ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі
ў Вялікай Айчыннай вайне 1941— 1945 гадоў
 
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 4 чэрвеня 2010 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 15 чэрвеня 2010 года

Артыкул 1. Вызваліць ад пакарання ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, папраўчых работ, абмежавання па ваеннай службе, арышту, абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, пазбаўлення волі, а таксама ад іншых мераў крымінальнай адказнасці ў выглядзе асуджэння з адтэрміноўкай выканання пакарання, асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання, асуджэння без прызначэння пакарання:

няпоўнагадовых;

цяжарных жанчын;

жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў;

мужчын ва ўзросце за шэсцьдзясят гадоў і жанчын ва ўзросце за пяцьдзясят пяць гадоў;

інвалідаў І або ІІ групы, а таксама асобаў, хворых на актыўную форму сухот, аднесеных да І, ІІ, V "А" або V "Б" групаў дыспансэрнага ўліку, і асобаў, хворых на анкалагічныя захворванні другой, трэцяй або чацвёртай клінічных груп, ВІЧ-інфекцыяваных з 3-й (прэ-СНІД) і 4-й (СНІД) стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя;

ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;

удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый і асобаў, пацярпелых ад гэтых аварый;

асобаў, якія атрымалі раненні (кантузіі), калецтвы, захворванні пры выкананні абавязкаў у перыяд ваеннай службы ва Узброеных Сілах СССР, Камітэце дзяржаўнай бяспекі СССР, Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і вайсковых фарміраваннях, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама асобаў, якія атрымалі раненні (кантузіі), калецтвы, захворванні ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці ў перыяд праходжання службы ў органах унутраных спраў, фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, пракуратуры, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.

Артыкул 2. Вызваліць ад пакарання асобаў, не пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона, якія ўчынілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі (частка 2 артыкула 12 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (далей — Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь)), якім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, пазбаўлення волі і прыгаворы ў дачыненні да якіх вынесены на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона.

Артыкул 3. Вызваліць ад пакарання асобаў, не пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона, асуджаных за злачынствы, што адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх (частка 3 артыкула 12 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), якім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, пазбаўлення волі, калі яны на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона адбылі не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну пакарання.

Артыкул 4. Вызваліць ад пакарання ў выглядзе арышту асобаў, не пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона, прыгаворы ў дачыненні да якіх вынесены на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона.

Артыкул 5. Вызваліць ад пакарання асобаў, якім прызначана пакаранне за злачынствы, прадугледжаныя часткамі 3 і 4 артыкула 205 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 209 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 211 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі 3 і 4 артыкула 212 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама асобаў, якім прызначана пакаранне за злачынствы, прадугледжаныя часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 87 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 90 (за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы), часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 91 (якія ўчынілі крадзеж маёмасці шляхам прысвойвання або растраты, за выключэннем асобаў, якія ўчынілі злачынствы ў складзе арганізаванай групы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 1960 года (далей — Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь 1960 года), якія адбылі на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона не менш як адну трэць прызначанага тэрміну пакарання.

Артыкул 6. Вызваліць ад дадатковых пакаранняў, прызначаных судом, асобаў, пералічаных у артыкуле 1 гэтага Закона.

Артыкул 7. Вызваліць ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год:

асобаў, якім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі;

вайскоўцаў, якім прызначана пакаранне ў выглядзе накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць;

асобаў, якім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі;

асобаў, якія ўмоўна-датэрмінова вызвалены ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі або пазбаўлення волі (артыкул 90 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а таксама асобаў, якім неадбытая частка пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі замененая пакараннем у выглядзе абмежавання волі або папраўчых работ альбо якім неадбытая частка пакарання ў выглядзе абмежавання волі замененая пакараннем у выглядзе папраўчых работ (артыкул 91 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Вызваліць ад неадбытай часткі пакарання асобаў, пералічаных у частцы першай гэтага артыкула, у якіх на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі да заканчэння тэрміну пакарання застаецца менш як адзін год.

Пад дзеянне гэтага артыкула падпадаюць асуджаныя, якія ўчынілі злачынствы да дня ўваходжання ў сілу гэтага Закона, прыгаворы ў дачыненні да якіх вынесены да заканчэння тэрміну, вызначанага часткай першай артыкула 22 гэтага Закона.

Артыкул 8. Зняць судзімасць з асобаў, вызваленых ад пакарання на падставе артыкула 1 гэтага Закона.

Артыкул 9. Вызваліць ад крымінальнай адказнасці і спыніць папярэдняе расследаванне па крымінальных справах, якія знаходзяцца ў вытворчасці органаў папярэдняга расследавання, і вытворчасць па крымінальных справах, не разгледжаных судамі, аб злачынствах, учыненых да ўваходжання ў сілу гэтага Закона асобамі, пералічанымі ў артыкуле 1 гэтага Закона.

Палажэнне часткі першай гэтага артыкула не распаўсюджваецца на асобаў, якія падпадаюць пад дзеянне артыкула 10 гэтага Закона.

Артыкул 10. Не вызваляць ад пакарання і іншых мераў крымінальнай адказнасці:

асобаў, пералічаных у артыкулах 1—5 гэтага Закона, асуджаных па Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь за:

злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва (артыкулы 122, 125—129, часткі 2 і 3 артыкула 130, артыкул 131);

ваенныя злачынствы і іншыя парушэнні законаў і звычаяў вядзення вайны (артыкулы 132—137);

злачынствы супраць жыцця і здароўя (частка 1 артыкула 139, артыкул 147, часткі 2 і 3 артыкула 157, частка 2 артыкула 164);

злачынствы супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды (часткі 1 і 2 артыкула 166, часткі 1 і 2 артыкула 167, частка 2 артыкула 171, частка 3 артыкула 171 1);

злачынствы супраць укладу сямейных адносінаў і інтарэсаў няпоўнагадовых (часткі 2 і 3 артыкула 172);

злачынствы супраць асабістай волі, гонару і годнасці (артыкул 181, часткі 2 і 3 артыкула 181 1, артыкул 182, частка 2 артыкула 183, частка 3 артыкула 187);

злачынствы супраць уласнасці (часткі 3 і 4 артыкула 205, часткі 3 і 4 артыкула 206, часткі 1 і 2 артыкула 207, частка 2 артыкула 208, часткі 3 і 4 артыкула 209, часткі 3 і 4 артыкула 211, часткі 3 і 4 артыкула 212, часткі 2 і 3 артыкула 214, часткі 2 і 3 артыкула 218), калі іншае не прадугледжана артыкулам 5 гэтага Закона;

злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці (артыкул 221, частка 2 артыкула 222, часткі 2 і 3 артыкула 223, часткі 2—4 артыкула 226 2, часткі 2—4 артыкула 228, частка 3 артыкула 229, артыкул 230, частка 3 артыкула 233, частка 2 артыкула 234, часткі 2 і 3 артыкула 235, частка 2 артыкула 243, частка 2 артыкула 245, частка 3 артыкула 246);

злачынствы супраць экалагічнай бяспекі і прыроднага асяроддзя (частка 1 артыкула 265, частка 1 артыкула 266, частка 2 артыкула 267, частка 2 артыкула 268, частка 3 артыкула 272, частка 3 артыкула 274, частка 3 артыкула 278, частка 2 артыкула 279);

злачынствы супраць грамадскай бяспекі (артыкул 287, частка 2 артыкула 288, частка 2 артыкула 290, артыкул 291, частка 2 артыкула 292, часткі 1 і 2 артыкула 293, артыкул 294, часткі 2—4 артыкула 295, частка 2 артыкула 299, частка 3 артыкула 301, частка 2 артыкула 302, частка 2 артыкула 303, частка 3 артыкула 304, частка 2 артыкула 305, частка 3 артыкула 306, артыкул 308);

злачынствы супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту (частка 3 артыкула 309, частка 2 артыкула 310, часткі 2 і 3 артыкула 311, артыкул 313, частка 3 артыкула 314, частка 2 артыкула 316, частка 3 артыкула 317, частка 2 артыкула 319, частка 3 артыкула 320);

злачынствы супраць здароўя насельніцтва (артыкул 323, частка 3 артыкула 325, часткі 2 і 3 артыкула 327, часткі 2—4 артыкула 328, часткі 2 і 3 артыкула 329, частка 2 артыкула 331, частка 2 артыкула 332, частка 2 артыкула 333, частка 2 артыкула 335, частка 2 артыкула 336, частка 3 артыкула 337, частка 2 артыкула 338);

злачынствы супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі (частка 3 артыкула 339, частка 2 артыкула 340, артыкул 343 1, частка 2 артыкула 344);

злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі (частка 3 артыкула 349, частка 2 артыкула 350, частка 2 артыкула 351, частка 2 артыкула 354, частка 3 артыкула 355);

злачынствы супраць парадку кіравання (артыкулы 364, 366, частка 3 артыкула 371, частка 2 артыкула 371 1, частка 3 артыкула 376, частка 2 артыкула 384);

злачынствы супраць правасуддзя (артыкул 388, частка 2 артыкула 392, частка 3 артыкула 393, часткі 2 і 3 артыкула 394, частка 3 артыкула 395, частка 2 артыкула 397, артыкулы 410, 413);

злачынствы супраць інтарэсаў службы (артыкулы 424—428);

злачынствы прызыўнікоў, рэзервістаў і ваеннаабавязаных (артыкул 434);

воінскія злачынствы (частка 2 артыкула 438, частка 2 артыкула 440, частка 2 артыкула 441, частка 3 артыкула 443, частка 4 артыкула 445, артыкулы 446—449, часткі 2 і 3 артыкула 450, частка 3 артыкула 451, частка 2 артыкула 453, артыкул 455, частка 2 артыкула 456, частка 2 артыкула 459, частка 3 артыкула 463, частка 3 артыкула 464, частка 2 артыкула 465);

асобаў, пералічаных у артыкулах 1—5 гэтага Закона, асуджаных па Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь 1960 года за:

дзяржаўныя злачынствы (артыкулы 68, 69, частка трэцяя артыкула 71, артыкул 74 1, часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 75, артыкулы 76, 78, частка першая артыкула 82, артыкулы 83, 84, часткі другая і трэцяя артыкула 85);

злачынствы супраць уласнасці (часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 87, часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 88, часткі першая і другая артыкула 89, часткі трэцяя і чацвёртая артыкула 90, часткі першая і другая артыкула 91, частка другая артыкула 93, часткі другая і трэцяя артыкула 96), калі іншае не прадугледжана артыкулам 5 гэтага Закона;

злачынствы супраць жыцця, здароўя, волі і годнасці асобы (артыкулы 101, 106, частка другая артыкула 113 1, часткі першая — трэцяя артыкула 115, артыкулы 119, 123, 124 1);

злачынствы ў сферы прадпрымальніцтва і іншай гаспадарчай дзейнасці (частка другая артыкула 151, частка другая артыкула 151 4, частка трэцяя артыкула 151 6, частка другая артыкула 152 6, частка другая артыкула 160, частка другая артыкула 160 1);

службовыя злачынствы (частка першая артыкула 166, частка першая артыкула 166 1, частка першая артыкула 167, артыкулы 168, 171);

злачынствы супраць правасуддзя (частка другая артыкула 172, частка другая артыкула 173, частка другая артыкула 175, артыкул 184);

злачынствы супраць грамадскай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя насельніцтва (частка трэцяя артыкула 201, частка другая артыкула 201 1, часткі другая і трэцяя артыкула 207 2, частка другая артыкула 208 1, артыкул 208 2, частка трэцяя артыкула 210 1, артыкул 211 2, частка другая артыкула 211 4, частка другая артыкула 212, частка другая артыкула 212 1, частка першая артыкула 213, артыкулы 213 1, 213 3, частка другая артыкула 216 1, артыкул 219 1, часткі другая і трэцяя артыкула 219 2, артыкул 219 3, частка другая артыкула 219 4, частка другая артыкула 220, частка другая артыкула 220 1);

воінскія злачынствы (пункты "б" і "в" артыкула 227, пункт "в" артыкула 228, пункты "б" і "в" артыкула 229, пункт "в" артыкула 230, артыкул 231, пункт "в" артыкула 233, пункт "б" артыкула 234, пункты "в" і "г" артыкула 235, артыкулы 236, 237, пункты "а" і "б" артыкула 238, пункт "д" артыкула 239, пункты "б" і "в" артыкула 240, пункты "б" і "в" артыкула 240 1, артыкулы 241—243, пункты "а", "в", "д" і "е" артыкула 244, пункт "в" артыкула 245, пункт "в" артыкула 246, пункты "а" — "в" артыкула 249, пункты "в" і "г" артыкула 249 1, артыкулы 250—253, пункты "а" і "б" артыкула 254, артыкулы 255, 256);

асобаў, судзімых больш як два разы з прызначэннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за наўмысныя злачынствы, а таксама раней судзімых з прызначэннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за ўчыненне злачынстваў, пералічаных у гэтым артыкуле, абзацы дзясятым артыкула 11 гэтага Закона.

Артыкул 11. Амністыя, прадугледжаная гэтым Законам, не распаўсюджваецца на асобаў:

да якіх на працягу 2004—2010 гадоў прымяняліся амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наў-
мыснае злачынства ў перыяд нязнятай або непагашанай судзімасці ў сувязі з асуджэннем за ўчыненне наўмыснага злачынства;

якія на дзень вынясення прыгавора, уваходжання яго ў законную сілу цалкам не пакрылі нанесены злачынствамі ўрон (шкоду) і даход, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, якія падлягаюць спагнанню з іх па прыгаворы, рашэнні суда, за выключэннем асобаў, якія падпадаюць пад дзеянне артыкула 1 гэтага Закона;

якія на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі цалкам не пакрылі нанесены злачынствамі ўрон (шкоду) і даход, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, якія падлягаюць спагнанню з іх па прыгаворы, рашэнні суда, якія ўвайшлі ў законную сілу, за выключэннем асобаў, што падпадаюць пад дзеянне артыкула 1 гэтага Закона;

якія злосна парушаюць усталяваны парадак падчас адбывання пакарання або іншых мераў крымінальнай адказнасці;

якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў (частка 3 артыкула 43 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

якія прызнаныя ў вызначаным парадку асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі (артыкул 24 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года);

якім пакаранне ў выглядзе смяротнага пакарання ў парадку памілавання заменена пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі або пажыццёвага зняволення альбо якім пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення заменена пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі;

асуджаных да пакарання ў выглядзе пажыццёвага зняволення;

якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 124, часткай 2 артыкула 139, часткай 3 артыкула 166, часткай 3 артыкула 167, часткай 3 артыкула 207, часткай 3 артыкула 208, артыкулам 210, часткамі 3 і 4 артыкула 228 (учыненыя службовымі асобамі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), часткамі 2 і 3 артыкула 235 (учыненыя службовымі асобамі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), артыкуламі 285, 286, 289, 290 1, 317 1, 356—362, 390, артыкуламі 424—427 (учыненыя з карыслівай зацікаўленасці), артыкуламі 429—433, артыкулам 455 (учыненыя з карыслівай зацікаўленасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, артыкуламі 61—65, 67, 74, 74 2, часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 75 (учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем службовага становішча), часткай трэцяй артыкула 89, часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 91 (учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем свайго службовага становішча), часткай трэцяй артыкула 93, артыкулам 100, часткай чацвёртай артыкула 115, часткай другой артыкула 152 6 (учыненыя службовымі асобамі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў), артыкулам 166 (учыненыя з карыслівай зацікаўленасці), артыкуламі 166 1, 167, 169—170, артыкулам 171 (учыненыя з карыслівай зацікаўленасці), артыкулам 189 1, артыкулам 249 (учыненыя з карыслівых намераў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года;

аб'яўленых у вышук у сувязі з ухіленнем ад адбывання пакарання па прыгаворы суда на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі;

асуджаных за злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і за іншыя злачынствы, учыненыя ў перыяд працы ў арганізацыях на падставе судовай пастановы, якія не пакрылі на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі запазычанасць па аліментах альбо выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Артыкул 12. Пад дзеянне гэтага Закона падпадаюць асобы, якія ўчынілі злачынствы да дня ўваходжання ў сілу гэтага Закона, як асуджаныя, так і не асуджаныя судамі Рэспублікі Беларусь, асобы, прыгаворы ў дачыненні да якіх разглядаюцца ў касацыйным або наглядным парадку, а таксама асобы, асуджаныя судамі іншых дзяржаў, але адбываюць пакаранне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або перададзеныя для адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на ўмовах прынцыпу ўзаемнасці.

Артыкул 13. Пад дзеянне абзаца другога артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васямнаццаці гадоў.

Пад дзеянне абзаца трэцяга артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць жанчыны, якія з'яўляюцца цяжарнымі на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона.

Пад дзеянне абзаца чацвёртага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы (жанчыны, мужчыны-ўдаўцы, мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей, маці якіх пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей і не знаходзяцца ў шлюбе), якія не пазбаўленыя бацькоўскіх правоў і маюць дзяцей, якім на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона не споўнілася васямнаццаць гадоў.

Пад дзеянне абзаца пятага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць мужчыны, якія дасягнулі шасцідзесяці гадоў на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі, і жанчыны, якія дасягнулі пяцідзесяці пяці гадоў на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі, а пры адсутнасці дакументаў, якія пацвярджаюць дзень і месяц нараджэння, — мужчыны, якія нарадзіліся да 1950 года, і жанчыны, якія нарадзіліся да 1955 года.

Пад дзеянне абзаца шостага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, прызнаныя ў вызначаным парадку інвалідамі І або ІІ групы на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона; хворыя на актыўную форму сухот, аднесеныя да І, ІІ, V "А" або V "Б" груп дыспансэрнага ўліку, хворыя на анкалагічныя захворванні другой, трэцяй або чацвёртай клінічных груп, ВІЧ-інфекцыяваныя з 3-й (прэ-СНІД) і 4-й (СНІД) стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі.

Пад дзеянне абзаца сёмага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, якія з'яўляюцца ветэранамі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў у адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17  красавіка 1992 года "Аб ветэранах" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992  г., № 15, ст. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 67, 2/787) і маюць пасведчанні вызначанага ўзору.

Пад дзеянне абзаца восьмага артыкула 1 гэтага Закона падпадаюць асобы, названыя ў артыкуле 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., №  17, 2/1561) альбо ў аналагічных законах іншых дзяржаў.

Артыкул 14. Дакументамі, якія пацвярджаюць факт пакрыцця нанесенага злачынствам урону (шкоды) і даходу, атрыманага ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, з'яўляюцца завераная пячаткай даведка, атрыманая з суда, які вынес прыгавор або які вынес рашэнне, і даведка, атрыманая з бухгалтэрыі па месцы адбывання пакарання.

Артыкул 15. Пры прымяненні гэтага Закона да асобаў, якім тэрмін пакарання раней скарочаны ў парадку памілавання або амністыі, варта зыходзіць з тэрміну пакарання, вызначанага ў адпаведнасці з актамі памілавання або амністыі.

Артыкул 16. Пры прымяненні гэтага Закона не ўлічваюцца судзімасці, пагашаныя або знятыя ў парадку, вызначаным артыкуламі 97, 98 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (артыкулам 54 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года), а таксама судзімасці за злачынствы, адказнасць за якія не прадугледжаная Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. Злоснымі парушальнікамі вызначанага парадку падчас адбывання пакарання або іншых мераў крымінальнай адказнасці варта лічыць асобаў:

якія дапусцілі парушэнні парадку і ўмоў адбывання пакарання ў выглядзе грамадскіх работ, пералічаныя ў артыкуле 28 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

якія дапусцілі парушэнні парадку і ўмоў выканання пакарання ў выглядзе штрафу, пералічаныя ў артыкулах 29 і 30 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

якія маюць не менш за два спагнанні за парушэнні, пералічаныя ў частцы 1 артыкула 43 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, альбо якія ўцяклі з месца жыхарства з мэтай ухілення ад адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ;

якія маюць не менш за тры спагнанні, пералічаныя ў частках 2 і 3 артыкула 55 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, не пагашаных або не знятых у вызначаным парадку на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

якія маюць спагнанні, названыя ў частцы 1 артыкула 117 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, не пагашаныя або не знятыя ў вызначаным парадку на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона. Спагнанні, накладзеныя да ўваходжання прыгавора ў законную сілу, не ўлічваюцца;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства пасля вынясення прыгавора, але не накіраваныя для адбывання пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў час адбывання пакарання ў выглядзе арышту, пазбаўлення волі;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі, калі яны па зноў вынесеным прыгаворы адбылі менш за адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд неадбытага тэрміну пакарання пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення, калі яны па зноў вынесеным прыгаворы адбылі менш за адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ, калі яны па зноў вынесеным прыгаворы адбылі менш за адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

пераведзеных з папраўчых калоній-пасяленняў у папраўчыя калоніі іншых відаў за злоснае парушэнне вызначанага парадку адбывання пакарання, калі з дня вынясення пастановы аб пераводзе ў папраўчую калонію на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона мінула менш за адзін год;

якія ўчынілі наўмыснае злачынства ў перыяд адтэрміноўкі выканання пакарання (артыкул 77 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), адтэрміноўкі выканання прыгавора (артыкул 44 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года), выпрабавальнага тэрміну (артыкул 78 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, артыкул 43 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1960 года), адтэрміноўкі адбывання пакарання (артыкул 93 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), калі яны адбылі менш за адзін год прызначанага судом тэрміну пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

якія накіраваныя ў папраўчыя ўстановы на падставе пункта 1 часткі 6 артыкула 90 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і якія адбылі менш за шэсць месяцаў неадбытага тэрміну пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

пераведзеных у турму з папраўчых калоній у адпаведнасці з пунктам 3 часткі 5 артыкула 69 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь за злоснае парушэнне вызначанага парадку адбывання пакарання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона.

Артыкул 18. Да асобаў, якія маюць венерычныя захворванні, гэты Закон прымяняецца толькі пасля іх лячэння, праведзенага ў адпаведнасці з клінічнымі пратаколамі. Падставай для прызнання закончаным курсу лячэння асуджанага ад венерычнага захворвання з'яўляецца медыцынскае заключэнне.

Да асобаў, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах і хварэюць на хранічны алкагалізм, наркаманію ці таксікаманію, да якіх судом прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння, гэты Закон прымяняецца толькі пасля завяршэння курсу лячэння. Падставай для прызнання закончаным курсу лячэння асуджанага ад хранічнага алкагалізму, наркаманіі ці таксікаманіі з'яўляецца пастанова суда аб спыненні прымусовага лячэння.

Для арганізацыі неабходнай медыцынскай дапамогі вызваленым з папраўчых устаноў хворым на актыўную форму сухотаў, аднесеным да І, ІІ, V "А" ці V "Б" груп дыспансэрнага ўліку, папраўчыя ўстановы павінны паведаміць аб вызваленні названых асобаў у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы і арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства.

Хворыя на актыўную форму сухотаў абавязаны пасля прыбыцця да месца жыхарства звярнуцца ў адпаведныя арганізацыі аховы здароўя для далейшага аказання ім медыцынскай дапамогі.

Артыкул 19. Выкананне гэтага Закона ўскласці на:

органы і ўстановы, якія выконваюць пакаранні, — у дачыненні да асуджаных, якія знаходзяцца ў папраўчых установах, арыштных дамах, следчых ізалятарах, папраўчых установах адкрытага тыпу, дысцыплінарных вайсковых часцях, а таксама асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах, прыгаворы ў дачыненні да якіх увайшлі ў законную сілу;

органы папярэдняга расследавання — у дачыненні да асобаў, крымінальныя справы і матэрыялы аб злачынствах якіх знаходзяцца ў вытворчасці гэтых органаў;

суды — у дачыненні да асобаў:

крымінальныя справы аб злачынствах якіх знаходзяцца ў вытворчасці судоў і на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона не разгледжаны;

крымінальныя справы аб злачынствах якіх разгледжаны, але прыгаворы не ўваходзілі ў законную сілу, а таксама асобаў, прыгаворы ў дачыненні да якіх увайшлі ў законную сілу, але не накіраваныя для выканання на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона;

прыгаворы ў дачыненні да якіх разглядаюцца ў касацыйным ці наглядным парадку;

асуджаных да пакарання ў выглядзе штрафу, калі да ўваходжання ў сілу гэтага Закона штраф не спагнаны;

органы ўнутраных спраў — у дачыненні да асобаў:

якія асуджаныя да пакарання ў выглядзе арышту, пазбаўлення волі, але не знаходзяцца пад вартай, прыгаворы ў дачыненні да якіх увайшлі ў законную сілу, асобаў, асуджаных да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, але не накіраваных да месца адбывання пакарання, а таксама асобаў, асуджаных да пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;

якія адбываюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю (як асноўны від пакарання), папраўчых работ, а таксама асобаў, асуджаных з адтэрміноўкай выканання пакарання, умоўным непрымяненнем пакарання, асуджаных без прызначэння пакарання;

умоўна-датэрмінова вызваленых ад пакарання, а таксама асобаў, якім неадбытая частка пакарання заменена больш мяккім пакараннем да заканчэння тэрміну, вызначанага часткай першай артыкула 22 гэтага Закона.

Артыкул 20. Рашэнне аб прымяненні або непрымяненні гэтага Закона прымаецца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна пасля праведзенай з ім гутаркі і на падставе ўважлівай ацэнкі матэрыялаў асабістай справы асуджанага.

Пры адсутнасці неабходных звестак разгляд пытання аб прымяненні гэтага Закона адкладаецца да атрымання дадатковых матэрыялаў. Органам, на якія ўскладзена выкананне гэтага Закона, даецца права запытваць у адпаведных установах дакументы і іншыя матэрыялы, неабходныя для вырашэння пытанняў, звязаных з прымяненнем гэтага Закона. Такія запыты выконваюцца неадкладна.

Калі падстаў да адмаўлення ў прымяненні амністыі на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона не мелася, то адсутнасць рашэння аб прымяненні амністыі не можа разглядацца як абставіны, якія перашкаджаюць прымяненню амністыі надалей. Пры гэтым амністыя да асобаў можа быць прыменена і пасля заканчэння тэрміну, вызначанага часткай першай артыкула 22 гэтага Закона.

Артыкул 21. Прымяненне гэтага Закона ажыццяўляецца згодна з пастановай начальніка папраўчай установы, следчага ізалятара, папраўчай установы адкрытага тыпу, органа папярэдняга расследавання, органа ўнутраных спраў, камандзіра дысцыплінарнай вайсковай часці, зацверджанай пракурорам. Да названай пастановы дадаюцца даведка аб заахвочваннях і спагнаннях, асабістая справа і іншыя дакументы, неабходныя для вырашэння пытання аб прымяненні амністыі.

Пры прымяненні амністыі да асобы, вызваленай ад пакарання ў адпаведнасці з артыкуламі 90 ці 91 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, да пастановы органа ўнутраных спраў дадаюцца копіі прыгавора, пастановы (прысуду) суда і даведка аб судзімасці.

Пры разглядзе матэрыялаў аб прымяненні амністыі судамі ўдзел пракурора абавязковы.

Артыкул 22. Гэты Закон падлягае выкананню на працягу шасці месяцаў з дня яго ўваходжання ў сілу.

Да асобаў, якія не прайшлі ў перыяд дзеяння гэтага Закона курс прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму, наркаманіі, таксікаманіі і лячэння венерычнай хваробы ў адпаведнасці з клінічнымі пратаколамі, амністыя прымяняецца пасля завяршэння курсу лячэння пасля заканчэння тэрміну, вызначанага часткай першай гэтага артыкула.

Артыкул 23. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам забяспечыць:

арганізацыю своечасовага ўліку асобаў, вызваленых ад пакарання на падставе гэтага Закона, і аказання ім дапамогі ў бытавым і працоўным уладкаванні;

змяшчэнне вызваленых з папраўчых устаноў, арыштных дамоў, следчых ізалятараў, папраўчых устаноў адкрытага тыпу, дысцыплінарных вайсковых часцей асобаў, якія страцілі сацыяльныя сувязі і дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах, а таксама інвалідаў І ці ІІ групы, якія страцілі поўную ці частковую здольнасць да самаабслугоўвання, маюць патрэбу ў доглядзе, дапамозе, бытавым і медыцынскім абслугоўванні, у спецыяльныя дамы-інтэрнаты (аддзяленні) для старых і інвалідаў у адпаведнасці з паказаннямі, медыцынскімі паказаннямі і супрацьпаказаннямі для змяшчэння грамадзян ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі яны не маюць працаздольных членаў сям'і або іншых фізічных ці юрыдычных асобаў, абавязаных згодна з законам іх утрымліваць (на падставе дагавора рэнты з выдзяленнем сродкаў на ўтрыманне, дагавора пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем).

Артыкул 24. Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам:

забяспечыць своечасовую пастаноўку на ўлік вызваленых ад пакарання на падставе гэтага Закона няпоўнагадовых пасля прыбыцця іх да месца жыхарства, іх працаўладкаванне ці перадачу пад кантроль бацькоў, органаў апекі і папячыцельства, змяшчэнне ў неабходных выпадках у дзіцячыя дамы, уладкаванне ў школы-інтэрнаты, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы;

прыняць неабходныя меры, накіраваныя на правядзенне сярод асобаў, названых у абзацы другім гэтай часткі, выхаваўчай работы, недапушчэнне ўчынення імі новых злачынстваў.

Арганізацыям аховы здароўя па месцы жыхарства асобаў, вызваленых у адпаведнасці з гэтым Законам з папраўчых устаноў, арыштных дамоў, следчых ізалятараў, папраўчых устаноў адкрытага тыпу, дысцыплінарных вайсковых часцей у сувязі з хваробай, забяспечыць аказанне гэтым асобам медыцынскай дапамогі ў амбулаторных або стацыянарных умовах, дыспансэрны нагляд за імі ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 25. Гэты Закон уваходзіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

1 ліпеня 2010 года, г. Мінск.

№ 147-З 
 
----------------------------------

Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона.

Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным перыядычным выданні
"Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь".