваную плошчу ў дзяржаўных і недзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Сродак масавай інфармацыі павінен вызначаць адзіныя для ўсіх кандыдатаў умовы аплаты эфірнага часу, друкаванай плошчы. Звесткі аб умовах аплаты эфірнага часу, друкаванай плошчы сродкі масавай інфармацыі размяшчаюць на сваіх сайтах у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт або іншым спосабам інфармуюць аб гэтым кандыдатаў.";

часткі дзявятую — трынаццатую лічыць адпаведна часткамі адзінаццатай — пятнаццатай;

часткі трынаццатую і чатырнаццатую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Сродкі масавай інфармацыі асвятляюць падрыхтоўку і правядзенне выбараў, рэферэндумаў. Iнфармацыя аб пасяджэннях Цэнтральнай камісіі і яе рашэнні публікуюцца ў рэспубліканскім друку, а выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме — у мясцовым друку.

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі абавязаныя па патрабаванні Цэнтральнай камісіі даваць ёй магчымасць перадаваць інфармацыю аб ходзе выбарчай кампаніі, падрыхтоўкі да рэспубліканскага рэферэндуму.".

16. У артыкуле 48:

частку першую дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: "Для дадатковага фінансавання расходаў па перадвыбарнай агітацыі кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды.";

часткі дзявятую і дзясятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь не маюць права аказваць іншую матэрыяльную дапамогу пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, рэферэндуму, акрамя ўнясення грашовых сродкаў у пазабюджэтны фонд і ў выбарчыя фонды кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадугледжаныя часткай першай гэтага артыкула.

Прамы або ўскосны ўдзел замежных дзяржаў і арганізацый, міжнародных арганізацый, арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў фінансаванні і іншай матэрыяльнай дапамозе пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, рэферэндуму, адклікання дэпутата, члена Савета Рэспублікі забараняецца.".

17. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 48 1 наступнага зместу:

"Артыкул 48 1. Выбарчыя фонды кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды для фінансавання дадатковых выдаткаў па перадвыбарнай агітацыі.

Выбарчыя фонды кандыдатаў могуць фарміравацца за кошт наступных грашовых сродкаў:

1) уласных грашовых сродкаў кандыдата, гранічны памер якіх не можа перавышаць 50 базавых велічыняў пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 20 базавых велічыняў пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў;

2) добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Рэспублікі Беларусь. Гранічны памер ахвяравання грамадзяніна не можа перавышаць 10 базавых велічыняў пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 5 базавых велічыняў пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў;

3) добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных асобаў. Гранічны памер ахвяравання юрыдычнай асобы не можа перавышаць 30 базавых велічыняў пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 10 базавых велічыняў пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Гранічная сума ўсіх выдаткаў са сродкаў выбарчага фонду кандыдата не можа перавышаць 3000 базавых велічыняў пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 1000 базавых велічыняў пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Забараняецца ўносіць ахвяраванні ў выбарчыя фонды кандыдатаў:

1) замежным дзяржавам і арганізацыям;

2) замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства;

3) міжнародным арганізацыям;

4) арганізацыям з замежнымі інвестыцыямі;

5) грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 18 гадоў;

6) дзяржаўным органам і органам мясцовага самакіравання;

7) арганізацыям, якія цалкам або часткова фінансуюцца з бюджэту;

8) дабрачынным і рэлігійным арганізацыям;

9) ананімным ахвяравальнікам.

Для фарміравання ўласнага выбарчага фонду кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адкрывае ў падраздзяленні адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" спецыяльны выбарчы рахунак. Падставай для адкрыцця рахунку з'яўляюцца заява кандыдата і копія рашэння Цэнтральнай камісіі, акруговай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдата.

Кандыдат мае права прызначыць свайго прадстаўніка па фінансавых пытаннях. Рэгістрацыя прадстаўніка кандыдата па фінансавых пытаннях ажыццяўляецца Цэнтральнай камісіяй, акруговай выбарчай камісіяй на падставе заявы кандыдата. Прадстаўнік кандыдата па фінансавых пытаннях мае права адкрыць спецыяльны выбарчы рахунак, распараджацца сродкамі, якія знаходзяцца на гэтым рахунку, і даваць справаздачы аб паступленні і выдаткоўванні сродкаў. Кандыдат мае права ў любы час адклікаць прадстаўніка па фінансавых пытаннях, паведаміўшы пра гэта адпаведна ў Цэнтральную камісію, акруговую выбарчую камісію, а таксама ў падраздзяленне банка, у якім кандыдат адкрыў спецыяльны выбарчы рахунак.

Кандыдат мае права адкрыць толькі адзін спецыяльны выбарчы рахунак. Парадак адкрыцця рахунку, правядзення аперацый па рахунку, закрыцця рахунку вызначаецца Цэнтральнай камісіяй па ўзгадненні з адкрытым акцыянерным таварыствам "Ашчадны банк "Беларусбанк". Плата за паслугі банка па адкрыцці рахунку і правядзенні аперацый па рахунку не збіраецца. За карыстанне грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на спецыяльным выбарчым рахунку, працэнты банкам не выплачваюцца. Цэнтральная камісія, адпаведная акруговая выбарчая камісія паведамляе ў сродках масавай інфармацыі аб адкрыцці спецыяльных выбарчых рахункаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Пры ўнясенні ахвяравання на спецыяльны выбарчы рахунак кандыдата грамадзянін пазначае ў плацежным дакуменце наступныя звесткі пра сябе: прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння і месца жыхарства, серыю і нумар пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асобаў ажыццяўляюцца ў безнаяўным парадку шляхам пералічэння грашовых сродкаў на спецыяльны выбарчы рахунак, пры гэтым у плацежным даручэнні пазначаюцца наступныя звесткі аб юрыдычнай асобе: уліковы нумар плацельшчыка, найменне, банкаўскія рэквізіты, юрыдычны адрас.

Права распараджацца сродкамі выбарчых фондаў належыць кандыдатам, якія іх стварылі.

Сродкі выбарчых фондаў могуць выкарыстоўвацца на аплату:

1) эфірнага часу і друкаванай плошчы ў сродках масавай інфармацыі;

2) арэнды будынкаў і памяшканняў, абсталявання, транспартных выдаткаў, паслуг сувязі;

3) агітацыйных друкаваных матэрыялаў;

4) кансультацыйных і агітацыйных работ (паслуг);

5) канцылярскіх тавараў і іншых выдаткаў, непасрэдна звязаных з правядзеннем перадвыбарнай агітацыі.

Кандыдат мае права вярнуць ахвяравальніку любое ахвяраванне ў выбарчы фонд, за выключэннем ахвяравання, унесенага ананімным ахвяравальнікам. Калі добраахвотнае ахвяраванне паступіла ў выбарчы фонд ад ахвяравальніка, які не мае права ажыццяўляць такое ахвяраванне, або ахвяраванне было ўнесена ў памеры, які перавышае памер, прадугледжаны часткай другой гэтага артыкула, кандыдат абавязаны не пазней чым у сямідзённы тэрмін з дня паступлення ахвяравання на спецыяльны выбарчы рахунак вярнуць гэта ахвяраванне адпаведна цалкам або тую яго частку, якая перавышае вызначаны максімальны памер ахвяравання, ахвяравальніку з паведамленнем прычыны вяртання.

Кантроль за паступленнем і выкарыстаннем сродкаў выбарчых фондаў ажыццяўляецца Цэнтральнай камісіяй, акруговымі выбарчымі камісіямі і фінансавымі органамі.

Падраздзяленне банка, у якім адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак, штотыдзень падае ў камісію, якая зарэгістравала кандыдата, звесткі аб паступленні і выдаткоўванні сродкаў, якія знаходзяцца на рахунку адпаведнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Адпаведная камісія ў двухдзённы тэрмін пасля атрымання звестак накіроўвае ў сродкі масавай інфармацыі для апублікавання інфармацыю аб агульнай суме сродкаў, якія паступілі ў выбарчы фонд, і аб агульнай суме выдаткаваных сродкаў.

Кандыдаты абавязаныя падаваць у камісію, якая іх зарэгістравала, фінансавыя справаздачы з наступнай перыядычнасцю: першая фінансавая справаздача — не раней чым за 15 і не пазней чым за 10 дзён да дня выбараў; падагульняючая фінансавая справаздача — не пазней чым у пяцідзённы тэрмін з дня выбараў.

У выпадку адмены рашэння аб рэгістрацыі кандыдата альбо зняцця ім сваёй кандыдатуры адпаведная камісія пісьмова інфармуе аб гэтым падраздзяленне банка, якое спыняе ўсе аперацыі па спецыяльным выбарчым рахунку кандыдата.

Усе банкаўскія аперацыі па спецыяльным выбарчым рахунку, за выключэннем вяртання ў выбарчы фонд нявыдаткаваных сродкаў і залічэння на названы рахунак сродкаў, пералічаных да дня выбараў, спыняюцца ў дзень выбараў.

Нявыдаткаваныя грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на спецыяльным выбарчым рахунку, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не пазней чым у трохдзённы тэрмін з дня выбараў абавязаны пералічыць грамадзянам і юрыдычным асобам, якія ажыццявілі ахвяраванні ў яго выбарчы фонд, прапарцыянальна ўкладзеным сродкам. Пасля заканчэння названага тэрміну падраздзяленне банка, у якім адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак, абавязанае пералічыць грашовыя сродкі, якія засталіся на гэтым рахунку, у даход рэспубліканскага бюджэту. На падставе хадайніцтва кандыдата Цэнтральная камісія, адпаведная акруговая выбарчая камісія могуць працягнуць тэрмін правядзення аперацый па спецыяльным выбарчым рахунку.

Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у тэрмін, названы ў частцы чатырнаццатай гэтага артыкула, абавязаны падаць у камісію, якая яго зарэгістравала, справаздачу аб памеры і ўсіх крыніцах стварэння свайго выбарчага фонду, а таксама аб усіх зробленых затратах. Да справаздачы дадаюцца першасныя фінансавыя дакументы, якія пацвярджаюць паступленне, вяртанне і выдаткоўванне сродкаў выбарчага фонду, даведкі аб сродках, якія засталіся, і (або) аб закрыцці спецыяльнага выбарчага рахунку кандыдата. Названы парадак распаўсюджваецца таксама на асобаў, у дачыненні да якіх былі адмененыя рашэнні аб рэгістрацыі іх кандыдатамі, і на асобаў, якія знялі свае кандыдатуры да дня выбараў.

У выпадку правядзення другога тура галасавання аперацыі па аплаце выдаткаў са спецыяльных выбарчых рахункаў кандыдатаў, па якіх праводзіцца другі тур галасавання, аднаўляюцца ў дзень прызначэння Цэнтральнай камісіяй, акруговай выбарчай камісіяй другога тура галасавання і спыняюцца ў дзень другога тура галасавання.".

 
18. Назву главы 12 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: ". Разгляд зваротаў".

19. У артыкуле 49:

у частцы пятай слова "шостай" замяніць словам "сёмай";

частку шостую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пры перавышэнні гранічнага памеру выдаткоўвання сродкаў выбарчага фонду кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь больш чым на 50 базавых велічынь, а кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў больш чым на 15 базавых велічынь або выкарыстанні кандыдатам у гэтых жа памерах грашовых сродкаў, акрамя сродкаў выбарчага фонду, Цэнтральная камісія, акруговая выбарчая камісія могуць без папярэджання адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата.";

частку сёмую выключыць.

20. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 49 1 наступнага зместу:

"Артыкул 49 1. Парадак і тэрміны разгляду зваротаў аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, галасаванні аб адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі

Звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, галасаванні аб адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі, якія паступілі ў камісіі, дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, разглядаюцца ў трохдзённы тэрмін з дня паступлення звароту, а звароты, якія паступілі ў дзень выбараў, рэферэндуму, галасавання аб адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі, — неадкладна. Звароты, у якіх утрымліваюцца звесткі, што патрабуюць праверкі, разглядаюцца не пазней чым у дзесяцідзённы тэрмін з дня паступлення.

Заяўнік мае права знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам яго звароту.

Скаргі на рашэнні камісій разглядаюцца на пасяджэннях камісій. Аб даце, часе і месцы правядзенні пасяджэння паведамляецца заяўніку, які мае права прысутнічаць пры разглядзе скаргі.

Камісія, разгледзеўшы скаргу, прымае адно з наступных рашэнняў:

адмяніць рашэнне, якое абскарджваецца, цалкам або ў частцы і прыняць рашэнне па сутнасці;

адмовіць у задавальненні скаргі;

пакінуць скаргу без разгляду, калі заяўнікам не захаваныя парадак або тэрміны падачы скаргі, вызначаныя гэтым Кодэксам.

Вышэйстаячая камісія мае права пры неабходнасці разгледзець зварот па пытанні, якое адносіцца да кампетэнцыі ніжэйстаячай камісіі.".

21. Частку другую артыкула 52 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Бюлетэнь для галасавання выдаецца выбаршчыку, удзельніку рэферэндуму членам участковай камісіі на падставе спісу грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, рэферэндуме, галасаванні аб адкліканні дэпутата, пасля прад'яўлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншага дакумента, які вызначаецца Цэнтральнай камісіяй. Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык, удзельнік рэферэндуму распісваецца ў адпаведнай графе названага спісу.".

22. У артыкуле 53:

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:

"У першы дзень датэрміновага галасавання скрынкі для галасавання пламбіруюцца або апячатваюцца ў парадку, прадугледжаным часткай трэцяй артыкула 51 гэтага Кодэкса.

У перыяд датэрміновага галасавання штодзень пасля заканчэння часу правядзення галасавання старшыня або намеснік старшыні ўчастковай камісіі заклейвае прарэз для апускання бюлетэняў у скрынцы для галасавання аркушам паперы. Старшыня або намеснік старшыні і член участковай камісіі ставяць подпісы на гэтым аркушы. Раскрыццё прарэзу для апускання бюлетэняў у скрынцы для галасавання ажыццяўляецца штодзень перад пачаткам датэрміновага галасавання старшынёй або намеснікам старшыні ўчастковай камісіі. Пры заклейванні і раскрыцці прарэзу для апускання бюлетэняў у скрынцы для галасавання маюць права прысутнічаць назіральнікі, замежныя (міжнародныя) назіральнікі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Захоўванне скрынкі для галасавання забяспечваецца старшынёй участковай камісіі.

У перыяд датэрміновага галасавання штодзень старшыня або намеснік старшыні ўчастковай камісіі складае пратакол, у якім пазначаюцца колькасць бюлетэняў, атрыманых участковай камісіяй, колькасць грамадзян, якія атрымалі бюлетэні для галасавання (у апошні дзень датэрміновага галасавання — агульная колькасць грамадзян, якія атрымалі бюлетэні для галасавання), колькасць сапсаваных бюлетэняў і колькасць нявыкарыстаных бюлетэняў. Пратакол падпісваецца старшынёй або намеснікам старшыні і членам камісіі. Копія пратакола вывешваецца для ўсеагульнага азнаямлення ў памяшканні ўчастковай камісіі.";

часткі трэцюю і чацвёртую лічыць адпаведна часткамі шостай і сёмай;

дапоўніць артыкул часткай восьмай наступнага зместу:

"Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках для галасавання, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах, а таксама перад другім турам галасавання.".

23. У частцы другой артыкула 54:

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"члены ўчастковай камісіі атрымліваюць бюлетэні і распісваюцца ў іх атрыманні. Колькасць бюлетэняў, якія выдаюцца, павінна адпавядаць колькасці наяўных просьбаў выбаршчыкаў, удзельнікаў рэферэндуму;";

абзац чацвёрты выключыць;

абзац пяты лічыць абзацам чацвёртым.

24. У артыкуле 55:

трэці сказ часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі: "Перад распячатваннем скрынак для галасавання падлічваецца і абвяшчаецца колькасць нявыкарыстаных бюлетэняў, якія затым пагашаюцца, складваюцца ў пакеты і апячатваюцца.";

частку другую дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Вынікі падліку галасоў абвяшчаюцца старшынёй камісіі.";

у частцы шостай:

абзацы другі і трэці пасля слоў "якія ўзялі ўдзел у галасаванні" дапоўніць словамі ", у тым ліку колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні па месцы знаходжання, і колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі удзел у галасаванні ў дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання";

абзац чацвёрты пасля слоў "якія ўзялі ўдзел у галасаванні" дапоўніць словамі ", у тым ліку колькасць удзельнікаў рэферэндуму, якія ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, колькасць удзельнікаў рэферэндуму, якія ўзялі ўдзел у галасаванні па месцы знаходжання, і колькасць удзельнікаў рэферэндуму, якія ўзялі удзел у галасаванні ў дзень рэферэндуму ў памяшканні ўчастка для галасавання";

 у частцы дзясятай:

першы сказ выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пасля завяршэння падліку галасоў праводзіцца пасяджэнне ўчастковай камісіі, на якім вызначаюцца і заносяцца ў пратакол вынікі падліку галасоў.";

дапоўніць частку сёмым сказам наступнага зместу: "На пасяджэнні ўчастковай камісіі разглядаюцца, калі яны ёсць, асобныя меркаванні членаў камісіі, а таксама скаргі і заявы аб парушэннях пры галасаванні або падліку галасоў.";

часткі адзінаццатую і дванаццатую лічыць адпаведна часткамі дванаццатай і адзінаццатай.

25. Артыкул 61 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 61. Парадак вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

Вылучэнне кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь грамадзянамі ажыццяўляецца ініцыятыўнай групай выбаршчыкаў (далей — ініцыятыўная група) у колькасці не менш за 100 чалавек.

Спіс членаў ініцыятыўнай групы з называннем яе кіраўніка разам з заявай аб рэгістрацыі групы падаецца ў Цэнтральную камісію не пазней чым за 85 дзён да выбараў асобай, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. У спісе называюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, пасада (занятак), месца працы і месца жыхарства, партыйнасць асобы, якая прапаноўваецца для вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а таксама прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства кожнага члена групы і яе кіраўніка. Пры падачы дакументаў у Цэнтральную камісію асоба, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, прад'яўляе пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Копіі старонак пашпарта, якія пацвярджаюць звесткі, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, робяцца ў Цэнтральнай камісіі і сведчацца подпісам асобы, якая прыняла дакументы. Асоба, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, або кіраўнік ініцыятыўнай групы мае права ўносіць змяненні ў дакументы, пададзеныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, да разгляду Цэнтральнай камісіяй пытання аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, а таксама знаёміцца з матэрыяламі праверкі гэтых дакументаў.

Цэнтральная камісія ў пяцідзённы тэрмін разглядае заяву, рэгіструе ініцыятыўную групу і выдае членам ініцыятыўнай групы адпаведныя пасведчанні і падпісныя лісты для збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобы, якая прапаноўваецца для вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (далей — падпісны ліст). У рэгістрацыі ініцыятыўнай групы адмаўляецца ў выпадку парушэння патрабаванняў гэтага Кодэкса. Адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы можа быць абскарджана ў трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння аб адмове ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь асобай, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін.

У падпісным лісце пазначаюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, пасада (занятак), месца працы і месца жыхарства, партыйнасць асобы, якая прапаноўваецца для вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а таксама прозвішча, імя і імя па бацьку члена ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы, і нумар рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

У падпісным лісце павінны быць подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі толькі аднаго горада абласнога падпарадкавання, раёна, а ў гарадах з раённым падзелам — аднаго раёна.

Выбаршчык мае права падпісацца ў падтрымку асобы, якая прапаноўваецца для вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, толькі адзін раз.

У падпісным лісце ў дачыненні да выбаршчыка, які падтрымлівае асобу, якая прапаноўваецца для вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, пазначаецца прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства, серыя і нумар пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэквізіты іншага дакумента, які вызначаецца Цэнтральнай камісіяй. Звесткі аб выбаршчыку ўносяцца ў падпісны ліст рукапісным спосабам. Выбаршчык уласнаручна ставіць у падпісным лісце дату падпісання і распісваецца. Подпісы нумаруюцца.

Удзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў, таксама як і прымушэнне ў працэсе збору подпісаў і ўзнагароджанне выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу, не дапускаюцца. Парушэнне гэтых патрабаванняў можа быць падставай для адмовы ў рэгістрацыі або адмены рашэння аб рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Збор подпісаў выбаршчыкаў можа ажыццяўляцца ў форме пікетавання. Атрыманне дазволу на правядзенне пікетавання для названых мэтаў не патрабуецца, калі яно праводзіцца ў месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Падпісны ліст сведчыцца членам ініцыятыўнай групы, які збіраў подпісы. Член ініцыятыўнай групы пры сведчанні падпіснога ліста ставіць подпіс і дату яго ўнясення, а таксама пазначае прозвішча і ініцыялы.

Выбаршчыкі, якія вылучылі кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, маюць права да здачы падпісных лістоў у раённую, гарадскую, раённую ў горадзе камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зняць свае подпісы ў падпісных лістах, падаўшы аб гэтым заяву ў названыя камісіі.

Падпісныя лісты здаюцца не пазней чым за 50 дзён да выбараў у раённую, гарадскую, раённую ў горадзе камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая ў дзесяцідзённы тэрмін правярае сапраўднасць подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах, здадзеных членамі ініцыятыўнай групы, і забяспечвае дакладнасць звестак аб колькасці такіх подпісаў. Праверцы падлягае не менш за 20 працэнтаў подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах, здадзеных у адпаведную камісію.

Па выніках праверкі дакладнасці звестак у падпісных лістах подпіс выбаршчыка можа быць прызнаны сапраўдным або несапраўдным.

Праверцы і ўліку не падлягаюць подпісы выбаршчыкаў і адпаведныя ім звесткі, якія знаходзяцца ў падпісных лістах, але выключаныя (выкрасленыя) членам ініцыятыўнай групы, які збіраў подпісы, да падачы падпісных лістоў у адпаведную камісію, калі гэта выключэнне ім спецыяльна пісьмова агаворана. Праверцы і ўліку таксама не падлягаюць подпісы выбаршчыкаў і адпаведныя ім звесткі, калі ў падпісным лісце адсутнічаюць звесткі аб асобе, якая вылучаецца кандыдатам.

Калі ў падпісным лісце, які паступіў у раённую, гарадскую, раённую ў горадзе камісію, утрымліваюцца подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі розных раёнаў, гарадоў абласнога падпарадкавання, раёнаў у горадзе, праверцы і ўліку падлягаюць толькі подпісы, сабраныя на тэрыторыі таго раёна, горада, раёна ў горадзе, дзе ўтворана камісія, у якую здадзены гэты падпісны ліст. Астатнія подпісы не правяраюцца і не ўлічваюцца.

Несапраўднымі подпісамі лічацца:

фіктыўныя подпісы (выкананыя ад імя асобаў, якія не існуюць, і выдаюцца за сапраўдныя);

подпісы выбаршчыкаў, выкананыя ад імя розных асобаў адной асобай або ад імя адной асобы іншай асобай;

подпісы асобаў, якія не валодаюць выбарчым правам;

подпісы выбаршчыкаў, якія пазначылі ў падпісным лісце звесткі, што не адпавядаюць сапраўднасці;

подпісы выбаршчыкаў, сабраныя да ўстаноўленага тэрміну вылучэння кандыдатаў;

подпісы выбаршчыкаў, калі ў звестках аб іх адсутнічаюць адна ці некалькі звестак, якія патрабуюцца гэтым Кодэксам;

подпісы выбаршчыкаў, калі звесткі пра іх унесены ў падпісны ліст нерукапісным спосабам ці алоўкам, а таксама подпісы, даты ўнясення якіх выкананы выбаршчыкамі неўласнаручна;

усе подпісы выбаршчыкаў у падпісным лісце, калі подпісы сабраныя асобай, якая не з'яўляецца членам ініцыятыўнай групы, або калі падпісны ліст не засведчаны членам ініцыятыўнай групы або засведчаны іншым членам ініцыятыўнай групы, які не збіраў гэтыя подпісы;

подпісы выбаршчыкаў, сабраныя з парушэннем патрабаванняў часткі восьмай гэтага артыкула.

У выпадку выяўлення некалькіх подпісаў аднаго і таго ж выбаршчыка ў падтрымку вылучэння аднаго і таго ж кандыдата сапраўдным лічыцца толькі адзін подпіс, а астатнія подпісы лічацца несапраўднымі.

Калі колькасць выяўленых пры праверцы несапраўдных подпісаў складзе больш за 15 працэнтаў ад колькасці правераных подпісаў, праводзіцца дадатковая праверка яшчэ 15 працэнтаў подпісаў выбаршчыкаў ад колькасці подпісаў у падпісных лістах, здадзеных у адпаведную камісію членам (членамі) ініцыятыўнай групы.

У выпадку, калі сумарная колькасць несапраўдных подпісаў выбаршчыкаў, выяўленых пры праверках, складзе больш за 15 працэнтаў ад агульнай колькасці правераных подпісаў у падпісных лістах, далейшая праверка подпісаў у падпісных лістах раённай, гарадской, раённай у горадзе камісіяй спыняецца і ўсе подпісы выбаршчыкаў у здадзеных падпісных лістах не ўлічваюцца пры вызначэнні выніку збору подпісаў выбаршчыкаў у раёне, горадзе, раёне ў горадзе.

Праверыць сапраўднасць подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах пры неабходнасці ў пяцідзённы тэрмін могуць таксама абласныя і Мінская гарадская камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На падставе пратаколаў раённых, гарадскіх, раённых у гарадах камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб вызначэнні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі ў падпісных лістах свае подпісы аб вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, і вынікаў праведзеных абласной, Мінскай гарадской камісіяй праверак сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах абласная, Мінская гарадская камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падводзіць вынікі па вобласці, горадзе Мінску, складае аб гэтым пратакол і неадкладна накіроўвае яго ў Цэнтральную камісію.".

26. Часткі першую—трэцюю артыкула 62 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад палітычных партый ажыццяўляецца вышэйшымі органамі палітычных партый.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў ад палітычных партый ажыццяўляецца адпаведна кіруючымі органамі абласных, Мінскай гарадской, раённых, гарадскіх арганізацыйных структур, створаных у вызначаным парадку да прызначэння выбараў.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў ад палітычных партый ажыццяўляецца адпаведна кіруючымі органамі раённых, гарадскіх арганізацыйных структур, створаных у вызначаным парадку да прызначэння выбараў. Кандыдатаў у дэпутаты гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў могуць вылучаць створаныя на тэрыторыі гэтых мясцовых Саветаў дэпутатаў у вызначаным парадку да прызначэння выбараў пярвічныя арганізацыі палітычных партый.".

27. У артыкуле 65:

частку першую дапоўніць чацвёртым сказам наступнага зместу: "Асоба, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты, або кіраўнік ініцыятыўнай групы мае права ўносіць змяненні ў дакументы, прадстаўленыя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, да разгляду акружной, тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй пытання аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, а таксама знаёміцца з матэрыяламі праверкі гэтых дакументаў.";

у частцы другой словы "ініцыятыўнай групай (скарга павінна быць падпісана большасцю яе складу)" замяніць словамі "асобай, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты";

пасля часткі трэцяй дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"У падпісных лістах павінны быць подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі.";

частку чацвёртую лічыць часткай пятай;

частку пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Збор подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдата ў дэпутаты, сведчанне падпіснога ліста ажыццяўляюцца ў парадку, прадугледжаным часткамі чацвёртай, шостай—дзясятай артыкула 61 гэтага Кодэкса. Парушэнне патрабаванняў часткі восьмай артыкула 61 гэтага Кодэкса можа быць падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты або адмены рашэння аб яго рэгістрацыі.".

28. У артыкуле 66:

у частцы чацвёртай:

абзацы пяты і шосты выключыць;

абзац сёмы лічыць абзацам пятым;

у частцы восьмай:

абзацы шосты і сёмы выключыць;

абзац восьмы лічыць абзацам шостым;

у частцы дзявятай словы "трэцім—сёмым" замяніць словамі "трэцім—пятым";

частку трынаццатую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Падпісныя лісты знаходзяцца ў акружных, тэрытарыяльных выбарчых камісіях, а пасля дня выбараў перадаюцца на захоўванне ў органы, якія ўтварылі камісіі.".

29. Частку другую артыкула 67 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Прызнанне сапраўднымі подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах праводзіцца ў парадку, прадугледжаным часткамі чатырнаццатай, шаснаццатай і сямнаццатай артыкула 61 гэтага Кодэкса. Калі ў падпісным лісце ўтрымліваюцца подпісы выбаршчыкаў, якія не пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі, гэтыя подпісы не правяраюцца і не ўлічваюцца.".

30. У артыкуле 68:

пасля часткі трэцяй дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Асоба, вылучаная кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, мае права знаёміцца з матэрыяламі праверкі дакументаў, прадстаўленых для рэгістрацыі.";

частку чацвёртую—дваццатую лічыць адпаведна часткамі пятай—дваццаць першай;

частку пятую пасля слоў "аб даходах і маёмасці" дапоўніць словамі "асобы, вылучанай кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, яе жонкі (мужа) і паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна з ёй пражываюць і вядуць агульную гаспадарку,";

частку сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пры прадстаўленні ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці асобы, вылучанай кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, або іншых асобаў, названых у частцы пятай гэтага артыкула, а таксама асобаў, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты, звестак, якія не адпавядаюць сапраўднасці і маюць істотны характар, адпаведна Цэнтральная камісія, акружная, тэрытарыяльная камісія мае права адмовіць у рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты або адмяніць рашэнне аб яго рэгістрацыі. Тлумачэнне аб тым, якія звесткі аб даходах і маёмасці, што не адпавядаюць сапраўднасці, маюць істотны характар, дае Цэнтральная камісія.";

частку дваццаць першую дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Цэнтральная камісія таксама перадае ў сродкі масавай інфармацыі для апублікавання звестак аб даходах і маёмасці асобаў, названых у частцы пятай гэтага артыкула.".

31. У артыкуле 72:

пасля часткі другой дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:

"Выраб бюлетэняў па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь забяспечвае Цэнтральная камісія, па выбарах дэпутатаў — акружныя, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. У выпадку неабходнасці акружныя, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі могуць звярнуцца з просьбай аб вырабе бюлетэняў у вышэйстаячую тэрытарыяльную выбарчую камісію.

Пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дапускаецца выраб бюлетэняў участковымі выбарчымі камісіямі, размешчанымі за межамі Рэспублікі Беларусь.

Колькасць бюлетэняў, якія вырабляюцца, не можа быць меншай за колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў. Колькасць запасных бюлетэняў не павінна перавышаць 5 працэнтаў ад колькасці выбаршчыкаў. Канкрэтную колькасць бюлетэняў, якія вырабляюцца, вызначае адпаведная камісія.

Перадача бюлетэняў з вышэйстаячай выбарчай камісіі ў ніжэйстаячую выбарчую камісію, у тым ліку ва ўчастковую камісію, ажыццяўляецца згодна з актам. Участковыя выбарчыя камісіі забяспечваюцца бюлетэнямі не пазней за дзень, які папярэднічае дню датэрміновага галасавання, а ўчастковыя выбарчыя камісіі, у якіх не праводзіцца датэрміновае галасаванне, — не пазней за дзень, які папярэднічае дню выбараў. Адказнасць за захаванасць бюлетэняў нясуць старшыні камісій, якія ажыццяўляюць атрыманне, перадачу і захоўванне бюлетэняў.";

  часткі трэцюю—сёмую лічыць адпаведна часткамі сёмай—адзінаццатай;

частку адзінаццатую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па выбарах дэпутатаў пасля падвядзення вынікаў галасавання разам з пратаколамі ўчастковых выбарчых камісій здаюцца ў адпаведныя тэрытарыяльныя, акружныя выбарчыя камісіі і захоўваюцца ў архівах адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на працягу шасці месяцаў пасля дня выбараў, а пасля знішчаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе пытанні архіўнай справы і справаводства.".

32. у частцы шостай артыкула 76, назве, частках першай і другой артыкула 77 словы "вытворчых або службовых" замяніць словамі "працоўных (службовых)".

33. Абзац другі часткі першай і абзац чацвёрты часткі трэцяй артыкула 78 дапоўніць словамі ", у тым ліку колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні па месцы знаходжання, і колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні ў дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання".

34. У артыкуле 79:

абзац чацвёрты часткі першай дапоўніць словамі ", у тым ліку колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні па месцы знаходжання, і колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні ў дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання";

частку пятую пасля першага сказа дапоўніць сказам наступнага зместу: "Заява аб паўторным падліку галасоў падаецца ў Цэнтральную камісію не пазней чым на трэці дзень пасля выбараў.";

у частцы шостай слова "наступны" замяніць словам "трэці".

35. У частцы чацвёртай артыкула 81 і частцы чацвёртай артыкула 87 словы "часткай чацвёртай" і "шостай" замяніць адпаведна словамі "часткамі чацвёртай і шостай" і "сёмай".

36. У артыкуле 82:

абзац чацвёрты часткі першай дапоўніць словамі ", у тым ліку колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні па месцы знаходжання, і колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні ў дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання";

у частцы чацвёртай:

слова "наступны" замяніць словам "трэці";

дапоўніць частку трэцім сказам наступнага зместу: "Рашэнне акружной выбарчай камісіі можа быць абскарджана ў Цэнтральную камісію ў трохдзённы тэрмін з дня яго прыняцця.";

у частцы пятай словы "тры дні" замяніць словамі "пяць дзён";

частку сёмую пасля першага сказа дапоўніць сказам наступнага зместу: "Заява аб паўторным падліку галасоў падаецца ў Цэнтральную камісію не пазней чым на трэці дзень пасля выбараў.";

першы сказ часткі восьмай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Паведамленне аб выніках выбараў па выбарчай акрузе акружная выбарчая камісія накіроўвае ў друк для апублікавання не пазней чым на пяты дзень пасля выбараў.".

37. Частку другую артыкула 84 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Рашэнне Цэнтральнай камісіі аб прызнанні выбараў несапраўднымі можа быць абскарджана кандыдатам у дэпутаты ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у трохдзённы тэрмін з дня яго прыняцця.".

38. У артыкуле 89:

абзац чацвёрты часткі першай дапоўніць словамі ", у тым ліку колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні па месцы знаходжання, і колькасць выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні ў дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання";

з часткі другой словы ", калі выбары былі прызнаныя адбыўшыміся" выключыць;

частку трэцюю выключыць;

часткі чацвёртую—дзявятую лічыць адпаведна часткамі трэцяй—восьмай;

у частцы трэцяй:

слова "наступны" замяніць словам "трэці";

дапоўніць частку трэцім сказам наступнага зместу: "Рашэнне тэрытарыяльнай, акружной выбарчай камісіі можа быць абскарджана ў вышэйстаячую тэрытарыяльную выбарчую камісію ў трохдзённы тэрмін з дня яго прыняцця.";

у частцы пятай словы "тры дні" замяніць словамі "пяць дзён";

частку восьмую пасля першага сказа дапоўніць сказам наступнага зместу "Заява аб паўторным падліку галасоў падаецца ў вышэйстаячую выбарчую камісію не пазней чым на трэці дзень пасля выбараў.".

39. Частку другую артыкула 91 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Рашэнне тэрытарыяльнай выбарчай камісіі аб прызнанні выбараў несапраўднымі можа быць абскарджана кандыдатам у дэпутаты адпаведна ў раённы (гарадскі), абласны суд у трохдзённы тэрмін з дня яго прыняцця.".

40. З часткі другой артыкула 92 словы "якія не адбыліся," выключыць.

41. Артыкул 93 выключыць.

42. У артыкуле 94:

з часткі першай словы "якія не адбыліся або" выключыць;

у частцы трэцяй слова "шосты" замяніць словам "сёмы".

43. Частку другую артыкула 107 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Рашэнне Цэнтральнай камісіі аб прызнанні выбараў несапраўднымі можа быць абскарджана кандыдатам у члены Савета Рэспублікі ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння.".

44. У артыкуле 114:

у частцы другой слова "старшыні" замяніць словам "кіраўніка";

у частцы чацвёртай:

першы сказ выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У спісе ініцыятыўнай групы ў дачыненні да кожнага члена групы пазначаюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства, серыя і нумар пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.";

у другім сказе слова "старшыня" замяніць словам "кіраўнік";

у частцы шостай слова "Пракуратуру" замяніць словамі "Генеральную пракуратуру";

у частцы сёмай словы "Пракуратуры" і "(скарга павінна быць падпісана большасцю складу ініцыятыўнай групы)" замяніць адпаведна словамі "Генеральнай пракуратуры" і "кіраўніком ініцыятыўнай групы";

частку дзясятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"На падрыхтоўку і правядзенне рэферэндуму забараняецца выкарыстоўваць сродкі замежных дзяржаў і арганізацый, міжнародных арганізацый, арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства.".

45. У артыкуле 115:

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У падпісным лісце павінны быць подпісы грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі толькі аднаго горада абласнога падпарадкавання, раёна, а ў гарадах з раённым падзелам — аднаго раёна.";

першы сказ часткі чацвёртай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У падпісным лісце ў дачыненні да грамадзяніна, які падтрымлівае прапанову аб правядзенні рэферэндуму, пазначаюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства, серыя і нумар пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэквізіты іншага дакумента, які вызначаецца Цэнтральнай камісіяй.";

частку шостую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Падпісны ліст сведчыцца членам ініцыятыўнай групы, які збіраў подпісы. Член ініцыятыўнай групы пры сведчанні падпіснога ліста ставіць подпіс і дату яе ўнясення, а таксама пазначае прозвішча і ініцыялы.";

частку восьмую выключыць.

46. У артыкуле 116:

у частцы другой:

словы "трынаццатай і чатырнаццатай" замяніць словамі "чатырнаццатай і шаснаццатай";

дапоўніць частку трэцім—пятым сказамі наступнага зместу: "Праверцы і ўліку не падлягаюць подпісы грамадзян, калі ў падпісным лісце адсутнічае фармулёўка пытання, якое прапаноўваецца на рэферэндум, і (або) выкладанне сутнасці рашэння (законапраекта), якое прапаноўваецца. Калі ў падпісным лісце, які паступіў у раённы, гарадскі выканаўчы камітэт, мясцовую адміністрацыю ў горадзе, утрымліваюцца подпісы грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі розных раёнаў, гарадоў абласнога падпарадкавання, раёнаў у горадзе, праверцы і ўліку падлягаюць толькі подпісы, сабраныя на тэрыторыі таго раёна, горада, раёна ў горадзе, у выканаўчы камітэт якога, мясцовую адміністрацыю ў горадзе здадзены гэты падпісны ліст. Астатнія подпісы не правяраюцца і не ўлічваюцца.";

у частцы трынаццатай словы "(скарга павінна быць падпісана большасцю складу ініцыятыўнай групы") замяніць словамі "кіраўніком ініцыятыўнай групы".

47. У артыкуле 118:

пасля часткі чацвёртай дапоўніць артыкул часткамі наступнага зместу:

"Выраб бюлетэняў для галасавання па рэспубліканскім рэферэндуме забяспечвае Цэнтральная камісія.

Пры правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму дапускаецца выраб бюлетэняў участковымі камісіямі, размешчанымі за межамі Рэспублікі Беларусь.

Колькасць бюлетэняў, што вырабляюцца, не можа быць меншай за колькасць удзельнікаў рэферэндуму, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме. Колькасць запасных бюлетэняў не павінна перавышаць 5 працэнтаў ад колькасці ўдзельнікаў рэферэндуму. Канкрэтную колькасць бюлетэняў, якія вырабляюцца, вызначае Цэнтральная камісія.

Перадача бюлетэняў у ніжэйстаячыя камісіі па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму, у тым ліку ва ўчастковыя камісіі, ажыццяўляецца згодна з актам. Участковыя камісіі забяспечваюцца бюлетэнямі не пазней за дзень, які папярэднічае дню датэрміновага галасавання, а ўчастковыя камісіі, у якіх не праводзіцца датэрміновае галасаванне, — не пазней за дзень, які папярэднічае дню рэферэндуму. Адказнасць за захаванасць бюлетэняў нясуць старшыні камісій, якія ажыццяўляюць атрыманне, перадачу і захоўванне бюлетэняў.";

часткі пятую—восьмую лічыць адпаведна часткамі дзявятай—дванаццатай;

частку дванаццатую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Бюлетэні для галасавання па рэспубліканскім рэферэндуме пасля падвядзення вынікаў галасавання разам з пратаколамі ўчастковых камісій здаюцца ў раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах камісіі і захоўваюцца ў архівах адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на працягу шасці месяцаў пасля дня рэферэндуму, а пасля знішчаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе пытанні архіўнай справы і справаводства.".

48. Абзац чацвёрты часткі першай артыкула 119, абзац чацвёрты часткі першай артыкула 120 і абзац чацвёрты часткі першай артыкула 121 дапоўніць словамі ", у тым ліку колькасць грамадзян, якія ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, колькасць грамадзян, якія ўзялі ўдзел у галасаванні па месцы знаходжання, і колькасць грамадзян, якія ўзялі ўдзел у галасаванні ў дзень рэферэндуму ў памяшканні ўчастка для галасавання".

49. У артыкуле 132:

частку дзявятую пасля другога сказа дапоўніць сказам наступнага зместу: "На сходзе выбіраецца кіраўнік ініцыятыўнай групы.";

частку дванаццатую дапоўніць словамі "і кіраўніка ініцыятыўнай групы".

50. У артыкуле 134:

частку другую пасля слоў "спіс складу ініцыятыўнай групы" дапоўніць словамі "з указаннем яе кіраўніка";

у частцы чацвёртай словы "ініцыятыўнай групай (скарга павінна быць падпісана большасцю яе складу)" замяніць словамі "кіраўніком ініцыятыўнай групы".

51. У артыкуле 136:

другі сказ часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі: "У падпісным лісце павінны быць подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі, па якой узбуджана пытанне аб адкліканні дэпутата.";

першы сказ часткі другой выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У падпісным лісце ў дачыненні да выбаршчыка, які падтрымлівае прапанову аб узбуджэнні пытання аб адкліканні дэпутата, пазначаюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства, серыя і нумар пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэквізіты іншага дакумента, які вызначаецца Цэнтральнай камісіяй.";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Падпісны ліст сведчыцца членам ініцыятыўнай групы, які сабраў подпісы. Член ініцыятыўнай групы пры сведчанні падпіснога ліста ставіць подпіс і дату яго ўнясенні, а таксама пазначае прозвішча і ініцыялы.".

52. У артыкуле 137:

у абзацы трэцім часткі першай словы "раённага, гарадскога (горада абласнога падпарадкавання)" замяніць словам "абласнога";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Прызнанне сапраўднымі подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку прапановы аб узбуджэнні пытання аб адкліканні дэпутата праводзіцца ў парадку, прадугледжаным часткамі чатырнаццатай і шаснаццатай артыкула 61 гэтага Кодэкса. Несапраўднымі лічацца таксама подпісы выбаршчыкаў, сабраныя да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Калі ў падпісным лісце ўтрымліваюцца подпісы выбаршчыкаў, якія не пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі, гэтыя подпісы не правяраюцца і не ўлічваюцца. Праверцы і ўліку таксама не падлягаюць подпісы выбаршчыкаў, калі ў падпісным лісце адсутнічае фармулёўка прапановы аб адкліканні дэпутата і (або) звесткі пра дэпутата, у дачыненні да якога ўзбуджана пытанне аб адкліканні.";

частку сёмую выключыць;

частку восьмую лічыць часткай сёмай.

53. У частцы пятай артыкула 138 словы "ініцыятыўнай групай (скарга павінна быць падпісана большасцю яе складу)" замяніць словамі "кіраўніком ініцыятыўнай групы".

54. у артыкуле 141:

частку восьмую дапоўніць другім і трэцім сказамі наступнага зместу: "Скарга аб прызнанні вынікаў галасавання аб адкліканні дэпутата несапраўднымі падаецца адпаведна ў Цэнтральную камісію, акружную, тэрытарыяльную камісію не пазней чым на трэці дзень пасля галасавання. Рашэнне цэнтральнай камісіі, тэрытарыяльнай, акружной камісіі аб прызнанні вынікаў галасавання несапраўднымі ў трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння можа быць абскарджана адпаведна ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, абласны, Мінскі гарадскі, раённы, гарадскі суд.";

частку дзявятую пасля першага сказа дапоўніць сказам наступнага зместу: "Заява аб паўторным падліку галасоў падаецца адпаведна ў Цэнтральную камісію, вышэйстаячую тэрытарыяльную камісію не пазней чым на трэці дзень пасля галасавання аб адкліканні дэпутата.";

частку дзясятую выключыць;

часткі адзінаццатую і дванаццатую лічыць адпаведна часткамі дзясятай і адзінаццатай;

у частцы дзясятай словы "ініцыятыўнай групай (скарга павінна быць падпісана большасцю яе складу)" замяніць словамі "кіраўніком ініцыятыўнай групы".

55. У частцы другой артыкула 149 словы "дзяржаўнага бюджэту" замяніць словамі "рэспубліканскага або мясцовага бюджэтаў".

56. У артыкуле 155:

у абзацы трынаццатым словы "член палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, працоўнага калектыву, прадстаўнік грамадзян" замяніць словамі "прадстаўнік палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, працоўнага калектыву, грамадзян";

дапоўніць артыкул абзацамі шаснаццатым—васямнаццатым наступнага зместу:

"дэбаты — выказванні двух і больш кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па шырокім коле грамадска значных праблемаў, у тым ліку паведамленні, якія датычацца перадвыбарных праграм іншых кандыдатаў, зробленыя ў ходзе публічнага абмену меркаваннямі, пытаннямі;

добраахвотнае ахвяраванне грамадзяніна — бязвыплатнае ўнясенне грамадзянінам Рэспублікі Беларусь уласных грашовых сродкаў на спецыяльны выбарчы рахунак кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў або ў пазабюджэтны фонд, які ствараецца Цэнтральнай камісіяй;

добраахвотнае ахвяраванне юрыдычнай асобы — бязвыплатнае пералічэнне юрыдычнай асобай грашовых сродкаў з свайго разліковага рахунку на спецыяльны выбарчы рахунак кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў або ў пазабюджэтны фонд, які ствараецца Цэнтральнай камісіяй.".

Артыкул 3. Прызнаць страціўшым сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 1998 года "Аб Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 20, ст. 218).

Артыкул 4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам у трохмесячны тэрмін прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 5. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

4 студзеня 2010 года, г. Мінск.

№ 99-З