Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў                    6 мая 2010 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі                         28 мая 2010 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2000 года "Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2005 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 75, 2/20; 2005 г., № 196, 2/1165; 2007 г., № 305, 2/1397; 2008 г., № 184, 2/1510; № 266, 2/1535) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У назве і прэамбуле Закона, назве і частцы першай артыкула 3, назве главы 2, артыкуле 10, назве главы 4, артыкулах 14 і 15 слова "незаконным" замяніць словам "злачынным".

2. У артыкуле 1:

перад часткай першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Бенефіцыярны ўладальнік — фізічная асоба (пры немагчымасці яе выяўлення — арганізацыя), якая з'яўляецца ўласнікам маёмасці арганізацыі або валодае далямі (акцыямі) у статутным фондзе арганізацыі ў памеры, які роўны або перавышае 10 працэнтаў, у тым ліку праз іншых фізічных асобаў і (або) іншыя арганізацыі, і мае магчымасць уплываць на рашэнні, якія яна прымае.";

часткі першую — адзінаццатую лічыць адпаведна часткамі другой — дванаццатай;

у частках другой, чацвёртай і восьмай слова "незаконным" замяніць словам "злачынным";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Даходы, атрыманыя злачынным шляхам, — сродкі, атрыманыя ў выніку ўчынення злачынства, а таксама даход, атрыманы ад выкарыстання названых сродкаў.";

у абзацы шаснаццатым часткі пятай словы "асобаў, якія ўчынілі фінансавыя" замяніць словамі "ўдзельнікаў фінансавай";

частку шостую выключыць;

часткі сёмую — дванаццатую лічыць адпаведна часткамі шостай — адзінаццатай;

у частцы дзясятай словы "асобаў, якія ажыццяўляюць фінансавую аперацыю, якая прадугледжвае" замяніць словамі "ўдзельнікаў фінансавай аперацыі, якая прадугледжвае";

пасля часткі дзясятай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Удзельнікі фінансавай аперацыі — арганізацыі і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, у інтарэсах або па даручэнні якіх ажыццяўляюцца фінансавыя аперацыі, іх прадстаўнікі, а таксама іншыя асобы, якія дзейнічаюць ад імя такіх арганізацый і фізічных асобаў або ў іх інтарэсах.";

частку адзінаццатую лічыць часткай дванаццатай;

частку дванаццатую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Фінансавая аперацыя — здзелка са сродкамі незалежна ад формы і спосабу яе ажыццяўлення. Пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый пад фінансавай аперацыяй разумеюцца адкрыццё рахунку, разавы плацеж, перавод, паступленне, выдача, абмен, унясенне сродкаў. Пры ажыццяўленні дэпазітарных аперацый пад фінансавай аперацыяй разумеюцца адкрыццё рахункаў "дэпо", дэпазітарны перавод каштоўных папер.".

3. У артыкуле 2 словы "асобаў, якія ўчыняюць і" і "незаконным" замяніць адпаведна словамі "ўдзельнікаў фінансавай аперацыі і асобаў," і "злачынным".

4. у артыкуле 4:

у назве артыкула і абзацы першым слова "незаконным" замяніць словам "злачынным";

у абзацы чацвёртым словы "асобаў, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі," і "незаконным" замяніць адпаведна словамі "ўдзельнікаў фінансавай аперацыі" і "злачынным".

5. Артыкул 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 5. Абавязкі і правы асобаў, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі

Асобы, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, абавязаны:

праводзіць ідэнтыфікацыю ўдзельнікаў фінансавай аперацыі ў адпаведнасці з артыкулам 7 гэтага Закона;

рэгістраваць фінансавыя аперацыі, якія падлягаюць асабліваму кантролю, у спецыяльным фармуляры і падаваць яго першы экзэмпляр на папяровым носьбіце або спецыяльны фармуляр у форме электроннага дакумента ў орган фінансавага маніторынгу не пазней за працоўны дзень, які надыходзіць за днём ажыццяўлення фінансавай аперацыі; пры неажыццяўленні фінансавай аперацыі — не пазней за працоўны дзень, які надыходзіць за днём прыняцця рашэння аб адмаўленні ў ажыццяўленні фінансавай аперацыі; пры паступленні сродкаў па міжнародных разліках — не пазней за працоўны дзень, які надыходзіць за днём паступлення пацвярджальных дакументаў (звестак); пры прыпыненні фінансавай аперацыі — у дзень яе прыпынення; пры выяўленні фінансавай аперацыі, якая падлягае асабліваму кантролю, якую немагчыма выявіць на стадыі яе ажыццяўлення, — не пазней за працоўны дзень, які надыходзіць за днём выяўлення фінансавай аперацыі;

прыпыняць фінансавую аперацыю, калі хоць бы адным з яе бакоў з'яўляецца асоба, якая ўдзельнічае ў тэрарыстычнай дзейнасці, або калі ўдзельнікі фінансавай аперацыі знаходзяцца пад кантролем асобаў, якія ўдзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасці. Пры паступленні ў гэтым выпадку грашовых сродкаў яны залічваюцца на рахунак атрымальніка з наступным прыпыненнем расходных аперацый па рахунку. Падставай для аднаўлення фінансавай аперацыі па рахунку з'яўляецца адпаведнае паведамленне органу фінансавага маніторынгу ў пісьмовай форме або ў форме электроннага дакумента;

прадстаўляць па запыце органа фінансавага маніторынгу інфармацыю, неабходную для выканання ўскладзеных на яго функцый;

захоўваць другія экзэмпляры спецыяльных фармуляраў, адпраўленых на папяровым носьбіце, спецыяльныя фармуляры, адпраўленыя ў форме электронных дакументаў, дакументы або копіі, якія іх замяняюць, на папяровым і (або) электронным носьбітах, звязаныя з ажыццяўленнем фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю, не менш за пяць гадоў з дня запаўнення спецыяльных фармуляраў, а звесткі пра ідэнтыфікацыйныя даныя ўдзельнікаў фінансавай аперацыі — не менш за пяць гадоў пасля спынення дзеяння дагавораў на ажыццяўленне фінансавых аперацый, заключаных у пісьмовай форме паміж асобамі, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, і ўдзельнікамі фінансавай аперацыі;

прымаць меры па выяўленні бенефіцыярных уладальнікаў удзельнікаў фінансавай аперацыі — арганізацый пры заключэнні з імі дагавораў на ажыццяўленне фінансавых аперацый у пісьмовай форме;

вызначаць і выконваць правілы ўнутранага кантролю, прызначаць службовых асобаў, адказных за іх выкананне, а таксама прымаць іншыя ўнутраныя арганізацыйныя меры ў мэтах ажыццяўлення ўнутранага кантролю;

прымаць меры, накіраваныя на прадухіленне ўстанаўлення адносінаў з банкамі-нерэзідэнтамі, рахункі якіх выкарыстоўваюцца банкамі, якія не маюць на тэрыторыях дзяржаў, у якіх яны зарэгістраваныя, пастаянна дзейных органаў кіравання і якія не з'яўляюцца членамі банкаўскай групы (банкаўскага холдынгу). Пры гэтым асобам, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, забараняецца ўстанаўліваць і падтрымліваць адносіны з банкамі-нерэзідэнтамі, якія не маюць на тэрыторыях дзяржаў, у якіх яны зарэгістраваныя, пастаянна дзейных органаў кіравання і якія не з'яўляюцца членамі банкаўскай групы (банкаўскага холдынгу);

прымаць меры па выяўленні з ліку ўдзельнікаў фінансавых аперацый палітычна важных асобаў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый (вышэйшыя дзяржаўныя службовыя асобы замежных дзяржаў, кіраўнікі міжнародных арганізацый і іх пастаянных прадстаўніцтваў у Рэспубліцы Беларусь) (далей — палітычны важныя асобы), а таксама арганізацый, бенефіцыярнымі ўладальнікамі якіх яны з'яўляюцца;

заключаць дагаворы на ажыццяўленне фінансавых аперацый у пісьмовай форме з палітычна важнымі асобамі, а таксама арганізацыямі, бенефіцыярнымі ўладальнікамі якіх яны з'яўляюцца, толькі пасля атрымання пісьмовага дазволу кіраўніка (упаўнаважанай ім асобы), які ажыццяўляе фінансавыя аперацыі, а калі ўдзельнік фінансавай аперацыі стаў палітычна важнай асобай, а таксама арганізацыяй, бенефіцыярным уладальнікам якой яна з'яўляецца, пасля заключэння з ім дагавора на ажыццяўленне фінансавых аперацый у пісьмовай форме, — атрымаць пісьмовы дазвол адпаведнага кіраўніка (упаўнаважанай ім асобы) на працяг гэтага дагавора;

прымаць абгрунтаваныя і даступныя ў абставінах, якія склаліся, меры па вызначэнні крыніц паходжання сродкаў палітычна важных асобаў, а таксама арганізацый, бенефіцыярнымі ўладальнікамі якіх яны з'яўляюцца.

Асобы, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, пры ажыццяўленні фінансавых аперацый, звязаных з грашовымі (банкаўскімі, паштовымі, тэлеграфнымі, электроннымі) пераводамі па даручэнні адпраўшчыка (плацельшчыка) на суму, якая роўная або перавышае 100 базавых велічыняў (акрамя разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак пры аплаце тавараў і паслуг, атрыманні па іх наяўных грашовых сродкаў і міжбанкаўскіх разлікаў, калі плацельшчыкамі выступаюць банк, нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя ад свайго імя), акрамя абавязкаў, прадугледжаных абзацамі трэцім — дзясятым часткі першай гэтага артыкула, павінны забяспечыць на любым этапе іх ажыццяўлення атрыманне, перадачу, а таксама захоўванне ў адпаведнасці з абзацам шостым часткі першай гэтага артыкула наступнай інфармацыі:

пра адпраўшчыка (плацельшчыка) — фізічную асобу: прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), нумара рахунку (у выпадку яго адсутнасці — нумара фінансавай аперацыі), месца жыхарства (знаходжання), рэквізітаў дакумента, які сведчыць асобу, а для адпраўшчыка (плацельшчыка) — фізічнай асобы, якая з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, таксама ўліковага нумара плацельшчыка (пры яго наяўнасці);

пра адпраўшчыка (плацельшчыка) — арганізацыі: назвы, нумара рахунка (у выпадку яго адсутнасці — нумара фінансавай аперацыі), уліковага нумара плацельшчыка (у выпадку яго адсутнасці для замежных арганізацый — іншага ідэнтыфікацыйнага нумара) (пры яго наяўнасці).

Пры адсутнасці ў разліковым або іншым дакуменце, які змяшчае даручэнне адпраўшчыка (плацельшчыка), або неатрыманне іншай асобай названай у частцы другой гэтага артыкула інфармацыі асобы, якая ажыццяўляе фінансавую аперацыю, мае права адмовіцца ад выканання даручэння адпраўшчыка (плацельшчыка).

Правілы ўнутранага кантролю вызначаюцца асобамі, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, з улікам агульных патрабаванняў, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым правілы ўнутранага кантролю павінны ўключаць у сябе парадак дакументальнага фіксавання фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю, парадак забеспячэння захоўвання і канфідэнцыйнасці інфармацыі, патрабаванні да кваліфікацыі і падрыхтоўкі адпаведных службовых асобаў, а таксама крытэрыі выяўлення і прыкметы падазроных фінансавых аперацый, якія павінны ўлічваць асаблівасці дзейнасці асобаў, якія ажыццяўляюць фінансавую аперацыю.

Асобы, якія ажыццяўляюць фінансавую аперацыю, маюць права адмовіць удзельнікам фінансавай аперацыі ў яе ажыццяўленні (за выключэннем залічэння на рахунак атрымальніка паступіўшых грашовых сродкаў) у выпадку непадачы дакументаў (звестак), неабходных для ідэнтыфікацыі гэтых асобаў і (або) рэгістрацыі фінансавай аперацыі, якая падлягае асабліваму кантролю.

Прыпыненне фінансавай аперацыі ў адпаведнасці з абзацам чацвёртым часткі першай гэтага артыкула, а таксама адмова ў яе ажыццяўленні ў адпаведнасці з часткамі трэцяй і пятай гэтага артыкула не з'яўляюцца падставай для ўзнікнення адказнасці асобы, якая ажыццяўляе фінансавыя аперацыі, за страты і маральную шкоду, нанесеныя ў выніку такога дзеяння.

Выдаванне асобамі, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, звестак аб перадачы інфармацыі ў орган фінансавага маніторынгу, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі, забараняецца.

Падача асобамі, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, у орган фінансавага маніторынгу інфармацыі аб фінансавых аперацыях, якія падлягаюць асабліваму кантролю, у парадку, прадугледжаным гэтым Законам, не з'яўляецца парушэннем службовай, банкаўскай або іншай тайны, якая ахоўваецца законам, і не цягне за сабой адказнасці за страты і маральную шкоду, прычыненыя ў выніку такога дзеяння.

Ажыццяўленне мераў, вызначаных заканадаўствам аб прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці, забяспечваецца непасрэдна асобай, якая ажыццяўляе фінансавыя аперацыі, яе філіяламі, іншымі адасобленымі падраздзяленнямі, даччынымі (залежнымі) арганізацыямі ў межах, вызначаных заканадаўствам дзяржавы іх знаходжання. Калі заканадаўства такой дзяржавы не дазваляе прымяняць меры, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, асобы, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, абавязаны паведаміць органу фінансавага маніторынгу і адпаведнаму дзяржаўнаму органу, які ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю асобаў, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, аб немагчымасці іх прымянення.".

6. У частцы першай артыкула 6:

у абзацы другім словы "незаконным" і "асобы, якая ажыццяўляе фінансавую аперацыю" замяніць адпаведна словамі "злачынным" і "ўдзельніка фінансавай аперацыі — некамерцыйнай арганізацыі":

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"калі ў дачыненні да ўдзельніка фінансавай аперацыі ёсць звесткі аб яго ўдзеле ў тэрарыстычнай дзейнасці або калі ўдзельнік фінансавай аперацыі знаходзіцца пад кантролем асобаў, якія ўдзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасці. Парадак вызначэння пераліку названых асобаў і парадак давядзення яго да ведама асобаў, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;";

у абзацы чацвёртым словы "асоба, якая ажыццяўляе фінансавую аперацыю, зарэгістравана" і "незаконным" замяніць адпаведна словамі "ўдзельнік фінансавай аперацыі зарэгістраваны" і "злачынным".

7. Артыкул 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 7. Ідэнтыфікацыя ўдзельнікаў фінансавай аперацыі

Асобы, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, праводзяць ідэнтыфікацыю ўдзельнікаў фінансавых аперацый пры:

заключэнні з імі дагавораў на ажыццяўленне фінансавых аперацый у пісьмовай форме;

ажыццяўленні фінансавых аперацый, сума якіх роўная або перавышае 1000 базавых велічыняў, калі ідэнтыфікацыя ўдзельнікаў фінансавых аперацый не была праведзена ў адпаведнасці з абзацам другім гэтай часткі;

ажыццяўленні фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю.

Удзельнікі фінансавай аперацыі абавязаны прадстаўляць асобам, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, дакументы (звесткі), неабходныя для іх ідэнтыфікацыі. Такія дакументы (звесткі) могуць не прадстаўляцца ўдзельнікамі фінансавых аперацый, ідэнтыфікацыя якіх была праведзена раней, калі іншае не вызначана заканадаўствам.

Асобы, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, пры правядзенні ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў фінансавай аперацыі, якія з'яўляюцца фізічнымі асобамі, на падставе дакумента, які сведчыць асобу, вызначае і фіксуе наступныя звесткі:

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці);

грамадзянства;

дату і месца нараджэння;

месца жыхарства (знаходжання);

рэквізіты дакумента, які сведчыць асобу.

На падставе дакумента, які пацвярджае пастаноўку на ўлік у падатковым органе, фіксуецца ўліковы нумар плацельшчыка (пры наяўнасці).

Асобы, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, пры правядзенні ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў фінансавай аперацыі, якія з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на падставе дакумента, які сведчыць асобу, рэгістрацыйных і іншых дакументаў (іх копій) вызначаюць і фіксуюць акрамя звестак, названых у частцы трэцяй гэтага артыкула, наступныя звесткі:

рэгістрацыйны нумар і дату дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, назву рэгіструючага органа;

уліковы нумар плацельшчыка (пры наяўнасці).

Асобы, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, пры правядзенні ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў фінансавай аперацыі, якія з'яўляюцца арганізацыямі, на падставе статутных, рэгістрацыйных і іншых дакументаў (іх копій) вызначаюць і фіксуюць наступныя звесткі:

назву;

рэгістрацыйны нумар і дату дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі, назву рэгіструючага органа (пры іх наяўнасці);

месца знаходжання (юрыдычны адрас);

уліковы нумар плацельшчыка (пры наяўнасці);

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) кіраўніка, галоўнага бухгалтара арганізацыі і (або) іншых упаўнаважаных службовых асобаў, якім заканадаўствам або кіраўніком дадзена права дзейнічаць ад імя арганізацыі.

Асобы, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, пры правядзенні ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў фінансавай аперацыі вызначаюць і фіксуюць назву і месцазнаходжанне банка або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, праз рахункі якіх ажыццяўляецца фінансавая аперацыя.

Калі ў асобы, якая ажыццяўляе фінансавыя аперацыі, узніклі падазрэнні, што ўдзельнікі фінансавай аперацыі дзейнічаюць не ад свайго імя, або калі становіцца відавочным, што ўдзельнікі фінансавай аперацыі дзейнічаюць не ад свайго імя, то асоба, якая ажыццяўляе фінансавыя аперацыі, прымае меры па ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў фінансавай аперацыі або асобаў, ад імя якіх дзейнічаюць удзельнікі фінансавай аперацыі.".

8. У артыкуле 8:

пасля часткі першай дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Не падлягаюць рэгістрацыі ў спецыяльных фармулярах Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, іншымі банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі фінансавыя аперацыі, названыя ў абзацы пятым часткі першай артыкула 6 гэтага Закона.";

часткі другую — дзясятую лічыць адпаведна часткамі трэцяй — адзінаццатай;

у частцы чацвёртай словы "асобай, якая ажыццяўляе фінансавую аперацыю" замяніць словамі "ўдзельнікам фінансавай аперацыі";

у частцы дзявятай:

пасля слова "дэпазітарыямі" дапоўніць частку словамі ", якія ажыццяўляюць дэпазітарны ўлік правоў на каштоўныя паперы, права на якія перададзены,";

дапоўніць частку другім сказам наступнага зместу: "У выпадку ажыццяўлення здзелак з каштоўнымі паперамі на фондавай біржы спецыяльны фармуляр запаўняецца і падаецца ў орган фінансавага маніторынгу толькі фондавай біржай.";

частку дзясятую выключыць;

частку адзінаццатую лічыць часткай дзясятай.

9. Артыкул 9 выключыць.

10. У артыкуле 11:

у частцы першай:

абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"выносіць пастанову аб прыпыненні расходных фінансавых аперацый пры наяўнасці дастатковых падстаў, якія сведчаць пра тое, што фінансавыя аперацыі звязаны з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці, у выпадку, калі гэтыя фінансавыя аперацыі не прыпынены асобай, якая ажыццяўляе фінансавыя аперацыі. Пастанова аб прыпыненні расходных фінансавых аперацый накіроўваецца асобе, якая ажыццяўляе гэтыя фінансавыя аперацыі, не пазней за працоўны дзень, які надыходзіць за днём вынясення такой пастановы. Падставай для аднаўлення прыпыненых расходных фінансавых аперацый з'яўляецца адпаведнае паведамленне органу фінансавага маніторынгу ў пісьмовай форме або ў форме электроннага дакумента;";

у абзацах шостым і сёмым слова "незаконным" замяніць словам "злачынным";

у абзацах першым — трэцім, пятым і шостым часткі другой слова "незаконным" замяніць словам "злачынным".

11. У артыкуле 13:

у назве артыкула і частцы першай слова "незаконным" замяніць словам "злачынным";

частку другую пасля слова "інфармацыю" дапоўніць словамі "(якая ў тым ліку ўтрымлівае банкаўскую або камерцыйную тайну)".

12. У артыкуле 16:

у назве артыкула і частцы другой слова "незаконным" замяніць словам "злачынным";

у частцы першай:

у абзацы першым слова "незаконным" замяніць словам "злачынным";

у абзацы трэцім словы "асобамі, якія займаюцца біржавой дзейнасцю" замяніць словамі "фондавымі біржамі";

у частцы трэцяй словы "незаконным" і "складання" замяніць адпаведна словамі "злачынным" і "падпісання".

Артыкул 2. У частцы сёмай артыкула 75, абзацы дзясятым часткі першай артыкула 82 і абзацы пятым часткі дзявятай артыкула 84 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2000 года ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 106, 2/219; 2006 г., № 113, 2/1243) слова "незаконным" замяніць словам "злачынным".

Артыкул 3. У частцы трэцяй артыкула 12 і абзацы чацвёртым артыкула 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 85, 2/978; 2009 г., № 145, 2/1575) слова "незаконным" замяніць словам "злачынным".

Артыкул 4. У абзацы чацвёртым часткі трэцяй артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2006 года "Аб барацьбе з карупцыяй" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 122, 2/1262) слова "незаконным" замяніць словам "злачынным".

Артыкул 5. У абзацы дзявятым артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2007 года "Аб барацьбе з арганізаванай злачыннасцю" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 159, 2/1341) слова "незаконным" замяніць словам "злачынным".

Артыкул 6. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін прыняць меры па прывядзенні актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам і іншыя меры па яго рэалізацыі.

Артыкул 7. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 6, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. Лукашэнка.

14 чэрвеня 2010 года, г. Мінск.

№ 132-З