Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 снежня 2009 года
Ухвалены Саветам Рэспублікі 17 снежня 2009 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года "Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 57, 2/64; 2000 г., № 59, 2/175; 2004 г., № 126, 2/1063; 2007 г., № 4, 2/1292; 2008 г., № 184, 2/1514) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. З пункта 15 артыкула 2 словы "менш цяжкага злачынства супраць уласнасці, парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, грамадскай бяспекі і здароўя насельніцтва," выключыць.

2. Частку другую артыкула 5 дапоўніць словамі ", калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь".

3. У артыкуле 7:

частку першую дапоўніць пунктам 4 1 наступнага зместу:

"4 1) Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;";

частку трэцюю пасля слоў "начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь," дапоўніць словамі "начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,".

4. У частцы пятай артыкула 11 словы "і дзяржаўнай бяспекі" замяніць словамі ", дзяржаўнай бяспекі і Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь".

5. У артыкуле 13:

у абзацы першым часткі другой словы "у выпадку, названым у частцы трэцяй гэтага артыкула, — Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкі" замяніць словамі "за выключэннем выпадку, названага ў частцы трэцяй гэтага артыкула";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, названыя ў пунктах 8—12 часткі першай артыкула 11 гэтага Закона, у дачыненні да асобы, пасада якой уключаная ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, суддзі, пракурорскага работніка (акрамя следчага і стажора пракуратуры) у выпадку, калі крымінальная справа ў дачыненні да такой асобы не была заведзеная або такая асоба не была працягнутая ў якасці падазронага або абвінавачанага па крымінальнай справе, заведзенай у дачыненні да іншых асобаў альбо па факце ўчыненага злачынства, могуць праводзіцца ў дачыненні да:

1) асобы, пасада якой уключаная ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, — з санкцыі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь альбо па пастанове Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, з папярэдняй згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

2) дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, суддзі, пракурорскага работніка (акрамя следчага і стажора пракуратуры) — з санкцыі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь альбо па пастанове Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, калі іншае не вызначана пунктам 1 гэтай часткі.";

частку шостую дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Паўторнае правядзенне праверачнай закупкі ў дачыненні да адной і той жа асобы на падставе звестак аб прыкметах аднаго і таго ж злачынства (у тым ліку, калі тэрмін правядзення аператыўна-вышуковага мерапрыемства не закончыўся) дапускаецца толькі з санкцыі пракурора або яго намесніка.";

частку сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Правядзенне аператыўнага эксперыменту дапускаецца толькі ў мэтах папярэджання, выяўлення, спынення цяжкага, асабліва цяжкага злачынства або злачынства, якое можа нанесці ўрон нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў мэтах выяўлення і ўстанаўлення асобаў, якія іх падрыхтоўваюць, учыняюць або ўчынілі, і толькі з санкцыі пракурора або яго намесніка. Паўторнае правядзенне аператыўнага эксперыменту ў дачыненні да адной і той жа асобы на падставе звестак аб прыкметах аднаго і таго ж злачынства (у тым ліку, калі тэрмін правядзення аператыўна-вышуковага мерапрыемства не закончыўся) дапускаецца толькі з санкцыі вышэйстаячага пракурора або яго намесніка, за выключэннем выпадкаў, калі аператыўны эксперымент праводзіцца з санкцыі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.";

частку восьмую пасля слоў "Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь," дапоўніць словамі "Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,".

6. Дапоўніць Закон артыкулам 13 1 наступнага зместу:

"Артыкул 13 1. Асаблівыя ўмовы правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў

У выпадках, якія патрабуюць аператыўнага прыняцця мераў па забеспячэнні бяспекі грамадства і дзяржавы, у мэтах папярэджання, спынення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, названых у частцы другой артыкула 13 гэтага Закона, дапускаецца на падставе матываванай пастановы Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпар-тамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, вынесенай імі ў межах сваёй кампетэнцыі, калі іншае не ўстаноўлена часткай трэцяй артыкула 13 гэтага Закона. Копія пастановы Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, на працягу 24 гадзін накіроўваецца Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь або асобе, якая выконвае яго абавязкі.

Тэрмін правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, названых у частцы другой артыкула 13 гэтага Закона, вылічваецца ў сутках з дня вынясення пастановы Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі, і не можа перавышаць двух месяцаў. У выпадку неабходнасці гэты тэрмін можа быць працягнуты ў парадку, прадугледжаным артыкулам 13 гэтага Закона.".

7. У артыкуле 17:

у частцы трэцяй слова "заканадаўствам" замяніць словамі "заканадаўчымі актамі";

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Вынесеная Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі, альбо санкцыянаваная пракурорам або яго намеснікам пастанова аб правядзенні аператыўна-вышуковага мерапрыемства і матэрыялы, з'явіліся падставай для вынясення пастановы або дачы санкцыі, а таксама матэрыялы, якія атрыманыя ў выніку правядзення аператыўна-вышуковага мерапрыемства, захоўваюцца толькі ў справах аператыўнага ўліку, заведзеных у органах, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць.".

Артыкул 2. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; № 47, 2/152; 2003 г., № 8, 2/922; № 80, 2/969; 2005 г., № 175, 2/1144; 2007 г., № 4, 2/1292; № 146, 2/1331; 2008 г., № 1, 2/1394; 2009 г., № 173, 2/1594) наступныя дапаўненні і змяненні:

Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; № 47, 2/152; 2003 г., № 8, 2/922; № 80, 2/969; 2005 г., № 175, 2/1144; 2007 г., № 4, 2/1292; № 146, 2/1331; 2008 г., № 1, 2/1394; 2009 г., № 173, 2/1594) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Артыкул 6 дапоўніць пунктам 33 1 наступнага зместу:

"33 1) пратэст Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкі, — пратэст названых асобаў аб адмене або змяненні пастановы Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, аб прымяненні меры стрымання або ажыццяўленні працэсуальных дзеянняў;".

2. У частцы 5 артыкула 34:

пункт 2 дапоўніць словамі "з улікам асаблівасцяў, устаноўленых часткай 8 2 артыкула 182 гэтага Кодэкса";

пункт 5 пасля слова "дазнавальніка" дапоўніць словамі ", за выключэннем пастаноў, названых у частцы 5 1 артыкула 38 гэтага Кодэкса".

3. Артыкул 38 дапоўніць часткамі 5 1 і 5 2 наступнага зместу:

"5 1. Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобы, якія выконваюць іх абавязкі, у межах сваёй кампетэнцыі маюць права завесці крымінальную справу аб любым злачынстве, прадугледжаным артыкулам Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і перадаць яе для ажыццяўлення папярэдняга расследавання органу крымінальнага праследавання, які яны ўзначальваюць. Названыя асобы пры ажыццяўленні папярэдняга расследавання органам крымінальнага праследавання, які яны ўзначальваюць, па крымінальных справах аб цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах, а таксама аб злачынствах, прадугледжаных часткай 1 артыкула 210, часткамі 1 і 2 артыкула 211, часткай 1 артыкула 235, часткай 3 артыкула 281, часткай 3 артыкула 282, часткай 2 артыкула 424, часткай 2 артыкула 425, часткамі 1 і 2 артыкула 426, часткай 2 артыкула 427, артыкуламі 428 і 429, часткай 1 артыкула 431, часткамі 1 і 2 артыкула 432, часткай 1 артыкула 455 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выносяць матываваную пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, хатняга арышту, закладу; аб ажыццяўленні вобыску, аглядзе жылля або іншага законнага ўладання; аб накладанні арышту на маёмасць, якая знаходзіцца ў жыллі і іншым законным уладанні, на паштова-тэлеграфныя і іншыя адпраўленні і іх адабранні, адабранні дакументаў, якія ўтрымліваюць дзяржаўныя сакрэты або іншую ахоўную законам тайну; аб праслухоўванні і запісе перамоў, якія вядуцца па тэхнічных каналах сувязі і іншых перамоў; аб выманні трупа з месца пахавання (эксгумацыі); аб змяшчэнні падазронага або абвінавачанага, якія не ўтрымліваюцца пад вартай, у псіхіятрычную (псіханеўралагічную) установу; аб адхіленні абвінавачанага ад пасады ў выпадках і парадку, устаноўленых гэтым Кодэксам. Пастановы названых асобаў аб прымяненні меры стрымання або ажыццяўленні працэсуальных дзеянняў не патрабуюць санкцыянавання пракурорам. Копія адпаведнай пастановы на працягу 24 гадзін накіроўваецца Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь або асобе, якая выконвае яго абавязкі.

5 2. Не дапускаюцца прымяненне меры стрымання або ажыццяўленне працэсуальных дзеянняў на падставе пастановы Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпар-тамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, у выпадку папярэдняй адмовы Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкі, у дачы санкцыі на іх прымяненне (ажыццяўленне).".

4. Частку 1 артыкула 78 пасля слова "законнасць" дапоўніць словамі "і абгрунтаванасць".

5. У артыкуле 119:

частку 1 пасля слова "следчы," дапоўніць словамі "Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпар-тамента фінансавых расследаванняў або асобы, якія выконваюць іх абавязкі,";

частку 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. На стадыі папярэдняга расследавання ўзяцце пад варту, хатні арышт і заклад могуць прымяняцца пракурорам або яго намеснікам альбо Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі, альбо органам дазнання, следчым з санкцыі пракурора або яго намесніка, а на стадыі судовага разбору — судом.".

6. У артыкуле 125:

частку 1 дапоўніць словамі ", Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі";

частку 4 пасля слова "намеснікам," дапоўніць словамі "Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі, альбо".

7. У артыкуле 126:

частку 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Пры вырашэнні пытання аб дачы санкцыі або вынясенні пастановы аб узяцці пад варту пракурор або яго намеснік альбо Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобы, якія выконваюць іх абавязкі, абавязаныя вывучыць усе матэрыялы, якія ўтрымліваюць падставы для ўзяцця пад варту, і ў неабходных выпадках асабіста дапытаць падазронага або абвінавачанага, а няпоўнагадовых падазронага або абвінавачанага — ва ўсіх выпадках.";

частку 4 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Узяцце пад варту можа быць прыменена таксама па пастанове Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпар-тамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі.".

8. У артыкуле 127:

частку 2 пасля слова "пастанове" дапоўніць словамі "Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, або па пастанове";

частку 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"16. Тэрмін утрымання абвінавачанага пад вартай па справе, якая паступіла для накіравання ў суд, можа быць працягнуты пракурорам або яго намеснікам на тэрмін да пяці сутак, а ў выпадку падачы абвінавачаным хадайніцтва аб вызваленні яго ад крымінальнай адказнасці па падставах, прадугледжаных артыкулам 88 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, — на час, неабходны для разгляду ва ўстаноўленым парадку гэтага хадайніцтва.".

9. У артыкуле 131:

частку 1 пасля слова "намеснік" дапоўніць словамі "альбо Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобы, якія выконваюць іх абавязкі";

першы сказ часткі 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Часовае зняцце з пасады адмяняецца пастановай суда альбо пастановай суддзі, пракурора або яго намесніка, альбо пастановай Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, альбо пастановай следчага або органа дазнання са згоды пракурора або яго намесніка, калі ў гэтай меры адпадае неабходнасць.".

10. Частку 1 артыкула 132 і частку 1 артыкула 214 пасля слова "намесніка" дапоўніць словамі "альбо па пастанове Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпар-тамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі,".

11. Назву главы 16 пасля слова "Абскарджанне" дапоўніць словамі "і апратэставанне".

12. У артыкуле 141:

слова "Орган" замяніць словамі "1. Орган";

дапоўніць артыкул часткай 2 наступнага зместу:

"2. Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобы, якія выконваюць іх абавязкі, чые пастановы аб прымяненні меры стрымання або ажыццяўленні працэсуальных дзеянняў абскарджваюцца, маюць права прыпыніць выкананне рашэння, якое аспрэчваецца, за выключэннем скаргаў на затрыманне, узяцце пад варту, хатні арышт, а таксама на прымусовае змяшчэнне ў псіхіятрычную (псіханеўралагічную) установу.".

13. Частку 7 артыкула 142 пасля слова "пракурора," дапоўніць словамі "пастановы Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, аб прымяненні меры стрымання або ажыццяўленні працэсуальных дзеянняў,".

14. У артыкуле 143:

частку 2 пасля слова "пракурора" дапоўніць словамі ", Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі,";

частку 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Орган, які вядзе крымінальны працэс, абавязаны ў дачыненні да затрыманага на працягу 24 гадзін, а ў дачыненні да ўзятага пад варту, які ўтрымліваецца пад хатнім арыштам, — на працягу 72 гадзін з моманту атрымання скаргі накіраваць яе ў суд з даданнем матэрыялаў крымінальнай справы, якія пацвярджаюць законнасць і абгрунтаванасць затрымання, прымянення меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, хатняга арышту або працягнення тэрміну ўтрымання пад вартай, хатняга арышту. Суд мае права таксама патрабаваць іншыя матэрыялы, неабходныя для вырашэння скаргі. У выпадку паступлення некалькіх скаргаў у дачыненні да адной і той жа асобы яны накіроўваюцца ў суд адначасова. Орган, які ажыццяўляе крымінальнае праследаванне, а таксама суд, які вынес пастанову (прысуд) аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, хатняга арышту або працягнуў тэрмін утрымання пад вартай, хатняга арышту, мае права прадставіць свае абгрунтаванні законнасці і абгрунтаванасці затрымання, узяцця пад варту, хатняга арышту, працягнення тэрміну ўтрымання пад вартай, хатняга арышту.".

15. У артыкуле 144:

назву і частку 1 пасля слова "законнасці" дапоўніць словамі "і абгрунтаванасці";

пункт 1 часткі 5 пасля слова "абарону" дапоўніць словамі ", неабгрунтаванасці прымянення затрымання, узяцця пад варту або дамашняга арышту".

16. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 147 1 наступнага зместу:

"Артыкул 147 1. Судовая праверка законнасці і абгрунтаванасці прымянення меры стрымання або ажыццяўлення працэсуальных дзеянняў па пастановах Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі

1. Скаргі (пратэсты) на пастановы Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, падаюцца ў адпаведнасці з правіламі гэтай главы з улікам палажэнняў гэтага артыкула.

2. Скаргі асобаў, вызначаных у артыкуле 138 гэтага Кодэкса, а таксама пратэсты генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкі, на пастановы Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, аб прымяненні меры стрымання або ажыццяўленні працэсуальных дзеянняў падаюцца ў суд па месцы папярэдняга расследавання крымінальнай справы і падлягаюць разгляду на працягу трох сутак з дня паступлення. Падача скаргі (пратэсту) не прыпыняе выканання пастановы названых асобаў.

3. Па выніках разгляду скаргі (пратэсту) суддзя выносіць адну з наступных пастаноў:

1) аб адмене меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, хатняга арышту і вызвалення асобы з-пад варты, хатняга арышту ў адпаведнасці з пунктам 1 часткі 5 артыкула 144 гэтага Кодэкса;

2) аб адмене пастановы аб ажыццяўленні працэсуальных дзеянняў або адмене меры стрымання, не вызначанай у пункце 1 гэтай часткі;

3) аб пакіданні скаргі (пратэсту) без задавальнення.".

17. Частку 1 артыкула 165 дапоўніць пунктам 3 наступнага зместу:

"3) абвінавачанага, які падаў хадайніцтва аб вызваленні яго ад крымінальнай адказнасці па падставах, прадугледжаных артыкулам 88 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.".

18. Частку 2 артыкула 180 дапоўніць словамі "з улікам асаблівасцяў, вызначаных часткай 8 2 артыкула 182 гэтага Кодэкса".

19. У артыкуле 182:

у частцы 1:

у абзацы першым лічбы "424—433, 438 —" замяніць лічбамі "438—454, 456—";

абзац пяты дапоўніць словамі ", калі іншае не прадугледжана часткамі 8 1 і 8 2 гэтага артыкула";

дапоўніць артыкул часткамі 8 1 і 8 2 наступнага зместу:

"8 1. Па крымінальных справах аб злачынствах, прадугледжаных артыкуламі 424—433 і 455 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, незалежна ад пасады, якую займае падазроны (абвінавачаны), папярэдняе следства праводзіцца тым органам, які распачаў крымінальную справу, з улікам асаблівасцяў, устаноўленых главой 49 гэтага Кодэкса.

8 2. Незалежна ад падследнасці, вызначанай гэтым артыкулам, папярэдняе следства ажыццяўляецца органам крымінальнага праследавання па любым артыкуле Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь з улікам асаблівасцяў, устаноўленых главой 49 гэтага Кодэкса, у выпадку, калі крымінальная справа ўзбуджана Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпар-тамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі. У мэтах забеспячэння больш поўнага, усебаковага і аб'ектыўнага расследавання крымінальных спраў справы, узбуджаныя гэтымі асобамі, могуць быць канфіскаваныя і перададзеныя з аднаго органа папярэдняга расследавання ў іншы ў адпаведнасці з падследнасцю, вызначанай гэтым артыкулам, канфіскаваныя і перададзеныя для ажыццяўлення папярэдняга следства следчым пракуратуры незалежна ад падследнасці, прынятыя да вытворчасці пракурорам толькі на падставе рашэння Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь або асобы, якая выконвае яго абавязкі.".

20. Частку 3 артыкула 205 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Пры неабходнасці даставання трупа з месца пахавання (эксгумацыі) для агляду Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобы, якія выконваюць іх абавязкі, а таксама следчы, дазнавальнік выносяць пастанову. Пастанова следчага, дазнавальніка павінна быць санкцыянаваная пракурорам або яго намеснікам. Пастанова абавязковая для адміністрацыі месца пахавання, членаў сям'і і сваякоў памерлага.".

21. Частку 1 артыкула 210 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Аб правядзенні вобыску і адабрання следчым, органам дазнання выносіцца пастанова. Пастанова аб правядзенні вобыску, а таксама адабрання дакументаў, якія змяшчаюць дзяржаўныя сакрэты або іншую тайну, якая ахоўваецца законам, павінна быць санкцыянаваная пракурорам або яго намеснікам, за выключэннем выпадкаў іх правядзення па пастанове Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі.".

22. Другі сказ часткі 1 артыкула 213 выкласці ў наступнай рэдакцыі: "Накладанне арышту на паштова-тэлеграфныя і іншыя адпраўленні, агляд і адабранне іх у паштова-тэлеграфных установах праводзяцца па пастанове Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, або па пастанове следчага, органа дазнання з санкцыі пракурора або яго намесніка.".

23. Частку 5 артыкула 257 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"5. Пасля заканчэння азнаямлення абвінавачанага, яго законнага прадстаўніка і абаронцы з крымінальнай справай следчы, дазнавальнік абавязаны высветліць, ці заяўляюць названыя асобы хадайніцтвы і аб чым дакладна, а таксама ці пададзена абвінавачаным хадайніцтва аб вызваленні яго ад крымінальнай адказнасці на падставах, прадугледжаных артыкулам 88 1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Копія хадайніцтва аб вызваленні абвінавачанага ад крымінальнай адказнасці на падставах, прадугледжаных артыкулам 88 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дадаецца да крымінальнай справы.".

24. Артыкул 263 дапоўніць пунктам 2 1 наступнага зместу:

"2 1) ці пададзена абвінавачаным хадайніцтва аб вызваленні яго ад крымінальнай адказнасці на падставах, прадугледжаных артыкулам 88 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;".

25. У артыкуле 264:

у абзацы першым словы "Пракурор або яго намеснік" замяніць словамі "1. Пракурор або яго намеснік, калі іншае не прадугледжана часткай 2 гэтага артыкула,";

дапоўніць артыкул часткай 2 наступнага зместу:

"2. У выпадку падачы абвінавачаным хадайніцтва аб вызваленні яго ад крымінальнай адказнасці на падставах, прадугледжаных артыкулам 88 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пракурор або яго намеснік прымае рашэнне па крымінальнай справе пасля разгляду ў вызначаным парадку гэтага хадайніцтва. Па выніках разгляду хадайніцтва пракурор або яго намеснік накіроўваюць крымінальную справу ў суд у адпаведнасці з пунктам 1 часткі 1 гэтага артыкула або спыняюць папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў адпаведнасці з часткай 1 1 артыкула 30 гэтага Кодэкса.".

26. У частцы 1 артыкула 460 словы "або суда" замяніць словамі ", Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобаў, якія выконваюць іх абавязкі, або суда".

27. артыкул 468 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 468 2. Узбуджэнне крымінальнай справы. Прыцягненне ў якасці падазронага або абвінавачанага

Рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да асобы, названай у частцы 1 артыкула 468 1 гэтага Кодэкса, або аб прыцягненні яе ў якасці падазронага або абвінавачанага па крымінальнай справе, заведзенай у дачыненні да іншых асобаў або па факце ўчыненага злачынства, прымаецца ў дачыненні да:

1) асобы, пасада якой уключана ў кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, — Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі, з папярэдняй згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

2) дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпар-тамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі, з папярэдняй згоды адпаведнай палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана пунктам 1 гэтага артыкула;

3) дэпутата абласнога, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў — пракурорам адпаведна вобласці, горада Мінска і прыраўнаваным да яго пракурорам або вышэйстаячым пракурорам або Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі;

4) дэпутата раённага, гарадскога, пасялковага, сельскага Савета дэпутатаў — пракурорам адпаведна раёна, горада і прыраўнаваным да яго пракурорам або вышэйстаячым пракурорам або Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі;

5) суддзі — Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі, з папярэдняй згоды службовай асобы, якая прызначыла суддзю (дзяржаўнага органа, які яго абраў), калі іншае не прадугледжана пунктам 1 гэтага артыкула;

6) народнага засядацеля — пракурорам з папярэдняй згоды службовай асобы (органа), якая зацвердзіла спісы народных засядацеляў;

7) пракурора — Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў або асобамі, якія выконваюць іх абавязкі, калі іншае не прадугледжана пунктам 1 гэтага артыкула.".

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін прыняць меры па прывядзенні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам і іншыя меры па яго рэалізацыі.

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін прыняць меры па прывядзенні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам і іншыя меры па яго рэалізацыі.

Да прывядзення актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам яны прымяняюцца ў той частцы, у якой не супярэчаць гэтаму Закону, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 4. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

4 студзеня 2010 года, г. Мінск.

№ 107-З