Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь
па пытаннях удасканальвання парадку выканання пакаранняў

 

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 8, 2/922; 2005 г., № 121, 2/1137; 2006 г., № 92, 2/1219; 2008 г., № 184, 2/1508) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы 3 артыкула 27 словы "першай або другой" і "разумовым развіцці, не звязанага з хваравітым псіхічным расстройствам" замяніць адпаведна словамі "1 або 2" і "псіхічным развіцці, не звязанага з псіхічным расстройствам (захворваннем)".

2. У частцы 1 артыкула 28 слова "захворвання" замяніць словамі "расстройства (захворвання)".

3. У частцы 1 артыкула 29 словы "хваравітага псіхічнага расстройства" замяніць словамі "псіхічнага расстройства (захворвання)".

4. Частку 4 артыкула 49 дапоўніць пунктамі 7 і 8 наступнага зместу:

"7) іншаземным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія не пражываюць пастаянна ў Рэспубліцы Беларусь;

8) асобам, хворым на актыўную форму туберкулёзу.".

5. Пункт 8 часткі 3 артыкула 52 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"8) асобам, хворым на актыўную форму туберкулёзу, якія не маюць пастаяннага месца працы.".

6. У частцы 3 артыкула 54 словы "гарнізоннай гаўптвахце" замяніць словамі "гаўптвахце ваеннай камендатуры".

7. У пункце 6 часткі 5 артыкула 55 словы "хворым на адкрытую" замяніць словамі "асобам, хворым на актыўную".

8. У пункце 14 часткі 1 артыкула 64 слова "захворваннем" замяніць словамі "расстройствам (захворваннем)".

9. У частцы 10 артыкула 80 словы "вызвалення з лячэбна-працоўнага прафілакторыя" замяніць словамі "спынення яго знаходжання ў лячэбна-працоўным прафілакторыі".

10. У артыкуле 92:

у назве артыкула слова "хваробе" замяніць словам "захворванню";

у частцы 1 словы "псіхічнай хваробай, якая пазбаўляе" замяніць словамі "псіхічным расстройствам (захворваннем), якое пазбаўляе";

у частцы 2 словы "іншай цяжкай хваробай, якая перашкаджае" замяніць словамі "іншым цяжкім захворваннем, якое перашкаджае".

11. У артыкуле 94 словы "цяжкай хваробы" замяніць словамі "цяжкага захворвання".

12. У частцы 5 артыкула 97 словы "цяжкай хваробай" і "першай" замяніць адпаведна словамі "цяжкім захворваннем" і лічбай "1".

13. У частцы 1 артыкула 100 словы "псіхічна хворых" замяніць словамі "асобаў, якія пакутуюць ад псіхічных расстройстваў (захворванняў)".

14. У артыкуле 101:

у назве артыкула словы "псіхічна хворым" замяніць словамі "асобам, якія пакутуюць ад псіхічных расстройстваў (захворванняў)";

у абзацы першым словы "псіхічнай хваробай, якая пазбаўляе" замяніць словамі "псіхічным расстройствам (захворваннем), якое пазбаўляе";

у пункце 1 слова "псіхіятра" замяніць словам "урача-псіхіятра".

15. У артыкуле 102:

у частцы 1 словы "псіхіятра" і "псіхічна хворага, які" замяніць адпаведна словамі "ўрача-псіхіятра" і "асобы, якая пакутуе ад псіхічнага расстройства (захворвання), якое";

у частках 2 і 4 словы "псіхічна хворага, які" замяніць словамі "асобы, якая пакутуе ад псіхічнага расстройства (захворвання), якая";

у частцы 3 словы "псіхічна хворага, які ўчыніў" замяніць словамі "асобы, якая пакутуе ад псіхічнага расстройства (захворвання), якая ўчыніла".

16. У артыкуле 103:

у частцы 1 словы "псіхічна хворым" замяніць словамі "асобам, якія пакутуюць ад псіхічных расстройстваў (захворванняў),";

у частцы 2 словы "Усе псіхічна хворыя" замяніць словамі "Асобы, якія пакутуюць ад псіхічных расстройстваў (захворванняў)";

у частцы 4 словы "псіхічна хворы" і "органы аховы здароўя" замяніць адпаведна словамі "асоба, якая пакутуе ад псіхічнага расстройства (захворвання)," і "ўпраўленні аховы здароўя абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта".

17. У артыкуле 104 словы "псіхічнай хваробай, якая пазбаўляе" замяніць словамі "псіхічным расстройствам (захворваннем), якое пазбаўляе".

18. У артыкуле 106:

у частцы 1 словы "псіхічнай хваробай" замяніць словамі "псіхічным расстройствам (захворваннем)";

у частцы 2 словы "першай" і "псіхіятра" замяніць адпаведна лічбай "1" і словамі "ўрача-псіхіятра".

19. У абзацы першым часткі 1 артыкула 135 слова "медыцынскага" замяніць словамі "медыцынскіх работнікаў".

20. У абзацы першым часткі 1 артыкула 147 словы "псіхічную хваробу" замяніць словамі "псіхічнае расстройства (захворванне)".

21. У абзацы першым часткі 2 артыкула 157 словы "гэтай хваробы" замяніць словамі "гэтага захворвання".

22. У артыкуле 158:

у назве артыкула словы "венерычнай хваробай" замяніць словамі "венерычным захворваннем";

у абзацы першым часткі 1 і абзацы першым часткі 2 словы "венерычнай хваробай" і "гэтай хваробы" замяніць адпаведна словамі "венерычным захворваннем" і "гэтага захворвання".

23. У абзацы першым часткі 2 артыкула 159, абзацы першым часткі 2 артыкула 435, абзацы першым часткі 2 артыкула 436 і абзацы першым часткі 1 артыкула 447 слова "хвароба" замяніць словам "захворванне" ў адпаведным склоне.

24. У артыкуле 161:

назву артыкула і абзац першы часткі 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 161. Неаказанне медыцынскай дапамогі хворай асобе

1. Неаказанне медыцынскай дапамогі хворай асобе без уважлівых прычын медыцынскім работнікам альбо іншай асобай, абавязанай аказваць яе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, —";

абзац першы часткі 2 слова "хворага" замяніць словамі "хворай асобы".

25. У абзацы першым часткі 1 артыкула 445 і абзацы першым часткі 1 артыкула 446 словы "лячэбнай установы" замяніць словамі "арганізацыі аховы здароўя".

Артыкул 2. Унесці ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2000 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 32, 2/140; 2003 г., № 8, 2/922, 2/932; 2006 г., № 92, 2/1219; 2008 г., № 3, 2/1396; № 14, 2/1412; № 184, 2/1508; 2009 г., № 171, 2/1589) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 10:

з часткі 4 словы "па абароне правоў і свабод чалавека" выключыць;

дапоўніць артыкул часткай 6 1 наступнага зместу:

"6 1. Асуджаныя маюць права на заняткі фізічнай культурай і спортам.".

2. У частцы 7 артыкула 14, артыкулах 142, 144 і 145 словы "гарнізонная гаўптвахта" замяніць словамі "гаўптвахта ваеннай камендатуры" ў адпаведных склоне і ліку.

3. У артыкуле 15 словы "па яго выбары" замяніць словамі "на падставе яго пісьмовай заявы".

4. У артыкуле 16:

у частцы 1 словы "псіхічна хворых" замяніць словамі "асобаў, якія пакутуюць ад псіхічных расстройстваў (захворванняў),";

у частцы 4 словы "псіхічна хворым" замяніць словамі "асобай, якая пакутуе ад псіхічнага расстройства (захворвання),";

у частцы 5 словы "першай і другой" і "адкрытай" замяніць адпаведна словамі "1 і 2" і "актыўнай".

5. Частку 2 артыкула 24 пасля слова "работы" дапоўніць словамі ", канікул на працягу навучальнага года".

6. Артыкул 35 дапоўніць словамі ", аб змяненні месца жыхарства".

7. У артыкуле 39:

у частцы 4 слова "хваробы" замяніць словам "захворвання";

у пункце 2 часткі 6 словы "хваробы, выкліканай" замяніць словамі "захворвання, выкліканага".

8. У частцы 2 артыкула 41:

пасля слоў "платы па" дапоўніць частку словам "асноўным";

другі сказ выключыць.

9. У артыкуле 44:

у частцы 1 словы ", як правіла, у межах вобласці па месцы пастаяннага жыхарства або асуджэння" замяніць словамі "з улікам умоў, неабходных для іх выпраўлення, забеспячэння бяспекі і прадухілення ўчынення імі новых злачынстваў";

частку 2 выключыць.

10. У частцы 5 артыкула 45 словы "пад канвоем альбо ў суправаджэнні" замяніць словамі "ў парадку, які вызначаны Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь".

11. У частцы 3 артыкула 46, частцы 3 артыкула 58, частцы 2 артыкула 72 і частцы 2 артыкула 147 слова "хвароба" замяніць словам "захворванне" ў адпаведным склоне.

12. Пункт 4 часткі 3 артыкула 47 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4) пражываць, як правіла, у жылых памяшканнях папраўчай установы адкрытага тыпу і не пакідаць папраўчую ўстанову адкрытага тыпу без дазволу адміністрацыі гэтай установы;".

13. У артыкуле 48:

у частцы 2 слова "інтэрнатах" замяніць словамі "жылых памяшканнях";

дапоўніць артыкул часткай 2 1 наступнага зместу:

"2 1. Норма жылой плошчы на аднаго асуджанага ў папраўчай установе адкрытага тыпу не можа быць менш як тры квадратныя метры. Кошт камунальна-бытавых паслуг, што аказваюцца, пакрываецца асуджанымі штомесяц у межах фактычных затрат, зробленых у гэтым месяцы, у парадку, што вызначаны Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.".

14. У артыкуле 48 1:

у пункце 4 часткі 2 словы "крымінальна-выканаўчай інспекцыі" замяніць словамі "супрацоўнікаў органаў унутраных спраў";

частку 3 дапоўніць пятым і шостым сказамі наступнага зместу: "Асуджанаму, які навучаецца завочна ва ўстанове адукацыі Рэспублікі Беларусь, крымінальна-выканаўчай інспекцыяй можа быць дазволены выезд для здачы экзаменацыйнай сесіі на падставе выкліку ўстановы адукацыі з ускладаннем на асуджанага абавязку зарэгістравацца ў тэрытарыяльным органе ўнутраных спраў па месцы знаходжання. Па хадайніцтве наймальніка, у якога працуе асуджаны, крымінальна-выканаўчай інспекцыяй можа быць дазволены выезд у службовую камандзіроўку з ускладаннем на асуджанага абавязку зарэгістравацца ў тэрытарыяльным органе ўнутраных спраў па месцы знаходжання.".

15. У артыкуле 49:

у частцы 1 слова "Лячэбна-прафілактычная" замяніць словам "Медыцынская";

у частцы 2 словы "Стацыянарнае і амбулаторнае аказанне медыцынскай дапамогі" замяніць словамі "Аказанне медыцынскай дапамогі ў стацыянарных і амбулаторных умовах".

16. У артыкуле 55:

у частцы 1:

слова "Парушэннем" замяніць словам "Парушэннямі";

пасля слова "свабоды" дапоўніць частку словамі "з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу";

дапоўніць артыкул часткай 1 1 наступнага зместу:

"1 1. Парушэннямі парадку і ўмоў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з'яўляюцца невыкананне асуджаным ускладзеных на яго абавязкаў, парушэнне працоўнай дысцыпліны і грамадскага парадку.";

у пункце 3 часткі 2 слова "інтэрнат" замяніць словамі "папраўчая ўстанова адкрытага тыпу";

дапоўніць артыкул часткай 4 1 наступнага зместу:

"4 1. Кошт харчавання і камунальна-бытавых паслуг, што аказваюцца асуджаным, змешчаным у ізалятар часовага ўтрымання органа ўнутраных спраў у парадку дысцыплінарнай ізаляцыі, пакрываецца асуджанымі па фактычных затратах у поўным памеры ў парадку, што вызначаны Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.";

частку 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"8. Пры затрыманні асуджанага да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ён накіроўваецца да месца адбывання пакарання ў парадку, вызначаным Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.".

17. Частку 5 артыкула 56 пасля трэцяга сказа дапоўніць сказам наступнага зместу: "На асуджаных да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу пакаранне накладаецца не пазней як праз трыццаць сутак з дня выяўлення парушэння.".

18. Частку 1 артыкула 57 пасля слова "ўстановы" дапоўніць словамі "ва ўзаемадзеянні з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў".

19. У частцы 5 артыкула 59 словы "цяжкая хвароба" і "якая пагражае" замяніць адпаведна словамі "цяжкае захворванне" і "якое пагражае".

20. Артыкул 61 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 61. Меры заахвочвання і пакарання, якія прымяняюцца да асуджаных да арышту, і парадак іх прымянення

1. За добрыя паводзіны да асуджаных могуць прымяняцца наступныя меры заахвочвання:

1) аб'яўленне падзякі;

2) датэрміновае зняцце раней накладзенага пакарання;

3) дазвол на тэлефонную размову працягласцю да пятнаццаці хвілін з аплатай з асабістых сродкаў асуджанага.

2. За парушэнне ўстаноўленага парадку адбывання пакарання да асуджаных могуць прымяняцца наступныя меры пакарання:

1) вымова;

2) змяшчэнне ў штрафны ізалятар на тэрмін да дзесяці сутак.

3. Меры заахвочвання і пакарання, якія прымяняюцца да асуджаных, аб'яўляюцца пастановамі службовых асобаў, якія маюць права на іх прымяненне.

4. Меры заахвочвання, за выключэннем датэрміновага зняцця раней накладзенага пакарання, прымяняюцца, калі асуджаны не мае пакаранняў.

5. Датэрміновае зняцце раней накладзеных пакаранняў ажыццяўляецца па чарзе, пачынаючы з першага непагашанага пакарання.

6. Датэрмінова здымаць пакаранні з асуджанага маюць права службовыя асобы, якія наклалі пакаранне, а таксама вышэйстаячыя службовыя асобы.

7. Датэрміновае зняцце накладзенага пакарання дапускаецца, як правіла, не раней:

1) пятнаццаці сутак з дня накладання пакарання, названага ў пункце 1 часткі 2 гэтага артыкула;

2) аднаго месяца з дня адбывання пакарання, названага ў пункце 2 часткі 2 гэтага артыкула.

8. Пры прымяненні да асуджанага мераў пакарання ўлічваюцца акалічнасці ўчынення парушэння, асоба асуджанага і яго папярэднія паводзіны. Пакаранне, якое накладваецца, павінна адпавядаць цяжкасці і характару парушэння. Не дапускаецца за адно парушэнне накладаць некалькі пакаранняў. За некалькі парушэнняў, учыненых адначасова або на працягу адных сутак, можа накладацца адно пакаранне.

9. Пакаранне накладаецца не пазней як праз дзесяць сутак з дня выяўлення парушэння, а калі ў сувязі з парушэннем праводзілася праверка, — з дня яе заканчэння, але не пазней як праз трыццаць сутак з дня ўчынення парушэння. Пакаранне выконваецца неадкладна, а ў выпадку немагчымасці неадкладнага выканання — не пазней як праз пятнаццаць сутак з дня яго накладання.

10. Асуджаны не можа быць падвергнуты пакаранню, не атрымаўшы магчымасці выказацца і даць пісьмовае тлумачэнне ў сваё апраўданне. Службовыя асобы, якія прымяняюць да асуджаных меры пакарання, павінны ўсебакова і поўна ўлічваць акалічнасці ўчынення парушэння, ступень віны асуджанага, яго апраўданні і накладаць пакаранне пасля асабістай гутаркі з ім.

11. Змяшчэнне асуджаных у штрафны ізалятар ажыццяўляецца з указаннем тэрміну ўтрымання ў ім.

12. Прымяненне меры пакарання ў выглядзе змяшчэння ў штрафны ізалятар ажыццяўляецца толькі пасля агляду асуджанага ўрачом, які павінен пісьмова пацвердзіць, што асуджаны здольны перанесці такое пакаранне. Урач штодзень наведвае асуджаных, якія адбываюць названае пакаранне. Ён абавязаны неадкладна паведамляць пісьмова начальніку арыштнага дома або начальніку ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы, на тэрыторыі якой размешчаны арыштны дом, аб неабходнасці прыпынення выканання гэтага пакарання па прычыне фізічнага або псіхічнага стану асуджанага.

13. Выкананне пакарання ў выглядзе змяшчэння ў штрафны ізалятар прыпыняецца і аднаўляецца па медыцынскіх паказаннях рашэннем службовай асобы, якая наклала такое пакаранне. Пры гэтым гэтая службовая асоба мае права скараціць астатні тэрмін пакарання або прыняць рашэнне аб спыненні яго выканання.

14. Асуджаны мае права абскардзіць рашэнне службовай асобы аб накладанні пакарання вышэйстаячай службовай асобе, пракурору або ў суд. У выпадку абскарджання асуджаным рашэння аб накладанні пакарання яго выкананне не прыпыняецца. Пры наяўнасці падстаў пакаранне можа быць адменена ці заменена службовай асобай, якая прымяніла яго, або вышэйстаячай службовай асобай, якая мае на гэта права, або адменена пракурорам ці судом.

15. Лічыцца, што асуджаны не мае пакаранняў, калі на працягу двух месяцаў з дня накладання апошняга пакарання ён не быў падвергнуты новаму пакаранню.".

21. Дапоўніць Кодэкс артыкуламі 61 1 і 61 2 наступнага зместу:

"Артыкул 61 1. Службовыя асобы, якія прымяняюць меры заахвочвання і пакарання да асуджаных да арышту

1. Прымяняць меры заахвочвання і пакарання да асуджаных у поўным аб'ёме маюць права начальнікі арыштных дамоў, а таксама вышэйстаячыя службовыя асобы. Пры размяшчэнні арыштнага дома на тэрыторыі іншай установы крымінальна-выканаўчай сістэмы пакаранне ў выглядзе змяшчэння ў штрафны ізалятар прымяняецца начальнікам установы крымінальна-выканаўчай сістэмы, на тэрыторыі якой размешчаны арыштны дом.

2. Датэрмінова здымаць пакаранні з асуджанага маюць права службовыя асобы, якія наклалі пакаранні, а таксама вышэйстаячыя службовыя асобы.

3. Пералік вышэйстаячых службовых асобаў, якія маюць права прымяняць меры заахвочвання і пакарання да асуджаных, а таксама датэрмінова здымаць пакаранні з асуджаных, вызначаецца Правіламі ўнутранага распарадку папраўчых устаноў і Правіламі ўнутранага распарадку следчых ізалятараў крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 61 2. Крытэрыі і ступень выпраўлення асуджаных да арышту

1. Ступень выпраўлення асуджанага вызначаецца адміністрацыяй арыштнага дома па выніках яго атэстацыі да разгляду пытання аб прадстаўленні асуджанага да ўмоўна-датэрміновага вызвалення ад пакарання або замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім пакараннем.

2. Пры размяшчэнні арыштнага дома на тэрыторыі іншай установы крымінальна-выканаўчай сістэмы ступень выпраўлення асуджанага вызначаецца адміністрацыяй арыштнага дома пры начальніку ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы, на тэрыторыі якой размешчаны арыштны дом.

3. Можа быць прызнана, што асуджаны цвёрда стаў на шлях выпраўлення, калі ён прыняў пісьмовае абавязацельства аб правапаслухмяных паводзінах, не мае пакаранняў, добрасумленна ставіцца да выканання работ па гаспадарчым абслугоўванні арыштнага дома і прыняў усе залежныя ад яго меры па пакрыцці ўрону, які нанесены злачынствам.

4. Можа быць прызнана, што асуджаны даказаў сваё выпраўленне, калі яго паводзіны адпавядаюць крытэрыям, названым у частцы 3 гэтага артыкула, і сведчаць пра тое, што ў асуджанага сфарміравана гатоўнасць весці правапаслухмяны лад жыцця.

5. Парадак атэстацыі асуджаных вызначаецца Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.".

22. У артыкуле 65:

у частках 4 і 6 словы "пад канвоем" замяніць словамі "ў парадку, вызначаным Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь";

частку 8 выключыць.

23. У частцы 2 артыкула 66:

словы "адкрытай" і "псіхічна хворыя" замяніць адпаведна словамі "актыўнай" і "асобы, якія пакутуюць ад псіхічных расстройстваў (захворванняў)";

словы "ВІЧ-інфіцыраваныя, хворыя на СНІД," выключыць.

24. Частку 1 артыкула 67 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін не звыш сямі гадоў з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага або ўзмоцненага рэжымаў, якія раней не адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, з іх згоды могуць быць пакінутыя ў следчым ізалятары або турме для выканання работ па гаспадарчым абслугоўванні.".

25. У артыкуле 68:

частку 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Калі будзе прызнана, што асуджаныя да пазбаўлення волі, якія ўтрымліваюцца ў папраўчых калоніях для асобаў, якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, папраўчых калоніях для асобаў, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, выхаваўчых калоніях, сталі на шлях выпраўлення, іх пераводзяць на палепшаныя ўмовы ўтрымання пасля адбывання адной чвэрці тэрміну пакарання, а тых, хто ўтрымліваецца ў папраўчых калоніях асаблівага рэжыму, — пасля адбывання адной трэці тэрміну пакарання. Калі будзе прызнана, што такія асуджаныя зламысна парушаюць вызначаны парадак адбывання пакарання, палепшаныя ўмовы ўтрымання пастановай начальніка папраўчай установы адмяняюцца.";

з часткі 3 словы ", альбо адмену ўсіх палепшаных умоў утрымання ў выпадках, прадугледжаных часткай першай артыкула 112 і пунктам 6 артыкула 129 гэтага Кодэкса" выключыць.

26. У артыкуле 69:

у пункце 1 часткі 3 слова "трэці" замяніць словам "чвэрці";

пункт 4 часткі 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4) якім прызначаны прымусовыя меры бяспекі і лячэння, хворыя на актыўную форму туберкулёзу або якія не прайшлі поўнага курса лячэння венерычнага захворвання;".

27. Частку 1 1 артыкула 71 выключыць.

28. У артыкуле 73:

частку 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. У парадку, што вызначаны гэтым Кодэксам, асуджаныя маюць права набываць па безнаяўным разліку прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці, мець спатканні, атрымліваць пасылкі, перадачы, бандэролі і дробныя пакеты, грашовыя пераводы, весці перапіску і тэлефонныя размовы, а таксама адпраўляць пасылкі, бандэролі, дробныя пакеты і грашовыя пераводы блізкім сваякам. Асуджаным дазваляецца атрыманне адной рэчавай пасылкі (абутак, адзенне і іншыя прамысловыя тавары, якія асуджаныя могуць мець пры сабе, акрамя прадуктаў харчавання і тытунёвых вырабаў) у год.";

у частцы 6 словы "чацвёртай" і "і бандэролі" замяніць адпаведна лічбай "4" і словамі ", бандэролі і дробныя пакеты";

у частцы 8 словы "забароненыя прадметы і рэчы, пералік якіх вызначаецца" замяніць словамі "прадметы і рэчы, якія не ўваходзяць у пералік прадметаў і рэчаў, дазволеных да атрымання і захоўвання, вызначаны".

29. Артыкул 74 дапоўніць часткай 3 наступнага зместу:

"3. Адміністрацыя папраўчых устаноў абавязаная пад распіску паведамляць асуджаным аб выкарыстанні ў дачыненні да іх сродкаў кантролю і нагляду.".

30. Пункт 1 часткі 2 артыкула 76 пасля слова "бандэроляў," дапоўніць словамі "дробных пакетаў,".

31. У артыкуле 81:

у частцы 5 слова "сістэматычнага" замяніць словам "зламыснага";

у частцы 8 словы "на туберкулёз, пры наяўнасці медыцынскага заключэння аб тым" замяніць словамі "на актыўную форму туберкулёзу, у выпадку, калі па выніках медыцынскага абследавання паказана".

32. Артыкул 82 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 82. Набыццё асуджанымі да пазбаўлення волі прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці

1. Асуджаныя да пазбаўлення волі штомесяц могуць набываць прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці па безнаяўным разліку за кошт грашовых сродкаў, якія маюцца на іх асабовых рахунках, у памерах, вызначаных артыкуламі 118—121, 125 і 126 гэтага Кодэкса.

2. У выпадку нерасходавання дазволеных грашовых сродкаў у бягучым месяцы асуджаныя могуць набываць прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці на нерасходаваную суму ў наступныя месяцы.

3. Асуджаным, якія перавыконваюць норму выпрацоўкі або ўзорна выконваюць устаноўленыя заданні на цяжкіх працах, а таксама на працах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, адміністрацыя ўстановы мае права павялічваць памер грашовых сродкаў, дазволеных для расходавання, у межах вызначанага памеру базавай велічыні, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. Асуджаныя, абавязаныя пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, а таксама асуджаныя, якія не пакрылі ўрон, нанесены злачынствам, штомесяц могуць набываць прадукты харчавання на суму да адной базавай велічыні і прадметы першай неабходнасці на суму да адной базавай велічыні.

5. Асуджаным, якія прызнаны злоснымі парушальнікамі вызначанага парадку адбывання пакарання, дазваляецца штомесяц расходаваць грошы ў суме да адной базавай велічыні на набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці.

6. Асуджаным, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых і выхаваўчых калоніях, а таксама асуджаным, якія пакінуты ў следчых ізалятарах і турмах для выканання работ па гаспадарчым абслугоўванні, дазваляецца замест атрымання належнай пасылкі або перадачы набываць на працягу месяца прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці на суму да пяці базавых велічынь за кошт грашовых сродкаў, якія маюцца на іх асабовых рахунках. Гэтае права не распаўсюджваецца на асуджаных, абавязаных пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, асуджаных, якія не пакрылі ўрон, нанесены злачынствам, а таксама на асуджаных, якія прызнаны злоснымі парушальнікамі вызначанага парадку адбывання пакарання.

7. Пералік прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, дазволеных да набыцця і захоўвання асуджанымі, вызначаецца Правіламі ўнутранага распарадку папраўчых устаноў.".

33. Частку 3 артыкула 83 пасля слоў "сваякамі асуджанага," дапоўніць словам "кароткатэрміновыя".

34. Артыкул 84 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 84. Атрыманне і адпраўленне асуджанымі да пазбаўлення волі пасылак, бандэроляў і дробных пакетаў, атрыманне перадач

1. Асуджаным да пазбаўлення волі дазваляецца атрыманне пасылак, перадач, бандэроляў і дробных пакетаў у колькасці, вызначанай артыкуламі 118—121, 125 і 126 гэтага Кодэкса. Максімальная вага пасылкі, бандэролі і дробнага пакета вызначаецца Правіламі аказання паслуг паштовай сувязі, якія зацвярджае Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

2. Пасылкі, перадачы, бандэролі і дробныя пакеты, якія паступілі не ад блізкіх сваякоў, уручаюцца асуджаным з дазволу начальніка папраўчай установы.

3. Хворым асуджаным і асуджаным, якія з'яўляюцца інвалідамі І і ІІ групы, дазваляецца атрыманне дадатковай бандэролі або дробнага пакета з лекавымі сродкамі па заключэнні лечачага ўрача, якія захоўваюцца і выдаюцца медыцынскай часткай папраўчай установы, а таксама дадатковай пасылкі або перадачы на працягу трох месяцаў з прадуктамі харчавання, рэкамендаванымі ўрачом.

4. Асуджаныя маюць права адпраўляць пасылкі, бандэролі і дробныя пакеты блізкім сваякам, а з дазволу адміністрацыі папраўчай установы — і іншым асобам.

5. Парадак прыёму, атрымання, адпраўлення пасылак, бандэроляў і дробных пакетаў, атрымання перадач, іх агляду, а таксама пералік прадметаў і рэчаў, дазволеных да атрымання, захоўвання, адпраўлення асуджанымі, вызначаюцца Правіламі ўнутранага распарадку папраўчых устаноў.".

35. Артыкул 86 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 86. Тэлефонныя размовы асуджаных да пазбаўлення волі

1. Асуджаным да пазбаўлення волі даецца права на тэлефонныя размовы з блізкімі сваякамі ў колькасці і парадку, вызначаным Правіламі ўнутранага распарадку папраўчых устаноў. Працягласць кожнай размовы не павінна перавышаць пятнаццаць хвілін. Тэлефонныя размовы аплачваюцца асуджанымі за кошт сродкаў, якія маюцца на іх асабовых рахунках, і кантралююцца адміністрацыяй папраўчай установы.

2. Тэлефонныя размовы паміж асуджанымі, якія ўтрымліваюцца ў розных папраўчых установах, забараняюцца.

3. Тэлефонныя размовы асуджаным, якія ўтрымліваюцца ў штрафных (дысцыплінарных) ізалятарах, памяшканнях камернага тыпу і адзіночных камерах, даюцца толькі пры наяўнасці выключных абставінаў.

Заўвага. Пад выключнымі абставінамі ў частцы 3 гэтага артыкула разумеюцца смерць або цяжкае захворванне блізкага сваяка, якое пагражае яго жыццю, стыхійнае бедства, якое нанесла значны матэрыяльны ўрон асуджанаму або яго сям'і.".

36. У артыкуле 89:

у частцы 1 словы "і бандэролях" замяніць словамі ", бандэролях і дробных пакетах";

частку 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Бандэролі і дробныя пакеты з літаратурай, якая набываецца праз гандлёвую сетку, не ўключаюцца ў колькасць бандэроляў і дробных пакетаў, якія маюць права атрымліваць асуджаныя.".

37. У артыкуле 90:

у частцы 1 слова "трэці" замяніць словам "чвэрці";

у частцы 3:

словы "на адкрытую форму туберкулёзу або якія не прайшлі поўны курс лячэння венерычнага захворвання, алкагалізму, таксікаманіі, наркаманіі, ВІЧ-інфіцыраваных, хворых на СНІД, псіхічна хворых, прызнаных зменшана свядомымі" замяніць словамі "на актыўную форму туберкулёзу, або якія не прайшлі поўны курс лячэння алкагалізму, таксікаманіі, наркаманіі, асобаў, якія пакутуюць ад псіхічных расстройстваў (захворванняў)";

словы "; асуджаных, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства; асуджаных іншаземцаў і асобаў без грамадзянства" выключыць.

38. Пункт 4 часткі 2 артыкула 91 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4) маюць права адпраўляць і атрымліваць пісьмы, пасылкі, перадачы, бандэролі, дробныя пакеты, ажыццяўляць спатканні без абмежавання.".

39. У частцы 4 артыкула 92 словы "першай, другой і трэцяй", "адкрытай" і "венерычнага захворвання, алкагалізму, таксікаманіі, наркаманіі, ВІЧ-інфіцыраваным, хворым на СНІД, псіхічна хворым, прызнаным зменшана свядомымі" замяніць адпаведна словамі "1, 2 і 3", "актыўнай" і "алкагалізму, таксікаманіі, наркаманіі, асобам, якія пакутуюць ад псіхічных расстройстваў (захворванняў)".

40. Частку 6 артыкула 93 выключыць.

41. У артыкуле 94:

у частцы 2 словы "і абуткам па сезоне" замяніць словамі "па сезоне і абуткам";

у частцы 6 слова "хваробы" замяніць словам "захворванню".

42. У артыкуле 96:

з часткі 1 словы "лячэбна-прафілактычныя ўстановы:" выключыць;

у частцы 2 словы "Лячэбна-прафілактычная" і "арганізоўваецца і праводзіцца" замяніць адпаведна словамі "Аказанне медыцынскай дапамогі" і "арганізоўваюцца і праводзяцца";

частку 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Аказанне медыцынскай дапамогі асуджаным, а таксама дзяржаўны санітарны нагляд у месцах пазбаўлення волі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.";

дапоўніць артыкул часткай 5 наступнага зместу:

"5. Пры адсутнасці ў месцах пазбаўлення волі магчымасці аказання хуткай (неадкладнай) або планавай медыцынскай дапамогі, у тым ліку спецыялізаванай (анкалагічнай, кардыялагічнай, фтызіятрычнай і іншых відаў дапамогі), неабходная медыцынская дапамога аказваецца асуджаным у арганізацыях аховы здароўя.".

43. Частку 2 артыкула 97 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Асуджаны абавязаны пакрываць урон (кампенсаваць шкоду), нанесены папраўчай установе ў выніку сваіх супрацьпраўных дзеянняў, дадатковыя затраты, звязаныя з аказаннем яму медыцынскай дапамогі ў выпадку наўмыснага нанясення ім шкоды свайму здароўю. У выпадку ўчынення ўцёкаў з папраўчай установы, самавольнага пакідання папраўчай калоніі-пасялення асуджаны абавязаны ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пакрываць расходы, затрачаныя на правядзенне мерапрыемстваў па яго вышуку, затрыманні і вяртанні ў папраўчую ўстанову.".

44. Частку 1 артыкула 98 дапоўніць чацвёртым сказам наступнага зместу: "Пры прыцягненні асуджаных да працы працоўны дагавор (кантракт) з імі не заключаецца.".

45. Артыкул 100 дапоўніць часткай 4 наступнага зместу:

"4. Заработная плата асуджаных падлягае індэксацыі ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

46. У частцы 3 артыкула 101 словы "дзвюх гадзін у дзень" замяніць словамі "чатырнаццаці гадзін у тыдзень".

47. У артыкуле 102:

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. З заработнай платы і прыроўненых да яе даходаў у асуджаных да пазбаўлення волі, за выключэннем асуджаных, указаных у частцы 6 артыкула 94 гэтага Кодэкса, ажыццяўляюцца ўтрыманні для пакрыцця кошту харчавання, адзення і абутку (акрамя кошту спецыяльнага харчавання і спецыяльнага адзення), камунальна-бытавых паслуг у парадку, вызначаным Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Кошт харчавання і камунальна-бытавых паслуг, не ўтрыманы ў справаздачным месяцы ў асобаў, якія ўтрымліваюцца ў папраўчых установах, у выпадку недастатковасці іх заработнай платы і прыроўненых да яе даходаў запазычанасці не ўтварае і ў наступныя месяцы не ўтрымліваецца. Указаны кошт спісваецца на расходы па каштарысе на ўтрыманне папраўчай установы.";

частку 3 дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "На асабовы рахунак асуджаных, абавязаных пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, залічваецца не менш за 10 працэнтаў налічанай заработнай платы і іншых даходаў.".

48. У артыкуле 109:

з часткі 1 словы ", якія не дасягнулі трыццацігадовага ўзросту," выключыць;

частку 2 выключыць.

49. З часткі 1 артыкула 110 пункты 5 і 10 выключыць.

50. У пункце 2 часткі 2 артыкула 111 словы "3—5 часткі першай" замяніць словамі "3 і 4 часткі 1".

51. У частцы 1 артыкула 112:

з пункта 3 словы "і забарона на тэрмін да аднаго месяца набываць прадукты харчавання" выключыць;

пункт 5 выключыць;

у пункце 6 слова "пятнаццаці" замяніць словам "дзесяці";

у пункце 7 словы "якія злосна парушаюць", "аднаго года" і "першай" замяніць адпаведна словамі "прызнаных злоснымі парушальнікамі", "шасці месяцаў" і лічбай "1".

52. З часткі 5 артыкула 113 словы "і забароны на тэрмін да аднаго месяца набываць прадукты харчавання" выключыць.

53. У артыкуле 114:

у частцы 1:

пасля слова "забараняюцца" дапоўніць частку словам "працяглыя";

словы "і бандэроляў" замяніць словамі ", бандэроляў і дробных пакетаў";

у частцы 2:

у пункце 1 словы "першай і другой" замяніць лічбамі "2—6";

пункт 2 пасля слова "бандэроль" дапоўніць словамі "або дробны пакет";

частку 4 выключыць.

54. У артыкуле 115:

частку 3 выключыць;

з часткі 4 словы "дазволу дадаткова расходаваць грошы ў памеры дзвюх базавых велічынь на набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці," выключыць.

55. Артыкулы 116 і 117 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"артыкул 116. Крытэрыі і ступень выпраўлення асуджаных да пазбаўлення волі

1. Ступень выпраўлення асуджанага да пазбаўлення волі вызначаецца адміністрацыяй папраўчай установы па выніках атэстацыі асуджанага на падставе ўсебаковага вывучэння яго асобы і ацэнкі паводзінаў у перыяд адбывання пакарання ў частцы адпаведнасці асуджанага крытэрыям, прадугледжаным часткамі 3—5 гэтага артыкула.

2. Можа быць прызнана, што асуджаны стаў на шлях выпраўлення, цвёрда стаў на шлях выпраўлення і даказаў сваё выпраўленне пасля адбывання не менш за адну чвэрць тэрміну пакарання.

3. Можа быць прызнана, што асуджаны стаў на шлях выпраўлення, калі ён прыняў пісьмовае абавязацельства аб правапаслухмяных паводзінах, не мае спагнанняў, добрасумленна ставіцца да працы або вучобы, выкання работ па калектыўным самаабслугоўванні, уборцы і добраўпарадкаванні папраўчых устаноў і прылеглых да іх тэрыторый і выказвае карысную ініцыятыву ў іншай карыснай для грамадства дзейнасці, а асуджаны, які не пагасіў да пастановы прыгавору ўрон, нанесены злачынствам, — калі ён таксама прыняў усе залежныя ад яго меры па пакрыцці ўрону.

4. Можа быць прызнана, што асуджаны цвёрда стаў на шлях выпраўлення, калі яго паводзіны адпавядаюць крытэрыям, указаным у частцы 3 гэтага артыкула, і сведчаць пра ўстойлівае імкненне да правапаслухмяных паводзінаў.

5. Можа быць прызнана, што асуджаны даказаў сваё выпраўленне, калі яго паводзіны адпавядаюць крытэрыям, указаным у частцы 3 гэтага артыкула, і сведчаць пра тое, што ў асуджанага сфарміравалася гатоўнасць весці правапаслухмяны лад жыцця.

6. Парадак атэстацыі асуджаных вызначаецца Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 117. Зламыснае парушэнне асуджанымі да пазбаўлення волі вызначанага парадку адбывання пакарання

1. Асуджаны да пазбаўлення волі прызнаецца злосным парушальнікам вызначанага парадку адбывання пакарання адміністрацыяй папраўчай установы на працягу тэрміна дзеяння спагнанняў, калі ён мае не менш за:

1) чатыры спагнанні, прадугледжаныя пунктамі 1 і 2 часткі 1 артыкула 112 гэтага Кодэкса, а для асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў выхаваўчых калоніях, — пунктамі 1 і 2 артыкула 129 гэтага Кодэкса;

2) тры спагнанні, адно з якіх прадугледжана пунктамі 3 і 4 часткі 1 артыкула 112 гэтага Кодэкса, а для асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў выхаваўчых калоніях, — пунктамі 3 і 4 артыкула 129 гэтага Кодэкса;

3) два спагнанні, адно з якіх прадугледжана пунктам 6 часткі 1 артыкула 112 гэтага Кодэкса, а для асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў выхаваўчых калоніях, — пунктам 5 артыкула 129 гэтага Кодэкса.

2. Злосным парушальнікам вызначанага парадку адбывання пакарання на працягу аднаго года прызнаецца асуджаны, які ўчыніў у перыяд адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі наўмыснае злачынства, за якое ён асуджаны да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, а таксама асуджаны, якому пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі было заменена больш мяккім пакараннем або які быў вызвалены ад пакарання ўмоўна-датэрмінова або датэрмінова на падставе акта амністыі або акта памілавання і ўчыніў на працягу неадбытага тэрміну пакарання наўмыснае злачынства, за якое быў асуджаны да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.

3. Тэрмін, на працягу якога асуджаны прызнаецца злосным парушальнікам вызначанага парадку адбывання пакарання ў адпаведнасці з часткай 2 гэтага артыкула, вылічваецца з дня ўзяцця пад варту асобы, асуджанай да пазбаўлення волі за наўмыснае злачынства, учыненае ў перыяд адбывання пакарання або на працягу неадбытай часткі тэрміну пакарання.

4. Прызнанне асуджанага злосным парушальнікам вызначанага парадку адбывання пакарання і спыненне прызнання асуджанага злосным парушальнікам вызначанага парадку адбывання пакарання ажыццяўляюцца адміністрацыяй папраўчай установы пры правядзенні атэстацыі.".

56. У артыкуле 118:

у частцы 1:

у пункце 1:

слова "да" выключыць;

словы "першай і другой" замяніць лічбамі "2—6";

пункт 3 пасля слова "бандэролі" дапоўніць словамі "або два дробныя пакеты";

у частцы 2:

у пункце 1 словы "першай і другой" замяніць лічбамі "2—6";

пункт 3 пасля слова "бандэролі" дапоўніць словамі "або два дробныя пакеты".

57. У частках 1 і 2 артыкулаў 119—121:

у пункце 1 словы "першай і другой" замяніць лічбамі "2—6";

пункт 3 пасля слова "бандэролі" дапоўніць словамі "або два дробныя пакеты".

58. У пункце 4 часткі 4 артыкула 122 словы "і бандэролі" замяніць словамі ", бандэролі і дробныя пакеты".

59. У артыкуле 123:

у частцы 1 словы "вызначаных для лячэбных устаноў" замяніць словамі "правілаў і гігіенічных нарматываў, вызначаных для арганізацый аховы здароўя";

у частцы 6 словы "цяжкай хваробы" і "якая ставіць" замяніць адпаведна словамі "цяжкага захворвання" і "які ставіць";

у частцы 7 словы "бандэролі, пасылкі або перадачы" замяніць словамі "пасылкі, перадачы, бандэролі або дробныя пакеты";

частку 8 дапоўніць словам "асобаў".

60. У артыкуле 125:

у частцы 4:

у пункце 1 словы "першай і другой" замяніць лічбамі "2—6";

пункт 3 пасля слова "бандэролі" дапоўніць словамі "або два дробныя пакеты";

у частцы 5:

у пункце 1 словы "першай і другой" замяніць лічбамі "2—6";

пункт 3 пасля слова "бандэроль" дапоўніць словамі "або адзін дробны пакет";

дапоўніць артыкул часткай 6 наступнага зместу:

"6. Для асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў турме, перавод на палепшаныя ўмовы ўтрымання не прадугледжваецца.".

61. Пункт 3 часткі 1 артыкула 126 пасля слова "бандэролі" дапоўніць словамі "або два дробныя пакеты".

62. У артыкуле 127:

пункты 5 і 10 выключыць;

у пункце 9 слова "трэці" замяніць словам "чвэрці".

63. У артыкуле 129:

з пункта 3 словы "і забарону на тэрмін да аднаго месяца набываць прадукты харчавання" выключыць;

у пункце 5 слова "дзесяці" замяніць словам "сямі";

пункт 6 выключыць.

64. У частцы 2 артыкула 130:

слова "спаткання," выключыць;

словы "і бандэроляў" замяніць словамі ", бандэроляў і дробных пакетаў";

дапоўніць частку трэцім сказам наступнага зместу: "Пасцельныя рэчы выдаюцца ім толькі на перыяд сну.".

65. З часткі 3 артыкула 131 словы ", дазволу дадаткова расходаваць грошы ў суме да 50 працэнтаў базавай велічыні на пакупку прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці" выключыць.

66. У частцы 3 артыкула 146 словы "маюць начальнік гарнізона і" замяніць словам "мае".

67. У артыкуле 151:

у назве артыкула, частках 2, 3 і 5 словы "і бандэролі" замяніць словамі ", бандэролі і дробныя пакеты" ў адпаведным склоне;

частку 1 пасля слова "бандэроляў" дапоўніць словамі "або дробных пакетаў".

68. У частцы 1 артыкула 153 слова "трох" замяніць словам "пяці".

69. У артыкуле 160:

у частцы 1:

у абзацы першым словы "1. Да асуджаных" замяніць словамі "Да асуджаных";

пункт 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"7) арышт з утрыманнем на гаўптвахце дысцыплінарнай вайсковай часці на тэрмін да дзесяці сутак.";

частку 2 выключыць.

70. У частках 5 і 6 артыкула 173:

у пункце 1 словы "першай і другой" замяніць лічбамі "2—6";

пункт 3 пасля слова "бандэролі" дапоўніць словамі "або два дробныя пакеты".

71. У артыкуле 176:

частку 1 пасля слова "расстройства" дапоўніць словам "(захворвання)";

у частцы 2 слова "захворвання" замяніць словамі "расстройства (захворвання)".

72. У пункце 6 артыкула 186 словы "цяжкая хвароба" замяніць словамі "цяжкае захворванне".

73. У артыкуле 187:

частку 3 пасля слова "дзеянню" дапоўніць словамі ", інфармацыя аб ліквідаванні наступстваў учыненага дзеяння, аб прызнанні віны ва ўчыненым злачынстве";

у частцы 5 словы "псіхічнай хваробы" замяніць словамі "псіхічнага расстройства ("захворвання)";

у частцы 6 словы "іншай цяжкай хваробы" замяніць словамі "іншага цяжкага захворвання";

дапоўніць артыкул часткай 7 1 наступнага зместу:

"7 1. Парадак медыцынскага агляду і пералік захворванняў, якія перашкаджаюць далейшаму адбыванню пакарання, вызначаюцца Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.".

74. Частку 2 артыкула 192 пасля слова "асуджанымі" дапоўніць словамі "з дня фактычнага адбывання імі пакарання".

75. У частцы 1 артыкула 199 1 словы "вызвалення з лячэбна-працоўнага прафілакторыя" замяніць словамі "спынення яго знаходжання ў лячэбна-працоўным прафілакторыі".

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь ў адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 3, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

5 мая 2010 года, г. Мінск.

№ 123-З