Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў            9 снежня 2009 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі                     17 снежня 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 1998 года "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 35, ст. 516; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 8, 2/932; 2007 г., № 4, 2/1292) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Артыкул 5 пасля часткі другой дапоўніць часткай наступнага зместу:

"Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі лічацца тымі, хто ажыццяўляў свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове на працягу склікання пры ўмове, што яны не пазней як праз тры месяцы з дня першага пасяджэння новавыбранай адпаведнай палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь перайшлі на прафесійную работу ў Парламент і ажыццяўлялі яе да заканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў, вызначанага часткай другой гэтага артыкула.";

часткі трэцюю і чацвёртую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай і пятай.

2. Артыкулы 6 і 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 6. Умовы ажыццяўлення дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, членам Савета Рэспублікі сваіх паўнамоцтваў

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў Парламенце на прафесійнай аснове, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Член Савета Рэспублікі ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў Парламенце на прафесійнай аснове альбо без адрыву ад працоўнай (службовай) дзейнасці. Ён вызваляецца ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў па месцы асноўнай працы на час ажыццяўлення ім сваіх паўнамоцтваў.

На дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, распаўсюджваюцца палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 70, 2/953) з улікам асаблівасцяў, вызначаных гэтым Законам. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі па ўзроўні заработнай платы, медыцынскага, санаторна-курортнага і сацыяльна-побытавага забеспячэння прыраўноўваюцца да міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, не маюць права:

1) займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста або праз давераных асобаў, садзейнічаць блізкім сваякам у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы службовае становішча;

2) браць удзел асабіста або праз давераных асобаў у кіраванні камерцыйнай арганізацыяй, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

3) мець рахункі ў замежных банках, за выключэннем выпадкаў выканання дзяржаўных функцый у замежных дзяржавах і іншых выпадкаў, вызначаных заканадаўчымі актамі;

4) займацца ў працоўны час іншай аплатнай працай (дзейнасцю), акрамя выкладчыцкай, навуковай, культурнай, творчай дзейнасці, медыцынскай практыкі, якія ажыццяўляюцца па ўзгадненні са Старшынёй адпаведнай палаты;

5) выконваць працу на ўмовах сумяшчальніцтва, акрамя працы ў дзяржаўных арганізацыях, у парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам аб працы;

6) займаць іншыя дзяржаўныя пасады, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі заканадаўчымі актамі;

7) прымаць маёмасць (падарункі) або атрымліваць іншую выгаду ў выглядзе паслугі ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў. Атрыманыя пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў сувеніры, кошт якіх перавышае пяць базавых велічыняў, перадаюцца ў даход дзяржавы па рашэнні камісіі, якая ствараецца Старшынёй адпаведнай палаты;

8) выкарыстоўваць у пазаслужбовых мэтах сродкі матэрыяльна-тэхнічнага, фінансавага і інфармацыйнага забеспячэння, іншую маёмасць адпаведнага дзяржаўнага органа і службовую тайну;

9) прымаць без згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўныя ўзнагароды замежных дзяржаў.

Ажыццяўленне паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі на прафесійнай аснове не дапускаецца ў выпадку іх блізкіх роднасці або сваяцтва (бацькі, муж ці жонка, дзеці, родныя браты, сёстры, а таксама бацькі, дзеці, родныя браты і сёстры мужа ці жонкі) з іншым дзяржаўным служачым, калі іх службовая дзейнасць звязаная з непасрэднай падпарадкаванасцю або падкантрольнасцю аднаго з іх другому.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі на працягу трох месяцаў пасля выбрання (прызначэння) на пасаду абавязаны перадаць у вызначаным заканадаўствам парадку ў давернае кіраванне пад гарантыю дзяржавы на час ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў на прафесійнай аснове ў Парламенце прыналежныя ім долі ўдзелу (акцыі, правы) у статутным фондзе камерцыйных арганізацый, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, даюць пісьмовае абавязацельства па захаванні абмежаванняў, вызначаных часткамі чацвёртай — шостай гэтага артыкула.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў можа быць адначасова членам Урада Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 7. Дэклараванне даходаў і маёмасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі, іх мужа (жонкі) і поўнагадовых блізкіх сваякоў

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, іх муж (жонка) і поўнагадовыя блізкія сваякі (бацькі, дзеці, усынавіцелі, усыноўленыя (удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі), якія сумесна з імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, абавязаныя падаваць дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў выпадках і парадку, вызначаных заканадаўчымі актамі.".

3. У артыкуле 8:

у частцы першай:

пункт 3 дапоўніць словамі "або абмежавана дзеяздольнымі";

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"7) у выпадку спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь;";

дапоўніць частку пунктам 10 наступнага зместу:

"10) у выпадку непадпісання абавязацельства, прадугледжанага часткай сёмай артыкула 6 гэтага Закона.";

пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Паўнамоцтвы дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, па рашэнні адпаведнай палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь могуць быць датэрмінова спынены ў выпадку:

1) непадачы дэкларацыі аб даходах і маёмасці або наўмыснага ўнясення ў яе няпоўных, недакладных звестак;

2) незахавання абмежаванняў, вызначаных часткамі чацвёртай — шостай артыкула 6 гэтага Закона.";

часткі другую — чацвёртую лічыць адпаведна часткамі трэцяй — пятай.

4. Артыкул 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 10. Службовыя пасведчанні і нагрудныя знакі дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі маюць службовыя пасведчанні і нагрудныя знакі, якімі яны карыстаюцца на працягу тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Ніхто не мае права патрабаваць ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі пры выкананні імі службовых абавязкаў прад'яўлення іншых, акрамя службовых пасведчанняў, дакументаў, якія сведчаць асобу дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі і пасады, якія яны займаюць.

Службовыя пасведчанні выдаюцца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, членам Савета Рэспублікі ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Нагрудныя знакі дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі засноўваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.".

5. У пункце 7 часткі першай артыкула 11 словы "ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў" замяніць словамі "іншых арганізацый".

6. Частку першую артыкула 13 пасля слоў "Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь" дапоўніць словамі
", Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 года "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 172, 2/1467)".

7. Часткі шостую і сёмую артыкула 16 выключыць.

8. Частку чацвёртую артыкула 17 выключыць.

9. У артыкуле 18:

у частцы першай словы "ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў" і "ўстановы, арганізацыі, прадпрыемствы" замяніць адпаведна словамі "іншых арганізацый" і "іншай арганізацыі";

у частцы другой словы "ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў незалежна ад формаў уласнасці і падпарадкавання (далей — прадпрыемства)" замяніць словамі "іншых арганізацый";

у частцы трэцяй словы "ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў" замяніць словамі "іншых арганізацый";

у частцы шостай слова "заканадаўствам" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі".

10. У артыкуле 20:

у назве артыкула словы "ўстановы, арганізацыі, на прадпрыемствы" замяніць словам "арганізацыі";

у частцы першай словы "ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў" замяніць словамі "іншых арганізацый";

у частцы другой словы "ўстановы, арганізацыі, на прадпрыемствы" замяніць словамі "іншыя арганізацыі".

11. У артыкуле 21 словы "ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў" замяніць словамі "іншых арганізацый".

12. У артыкуле 22:

у частцы першай словы "кантрольных" і "ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў" замяніць адпаведна словамі "кантралюючых (наглядных)" і "іншых арганізацый";

у частцы другой словы "дзяржаўных органаў, органаў грамадскіх аб'яднанняў, устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама работнікі міліцыі, да якіх" замяніць словамі "праваахоўных або кантралюючых (наглядных) органаў, іншых дзяржаўных органаў, органаў грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый, якім".

13. У артыкуле 24:

у частцы першай словы "працоўнымі калектывамі" і "працоўныя калектывы" замяніць адпаведна словамі "калектывамі работнікаў" і "калектывы работнікаў";

у частцы другой словы "своечасовым" і "прыём грамадзян" замяніць адпаведна словамі "належнаму" і "асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў (далей — асабісты прыём)".

14. Артыкул 25 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 25. Разгляд дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, членам Савета Рэспублікі зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі:

1) разглядаюць атрыманыя імі прапановы, заявы і скаргі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асобаў (далей — звароты грамадзян і юрыдычных асобаў), прымаюць меры па іх поўным, аб'ектыўным, усебаковым і своечасовым разглядзе ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў;

2) вывучаюць прычыны зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў і ўносяць свае прапановы па ўдасканальванні заканадаўства ў адпаведных сферах грамадскіх адносінаў, якія закранаюць правы і інтарэсы грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асобаў, у Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі і іх органы, мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы, органы грамадскіх аб'яднанняў, іншыя арганізацыі;

3) ажыццяўляюць кантроль за разглядам атрыманых імі зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў у дзяржаўных органах, органах грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацыях, бяруць асабісты ўдзел у іх разглядзе і кантролі за рэалізацыяй прынятых па зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў рашэнняў;

4) пры неабходнасці могуць па ўзгадненні са службовымі асобамі дзяржаўных органаў, органаў грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі выбарчай акругі, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, прыцягваць гэтых службовых асобаў да ўдзелу ў асабістым прыёме, разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў. Не пазней чым за тры дні да пачатку асабістага прыёму дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі паведамляюць кіраўніку дзяржаўнага органа, органа грамадскага аб'яднання, іншай арганізацыі аб часе і месцы правядзення асабістага прыёму.

Па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі могуць накіраваць прадстаўленне службовым асобам праваахоўных або кантралюючых (наглядных) органаў, іншых дзяржаўных органаў, органаў грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый.".

15. У частцы другой артыкула 29 словы "ўстановы, арганізацыі і на прадпрыемствы" замяніць словамі "іншыя арганізацыі".

16. Назву главы 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Глава 4

Асноўныя гарантыі дзейнасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі. Адказнасць
за парушэнне патрабаванняў гэтага Закона".

17. У артыкуле 31:

у частцы другой словы "ўстановы, арганізацыі, прадпрыемствы" замяніць словамі "іншыя арганізацыі";

у частцы пятай словы "прыёму грамадзян, разгляду іх зваротаў" і "дзяржаўнай установы, арганізацыі, прадпрыемства, якія знаходзяцца на тэрыторыі" замяніць адпаведна словамі "асабістага прыёму, разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў" і "іншай арганізацыі, размешчанай на тэрыторыі выбарчага".

18. У артыкуле 32:

з часткі першай слова "дзеючаму" выключыць;

дапоўніць артыкул часткай пятай наступнага зместу:

"Для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, з ліку вайскоўцаў, асобаў радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях умовы выплаты грашовага забеспячэння і грашовай кампенсацыі ўзамен харчовага пайка, а таксама ўмовы выдачы рэчавай маёмасці, вызначаныя заканадаўствам, не захоўваюцца.".

19. Частку другую артыкула 36 пасля слоў "Па прад'яўленні" дапоўніць словам "службовага".

20. У артыкуле 37 словы "і ваенныя" замяніць словамі ", службу ў рэзерве, ваенныя і спецыяльныя".

21. У артыкуле 38:

з часткі другой словы "прадпрыемствы, установы," выключыць;

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Час працы дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі ў Парламенце на прафесійнай аснове залічваецца ў стаж дзяржаўнай службы, а таксама ў стаж працы (службы) па спецыяльнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.";

пасля часткі чацвёртай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, з ліку вайскоўцаў, асобаў радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях залічваецца ў тэрмін выслугі ў вайсковым, спецыяльным званні, а таксама ў выслугу гадоў, якая дае права на пенсійнае забеспячэнне.";

частку пятую лічыць часткай шостай.

22. У артыкуле 39:

у назве артыкула словы "Дзяржаўнае асабістае" замяніць словамі "Абавязковае дзяржаўнае";

з часткі першай слова "асабістаму" выключыць;

частку трэцюю пасля слоў "выплат па" дапоўніць словам "абавязковым".

23. Артыкул 41 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 41. Сацыяльнае забеспячэнне дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі

Пенсійнае забеспячэнне дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі, у тым ліку за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пенсійным заканадаўствам з улікам асаблівасцяў, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь".

Асаблівасці сацыяльнага забеспячэння дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі, у тым ліку іх штомесячнае грашовае забеспячэнне, вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.".

24. У артыкуле 43:

у частцы першай словы "ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы" замяніць словамі "іншыя арганізацыі";

у частцы трэцяй словы "ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў" замяніць словам "арганізацый".

25. У артыкуле 44 словы "ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў" замяніць словамі "іншых арганізацый".

26. У артыкуле 47:

у частцы трэцяй слова "арыштаваныя" замяніць словам "затрыманыя";

у частцы чацвёртай словы "калі гэта прадугледжана дзеючым заканадаўствам" замяніць словамі "прадугледжаных заканадаўчымі актамі".

27. Артыкул 48 выключыць.

28. Артыкул 49 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 49. Выдача дыпламатычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дэпутату Палаты прадстаўнікоў, члену Савета Рэспублікі

Выдача дыпламатычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дэпутату Палаты прадстаўнікоў, члену Савета Рэспублікі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.".

29. У артыкуле 51:

у частцы першай:

пункт 1 пасля слоў "запіс на" дапоўніць словам "асабісты";

у пункце 2 словы "прыёму грамадзян" замяніць словамі "асабістага прыёму, які праводзіцца";

у пункце 3 словы "прыём грамадзян" замяніць словамі "асабісты прыём";

у пункце 4 словы "ўстановах, арганізацыях і на прадпрыемствах" замяніць словамі "іншых арганізацыях";

у пунктах 1 і 3 часткі другой словы "ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў" замяніць словамі "іншых арганізацый".

30. У артыкуле 52:

у частцы другой словы "ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы" замяніць словам "арганізацыі";

частку восьмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі выдаюцца службовыя пасведчанні ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.".

31. Дапоўніць Закон артыкулам 52 1 наступнага зместу:

"Артыкул 52 1. Адказнасць за парушэнне патрабаванняў гэтага Закона

Парушэнне патрабаванняў гэтага Закона цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.".

32. Главу 5 выключыць.

Артыкул 2. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

4 студзеня 2010 года, г. Мінск.

№ 106-З