Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў                        9 снежня 2009 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі                            17 снежня 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2003 года "Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 124, 2/985; 2006 г., № 112, 2/1244; 2008 г., № 158, 2/1451) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У пункце 1 артыкула 7:

падпункт 1.10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.10. замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь і звярнуліся з хадайніцтвам аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь альбо прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем няпоўнагадовых, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, альбо замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія звярнуліся па атрыманне дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, за выключэннем няпоўнагадовых, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, а таксама замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства старэйшых за 60 гадоў;";

дапоўніць пункт падпунктам 1.11 наступнага зместу:

"1.11. ваеннаабавязаныя.".

2. Падпункты 1.1 і 1.2 пункта 1 артыкула 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.1. асобаў, названых у падпунктах 1.1—1.6, 1.8—1.11 пункта 1, пункце 2 артыкула 7 гэтага Закона, за выключэннем грамадзян Рэспублікі Беларусь, названых у падпункце 1.2 гэтага пункта, — органы ўнутраных спраў;

1.2. грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія праходзяць ваенную службу ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, — адпаведна Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а ваеннаабавязаных, якія знаходзяцца ў запасе органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, — Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;".

3. У артыкуле 11:

абзац пяты пасля слоў "прайшоўшага дзяржаўную дактыласкапічную рэгістрацыю" дапоўніць словамі ", за выключэннем няпоўнагадовага, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, і асобы, прызнанай недзеяздольнай па рашэнні суда";

абзац шосты дапоўніць словамі ", подпісы апекуноў асобаў, прызнаных недзеяздольнымі па рашэнні суда".

4. Першы сказ пункта 1 артыкула 12 дапоўніць словамі ", Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь".

5. У артыкуле 13:

падпункт 1.1 пункта 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.1. названых у падпунктах 1.1—1.5, 1.11 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона, за выключэннем асобаў, названых у пунктах 2 і 2 1 гэтага артыкула, — на працягу тэрміну іх работы (службы), знаходжання ў запасе Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, а ў выпадку іх пісьмовай згоды — да ўстанаўлення факта іх смерці або да дасягнення імі ўзросту 80 гадоў;";

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь захоўваюць матэрыяльныя носьбіты, якія ўтрымліваюць дактыласкапічную інфармацыю аб асобах, якія праходзяць ваенную службу адпаведна ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, на працягу тэрміну яе праходжання гэтымі асобамі.";

дапоўніць артыкул пунктам 2 1 наступнага зместу:

"2 1. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь захоўвае матэрыяльныя носьбіты, якія ўтрымліваюць дактыласкапічную інфармацыю аб ваеннаабавязаных, якія знаходзяцца ў запасе органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, на працягу тэрміну знаходжання іх у запасе органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, а ў выпадку іх пісьмовай згоды — да ўстанаўлення факта іх смерці або да дасягнення імі ўзросту 80 гадоў.".

6. Артыкул 19 дапоўніць словамі ", Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін прыняць меры па прывядзенні актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам і іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

4 студзеня 2010 года, г. Мінск.

№ 102-З