Закон Рэспублікі Беларусь
Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў                                11 снежня 2009 года
Ухвалены Саветам Рэспублікі                         17 снежня 2009 года

Гэты Закон вызначае прававыя і арганізацыйныя асновы мясцовага кіравання і самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь.

Глава 1
Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Паняцце мясцовага самакіравання і сістэма яго органаў

1. Мясцовае самакіраванне — форма арганізацыі і дзейнасці насельніцтва, якое пражывае на адпаведнай тэрыторыі (далей, калі не названа іншае, — грамадзяне), для самастойнага рашэння непасрэдна або праз органы, якія выбіраюцца ім, сацыяльных, эканамічных і палітычных пытанняў мясцовага значэння зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, асаблівасцяў развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на аснове ўласнай матэрыяльна-фінансавай базы і прыцягнутых сродкаў.

Мясцовае самакіраванне ажыццяўляецца праз мясцовыя Саветы дэпутатаў (далей — Саветы), органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, мясцовыя сходы, мясцовыя рэферэндумы, ініцыятывы грамадзян па прыняцці рашэнняў Саветаў, удзел грамадзян у фінансаванні і (або) пакрыцці выдаткаў бюджэту на вызначаныя імі мэты і іншыя формы ўдзелу грамадзян у дзяржаўных і грамадскіх справах.

2. Сістэма органаў мясцовага самакіравання ўключае Саветы і органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

3. Сістэма Саветаў у Рэспубліцы Беларусь складаецца з трох тэрытарыяльных узроўняў: абласнога, базавага і пярвічнага і ўключае абласныя, гарадскія, раённыя, пасялковыя і сельскія Саветы.

Да абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца абласныя, Мінскі гарадскі Саветы (далей, калі не названа іншае, — Саветы абласнога ўзроўню). Саветы абласнога ўзроўню з'яўляюцца вышэйстаячымі ў дачыненні да Саветаў базавага і пярвічнага тэрытарыяльных узроўняў.

Да базавага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённыя Саветы (далей, калі не названа іншае, — Саветы базавага ўзроўню). Саветы базавага ўзроўню з'яўляюцца вышэйстаячымі ў дачыненні да Саветаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Мінскі гарадскі Савет валодае таксама правамі Савета базавага ўзроўню.

Да пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковыя, сельскія Саветы (далей, калі не названа іншае, — Саветы пярвічнага ўзроўню).

Артыкул 2. Паняцце мясцовага кіравання і сістэма яго органаў

1. Мясцовае кіраванне — форма арганізацыі і дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (далей — выканаўчыя і распарадчыя органы) для вырашэння пытанняў мясцовага значэння зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян.

2. Сістэма органаў мясцовага кіравання складаецца з трох тэрытарыяльных узроўняў: абласнога, базавага і пярвічнага і ўключае абласныя, гарадскія, раённыя, пасялковыя і сельскія выканаўчыя камітэты (далей — выканкамы) і мясцовыя адміністрацыі раёнаў у гарадах (далей, калі не названа іншае, — мясцовыя адміністрацыі).

Да абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца абласныя, Мінскі гарадскі выканкамы (далей, калі не названа іншае, — выканкамы абласнога ўзроўню). Выканкамы абласнога ўзроўню з'яўляюцца вышэйстаячымі ў дачыненні да выканаўчых і распарадчых органаў базавага і пярвічнага тэрытарыяльных узроўняў.

Да базавага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённыя выканкамы (далей, калі не названа іншае, — выканкамы базавага ўзроўню). Выканкамы базавага ўзроўню з'яўляюцца вышэйстаячымі ў дачыненні да выканаўчых і распарадчых органаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню.

Мінскі гарадскі выканкам валодае таксама правамі выканкама базавага ўзроўню.

Да пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковыя, сельскія выканкамы (далей, калі не названа іншае, — выканкамы пярвічнага ўзроўню), мясцовыя адміністрацыі.

Артыкул 3. Асноўныя прынцыпы мясцовага кіравання і самакіравання

Мясцовае кіраванне і самакіраванне ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з наступнымі асноўнымі прынцыпамі:

законнасць;

сацыяльная справядлівасць;

абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян;

спалучэнне агульнадзяржаўных і мясцовых інтарэсаў, удзел органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў, якія закранаюць правы і законныя інтарэсы грамадзян;

адзінства і цэласнасць сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання;

узаемадзеянне органаў мясцовага кіравання і самакіравання;

размежаванне кампетэнцыі органаў мясцовага кіравання і самакіравання;

выбарнасць органаў мясцовага самакіравання, іх падсправаздачнасць грамадзянам;

галоснасць і ўлік грамадскай думкі, пастаяннае інфармаванне грамадзян аб прымаемых рашэннях па найважнейшых пытаннях мясцовага значэння;

адказнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання за законнасць і абгрунтаванасць прымаемых рашэнняў;

абавязковасць выканання на адпаведнай тэрыторыі рашэнняў Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, прынятых у межах іх кампетэнцыі;

самастойнасць і незалежнасць органаў мясцовага самакіравання ў межах сваёй кампетэнцыі ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння, недапушчэння абмежавання паўнамоцтваў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Артыкул 4. Прававая аснова мясцовага кіравання і самакіравання

Мясцовае кіраванне і самакіраванне арганізуюцца і ажыццяўляюцца на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 5. Роля Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў ва ўдасканальванні арганізацыі работы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі

1. Саветы праводзяць мерапрыемствы па ўдасканальванні арганізацыі работы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі, у тым ліку па ўкараненні ў дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый заяўнага прынцыпу аднаго акна, а таксама ўдзельнічаюць у ажыццяўленні кантролю за правядзеннем такіх мерапрыемстваў на адпаведнай тэрыторыі.

2. У мэтах удасканальвання арганізацыі работы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі Саветы, выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

2.1. разглядаюць звароты грамадзян, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асобаў (далей — звароты грамадзян і юрыдычных асобаў), у тым ліку з выездам на месца, вядуць кнігу заўваг і прапаноў;

2.2. прымаюць неабходныя меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ўдзельнічаюць у ажыццяўленні кантролю за своечасовым і якасным вырашэннем дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі пытанняў, якія ўтрымліваюцца ў зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў;

2.3. арганізуюць асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў (далей — асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў);

2.4. ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры, на сістэматычнай аснове праводзяць мерапрыемствы па іх спрашчэнні, у тым ліку шляхам скарачэння колькасці дакументаў, неабходных для іх ажыццяўлення, тэрмінаў ажыццяўлення такіх працэдур, накіравання прапаноў у адпаведныя дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі.

Артыкул 6. Роля Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў у забеспячэнні сацыяльнай абароны грамадзян

Саветы, выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, прымаюць меры па забеспячэнні сацыяльнай абароны грамадзян на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку шляхам прадастаўлення льгот па падатках, зборах (пошлінах), дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, прызначэння і выплаты пенсій, дапамог, аказання іншых відаў сацыяльнай падтрымкі.

Артыкул 7. Асацыяцыі Саветаў. Нацыянальная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў

1. Саветы ў мэтах эфектыўнага ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў, абароны агульных інтарэсаў і аказання ўзаемадапамогі ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння, іншага садзейнічання ажыццяўленню функцый мясцовага самакіравання маюць права ствараць аб'яднанні ў форме асацыяцый Саветаў. Асацыяцыі Саветаў, Мінскі гарадскі Савет могуць ствараць Нацыянальную асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Дзяржаўная рэгістрацыя асацыяцый, названых у частцы першай гэтага пункта, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі для асацыяцый (саюзаў) некамерцыйных арганізацый.

2. Асацыяцыі, названыя ў частцы першай пункта 1 гэтага артыкула, з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі, маёмасць якіх фарміруецца за кошт узносаў іх членаў і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

Фінансаванне дзейнасці названых асацыяцый ажыццяўляецца за кошт прыналежных ім грашовых сродкаў і іншай маёмасці, у тым ліку атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Артыкул 8. Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Для ўзаемадзеяння з органамі мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь можа стварацца Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання. Палажэнне аб гэтым Савеце зацвярджаецца Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Глава 2
Саветы

Артыкул 9. Саветы

1. Саветы з'яўляюцца прадстаўнічымі дзяржаўнымі органамі, якія ствараюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, і асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання.

2. Саветы ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

3. Саветы падсправаздачныя ў сваёй дзейнасці грамадзянам, адказныя перад імі.

4. Саветы з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі.

Артыкул 10. Выбранне Савета. Тэрмін паўнамоцтваў Савета

1. Савет выбіраецца грамадзянамі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні тэрмінам на чатыры гады ў парадку, устаноўленым Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

2. Паўнамоцтвы Савета пачынаюцца з дня адкрыцця першай пасля выбараў сесіі Савета і захоўваюцца да адкрыцця першай сесіі Савета новага склікання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 24 гэтага Закона.

Артыкул 11. Дзейнасць Савета

1. Савет у сваёй дзейнасці па рашэнні пытанняў мясцовага значэння зыходзіць з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, удзельнічае ў абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага значэння, якія закранаюць інтарэсы адпаведнай тэрыторыі, уносіць па іх свае прапановы ў адпаведныя дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, выконвае рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў.

2. Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у форме сесій і праз дзейнасць органаў Савета, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі Савета сваіх паўнамоцтваў, у тым ліку праз стварэнне і дзейнасць дэпутацкіх груп і іншых дэпутацкіх аб'яднанняў.

3. Органамі Савета з'яўляюцца прэзідыум, пастаянныя і часовыя камісіі Савета.

4. Савет арганізуе сваю работу на падставе рэгламенту, які зацвярджаецца Саветам, у якім вызначаюцца парадак падрыхтоўкі, унясення і разгляду пытанняў на сесіях Савета і пасяджэннях яго органаў, галасавання па прымаемых рашэннях, фарміравання і дзейнасці камісій Савета, заслухоўвання справаздач аб іх рабоце, разгляду запытаў дэпутатаў Савета і вырашэння іншых пытанняў арганізацыі работы Савета і яго органаў, а таксама адказнасць дэпутатаў Савета за няўдзел у яго рабоце без уважлівых прычын.

5. Вышэйстаячыя Саветы ажыццяўляюць каардынацыю дзейнасці ніжэйстаячых Саветаў і іх органаў, аказваюць ім арганізацыйна-метадычную дапамогу.

6. Арганізацыйна-тэхнічнае і іншае забеспячэнне дзейнасці Савета і створаных ім органаў ажыццяўляецца апаратам Савета і выканкамам за кошт сродкаў адпаведнага мясцовага бюджэту. Колькасць апарату Савета вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

7. Пытанні, якія закранаюць інтарэсы сумежных тэрыторый, вырашаюцца адпаведнымі Саветамі сумесна.

Артыкул 12. Сесія Савета

1. Асноўнай формай дзейнасці Савета з'яўляецца сесія, якая склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз у квартал. Першая сесія нававыбранага Савета склікаецца адпаведнай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй пры выбранні больш як паловы дэпутатаў ад агульнай колькасці, устаноўленай для гэтага Савета, не пазней чым праз 30 дзён пасля выбараў. Сесіі Савета праводзяцца ў форме пасяджэнняў у парадку, вызначаным рэгламентам Савета.

2. Першае пасяджэнне нававыбранага Савета да выбрання старшыні Савета вядзе старшыня тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, а ў яго адсутнасць — член названай камісіі, які выконвае абавязкі яе старшыні.

3. Сесіі Савета склікаюцца і праводзяцца ў адпаведнасці з рэгламентам Савета старшынёй Савета, а ў выпадку яго адсутнасці або па яго даручэнні — яго намеснікам. Сесія Савета склікаецца прэзідыумам Савета або старшынёй Савета:

3.1. па ініцыятыве не менш чым адной трэці з ліку выбраных дэпутатаў Савета, старшыні адпаведнага выканкама, а таксама па ініцыятыве не менш як 10 працэнтаў грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і пражываюць на адпаведнай тэрыторыі;

3.2. па патрабаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь альбо вышэйстаячага Савета — у выпадку ўшчамлення Саветам правоў і законных інтарэсаў грамадзян, іншага парушэння заканадаўства.

4. Сесія Савета праводзіцца адкрыта і галосна, за выключэннем выпадку, калі па рашэнні Савета неабходна правядзенне закрытага пасяджэння. Сесія правамоцная, калі ў ёй бяруць удзел не менш як дзве трэці ад ліку выбраных дэпутатаў.

5. Прапановы па пытаннях для разгляду на сесіі Савета могуць уносіць старшыня Савета, прэзідыум і іншыя органы Савета, дэпутаты Савета, старшыня выканкама (кіраўнік мясцовай адміністрацыі), выканкам (мясцовая адміністрацыя), органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, мясцовыя сходы, а таксама ў адпаведнасці з артыкулам 35 гэтага Закона — грамадзяне.

Артыкул 13. Рашэнні Савета

1. Па пытаннях, разгледжаных на сесіях, Савет прымае рашэнні.

2. Рашэнні Савета прымаюцца на сесіі Савета простай большасцю галасоў ад ліку выбраных дэпутатаў тайным або адкрытым галасаваннем, у тым ліку пайменным. Рашэнне аб самароспуску Савета прымаецца не менш чым дзвюма трэцімі галасоў ад ліку выбраных дэпутатаў. Форма галасавання вызначаецца ў парадку, устаноўленым рэгламентам Савета.

Артыкул 14. Утварэнне органаў Савета

Савет самастойна ўтварае свае органы не пазней чым у двухмесячны тэрмін з дня склікання першай сесіі, вызначае іх структуру і паўнамоцтвы, устанаўлівае выдаткі на іх утрыманне ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 15. Прэзідыум Савета

1. У Саветах абласнога і базавага ўзроўняў ствараюцца прэзідыумы.

У склад прэзідыума Савета ўваходзяць старшыня Савета, яго намеснік (намеснікі), старшыні пастаянных камісій Савета. Па рашэнні Савета ў склад яго прэзідыума могуць уваходзіць іншыя дэпутаты Савета.

2. Пасяджэнні прэзідыума Савета праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз у квартал.

Пасяджэнні прэзідыума Савета склікаюцца і праводзяцца старшынёй Савета, а ў выпадку яго адсутнасці — яго намеснікам. Пасяджэнне прэзідыума Савета правамоцнае, калі на ім прысутнічае не менш як дзве трэці ад яго поўнага складу. Рашэнні прэзідыума Савета прымаюцца простай большасцю галасоў ад яго поўнага складу тайным або адкрытым галасаваннем, у тым ліку пайменным, у парадку, устаноўленым рэгламентам Савета.

3. Прэзідыум Савета ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам і рэгламентам Савета:

3.1. арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій Савета, паведамляе дэпутатам Савета і даводзіць да ведама грамадзян інфармацыю аб часе і месцы правядзення сесій Савета, а таксама аб пытаннях, якія ўносяцца на разгляд Савета, і прынятых па іх рашэннях;

3.2. забяспечвае кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;

3.3. уносіць на разгляд Савета прапановы аб стварэнні пастаянных і часовых камісій Савета, каардынуе дзейнасць пастаянных і часовых камісій, дэпутацкіх груп і іншых дэпутацкіх аб'яднанняў;

3.4. аказвае садзейнічанне дэпутатам Савета ў ажыццяўленні імі дэпутацкай дзейнасці, уключаючы правядзенне імі асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў, падрыхтоўку справаздач перад выбаршчыкамі, забяспечвае іх неабходнай інфармацыяй;

3.5. уносіць на сесіі Савета прапановы па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем паўнамоцтваў дэпутатаў Савета, у тым ліку з вызваленнем дэпутатаў ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў на час падрыхтоўкі і правядзення сесій Савета і пасяджэнняў яго органаў;

3.6. арганізуе ўзаемадзеянне Савета з іншымі Саветамі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі арганізацыямі і органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

3.7. забяспечвае галоснасць работы Савета;

3.8. арганізуе абмеркаванне грамадзянамі праектаў рашэнняў Савета, іншых важных пытанняў мясцовага значэння, забяспечвае шырокі ўдзел арганізацый і грамадзян у распрацоўцы, прыняцці і рэалізацыі рашэнняў Савета па пытаннях мясцовага значэння;

3.9. уносіць на разгляд сесій Савета пытанне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутатаў Савета;

3.10. прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты дэпутатаў Савета і дае на іх адказы ў парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам;

3.11. забяспечвае разгляд паступіўшых у Савет зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесій Савета;

3.12. інфармуе Савет аб сваёй дзейнасці;

3.13. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 16. Пастаянныя камісіі Савета

1. Для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, што адносяцца да распараджэння Савета, а таксама арганізацыі і кантролю за выкананнем рашэнняў Савета і вышэйстаячых у дачыненні да Савета дзяржаўных органаў на сесіях Савета з ліку дэпутатаў Савета выбіраюцца пастаянныя камісіі Савета. У Саветах пярвічнага ўзроўню пастаянныя камісіі, за выключэннем мандатных, могуць не ўтварацца.

2. Пастаянныя камісіі па пытаннях, што адносяцца да іх распараджэння, прымаюць рашэнні ў парадку, устаноўленым рэгламентам Савета.

3. Пастаянныя камісіі Савета ўзначальваюць старшыні пастаянных камісій.

4. У пасяджэнні пастаяннай камісіі Савета могуць браць удзел з правам дарадчага голасу дэпутаты, якія ўваходзяць у склад іншых пастаянных камісій гэтага Савета, запрошаныя старшынёй камісіі эксперты і іншыя спецыялісты, а таксама дэпутаты іншых Саветаў пры прыняцці рашэння, якое закранае інтарэсы грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у склад Савета якой выбраныя гэтыя дэпутаты.

5. Рэкамендацыі, якія ўтрымліваюцца ў рашэннях пастаянных камісій Савета, падлягаюць разгляду адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі. Аб выніках разгляду такіх рэкамендацый і прынятых мерах паведамляецца пастаянным камісіям Савета ў месячны тэрмін.

Артыкул 17. Кампетэнцыя Саветаў

1. Саветы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

1.1. прадстаўляюць інтарэсы адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;

1.2. зацвярджаюць праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, мясцовы бюджэт і справаздачу аб яго выкананні;

1.3. зацвярджаюць прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

1.4. зацвярджаюць рэгіянальныя праграмы, канцэпцыі (Саветы пярвічнага ўзроўню — планы мерапрыемстваў) па пытаннях жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі, дарожнага будаўніцтва, камунальна-бытавога і сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, сацыяльнай падтрымкі дзяцей, моладзі, ветэранаў, інвалідаў і пажылых людзей, падтрымкі малога прадпрымальніцтва, аховы здароўя, адукацыі, фізічнай культуры і спорту, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, паляпшэння ўмоў і аховы працы, забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і па іншых пытаннях мясцовага значэння, ажыццяўляюць кантроль за выкананнем гэтых праграм, канцэпцый (планаў мерапрыемстваў) і зацвярджаюць справаздачы аб іх выкананні;

1.5. вызначаюць у межах, устаноўленых законам, парадак кіравання і распараджэння ўласнасцю адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (далей, калі не названа іншае, — камунальная ўласнасць);

1.6. распараджаюцца прыроднымі рэсурсамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, а таксама ажыццяўляюць кантроль за іх выкарыстаннем;

1.7. устанаўліваюць у адпаведнасці з законам мясцовыя падаткі і зборы;

1.8. прадастаўляюць або даручаюць выканаўчым і распарадчым органам прадастаўляць у парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і законамі, ільготы па падатках, зборах (пошлінах), якія цалкам выплачваюцца ў мясцовыя бюджэты;

1.9. вызначаюць стаўкі плацяжоў у выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі (у тым ліку стаўкі платы за арэнду паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў, водных аб'ектаў);

1.10. вырашаюць пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання;

1.11. прызначаюць мясцовыя рэферэндумы;

1.12. каардынуюць дзейнасць органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

1.13. садзейнічаюць развіццю прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, сферы паслуг, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, асабістых падсобных гаспадарак;

1.14. удзельнічаюць у ажыццяўленні мерапрыемстваў па захаванні і адраджэнні гісторыка-культурных каштоўнасцяў;

1.15. удзельнічаюць у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выкананні мерапрыемстваў па грамадзянскай абароне, забеспячэнні пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

1.16. зацвярджаюць рэгламент і структуру Савета;

1.17. штогод зацвярджаюць каштарыс выдаткаў Савета;

1.18. вырашаюць пытанні прызнання паўнамоцтваў дэпутатаў Савета, датэрміновага спынення іх паўнамоцтваў;

1.19. выбіраюць і датэрмінова вызваляюць ад паўнамоцтваў старшыню Савета і яго намесніка (намеснікаў);

1.20. зацвярджаюць на пасадзе старшыню выканкама;

1.21. утвараюць і ліквідуюць органы Савета, зацвярджаюць і змяняюць іх склад, выбіраюць і вызваляюць ад паўнамоцтваў старшыняў і намеснікаў старшыняў (пры іх наяўнасці) гэтых органаў;

1.22. вырашаюць пытанні аб удзеле ў стварэнні асацыяцый, названых у частцы першай пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона, аб уваходжанні або выхадзе з іх;

1.23. разглядаюць запыты дэпутатаў Савета і прымаюць па іх рашэнні;

1.24. заслухоўваюць справаздачы старшыні Савета, а таксама органаў Савета, службовых асобаў, якія выбіраюцца, прызначаюцца або зацвярджаюцца старшынёй Савета, справаздачы і іншую інфармацыю старшыні і іншых службовых асобаў адпаведнага выканкама па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Савета;

1.25. вырашаюць пытанні дэлегавання асобных паўнамоцтваў Саветам іншых тэрытарыяльных узроўняў, выканкамам, іх старшыням, органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

1.26. вызначаюць тэрміны і парадак вызвалення ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў дэпутатаў Савета, якія працуюць на падставе працоўных дагавораў (кантрактаў), на час падрыхтоўкі і правядзення сесій Савета і пасяджэнняў яго органаў;

1.27. адмяняюць не адпаведныя заканадаўству распараджэнні старшыні Савета і старшыні адпаведнага выканкама, рашэнні адпаведнага выканкама, рашэнні ніжэйстаячага Савета і распараджэнні яго старшыні;

1.28. выступаюць заснавальнікамі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі;

1.29. прымаюць рашэнні аб самароспуску;

1.30. ажыццяўляюць міжнароднае супрацоўніцтва;

1.31. ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

2. Паўнамоцтвы, прадугледжаныя падпунктамі 1.2, 1.5, 1.7, 1.11 пункта 1 гэтага артыкула, адносяцца да выключнай кампетэнцыі Саветаў. Паўнамоцтвы, якія адносяцца да выключнай кампетэнцыі Саветаў, а таксама паўнамоцтвы, прадугледжаныя падпунктамі 1.3, 1.4, 1.8—1.10, 1.16—1.30 пункта 1 гэтага артыкула, ажыццяўляюцца выключна на сесіях Савета.

Артыкул 18. Асаблівасці кампетэнцыі Саветаў абласнога ўзроўню

Саветы абласнога ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

забяспечваюць збалансаванасць бюджэтаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на адпаведнай тэрыторыі;

рэгулююць парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур на адпаведнай тэрыторыі;

аказваюць дзяржаўную падтрымку юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам індывідуальна ў выглядзе змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падаткаў і пеняў, якія цалкам выплачваюцца ў мясцовыя бюджэты, выдзялення бюджэтных сродкаў з мясцовых бюджэтаў, вызвалення ад пералічэння ў бюджэт даходаў, атрыманых ад перадачы ў карыстанне маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, на ўмовах, аналагічных вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

зацвярджаюць гранічны памер доўгу органаў мясцовага кіравання і самакіравання на чарговы фінансавы год;

вызначаюць меры сацыяльнай падтрымкі дзяцей, моладзі, ветэранаў, інвалідаў і пажылых людзей;

зацвярджаюць прыкладнае палажэнне аб органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

прысвойваюць званне ганаровага грамадзяніна вобласці (горада Мінска), вызначаюць парадак прысваення такога звання і асаблівасці статусу ганаровага грамадзяніна;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 19. Асаблівасці кампетэнцыі Саветаў базавага ўзроўню

1. Саветы базавага ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

1.1. зацвярджаюць тэрытарыяльныя планы развіцця раёнаў, генеральныя планы гарадоў раённага падпарадкавання і іншых населеных пунктаў, размешчаных на адпаведнай тэрыторыі;

1.2. зацвярджаюць гранічны памер доўгу органаў мясцовага кіравання і самакіравання на чарговы фінансавы год;

1.3. прысвойваюць званне ганаровага грамадзяніна адпаведна горада, раёна, вызначаюць парадак прысваення такога звання і асаблівасці статусу ганаровага грамадзяніна;

1.4. ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

2. Гарадскія Саветы (гарадоў з раённым падзелам) акрамя ажыццяўлення паўнамоцтваў, названых у пункце 1 гэтага артыкула:

2.1. вылучаюць кандыдатаў у члены калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

2.2. ажыццяўляюць кантроль за дзейнасцю органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

2.3. у выпадку, прадугледжаным абзацам трэцім артыкула 32 гэтага Закона, прымаюць рашэнне аб ліквідацыі калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Артыкул 20. Асаблівасці кампетэнцыі Саветаў пярвічнага ўзроўню

Саветы пярвічнага ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

уносяць у Савет і выканкам базавага ўзроўню прапановы па сацыяльнай абароне грамадзян;

уносяць у Савет базавага ўзроўню прапановы аб памерах адлічэнняў ад мясцовых падаткаў і збораў, сумах датацый у бюджэты пярвічнага ўзроўню;

вылучаюць кандыдатаў у члены калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

зацвярджаюць палажэнне аб аднаасобным органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

ажыццяўляюць кантроль за дзейнасцю органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

у выпадку, прадугледжаным абзацам трэцім артыкула 32 гэтага Закона, прымаюць рашэнне аб ліквідацыі калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 21. Старшыня Савета

1. Дзейнасцю Савета кіруе старшыня Савета, падсправаздачны Савету, які яго абраў.

Старшыня Савета з'яўляецца дзяржаўным служачым.

2. Старшыня Савета абіраецца з ліку дэпутатаў на сесіі адпаведнага Савета шляхам тайнага галасавання і выконвае свае абавязкі да адкрыцця першай сесіі Савета новага склікання.

3. Кандыдатуры на пасаду старшыні Савета абласнога ўзроўню ўносяцца дэпутатамі адпаведнага Савета, кандыдатуры на пасаду старшыні Савета базавага ўзроўню — дэпутатамі адпаведнага Савета і старшынёй вышэйстаячага Савета. У тым жа парадку ўносяцца прапановы аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў старшыні Савета.

Старшыня Савета лічыцца абраным, калі за яго кандыдатуру прагаласавала больш за палову ад колькасці абраных дэпутатаў адпаведнага Савета.

4. Старшыня Савета першаснага ўзроўню адначасова па пасадзе з'яўляецца старшынёй адпаведнага выканкама. Асаблівасці парадку абрання старшыні Савета першаснага ўзроўню вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

5. Паўнамоцтвы старшыні Савета датэрмінова спыняюцца па падставах і ў парадку, вызначаным законамі Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 1992 года "Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 13,
ст. 217; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 6, 2/1181) і ад 14 чэрвеня 2003 года "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 70, 2/953), і па іншых падставах у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Артыкул 22. Кампетэнцыя старшыні Савета

1. Старшыня Савета ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама рашэннямі вышэйстаячых Саветаў, распараджэннямі іх старшыняў, рашэннямі адпаведнага Савета і іншых дзяржаўных органаў, прынятымі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

2. Старшыня Савета ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам:

2.1. узначальвае Савет, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;

2.2. прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;

2.3. зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;

2.4. склікае сесіі Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе пасяджэнні Савета;

2.5. арганізоўвае кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;

2.6. прызначае на пасады і вызваляе ад пасадаў работнікаў апарата Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;

2.7. запрашае на пасяджэнні Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;

2.8. накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;

2.9. падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэнні;

2.10. арганізоўвае разгляд запытаў дэпутатаў Савета;

2.11. арганізоўвае працу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі Савета;

2.12. ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў;

2.13. дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, падае сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у год, справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;

2.14. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

3. Старшыня Савета абласнога, базавага ўзроўняў акрамя ажыццяўлення паўнамоцтваў, названых у пункце 2 гэтага артыкула:

3.1. уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;

3.2. узначальвае прэзідыум Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэнні, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў прэзідыума Савета;

3.3. дае сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у год справаздачы аб дзейнасці прэзідыума Савета.

4. Старшыня Савета першаснага ўзроўню, акрамя ажыццяўлення паўнамоцтваў, названых у пункце 2 гэтага артыкула, выконвае функцыі, аднесеныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства да кампетэнцыі прэзідыума Савета.

Артыкул 23. Намеснік (намеснікі) старшыні Савета

1. Намеснік (намеснікі) старшыні Савета абіраецца Саветам з ліку дэпутатаў на сесіі адпаведнага Савета па прадстаўленні старшыні Савета на тэрмін паўнамоцтваў Савета шляхам тайнага або адкрытага галасавання і выконвае свае абавязкі да адкрыцця першай сесіі Савета новага склікання.

2. Намеснік (намеснікі) старшыні Савета лічыцца абраным, калі за яго кандыдатуру прагаласавала больш за палову ад колькасці абраных дэпутатаў адпаведнага Савета.

3. Намеснік (намеснікі) старшыні Савета выконвае абавязкі старшыні Савета ў выпадку яго адсутнасці і ў межах сваёй кампетэнцыі, вызначанай у рэгламенце Савета, арганізоўвае дзейнасць Савета і яго органаў.

4. Паўнамоцтвы намесніка (намеснікаў) старшыні Савета могуць быць датэрмінова спынены Саветам у парадку, вызначаным для яго абрання.

Артыкул 24. Датэрміновае спыненне паўнамоцтваў (роспуск) Савета

1. Паўнамоцтвы Савета могуць быць датэрмінова спынены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у выпадку:

1.1. сістэматычнага (больш за два разы) або грубага парушэння Саветам патрабаванняў заканадаўства;

1.2. калі Савет не менш за тры разы запар не змог сабрацца на сесію з-за няяўкі дэпутатаў Савета па няўважлівых прычынах;

1.3. калі Савет на працягу двух месяцаў з дня склікання першай сесіі Савета не ўтварыў свае органы.

2. Паўнамоцтвы Савета могуць быць датэрмінова спынены:

2.1. па рашэнні гэтага Савета — у выпадку самароспуску;

2.2. па рашэнні вышэйстаячага Савета або Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — у выпадку змянення адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў вызначаным заканадаўствам парадку.

Глава 3

Тэрытарыяльнае грамадскае
самакіраванне

Артыкул 25. Тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне

1. Тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне — дзейнасць грамадзян на добраахвотнай аснове па месцы іх жыхарства на частцы тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (тэрыторыі мікрараёнаў, жыллёвых комплексаў, кварталаў, вуліц, двароў, аграгарадкоў, пасёлкаў, вёсак і інш.) у мэтах вырашэння пытанняў мясцовага значэння непасрэдна або праз органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання — арганізацыйная форма ажыццяўлення грамадзянамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

2. На адпаведнай частцы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі можа быць створаны толькі адзін орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Артыкул 26. Мэта, задачы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

1. Асноўнай мэтай тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з'яўляюцца развіццё і ажыццяўленне на адпаведнай частцы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ініцыятыў грамадзян па пытаннях мясцовага значэння.

2. Асноўнымі задачамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з'яўляюцца:

2.1. садзейнічанне ў рэалізацыі правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян;

2.2. аказанне дапамогі выканаўчым і распарадчым органам, Саветам у працы з грамадзянамі;

2.3. вывучэнне, аналіз і ўлік думкі грамадзян па пытаннях эканамічнага і сацыяльнага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;

2.4. прыцягненне грамадзян да вырашэння пытанняў паляпшэння захаванасці, эксплуатацыі, рамонту, добраўпарадкавання жылых дамоў і прыдамавых тэрыторый;

2.5. удзел у мерапрыемствах па сацыяльнай падтрымцы сем'яў і розных катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў такой падтрымцы (дзяцей, моладзі, пажылых людзей, інвалідаў і іншых);

2.6. садзейнічанне ў арганізацыі вольнага часу грамадзян;

2.7. удзел у арганізацыі працы з праблемнымі сем'ямі;

2.8. садзейнічанне дабрачыннасці;

2.9. садзейнічанне адраджэнню і захаванню культурных каштоўнасцяў, нацыянальных звычаяў і традыцый, развіццю мастацкай і тэхнічнай творчасці;

2.10. садзейнічанне ўпаўнаважаным органам у ажыццяўленні дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў;

2.11. садзейнічанне ў ажыццяўленні нарматворчай ініцыятывы грамадзян па пытаннях мясцовага значэння;

2.12. садзейнічанне ў вырашэнні іншых пытанняў мясцовага значэння.

Артыкул 27. Органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

1. Орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання можа з'яўляцца калегіяльным органам або аднаасобным органам.

2. Калегіяльны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання можа стварацца без утварэння юрыдычнай асобы або ў выглядзе юрыдычнай асобы.

3. Калегіяльны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, створаны ў выглядзе юрыдычнай асобы, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй.

Парадак стварэння, дзейнасці і спынення дзейнасці калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, створанага ў выглядзе юрыдычнай асобы, вызначаецца заканадаўствам аб юрыдычнай асобе адпаведнай арганізацыйна-прававой формы з улікам палажэнняў артыкула 26 гэтага Закона.

4. Калегіяльны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання без утварэння юрыдычнай асобы ствараецца і дзейнічае ў адпаведнасці з гэтым Законам і палажэннем аб органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, які зацвярджаецца мясцовым сходам на аснове прыкладнага палажэння, якое зацвярджаецца Саветам абласнога ўзроўню з улікам патрабаванняў гэтага Закона.

5. Аднаасобны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (стараста, старэйшына і інш.) ствараецца і дзейнічае ў адпаведнасці з гэтым Законам і палажэннем, якое зацвярджаецца адпаведным Саветам на аснове прыкладнага палажэння, якое зацвярджаецца Саветам абласнога ўзроўню з улікам патрабаванняў гэтага Закона. Улік аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ажыццяўляецца адпаведнымі выканаўчымі і распарадчымі органамі першаснага ўзроўню.

6. Орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання падсправаздачны ў сваёй дзейнасці мясцоваму сходу і адпаведнаму Савету.

Кантроль за дзейнасцю органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ажыццяўляе адпаведны Савет.

Артыкул 28. Паўнамоцтвы мясцовага сходу па пытаннях стварэння і дзейнасці органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

1. У дачыненні да калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання мясцовы сход:

1.1. прымае рашэнне аб стварэнні і ліквідаванні органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

1.2. зацвярджае палажэнне аб органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і ўносіць у яго змяненні і (або) дапаўненні;

1.3. выбірае членаў органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (з іх згоды) з ліку ўдзельнікаў мясцовага сходу і прымае рашэнне аб спыненні членства ў органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Парадак абрання членаў органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання на мясцовым сходзе вызначаецца адпаведным Саветам з улікам палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2000 года "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь,
2000 г., № 67, 2/186);

1.4. вызначае арганізацыйную структуру органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

1.5. разглядае пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, і ўносіць па іх прапановы ў гэты орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

2. Рашэнні мясцовага сходу, прынятыя ў рамках яго паўнамоцтваў, з'яўляюцца абавязковымі для органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

3. Рашэнні мясцовага сходу, а таксама іншая інфармацыя аб дзейнасці органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якая з'явілася прадметам разгляду мясцовага сходу, даводзяцца да ўдзельнікаў мясцовага сходу, членаў органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і іншых зацікаўленых асобаў шляхам рассылкі матэрыялаў у дзесяцідзённы тэрмін з дня правядзення адпаведнага мясцовага сходу.

Артыкул 29. Членства ў калегіяльным органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

1. Членамі калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання могуць з'яўляцца грамадзяне, якія дасягнулі васямнаццацігадовага ўзросту, пастаянна пражываюць на частцы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на якой ствараецца гэты орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

2. Кандыдаты ў члены калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання могуць вылучацца грамадзянамі, а таксама гарадскімі (гарадоў з раённым падзелам, гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковымі, сельскімі Саветамі, выканаўчымі і распарадчымі органамі першаснага ўзроўню.

3. Члены калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання выбіраюцца адкрытым або тайным галасаваннем на мясцовым сходзе. Форма галасавання вызначаецца мясцовым сходам.

Тэрмін паўнамоцтваў членаў органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання не можа перавышаць тэрмін паўнамоцтваў Савета адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

4. У склад калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ўваходзяць старшыня, намеснік старшыні і іншыя члены органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

5. Кіраванне калегіяльным органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ажыццяўляе старшыня органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а ў яго адсутнасць — намеснік старшыні органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якія выбіраюцца і вызваляюцца ад абавязкаў на пасяджэнні калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з ліку яго членаў па ўзгадненні з адпаведным Саветам.

6. Старшыня калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання падсправаздачны па ўсіх пытаннях сваёй дзейнасці гэтаму органу тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, мясцоваму сходу і адпаведнаму Савету.

7. Старшыня калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, забяспечвае выкананне органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання рашэнняў мясцовага сходу, нясе адказнасць за дзейнасць гэтага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

8. Паўнамоцтвы старшыні, намесніка старшыні калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання спыняюцца:

8.1. па рашэнні гэтага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прынятым у тым ліку па прапанове адпаведнага Савета, членаў гэтага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, мясцовага сходу або грамадзян, якія пастаянна пражываюць на частцы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на якой створаны гэты орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, — у выпадку неналежнага выканання імі сваіх абавязкаў;

8.2. па ўласным жаданні — на падставе пісьмовай заявы;

8.3. у выпадку спынення членства ў гэтым органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

9. Члены калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання маюць права:

9.1. у парадку, вызначаным заканадаўствам і палажэннем аб гэтым органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, удзельнічаць у кіраванні справамі органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

9.2. атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

10. Члены калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання абавязаны выконваць патрабаванні палажэння аб гэтым органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і рашэнні мясцовага сходу.

11. Членства ў калегіяльным органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання спыняецца:

11.1. па рашэнні мясцовага сходу, калі член органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання сістэматычна без уважлівых прычын не выконвае ўскладзеныя на яго абавязкі;

11.2. па ўласным жаданні — на падставе пісьмовай заявы;

11.3. у выпадку заканчэння тэрміну паўнамоцтваў члена органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

11.4. у выпадку выезду члена органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання на месца жыхарства за межы часткі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на якой створаны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

11.5. у выпадку прызнання члена органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання недзеяздольным у вызначаным парадку;

11.6. у выпадку смерці члена органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прызнання яго без вестак адсутным або абвяшчэння памерлым.

Артыкул 30. Рэгістрацыя калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

1. Для рэгістрацыі калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання на працягу месяца пасля яго заснавання ў адпаведны выканаўчы і распарадчы орган падаюцца:

1.1. заява, аформленая ў парадку, вызначаным Саветам абласнога ўзроўню;

1.2. палажэнне аб калегіяльным органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

1.3. пратакол мясцовага сходу, які змяшчае звесткі аб заснаванні органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, зацвярджэнні палажэння аб ім і абранні яго членаў;

1.4. спіс удзельнікаў мясцовага сходу з пазначэннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, года нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства;

1.5. спіс членаў органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з пазначэннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, даты нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства і нумара хатняга (мабільнага) тэлефона, месца працы (вучобы) і нумара службовага тэлефона, пасады ў органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

2. Рэгістрацыя калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ажыццяўляецца адпаведным выканаўчым і распарадчым органам на працягу дзесяці дзён пасля падачы дакументаў, названых у пункце 1 гэтага артыкула.

Выканаўчы і распарадчы орган у пяцідзённы тэрмін пасля рэгістрацыі калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання паведамляе аб гэтым старшыні органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў пісьмовай форме і выдае яму пасведчанне аб рэгістрацыі калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

3. Падставай для адмовы ў рэгістрацыі калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з'яўляюцца:

3.1. супярэчнасці палажэння аб органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання заканадаўству, прыкладнаму палажэнню аб калегіяльным органе тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, зацверджанаму Саветам абласнога ўзроўню;

3.2. неадпаведнасць мэты і задач дзейнасці органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, названых у палажэнні аб ім, мэце і задачам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, вызначаным артыкулам 26 гэтага Закона;

3.3. невыкананне нормаў прадстаўніцтва, а таксама невыкананне вызначанага парадку вылучэння грамадзянамі ўпаўнаважаных для ўдзелу ў мясцовым сходзе, вызначанага парадку ўдзелу грамадзян у такім сходзе, абрання членаў органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання на мясцовым сходзе.

4. Калегіяльны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання лічыцца створаным з дня яго рэгістрацыі.

Артыкул 31. Парадак дзейнасці органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

1. Пасяджэнні калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у паўгоддзе.

2. Пасяджэнне калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання правамоцнае, калі ў ім бяруць удзел не менш за дзве трэці яго членаў.

Грамадзяне маюць права свабоднага доступу на пасяджэнні калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, удзелу ў яго працы з правам дарадчага голасу.

3. Рашэнне калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання прымаецца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў ад агульнай колькасці прысутных на пасяджэнні яго членаў.

4. Рашэнні органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання распаўсюджваюцца толькі на грамадзян, якія пастаянна пражываюць на частцы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на якой створаны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, і выконваюцца грамадзянамі на добраахвотнай аснове.

Артыкул 32. Ліквідаванне калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

Калегіяльны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання можа быць ліквідаваны па рашэнні:

мясцовага сходу;

Савета ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння ім патрабаванняў заканадаўства.

Глава 4
Мясцовы сход, мясцовы рэферэндум і іншыя формы мясцовага самакіравання

Артыкул 33. Мясцовы сход

1. Мясцовы сход — сумесная прысутнасць групы грамадзян, якія сабраліся для абмеркавання пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця рэспубліканскага або мясцовага значэння, асноўная форма непасрэднага ўдзелу грамадзян у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы.

2. Парадак ініцыявання, склікання, правядзення мясцовых сходаў, а таксама іх кампетэнцыя вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах" і гэтым Законам.

Артыкул 34. Мясцовы рэферэндум

1. Для вырашэння пытанняў, якія маюць найважнейшае значэнне для насельніцтва адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і аднесеныя да кампетэнцыі адпаведных Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, могуць праводзіцца мясцовыя рэферэндумы.

2. Парадак правядзення мясцовых рэферэндумаў, а таксама пералік пытанняў, якія не могуць быць вынесеныя на мясцовы рэферэндум, вызначаюцца законам.

Артыкул 35. Iніцыятыва грамадзян па прыняцці рашэнняў Савета

1. Грамадзяне маюць права па пытаннях мясцовага значэння ў вызначаным парадку ўносіць у Савет праекты рашэнняў або матываваныя прапановы аб неабходнасці прыняцця, змянення, дапаўнення, тлумачэння, прыпынення дзеяння, прызнання страціўшымі сілу, адмены рашэнняў Савета альбо іх асобных палажэнняў.

2. Праекты рашэнняў па пытаннях мясцовага значэння, унесеныя грамадзянамі ў Савет, падлягаюць абавязковаму разгляду на сесіі Савета з удзелам прадстаўнікоў грамадзян, а вынікі разгляду — апублікаванню ў мясцовых сродках масавай інфармацыі.

Артыкул 36. Удзел грамадзян у фінансаванні і (або) пакрыцці выдаткаў бюджэту на вызначаныя імі мэты

1. Па рашэнні мясцовага сходу або органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання на тэрыторыі горада раённага падпарадкавання, пасёлка гарадскога тыпу, сельсавета можа праводзіцца збор сродкаў на фінансаванне і (або) пакрыццё выдаткаў адпаведнага мясцовага бюджэту на мэты, вызначаныя мясцовым сходам або органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (далей — сродкі самаабкладання).

2. Сродкі самаабкладання ўключаюцца ў адпаведны мясцовы бюджэт і выдаткоўваюцца выключна на мэты, вызначаныя мясцовым сходам або органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

3. Мясцовы сход або орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ўстанаўліваюць памеры адлічэнняў сродкаў самаабкладання, вызначаюць тэрміны іх выплаты з улікам патрабаванняў пункта 4 гэтага артыкула і катэгорыі грамадзян, якія ўдзельнічаюць у адлічэнні гэтых сродкаў, разглядаюць і зацвярджаюць справаздачу выканкама пярвічнага ўзроўню аб выкарыстанні сродкаў самаабкладання.

4. Адлічэнні сродкаў самаабкладання з'яўляюцца добраахвотнымі і ажыццяўляюцца грамадзянамі ў тэрміны, устаноўленыя мясцовым сходам або органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Прыём плацяжоў ажыццяўляецца адпаведным выканкамам пярвічнага ўзроўню.

5. Выканкам пярвічнага ўзроўню забяспечвае правядзенне за кошт сродкаў самаабкладання мерапрыемстваў, вызначаных мясцовым сходам або органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, і робіць справаздачу аб выдаткоўванні гэтых сродкаў перад мясцовым сходам або органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

6. Сродкі самаабкладання, не выкарыстаныя ў бягучым фінансавым годзе, застаюцца на рахунку адпаведнага мясцовага бюджэту і выкарыстоўваюцца ў чарговым фінансавым годзе на гэтыя ж альбо іншыя мэты, вызначаныя мясцовым сходам або органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

7. Кантроль за парадкам адлічэння сродкаў самаабкладання і мэтавым выкарыстаннем сабраных сродкаў ажыццяўляецца выканкамамі базавага ўзроўню.

Артыкул 37. Iншыя формы ўдзелу грамадзян у дзяржаўных і грамадскіх справах

Разам з прадугледжанымі гэтым Законам формамі прамога ўдзелу грамадзян у дзяржаўных і грамадскіх справах мясцовае самакіраванне можа ажыццяўляцца і ў іншых формах, якія не супярэчаць заканадаўству.

Глава 5
Выканаўчыя і распарадчыя органы

Артыкул 38. Выканаўчыя і распарадчыя органы

1. Выканаўчыя і распарадчыя органы з'яўляюцца дзяржаўнымі органамі і ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

2. Выканкам з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі вобласці, горада, раёна, пасёлка, сельсавета, а мясцовая адміністрацыя — на тэрыторыі раёна ў горадзе.

3. Выканкамы абласнога ўзроўню падсправаздачныя і падкантрольныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь.

Выканкамы базавага і пярвічнага ўзроўняў, мясцовыя адміністрацыі падсправаздачныя і падкантрольныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і вышэйстаячым выканкамам.

Выканкамы падсправаздачныя адпаведным Саветам па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі гэтых Саветаў.

Вышэйстаячыя выканаўчыя і распарадчыя органы ажыццяўляюць каардынацыю дзейнасці ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў, аказваюць ім неабходную дапамогу, у тым ліку арганізацыйна-метадычную, матэрыяльную, тэхнічную, інфармацыйную.

4. Выканаўчыя і распарадчыя органы з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі.

Структурныя падраздзяленні выканаўчых і распарадчых органаў могуць надзяляцца правамі юрыдычнай асобы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

5. У склад выканкамаў абласнога і базавага ўзроўняў уваходзяць старшыня выканкама, яго намеснікі, кіраўнік спраў і іншыя члены выканкама.

6. У склад выканкама пярвічнага ўзроўню ўваходзяць старшыня выканкама, намеснік (намеснікі) старшыні выканкама (пры наяўнасці такой пасады ў складзе выканкама пярвічнага ўзроўню), кіраўнік спраў і іншыя члены выканкама.

7. У склад мясцовай адміністрацыі ўваходзяць кіраўнік мясцовай адміністрацыі, яго намеснікі, кіраўнік спраў і іншыя члены мясцовай адміністрацыі.

8. Тыпавая структура абласнога, Мінскага гарадскога, гарадскога (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённага выканкамаў, мясцовых адміністрацый, а таксама колькасць работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў (без персаналу па ахове і абслугоўванні будынкаў) па абласцях і горадзе Мінску, у тым ліку колькасць работнікаў структурных падраздзяленняў выканаўчых і распарадчых органаў, устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

9. Структурныя падраздзяленні выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне (сферы дзейнасці) на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, падпарадкоўваюцца гэтым органам і адначасова адпаведным:

9.1. рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання — структурныя падраздзяленні выканкамаў абласнога ўзроўню;

9.2. структурным падраздзяленням абласных выканкамаў — структурныя падраздзяленні выканкамаў базавага ўзроўню;

9.3. структурным падраздзяленням гарадскіх выканкамаў (гарадоў абласнога падпарадкавання), Мінс-кага гарадскога выканкама — структурныя падраздзяленні мясцовых адміністрацый.

10. Палажэнні аб структурных падраздзяленнях выканкамаў абласнога ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне (сферы дзейнасці), зацвярджаюцца гэтымі выканкамамі па ўзгадненні з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.

Палажэнні аб структурных падраздзяленнях выканкамаў базавага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне (сферы дзейнасці), зацвярджаюцца гэтымі адміністрацыямі па ўзгадненні з адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі абласных выканкамаў.

Палажэнні аб структурных падраздзяленнях мясцовых адміністрацый, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне (сферы дзейнасці), зацвярджаюцца гэтымі выканкамамі па ўзгадненні з адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі гарадскіх выканкамаў (гарадоў абласнога падпарадкавання), Мінскага гарадскога выканкама.

Артыкул 39. Пасяджэнні выканаўчага і распарадчага органа

1. Пасяджэнні выканаўчага і распарадчага органа склікаюцца і праводзяцца старшынёй выканкама (кіраўніком мясцовай адміністрацыі) у адпаведнасці з рэгламентам, які зацвярджаецца выканкамам (мясцовай адміністрацыяй), па меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз на месяц і лічацца правамоцнымі, калі ў іх бярэ ўдзел не менш як дзве трэці членаў ад поўнага складу выканаўчага і распарадчага органа.

2. У пасяджэннях выканаўчага і распарадчага органа ўдзельнічаюць старшыня выканкама (кіраўнік мясцовай адміністрацыі), яго намеснікі, кіраўнік спраў і іншыя члены выканаўчага і распарадчага органа.

На пасяджэннях выканаўчага і распарадчага органа ва ўстаноўленым парадку могуць прысутнічаць прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзяне.

Артыкул 40. Рашэнні выканаўчага і распарадчага органа

1. Выканаўчы і распарадчы орган у межах сваёй кампетэнцыі прымае рашэнні.

2. Рашэнні выканаўчага і распарадчага органа прымаюцца на яго пасяджэнні простай большасцю галасоў ад поўнага складу выканаўчага і распарадчага органа тайным або адкрытым галасаваннем, у тым ліку пайменным. Форма галасавання вызначаецца ў парадку, устаноўленым рэгламентам выканаўчага і распарадчага органа.

Рашэнні выканаўчага і распарадчага органа па асобных пытаннях, якія не церпяць адкладання, могуць прымацца з пісьмовага дазволу старшыні выканкама (кіраўніка мясцовай адміністрацыі) шляхам апытання і візіравання членамі выканаўчага і распарадчага органа праектаў адпаведных рашэнняў.

3. Рашэнні выканаўчага і распарадчага органа падпісваюцца старшынёй выканкама (кіраўніком мясцовай адміністрацыі) і кіраўніком спраў выканкама (мясцовай адміністрацыі). У выпадку адсутнасці кіраўніка спраў выканкама (мясцовай адміністрацыі) рашэнні выканаўчага і распарадчага органа падпісваюцца асобай, якая выконвае яго абавязкі.

4. У неабходных выпадках выканаўчыя і распарадчыя органы могуць прымаць сумесныя рашэнні па пытаннях, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю.

Артыкул 41. Кампетэнцыя выканкамаў

Выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

прадстаўляюць інтарэсы адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;

распрацоўваюць і ўносяць для зацвярджэння ў Саветы праекты праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, забяспечваюць выкананне гэтых праграм;

распрацоўваюць і ўносяць для зацвярджэння ў Саветы праекты прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, забяспечваюць выкананне гэтых праграм;

распрацоўваюць і ўносяць для зацвярджэння ў Саветы праекты рэгіянальных праграм, канцэпцый (выканкамы пярвічнага ўзроўню — праекты планаў мерапрыемстваў) па пытаннях жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі, дарожнага будаўніцтва, камунальна-бытавога і сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, сацыяльнай падтрымкі дзяцей, моладзі, ветэранаў, інвалідаў і пажылых людзей, падтрымкі малога прадпрымальніцтва, аховы здароўя, адукацыі, фізічнай культуры і спорту, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, паляпшэння ўмоў і аховы працы, забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і па іншых пытаннях мясцовага значэння, забяспечваюць іх выкананне;

ажыццяўляюць складанне праекта мясцовага бюджэту і рыхтуюць справаздачу аб яго выкананні;

забяспечваюць выкананне мясцовага бюджэту, паступленне прадугледжаных даходаў і выдаткоўванне бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з іх мэтавым прызначэннем;

прадастаўляюць па даручэнні Саветаў у парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і законамі, ільготы па падатках, зборах (пошлінах), якія цалкам выплачваюцца ў мясцовыя бюджэты;

распараджаюцца камунальнай уласнасцю ў парадку, устаноўленым Саветамі, а таксама ажыццяўляюць кантроль за яе выкарыстаннем на адпаведнай тэрыторыі;

распараджаюцца прыроднымі рэсурсамі ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў;

прымаюць рашэнні аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці;

зацвярджаюць рэжым працы арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, узгадняюць рэжым працы іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на адпаведнай тэрыторыі, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

уносяць на разгляд адпаведных Саветаў і іх органаў прапановы па ўсіх пытаннях мясцовага значэння і ўдзельнічаюць разглядзе гэтых прапаноў;

арганізоўваюць абмеркаванне на адпаведнай тэрыторыі важных пытанняў мясцовага і рэспубліканскага значэння;

інфармуюць грамадзян і арганізацыі аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі па пытаннях мясцовага значэння;

забяспечваюць дзяржаўныя мінімальныя сацыяльныя стандарты ў галіне сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання, аплаты працы, пенсійнага забеспячэння і ў іншых галінах;

арганізоўваюць на адпаведнай тэрыторыі газазабеспячэнне, электразабеспячэнне, цеплазабеспячэнне, водазабеспячэнне грамадзян, водаадвядзенне, забяспечваюць патрэбнасць насельніцтва ў пітной вадзе, забеспячэнне грамадзян палівам;

фарміруюць таварныя рэсурсы для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у мэтах забеспячэння бесперабойнага гандлю;

прымаюць меры, накіраваныя на развіццё прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, сферы паслуг, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, уласных падсобных гаспадарак;

прымаюць рашэнні аб выдзяленні зямельных участкаў у карыстанне, арэнду, пажыццёвае спадчыннае ўладанне, перадачы іх ва ўласнасць, а таксама аб адабранні зямельных участкаў (акрамя гарадскіх выканкамаў (гарадоў раённага падпарадкавання));

арганізоўваюць работу па добраўпарадкаванні, забеспячэнні належнага санітарнага стану, азеляненні тэрыторый населеных пунктаў;

прымаюць меры па забеспячэнні аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў;

забяспечваюць распрацоўку горадабудаўнічых праектаў;

садзейнічаюць свабоднаму развіццю культур нацыянальных супольнасцяў, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, ажыццяўляюць абарону і садзейнічанне ў рэалізацыі правоў грамадзян розных нацыянальнасцяў у сферах адукацыі, інфармацыйнага забеспячэння і іншых сферах;

вырашаюць пытанні дэмаграфічнай бяспекі, паляпшэння сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці сям'і;

вырашаюць пытанні размяшчэння аб'ектаў будаўніцтва на адпаведнай тэрыторыі;

забяспечваюць развіццё жыллёвага фонду і жыллёвай гаспадаркі, ствараюць умовы для забеспячэння грамадзян жылымі памяшканнямі, у тым ліку арганізоўваюць будаўніцтва жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, выдзяляюць такія памяшканні;

ствараюць умовы для забеспячэння грамадзян паслугамі сувязі, грамадскага харчавання, гандлю і бытавога абслугоўвання;

ствараюць умовы для аказання транспартных паслуг насельніцтву і арганізоўваюць транспартнае абслугоўванне грамадзян на адпаведнай тэрыторыі;

ствараюць умовы для рэалізацыі грамадзянамі права на адукацыю;

забяспечваюць распаўсюджванне культурных каштоўнасцяў, праводзяць культурныя мерапрыемствы і ажыццяўляюць стымуляванне культурнай дзейнасці грамадзян, право-дзяць мерапрыемствы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;

праводзяць фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу з грамадзянамі, утрымліваюць фізкультурна-спартыўныя збудаванні, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, і ажыццяўляюць іх рамонт, падтрымліваюць дастатковы ўзровень забяспечанасці населеных пунктаў фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі;

забяспечваюць санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне грамадзян;

садзейнічаюць развіццю прафсаюзных, моладзевых, дзіцячых, жаночых, ветэранскіх і іншых грамадскіх аб'яднанняў;

праводзяць мерапрыемствы ў галіне дзяржаўнай моладзевай палітыкі;

арганізоўваюць будаўніцтва, рэканструкцыю, рамонт і ўтрыманне мясцовых аўтамабільных дарог, кіруюць дарожнай дзейнасцю, звязанай з аўтамабільнымі дарогамі неагульнага карыстання;

ажыццяўляюць кантроль у галінах жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі, дарожнага будаўніцтва, камунальна-бытавога і сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, сацыяльнай падтрымкі дзяцей, моладзі, ветэранаў, інвалідаў і пажылых людзей, падтрымкі малога прадпрымальніцтва, аховы здароўя, адукацыі, фізічнай культуры і спорту, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, аховы працы, забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і ў іншых галінах, якія закранаюць пытанні мясцовага значэння;

прымаюць меры па абароне правоў спажыўцоў, у тым ліку жыллёва-камунальных паслуг;

сумесна з праваахоўнымі органамі ажыццяўляюць дзейнасць па ахове грамадскага парадку;

ажыццяўляюць дзейнасць па прафілактыцы правапарушэнняў;

удзельнічаюць у барацьбе з карупцыяй, супрацьдзеянні экстрэмізму, у тым ліку тэрарызму;

удзельнічаюць у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выкананні мерапрыемстваў па грамадзянскай абароне, забеспячэнні пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

забяспечваюць ажыццяўленне на адпаведнай тэрыторыі кантролю за захаваннем заканадаўства, ажыццяўляюць растлумачэнне пытанняў прымянення заканадаўства, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў мясцовага кіравання і самакіравання;

праводзяць мерапрыемствы, звязаныя з дзяржаўнымі святамі, святочнымі днямі і памятнымі датамі;

выступаюць заснавальнікамі (удзельнікамі) арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў прыватнай уласнасці;

выступаюць заснавальнікамі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі;

вырашаюць пытанні, звязаныя з аховай працы;

удзельнічаюць у міжнародным супрацоўніцтве;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 42. Асаблівасці кампетэнцыі выканкамаў абласнога ўзроўню

Выканкамы абласнога ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

рэгулююць парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур на адпаведнай тэрыторыі;

садзейнічаюць занятасці грамадзян;

ажыццяўляюць кантроль за працай арганізацый аховы здароўя на адпаведнай тэрыторыі і якасцю аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам, вырашаюць пытанні забеспячэння лекавымі сродкамі, вырабамі медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікай, ажыццяўлення дзяржаўнага санітарнага нагляду;

уносяць сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы для падачы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на зацвярджэнне генеральных планаў абласных цэнтраў і горада Мінска;

падаюць сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь на зацвярджэнне ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь генеральныя планы гарадоў абласнога падпарадкавання (акрамя абласных цэнтраў) (толькі абласныя выканкамы);

забяспечваюць выдзяленне льготных крэдытаў, субсідый грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў;

ажыццяўляюць дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю (спыненне дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання;

выдаюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці;

забяспечваюць правядзенне экспертызы бізнэс-планаў інвестыцыйных праектаў, якія рэалізоўваюцца на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

устанаўліваюць цэны (тарыфы), надбаўкі (зніжкі) на тавары (работы, паслугі);

сумесна з Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць метадычнае кіраванне дзейнасцю аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану раённых, гарадскіх выканкамаў і мясцовых адміністрацый, Дамоў (Палацаў) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканкамаў, пасялковых і сельскіх выканкамаў па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама кантроль за рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

уносяць прапановы аб адхіленні ад працы кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі дзяржаўных арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, іх наймальнікам у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

уносяць прапановы аб вызваленні ад пасад кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у дзяржаўныя органы, у падпарадкаванні (распараджэнні) якіх яны знаходзяцца, або органы кіравання гэтых арганізацый у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

уносяць у кампетэнтныя дзяржаўныя органы прапановы аб прыцягненні да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асобаў і іншых грамадзян, аб пакрыцці ўрону, нанесенага іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзейнасцю) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

забяспечваюць прыняцце штогадовых рэгіянальных праграм кадравага забеспячэння выканкамаў пярвічнага і базавага ўзроўняў на падставе прапаноў выканкамаў пярвічнага ўзроўню па колькасці, складзе і кірунках павышэння кваліфікацыі іх работнікаў (толькі абласныя выканкамы);

адмяняюць рашэнні ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў, распараджэнні іх кіраўнікоў, калі яны не адпавядаюць рашэнням Савета, выканкама абласнога ўзроўню або іншым актам заканадаўства;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 43. Асаблівасці кампетэнцыі выканкамаў базавага ўзроўню

Выканкамы базавага ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

садзейнічаюць занятасці грамадзян, арганізоўваюць аплатныя грамадскія работы, прызначаюць і выплачваюць дапамогі па беспрацоўі, вырашаюць іншыя пытанні ў сферы занятасці;

забяспечваюць выдзяленне льготных крэдытаў, субсідый грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў;

арганізоўваюць бібліятэчнае абслугоўванне грамадзян, камплектаванне і забеспячэнне захаванасці бібліятэчных фондаў;

забяспечваюць добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ў аграгарадках, прыцягваюць грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх работ;

арганізоўваюць асвятленне вуліц і ўстаноўку паказальнікаў з назвамі вуліц і нумарамі дамоў;

арганізоўваюць работы па знішчэнні камунальных адходаў;

ажыццяўляюць дзеянні, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

забяспечваюць бяспеку дарожнага руху;

ажыццяўляюць дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю (спыненне дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання (толькі Брэсцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Магілёўскі гарадскія выканкамы);

выдаюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці;

уносяць прапановы аб адхіленні ад працы кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі дзяржаўных арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, іх наймальнікам у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама базавага ўзроўню альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

уносяць прапановы аб вызваленні ад пасад кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у дзяржаўныя органы, у падпарадкаванні (распараджэнні) якіх яны знаходзяцца, або органы кіравання гэтых арганізацый у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама базавага ўзроўню альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

уносяць у кампетэнтныя дзяржаўныя органы прапановы аб прыцягненні да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асобаў і іншых грамадзян, аб пакрыцці ўрону, нанесенага іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзейнасцю) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама базавага ўзроўню альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

адмяняюць рашэнні ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў, распараджэнні іх кіраўнікоў, калі яны не адпавядаюць рашэнням Савета, выканкама базавага ўзроўню альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятым у межах іх кампетэнцыі, або іншым актам заканадаўства;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 44. Асаблівасці кампетэнцыі выканкамаў пярвічнага ўзроўню

Выканкамы пярвічнага ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

уносяць у Савет і адпаведны выканкам базавага ўзроўню прапановы па сацыяльнай абароне грамадзян;

арганізоўваюць работу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, склікаюць мясцовыя сходы, аказваюць садзейнічанне ў выкананні іх рашэнняў, вылучаюць кандыдатаў у члены калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, заахвочваюць органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання за актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння;

забяспечваюць добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ў аграгарадках, прыцягваюць грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх работ;

арганізоўваюць асвятленне вуліц і ўстаноўку паказальнікаў з назвамі вуліц і нумарамі дамоў;

арганізоўваюць работы па выдаленні камунальных адходаў;

ажыццяўляюць дзеянні, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

ажыццяўляюць натарыяльныя дзеянні (у населеных пунктах, у якіх няма дзяржаўных натарыяльных кантор і натарыяльных бюро);

ажыццяўляюць рэгістрацыю грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання;

ажыццяўляюць персанальна-пярвічны воінскі ўлік прызыўнікоў і ваеннаабавязаных у сельскай мясцовасці, а таксама ў гарадах і пасёлках, дзе няма ваенных камісарыятаў;

прымаюць меры, накіраваныя на развіццё і стымуляванне дзейнасці ўласных падсобных гаспадарак грамадзян;

вядуць пагаспадарчыя кнігі, улік уласных падсобных гаспадарак грамадзян;

вядуць адміністрацыйны працэс (толькі пасялковыя, сельскія выканкамы);

ствараюць камунальная ўнітарныя прадпрыемствы (з кансультацыйнымі пунктамі і пунктамі пракату сельскагаспадарчай тэхнікі, гужавых і іншых сродкаў) па аказанні грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне ўласнай падсобнай гаспадаркі, паслуг па вырошчванні сельскагаспадарчых культур і ўборцы ўраджаю, нарыхтоўцы кармоў, рэалізацыі вырашчанай прадукцыі, нарыхтоўцы паліва, апрацоўцы зямельных участкаў і іншых паслуг;

разглядаюць пытанні аб неабходнасці вызвалення ад пасад кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама пярвічнага ўзроўню, альбо Савета, выканкама базавага ўзроўню, альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства і ўносяць адпаведныя прапановы ў выканкам базавага ўзроўню;

разглядаюць пытанні аб неабходнасці прыцягнення да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асобаў і іншых грамадзян, аб пакрыцці ўрону, нанесенага іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзейнасцю) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама пярвічнага ўзроўню, альбо Савета, выканкама базавага ўзроўню, альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства і ўносяць адпаведныя прапановы ў выканкам базавага ўзроўню;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 45. Кампетэнцыя мясцовых адміністрацый

Мясцовыя адміністрацыі ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

прадстаўляюць інтарэсы адпаведнага раёна ў горадзе ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;

удзельнічаюць у складанні і выкананні адпаведных мясцовых бюджэтаў (адміністрацыі раёнаў у горадзе Мінску — бюджэтных каштарысаў адміністрацый раёнаў у горадзе Мінску);

распараджаюцца камунальнай уласнасцю ў парадку, устаноўленым гарадскім Саветам, а таксама ажыццяўляюць кантроль за яе выкарыстаннем на адпаведнай тэрыторыі;

забяспечваюць дзяржаўныя мінімальныя сацыяльныя стандарты ў галіне сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання, аплаты працы, пенсійнага забеспячэння і ў іншых галінах;

уносяць у гарадскі выканкам, Савет і яго органы прапановы па ўсіх пытаннях мясцовага значэння і ўдзельнічаюць у іх разглядзе;

арганізоўваюць абмеркаванне на адпаведнай тэрыторыі важных пытанняў мясцовага і рэспубліканскага значэння;

інфармуюць грамадзян і арганізацыі аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі па пытаннях мясцовага значэння;

арганізоўваюць працу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, склікаюць мясцовыя сходы, аказваюць садзейнічанне ў выкананні іх рашэнняў, заахвочваюць органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання за актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння;

вырашаюць пытанні дэмаграфічнай бяспекі, паляпшэння сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці сям'і;

вырашаюць пытанні размяшчэння аб'ектаў будаўніцтва на адпаведнай тэрыторыі;

забяспечваюць развіццё жыллёвага фонду і жыллёвай гаспадаркі, ствараюць умовы для забеспячэння грамадзян жылымі памяшканнямі, у тым ліку арганізоўваюць будаўніцтва жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, выдзяляюць такія памяшканні;

забяспечваюць выдзяленне льготных крэдытаў, субсідый грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў;

ствараюць умовы для забеспячэння грамадзян паслугамі сувязі, грамадскага харчавання, гандлю і бытавога абслугоўвання;

ствараюць умовы для аказання транспартных паслуг насельніцтву і арганізоўваюць транспартнае абслугоўванне грамадзян на адпаведнай тэрыторыі (толькі адміністрацыі раёнаў у горадзе Мінску);

ствараюць умовы для рэалізацыі грамадзянамі права на адукацыю, ажыццяўляюць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі;

забяспечваюць распаўсюджванне культурных каштоўнасцяў, праводзяць культурныя мерапрыемствы і ажыццяўляюць стымуляванне культурнай дзейнасці грамадзян, право-дзяць мерапрыемствы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;

праводзяць фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу з грамадзянамі, утрымліваюць фізкультурна-спартыўныя збудаванні, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, і ажыццяўляюць іх рамонт, падтрымліваюць дастатковы ўзровень забяспечанасці адпаведных раёнаў у гарадах фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі;

забяспечваюць санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне грамадзян;

садзейнічаюць развіццю прафсаюзных, моладзевых, дзіцячых, жаночых, ветэранскіх і іншых грамадскіх аб'яднанняў;

праводзяць мерапрыемствы ў галіне дзяржаўнай моладзевай палітыкі;

сумесна з праваахоўнымі органамі ажыццяўляюць дзейнасць па ахове грамадскага парадку;

ажыццяўляюць дзейнасць па прафілактыцы правапарушэнняў;

удзельнічаюць у супрацьдзеянні экстрэмізму, у тым ліку тэрарызму;

удзельнічаюць у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выкананні мерапрыемстваў па грамадзянскай абароне, забеспячэнні пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

забяспечваюць бяспеку дарожнага руху;

ажыццяўляюць дзеянні, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

арганізоўваюць бібліятэчнае абслугоўванне грамадзян, камплектаванне і забеспячэнне захаванасці бібліятэчных фондаў;

забяспечваюць добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі, прыцягваюць грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх работ;

арганізоўваюць асвятленне вуліц і ўстаноўку паказальнікаў з назвамі вуліц і нумарамі дамоў;

арганізоўваюць работы па выдаленні камунальных адходаў;

прымаюць меры па забеспячэнні аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў;

забяспечваюць ажыццяўленне на адпаведнай тэрыторыі кантролю за захаваннем заканадаўства, ажыццяўляюць растлумачэнне пытанняў прымянення заканадаўства, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў мясцовага кіравання і самакіравання;

праводзяць мерапрыемствы, звязаныя з дзяржаўнымі святамі, святочнымі днямі і памятнымі датамі;

выступаюць заснавальнікамі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі;

вырашаюць пытанні, звязаныя з аховай працы;

вылучаюць кандыдатаў у члены калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

разглядаюць пытанні аб неабходнасці вызвалення ад пасад кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый у выпадку невыканання імі рашэнняў мясцовай адміністрацыі, альбо Савета, выканкама базавага ўзроўню, альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства і ўносяць адпаведныя прапановы ў гарадскі выканкам;

разглядаюць пытанні аб неабходнасці прыцягнення да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асобаў і іншых грамадзян, аб пакрыцці ўрону, нанесенага іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзейнасцю) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў мясцовай адміністрацыі, альбо Савета, выканкама базавага ўзроўню, альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства і ўносяць адпаведныя прапановы ў гарадскі выканкам;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 46. Старшыня выканкама

1. Старшыня выканкама абласнога ўзроўню з'яўляецца кіраўніком выканаўчай улады на тэрыторыі адпаведна вобласці, горада Мінска.

Старшыня выканкама базавага ўзроўню з'яўляецца кіраўніком выканаўчай улады на тэрыторыі адпаведна горада абласнога падпарадкавання, раёна.

Старшыня выканкама пярвічнага ўзроўню з'яўляецца кіраўніком выканаўчай улады на тэрыторыі адпаведна сельсавета, пасёлка, горада раённага падпарадкавання.

2. Старшыня выканкама нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на выканкам задач і функцый, стан спраў на адпаведнай тэрыторыі.

3. Парадак прызначэння на пасады і вызвалення ад пасад старшыняў выканкамаў вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Старшыні выканкамаў зацвярджаюцца ў пасадзе адпаведнымі Саветамі.

4. У выпадку адсутнасці старшыні выканкама яго функцыі ажыццяўляе першы намеснік старшыні выканкама, у выпадку адсутнасці першага намесніка старшыні выканкама — адзін з намеснікаў старшыні выканкама, на якога згодна з размеркаваннем службовых абавязкаў ускладзена выкананне абавязкаў старшыні выканкама, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У выпадку, калі пасада старшыні выканкама пярвічнага ўзроўню з'яўляецца вакантнай, старшыня адпаведнага выканкама базавага ўзроўню прызначае асобу, якая часова выконвае абавязкі старшыні выканкама пярвічнага ўзроўню да выбрання ва ўстаноўленым парадку старшыні адпаведнага Савета. Пры гэтым за названай асобай захоўваецца ранейшае месца працы з аплатай працы па пасадзе старшыні адпаведнага Савета, але не ніжэйшай за сярэднюю заработную плату па ранейшым месцы працы.

5. За невыкананне або неналежнае выкананне службовых абавязкаў, незахаванне ўстаноўленых заканадаўчымі актамі абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай, старшыня выканкама нясе дысцыплінарную, адміністрацыйную, крымінальную і іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Артыкул 47. Кампетэнцыя старшыні выканкама

1. Старшыня выканкама ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і распараджэннямі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама рашэннямі вышэйстаячых выканкамаў, распараджэннямі іх старшыняў, рашэннямі адпаведных выканкама і Савета і іншых дзяржаўных органаў, прынятымі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

2. Старшыня выканкама ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

2.1. узначальвае выканкам, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным Саветам;

2.2. прадстаўляе выканкам ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;

2.3. зацвярджае структуру і штаты выканкама, яго структурных падраздзяленняў;

2.4. прызначае на пасады і вызваляе ад пасад работнікаў адпаведнага выканкама, заключае (працягвае, скасоўвае) працоўныя дагаворы (кантракты) з работнікамі выканкама, у дачыненні да якіх з'яўляецца наймальнікам, у тым ліку з персаналам па ахове і абслугоўванні будынкаў, прымяняе да названых работнікаў меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;

2.5. ажыццяўляе агульнае кіраванне дзейнасцю арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, прызначае на пасады, адхіляе ад працы і вызваляе ад пасад іх кіраўнікоў, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;

2.6. прызначае прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутным фондзе) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

2.7. распараджаецца маёмасцю выканкама;

2.8. уносіць у выканкам, Савет і яго органы прапановы па пытаннях мясцовага значэння і ўдзельнічае ў іх разглядзе;

2.9. арганізоўвае працу выканкама па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў, асабістым прыёме грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

2.10 ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў;

2.11. заключае ад імя выканкама грамадзянска-прававыя дагаворы з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з індывідуальнымі прадпрымальнікамі;

2.12. заключае ад імя выканкама пагадненні, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы;

2.13. стварае пастаянныя і часовыя камісіі выканкама, вызначае іх паўнамоцтвы і каардынуе працу;

2.14. дэлегуе свае асобныя паўнамоцтвы намеснікам старшыні, кіраўніку спраў выканкама, кіраўнікам структурных падраздзяленняў выканкама, надзеленых правамі юрыдычнай асобы;

2.15. арганізоўвае работу па падрыхтоўцы пасяджэнняў выканкама, вядзе пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем рашэнняў выканкама;

2.16. дае пісьмовы дазвол на прыняцце рашэнняў выканкама па асобных пытаннях, якія не церпяць адкладання, шляхам апытання і візіравання членамі выканкама праектаў адпаведных рашэнняў;

2.17. запрашае на пасяджэнні выканкама прадстаўнікоў іншых выканаўчых і распарадчых органаў, Саветаў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;

2.18. падпісвае рашэнні выканкама і пратаколы пасяджэнняў выканкама;

2.19. кіруе грамадзянскай абаронай на адпаведнай тэрыторыі, ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй планавання і забеспячэннем выканання мерапрыемстваў па тэрытарыяльнай абароне, можа ўзначальваць камісію па надзвычайных сітуацыях;

2.20. каардынуе на адпаведнай тэрыторыі працу па ахове грамадскага парадку і правоў грамадзян;

2.21. не радзей як адзін раз на год прадстаўляе сесіі Савета справаздачу аб дзейнасці выканкама па пытаннях, аднесеныя да кампетэнцыі Савета;

2.22. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 48. Асаблівасці кампетэнцыі старшыні выканкама абласнога ўзроўню.

1. Старшыня выканкама абласнога ўзроўню ў сваёй дзейнасці падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, а па пытаннях, аднесеныя да кампетэнцыі абласнога, Мінскага гарадскога Савета, падсправаздачны адпаведнаму Савету.

2. Старшыня выканкама абласнога ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

2.1. па ўзгадненні з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання прызначае на пасады і вызваляе ад пасадаў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў выканкама абласнога ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне (сферы дзейнасці);

2.2. узгадняе кандыдатуры на пасады:

начальнікаў інспекцый Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па вобласці, горадзе Мінску, начальнікаў абласнога, Мінскага гарадскога ўпраўленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, ваеннага камісара вобласці, горада Мінска, начальніка і намесніка начальніка ўпраўлення (галоўнага ўпраўлення) унутраных спраў выканкама абласнога ўзроўню, начальніка ўпраўлення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ўпраўлення (галоўнага ўпраўлення) унутраных спраў выканкама абласнога ўзроўню, а таксама ўзгадняе працяг або скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў) з названымі службовымі асобамі;

кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, пры прызначэнні іх выканаўчымі і распарадчымі органамі (іх старшынямі) іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак альбо рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, а таксама узгадняе прадаўжэнне або скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў) з названымі службовымі асобамі;

кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутным фондзе) якіх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ўзгадняе прадаўжэнне або скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў) з названымі службовымі асобамі;

2.3. уносіць на разгляд выканкама абласнога ўзроўню прапановы аб зняцці з пасады кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі дзяржаўных арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

2.4. уносіць прапановы аб вызваленні ад пасады кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у дзяржаўныя органы, у падпарадкаванні (распараджэнні) якіх яны знаходзяцца, або ў органы кіравання гэтых арганізацый у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

2.5. ажыццяўляе з удзелам саветаў індывідуальных прадпрымальнікаў абавязковы папярэдні разгляд спрэчак паміж індывідуальнымі прадпрымальнікамі і арэндадаўцамі гандлёвых месцаў па пытаннях, звязаных з арэнднай платай і іншымі плацяжамі, да іх вырашэння гаспадарчым судом;

2.6. прыпыняе дзейнасць арганізацый, будаўніцтва аб'ектаў на адпаведнай тэрыторыі ў выпадку парушэння заканадаўства да ліквідавання выяўленых парушэнняў;

2.7. адмяняе рашэнні кіраўнікоў падпарадкаваных выканкаму абласнога ўзроўню арганізацый, якія не адпавядаюць заканадаўству;

2.8. адмяняе распараджэнні старшыняў ніжэйстаячых выканкамаў (старшыня Мінскага гарадскога выканкама — распараджэнні кіраўнікоў адміністрацый раёнаў у горадзе Мінску), уносіць на разгляд выканкама абласнога ўзроўню прапановы аб адмене рашэнняў ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў, калі яны не адпавядаюць рашэнням Савета, выканкама абласнога ўзроўню або іншым актам заканадаўства;

2.9. прымяняе ў адпаведнасці з заканадаўствам меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання да старшыняў ніжэйстаячых выканкамаў (старшыня Мінскага гарадскога выканкама — да кіраўнікоў адміністрацый раёнаў у горадзе Мінску);

2.10. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 49. Асаблівасці кампетэнцыі старшыні выканкама базавага ўзроўню

1. Старшыня выканкама базавага ўзроўню ў сваёй дзейнасці падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і абласному выканкаму, а па пытаннях, што адносяцца да кампетэнцыі гарадскога (горада абласнога падпарадкавання), раённага Саветаў, падсправаздачны адпаведнаму Савету.

2. Старшыня выканкама базавага ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам:

2.1. па ўзгадненні з адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі абласнога выканкама, а ў выпадках, вызначаных заканадаўчымі актамі, па ўзгадненні з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання прызначае на пасады і вызваляе ад пасадаў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў выканкама базавага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне (сферы дзейнасці);

2.2. узгадняе кандыдатуры на пасады:

начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па горадзе, раёне, раёне ў горадзе, начальніка гарадскога, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ваеннага камісара горада, раёна, начальніка аддзела ўнутраных спраў выканкама базавага ўзроўню, а таксама ўзгадняе прадаўжэнне або скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў) з названымі службовымі асобамі;

кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці вобласці або рэспубліканскай уласнасці, пры назначэнні іх старшынёй абласнога выканкама або рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, а таксама ўзгадняе прадаўжэнне або скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў) з названымі службовымі асобамі;

кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутным фондзе) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, а таксама ўзгадняе прадаўжэнне або скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў) з названымі службовымі асобамі;

2.3. узгадняе планы і праграмы размяшчэння, развіцця і спецыялізацыі арганізацый, размешчаных на адпаведнай тэрыторыі, на падставе рашэння адпаведнага выканкама базавага ўзроўню і ў неабходных выпадках уносіць прапановы ў адпаведныя органы кіравання такіх арганізацый;

2.4. уносіць на разгляд выканкама базавага ўзроўню прапановы аб зняцці з пасады кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі дзяржаўных арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама базавага ўзроўню або Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

2.5. уносіць прапановы аб вызваленні ад пасадаў кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у дзяржаўныя органы, у падпарадкаванні (распараджэнні) якіх яны знаходзяцца, або органы кіравання гэтых арганізацый у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама базавага ўзроўню або Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

2.6. заключае (працягвае, скасоўвае) працоўныя дагаворы (кантракты) з кіраўнікамі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў пасля іх абрання (вызвалення з пасады) агульным сходам (сходам упаўнаважаных) членаў гэтых арганізацый або іншымі ўпаўнаважанымі на тое органамі кіравання гэтых арганізацый (толькі старшыня раённага выканаўчага камітэта);

2.7. прыпыняе дзейнасць арганізацый, будаўніцтва аб'ектаў на адпаведнай тэрыторыі ў выпадку парушэння заканадаўства да ліквідацыі выяўленых парушэнняў;

2.8. адмяняе рашэнні кіраўнікоў падпарадкаваных выканкаму базавага ўзроўню арганізацый, якія не адпавядаюць заканадаўству;

2.9. адмяняе распараджэнні старшыняў ніжэйстаячых выканкамаў (кіраўнікоў мясцовых адміністрацый), уносіць на разгляд выканкама базавага ўзроўню прапановы аб адмене рашэнняў ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў, калі яны не адпавядаюць рашэнням Савета, выканкама базавага ўзроўню або Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятым у межах іх кампетэнцыі, або іншым актам заканадаўства;

2.10. прымяняе ў адпаведнасці з заканадаўствам меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання да старшыняў ніжэйстаячых выканкамаў (кіраўнікоў мясцовых адміністрацый);

2.11. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 50. Асаблівасці кампетэнцыі старшыні выканкама першаснага ўзроўню

1. Старшыня выканкама першаснага ўзроўню ў сваёй дзейнасці падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і вышэйстаячым выканкамам, а па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі гарадскога (горада раённага падпарадкавання), пасялковага, сельскага Саветаў, падсправаздачны адпаведнаму Савету.

2. Старшыня выканкама першаснага ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

2.1. узгадняе:

кандыдатуры на пасады кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці раёна, вобласці;

кандыдатуры на пасады кіраўнікоў гаспадарчых таварыстваў, размешчаных на адпаведнай тэрыторыі, акцыі (долі ў статутным фондзе) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, а таксама ўзгадняе працягненне або скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў) з названымі службовымі асобамі;

заключэнне (працягненне, скасаванне) працоўных дагавораў (кантрактаў) з кіраўнікамі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, пасля іх абрання, прызначэння (вызвалення з пасады) агульным сходам (сходам упаўнаважаных) членаў гэтых арганізацый або іншымі ўпаўнаважанымі на тое органамі кіравання гэтых арганізацый;

2.2. уносіць на разгляд выканкама і ў выпадку ўхвалення — у адпаведны выканкам базавага ўзроўню прапановы аб вызваленні ад пасадаў кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама першаснага ўзроўню, або Савета, выканкама базавага ўзроўню, або Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

2.3. уносіць на разгляд выканкама і ў выпадку ўхвалення — у адпаведны выканкам базавага ўзроўню прапановы аб прыцягненні да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асобаў і іншых грамадзян, аб кампенсацыі шкоды, нанесенай іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзеяннем) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама першаснага ўзроўню, або Савета, выканкама базавага ўзроўню, або Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

2.4. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 51. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі

1. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі з'яўляецца кіраўніком выканаўчай улады на тэрыторыі раёна ў горадзе.

2. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і вышэйстаячым выканкамам.

3. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на мясцовую адміністрацыю задач і функцый, стан спраў на адпаведнай тэрыторыі.

4. Парадак прызначэння на пасады і вызвалення ад пасадаў кіраўнікоў мясцовых адміністрацый вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

5. У выпадку адсутнасці кіраўніка мясцовай адміністрацыі яго функцыі ажыццяўляе першы намеснік кіраўніка мясцовай адміністрацыі, у выпадку адсутнасці першага намесніка кіраўніка мясцовай адміністрацыі — адзін з намеснікаў кіраўніка мясцовай адміністрацыі, на якога згодна з размеркаваннем службовых абавязкаў, ускладзена выкананне абавязкаў кіраўніка мясцовай адміністрацыі, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

6. За невыкананне або неналежнае выкананне службовых абавязкаў, невыкананне вызначаных заканадаўчымі актамі абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай, кіраўнік мясцовай адміністрацыі нясе дысцыплінарную, адміністрацыйную, крымінальную і іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Артыкул 52. Кампетэнцыя кіраўніка мясцовай адміністрацыі

1. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі законамі Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і распараджэннямі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама рашэннямі вышэйстаячых выканкамаў, распараджэннямі іх старшыняў, рашэннямі адпаведнай мясцовай адміністрацыі і іншых дзяржаўных органаў, прынятымі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

2. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

2.1. узначальвае мясцовую адміністрацыю, кіруе яе працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведнымі гарадскім выканкамам і гарадскім Саветам;

2.2. прадстаўляе мясцовую адміністрацыю ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;

2.3. зацвярджае структуру і штаты мясцовай адміністрацыі, яе структурных падраздзяленняў;

2.4. па ўзгадненні з адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі гарадскога выканкама, а ў выпадках, вызначаных заканадаўчымі актамі, па ўзгадненні з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання прызначае на пасады і вызваляе ад пасадаў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў мясцовай адміністрацыі, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне (сферы дзейнасці), прызначае на пасады і вызваляе ад пасадаў іншых работнікаў мясцовай адміністрацыі, заключае (працягвае, скасоўвае) працоўныя дагаворы (кантракты) з работнікамі мясцовай адміністрацыі, у дачыненні да якіх з'яўляецца наймальнікам, у тым ліку з персаналам па ахове і абслугоўванні будынкаў, прымяняе да названых работнікаў меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;

2.5. узгадняе кандыдатуры на пасады:

ваеннага камісара раёна ў горадзе, начальніка аддзела (упраўлення) унутраных спраў мясцовай адміністрацыі, а таксама ўзгадняе працягненне або скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў) з названымі службовымі асобамі;

кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай або камунальнай уласнасці, пры прызначэнні іх рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, або старшынёй выканкама абласнога ўзроўню, або старшынёй гарадскога выканкама, а таксама ўзгадняе працягненне або скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў) з названымі службовымі асобамі;

кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутным фондзе) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, а таксама ўзгадняе працягненне або скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў) з названымі службовымі асобамі;

2.6. распараджаецца маёмасцю мясцовай адміністрацыі;

2.7. уносіць у мясцовую адміністрацыю, гарадскі Савет і яго органы прапановы па пытаннях мясцовага значэння і ўдзельнічае ў іх разглядзе;

2.8. арганізоўвае працу мясцовай адміністрацыі па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў, асабістым прыёме грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

2.9. ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў;

2.10. заключае ад імя мясцовай адміністрацыі грамадска-прававыя дагаворы з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з індывідуальнымі прадпрымальнікамі;

2.11. заключае ад імя мясцовай адміністрацыі пагадненні, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы;

2.12. стварае пастаянныя і часовыя камісіі мясцовай адміністрацыі, вызначае іх паўнамоцтвы і каардынуе працу;

2.13. дэлегуе свае асобныя паўнамоцтвы намеснікам кіраўніка, кіраўніку спраў мясцовай адміністрацыі;

2.14. арганізоўвае працу па падрыхтоўцы пасяджэнняў мясцовай адміністрацыі, вядзе пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем рашэнняў мясцовай адміністрацыі;

2.15. дае пісьмовы дазвол на прыняцце рашэнняў мясцовай адміністрацыі па асобных пытаннях, якія не церпяць адкладу, шляхам апытання і візіравання членамі мясцовай адміністрацыі праектаў адпаведных рашэнняў;

2.16. запрашае на пасяджэнні мясцовай адміністрацыі прадстаўнікоў іншых выканаўчых і распарадчых органаў, Саветаў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;

2.17. падпісвае рашэнні мясцовай адміністрацыі і пратаколы пасяджэнняў мясцовай адміністрацыі;

2.18. кіруе грамадзянскай абаронай на адпаведнай тэрыторыі і ўзначальвае камісію па надзвычайных сітуацыях;

2.19. па ўзгадненні са старшынёй выканкама базавага ўзроўню прыпыняе дзейнасць арганізацый і будаўніцтва аб'ектаў на адпаведнай тэрыторыі ў выпадку парушэння заканадаўства да ліквідацыі выяўленых парушэнняў;

2.20. уносіць на разгляд мясцовай адміністрацыі і ў выпадку ўхвалення — у гарадскі выканкам прапановы аб вызваленні ад пасадаў кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый у выпадку невыканання імі рашэнняў мясцовай адміністрацыі, або Савета, выканкама базавага ўзроўню, або Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

2.21. уносіць на разгляд мясцовай адміністрацыі і ў выпадку ўхвалення — у гарадскі выканкам прапановы аб прыцягненні да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асобаў і іншых грамадзян, аб кампенсацыі шкоды, нанесенай іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзеяннем) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў мясцовай адміністрацыі, або Савета, выканкама базавага ўзроўню, або Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;

2.22. не радзей за адзін раз у год падае ў гарадскі выканкам справаздачу аб дзейнасці мясцовай адміністрацыі;

2.23. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 53. Распараджэнні старшыні выканкама (кіраўніка мясцовай адміністрацыі)

1. Для аператыўнага вырашэння пытанняў, якія не патрабуюць калегіяльнага разгляду і прыняцця нарматыўных прававых актаў, старшыня выканкама (кіраўнік мясцовай адміністрацыі) у межах сваёй кампетэнцыі выдае распараджэнні.

2. Распараджэнні старшыні выканкама, якія прымаюцца ў межах яго кампетэнцыі, абавязковыя для выканання работнікамі адпаведнага выканкама, ніжэйстаячымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, размешчанымі на адпаведнай тэрыторыі арганізацыямі, іх службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, якім яны адрасаваныя.

Распараджэнні кіраўніка мясцовай адміністрацыі, якія прымаюцца ў межах яго кампетэнцыі, абавязковыя для выканання работнікамі адпаведнай мясцовай адміністрацыі, размешчанымі на адпаведнай тэрыторыі арганізацыямі, іх службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, якім яны адрасаваныя.

Глава 6
Эканамічная аснова мясцовага кіравання і самакіравання

Артыкул 54. Паняцце эканамічнай асновы мясцовага кіравання і самакіравання

Эканамічную аснову мясцовага кіравання і самакіравання складаюць камунальная ўласнасць, даходы ад выкарыстання прыродных рэсурсаў і іншыя крыніцы атрымання даходаў мясцовага кіравання і самакіравання ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, грамадзянскім, падатковым, бюджэтным заканадаўствам.

Артыкул 55. Камунальная ўласнасць

1. Камунальная ўласнасць складаецца з казны адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі і маёмасці, замацаванай за камунальнымі юрыдычнымі асобамі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства. Сродкі мясцовага бюджэту і іншая камунальная маёмасць, не замацаваная за камунальнымі юрыдычнымі асобамі, складаюць казну адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

2. Парадак кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю вызначаецца адпаведнымі Саветамі ў межах, вызначаных законам.

3. Выканаўчыя і распарадчыя органы, іх структурныя падраздзяленні з правамі юрыдычнай асобы, арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, маюць права ў вызначаным парадку перадаваць аб'екты камунальнай уласнасці ў валоданне і карыстанне, адчужаць іх арганізацыям, асобным грамадзянам і іх аб'яднанням.

4. Саветы, па іх даручэнні выканкамы і мясцовыя адміністрацыі валодаюць пераважным правам на набыццё аб'ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца на адпаведнай тэрыторыі і могуць быць выкарыстаныя для мясцовых патрэбаў. Парадак ажыццяўлення названага пераважнага права, а таксама пералік катэгорый аб'ектаў нерухомасці, на набыццё якіх распаўсюджваецца гэтае пераважнае права, вызначаюцца заканадаўчымі актамі.

5. У выпадку ўзнікнення паміж Саветамі розных тэрытарыяльных узроўняў спрэчак аб праве на аб'екты камунальнай уласнасці такія спрэчкі вырашаюцца ў месячны тэрмін вышэйстаячым Саветам або па яго даручэнні выканкамам.

6. У выпадку нязгоды з рашэннем вышэйстаячага Савета або выканкама спрэчка вырашаецца ў судовым парадку.

7. Саветы ў мэтах абароны інтарэсаў грамадзян могуць вызначаць умовы валодання і карыстання аб'ектамі камунальнай уласнасці, якая адчужаецца іншым уласнікам, у тым ліку на аўкцыёне або па конкурсе, абавязковыя для гэтых уласнікаў.

Артыкул 56. Узаемаадносіны Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў з іншымі арганізацыямі ў эканамічнай сферы

1. Грамадзянска-прававыя адносіны Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў з іншымі арганізацыямі будуюцца на дагаворнай аснове.

2. Выканаўчыя і распарадчыя органы каардынуюць дзейнасць арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, забяспечваюць комплекснае эканамічнае і сацыяльнае развіццё адпаведнай тэрыторыі, садзейнічаюць стварэнню дзяржаўных аб'яднанняў, асацыяцый (саюзаў), гаспадарчых груп, камерцыйных арганізацый, забеспячэнню іх гаспадарчай дзейнасці матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі з мясцовых фондаў.

3. Створаныя выканкамамі першаснага ўзроўню камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы, выручка якіх ад выканання работ (аказання паслуг) для арганізацый і грамадзян на тэрыторыі сельсаветаў, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадоў раённага падпарадкавання па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку правядзення вясенніх палявых і ўборачных работ, складае не менш за 70 працэнтаў ад выручкі, вылічанай ад усёй дзейнасці такіх камунальных унітарных прадпрыемстваў, маюць права для выканання адпаведных работ (аказання паслуг) набываць сельскагаспадарчую тэхніку айчыннай вытворчасці, мінеральныя ўгнаенні, нафтапрадукты па цэнах, якія вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам для сельскагаспадарчых арганізацый, а таксама атрымліваць крэдыты на закупку трактароў, сельскагаспадарчых машын і абсталявання, у тым ліку тых, якія перадаюцца на ўмовах доўгатэрміновай арэнды (фінансавай арэнды (лізінгу)), на ўмовах, прадугледжаных для сельскагаспадарчых арганізацый.

Артыкул 57. Удзел Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў у знешнеэканамічнай дзейнасці

1. Саветы, выканаўчыя і распарадчыя органы ўдзельнічаюць у знешнеэканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам, садзейнічаюць пашырэнню знешнеэканамічнай дзейнасці арганізацый, размешчаных на адпаведнай тэрыторыі, і павелічэнню вытворчасці канкурэнтаздольнай на знешнім рынку прадукцыі (работ, паслуг).

2. Саветы, выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам:

2.1. заключаць з іншаземнымі грамадзянамі, асобамі без грамадзянства, іншаземнымі і міжнароднымі юрыдычнымі асобамі (арганізацыямі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі) дагаворы на рэалізацыю і набыццё прадукцыі;

2.2. удзельнічаць сумесна з іншаземнымі грамадзянамі, асобамі без грамадзянства, іншаземнымі і міжнароднымі юрыдычнымі асобамі (арганізацыямі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі) у стварэнні камерцыйных і некамерцыйных арганізацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі;

2.3. прымаць удзел у правядзенні на камерцыйнай аснове міжнародных кірмашоў, выстаў і іншых мерапрыемстваў, а таксама ў развіцці рэкламнай дзейнасці;

2.4. арганізоўваць прыгранічны гандаль;

2.5. уносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб стварэнні свабодных эканамічных зонаў.

Глава 7
Гарантыі, нагляд і адказнасць у сферы мясцовага кіравання і самакіравання

Артыкул 58. Удзел органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў працы міжведамасных камісій

1. Саветы, выканаўчыя і распарадчыя органы шляхам накіравання сваіх прадстаўнікоў удзельнічаюць у працы міжведамасных камісій, якія ствараюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, пры разглядзе такімі камісіямі пытанняў мясцовага значэння.

2. Дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі пры стварэнні міжведамасных камісій, прадметам разгляду якіх з'яўляюцца пытанні мясцовага значэння, абавязаны ўключаць у склад такіх камісій прадстаўнікоў адпаведных Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў.

Артыкул 59. Забеспячэнне законнасці

1. Рашэнні Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, распараджэнні іх кіраўнікоў, а таксама рашэнні органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, мясцовых рэферэндумаў, мясцовых сходаў павінны адпавядаць заканадаўству.

2. Праекты і прынятыя нарматыўныя прававыя акты Саветаў і выканаўчых і распарадчых органаў падлягаюць абавязковай юрыдычнай экспертызе ў парадку, які вызначаны заканадаўствам.

3. Рашэнні Саветаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца вышэйстаячымі Саветамі, Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама прыпыняюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У выпадку прыпынення рашэння Савета Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уносіць прадстаўленне аб адмене гэтага рашэння ў Савет, вышэйстаячы ў дачыненні да Савета, рашэнне якога прыпынена, або ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Распараджэнні старшыняў Саветаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца адпаведнымі або вышэйстаячымі Саветамі, а таксама прыпыняюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У выпадку прыпынення распараджэння старшыні Савета Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уносіць прадстаўленне аб адмене гэтага распараджэння ў адпаведны Савет або Савет, вышэйстаячы ў дачыненні да Савета, распараджэнне старшыні якога прыпынена.

4. Рашэнні выканкамаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца адпаведнымі Саветамі, вышэйстаячымі выканкамамі, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Рашэнні мясцовых адміністрацый, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца вышэйстаячымі выканкамамі, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Распараджэнні старшыняў выканкамаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца адпаведнымі Саветамі, вышэйстаячымі выканкамамі, старшынямі вышэйстаячых выканкамаў, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Распараджэнні кіраўнікоў мясцовых адміністрацый, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца вышэйстаячымі выканкамамі, старшынямі вышэйстаячых выканкамаў, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

5. Рашэнні органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якія не адпавядаюць заканадаўству, палажэнням (статутам) гэтых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, рашэнням мясцовага сходу, адмяняюцца мясцовым сходам, адпаведным Саветам.

6. Рашэнні Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, якія абмяжоўваюць або парушаюць правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, а таксама ў іншых прадугледжаных заканадаўствам выпадках, могуць быць абскарджаны ў суд у адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.

7. Саветы маюць права ў вызначаным парадку звяртацца ў суд па абарону правоў, якія парушаны або аспрэчваюцца, або інтарэсаў, якія ахоўваюцца законам, у мэтах забеспячэння свабоднага ажыццяўлення імі сваіх паўнамоцтваў, прадугледжаных гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 60. Абавязковасць рашэнняў і абарона правоў органаў мясцовага кіравання і самакіравання

1. Рашэнні Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, прынятыя ў межах іх кампетэнцыі, рашэнні мясцовага рэферэндуму, у дачыненні да якіх Саветамі, якія прызначылі мясцовыя рэферэндумы, прынята рашэнне аб наданні ім абавязковай сілы, абавязковыя для выканання ніжэйстаячымі Саветамі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама ўсімі іншымі размешчанымі на адпаведнай тэрыторыі арганізацыямі і грамадзянамі. За невыкананне гэтых рашэнняў арганізацыі, іх службовыя асобы і іншыя грамадзяне нясуць грамадзянска-прававую, адміністрацыйную, крымінальную і іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

2. Арганізацыі, размешчаныя на адпаведнай тэрыторыі, іх службовыя асобы і іншыя грамадзяне пакрываюць у поўным аб'ёме шкоду, нанесеную іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзеяннем) інтарэсам насельніцтва, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

3. У выпадку невыканання службовымі асобамі выканаўчых і распарадчых органаў рашэнняў вышэйстаячых дзяржаўных органаў, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства, гэтыя службовыя асобы ў вызначаным парадку могуць быць вызваленыя ад займаемай пасады.

Артыкул 61. Дэлегаванне паўнамоцтваў органамі мясцовага кіравання і самакіравання

1. Паўнамоцтвы выканаўчых і распарадчых органаў могуць дэлегавацца імі службовым асобам або структурным падраздзяленням гэтых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама іншым дзяржаўным органам і іншым арганізацыям, за выключэннем паўнамоцтваў, прадугледжаных часткай другой гэтага пункта, а таксама паўнамоцтваў, якія патрабуюць у адпаведнасці з гэтым Законам або іншымі заканадаўчымі актамі прыняцця рашэнняў гэтых выканаўчых і распарадчых органаў, калі іншае не прадугледжана пунктам 2 гэтага артыкула.

Дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы не могуць дэлегавацца выканаўчымі і распарадчымі органамі створаным імі арганізацыям.

2. Вышэйстаячыя выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права дэлегаваць частку сваіх паўнамоцтваў ніжэйстаячым выканаўчым і распарадчым органам.

3. Саветы маюць права, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі:

3.1. па ўзаемнай згодзе Саветаў розных тэрытарыяльных узроўняў дэлегаваць адзін аднаму асобныя паўнамоцтвы разам з неабходнымі для іх ажыццяўлення рэсурсамі;

3.2. дэлегаваць свае паўнамоцтвы выканкамам, іх старшыням, органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па просьбе або са згоды гэтых органаў, за выключэннем паўнамоцтваў, якія ажыццяўляюцца выключна на сесіях Саветаў.

4. Паўнамоцтвы выканаўчых і распарадчых органаў, Саветаў дэлегуюцца пры дапамозе прыняцця рашэння адпаведнага выканаўчага і распарадчага органа, Савета, у якім называецца, якому дзяржаўнаму органу (іншай арганізацыі, службовай асобе, органу тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання) і на які тэрмін дэлегуецца паўнамоцтва, а таксама змест паўнамоцтва, якое дэлегуецца.

Артыкул 62. Прапановы органаў мясцовага кіравання і самакіравання

Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, службовыя асобы разглядаюць прапановы органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў парадку, вызначаным заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў, за выключэннем выпадкаў, калі заканадаўствам вызначаны іншы парадак разгляду такіх прапаноў.

Артыкул 63. Нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем заканадаўства ў сферы мясцовага кіравання і самакіравання

Нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем заканадаўства ў сферы мясцовага кіравання і самакіравання ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваныя яму пракуроры.

Артыкул 64. Адказнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання

1. Органы мясцовага кіравання і самакіравання нясуць адказнасць за законнасць сваіх рашэнняў.

2. Шкода, нанесеная арганізацыям і грамадзянам у выніку неправамерных рашэнняў, дзеянняў (бяздзеяння) органаў мясцовага кіравання і самакіравання, іх службовых асобаў, падлягае кампенсацыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у парадку, вызначаным грамадзянскім заканадаўствам.

Глава 8
Заключныя палажэнні

Артыкул 65. Прызнанне страціўшымі сілу некаторых актаў заканадаўства і асобных палажэнняў законаў

Прызнаць страціўшымі сілу:

1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 1985 года "Аб зацвярджэнні Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку заснавання і прысваення ў Рэспубліцы Беларусь звання ганаровага грамадзяніна горада, раёна" (ЗЗ БССР, 1985 г., № 10, ст. 148).

2. Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 11 (13), ст. 122; Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 15—16, ст. 169).

3. Раздзел ІV Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1993 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 26, ст. 317).

4. Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 1993 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспублікі Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 26, ст. 324).

5. Пункт 7 раздзела Б Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 1993 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях падаткаабкладання" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1994 г., № 3, ст. 24).

6. Закон Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 1994 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1994 г., № 11, ст. 150).

7. Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 1994 года "Аб унясенні змянення ў артыкул 10 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1994 г., № 14, ст. 188).

8. Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 1994 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1994 г., № 30, ст. 511).

9. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 1995 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 15—16, ст. 167).

10. Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 1995 года "Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 15—16, ст. 170).

11. Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 года "Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 22—23, ст. 306).

12. Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1996 года "Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1996 г., № 7, ст. 85).

13. Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 1997 года "Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 15, ст. 261).

14. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 1998 года "Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 3, ст. 34).

15. Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 8, 2/137).

16. Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2000 года "Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 59, 2/174).

17. Артыкул 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2000 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 100, 2/203).

18. Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2001 года "Аб змяненні і прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 50, 2/765).

19. Артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2004 года "Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 4, 2/1012).

20. Артыкул 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2004 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях разгляду зваротаў грамадзян" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 189, 2/1089).

21. Пункт 68 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2006 года "Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і асобных палажэнняў актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сувязі з фарміраваннем Збору законаў Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 202, 2/1279).

22. Артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2007 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшай сілу Пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь "Аб рэарганізацыі справы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 118, 2/1309).

23. Артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2007 года "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у сувязі з удасканаленнем рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 132, 2/1330).

24. Артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу некаторых актаў заканадаўства і асобных палажэнняў актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 14, 2/1414).

25. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1991 года "Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 11 (13), ст. 123).

26. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 1993 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь "Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 26, ст. 330).

27. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 1984 года "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку заснавання і прысваення ў Рэспубліцы Беларусь звання ганаровага грамадзяніна горада, раёна" (ЗЗ БССР, 1984 г., № 35, ст. 513).

Артыкул 66. Рэалізацыя палажэнняў гэтага Закона

1. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

ва ўстаноўленым парадку ўнесці на разгляд Кіраўніка дзяржавы праект заканадаўчага акта, які вызначае парадак ажыццяўлення пераважнага права Саветаў, па іх даручэнні выканкамаў і мясцовых адміністрацый на набыццё аб'ектаў нерухомасці, якія могуць быць выкарыстаныя для мясцовых патрэбаў, а таксама праект пераліку катэгорый аб'ектаў нерухомасці, на набыццё якіх распаўсюджваецца названае маёмаснае права;

сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць і ўнесці ў вызначаным парадку прапановы па прывядзенні заканадаўчых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

2. Саветам, выканаўчым і распарадчым органам у шасцімесячны тэрмін прывесці свае рашэнні ў адпаведнасць з гэтым Законам і прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 67. Уваходжанне ў сілу гэтага Закона

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 66, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

4 студзеня 2010 года, г. Мінск.

№ 108-З