Закон Рэспублікі Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 9 красавіка 2010 года 
Ухвалены Саветам Рэспублікі 19 красавіка 2010 года
 
 
Артыкул 1. Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; № 47, 2/152; 2003 г., № 8, 2/922; 2006 г., № 9, 2/1192; № 111, 2/1242; 2007 г., № 4, 2/1292; № 264, 2/1378; 2008 г., № 1, 2/1387, 2/1394; № 6, 2/1405; 2010 г., № 14, 2/1659) наступныя дапаўненні і змяненні:
Унесці ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; № 47, 2/152; 2003 г., № 8, 2/922; 2006 г., № 9, 2/1192; № 111, 2/1242; 2007 г., № 4, 2/1292; № 264, 2/1378; 2008 г., № 1, 2/1387, 2/1394; № 6, 2/1405; 2010 г., № 14, 2/1659) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У артыкуле 6:

дапоўніць артыкул пунктам 14 1 наступнага зместу:

"14 1) начальнік падраздзялення дазнання — начальнік упраўлення дазнання, начальнік аддзела або аддзялення дазнання, начальнік іншага падраздзялення органа дазнання, службовыя асобы якога ажыццяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі вытворчасць па крымінальных справах, і іх намеснікі;";

пункт 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"15) начальнік следчага падраздзялення — начальнік папярэдняга расследавання, начальнік галоўнага следчага ўпраўлення, начальнік следчага ўпраўлення, начальнік следчага аддзела або аддзялення, а таксама іншага падраздзялення органа папярэдняга расследавання, у распараджэнні якога знаходзяцца пытанні папярэдняга следства, і іх намеснікі;";

пункт 49 пасля слоў "начальнік органа дазнання," дапоўніць словамі "начальнік падраздзялення дазнання,".

2. У частцы 5 артыкула 34:

у пункце 5 словы "кіраўніка следчага падраздзялення," замяніць словамі "начальніка падраздзялення дазнання, начальніка следчага падраздзялення, начальніка";

пункт 13 пасля слова "адхіленне" дапоўніць словамі "падазронага або";

дапоўніць частку пунктам 14 1 наступнага зместу:

"14 1) накіроўваць крымінальныя справы ніжэйшаму пракурору, следчаму, органу дазнання для правядзення дадаткова папярэдняга расследавання ў выпадку перадачы судом крымінальнай справы пры вынясенні апраўдальнага прыгавора з-за недаказанасці ўдзелу абвінавачанага ва ўчыненні злачынства, калі асоба, якая ўчыніла злачынства, застаецца нявызначанай, альбо для правядзення папярэдняга расследавання ў выпадку перадачы судом крымінальнай справы, выдзеленай у асобную вытворчасць у сувязі з апраўданнем абвінавачанага па асобных пунктах абвінавачання з-за недаказанасці ўдзелу ва ўчыненні злачынства або пры апраўданні аднаго з некалькіх абвінавачваных за недаказанасцю ўдзелу ва ўчыненні злачынства;".

3. У частцы 1 артыкула 37:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1) Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў;";

пункт 3 пасля слоў "начальнікі" і "гарнізона" дапоўніць адпаведна словамі "органаў пагранічнай службы," і ", органа пагранічнай службы або яго падраздзялення";

пункт 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"5) Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь, тэрытарыяльныя органы пагранічнай службы, орган пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння — па крымінальных справах аб незаконным перасячэнні Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь;".

4. У артыкуле 38:

частку 4 пасля слова "дзеянняў;" дапоўніць словамі "адмяняе ўказанні начальніка падраздзялення дазнання;";

часткі 5 і 5 1 пасля слова "адхіленні" дапоўніць словамі "падазронага або".

5. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 38 1 наступнага зместу:

"Артыкул 38 1. Начальнік падраздзялення дазнання

1. Начальнік падраздзялення дазнання абавязаны ажыццяўляць кантроль за своечасовасцю дзеянняў дазнавальнікаў па расследаванні злачынстваў, прымаць меры па найбольш поўным, усебаковым і аб'ектыўным даследаванні абставінаў крымінальнай справы.

2. Па крымінальных справах, па якіх папярэдняе расследаванне ажыццяўляецца ў форме дазнання, начальнік падраздзялення дазнання мае права даручаць правядзенне дазнання дазнавальніку; правяраць крымінальныя справы; даваць указанні дазнавальніку аб ажыццяўленні асобных следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, прыцягненні ў якасці абвінавачанага, кваліфікацыі злачынства і аб'ёме абвінавачання; перадаваць крымінальную справу ад аднаго дазнавальніка другому; даручаць правядзенне дазнання па крымінальнай справе некалькім дазнавальнікам; удзельнічаць у правядзенні дазнання па крымінальнай справе, якая знаходзіцца ў вытворчасці дазнавальніка, і асабіста ажыццяўляць дазнанне, карыстаючыся пры гэтым паўнамоцтвамі дазнавальніка.

3. Указанні начальніка падраздзялення дазнання дазнавальніку па крымінальнай справе, якую ён расследуе, даюцца ў пісьмовай форме і абавязковыя да выканання. Пры нязгодзе дазнавальніка з атрыманымі ўказаннямі ён мае права, не прыпыняючы іх выканання, абскардзіць іх начальніку органа дазнання і падаць яму крымінальную справу з пісьмовым выкладаннем сваіх пярэчанняў, а пры нязгодзе з рашэннем, прынятым начальнікам органа дазнання, мае права абскардзіць яго пракурору.".

6. Першы сказ часткі 3 артыкула 39 пасля слоў "начальніка органа дазнання," дапоўніць словамі "начальніка падраздзялення дазнання,".

7. Частку 6 артыкула 97 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"6. Пры перадачы крымінальнай справы з аднаго органа папярэдняга расследавання ў іншы, а таксама пры накіраванні справы пракурору або ў суд, або пры перадачы справы з аднаго суда ў іншы, або з суда пракурору, або пры накіраванні справы пракурорам ніжэйшаму пракурору, следчаму, органу дазнання рэчавыя доказы адпраўляюцца разам са справай, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткамі 2, 4 і 5 гэтага артыкула.".

8. У частцы 5 артыкула 130 слова "міліцыі" замяніць словамі "ўнутраных спраў".

9. У артыкуле 165:

у частцы 7 словы "другога артыкула 302" замяніць словамі "2 артыкула 302 і часткай 2 1 артыкула 368";

частку 9 пасля слова "пастановы" дапоўніць словам "(прысуду)".

10. Частку 2 артыкула 173 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Да завядзення крымінальнай справы могуць быць атрыманы тлумачэнні, узоры для параўнальнага даследавання, запатрабаваны дадатковыя дакументы, ажыццёўлены агляд месца здарэння, трупа, мясцовасці, экспертызы, затрыманне і асабісты вобыск пры затрыманні, а таксама можа быць праведзена выманне трупа з месца пахавання (эксгумацыя).".

11. Пункт 2 артыкула 177 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2) следчы распачынае правядзенне папярэдняга следства, а па крымінальных справах, па якіх правядзенне папярэдняга следства неабавязковае, а таксама па крымінальных справах аб злачынствах, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, і менш цяжкіх злачынствах, па якіх не вызначана асоба, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага, — пасля выканання неадкладных следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, але не пазней як праз дзесяць сутак з дня завядзення крымінальнай справы накіроўвае яе для правядзення дазнання органу дазнання;".

12. Артыкул 188 дапоўніць часткамі 5 і 6 наступнага зместу:

"5. Пры вяртанні, накіраванні пракурорам або яго намеснікам крымінальнай справы для правядзення дадаткова папярэдняга расследавання, а таксама пры аднаўленні вытворчасці па крымінальнай справе, па якой яно было прыпынена або спынена, тэрмін правядзення дазнання вызначаецца ў межах аднаго месяца з дня прыняцця справы да вытворчасці. Пра гэта пракурорам або яго намеснікам выносіцца адпаведная пастанова. Далейшае падаўжэнне тэрміну правядзення дазнання ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным артыкулам 190 гэтага Кодэкса.

6. У выпадку неабходнасці падаўжэння тэрміну правядзення дазнання дазнавальнік выносіць матываваную пастанову аб узбуджэнні хадайніцтва аб падаўжэнні тэрміну правядзення дазнання і падае яе адпаведнаму пракурору або яго намесніку не пазней як за трое сутак да заканчэння тэрміну правядзення дазнання.".

13. Частку 5 артыкула 190 пасля слова "вяртанні" дапоўніць словам ", накіраванні".

14. Частку 4 артыкула 227 пасля слова "абвінавачанага," дапоўніць словамі "за выключэннем выпадкаў, калі абвінавачаны знаходзіцца ў вышуку,".

15. Частку 2 1 артыкула 368 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2 1. Пры вынясенні апраўдальнага прыгавора за недаказанасцю ўдзелу абвінавачанага ва ўчыненні злачынства, альбо пры апраўданні абвінавачанага па асобных пунктах абвінавачання за недаказанасцю ўдзелу ва ўчыненні злачынства, альбо пры апраўданні аднаго з некалькіх абвінавачаных з-за недаказанасці ўдзелу ва ўчыненні злачынства, калі асоба, якая ўчыніла злачынства, застаецца нявызначанай, суд выносіць пастанову (прысуд) аб перадачы крымінальнай справы пракурору для арганізацыі правядзення дадаткова папярэдняга расследавання і вызначэння асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага, або аб вылучэнні крымінальнай справы ў асобную вытворчасць і перадачы вылучанай справы разам з далучанымі да крымінальнай справы рэчавымі доказамі пракурору для арганізацыі правядзення папярэдняга расследавання і вызначэння асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага.".

16. З часткі 1 артыкула 389 словы "у парушэнне патрабаванняў часткі другой артыкула 103 гэтага Кодэкса" выключыць.

17. Частку 3 артыкула 398 пасля слоў "матывам" і "артыкулаў" дапоўніць адпаведна словамі "непрымянення або" і лічбамі "71,".

18. У артыкуле 452:

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Пры наяўнасці прыкметаў злачынстваў, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, або менш цяжкіх злачынстваў, папярэдняе расследаванне па крымінальных справах аб якіх у адпаведнасці з часткай 12 артыкула 182 гэтага Кодэкса праводзіцца органамі дазнання, калі факт злачынства відавочны, вядомая асоба, якая падазраецца ва ўчыненні злачынства, і яна не адмаўляе свайго дачынення да ўчынення злачынства, орган дазнання ажыццяўляе паскораную вытворчасць.";

у частцы 3 словы "Орган дазнання пры паскоранай вытворчасці да завядзення крымінальнай справы на працягу сямі сутак" замяніць словамі "Пры паскоранай вытворчасці да завядзення крымінальнай справы орган дазнання".

19. У артыкуле 453:

слова "Паскораная" замяніць словамі "1. Паскораная";

дапоўніць артыкул часткай 2 наступнага зместу:

"2. Тэрмін, вызначаны часткай 1 гэтага артыкула, па матываванай пастанове органа дазнання можа быць падоўжаны да пятнаццаці сутак пракурорам або яго намеснікам, якія ажыццяўляюць нагляд.".

20. Артыкулы 456 і 457 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 456. Правядзенне дазнання

Дазнанне па крымінальных справах, заведзеных у парадку паскоранай вытворчасці, праводзіцца органам дазнання па агульных правілах гэтага Кодэкса ў наступных выпадках:

1) калі выкананне працэсуальных і іншых дзеянняў, прадугледжаных часткай 3 артыкула 452 і артыкулам 454 гэтага Кодэкса, на працягу тэрміну, вызначанага артыкулам 453 гэтага Кодэкса, немагчыма;

2) калі пракурор вярнуў крымінальную справу, закончаную ў парадку паскоранай вытворчасці, для правядзення дазнання.

Артыкул 457. Правядзенне папярэдняга следства

Па крымінальных справах аб злачынствах, названых у артыкуле 452 гэтага Кодэкса, па якіх распачата паскораная вытворчасць, калі злачынствы ўчынены няпоўнагадовымі, а таксама аб прадугледжаных крымінальным законам небяспечных для грамадства дзеяннях асобаў у бессвядомым стане або асобаў, якія захварэлі на псіхічнае расстройства (захворванне) пасля ўчынення злачынства, праводзіцца папярэдняе следства.".

Артыкул 2. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

5 мая 2010 года, г. Мінск.

№ 122-З
 

Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона.

Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным
перыядычным выданні
"Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь".